Што  Насціна мама прывезла дачцэ з Масквы:



К.Чорны. “Насцечка” (тэставыя заданні, 6 клас) 1.Аповесць – гэта: 1) мастацкі твор, у якім расказваецца пра некалькі падзей, значны перыяд у жыцці галоўнага героя, яго ўзаемаадносіны з іншымі персанажамі; 2) жанр вуснай народнай творчасці, звычайна празаічнае апавяданне фантастычнага ці сацыяльна-бытавога зместу з выкарыстаннем вымыслу (выдумкі); 3) момант, з якога пачынаецца развіццё дзеяння ў літаратурным сюжэтным творы; 4) форма камічнага, выкрывальнага паказу адмоўных з’яў, пры якім крытыкуюцца заганы грамадскага жыцця ці асобных людзей; 5) невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра асобную падзею, выпадак або здарэнне ў жыцці героя. 2.Аповесць “Насцечка” напісана ў: 1) 1921 г.; 2) 1929 г.; 3) 1934 г.; 4) 1939 г.; 5) 1940 г. 3.Калі адбываюцца падзеі, апісаныя ў творы : 1) 1915-1917 гг.; 2) 1920-19297гг.; 3) сярэдзіне 1930-х гг.; 4) 1939 – пачатку 1941 г.; 5) 1947-1957 гг. 4.Мішка ў творы: 1) удзельнічаў удрэнных учынках Сержа; 2) “ён у дзесяць разоў яшчэ ад сябе дадасць таго, чаго зусім не было”; 3) не быў  сябрам Сержа; 4) карыстаўся ласункамі Сержа: яблыкамі, пернікамі, цукеркамі; 5) часта распальваў  высокае самалюбства Сержа. 5.Серж у доме Закрэўскага  адчувае (паводзіць) сябе: 1) ветліва, тактоўна; 2) вельмі нахабна, дзёрзка; 3) “быццам лепш было б яму ў гэтыя мінуты праваліцца скрозь зямлю”; 4) быццам бы трапіў да лепшых на свеце сяброў; 5) весела, жартуе, танцуе з дзяўчынкамі. 6.Пералом у душы Сержа адбыўся пасля таго, як: 1) Насця каля дошкі рашала арыфметычныя прыклады; 2) Серж з Мішкам нацягнулі ўпоперак дзвярэй шнур, дзе жыў Закрэўскі; 3) бацька прадставіў Сержа старому Закрэўскаму; 4) Насця пачала спазняцца на заняткі ў школу, прыходзіць з растрапанымі валасамі; 5) Серж з Мішкам рассыпалі гарох, які быў у Насцінай торбе. 7.Серж у аповесці: 1) ненавідзіць усіх, хто спрабуе яму супрацьстаяць, “хацеў, каб кожнае яго слова было законам для ўсіх, а калі хто пярэчыў яму, ён аж кіпеў ад злосці і пагражаў, што паскардзіцца свайму бацьку”; 2) жорсткі, абыякавы, помслівы, хітры, зларадны, капрызны, эгаіст, са знявагай ставіцца да дарослых; 3) імкнецца ўладарыць над усімі, паказаць сваю вышэйшасць перад аднакласнікамі, нахабны, злосны, баіцца адказваць за свае ўчынкі; 4) разбэшчаны, нявыхаваны, ніколі ні ў чым не лічыць сябе вінаватым, “палюе” на дзяўчат, як звярок, не паважае сваіх бацькоў, мог крыкнуць на маці; 5) самаўпэўнены, рабіў усё, каб яго баяліся, апранаўся “не то што лепш за тых дзяўчатак, з якімі бесперапынна зачэпваўся, але на ім усё ляжала нейк гладчэй, спрытней, дасціпней”. 8.Учынкі Сержа:  1) зневажае Насцю, якая рашыла задачу; 2) прабівае цвіком посуд для газы; 3) перашкаджае пайсці са школы дадому Фані, Раі, Надзі, дае дзяўчынкам балючыя пстрычкі, штурхае іх; 4) робіць з Мішкам так, каб гарох Насці рассыпаўся па класе; 5) укідвае Закрэўскага ў лужыну. 9.Хто выратаваў палонных (бацьку Сержа, Закрэўскага і фурманшчыка):  1) сваяк Закрэўскага з  вёскі; 2) сябар фурманшчыка; 3) пан з маёнтка, дзе бацька Сержа год таму пасвіў кароў; 4) былая парабчанка, цяпер маці Сержа. 10.Закрэўскі да прыходу Чырвонай Арміі працаваў: 1) пісарчуком у акруговым камітэце; 2)начальнікам на суконнай фабрыцы; 3) паштальёнам у горадзе; 4) сакратаром у валасным камітэце; 5) рабочым на заводзе. 11. Закрэўскі  называе ўнучку Насцечку:  1) матылёк; 2) ластаўка; 3) зорачка; 4) зайчык; 5) рыбанька. 12.Стары Закрэўскі ў творы: 1) “заўсёды хадзіў адзеты ў паношанае цёмнае паліто, на яго быццам караткаватае, з цёплым каўняром. У яго была зусім сівая, маленькая, нізка пастрыжаная бародка, і такія ж сівыя выбіваліся з-пад суконнай шапкі валасы каля вушэй... З выгляду ён быў ветлівы да ўсіх”; 2) не з баязлівых людзей, мудры, разважлівы, тактоўны; 3) смелы, мужны, выратоўвае ад смерці бацьку Сержа, далікатны, добры; 4) пражыў сумленнае жыццё; прыходзіць на дапамогу тым, хто не можа сам сябе абараніць; імкнецца замяніць унучцы бацькоў; 5) быў за бацьку Сержавым бацькам; свабодалюбівы. 13. Якія танцы танцавалі дзяўчаткі( Насця з сяброўкамі Фаняй, Раяй і Надзеяй):  1) польку; 2) лезгінку; 3) вальс; 4) “Лявоніху”. 14.Насцечка ў творы: 1) белатварая, з густымі валасамі, якія роўна ляжалі на яе галаве пад грабянцом; адчувала сваю годнасць, магла пастаяць за сябе; 2) новая вучаніца 20-й школы, апранаецца сціпла, але акуратна; моцна любіла свайго дзеда; ніколі нікому не скардзіцца; 3) добрая, сціплая, рашучая, энергічная, зычлівая, смелая, гордая, ніколі не выстаўляла сябе; мае шырокае кола інтарэсаў; 4) спагадлівая, клапатлівая, вясёлая; яе звонкі голас і смех чуліся заўсёды; аптымістка, паводзіць сябе як дарослая гаспадыня; 5) таварыская, працавітая, бойкая і рухавая; любіць прыроду, заўважае яе прыгажосць; добра вучыцца, паважае аднакласнікаў.

Хто маці Насці:

1) паштальён у суседняй вёсцы; 2) перадавая даярка калгаса; 3) настаўніца па прафесіі; 4) цяпер – студэнтка-завочніца; 5) працуе медсястрой.

Што  Насціна мама прывезла дачцэ з Масквы:

1) грамафон; 2) патэфон; 3) радыёпрыёмнік; 4) фотаапарат; 5) гармонік.


Дата добавления: 2019-03-09; просмотров: 316; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!