Сталыпінская аграрная рэформа і яе вынікі для Беларусі.



Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. паказала

асаблівую вастрыню ў Расіі аграрнага пытання і, як вынік, адсутнасць

дастатковай сацыяльнай падтрымкі самадзяржаўя з боку сялянства. Вырашыць

гэтыя праблемы павінна была сталыпінская аграрная рэформа (П.А. Сталыпін

– старшыня Савета Міністраў, міністр унутраных спраў: загінуў у 1911 г.). Яна

мела на мэце разбурэнне сялянскай абшчыны і стварэнне ў вёсцы шырокай

праслойкі эканамічна самастойных заможных сялян.

У адпаведнасці з указам ад 9 лістапада 1906 г. кожны селянін мог выйсці

з абшчыны і атрымаць зямлю, якой карыстаўся, у асабістую ўласнасць, прычым

на адным участку, на хутары. Такім чынам знішчалася сялянская абшчына і

абшчыннае землеўладанне, разбураліся населеныя пункты (вёскі), а разам з імі традыцыйны лад жыцця сельскіх жыхароў і калектывісцкая традыцыя

ўсходнеславянскай вёскі.

Замацаваўшы былую абшчынную зямлю ў прыватную ўласнасць, селянін

мог атрымаць яе ў адным месцы, на адным полі ў выглядзе водруба. У гэтым

выпадку сядзібныя і гаспадарчыя пабудовы неабавязкова было пераносіць у

поле, на месца знаходжання водруба. Можна было працягваць жыць у вёсцы.

Але тут узнікалі цяжкасці, звязаныя з якасцю зямлі водруба, яго аддаленасцю

ад вёскі, адсутнасцю дарогі для пад’езду да водруба і інш.

Матэрыяльнай і фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы пры перасяленні

на хутары і пры карыстанні зямлёй у выглядзе адрубоў сялянства не

атрымлівала. Нязначныя сродкі, выдзеленыя на гэтыя мэты, былі раскрадзены

чыноўніцтвам. Хутарызацыя ажыццяўлялася за кошт саміх збяднелых сялян.

У сувязі з гэтым вялікай актыўнасці ў перасяленні на хутары сялянства

Беларусі не праяўляла. У 1907 – 1914 гг. у пяці заходніх губернях толькі 12 %

ад усіх сялянскіх двароў стварылі хутарскія і адрубныя гаспадаркі. Астатнія

сялянскія двары праігнаравалі сталыпінскую хутарызацыю.

Ахвотна выходзілі з абшчыны сяляне-беднякі, якія з-за немагчымасці весці

гаспадарку прадавалі свой надзел і пераходзілі ў стан батракоў ці перасяляліся

ў гарады. З 1907 да 1914 г. у беларускіх губернях прадалі зямлю 35,8 % усіх

хутарскіх і адрубных двароў. Сяляне-беднякі ператвараліся ў

сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў.

З другога боку, ахвотна высяляліся на хутары заможныя сяляне. Яны

куплялі за бясцэнак зямлю беднякоў, а таксама землі памешчыкаў, чыноўнікаў і

афіцэраў, павялічвалі памеры сваіх гаспадарак і ператвараліся ў сельскую

буржуазію. Калі да рэформы сяляне, у валоданні якіх было ад 15 да 25 дзесяцін

зямлі, складалі толькі 8,1 %, то ў выніку рэформы іх колькасць павялічылася да

37,3 %.

Сталыпінская аграрная рэформа ўключала ў сябе таксама перасяленне

сялян з еўрапейскай часткі Расіі, дзе зямлі не хапала, у Сібір і на Далёкі

Усход, Паўночны Каўказ і Сярэднюю Азію. З 1907 па 1914 г. з Беларусі

перасяліліся 335 тыс. бедных сялян. Але дапамога ўрада перасяленцам была

нязначнай, і многія з іх (каля 11 %) вярнуліся канчаткова збяднелымі.

Адначасова ў заходніх губернях стымулявалася пашырэнне рускага

землеўладання. За кошт казённых зямель быў створаны спецыяльны фонд для

рускіх пасяленцаў. Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі па

стварэнні хутароў і адрубоў стала дзейнасць Сялянскага банка, які выдаваў

крэдыты для куплі зямлі.

Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа садзейнічала капіталізацыі

аграрнага сектару расійскай эканомікі, колькаснаму росту сельскай буржуазіі

і сельскага пралетарыяту, канцэнтрацыі вялікіх зямельных масіваў у руках

заможнага сялянства, якое станавілася галоўнай сацыяльнай апорай

самадзяржаўя ў вёсцы. У 1914 г. заможных сялян у Беларусі стала 12 %, а беднякоў – 68 %. Сталыпінская хутарызацыя – шлях умацавання

капіталістычных адносін у вёсцы.

Разам з тым спроба разбурыць абшчыну і выселіць сялян на хутары,

знішчыць традыцыйны лад жыцця і калектывісцкую традыцыю

ўсходнеславянскай вёскі пры захаванні памешчыцкага землеўладання поспеху

не мелі. У лістападзе 1915 г. расійскі ўрад прыняў закон аб спыненні на час

вайны землеўпарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якія заўсёды

выклікалі супраціўленне з боку сялян.

42. Палітычная рэакцыя і грамадска-палітычнае жыцце ў Беларусі (1907-1914 гг.).

43. Пачатак Першай сусветнай вайны. Адносіны да яе палітычных партый і арганізацый у Беларусі.

44. Акупацыя германскімі войскамі часткі Беларусі. Бежанства ў Першай сусветнай вайне.

45. Палітыка нямецкіх акупацыйных улад. Становішча насельніцтва Беларусі (1915-1917 гг.).

46. Асаблівасці палітычнай сітуацыі ў Беларусі напярэдадні і ў лютым 1917 г.

47. Стварэнне ў Беларусі органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання ў час Лютаўскай рэвалюцыі (вясна 1917 г.).

48. Афармленне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый вясной 1917 г. і іх уплыў на рэвалюцыйыя падзеі. БНК.

49. Беларускі нацыянальны рух у пачатку 20 ст. і яго эвалюцыя.


Дата добавления: 2021-01-21; просмотров: 128; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!