ІI. Праверка дамашняга задання.



II. Хвілінка чыстапісання

— Назавіце літары-«дажджынкі».

— Назавіце літары, якія абазначаюць галосныя гукі і запішыце іх, затым — літары, што абазначаюць зычныя гукі, запішыце іх. Утварыце і запішыце пары.

— 3 літар-«дажджынак» складзіце словы і запішыце іх. (Напрыклад: ёд, лён, лёс, мёд, асёл, сад і інш.)

— Што агульнага ў гэтых словах?

— Чым яны адрозніваюцца?

— Да якой часціны мовы яны адносяцца?

— Сярод складзеных слоў знайдзіце і назавіце спачатку адушаўлёныя і назоўнікі, затым — неадушаўлёныя.

— Складзіце і запішыце словазлучэнні з гэтымі назоўнікамі.

— Якім словам у словазлучэнні (галоўным ці даданым) з’яўляецца назоўнік?

— Складзіце і запішыце сказ з гэтых слоў. Разбярыце сказ па членах, абазначце зверху часціны мовы.

— Якім членам сказа з’яўляецца назоўнік?

Фізкультхвілінка.

Прыплылі хмаркі дажджавыя —

Лі, дожджык, лі!

Дажджынкі скачуць, бы жывыя, —

Пі, жыта, пі!

I жыта, схіліўшыся Да зямлі зялёнай,

П’е, п’е, п'е!

А дожджык, цёплы і вясёлы,

Лье, лье, лье!

III. Тлумачэнне новага матэрыялу.

— Толькі той, хто добра ведае алфавіт, расшыфруе тэму нашага ўрока. Вам прапануюцца лікі, кожны з якіх адпавядае літары беларускага алфавіту. Ваша задача — суаднесці іх і назваць тэму нашага ўрока.

17, 1, 11, 18, 24,17,12,13.

(Н А 3 О Ў Н I К.)

— Такім чынам, наш урок мы прысвячаем назоўнікам. На працягу занятку мы пашырым веды пра назоўнік як часціну мовы.

— Што вам вядома пра гэту часціну мовы?

1)Работа па падручніку.

· Прыгадванне вучнямі з апорай на схему граматычных прымет назоўніка (с. 77).

· Чытанне размовы дзяўчынак па ролях. Знаходжанне ў сказах форм аднаго і таго ж назоўніка. Пастаноўка пытанняў ад выдзеленых слоў да розных форм назоўніка вучань (практ. 123, с. 77—78).

· Знаёмства са скланеннем назоўнікаў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы

вузялок!» (с. 78).

· Аналіз табліцы скланення назоўнікаў. Утварэнне ўсіх склонавых форм назоўніка сшытак з выкарыстаннем фразавага скланення (практ. 124, с. 78—79).

· Пастаноўка пытанняў да розных форм назоўнікаў сонейка, дрэва, вызначэнне склону гэтых назоўнікаў у словазлучэннях (практ. 125, с. 79).

· Чытанне тэксту. Гутарка па змесце. Вызначэнне тыпу тэксту. Пастаноўка пытанняў да

розных форм назоўнікаў мама, пісьмо, Рыгорка. Выпісванне з тэксту словазлучэнняў

з гэтымі словамі. Вызначэнне склону назоўнікаў у словазлучэннях. Вусныя выказванні

вучняў пра сваякоў, якія служылі ў арміі (практ. 126, с. 79—80).

· Адпрацоўка хуткага і правільнага чытання скорагаворкі. Вызначэнне склону назоўнікаў у сказе (практ. 127, с. 80)

Замацаванне новага матэрыялу

Работа ў парах.

— Напішыце ў кожным радку замест кропак чацвёртае слова, якое б адносілася да трэцяга так, як другое да першага.

Неба — птушка, рака — ...

Чалавек — вусны, слон —...

Заяц — капуста, свіння — ...

Урач — чалавек, ветэрынар — ...

— Да якой часціны мовы адносяцца гэтыя словы?

— Назавіце назоўнікі, якія адказвагоць на пытанні «хто?», «пгго?».

— Успомніце з рускай мовы, на якія тры групы можна падзяліць назоўнікі ў залежнасці ад таго, да якога граматычнага роду яны адносяцца.

Дыдактычная гульня «Знайдзі сваё месца».

Настаўнік называе назоўнікі. Калі да назоўніка можна паставіць словы «ён», «мой», то да дошкі выходзіць вучань першага рада, «яна», «мая» — другога рада, «яно», «маё» — трэцяга рада.

Словы: жанчына, мужчына, дзіця, кніга, падручнік, парасон, птушка, надвор’е, дрэва, літара, дождж, сонца, сукенка, капялюш.

— Мы падзялілі словы на тры групы ў залежнасці ад таго, да якога граматычнага роду яны належаць. Як называецца кожны граматычньг род? Назавіце на рускай мове.

IV. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

V. Дапоўніце сказы:

Назоўнік — ... мовы.

Назоўнікі абазначаюць ... і адказваюць на пытанні...,....

На пытанне «што?» адказваюць назоўнікі, якія абазначаюць ... .

На пытанне «хто?» адказваюць назоўнікі, якія абазначаюць ... .

— Дапоўніце выказванні:

■ Я навучыўся...

■ Я ведаю...

■ Я хацеў бы...

VI. Дамашняе заданне.

Практыкаванне 128

 

 

Тэма: Змяненне назоўнікаў па склонах

Мэта: Адпрацоўваць уменне вызначаць склон назоўнікаў у кантэксце па пытаннях і дапаможных словах, утвараць склонавыя формы назоўнікаў; развіваць лагічнае мысленне, граматычны лад маўлення навучэнцаў; выхоўваць клапатлівыя адносіны да сваякоў.

 

I. Арганізац ыйны момант

Дэвіз нашага сённяшняга ўрока: «Хто без навукі, той як бязрукі».

Растлумачце прымаўку.

Я спадзяюся, што сённяшні ўрок прынясе вам новыя веды, а значыць, і новыя радасці.

ІI. Праверка дамашняга задання.

ІII. Арфаграфічная хвілінка.

Дождж..к сее беспрастанку,

Вец..р свішча так, я звер...

Колькі луж..н каля ганку!

А гр..зі, гр..зі цяпер!

Устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце іх правапіс.

Вызначце галоўныя члены сказа.

Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць гукаў і літар. Чаму?

Назавіце назоўнікі. Вызначце іх род, лік.

I. Хвілінка чыстапісання.

 

Падбярыце сінонімы да слоў «завіруха», «завея».

Пісьмо па памяці.

Белая завея завывае звонка.

Толькі зелянее над ракой сасонка.

Падкрэсліце назоўнікі, абазначце іх род і лік.


Дата добавления: 2019-11-16; просмотров: 165; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!