Маці Сержа хоча, каб з сына вырас:



1) добры, шчыры, чулы чалавек, у якога было б многа сяброў, а ў будучым – выдатная работа, добрая жонка; 2) “такі чалавек, які ведаў бы, што калі ты пакасціш другому чалавеку, то лепш табе не жыць на свеце”; 3) выдатны вучоны; 4) механік, інжынер-вынаходнік; 5) чалавек, у якога няма чэрствага самалюбства, які можа дапамагчы іншаму, не глядзеў бы з пагардай на людзей.

Бацька Сержа:

1) пастаянна займаецца выхаваннем сына; 2) быў сіратой; 3) сямейныя клопаты ўзваліў на плечы жонкі; 4) стаў высокапастаўленым чыноўнікам; 5) патурае капрызам сына.

19.Каму належаць словы:“Дружба – вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка... Дружба робіць вялікія справы. І ў няшчасці, і ў радасці без дружбы чалавеку нельга быць...”:

1) буфетчыцы; 2) маці Сержа; 3) старому Закрэўскаму; 4) бацьку Сержа; 5) маці Насцечкі.

20.Памяняйце пункты кампазіцыі (сюжэта) так, каб яны адпавядалі паслядоўнасці падзей, апісаных у аповесці:

1) Насця рашала каля дошкі арыфметычныя прыклады. Серж стаў гаварыць, што яна няправільна рашае, а ён – правільна ( ); 2) Закрэўскі пайшоў на вакзал і хутка вярнуўся назад разам з мамай Насцечкі ( ); 3) Бацька Сержа збіраўся наведаць свайго сябра. Сын папрасіў, каб бацька з сабой узяў і яго ( ); 4) Сержа затрымаў стары чалавек, які даведаўся імя хлопчыка і нумар школы. Серж адбег трошкі і пракрычаў у адрас старога абразлівыя словы ( ); 5) Закрэўскі расказаў унучцы аб тым, што сустрэў знаёмага, якога не бачыў многа гадоў. Стары паведаміў, што любіў гэтага чалавека як роднага сына ( ).

21.Якія  праблемы ў творы аўтар уздымае:

 1) мастацтва і мастака; 2) узаемаадносін дзяцей і бацькоў; 3) дружбы і сяброўства; 4) сучаснага грамадства; 5) адносін да роднай прыроды, сэнсу жыцця.

 

К.Чорны. “Насцечка” (тэставыя заданні, 6 клас)

1.Аповесць – гэта: 1) мастацкі твор, у якім расказваецца пра некалькі падзей, значны перыяд у жыцці галоўнага героя, яго ўзаемаадносіны з іншымі персанажамі;

2. 5) 1940 г.

3. 3) сярэдзіне 1930-х гг..

4.Мішка як адзін з персанажаў твора: 1) удзельнічаў у агідных учынках Сержа, штурхаў яго на дрэнныя справы; 2) “ён у дзесяць разоў яшчэ ад сябе дадасць таго, чаго зусім не было”; 3) не быў сапраўдным сябрам Сержа; 4) карыстаўся ласункамі Сержа: яблыкамі, пернікамі, цукеркамі; 5) часта распальваў і без таго высокае самалюбства Сержа.

5. 3) “быццам лепш было б яму ў гэтыя мінуты праваліцца скрозь зямлю”;

6. 3) бацька прадставіў Сержа старому Закрэўскаму.

7. 1) ненавідзіць усіх, хто спрабуе яму супрацьстаяць, “хацеў, каб кожнае яго слова было законам для ўсіх, а калі хто пярэчыў яму, ён аж кіпеў ад злосці і пагражаў, што паскардзіцца свайму бацьку”; 2) жорсткі, абыякавы, помслівы, хітры, зларадны, капрызны, эгаіст, са знявагай ставіцца да дарослых; 3) імкнецца ўладарыць над усімі, паказаць сваю вышэйшасць перад аднакласнікамі, нахабны, злосны, баіцца адказваць за свае ўчынкі; 4) разбэшчаны, нявыхаваны, ніколі ні ў чым не лічыць сябе вінаватым, “палюе” на дзяўчат, як звярок, не паважае сваіх бацькоў, мог крыкнуць на маці; 5) самаўпэўнены, рабіў усё, каб яго баяліся, апранаўся “не то што лепш за тых дзяўчатак, з якімі бесперапынна зачэпваўся, але на ім усё ляжала нейк гладчэй, спрытней, дасціпней”.

8.1) зневажае Насцю, якая рашыла задачу; 2) прабівае цвіком посуд для га-зы; 3) перашкаджае пайсці са школы дадому Фані, Раі, Надзі, дае дзяўчынкам балючыя пстрычкі, штур-хае іх; 4) робіць з Мішкам так, каб гарох Насці рассыпаўся па класе; 5) укідвае Закрэўскага ў лужыну.

9. 4) былая парабчанка, цяпер маці Сержа.

10. 5) рабочым на заводзе.

11. 1) матылёк.

12. 1) “заўсёды хадзіў адзеты ў паношанае цёмнае паліто, на яго быццам караткаватае, з цёплым каўняром. У яго была зусім сівая, маленькая, нізка пастрыжаная бародка, і такія ж сівыя выбіваліся з-пад суконнай шапкі валасы каля вушэй... З выгляду ён быў ветлівы да ўсіх”; 2) не з баязлівых людзей, мудры, разважлівы, тактоўны; 3) смелы, мужны, выратоўвае ад смерці бацьку Сержа, далікатны, добры; 4) пражыў сумленнае жыццё; прыходзіць на дапамогу тым, хто не можа сам сябе абараніць; імкнецца замяніць унучцы бацькоў; 5) быў за бацьку Сержавым бацькам; свабодалюбівы.

13. 2) лезгінку.

14.1) белатварая, з густымі валасамі, якія роўна ляжалі на яе галаве пад грабянцом; адчувала сваю годнасць, магла пастаяць за сябе; 2) новая вучаніца 20-й школы, апранаецца сціпла, але акуратна; моцна любіла свайго дзеда; ніколі нікому не скардзіцца; 3) добрая, сціплая, рашучая, энергічная, зычлівая, смелая, гордая, ніколі не выстаўляла сябе; мае шырокае кола інтарэсаў; 4) спагадлівая, клапатлівая, вясёлая; яе звонкі голас і смех чуліся заўсёды; аптымістка, паводзіць сябе як дарослая гаспадыня; 5) таварыская, працавітая, бойкая і рухавая; любіць прыроду, заўважае яе прыгажосць; добра вучыцца, паважае аднакласнікаў.

15. 3) настаўніца па прафесіі; 4) цяпер – студэнтка-завочніца.

16. 2) патэфон;.

17. 2) “такі чалавек, які ведаў бы, што калі ты пакасціш другому чалавеку, то лепш табе не жыць на свеце”; 5) чалавек, у якога няма чэрствага самалюбства, які можа дапамагчы іншаму, не глядзеў бы з пагардай на людзей.

18. 2) быў сіратой; 3) сямейныя клопаты ўзваліў на плечы жонкі; 4) стаў высокапастаўленым чыноўнікам; 5) патурае капрызам сына.

19. 5) маці Насцечкі.

20.Памяняйце пункты кампазіцыі (сюжэта) так, каб яны адпавядалі паслядоўнасці падзей, апісаных у аповесці: 1) Насця рашала каля дошкі арыфметычныя прыклады. Серж стаў гаварыць, што яна няправільна рашае, а ён – правільна (2); 2) Закрэўскі пайшоў на вакзал і хутка вярнуўся назад разам з мамай Насцечкі (5); 3) Бацька Сержа збіраўся наведаць свайго сябра. Сын папрасіў, каб бацька з сабой узяў і яго (4); 4) Сержа затрымаў стары чалавек, які даведаўся імя хлопчыка і нумар школы. Серж адбег трошкі і пракрычаў у адрас старога абразлівыя словы (1); 5) Закрэўскі расказаў унучцы аб тым, што сустрэў знаёмага, якога не бачыў многа гадоў. Стары паведаміў, што любіў гэтага чалавека як роднага сына (3).

21. 2) узаемаадносін дзяцей і бацькоў; 3) дружбы і сяброўства;


Дата добавления: 2019-03-09; просмотров: 742; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!