Разд з ел 3 гістарыяграфія новай і навейшай гісторыі пасля другой сусветнай вайны



 

Тэма 3.1 Савецкая г і старыяграф і я пасля Другой сусветнай вайны.

Умовы развіцця гістарычнай навукі. Савецкая германістыка. Новая гісторыя германіі ў даследаваннях А. Д. Эпштэйна. Праблема аб’яднання Германіі ў работах А. С. Ерусалімскага і В. В. Чубінскага. Гісторыя германскага рабочага руху ў новы час. С. В. Абаленская. Знашняя палітыка Германіі ў работах А. С. Сіліна, Б. М. Тупалева, Л. М. Шнеерсона.

Гістарыяграфія германскай гісторыі навейшага часу. Гістарыяграфія Лістападаўскай рэвалюцыі 1918–1919 гг. Д. С. Драбкін. Гісторыя германскага фашызму ў савецкай гістарыяграфіі. Л. І. Гінцберг, А. А. Галкін. Даследаванне гісторыі Веймарскай Германіі. Знешняя палітыка германіі. Д. С. Клiмоýскi, А. А. Ахтамзян. Гісторыя ФРГ у працах савецкіх і постсавецкіх гісторыкаў.

Савецкае франказнаўства. Вывучэнне савецкімі і постсавецкімі гісторыкамі Французскай рэвалюцыі канца 18 ст. А. З. Манфрэд, В. Г. Рэвуненкаў, А. В Рэвякін. Дыскуссія аб характары якабінскай дыктатуры. Даследаванне ідэйных перадумоў рэвалюцыі. В. П. Волгін, Х. Н. мамджан. Праблемы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Францыі на пярэдадні рэвалюцыі. А. В. Адо, Б. Ф. Поршнеў, А. Д. Люблінская. Дыскуссія аб характары Фронды. Напалеонаўская Францыя ў даследаваннях А. З. Манфрэда. Даследаванне гісторыі рэвалюцый 1830 і 1848 гг. Гісторыя парыжскай камуны 1871 г. у працах А. І. Молака і М. М. Малчанава. Праблемы прамысловага перавароту ў Францыі ў даследаваннях Ф. В. Пацёмкіна. Знешняя палітыка Францыі канца 19 ст. у даследаваннях А. З. Манфрэда.

Савецкая гістарыяграфія навейшай гісторыі Францыі. Абагульняючыя работы па навейшай гісторыі Францыі. В. П. Смірноў. Гісторыя міжваеннага перыяду ў даследаваннях Ю. І. Рубінскага. Вывучэнне французскага супраціўлення. Гісторыя Чацвёртай і Пятай Рэспублік ў работах Н. І. Гадунова, М. М. Нарынскага, Г. Г. Дзілігенскага, С. Г. Айвазава. Гісторыя галізма ў працах Н. Н. Малчанава, Г. Н. Новікава.

Савецкая амерыканістыка. Перашая амерыканская рэвалюцыя ў савецкай гістарыяграфіі. А. А. Фурсенка. Гісторыя каланіяльнага грамадства ў работах А. С. Самойла. Даследаванне грамадскай думкі і ідэалогіі рэвалюцыі ў работах В. В. Сагрына. Вывучэнне гісторыі Другой амерыканскай рэвалюцыі ý даследаваннях Р. Ф. Iванова, Г. П. Курапятніка, А. I. Блiнова. Дыскусія аб характары плантацыйнага рабства. Даследаванне фермарскага і рабочага руху. Г. П. Курапятнік, л. І. Зубок. Вывучэнне ўнутрыпалітычнай гісторыі ЗША новага часу. Даследаванні І. А. Бяляўскай, А. С. Маныкіна. Гістарыяграфія знешняй палітыкі ЗША новага часу. А. Л. Нарачніцкі, Л. І. Зубок, Н. Н. Балхавіцінаў, Г. Н. Севасцьянаў.

Даследаванне навейшай гісторыі ЗША савецкімі гісторыкамі. Вывучэнне “новага курса” Ф. Рузвельта. В. Л. Малькоў, Н. Н. Якаўлеў. Даследаванне гісторыі фермерскага руху. Е. Ф. Язькоў. Гістарыяграфія знешняй палітыкі ЗША ў навейшы час. Абагульняючыя працы па гісторыі ЗША.

Даследаванне новай гісторыі Вялікабрытаніі. Праблемы Англійскай рэвалюцыі 17 ст. у савецкай гістарыяграфіі. В. М. Лаўроўскі, М. А. Барг. Гісторыя рабочага руху англіі ў новы час. Н. М. Мешчаракоў, Я. Б. Чарняк, Н. А. Ерафеев, В. Н. Вінаградаў, Л. Е. Кертман. Гістарыяграфія знешняй палітыкі англіі ў новы час.

Даследаванне навейшай гісторыі Вялікабрытаніі. Гісторыя англійскага рабочага руху ў навейшы час у даследаваннях П. В. Гуровіч, І. Н. Ундасынава, С. П. Перагудава. Гісторыя знешняй палітыкі Вялікабрытаніі ў навейшы час. В. Г. Труханоўскі.

Даследаванне гісторыі Італіі. Работы В. С. Бандарчука. Рэвалюцыйны рух 19 ст. у даследаваннях М. І. Кавальскай. Гістарыяграфія знешняй палітыкі. О. В. Сярова. Даследаванне італьянскага фашызма. Б. Р. Лапухоў.

Даследаванне Першай сусветнай вайны I. I. Растунавым, А. А. Строкавым, Д. Вержхоýскiм, М. П. Палетыка. Гістарыяграфія гісторыі Другой сусветнай вайны. В. Л. Ісраэлян, М.І. Семірага, В. А. Буханаў. Абагульняючыя працы па гісторыі сусветных войнаў.

П остсавецкая г і старыяграф і я

Постсавецкая германістыка. Новыя падыходы да даследавання новай гісторыі германіі. Работы В. В. Чубінскага. Н.Е. Аўчарэнка, Б.М. Тупалева. Праблемы гісторыі Веймарскай Рэспублікі і фашызму. А. Г. Космач, В. А. Космач. Праблема аб’яднання Германіі ў постсавецкай гістарыяграфіі.

постсавецкае франказнаўства.вывучэнне новай гісторыі Францыі. Последніе работы А.В. Адо. Даследаванне рэвалюцыі канца 18 ст. Т. І. Піменава і А. В. Рэвякін. Эпоха Напалеона ў даследаваннях Д. М. Туган-Бараноўскага. Новы этап у даследаванні галізма. М. Ц. Арзакян, Н.М. Навумава.

Постсавецкая амерыканістыка. Асацыяцыя вывучэння гісторыі ЗША. Работы Л. Ю. Слёзкіна па каланіяльнаму перыяду гісторыі ЗША. Постсавецкі этап у вывучэнні Першай амерыканскай рэвалюцыі. В. А. Ушакоў, А. А. Фурсенко. Постсавецкія працы Н. Н. Балхавіцінава па гісторыі знешняй палітыкі ЗША. Эканамічная гісторыя ЗША. Б. М. Штопаў. Ідэалогія ў гісторыі ЗША ў працах В. В. Сагрына. Палітычная гісторыя ЗША постсавецкіх працах Н. А. Бяляўскай, Н. В. Куркова. Знашняя палітыка ЗША навейшага часу ў працах Д.Г. Наджафава, Г. Н. Севасцьянава, В. Л. Малькова.

Постсавецкае англазнаўства. Новыя тендэнцыі ў вывучэнні Англійскай рэвалюцыі. Навейшая гісторыя Англіі ў постсавецкай гістарыяграфіі.

Гісторыя Італіі ў постсавецкай гістарыяграфіі. Вывучэнне новай гісторыі. Гісторыя італьянскага фашызма. Л. С. Белаусаў.

Даследаванне гісторыі міжнародных адносін. вывучэнне гісторыі Першай і Другой сусветнай вайны.

 

Тэма 3.3 Гістарычная навука ў ЗША пасля Другой сусветнай вайны.

Умовы развiцця гiстарычнай навукi. Гістарыяграфія 40-х – 50-х гг. Канцэпцыя “кансенсуса” (“ўзгодненых інтарэсаў”). Неакансерватыýны і лiберальны кiрункi ý амерыканскай гiстарыяграфii. Ч. Бірд, , Л. Харц. Д. Бурсцін, Р. Хофстэдтэр, А. М. Шлезiнгер-малодшы. Асноўныя навуковыя школы вывучэння знешняй палітыкі ЗША. Т. Бейлі, Ч. К. Тэнзіл. Радыкальна-дэмакратычны напрамак гісторыі знешняй палітыкі ЗША. У. Э. Уільяме. Л. К. Гарднер і Дж. Гэдзіс як даследчыкі знешняй палітыкі ЗША. Уплыў тэорыі індустрыяльнага грамадства на развіццё амерыканскай гістарыяграфіі. У. Растоу. “Новая гiстарычная навука”, яе складовыя часткі. П. Тэмін, Р. Фогель, Д. Норт, Г. Гатман, М. Холт. Неакансерватыўны этап у развіцці амерыканскай гістарыяграфіі. Р. Бертоф, Р. Керк. Гісторыя амерыканскіх рэвалюцый у неакансерватыўнай гістарыяграфіі. Б. Катон, Дж. Макферсон.

 

Тэма 3.4 Гістарычная навука ў Францыі пасля

Другой сусветнай вайны.

Умовы развiцця гістарычнай навукі. Школа “Анналаý” i “структурная гiсторыя”. Ф. Брадэль. “Глабальная гiсторыя”. Праблема “гiстарычнага часу”. Сацыяльна-эканамічныя даследаванні. Э. Лябрус. Вывучэнне гісторыі міжнародных адносін. П. Рэнувен, Ж.-Б. Дзюрасель. Даследаванне каланіяльнай палітыкі Францыі. Гісторыя другой сусветнай вайны ў працах А. Мішэля i Р. Арона. Даследаванне гiсторыi Вялiкай Французскай буржуазнай рэвалюцыi. Ж. Лефеўр, А. Сабуль. Ж. Гадшо i канцэпцыя “атлантычнай рэвалюцыi”. Вывучэнне “старога парадку.” Р. Мунье. Гісторыя рабочага руху ў працах А. Крыжэля, К. Вілара. “новая гістарычная навука”. Ж. Ле Гоф, П. Нар. Трэцяе пакаленне школы “Аналаў”. М. Фэро, Ле Руа Лядзюры. Рэвізіянісцкая канцэпцыя французскай рэвалюцыі 18 ст. ф. Фюрэ.

 

Тэма 3.5 Гістарычная навука ў Вялікабрытаніі пасля

Другой сусветнай вайны.

Умовы развiцця гiстарычнай навукi. Метадалагічныя прынцыпы развіцця гістарычнай навукі. А. Тойнбі, Т. Батэрфілд, Э. Кар. Даследаванне палітычнай гісторыі ў рамках традыцыйнайгістарыяграфіі. Праблемы знешняй палітыкі ў рамках палітычнай гісторыі. Д. Хорн, К. борн, Дж. Джонс, З. Стэйнер. Вывучэнне гісторыі Другой сусветнай вайны. П. Кенедзі, Д. Томсан. Канцэпцыя брытанскага імперыялізму Р. Робінсана і Д. Галахера. “Новая гiстарычная навука”. Даследаванне палітычнай гісторыі ў рамках “новай гістарычнай навукі”. Пераасэнсаванне зместу Англійскай рэвалюцыі. Р. Тоўні, Х. Трэвар-Роўпер. Інтэрпрытацыя Англійскай рэвалюцыі ў працах Дж. Эйлмера. Кр. Хіл як прадстаўнік марксiсцкай гiстарыяграфiі. “Новая сацыяльная гісторыя”. Э. Хобсбаўм, Г. Перкін. Дыскуссія аб сацыяльных наступствах індустрыялізацыі.

 

Тэма 3.6 Гістарычная навука ў ФРГ.

Умовы развiцця гiстарыяграфii. “Германская катастрофа” Ф. Мейнеке. Кансерватыýнае панаванне ў 1950-я гады. Г. Рытэр. Праблема пераймальнасці ў германскай гісторыі. Перавага ліберальнай гістарыяграфіі з пачатку 1960-х гадоў. Ф. Фішар і яго канцэпцыя германскай гісторыі. Гісторыя кайзераўскай імперыі ў работах Х. Бёме. Развіццё сацыяльнай гісторыі. В. Концэ, Г.-Ю. Кулі. Даследаванне гiсторыi рабочага руху гiсторыкамi “гейдэльбергскай школы” i “марбургскай школы”. Р. Кюнль. Сацыяльна-крытычная школа. Г.-А. Вінклер. Афармленне неагістарызма. Гісторыя кайзераўскай германіі ў работах Л. Галея. Гісторыя штодзённасці. “Рабочая гісторыя”. Г.-А. Рытэр. Вывучэнне гісторыі нацыянал-сацыялізму. Э. Нольтэ, К.-Д. Брахер, Г.-А. Вінклер, Й.Феста,.

 


Дата добавления: 2020-12-12; просмотров: 192; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!