Тэма 2.2 Французская гістарыяграфія міжваеннага перыяду.



Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»

зацвярДжАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»

 

________________ І. В. Семчанка

________________

                    

 

Рэгістрацыйны № УД-____________/баз.

Гістарыяграфія новай і навейшай гісторыі

краін еўропы і амерыкі

Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)

 

2011

 


Змест вучэбнага МАТэРыяЛА

Разд з ел 1 гістарыяграфія новай гісторыі краін еўропы і амерыкі ( 15 – пачатак 20 ст. )

Т э ма 1.1 Уводзіны .

Прадмет гістарыяграфіі новай і навейшай гісторыі краін Еўропы і амерыкі. Сувязь гістарыяграфіі з філасофскімі, сацыяльнымі, палітычнымі, эканамічнымі ідэямі і светапоглядамі. Асноўныя этапы развіцця гістарыяграфіі новай і навейшай гісторыі. Важнейшыя навуковыя працы і вучэбныя дапаможнікі па гістарыяграфіі новай і навейшай гісторыі краін Еўропы і Амерыкі.

 

Т э ма 1.2 Гуманiстычная і а светн i цкая г i старыяграф i я.

Сацыяльныя ýмовы ýзнiкнення гуманiстычнай гiстарыяграфii. Гуманiстычная гiстарычная навука ý Iталii. Палiтыка-рытарычная школа. Л.Брунi. Крытычна-эрудзiцкая гiстарычная школа. Крытыка крынiц. Ф. Бiондо, Л. Валла. Новая палiтычная гiстарычная школа. М. Макiявеллi. Ф. Гвiччардзiнi.

       Гуманiстычная гiстарыяграфiя ý iншых краiнах Заходняй Еýропы. Французская гуманiстычная гiстарыяграфiя. Ж. Бадэн. Англiйская гуманiстычная гiстарыяграфiя. Ф. Бэкан, Т. Мор. Германская гуманiстычная гiстарыяграфiя. С. Франк.

Iдэйныя i сацыяльныя ýмовы ýзнiкнення асветнiцкай гiстарыяграфii. Асветнiцкая гiстарыяграфiя ý Англii. Фарміраванне тарыйскага і вігскага напрамкаў у англійскай гістарыяграфіі. Праблемы гісторыі ў працах Дж. Лока. Гiстарычныя погляды Д. Юма. “Гiсторыя Англii ад уварвання Юлiя Цэзара да рэвалюцыii 1688 г.” Праца Э. Гiбана “Гiсторыя ýпадка i крушэння Рымскай iмперыi”. Гiсторыкi шатландскай гiстарычнай школы.

Асветнiцкая гiстарыяграфiя ý Францыi. Германісцкая і раманская тэорыі паходжання Французскай дзяржавы. Ш. Л. Мантэск'ё, пошук аб'ектыýных заканамернасцей гiстарычнага працэса. Вальтэр, “фiласофская гiсторыя” і ідэя прагрэсу ý яго творах. Г. Рэйналь, Ж.-Ж. Руссо. Гiстарычная навука ý час рэвалюцыi 1789-1799 гг. Ж. Д. Кандарсе, А. Барнаý.

Асветніцкая гістарыяграфія ў Германіі. Навука аб адзіным дзяржаўным праве. Праблемы гісторыі ў працах І. Канта. Ідэя прагрэсу ў даследаваннях І. Гердэра. Гістарычныя працы І. Ф. Шылера і А. Л. Шлёцэра.

 

Тэма 1.3 Еўрапейская гістарыяграфія эпохі рамантызму.

Сацыяльныя ýмовы развiцця гiстарычнай навукi ý першай палове 19 ст.

Французская гiстарыяграфiя першай паловы 19 ст. Кансерватыýны рамантызм у французскай гiстарыяграфii. Ж. дэ Мэстр i Л. дэ Бональд.

       Лiберальная школа гiсторыкаý перыяду Рэстаýрацыi. Распрацоýка канцэпцыi класавай барацьбы. Даследаванне гiсторыi Францыi ý працах А.Цьеры, Ф. Гiзо, Ф. Мiнье. Ф. Гiзо – гiсторык Англiйскай рэвалюцыi. Новыя тэндэнцыi ý французскай гiстарыяграфii ý 30–40-я гады 19 ст. Гiстарычныя канцэпцыi А. дэ Таквiля. Ж. Мiшле – прадстаýнiк леварэспублiканскага крыла французскай гiстарыяграфii.

       Германская гiстарыяграфiя першай паловы 19 ст. Гiстарычныя канцэпцыi нямецкай класiчнай фiласофii. Г. Гегель. Нямецкi кансерватыýны рамантызм. “Гiстарычнай школа права”. Ф. К. фон Савiньi i К. Ф. Эйхгорн. Гiстарычная канцэпцыя Л. Ранке. Лiберальна-рамантычная школа. В. Цымерман.

       Англiйская гiстарыяграфiя першай паловы 19 ст. Тарыйскi кiрунак англiйскай гiстарыяграфii. А. Алiсон. Вiгская гiстарыяграфiя. Т. Маккалей. Iдэi рамантызму ý гiстарычных працах Т. Карлейля. Яго канцэпцыi “герояý i натоýпу”. Т. Карлейль – гiсторык Вялiкай французскай рэвалюцыi.

 

Т э ма 1. 4 Пазiтывi сцкая гiстары яграфія ў Заходняй Еўропе ў другой палове 19 – пачатку 20 ст.

       Англiйская гiстарыяграфiя другой паловы 19 – пачатку 20 ст.Г. Спэнсер і пазітывісцкія “натуральныя законы” развiцця грамадства. Пазiтывiсцкая iдэя прагрэсу. “Гiсторыя цывiлiзацыi ý Англii” Г. Т. Бокля. “Гiсторыя англiйскага народа” Д. Грына. Гiсторыя Англiйскай рэвалюцыi ý працах С. Гардзiнера. Вывучэнне эканамiчнай гiсторыi Т. Роджэрсам. Даследаванне каланiяльная палiтыкi Дж. Сiлi.Сацыяльныя праблемы i праблемы рабочага руху ў даследаваннях С. i Б. Вэбаý.

       Французская гiстарыяграфiя другой паловы 19 – пачатку 20 cт.Прадстаýленне аб грамадстве як цэльным арганiзме А. Конта. “Закон трох стадый”. Канцэпцыя нацыянальнай гiсторыi Э. Лавiса. А. Таквiль “Стары парадак i рэвалюцыя”. Канцэпцыя Французскай рэвалюцыі Э. Кінэ. Даследаванне Вялiкай французскай рэвалюцыi І. Тэнам i А. Аларам. Рабеспьерысцкі напрамак французскай гістарыяграфіі. Працы А. Дзебiдура па гiсторыi мiжнародных адносiн. Крызiс пазiтывiсцкай гістарыяграфіі.

       Нямецкая гiстарыяграфiя другой паловы 19 – пачатку 20 ст.Сацыяльныя ýмовы развiцця германскай гiстарыяграфii. Малагерманская гiстарычная школа. I. Г. Дройзер, Г. фон Зiбель, Г. фон Трэйчке. Лiберальная гістарыяграфія. М. Леман, Ф. Мейнеке, О. Хінтцэ. Неарынкеанства. М. Ленц, Ф. Рахваль. Пангерманская гiстарыяграфiя. Д. Шэфер.

 

       Т э ма 1. 5 Марксiсцкая гiстарыяграфiя ў канц ы 19 – пачатку 20 ст.

       Заснаване марксiсцкай гiстарыяграфii К. Марксам i Ф. Энгельсам. Матэрыялiстычнае разуменне гiсторыi К. Марксам i Ф. Энгельсам. К.Маркс аб праблемах Вялiкай французскай рэвалюцыi. Даследаваннi К. Маркса i Ф. Энгельса па гiсторыi рэвалюцыi 1848 г. Гiстарычныя праблемы ý “Капiтале” К. Маркса. Даследаванне гiсторыi Парыжскай камуны. Работы Ф. Энгельса па гiсторыi Германii i ваеннай гiсторыi.

Сацыял-дэмакратычная гiстарыяграфiя канца 19 – пачатку 20 ст. Ф.Мерынг – буйнейшы гiсторык-марксiст пачатку 20 ст. Даследаванне гiсторыi Вялiкай французскай рэвалюцыi Ж. Жарэсам.

 

 

Раздзел 2 Гістарыяграфія новай і навейшай гісторыі ў 1918–1945 гады.

 

Тэма 2.1 Савецкая г i старыяграф i я новай і навейшай гісторыі ў 1918–1945 гады.

       Грамадскія ўмовы развіцця савецкай гістарыяграфіі ў міжваенны час. Станаýленне савецкай гiстарыяграфii новай гiсторыi. У. I. Ленiн аб праблемах новай гiсторыi. Буржуазныя рэвалюцыі 17–18 ст. у працах савецкіх гісторыкаў міжваеннага часу.Аграрная гiсторыя Англiйскай рэвалюцыi ý працах С. I. Архангельскага. Даследаванне гiсторыi Вялiкай французскай рэвалюцыi Н. М. Лукiным, Я. М. Захерам, Я. В. Тарле. Вывучэнне гісторыі парыжскай камуны 1871 г. Працы Я. В. Тарле, Ф. В. Пацёмкiна i А. В. Ефiмава па гiсторыi аграрнага i прамысловага перавароту. Даследаванне рабочага руху Г. С. Зейдэлем, В. М. Даліным. Гiсторыя сацыялiстычных iдэй у працах В. П. Волгiна. М. Н. Пакроýскi i Я. В. Тарле як даследчыкi гiсторыi мiжнародных адносiн.

       Праблемы навейшай гісторыі ў савецкай міжваеннай гістарыяграфіі. Гісторыя рабочага і рэвалюцыйнага руху. К. І. Шалавіна, А. В. Лепяшынская. Эканамічная гісторыя краін Захаду ў работах В. І. Лана, А.І. Шнеерсона. Пачатак вывучэння гісторыі фашызму. Г. Б. Сандамірскі, А. Н. Сідараў. Даследаванне гісторыі міжнародных адносін навейшага часу. Л. Н. Іваноў. “История дипломатии”.

 

Тэма 2.2 Французская гістарыяграфія міжваеннага перыяду.

Умовы развiцця. Паглыбленне крызiса пазiтывiсцкай гiстарыяграфii. Працы Э. Лэвiса iА. Бера. Узнiкненне школы “Анналаý”. Л. Феýр i М. Блок. Сацыяльна-эканамiчная гiсторыя ý працах Э. Лябруса. Вывучэнне гiсторыi Вялiкай французскай рэвалюцыi. А.Мацьез, Ж.Лефеýр. Рэвалюцыi 19 ст. у працах французскiх гiсторыкаý. П. Гаскот, А. Алар, А. Мацьез, Ж. Ле Феўр, Ж. Рэнар. Вывучэнне гiсторыi рабочага i сацыялiстычнага руху. Э. Далеан, Ж. Буржэн. Даследаванне гiсторыi Першай сусветнай вайны. П. Рэнувен.

 

Т э ма 2.3 Гістарычная навука ў Вялікабрытаніі і Германіі ў

Міжваенны час.

Умовы развiцця гiстарычнай навукi ў Англіі. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы гістарычнай навукі. А. Дж. Тойнбi, Р. Дж. Калінгвуд. Палітычная гісторыя. Праблемы міжнародных адносін. Г. Тэмперлі, Дж. Гучы, А. Уорд. Гісторыя англійскай рэвалюцыі 17 ст. Г. Дэвіс, Дж. Кларк. Праблемы палітычнай гісторыі ў працах Л. Б. Неміра. Лiберальны кiрунак англiйскай гiстарыяграфii. Вывучэнне сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi. У. Эшлі, Дж. М. Трэвельян, А. Мортан, Дж. Х. Клепэм. “Рабочая гісторыя”. Дж. Коул.

Умовы развiцця гiстарыяграфii ў Германіі. Лiберальная гiстарыяграфiя. Э. Брандэнбург, Ф. Шнабель. Леваліберальная гістарыяграфія. І. Цыркуш, Ф. Валенцін. Радыкальна-дэмакратычная гістарыяграфія. Г. Хальгартэн, З. Нойман. Германскай гiстарычная навука ý гады фашысцкай дыктатуры. В. Франк. Германскія гісторыкі ў эміграцыі. Ф. Нойман

Тэма 2.4 Гістарычная навука ў ЗША ў міжваенны час.

Умовы развiцця гiстарычнай навукi. Кансерватыýны кiрунак у вывучэннi амерыканскiх рэвалюцый 18–19 ст. Ч. Эндрус, Э. Чанінг. “Гісторыкі-бурбоны”. У. Б. Філіпс. Эканамiчны (прагрэсiсцкi) кiрунак у гiстарыяграфii. Ч. Бiрд, А. Шлезінгер-старэйшы. Гісторыя каланіяльнага грамадства ў работах Дж. Адамса і Дж. Ф.Джэймсана. Гісторыкі “прагрэсісцкай школы” аб амерыканскіх рэвалюцыях 18–19 ст. Гiстарыяграфiя фермерскага і рабочага руху. Школа Камонса. Сацыяльная крытыка В. Л. Паррынгтона. М. Джозефсон. Гiстарыяграфiя знешняй палiтыкi ЗША. Дж.Перкiнс, Т.Дэнет.

 

 


Дата добавления: 2020-12-12; просмотров: 163; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!