II. Тлумачэнне новага матэрыялу.



¾Сёння мы працягнем назіраць за назоўнікамі. Мы павінны даведацца, як змяняюцца назоўнікі.

Работа па падручніку.

· Дапаўненне словазлучэнняў склонавымі формамі слова паштальён (практ. 129, с. 81).

· Выпісванне з тэксту словазлучэнняў з рознымі формамі назоўніка тэлеграма.

Вызначэнне склону назоўніка ў словазлучэннях, абазначэнне яго канчаткаў. Выбарачнае спісванне сказа з назоўнікам тэлеграма ў назоўным склоне (практ. 130, с. 81).

· Знаёмства з сінтаксічнай функцыяй назоўнікаў у назоўным склоне ў працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 82).

· Складанне па падказках алгарытму вызначэння склону назоўнікаў у сказе (практ. 131, с. 82).

· Чытанне вершаваных радкоў. Вызначэнне склону назоўнікаў у сказе. Частковы сінтаксічны разбор сказа. Тлумачэнне правапісу выдзеленых літар (практ. 132, с. 83).

· Складанне сказаў з асобных слоў. Частковы сінтаксічны разбор сказаў. Вызначэнне склону назоўнікаў у сказах (практ. 133, с. 83).

· Знаёмства з правапісам слоўнікавага слова тэлеграма, гука-літарны аналіз яго.

ІІІ. Замацаванне новага матэрыялу

Работа па варыянтах.

1-шы — пры спісванні ўставіць замест кропак назоўнік «сасна»; змяніць яго ў адпаведнасці з пытаннямі; вызначыць яго склон.

У лесе расла (што?) ... . Каля (чаго?) ... прытулілася бярозка. (На чым?) ... у дупле знайшла сабе прытулак вавёрка. А пад (чым?) ... вожык зрабіў сабе норку. Злосны вецер налятае на (што?) ... . Але (чаму?) ... гэта не шкодзіць. Моцна трымаецца (што?) ... за зямлю сваімі карэннямі.


2-гі  — замест кропак у дужках паставіць патрэбныя склонавыя пытанні; запісаць, што атрымалася.

Назоўны: (...) школьнік, (...) школа.

Родны:  няма (...) школьніка, (...) школы.

Давальны: рады (...) школьніку, (...) школе.

Вінавальны:  бачу (...) школьніка, (...) школу.

Творны:  задаволены (...) школьнікам, (...) школай.

Месны:  пісалі аб (...) школьніку, сустрэўся ў (...) школе.

ІV.Вынікі ўрока. Рэфлексія.

Як змяняюцца назоўнікі?

Як вызначыць склон назоўніка?

Якія пьгганні ставяцца да неадушаўлёных назоўнікаў?

Звернемся да дэвізу нашагаўрока. (Паўтараюць.)

Што вы адчуваеце ў канцы нашага занятку?

V. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 134

 


Дата добавления: 2019-11-16; просмотров: 206; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!