БЕЛАРУСКАЕ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАЕ АДРАДЖЭННЕ НА ПАЧАТКУ ХХ СТ.



 

    Адукацыя.Узровень пісьменнасці насельніцтва Беларусі. Прафесійная адукацыя. Настаўніцкія семінарыі i інстытуты. Духоўныя семінарыі. Сярэдняя школа. Класічныя i рэальныя гімназii (вучылішчы). Рост колькасці навучальных устаноў напачатку XX ст. Праблема вышэйшай школы на Беларусі.

Навука.Гуманітарныя дысцыпліны. Ідэйныя плыні. «Заходнерусізм». К. Гаворскі, М. Каяловіч. Пачатак нацыянальнай гістарыяграфіі. Працы М. Доўнар-Запольскага. В. Ластоўскі. «Кароткая гісторыя Беларусі. Я. Kapскi. «Беларусы» — фундаментальная праца па беларусазнаўстве. Навуковыя таварыствы. Прыродазнаўчыя i сельскагаспадарчыя навукі. Медыцына. Таварыства мінскіх урачоу. Дзейнасць В. Наркевіча-Ёдкі. Навуковыя даследаванні беларусаў па-за межамі радзімы. I. Чэрскi.

Літаратура.Пачатак творчай дзейнасці Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, М.Багдановіча, Э.Пашкевіч (Цёткі) і іх роля ў абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Друк. «Haшаніўскi» перыяд. Газета «Наша ніва» — галоўны асяродак беларускага руху. Cyпрацоўнікi i аўтары. Роля «Нашай нівы» ў станаўленні новай беларускай літаратуры i літаратурнай мовы. Беларускія выдавецкія суполкі ў Вільні i Санкт-Пецярбургу. Б, Эпімах-Шыпіла. В. Іваноўскі. I. i A.Луцкевічы.

   Тэатральнае i музычнае мастацтва. Беларускі нацыянальны тэатр. «Беларукія вечарынкі». I. Буйніцкі і «Першая беларуская трупа». Рэпертуар. Гастролі. «Беларускі музычна-драматычны гурток» у Вільні. Народныя тэатральныя прадстаўленні. «Першае таварыства беларускай драмы i камедыі» ў Мінску.

Народная песня. Апрацоўкі У. Тэраўскага, Л. Рагоўскага, А. Грыневіча. Хор У. Тэраўскага. I. Шадурскі. Беларуская музычная камедыя «Тарас на Парнасе». Гастролі расійскіх кампазітараў i выканаўцаў ў Беларусі.

 

                   9. КУЛЬТУРА БЕЛАРУС І Ў 20 - 30-я гг. XX ст.

Умовы развіцця. Палітыка Савецкай дзяржавы ў галіне культуры. Палітыка беларусізацыі. Асаблівасці развіцця нацыянальнай культуры  ў  Заходняй Беларусі.

Адукацыя i навука.Ліквідацыя непісьменнасці. Школы, лікпункты. Унiфiкaцыя пачатковай i сярэдняй школы. Увядзенне ўсеагульнага абавязковага навучання (1926). Сярэдняя спецыяльная адукацыя. Вышэйшыя навучальныя установы. Стварэнне Белдзяржуніверсітэта. Праблемы i вынікі станаўлення новай сістэмы адукацыі. Навука. Навукова-тэрміналагічная камісія. Інстытут беларускай культуры. Беларуская Акадэмія навук. Галоўныя накірункi развіцця навукі Гісторыя. У. Ігнатоўскі, М. Доўнар-Запольскі. Археаграфічная праца. Літаратуразнаўства. I. Замоцін, М. Гарэцкі, М. Піятуховіч. Фалькларыстыка. А. Сержпутоўскі. Мастацтвазнаўства. М. Шчакаціхін. «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва». Прыродазнаўчыя i дакладныя навукі. Краязнаўчая праца.

Л i т apa т ypa .Літаратурныя аб'яднанні. «Маладняк». «Узвышша». «Полымя». БелАПП. Склад сяброў. Ідэйная накіраванасць. Паэзія. Я. Купала. Я. Колас. «Новая зямля», «Сымон-музыка». Вершы i паэмы У. Дубоўкі. Станаўленне прозы. Аўтары. Формы. Праблематыка. Я. Колас. Пачатак трылогіі «На ростанях». К. Чорны. Апавяданні. «Маладнякоўская аповесць». Сатыра. А. Мрый. «Запіскі Самсона Самасуя». Драматургія. Я. Купала. «Тутэйшыя». Перабудова літаратурна-мастацкіх арганізацый. Стварэнне Саюза пісьменнікаў (1934). Сацыялістычны рэалізм. Я. Купала. «Над ракою Арэсай». Новае жыццё i новы чалавек у празаічных творах. Аповесці i апавяданні Я. Коласа, М. Лынькова, П. Галавача, С. Баранавых. К. Чорны. «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне». Драматургія. К. Kpaпiвa. «Хто смяецца апошнім». Э. Самуйлёнак.

Тэатр, музыка i кі намастацтва.Першы i Другі Беларускія дзяржаўныя тэатры. Рэпертуар. Беларускі Дзяржаўны вандроўны тэатр Ул. Галубка. Першыя беларускія савецкія оперы. М. Чypкiн, M. Аладаў. Нараджэнне беларускага кіно. Кінастудыя «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. Кінахроніка. Ю. Тарыч. «Лясная быль» (1926). Рэарганізацыя тэатральнага жыцця. Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр. Рэжысёр Ул. Галубок. Акцёры Г. Глебаў, I. Ждановіч. Кампазітары. Оперы Я. Цікоцкага, А. Багатырова, А. Туранкова. Стварэнне новых музычных калектываў i устаноў Белдзяржфілармоніі. Тэатр оперы i балета. Беларуская кансерваторыя. Кінарэжысёры.

Выя ў ленчае мастацтва.Агітацыйнае мастацтва. М. Шагал, Экспрэсіянізм. К. Малевіч, Л. Лісіцкі, В. Ермалаева. Супрэматызм. УНОВИС. Віцебск — буйны цэнтр мастацкага жыцця. Віцебскі мастацка-практычны інстытут. Жывапіс. Тэматычная карціна. Пейзажы. В. Бялыніцкі-Біруля. Фальклорная i гістарычная тэматыка. Індустрыяльная праблематыка. Партрэтны жанр. I. Ахрэмчык. В. Волкаў. Ю. Пэн. Новыя рысы творчасці.

Графіка. М. Дабужынскі, С. Юдовін. Скульптура. Звужэнне тэматыкі. Жывапіс. Рэвалюцыйная праблематыка. Партрэтны жанр. М. Тарасікаў. Манументальны жывапіс. Pocпicы Дома урада БССР. Скульптура. А. Бембель. Гарэльефы. Г. Манізер. Помнік У. Леніну. Партрэтныя працы А. Бразера i З. Азгура.

Горадабудаўніцтва i архітэктура.Індустрыяльнае будаўніцтва. Прамысловая архітэктура. Аднаўленне жыллёвага будаўніцтва. Рабочыя пасёлкі. Грамадскія будынкі. Універсітэцкі гарадок БДУ. Уплывы канструктывізму. Г. Гольц, М. Паруснікаў. Будынак Дзяржбанка у Мінску. Э. Лосер. Кінатэатр «Чырвоная зорка» ў Магілёве. Белдзяржпраект. Распрацоўка генеральных планаў гарадоў. Г. Лаўроў. Галоўны корпус бібліятэкі iмя У. Леніна. Неакласіцызм. Праекты I. Лангбарда. A. Boiнaў. У. Вараксін. Будынак ЦК КПБ.

Культура За х одня й Беларус і .Беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларуси. Палітыка Польскай дзяржавы ў дачыненні да беларусаў.

Адукацыя, прапаганда нацыянальных ідэйi вывучэннне культурнай спадчыны беларускага народа.Рух за беларускую школу. Таварыства беларускай школы. Беларускія гімназіі i школы. Грамадская i навуковая дзейнасць Б. Тарашкевіча. М. Гарэцкі. «Гісторыя беларускай літаратуры». I. i А. Луцкевічы. Заснаванне i дзейнасць беларускага музея ў Вільні. Далучэнне да СССР i БССР. Змены ў культурным жыцці. Р. Шырма. Беларускі ансамбль песні i танца.

Літаратурны працэс.Ідэйныя плыні. Жанры i формы. Публіцыстыка мяжы 1910—1920-х гг. А. Луцкевіч, А. Смоліч, У. Самойла, А. Цвікевіч. I. Абдзіраловіч. «Адвечным шляхам». Рэвалюцыйны накірунак. П. Пестрак, В. Таўлай. Пачатак літаратурнай дзейнасці М. Танка. «На этапах».

Выяўленчае мастацтва.Асоба i дзейнасць Я. Драздовіча. Студыя-майстэрня пры Віленскай беларускай гімназіі. Жывапіс. Гістарычная тэматыка.

 

АЙЧЫННАЯ КУЛЬТУРА

Ў ПАСЛЯВАЕНН Ы ЧАС (1944 – 1990 гг.)

 

Наступствы вайны. Ваенная тэматыка ў літаратуры i мастацтве. Развянчанне культу асобы I.Сталіна. «Адліга». Лібералізацыя грамадскага i культурнага жыцця. «Шасцідзесятнікі». Узмацненне кантролю над сферай культуры з сярэдзіны 60-х гг.

Адукацыя i навука. Аднаўленне дзейнасці навучальных навуковых устаноў. Школьная рэформа. Сямігадовыя i сярэднія школы. Скарачэнне колькасці беларускамоўных школ. Праблемы вышэйшай школы, Адкрыццё новых вну. Новыя накірункі развіцця айчыннай навукі. Прэзідэнт АН БССР А. Жэбрак.

Школьныя рэформы шасцідзесятых гадоў. Дасягненні. Супярэчнасці. Пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі

Л і таратура. Тэорыя бесканфліктнасці. Новае пакаленне творцаў. I. Шамякін. Раманы. Вясковая тэматыка. Я. Брыль. «У Забалоцці днее». Першыя спробы крытыкі. Рэвалюцыйная тэматыка. М. Лынькоў, П. Пестрак. Я. Колас. Завяршэнне трылогіі «На ростанях». Паэзія. Грамадзянскі пафас. Публіцыстычнасць. А. Куляшоў, П. Панчанка. Драматургія. Тэма вайны. А. Маўзон. К. Губарэвіч. Камедыйны жанр. К. Крапіва. А. Макаёнак.

Вяртанне рэпрэсіраваных літаратараў. У. Дубоўка, Я. Пушча, А. Звонак, Я. Скрыган. С. Грахоўскі. Проза. Ваенная тэматыка. Асоба В. Быкава. Росквіт  беларускага рамана ў 60-я гг. Эпічная трылогія I. Мележа «Людзі на балоце». Гісторыя ў рамантычным бачанні У. Караткевіча. I. Шамякін. Жыццё беларускага горада. Паэзія. Старэйшае пакаленне. М. Танк, П. Панчанка, П. Броўка, А. Куляшоў. Грамадзянская пазіцыя. Барацьба за мip. Новае пакаленне. А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, Р. Барадулін. Драматургія. Класічныя творы А. Макаёнка. «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал», «Таблетку пад язык». М. Матукоўскі, А. Дзялендзік. Раннія п'есы  А. Дударава.

Тэатр i музыка. Тэатральны рэпертуар. Акцёры. Г.Глебаў, Л.Ржэцкая, В.Пола, Б.Уладамірскі,С. Станюта, Г. Гарбук, З. Канапелька. Музыка. Дз. Лукас. Р. Пукст, М. Аладаў, П. Падкавыраў, У. Алоўнікаў, Я. Глебаў, Г. Вагнер, А. Мдзівані. Стварэнне Дзяржаўнага народнага хора БССР. Дзейнасць Г. Цітовіча. Песенны жанр. I.Лучанок, Э. Ханок, Л. Захлеўны. Эстрадная музыка. BIA «Песняры», «Сябры». Kiнастудыя «Беларусьфільм».

В ыя ў ленчае мастацтва. Вялікая Айчынная вайна ў творчасці мастакоў. М. Савіцкі і яго цыкл «Лічбы на сэрцы». Л. Шчамялёў. Ваенная i сучасная тэматыка. Жывапіс А. Шыбнёва і Я. Зайцава. Тэма радзімы. М. Данцыг. «Мой Miнск». У. Стальмашонак. Партрэты Р. Шырмы i Я. Коласа. Гістарычнае мінулае. А. Марачкін. Манументальны жывапіс. I. Кішчанка. Мазаіка. Графіка. В. Шарангов1ч, У. Басалыга.

Скульптура. А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Бембель З. Азгур. Манумент Перамогі ў Мінску. Мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць-герой».

  Арх і тэктура Аднаўленне гарадоў i вёсак. Новыя генеральныя планы гарадоў. Генеральны план забудовы г. Мінска (1946). Прамысловае будаўніцтва. Архітэктура. Уплывы класіцызму i эклектыкі. Асноўныя праблемы i накірункі развіцця.

Пераход да індустрыяльных метадаў будаўнніцтва. Уплыў на архітэктурнае аблічча населеных пунктаў. Тыпавыя жылыя i грамадскія будынкі. Змены у архітэктуры з 70-х гг. Жылы раён i мікрараён — галоўныя структурныя элементы буйнога горада. Будаўніцтва новых гарадоў. Салігорск, Наваполацк, Жодзіна i інш.

 

 

СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА

 

Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Значэнне беларускай культуры i мовы. Духоўныя арыенціры. Дзяржаўная палітыка ў галіне культуры.

Новыя рысы ў горадабуда ў н і щтве, арх і тэктуры i выя ў ленчым мастацтве.Аднаўленне храмавага дойліства. Творчасць мастакоў А. Марачкіна, М. Селешчука, М. Купавы, У. Савіча.

Л iтapaтyp а .Грамадскае гучанне. Публіцыстыка А. Адамовіча. С. Алексіевіч. «Цынкавыя хлопчыкі». Гістарычная тэматыка. У. Арлоў, Л. Дайнека, К. Тарасаў i iнш. Творчасць А. Глобуса. Паэзія. А. Разанаў, Л. Дранько-Майсюк. Драматычныя творы А. Дударава.

Тэатр . Музыка. Кіно .Новыя формы i змест. Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі «Вольная сцэна». В. Мазынскі. Альтэрнатыўны тэатр. Новыя тэатральныя пастаноўкі. М. Пінігін. «Тутэйшыя». Музыка. У. Солтан, У.Помазаў Оперы. Сімфоніі Дз. Смольскага, В. Войціка. Песенны жанр. Рок-музыка. Гурты «Новае неба», «Мроя», «Крама» i iнш. Беларускі балет. Пастаноўкі В. Елізар'ева. Кінарэжысёры М. Пташук, В. Дашук. Тэатральныя, музычныя i кінафестывалі. «Славянскі базар» у Віцебску. Гастролі беларускіх мастацкіх калектываў за мяжой.

Навука.Праблемы, Дасягненні. Перспектывы развіцця.

Культурнае жыццё нацыянальных меншасцяў Беларусі .

 

                                     

Л І ТАРАТУРА

                                       

АСНО Ў НАЯ

ПАДРУЧНІКІ І НАВУЧАЛЬНЫЯ  ДАПАМОЖНІКІ

 

Воинов А.А. История архитектуры Белоруссии: В 2-х т. Т. 2: Советский период. 2-е изд. Мн.: Вышэйшая школа, 1987.

Дробов ЛИ. Живопись Белоруссии XIX - начала XX в. Мн.: Вышэйшая школа, 1974.

Дробов Л.Н. Живопись Советской Беларуссии (1917-1975). Мн.: Вышэйшая школа, 1979.

Качано ў с кі У.У. Гісторыя культуры Беларусі: Вучэбны дапаможнж для студэнтау ВНУ. Мн.: НКФ "Экаперспектыва", 1994.

Ковшаров Н.Д. История культуры Беларуси. 1917 - 90-е гг.: Учебное пособие. Мн.: БГПУ им. М. Танка, 1999.

Ло йк а А.А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд: У 2-х т. 2-е выд. Мн.: Вышэйшая школа, 1989.

Ло йка А.А. Старабеларуская літаратура. Мн.: Вышэйшая школа, 2001.

Лыч Л., Нав іцкі У. Гісторыя культуры Беларусь 2-е выд., дап. Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997.

Парашко ў С.А. Гісторыя культуры Беларусі 2-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2004.

Ходз ін СМ. Гісторыя культуры Беларусі ў 1920 - 1930-я гг.: Дапаможнік для студэнтаў гістарычнага факультэта. Мн.: БДУ, 2001.

Чантурия В.А. История архитектуры Белоруссии: В 2-х т. Т. 1: Дооктябрьский период. 3-е изд. Мн.: Вышэйшая школа, 1985.

 

                                                КРЫНЩЫ

 

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII - XVIII стагоддзяў: Альбом / Аўтар тэксту i складальнік Н.Ф.Высоцкая. Мн.: Беларусь, 1984.

Жывапіс барока Беларусі1 Альбом / Аўтар-складальнік Н.Ф.Высоцкая. Мн.: БелЭН;МФКД, 2003.

Жывапіс Беларусі XII - XVIII стагоддзяў: Фрэска. Абраз. Партрэт: Альбом / Складальнікі Н.Ф.Высоцкая, Т.А.Карповіч. Мн.: Беларусь, 1980.

Іканапіс Беларусі XV - XVIII стагоддзяў: Альбом / Аўтар тэксту i складальнік Н.Ф.Высоцкая. 6-е выд. Мн.: Беларусь, 2001.

Пластыка Беларусі XII - XVIII стагоддзяў: Альбом / Аўтар i складальннік Н.Ф.Высоцкая. Мн.: Беларусь, 1983.

Прадмовы i пасляслоўі паслядоўнікаў Францыска Скарыны / Укладальнік У.Г. Кароткі. Мн.: Навука i тэхніка, 1991.

 

ДАСЛЕДАВАННІ

 

Академия наук Белорусской ССР: Краткий очерк. Мн.: Наука и техника, 1989.

Архитектура Советской Белоруссии / Под общ. ред. В.И.Аникина. М.: Стройиздат, 1986.

Гаробчанка Т.Я, На мяжы стагоддзяў: Сучасны беларускі драматичны тэатр. Мн.: Беларуская навука, 2002.

Гісторыя беларускага мастацтва; У 6 т. Т. 1-6. Мн.: Навука i тэхніка, 1987-1994,

Гісторыя беларускага тэатра: У 3-х т. Мн,: Навука i тэхніка, 1983-1987.

Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2-х т. Мн.: Навука i тэхніка, 1968-1969.

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4-х т. Т. 1-3. Мн.: Беларуская навука, 1999-2001.

Гісторыя кінамастацтва Беларусі- У 4-х т. Т. 1: 1924 - 1959 гг. Мн.: Беларуская навука, 2001. История белорусского кино: В 2-х ч. Мн,: Наука и техника, 1969-1970.

Кі сялё ў Р.Я. Школа Савецкай Беларусі. Мн.: Народная асвета, 1968.

Красовский Н.И. Высшая школа Советской Белоруссии. 2-е изд. Мн.: Вышэйшая школа, 1972.

Кулагин А.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: Вторая половина XVIII - начало XIX в. Мн.: Наука и техника, 1981.

Кулаг ін A . M . Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX -пачатку XX ст. Мн.: Ураджай, 2000.

Лакотка A . I . Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мн.: Ураджай, 1999.

Мелъ ні ка ў А.А. Кірыл, епіскап тураўскі Жыццё. Спадчына. Светапогляд. 2-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2000.

Музыкальный театр Белоруссии: Дооктябрьский период. Мн.: Навука i тэхшка, 1990,

Музычны тэатр Беларуси 1960-1990: Балет; Музыка ў пастаноўках драматычных тэатраў. Мн.: Беларуская навука, 1997.

Музычны тэатр Беларусі 1960-1990: Опернае мастацтва; Музычная камедыя i аперэта, Мн.: Беларуская навука, 1996.

Нефед В.И. Становление белорусского советского театра. 1917-1941. Мн.: Наука и техника, 1965.

Ні калае ў M . B . Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў X -XVIII стагоддзях. Мн.: Мастацкая лі таратура, 1993.

Очерки истории науки и культуры Беларуси IX - начала XX в. Мн.: Навука i тэхніка, 1996.

Чантурия В.А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. Мн.: Полымя, 1986.

Kultura Wielkiego Księstwa Litewskiego. Analizy i obrazy / Oprac. V. Alisauskas i in. Krakow, 2006.

 

 

3. ТЭАРЫТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ

 

Тэма 1. Духоўнае жыццё i культура беларускіх зямель у IX - XIII стст.

 

На духоўнае жыццё i культуру беларускіх зямель значны ўплыў аказала прыняцце хрысціянскай рэлirii. Афіцыйнай датай увядзення хрысціянства па грэка-візатыйскаму ўзору лічыцца 988 г., калі князь Уладзімір ахрысціў княскі двор i дружыну, а таксама жыхароў Кіева. Услед за iмi знаць хрысцілася ў Полацку i іншых беларускіх гарадах. Цэнтрамі распаўсюджання новай веры былі заснаваныя enapxii, храмы i манастыры. Першая на беларуск1х землях епархія была заснавана ў 992 г. у Полацку, другая - Тураўская - у 1005 г.

Дабратворным быў уплыў хрысціянства на распаўсюджанне пісьменства i адукацыі. Прыкладамі, якія пацвярджаюць гэта, з'яўляюцца знойдзеная ў Ноўгарадзе пячатка полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча (XI ст.), на якой напісана імя князя, а таксама надпісы на бытавых прадметах, камянях-валунах, берасцяныя граматы, пісала (прадметы, якія служылі для пісьма).

Асноўным жанрам пісьмовай культуры ўсходніх славян з'яўлялася летапісанне, якое пачалося ў першай палове XI ст. У пачатку XII ст. была створана "Аповесць мінулых гадоў", аўтарам якой быў манах Кіева-Пячэрскага манастыра Нестар. Важнай крыніцай па гicтopыі KieўcKara, Галіцка-Валынскага, Полацкага, Тураўскага i іншых княстваў XII - XIII стст. з'яўляецца Іпацьеўскі летапісны звод. Цэнтрамі летапісання на беларускіх землях былі Полацк, Тураў, Наваградак.

Рукапісных кніг XI - XIII стст. да нас дайшло няшмат. Вядомыя Тураўскае, Полацкае, Аршанскае, Мсціслаўскае евангеллі таго часу. Самае ранняе з тых, якія захавалія, - Тураўскае евангелле, створанае на беларускіх землях у XI ст.

У Полацку пры Сафійскім саборы з XI да другой паловы XVI ст. існавала бібліятэка, у якой захоўваліся рукапісныя кнігi. Яна загінула ў часы Лівонскай вайны. Кнігi пісаліся на пергаменце. 3 XII - XIII стст. пачалі распаўсюджвацца ілюстраваныя pyкaпicы, у якіх змяшчаліся малюнкі-мініяцюры. Вяршыняй мастацкай літаратуры таго часу лічыцца вядомы ва ўсім свеце твор "Слова пра паход Ігаравы". Па свайму зместу, форме i мове "Слова пра паход Ігаравы" - помнік, агульны для ўсіх усходніх славян.

На беларускіх землях у гэты час з'явілася шмат адукаваных людзей, якія імкнуліся данесці свае веды да ўcix. Гэта - Ефрасіння Полацкая, Kipылa Typaўcкi, Клімент Смаляціч, асветніцкая дзейнасць якіх мела велізарнае значэнне для развіцця беларускай культуры.

Багатыя традыцыі склаліся ў гэты час у дойлідстве. У IX - XII стст. на беларускіх землях пераважала драўлянае дойлідства. Пасля прыняцця хрысціянства пачалі будаваць каменныя храмы па візантыйскаму крыжова-купальнаму ўзору. Паступова фарміраваліся мясцовыя школы дойлідства - полацкая i гродзенская.

Сёння вядома некалькі каменных пабудоў полацкай школы: Пятнікая i Барысаглебская цэрквы у Бельчыцах, Спаса-Ефрасін- неўская царква ў Полацку, Дабравешчанская царква ў Віцебску. Буйным помнікам гэтай школы, першым мураваным храмам на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца Сафійскі сабор у Полацку. Гэты храм быў пабудаваны, напэўна, не толькі як хрысціянская святыня, але i як сімвал незалежнасці Полацкага княства ад Kieвa ў часы Усяслава Брачыслававіча.

3 пабудоў гродзенскай школы сёння вядомы Барысаглебская (або Каложская) царква ў Гародні, рэшткі царквы ў Ваўкавыску i гродзенскі княжацкі церам.

У Камянцы (каля Бярэсця) пад канец XIII ст. была ўзведзена абарончая вежа (вядомая цяпер як Белая Вежа), помнік ваеннага дойлідства Беларусі. Падобныя вежы меліся тады таксама ў Бярэсці, Гародні, Навагрудку i Тураве.

Высокага ўзроўню на беларускіх землях дасягнулі выяўленчае i дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Галонымі жанрамі першага з ixбылі манументальны жывапіс (мазаіка, фрэска), iкaнaпic i кніжная мініяцюра. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва было прадстаўлена разнастайнымі па форме i зместу помнікамі ад немудрагелістых пацерак i пярсцёнкаў да дасканалых узораў ювелірнага мастацтва. Раскопкі гарадоў на Беларусі далі каштоўную калекцыю шахмат XII - XIII стст. Вяршыняй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі лічыцца шасціканцовы крыж, створаны ў 1161 г. у Полацку майстрам Лазарам Богшам.

Усё гэта сведчыць аб высокім ўзроўні развіцця культуры на тэрыторыі Беларусі. Варта адзначыць, што, нягледзячы на палітычную і дзяржаўную разхдробленасць, захоўвалася адзінства матэрыяльнай і духоўнай культуры ўсходніх славян. Гэта абумоўлівалася аднолькавым ўзроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця старажытнарускіх зямель, агульнасцю культурнай спадчыны мінулых стагоддзяў. Высокаразвітая для свайго часу культура Старажытнай Русі, яе фальклор, пісьменства, мастацкія рамёствы паслужылі асновай, на якой развівалася духоўнасць усходніх славян.

 

Тэма 2.  Культура беларускіх зямель у складзе ВКЛ.

Канфесійная палітыка кіраўніцтва ВКЛ.

Кансалідацыя беларускай пароднасці

 

Беларускія землі ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага са значнымі дасягненнямі ў культуры, якая развівалася ў візантыйска-pycкix традыцыях. Яны сфарміраваліся ў X - XIII стст. i дамінавалі да канца XIV - пачатку XV ст. Але з канца XIII ст. на тэрыторыю Беларусі ўсё больш пранікалі заходнееўрапейскія культурныя інавацыі.

Найбольш гэта праявілася ў архітэктуры, перш за ўсё абарончай. Неабходнасць узводзіць надзейныя мураваныя ўмацаванні прымушала кipaўнiкoў дзяржавы запрашаць заходніх майстроў, якія будавалі іх у звыклых для сябе стылях — гатычным i, радзей, раманскім, які ў той час лічыўся састарэлым. На змену былым дзяцінцам гарадоў прыйшлі замкі, якія знаходзіліся ў асабістай уласнасці князёу, а пазней iдрабнейшых феадалаў. Цэнтрам замкаў з'яўлялася магутная "вежа апошняй абароны", у якой падчас пагрозы хаваліся гаспадары замка. Прыкладам такіх веж з'яўляецца Камянецкая вежа. 3 XIV ст. пачалі будавацца вялікія па памерах вежы, якія былі адначасова месцам сталага пражывання феадалаў (Крэўскі, Лідскі, Наваградскі i іншыя замкі). Такія дамы-вежы прынята называць "данжонамі". Вялікія замкі мелі некалькі вежаў. Найбольш магутнымі ў Беларусі былі пабудаваныя ў XIV ст. мураваныя замкі ў Biцe6cкy, Наваградку i Гародне. Аднак большасць замкаў па-ранейшаму ўзводзіліся з дрэва.

Спачатку замкі будаваліся на высокіх пагорках i паўтаралі абрысы мясцовасці. У XIV ст. узнік рэгулярны, чатырохкутны ў плане замак, вядомы як "кастэль" (Крэва, Ліда). У XVI ст. асноўны цяжар абароны пачаў пераносіцца са сцен i вежаў на земляныя валы. Узнікла т.зв. "бастыённая сістэма", запазычаная з Ітаіі.

3 распаўсюджаннем каталіцтва культавыя будынкі таксама пачалі ўзводзіцца ў гатычным стылі. Яго узорамі служаць рзшткі бакавых капліц Фарнага кацёла ў Наваградку, касцёлы XV - пачатку XVI стст. у вёсках Уселюб, Гнёзна iінш. На мяжы XV iXVI стст. готыка пранікла нават у праваслаўнае дойлідства (Барысаглебская царква ў Наваградку, цэрквы-крэпасці ў Сынкавічах, Мураванцы і г.д.). У гатычным стылі будаваліся дамы мяшчан i шляхты, гарадскія ратушы i інш. Готыка аказала моцны ўплыў на скульптуру, жывапіс і нават напісанне літар. "Гатычныя" рысы выразна прасочваліся ва узбраенні, даспехах, свецкай модзе. Праявы готыкі настолькі трывала увайшлі ў культуру беларускіх зямель, што сустракаліся нават у XVII ст.

Заходнееурапейскія стылі адбіліся і ў выяўленчым мастацтве. Побач з візантыйскай традыцыяй, асабліва жывучай у іканапісе, у творах беларускіх майстроў прасочваліся выразныя ўплывы раманскага і гатычнага стыляў. У афармленні кніг прысутнічаў т.зв. "звярыны стыль", у якім геаметрычныя элементы дзівосна перапляталіся з фантастычнымі жывёльнымі формамі i чалавечымі фігурамі. У адлюстраванні жанравых сцэн усё часцей назіралася імкненне да рэалістычнасці Найбольш паказальным у гэтым сэнсе з'яўляюцца мініяцюры Радзівілаўскага летапісу (канец XV ст.). На ix адлюстраваныя шматлікія батальныя i пабытовыя сюжэты, на якіх, нягледзячы на візантыйскія каноны, выразна прабіваюцца рэаліі беларускага сярэднявечнага горада - гатычнае аддзенне, архітэктура і інтэр'еры, еўрапейская зброя, сцэны палявання, піры, танцы, гульні i г.д.

У XIV - XV стст. на беларускіх землях з'явілася скульптура, звязаная з каталіцкім культавым дойлідствам. Найбольш папулярнымі сюжэтамі ў беларускай гатычнай скульптуры XV - XVI стст., як i на захадзе Еўропы, сталі Дзева Марыя з дзіцём Хрыстом на руках, выявы святых. Скульптуры вызначаліся натуралітычнасцю, велічнасцю i выразнасцю.

Далейшае развіццё ў XIV - XV стст. атрымала літаратура. У ВКЛ дзве мовы - старажытнабеларуская i лацінская - мелі статус афіцыйных. Усе важнейшыя дзяржаўныя дакументы да канца ХV ст. складаліся на абедзвух мовах. У XVI ст. старабеларуская мова зрабілася практычна адзінай мовай афіцыйнага справаводства, аднак i ў XIV - XV стст. у літаратурнай практыцы часцей выкарыстоўвалася менавіта старабеларуская мова, што ўзбагачала яе i спрыяла развіццю беларускага пісьменства. Аснову літаратуры складалі творы рэлігійнага характару - Біблія, богаслужэбныя кнігі, жыццяпісы святых i г.д. Блізкі да рэлігійнага характар мела пaлoмнiцкaя літаратура, падобная на падарожныя нататкі. У XV ст. узнікла панегерычная літаратура, у якой услаўляліся дзеянні пэўных асоб ("Пахвала Вітаўту" сярэдзіны XV ст.). Новы імпульс атрымала беларускае летапісанне. "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх" i "Беларуска-літоўскі летапіс" адлюстроўвалі новыя рэаліі ў рэгіёне, адстойвалі палітыку кіраўніцтва ВКЛ па ўмацаванню дзяржавы.

Крэўская унія 1385 г. i кантакты з заходнееўрапейскімі кpaiнaмi адкрывалі перад жыхарамі ВКЛ новыя магчымасці ў адукацыі. У канцы XIV ст. пры Пражскім універсітэце быў заснаваны спецыяльны калегіум для ўраджэнцаў Вялікага Княства. У XV – ХVI стст. "літвінаў" i "русінаў" можна было сустрэць у Кракаўскім універсітэце, універсітэтах Італіі, Германіі i інш. Гэта спрыяла ўспрыманню феадальнай элітай беларускіх зямель еўрапейскіх культурных набыткаў. З канца XV ст. у ix уладаннях сустракаліся бібліятэкі з кнiraмi на лацінскай, польскай, чэшскай i іншых мовах. Рабіліся разнастайнымі літаратурныя жанры, якія ўключалі не толькі рэлігійную, але i свецкую літаратуру - гербоўнікі, рыцарская раманы i г.д.

У XVI ст. культура Беларусі атрымала новы імпульс, звязаны з Рэнесансам. Найбольш выразна гэтыя тэндэнцыі праявіліся ў часы праўлення вялікага князя Жыгімонта Старога i ягонага сына Жыгімонта II Аўгуста. Пасля шлюбу Жыгімонта Старога з дачкой міланскага правіцеля Бонай Сфорцай італьянская культура зрабілася вельмі папулярнай у ВКЛ. італьянскія манеры пераймалі прадстаўнікі манаршага атачэння, магнаты i драбнейшая шляхта. Дзяржаву літаральна наваднілі італьянскія архітэктары, музыканты, мастакі. Яны працавалі на патрэбу феадалаў, фарміруючы новыя мастацкія густы, што прымушала мясцовых майстроў улічваць новыя рэнесансавыя тэндэнцыі. На змену цесным, некамфортным жытлам прыйшлі раскошныя дамы i палацы з шырокімі вокнамі, разнастайнай мэбляй. Магутныя замкі з жылымі вежамі перабудоўваліся ў палацава-замкавыя комплексы, у якіх камфортнасці пражывання надавалася не менш увагі, чым абароне. Больш утульным рабілася жыллё мяшчан, узрастала ўвага да грамадскіх збудаванняў. Пад уплывам уяўленняў аб "ідэальным горадзе" змянялася планіроўка гарадоу.

Паляпшалася якасць жыцця заможных слаёў. Аднастайнасць i прастата харчавання, характэрныя для XIV - XV стст., змянілася вытанчанасцю страў. Шырока ужываліся дарагія імпартныя віны, прывазная экзатычная зеляніна i прыправы. Узрос асартымент пабытовых рэчаў, большая ўвага надавалася ix мастацкаму афармленню i, што галоўнае, яны сталі даступнымі не толькі феадальнай эліце, але i людзям з сярэднім дастаткам. Звыклыя сярэднявечныя заняткі знаці - піры, паляванне i турніры дапоўніліся больш вытанчанымі забавамі - балямі, танцамі, маскарадамі, фейерверкамі, пышнымі грамадскімі святкаваннямі якія выходзілі за сцены замкаў на плошчы i вуліцы гарадоў i тым самым рабіліся даступнымі для ycix жадаючых. Папулярнасць набылі прыватныя музычныя капэлы. Публічнасць i амаль што тэатралізаванасць прыватнага жыцця пакрысе сталі адным з галоўных прынцыпаў жыцця шляхты. Пашыралася мецанацтва.

Па прыкладу італьянцаў, якія падкрэслівалі пераемнасць сваёй культуры з часамі старажытных Грэцыі i Рыму, шляхта ВКЛ імкнулася вывесці свой радавод з антычных часоў. Яшчэ ў XV ст. быў вядомы міф аб паходжанні літоўцаў ад рымскага патрыцыя Палямона, які быў вымушаны ратавацца ад iмпepaтapa Нерона i прыплыў да берагоў Балтыкі. Славянская арыстакратыя Польшчы, а потым i Беларуси, якая не магла пахваліцца такім слаўным радаводам, выводзіла свае паходжанне ад ваяўнічага антычнага племені сарматаў, якія падпарадкавалі сабе частку Еўропы iпагражалі самому Рыму. Так шляхта ВКЛ стала ўсведамляць сябе часткай не толькі тагачаснай, але i старажытнай еўрапейскай супольнасці. Гэта дало ей адставу прэтэндаваць на антычную спадчыну Еўропы, што стварала ідэалагічныя падмуркі распаўсюджванню Рэнесанса.

Імкненне знаці да захавання памяці пра сябе абумовіла шырокае распаўсюджванне з XVI ст. партрэтнага жанра. Увага надавалася не толькі вонкаваму падабенству, але i атрыбутам уладальніка, якія сведчылі пра яго месца ў грамадстве - даспехам, сімвалам займаемай пасады, родавым гербам i г.д. Ствараліся партрэты рэальных альбо выдуманых продкаў, што падкрэслівала старажытнасць роду. Распаўсюдзілася калекцыяніраванне, збіранне ў замках iпалацах магнатаў рэдкіх i старажытных прадметаў, з6poi, ваенных трафеяў, кніг i дакументаў, якія тычыліся гісторыi рода. Феадалы i заможныя мяшчане таксама замаўлялі цi набывалі жывапісныя творы сюжэтнага характару з адлюстраваннямі бітваў, сцэн палявання, pыцарскix турніраў i г.д. Жывапіс набыў больш свецкі характар i, не абмежаваны царкоўнымі канонамі, імкнуўся да максімальнай рэалістычнасці. Падобная рэалістычнасць пранікла нават у іканапіс i касцёльную скульптуру. На беларускіх абразах XVI ст. пачалі адлюстроўвацца дэталі паўсядзённага жыцця, складаныя чалавечыя пачуцці. У гэты ж час у выяўленчым мастацтве з'явілася такая новая тэхніка, як гравюра.

Але не толкі замежныя майстры дасягнулі выдатных вышыняў у развіцці рэнесанснага мастацтва. Тытанам беларускага Адраджэння з'яўляецца ўраджэнец Полацка Францыск Скарына. Ён атрымау выдатную адукацыю - скончыў Кракаўскі i Падуанскі ўніверсітэты, дзе атрымаў вучоныя ступені доктара філасофіі i медыцыны. 3 1517 па 1520 г. Скарына надрукаваў у Празе 23 кнігіБібліі ў перакладзе на старажытнабеларускую мову. Потым ён перанёс сваю дзейнасць у Вільню, дзе выдаў "Апостал" i "Малую падарожную кніжыцу". Скарына ўвайшоў у гісторыю як беларускі i ўсходнеславянскі першадрукар, пісьменнік, перакладчык, філосаф, педагог i гуманіст.

У далейшым выдавецкую працу Скарыны працягнулі іншыя дзеячы беларускага Рэнесанса. На тэрыторыі сучаснай Беларусі першая друкарня была заснавана ў Брэсце ў 1553 г.

Высокага ўзроўню дасягнула у XVI ст. свецкая літаратура. У 1510 г. была выдадзена напісаная па-лацінску паэма Яна Вісліцкага "Пруская вайна", прысвечаная перамозе над Тэўтонсюм ордэнам у 1410 г. Прасякнуты ідэям1 Рэнесанса, аўтар выкарыстаў не толькі гістарычныя крыніцы, але i народныя паданні, міф аб сармацкім паходжанні славянскіх народаў, апеляваў да антычнай міфалогіі, уводзячы ў кантэкст паэмы Алімпійскх багоў, якія прысутнічалі на полі Грунвальдскай бітвы, дапамагаючы варагуючым бакам. Caмi ж удзельнікі бітвы параўноўваліся з героямі Траянскай вайны. Гэта надае паэме падабенства з "Іліадай" Гамера.

Шырокую вядомасць атрымаў паэт-лацініст Мікола Гусоўскі. У 1523 г. выйшаў яго самы славуты твор - "Песня пра зубра". У iм паэт узвялічваў родную зямлю, яе гісторыю, асуджаў войны паміж хрысціянскімі краінамі, заклікаў ix згуртаваца для барацьбы з турками

Гуманістычныя ідэі, спалучаныя з глыбокім патрыятызмам і трывогай за лес Бацькаўшчыны, характэрны для твора "Пра норавы татар, літвінаў i маскавітаў". Аўтар асуджаў падзенне маральнасці ў ВКЛ, параўноуваў яе з норавамі суседзяў i сумаваў аб слаўным мінулым продкаў.

На змену летапісам прыйшла хранікальная літаратура ("Хроніка Вялікага княства Літоўскага iЖамойцкага" i "Хроніка Быхаўца"), у якой прысутнічалі відавочныя рэнесансовыя рысы - публіцыстычнасць, міфалагізацыя i папулярызацыя мінулага, выразныя патрыятычныя нacтpoi.

Важнай з'явай у літаратурнай творчасці XVI ст. стала публіцыстыка. У якасці публіцыстаў выступалі не толькі літаратары, але i палітычныя дзеячы. Яскравым прыкладам такой літаратуры служыць "Размова паляка з літвінам", аўтарства якой прыпісваюць віленскаму войту i каралеўскаму сакратару Аўгустыну Ратундусу. Haпicaны напярэдадні Любліскай yнii, гэты твор адстойваў ідэю незалежнасці ВКЛ.

У другой палове XVI ст. зарадзіўся такі жанр літаратуры, як рэлігійная палеміка. Гэта было звязана са змяненнем рэлігійнай сітуацыі ў ВКЛ, якая характарызавалася суіснаваннем розных хрысціянскіх канфесій i канкурэнцыяй паміж iмi. Вялікае Княства

Літоўскае з самага пачатку фарміравалася як поліканфесіянальная дзяржава. Балцкае насельіцтва заставалася ў падаўляючай большасціпаганскім, славянскае - вызнавала хрысціянства ўсходняга, "грэцкага" абраду (праваслаўе). Кіраўніцтва дзяржавы праводзіла палітыку верацярпімасці ў дачыненні да хрысціян. Больш таго, князі літоўскага паходжання, атрымліваючы ва ўладанне т.зв. "рускія" (беларускія i украінскія) княствы, мусілі прымаць праваслаўе, каб атрымаць падтрымку мясцовага насельніцтва. Так, з дванаццаці сыноў Альгерда дзесяць былі праваслаўнымі

3 канца XIII ст. месца знаходжання Kieўcкara мітрапаліта, які з'яўляўся кіраўніком рускай праваслаўнай царквы, было прадметам барацьбы паміж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай. У выніку ўтварыліся дзве асобныя мітраполіі - Кіеўская i Маскоўская. Цэнтрам Кіеўскай мітраполіі, падпарадкаванай канстанцінопальскаму патрыярху, стаў Наваградак. У 1439 г. Kieўcкі мітрапаліт далучыўся да Фларэнційскай царкоўнай уніі, падпісанай рымскім папам, канстанцінопальскім патрыярхам і імператарам. Аднак уз'яднанне каталіцкай i права­слаўнай цэркваў не было трывалым i неўзабаве распалася.

У канцы XIV ст. становішча праваслаўя ў ВКЛ было парушана. Паводле Крэўскай уніі1385 г. Ягайла хрысціў паганскае насельніцтва Літвы ў каталіцтва i надаў касцёлу значныя прывілеі, якіх праваслаўная царква не мела. Большыя правы атрымалі феадалы-католікі. Праўда, гэта тычылася толькі так званай "Літвы". "Рускія" княствы Усходняй Беларусі i Украіны, якія карысталіся значнай аўтаноміяй, захоўвалі традыцыйны парадак. Паводле Гарадзельскай yнii 1413 г. паміж ВКЛ і Польшчай вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве маглі займаць толькі кaтoлiкi. Прывілеяванае становішча каталіцкага касцёла стала прадвеснікам рэлігійных супярэчнасцяў у дзяржаве i магло адштурхнуць ад яе ўсходнеславянскія земли

Дзяржава ўсяляк падтрымлівала прывілеяванае становішча ка­таліцкага касцёла, забяспечвала яго дадатковымі землямі i вяло барацьбу з рэшткамі паганства i "ерасямі'. Калі ў сярэдзіне XV ст. у ВКЛ праніклі ідэі чэшскіх гyciтаў, тут упершыню была ўведзена інквізіцыя. Каталіцкя біскупы былі прадстаўлены ў панах-радзе. Тым не менш, праваслаўная царква была самай масавай; нават у XVI ст. у сталічнай Вільні цэркваў было больш, чым касцёлаў. Тамму кіраўніцтва ВКЛ для прадухілення незадаволенасці праваслаўнага насельніцтва пайшло на парушэнне Гарадзельскіх пастаноў. 3 канца XV ст. праваслаўную знаць можна было сустрэць на самых высокіх дзяржаўных пасадах. А ў 1563 г. дыскрымінацыя прадстаўнікоў ўcix хрысціянскіх канфесій была скасавана.

На ўсталяванне беспрэцэдэнтнай у тагачаснай Еўропе рэлігійнай талерантнасці паўплывала распаўсюджанне ў ВКЛ Рэфармацыі - шырокага рэлігійна-грамадскага руху, накіраванага на рэфармаванне царквы, набліжэнне яе да ідэалаў першых стагоддзяў хрысціянства. Ён узнік у Германіі, яго заснавальнікам быў М. Лютэр. Гэты pyx axaпiў большасць кpaiн Заходняй i Цэнтральнай Еўропы, дзе узніклі розныя пратэстанцкія вучэнні (лютэранства, кальвінізм, ана­баптызм, англіканства).

У ВКЛ Рэфармацыя пачалася з распаўсюджвання лютэранства. Лютэранская абшчына ў Слуцку ўзгадвалася ў 1535 г. Але больш папулярным стаў кальвінізм - вучэнне швейцарскага рэлігійнага дзеяча Ж. Кальвіна аб безумоўнай боскай наканаванасці, адмаўленні дапамогі духавенства ў выратаванні чалавека, адсутнасці манаства, царкоўнай абраднасці i г.д. Галоўным прыхільнікам новага вучэння быў віленскі ваявода i канцлер ВКЛ Мікалай Радзівіл Чорны. Па яго ініцыятыве ў 1553 г. у Брэсце быў заснаваны першы ў ВКЛ кальвінісцкі храм.

У 60-я гг. XVI ст. з'явіліся абшчыны арыян (антытрынітарыяў). Гэта вучэнне адмаўляла Троіцу (адсюль яго назва) i боскае паходжанне Хрыста. Прадстаўнікамі яго былі С. Будны, Я. Кішка. Арыяне крытыкавалі сацыяльную несправядлівасць феадальнага грамадства. Іx ідэі знаходзілі жывы водгук у народным асяроддзі

Рэфармацыя спрыяла развіццю кнігадрукавання на старабеларускай мове, рэлігійнай палеміцы (П. Скарга, I. Пацей), распаўсюджванню адукацыі. Кальвінісцкія школы працавалі ў Слуцку, Віцебску, Гродне, Mінскy. У Iўебыла адкрыта арыянская акадэмія.

Культурны уздым, які перажывалі беларускія землі ў XIV - XV стст., аб'яднанне ix у адзінай дзяржаве, спрыялі фарміраванню беларускай народнасці, якая характарызавалася адзінствам тэрыторыі пражывання, мовы, культуры, побыту, самасвядомасцю. Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася не толькі на славянскіх, але i на балцкіх землях ВКЛ. Гэтаму спрыяў афіцыйны статус старабеларускай мовы, якая ўжывалася як славянамі, так i значнай часткай этнічных літоўцаў. Пачатак фарміравання беларускай мовы адносіцца да XIII ст., аднак менавіта на працягу XIV - XVI стст. замацаваліся такія яе асаблівасці, як "дзеканне", "цеканне", "аканне", "яканне", цвёрдае "р" i інш. У той жа час беларуская мова ўзбагачалася шэрагам літоўскіх, балцкіх слоў. існавалі таксама шматлікія ўзаемныя ўплывы балтаў i славян у галіне матэрыяльнай культуры.

Jliтоўцы далі абагульняючую назву дзяржаве, усе жыхары якой у палітычным сэнсе назывался "літвінамі'. Існавала i больш вузкае значэнне назвы “Літва”— у сэнсе гістарычнага ядра дзяржавы, якое ўключала ўласна літоўскія, заходне- i цэнтральнабеларускія землі. Усходняя Беларусь называлася "Руссю", а яе жыхары - "русінамі”. І, нарэшце, пад "Літвой" разумеліся балцкія землі Жамойціі i Аўкштайцii разам з тэрыторыяй беларускага Панямоння. Апроч найменняў "літвіны" i "pyciны" шырока выкарыстоўваліся лакальныя найменні -- "палачане", "віцябляне", "палешукі", "пінчукі”, "тураўцы" і інш.

Акрамя літоўцаў, на фарміраванне этнічнага аблічча беларусаў i ix матэрыяльнай i духоўнай культуры аказалі ўплыў палякі, немцы, татары, яўрэі i іншыя народы, якія насялялі ВКЛ. Заходнееўрапейскія інавацыі, якія спачатку былі даступныя толькі эліце дзяржавы, паступова засвойваліся ніжэйшымі пластамі насельніцтва i ўзбагачалі народную культуру.

У XIV - XVI стст. паралельна з тэрмінам "Русь" за ўсходнімі беларускімі землямі замацавалася назва "Белая Русь", ці "Бела­русь". Паходжанне гэтай назвы да канца не высветлена. Традыцыйна лічыцца, што "белая" азначае "свабодная", непадуладная захопнікам нi з усходу (манголы), нi з захаду (крыжакі). Папулярнай з'яўляецца тэорыя, што беларусы атрымалі сваю назву з-за светлага колеру валасоў і вачэй, альбо з-за любові да адзення белага колеру. Існуюць таксама вepcii, згодна якіх "белы" азначае прыхільнасць да "чыстай" праваслаўнай веры, указвае на вялікую колькасць рэк i азёр i нават на геаграфічнае (заходняе) размяшчэнне Беларусі ў дачыненні да іншых pycкixзямель. Тым не менш, тэрмін "Беларусь" меў лакальнае значэнне i толькі ў XIX ст. стаў ужывацца ў дачыненні да ўсёй тэрыторыі сучаснай Бeлаpyci.

Taкiм чынам, у XIV - XVI стст. беларускія землі дасягнулі высокага ўзроўню культуры, якая развівалася ў адзіным рэчышчы еўрапейскай культуры: распаўсюдзіліся агульнаеўрапейскія мастацкія стылі, адбываліся інтэнсіўныя міжкультурныя кантакты. У рэлігійным жыцці агульнаеўрапейскі кантэкст выявіўся ў распаўсюджанні каталіцтва, якое атрымала наибольшую падтрымку дзяржавы, а таксама  ідэй Рэфармацыі. Нягледзячы на поліэтнічны i поліканфесійны характар ВКЛ, беларуская культура развівалася ў спрыяльных умовах, што паўплывала на актыўнае фарміраванне беларускай народнасці .

 

Тэма 3. Культура i этнічная структура беларускіх зямель

у складзе Рэчы Паспалітай

 

 

Сарматызм. Злучэнне Польшчы i ВКЛ у адзіную дзяржаву патрабавала ідэалагічнага абгрунтавання. Найлепш падыходзіла тэорыя аб агульных сармацкіх каранях усёй тутэйшай шляхты (сарматы - плямёны, якія насялялі Паўночнае Прычарнамор'е ў III ст. да н.э. - IV ст н.э.). Дадзеная канцэпцыя аказалася настолькі прывабнай для правячай эліты, што ў канцы XVI ст. у яе асяроддзі склаўся новы светапогляд, які зыходзіў з існавання асобнага "шляхецкага наро­ду". Быў выпрацаваны кодэкс спецыфічных ідэалагічна-культурных i маральна-этычных норм паводзін. Прадстаўнікі шляхты адчувалі сваю выключнасць i замкнёнасць у саслоўных межах, прытрымліваліся стэрэатыпаў жыцця, якія якасна адрознівалі ix ад простага люду - набожнасць, гасціннасць, ахвярнасць у дачыненні да рэлігіі, мужнасць, нашэнне нацыянальнай вопраткі (кунтуш цi жупан, падпаясаны шырокім поясам) i з6poi (шабля). 3 гэтай жа прычыны магнаты i шляхта пачалі ігнараваць беларускую мову. З пачатку XVII ст. яны сталі выкарыстоўваць лацінскую i польскую мовы.

Сармацкі светапогляд быў кансерватыўным i адмоўна ставіўя да радыкальных новаўвядзенняў. Але магнаты легка адгукаліся на ўсё іншаземнае тады, калі гэта магло зрабщь ix жыццё больщ шыкоўным. Вялізныя грошы ішлі на замежных мастакоў i apxi- тэктараў, арганізацыю тэатраў iмузычных капэл, набыццё ў Еўропе шэдэўраў мастацтва, набыццё замежнай літаратуры, адкрыццё мануфактур па вырабу прадметаў раскошы. У якасці xaтнix настаўнікаў магнаты наймалі выпускнікоу універсітэтаў Германіі, Англіі і Італіі. Частымі былі замежныя вандраванні айчыннай знаці, у час якіх моладзь наведвала еўрапейскія навучальныя ўстановы, а сталыя прадстаўнікі магнацкіх i шляхецкіх радоў папаўнялі прыватныя калекцыі мастацтва. Усё гэта істотным чынам паўплывала на культуру Бeлapyci XVII - сярэдзіны XVIII ст., у якой здабыткі заходнееўрапейскай архітэктуры i мастацтва творча пераапрацоўвалася з улікам мясцовых традыцый ("сармацкі партрэт", "віленскае барока"  інш).

Пачатак эпохі Асветніцтва падарваў асновы сарматызму. Новы ідэал -- выдатна адукаваны грамадзянін-патрыёт, згодны пры неабходнасці ахвяраваць сваё жыццё за Радзіму (М.К. Aгiнскі, Т. Касцюшка, Т. Рэйтан, I. Храптовіч, Я.Ясінскі) – быў пазбаўлены састарэлых забабонаў. Апошнім "сарматам" у Беларусі лічыцца віленскі ваявода К.С. Радзівіл ("Пане Каханку"), адыход якога ад актыўнага грамадска-палітычнага жыцця ў 1780-я гг. стаў лагічным завяршэннем эпoxi сарматызму.

Адукацыя. Асветніцкая справа ў другой палове XVI ст. адзначалася надзвычайнай стракатасцю, калі кожны жадаючы мог знайсці навучальную ўстанову, цалкам адпавядаючую яго канфесійнай прыналежнасці i грамадскай пазіцыі. Найбольш шматлікімі былі пратэстанцкія вучылішчы, якія ўтрымліваліся ў ВКЛ арыянамі (Іўe, Койданава, Любча, Лоск) i кальвіністамі (Гродна, Заслаўе, Мінск, Наваградак, Полацк, Слуцк). Праваслаўныя брацкія школы з’явіліся ў Магілёве, Бярэсці i Мінску. Але, на хвалі Контррэфармацыі пераважная большасць з ix была закрыта. Манапольнае права на адукацыю атрымалі езуіты, якія ў 1579 г. адкрылі ў Вільні ўласную акадэмію i стварылі ў Беларусі сетку калегіўмаў (Полацк, Нясвіж, Орша, Бярэсце, Гродна, Пінск, Віцебск, Наваградак, Мінск, Магілёў i інш.), дзе выкладалі латынь, філасофію, рыторыку.

Толькі ў сярэдзіне XVIII ст. традыцыі Асветніцтва сталі аказваць істотны ўплыў на жыццё беларускага грамадства. 3 1740-х гг. па ініцыятыве кіраўніка Польскай правінцыі піярскага манаскага ордэну С. Канарскага праводзілася рэформа падначаленых яму навучальных устаноў - у Віцебску, Лідзе, Шчучыне i Лужках. У іх значна пашырылі выкладанне прыродазнаўчых навук, а сам працэс выхавання атрымаў патрыятычны накірунак. Езуіты былі вымушаны дапоўніць змест вучэбных праграм фізікай, матэматыкай, геаметрыяй, гісторыяй, геаграфіяй, французскай i нямецкай моваммі. Выкладанне было пераведзена на польскую мову.

Паступовая рэарганізацыя манаскай сістэмы асветы была спынена забаронай дзейнасці езуітаў у 1773 г. рымскім папам Кліментам XIV. Па рашэнню сейма кантроль над навучальнымі ўстановамі перайшоў да Адукацыйнай кaмicii. Згодна распрацаванаму ёй школьнаму стутуту(1783) былі адкрыты свецкія акруговыя шасцікласныя i падакруговыя трохкласныя вучылішчы (у Беларусі - каля 30). На базе Віленскайезуіцкай акадэміі пачала дзейнічаць свецкая Галоўная школаВКЛ з аддзяленнямі фізічных i маральных навук. У Гродна А. Тызенгаўз заснаваў Каралеўскую Лекарскую школу (1775-1781), якая мела правы вышэйшай навучальнай установы. У 1775 г.  пачало дзейнічаць Таварыства навучальных кніг, якое выдала 29 вучэбных i метадычных дапаможнікаў, якія заклалі асновы свецкай сістэмы асветы.

Пашырэнню асветы спрыяла з'яўленне ў ВКЛ перыядычнага друку. 3 1760 г. пачаў выходзіць "Кур'ер Літоўскі" з літаратурным i іншымі дадаткамі, з 1764 г. - "Газета Віленская" (абедзве на польскай мове). Першая на беларускіх землях газета "Газета Гродзенская" стала выдавацца на польскай мове з 1776 г. 

Навука. Перамога Контррэфармацыі i ўсталяванне сармацкага кансерватызму спрыялі вынішчэнню "вольнадумства" у грамадскім i навукова-асветным жыцці Беларусі. Айчынны філосаф-атэіст з Брэстчыны К. Лышчынкі ў 1689 г. па рашэнню суда быў спалены ў Варшаве за трактат "Аб неіснаванні Бога". Літаратар iперакладчык з-пад Мінска І. Капіевіч, абвінавачаны ў здрадзе каралю, эмігрыраваў у Заходнюю Еўропу, дзе у 1698-1706 гг. у Амстэрдаме і Капенгагене выдаў больш за 20 кнігпа ricтopыі, арыфметыцы i граматыцы. Таксама ў Нідэрланды пераехаў у 1650 г. К. Семяновіч, які атрымаў сусветную вядомасць, дзякуючы вынаходніцтвам у ракетабудаванні. 3-за ганенняў езуітау з'ехаў у Прусію С.М. Аскерка. Тут ён стаў саветнікам караля Фрыдрыха II i распрацаваў план эканамічных рэформ (1760).

Эпоха Асветніцтва зрабіла айчынную навуку больш адпавядаючай часу. Беларускія філосафы XVIII ст. сталі ўжываць ва ўласных працах асобныя палажэнні з работ Р. Дэкарта, Д. Лока, Г. Лейбніца i ўсё больщ схіляліся да наватарскага рацыяналізму (А. Скарульскі, Б. Дабшэвіч, К. Нарбут). Падобныя працэсы назіраліся ў іншых галінах ведаў. "Бацька айчыннай ф1зікі" Ю. Міцкевіч у cвaix лекцыях у Віленскай езуіцкай акадэміі зыходзіў з палажэнняў ньютанаўскай мexaнiкi. Ю. Барэйка адным з першых прыдаў рыторыцы патрыятычны напрамак i заклікаў настойліва авалодваць ведамі, каб у далейшым упарадкаваць дзейнасць айчынных органаў улады i ўмацаваць аўтарытэт Рэчы Паспалітай. Асновы айчыннай паліталогіі заклаў К. Галоўка, які правёў параўнаўчы аналіз айчыннай i заходнееўрапейскай мадэляў парламентарызму. Гісторыкі А. Нарушэвіч i Ю. Нямцэвіч разглядалі свойпрадмет як магчымасць комплекснага вывучэння палітычных, эканамічных i культурных дасягненняў папярэдніх пакаленняў. Акцэнт у ix творах рабіўся на гісторыю Рэчы Паспалітай i ВКЛ.

Ішло станаўленне айчыннай acтpaноміi. У 1764 г. у Вільні была арганізавана першая абсерваторыя. Адным з ініцыятараў яе стварэння быў М. Пачобут-Адляніцкі, які выступаў за секулярызацыю навукі i заснаванне ў сталіцы ВКЛ уласнай Акадэміі навук.

Сярод замежных навукоўцаў, што жылі i працавалі ў ВКЛ, быў французскі вучоны Ж. Жылібер, якога запрасілі на пасаду рэктара Гродзенскай Лекарскай школы. Ён актыўна займаўся вывучэннем мясцовай прыроды. Па яго ініцыятыве ў Гродне быў заснаваны першы на тэрыторыі Беларусь батанічны сад. Значную ролю ў развіцці айчыннай навукi адыграў нямецкі асветнік i прыродазнавец Г. Форстэр. У 1784— 1787 гг. ён выкладаў натуральную гісторыю ў Віленскай Галоўнай школе, а за некалькі год да гэтага удзельнічаў у кругасветнай экспедыцыі славутага англійскага мараплаўца Дж. Кука.

У грамадска-палітычнай сферы асветніцкія ідэі праявіліся ў імкненні часткі шляхты i магнатаў да рэфармавання ладу Рэчы Паспалітай (А. Чартарыцскі, I. Храптовіч, I. Патоцкі, Г. Калантай). іх ідэалам быў запазычаны ў Францыі вобраз "асвечанага манарха". У беларускім грамадстве знайшлі водгук прапановы французскіх фізіякратаў, пад уздзеяннем якіх усё часцей выказвалася меркаванне аб неабходнасці хутчэйшай адмены прыгоннага права i паляпшэння ўмоу жыцця сялян (Т. Ваўжэцкі, Ю. Паўлікоўскі, Д. Пільхоўскі, Я. Ясінскі).

Літаратура. У апошняй трэці XVI ст. працягвалі асветніцкую дзейнасць пратэстанты. С. Будны стаў ініцыятарам перавыдання “Біблii" (1572). В. Цяпінскі надрукаваў "Евангелле". Нарматыўнаму афармленню беларускай мовы спрыялі "Граматыкі славенскія" Л. 3ізанія (1596) i М. Сматрыцкага (1619). Яны імкнуліся даказаць, што народная гаворка - гэта не штучнае злучэнне мясцовых дыялектаў, а регулярная, кіруемая правіламі граматыкі, мова. У змешчаных у іх тлумачальных слоўніках асобныя царкоўнаславянскія словы перакладаліся на беларускую мову. Пазней гэта справа атрымала асобнае развіццё ў "Лексіконе" П. Бярынды (1627), які ўключаў разгляд чатырох тысяч слоў.

У свецкай літаратуры найбольш папулярным жанрам заставаліся мемуары (дыярыўшы), якія aпicвaлi жыццё шляхты, палітычныя інтрыгі, войны з Расіяй i Швецыяй (М. Абуховіч, Ф. Еўлашоўскі К. Завіша, Б. Маскевіч, М. Матушэвіч, С. Незабітоускі, А.С. Радзівіл, А. Філіповіч). Ведьмі цікавымі ўяўляюцца дзённікі, якія распавядаюць пра замежныя вандраванні Т. Бялевіча, М.К. Радзівіла ("Рыбанькі"), Я. Цадроўскага. У іх яны выклалі свае уражанні аб наведванні еурапейскіх краін, М.К. Радзівіл (“Ciротка”) расказаў аб Міжземнамор'і, Палестыне i Eгіпцe, А. Каменскі - аб рускім Запаляр’і i Прымор’і, С. Русецкая - аб Асманскай iмпepыі. Часам гэтыя нататкі пiсаліся ў паэтычнай форме як напрыклад у паэме Т. Граткоўскага "Марское падарожжа" (1760). У гэтым творы ён апісаў свае прыгоды у час плавания па Балтыцы.

Асобным напрамкам тагачаснай прозы была сатыра. У першай палове XVII ст. былі створаны ананімныя "Прамова Мялешкі" i "Jlicт да Абуховіча", у якіх крытыкаваліся норавы шляхты, асуджалася бяздумнае перайманне ўсяго замежнага. С. Ягадзінскі стаў аўтарам зборніка эпіграм "Прыдворныя", у якім даў яскравыя замалёўкі двара Радзівілаў у Нясвіжы ў 1620-я гг. К. Жэра надрукаваў у канцы XVIII ст. "Торбу смеху" - зборнік анекдотаў з жыцця тагачаснай Беларусі. Надзвычай папулярнымі былі прыгоды "літвінскага барона Мюнхаўзена" К.С. Радзівіла ("Пане Каханку").

У айчыннай паэзіі існавала некалькі асноўных кірункаў. У XVІI стст. найперш развівалася панегерычная паэзія (А. Рымша). Пераважалі маральна-павучальныя творы. напрыклад паэма "Жыццё сельскае i гарадское" Я. Даманеўскага. "Славянскім Гарацыям" па праву называлі М.К. Сарбеўскага, які у 1637 г. выдаў зборнік лірычных дыфірамбаў "Лясныя гульні". У XVIII ст. шырокую папулярнасць набыў сентыменталізм. Яго прадстаўнікамі былі Ф. Князьнін, які надру-каваў зборнік "Любоўныя вершы" (1779) i І. Быкоўскі -- аўтар | цыкла вершаў "Вясковыя вечары" (1787-1788). Некаторыя паэты надавалі сваім творам востры сацыяльна-палітычны характар: паэмы "Птушыны сойм" М. Карыцкага (1765) i "Спрэчкі” Я. Ясінскага (1788— 1792). Сапраўдным гімнам прамысловаму перавароту сталі напісаныя М. Карыцкім у 1770-я гг. паэма "Праклён Вулкану" i яе працяг - верщ "Пажар у Biшневa". Аўтар уславіў прадпрымальніцкую дзейнасць падканцлера ВКЛ I. Храптовіча, aпicaў яго чыгуналіцейны завод у Вішнева (цяпер Валожынскі раён), узняў пытанне аб неабходнасці развіцця ў Беларусі прамысловасці i падкрэсліў наяўнасць у нетрах роднага краю прыродных багаццяў.

Шэраг айчынных асветнікаў i паэтау па розных абставінах былі вымушаны адправіцца ў Paciю. Саветнікам пара Аляксея Міхайлавіча з'яўляўся Сімяон Полацкі, які стаў настаўнікам яго дзяцей (у тым ліку цароў Фёдара Аляксеевіча i Пятра I). Ва уласных зборніках вершаў "Рыфмалагіён" i "Вертаград мнагацветны" (1670-я гг.) з гуманістычнага пункту гледжання інтэрпрэтавалія праваслаўныя духоўныя каштоўнасці. А. Белаблоцкі, родам са Слуцка, займаўся ў Маскве літаратурна-педагагічнай дзейнасцю. Яго паэма "Пентатэўгум" (1680-я гг.) была напісана эмацыянальным барочным стылем i асуджала паразітызм пануючай эліты.

Першыя айчынныя свецк і я тэатры. Вытокі айчыннага тэатральнага мастацтва можна знайсці ў школьным тэатры езуіцкіх калегіумаў, вядомым з XVI ст., народным лялечным тэатры "батлейка", выступлениях прыдворных блазнаў i вулічных скамарохаў. У XVII ст. былі зроблены значныя крокі па стварэнні прафесійнага тэатра. Пасля вандроўкі па Еўропе ў 1624 г. каралевіч Уладзіслаў Ваза загадаў пабудаваць оперныя тэатры ў Варшаве, Вільні i Гданьску. Гэта былі першыя стацыянарныя оперныя тэатры ў Еўропе, акрамя Італіі. У ix запрашаліся знакамітыя італьянскія спевакі.

Працяг тэатральных традыцый у BKJI звязаны з эпохай Асветніцтва. На змену пастаноўкам школьных тэатраў на біблейскія сюжэты прыходзілі п'есы папулярных у тагачаснай Еўропе аўтараў (Ж. Мальер, Вальтэр). У 1740 г. у Нясвіжы узні прыдворны свецкі тэатр большасць акцёраў i музыкантаў для якога набралі з прыгонных сялян. Тэатры працавалі пры двары магнатаў Г. Радзівіла ў Слуцку (1751-1760), М.К. Агінскага ў Слоніме (1771-1791). Акрамя п'ес замежных аўтараў на ix сцэнах рэгулярна ставіліся творы айчынных аўтараў, сярод якіх найбольшай вядомасцю карысталіся камедыі i драмы, напісаныя Францішкай Радзівіл - "Золата ў агні", "Гульня фартуны" i інш. Некалькі дзесяцігоддзяў не зыходзіла з тэатральных падмосткаў Еўропы опера "Агатка" М. Радзівіла, прасякнутая беларускімі фальклорнымі матывамі. Уласныя оперы ставіў у сва1м тэатры М.К. Aгiнскі- "Сілы свету". "Становішча саслоўяў" i інш.

Дзяржаўны тэатр быў заснаваны А.Тызенгаўзам у Гродне ў 1765 г. Пры ім існавала капэла, якая, дзякуючы мясцовым ураджэнцам братам Сітанскім, лічылася адной з лепшых у Еўропе. Усё часцей у айчынных тэатрах гучала беларуская мова. Спачатку ёй карысталкя для надання нацыянальнага каларыту асобным персанажам з народу цi дробнай шляхты, а ў 1787 г. у школьным тэатры пры Забельскім дамініканскім калегіўме пад Полацкам была пастаўлена першая беларускамоўная "Камедыя" К. Марашэўскага.

Арх і тэктура. Асноўнай тэндэнцыяй у горадабудаўніцтве было стварэнне гарманічных ансамбляў з геаметрычнай сеткай вуліц, вялікімі  гандлёвымі плошчамі i значнымі грамадскімі будынкамі.Зыходзячы з канцэпцыі "ідэальнага горада" у стылі Рэнесанса, на мяжы XVI-XVII стст. былі цалкам перабудаваны Быхаў, Нясвіж, Рэчыца i Слуцк. У ліку ўцалелых тагачасных будынкаў - ратуша ў Нясвіжы (канец XVI ст.), драўляны службовы корпус (лямус) на тэрытоыі кляштара брыгітак у Гродне (1643), жылыя дамы ў Полацку (1692) i Нясвіжы (1721) i інш.

У другой палове XVIII ст. у Беларусі з'явіліся новыя гарадскія ансамблі дзе барочныя формы будынкаў спалучаліся з класічным1 прынцыпамі рэгулярнасці забудовы ("барочны класіцызм"). Най­больш вядомы з ix - Гарадніца, узведзеная на ускраіне Гродна па ініцыятыве А. Тызенгаўза ў 1765-1780 гг. Тут мелася 85 пабудоў рознага прызначэння, з якіх захаваліся будынкі тэатра, лекарскай школы i інш. А. Тызенгазз у 1760-1780 гг. перабудаваў і ўласныя Паставы. Новая планіроўка прадугледжвала прамавугольную сетку вуліц з гандлёвай плошчай у цэнтры. Было ўзведзена 22 адмітстрацыйных i жылых будынкі.

Эвалюцыя палацава-сядзібнага дойлідства Беларусі прайшла два этапа. Першы з ix - другая палова XVI - пачатак XVIII стст., калі прыватныя рэзідэнцыі пераважна адносіліся да тыпу бастыённых замкаў. У цэнтры комплекса знаходзіўся палац, а па перыметры яго абкружалі земляныя валы з бастыёнамі (замкі ў Быхаве, Гальшанах, Заслаўі, Любчы, Нясвіжы, Пінску, Смалянах). Другі этап - XVIII ст., калі палацы страцілі абарончыя рысы i будаваліся ў барочна-ракайльным стылі (комплекс каралеўскіх рэзідэнцый у Гродне i яго наваколлі), палацы ў Дзятлава, Магілёве, Нясвіжы, Ружанах, Пінску, Свяцку; сядзібы ў Скоках i Мерачоўшчыне). 3 сярэдзіны XVIII ст. у аздабленні палацаў адчуваўсяся ўплыў класіцызму (Гродна, Сёмкава i інш.).

Істотна эвалюцыяніравала культавае дойлідства. У часы Рэнесанса храмы мелі лаканічны знешні дэкор i ўнутранае афармленне (кальвінісцкія саборы ў Заслаўі, Смаргоні; касцёлы ў Чарначыцах, Замосці, Новым Свержані; царква ў Новым Свержані; ciнaгoгa ў Быхаве). 3 канца XVI ст. пачалі ўзводзіцца больш шыкоўныя храмы ў стылі барока - касцёлы ў Mipы, Наваградку, Нясвіжы, Пінску, Ружанах, Слоніме і інш. Буйныя крыжовакупальныя базілікі былі ўзведзены ў XVII ст. уніятамі ў Жыровічах iправаслаўнымі ў Магілёве. У цэнтрах буйных гарадоў Беларусі ствараліся цэлыя культавыя барочныя ансамблі (Гродна, Miнск). Творчая пераапрацоўка здабыткаў еўрапейскай архітэктуры прывяла да фарміравання школы "Віленскага барока", адметнасцю якой былі пластычнасць фасадаў, вытанчанасць знешняга дэкору i ўнутраных інтэр'ераў (уніяцкія цэрквы Барунах, iПолацку; касцёлы ў Глыбокім, Івянцы, Мсціславе iСлоніме).

Ні завое барока. Важным вынікам Асветніцтва стала развіццё народнай культуры. Так званае "нізавое барока" праявілася з канца XVII ст. у стварэнні мясцовымі майстрамі-самавучкамі твораў жывапісу i скульптуры, якія разам з капіраваннем eўpaпeйcкix аналагаў улічвалі рацыяналізм светаўспрымання i густ простага насельніцтва, народныя традыцыі i былі выкананы з больш тан­ных матэрыялаў. Нават магнаты для прыдання сваім рэзідэнцыям арыгінальнага каларыту звярталіся да фальклору i здабыткаў народнай культуры, што адчувалася ў пастаноўках прыватных тэатраў і пры афармленні загарадных сядзіб (радзівілаўская Альба пад Нясвіжам).

Эт ні чная структура. Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай i да сярэдзіны XVII ст. у Бeлapyci назіраўся павольны рост насельніцтва. Калі ў 1569 г. тут пражывала 1,8 млн. чалавек, то у 1650 г. - 2 1 млн. чалавек. Але у выніку войнаў з Расіяй (1654-1667) i Швецыяй (1656-1658) было знішчана да паловы ўсяго насельніцтва. Ахвярамі Паўночнай вайны (1700-1721) стала яшчэ 700 тыс. тутэйшых жыхароў. У выніку толькі ў 1760-я гг. колькасць насельніцтва дасягнула ўзроўню сярэдзіны XVII ст., а 1790-я гг. складала ужо звыш 3,7 млн. чалавек (пры сярэдняй шчыльнасці каля 15 чалавек на кв.км.).У сувязі з тым, што сістэматычныя падлікі насельніцтва не вяліся, пытанне аб колькасці жыхароў з'яўляецца даволі дыскусійным, i ў навуковай літаратуры можна сустрэць іншыя дадзеныя. Напрыклад, у шэрагу выданняў называецца лічба 2 млн. 636 тыс. на 1796 г. (прыкладна ў межах сучаснай Беларусі).

Большасць тагачаснага насельніцтва пражывала ў сельскай мясцовасці. У канцы XVIII ст. такіх налічвалася звыш 90%. Пераважную большасць з ix складалі беларусы. Асновай славянскага насельніцтва гарадоў былі беларусы i палякі, таксама украінцы i рускяя (стараверы). У гарадах сяліліся немцы, шатландцы, татары (часам асобнымі слабодамі). У асобных гарадах (Бабруйск, Слуцк) пражывалі швейцарцы i аўстрыйцы. Эпізадычна ў гарадах з'яўляліся цыганы, якія вялі вандроўны лад жыцця i на адным месцы доўга не затрымліваліся.

Колькасць гараджан з прычыны шматлікіх войнаў практычна не ўзрастала i вагалася ў межах 10-12%. На момант уваходжання ycix зямель Бeлapyci ў склад Расійскай iмпepыіў гарадах жылі 3,5% усяго насельніцтва. Характэрнай асаблівасцю беларускіх гарадоў быў значны прыток сюды яўрэяў, пераважна з Украіны i Польшчы. Да канца стагоддзя яны складалі 20-30% гараджан.

Колькасць шляхты з-за войнаў XVII-XVIII стст. істотна ўзрасла. Калі ў час Люблінскай yнii яна складала каля 5% насельніцтва, то ў апошнія гады сснавання Рэчы Паспалітай - 10-12%. У XVI ст. прыкладна 80% айчыннай эліты мела беларускае паходжанне, а 19% - літоўскае. Апошнія жылі пераважна на захадзе Беларусі, а на ўсходзе i ў цэнтральнай частцы шляхта была этнічна аднароднай. У наступныя стагоддзі яе размывание за кошт іншаземцаў амаль не адбывалася, бо статут ВКЛ 1588 г. забараняў iм набываць тут зямельную ўласнасць. Аднак актыўна ішлі працэсы паланізацыі, icтотнa трансфарміраваўшыя светаўспрыманне беларускай шляхты i магнатаў.

 

Тэма 4.  Культура Беларусі ў XIX - пачатку XX ст.

Адукацыя. Сістэма адукацыі Беларусі ў першай трэці XIX ст. была фактычна аўтаномная. Усе навучальныя ўстановы ўваходзілі ў створаную ў1803 г. Віленскую навучальную акругу. Яе цэнтрам быў Віленскі універсітэт (1803-1832) з чатырма факультэтамі (фізіка-матэматычным, медыцынскім, маральных i палітычных навук, літаратуры i вольных мастацтваў). У 1830 г. колькасць студэнтаў у ім перавысіла 1300 (больш за 40% з ix былі ўраджэнцамі  Беларусі). Рэлігійная адукацыя была прадстаўлена Полацкай езуіцкай акадэміяй (1812-1820), а таксамаманастырскімі вучылішчамі.Існавалі прыватныя пансіёны i школы.

Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. на беларускія губерні быўраспаўсюджаны агульнаімперскі школьны статут 1828 г. Была уведзена трохступеньчатая сістэма адукацыі: гімназіі (для дзяцей дваран i чыноўнікаў), павятовыя (для дзяцей купцоў, мяшчан i рамеснікаў) i парафіяльныя (для ніжэйшых саслоўяў) вучылішчы.

Магчымасць атрымання вышэйшай i сярэдняй адукацыі для прадстаўнікоў непрывілеяваных саслоўяў абмяжоўвалася. Навучанне на польскай мове было забаронена, яно вялося на рускай мове. Узмацнілася русіфікацыя. Былі закрыты Віленскі універсітэт i шэраг сярэдніх навучальных устаноў. Многія мясцовыя настаўнікі высылался з Беларусі На ix месца накіроўваліся выхадцы з цэнтральных paciйcкixгуберняў. Узмацніўся кантроль над адукацыяй з боку праваслаўнай царквы. Да 1860-х гг. у Беларусі дзейнічала 576 навучальных устаноў ycix тыпаў, сярод ix 453 пачатковыя школы. Ва ўcix школах навучалася каля 17 тыс. чалавек.

У другой палове XIX - пачатку XX ст. сістэма адукацыі i асветы ў Бeлapyci мела своеасаблівыя рысы. Паўстанне 1863-1864 гг. прымусіла царскі ўрад адкарэктаваць адукацыйную палітыку.

Пачатковая адукацыя ў вёсцы была прадстаўлена царкоўнапрыходскімі школамі, школамі граматы i народнымі вучылшчамі. Апошнія былі адна- i двухкласныя (адпаведна 3-4 i 5-6 гадоў навучання). У праграму ўваходзілі Закон Божы, руская мова, арыфметыка, царкоўныя спевы рамёствы (для хлопчыкаў) i рукадзелле (для дзяўчынак).

У царкоўнапрыходскіх школах выкладалі праваслаўныя святары. Яны навучалі Закону Божаму, малітвам, выклaдaлi асновы пicьмa, ліку. Выхаванне адбывалася ў духу вернасці праваслаўю i цару. У гарадах да катэгорыі пачатковых навучальных устаноў належалі гарадскія, павятовыя i прыходскія вучылшчы. Іх праграмы былі блізкія да праграм вясковых народных вучылішчаў i царкоўнапрыходскіх школ.

У парэформенны перыяд сетка пачатковых школ у Беларусі хутка пашыралася. У 1881 г. гут было 1198 народных вучылішчаў. Аднак пасля забойства Аляксандра II урад узяу курс на скарачэнне колькасці народных вучылішчаў: у 1899 г. ix было ужо толью 999. Колькасць царкоўнапрыходскіх школ, наадварот, расла. Пасля рэвалюцыі 1905-1907 гг. пачаўся адваротны працэс. Аднак школ не хапала. Паводле пepaпicy 1897 г., у Бeлapyci былі пісьменнымі 25,7% жыхароў (36,4% мужчын i 15,2% жанчын).

Вельмі балючай праблемай быў востры недахоп настаўнікаў. У 1864 г. у Маладзечна была адкрыта адна з першых у Pacii настаўніцкая семінарыя. Да Першай сусветнай вайны ў Беларусі ix было 12. Больш высокі статус мелі настаўнікія інстытуты, якія з 1910 па 1914 гг. былі адкрыты ў Віцебску, Магілёве i Miнскy. Аднак гэтыя навучальныя установы не былі нават сярэднімі: іx выпускнікі не мелі права паступаць ва універсітэты.

Пасля паўстання 1863-1864 гг., у якім навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў прынялі актыўны удзел, многія з ix спынілі сваё існаванне. Былі закрыты Навагрудская гімназ1я, Свіслацкая i Маладзечанская прагімназіі, скасаваны шэраг прыватных вучылішч. У другой палове XIX ст. у лік сярэдніх навучальных устаноў Белаpyci ўваходзілі мужчынскія i жаночыя гімназіі, прагімназіі (няпоўныя  гімназіі), Полацкі кадэцкі корпус iдухоўныя семінарыі. Згодна са статутам 1864 г., гімназіі падзяляліся на два тыпы: класічныя i рэальныя. Навучанне ў ix было разлічана на 7 класаў. Паўнавартаснымі cяpэднiмi навучальнымі ўстановамі лічыліся класічныя гімназіі. Толькі ix выпускнікі мелі права паступлення ва ўнiверсітэты.

Паслязакрыцця ў 1864 г. Горы-Горацкага земляробчага інстытута (за ўдзел студэнтаў i выкладчыкаў у паўстанні) у Беларусі не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Як не імкнулася грамадскасць атрымаць сваю вышэйшую навучальную ўстанову, да рэвалюцыі ўсе намаганні былі марнымі. Мясцовая моладзь вымушана была атрымліваць вышэйшую адукацыю за межамі Беларусі, перавжна ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Харкаве, Рызе і іншых гарадах імперыі.

Taкім чынам, за XIX - пачатак XX ст. асвета i адукацыя на­сельніцтваБeлapyci зрабіла крок наперад, што выявілася у росце колькасціпісьменных, пашырэнні ceткi пачатковых i сярэдніх школ, алеадукацыйных устаноў не хапала, не існавала сктэмы вышэйшай адукацыі. Пры гэтым школа была адным з інструментаў pyciфiкaцыi.

Навука. У пачатку XIX ст. пачалося навуковае даследаванне Беларусі. У працы рускага вучонага К. Калайдовіча "Пра бела­рускую гаворку" (1822) yтpымлiвaлicя звесткі аб самабытнасці беларускай мовы. Гэты тэзіс быў падмацаваны пpaцaмi этнографа, славяназнаўцы, археолага, фалькларыста З. Даленгі-Хадакоўскага (1784-1825). Мінулае Літвы i Беларусі вывучалі Я. i К. Тышкевічы, Т. Нарбут, A. Kipкop, Р. Падбярэзскі. Навуковыя экспедыцыі А. Дэмбавецкага, Е. Раманава, П. Шэйна, П. Шпілеўскага i інш. збіралі этнаграфічны матэрыял, які сведчыў аб асаблівасцях беларускага этнасу. Яны aпicвaлiматэрыяльную i духоўную культуру беларусаў, паказвал1 ix побыт, жыллё, абрады, звычаі i г.д.

У навуковых даследаваннях пераважаў гуманітарны нaкipyнак, звязаны з вывучэннем беларускага народа. Прыкметную працу ў гэтым напрамку праводзіў Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, заснаваны ў 1867 г. у Вільні. У 1909 г. была створана Віцебская Архіўная камісія, якая займалася выяўленнем i публікацыяй гістарычных дакументаў. Сярод гісторыкаў вылучаўся М. Доўнар-Запольскі. У 1910 г. апублікаваў сваю "Кароткую гісторыю Беларусі” В. Ластоўскі

У 1870 г. выйшаў першы грунтоўны слоўнік беларускай мовы - "Словарь белорусского наречия" I. Hacoвічa. Аднак асабліва вялікую ролю адыграла праца філолага, акадэміка Я. Карскага. На працягу 1903-1922 гг. выйшла яго фундаментальная манаграфія "Беларусы" (у 3 тамах, 7 кнiгax). У ёй глыбока даследаваны беларуская мова i літаратура, складзена этнаграфічная карта беларускага народа Работа Я. Карскага не страціла свайго навуковага значэння i сёння.

Л іт аратура. У рэчышчы агульнаеўрапейскіх працэсаў развівалася літаратура Беларуси На мяжы XVIІI-XIX ст. у палеміцы з асветніцкім рацыяналізмам узніклі перадрамантычныя тэндэнцыі. Сентыменталізм з яго ўвагай да ніжэйшых слаёў грамадства, духоўных i маральных каштоўнасцяў як асноўнага прынцыпу жыцця быў уласцівы для твораў Я. Чачота, Я. Баршчэўскага.

Культ свабоды, сцвярджэнне перавагі духоўнага пачатку, адлюст- раванне жыцця ў кантрастных супрацьпастаўленнях ycix яго праяў было ўлaсціва прадстаўнікам рамантызма. Незадаволенасць культурнай эліты падзеламі Рэчы Паспалітай i знаходжаннем у складзе Расійскай iмпepыi параджала настальгію па даўніх часах, гераізацыю i рамантызацыю мінулага, што выявілася ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі. Гэтымі матывамі прасякнута творчасць сусветна вядомага А. Міцкевіча (1798-1855), аўтара рамантычных вершаў i паэм "Пан Тадэвуш", "Дзяды", "Гражына", i інш.

У першай палове XIX ст. большасць літаратурных твораў пісалася на польскай мове, у якую аўтары ўсё часцей уводзілі элементы беларускай гаворкі. У гэты час пачаўся новы этап у гicтopыі беларускай літаратурнай мовы, аснову якой складаў фальклор. Збipaлi i перапрацоўвалі вусную народную творчасць В. Рэут, Т. Зан, А. Грот- Cnacoўcкi. Па-беларуску пicaлi I. Легатовіч, Я. Чачот, В. Каратынскі i інш. У ix творах гучала любоў да роднага краю i простага люду. Частка беларускамоўных твораў насіла ананімны характар. Так, толькі ў наш час устаноўлена верагоднае аўтарства паэм "Энеіда навыварат" (В. Равінскі) i "Тарас на Парнасе" (К. Вераніцын), у якіх з сатырычнага боку паказаны прыгонніцкі лад i жыццё беларускай вёскі. У 1840-я гг. з'явілася друкаваная беларуская літаратура: п'еса "Сялянка" В. Дуніна-Марцінкевіча, творы А. Рыпінскага -- "Беларусь", "Нячысцік", Я. Баршчэўскага - "Дзеванька", "Гарэліца", "Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", акрэсліліся такія літаратурныя жанры, як балада, апавяданне, лірычны верш.

Асновай развіцця беларускай літаратуры ўу другой палове XIX ст.

быў паступовы рост нацыянальнай самасвядомасці народа. Гэтаму садзейнічала дзейнасць К. Каліноўскага. Яго нацыянальныя пачуцці найбольш поўна выявиліся ў творы "Лісты з-пад шыбеніцы".

Удзельшк паўстання, пачынальнік крытычнага рэалізму, патрыёт сваёй радзімы Ф. Багушэвіч выступаў у абарону беларускага наро­да i яго мовы, якой пагарджалі i якую зневажали Паслядоўнікамі Ф. Багушэвіча былі паэты-дэмакраты Я. Лучына i А. Гурыновіч.

Новыя тзмы, матывы i вобразы ў пачатку XX ст. прынесла ў беларускую літаратуру Цётка (А. Пашкевіч). Яе кнігi "Скрыпка беларуская" i "Хрэст на свабоду" сталі пepшымi арыгінальнымі зборнікамі беларускай паэзіі XX ст. Цётка з'явілася адным з па- чынальнікаў апавядальнага жанру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі i заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала (I. Луцэвіч). Ён узняў беларускую літаратуру на якасна новы ўзровень, садзейнічаў фарміраванню i развіццю беларускай літаратурнай мовы. Разам з ім заснавальнікам новай беларускай літаратуры i літаратурнай мовы стаў Якуб Колас (К. Miцкевіч). М. Багдановіч, які пры жыцці меў толькі адзін паэтычны зборнік "Вянок", заняў пачэснае месца сярод класікаў беларус­кай літаратуры. У пачатку XX ст. раскрыліся творчыя здольнасці М. Гарэцкага, З. Бядулі, Ц. Гартнага, К. Каганца, А. Прушынскага (А. Гарун).

Taiкiм чынам, да пачатку XX ст., нягледзячы на складаныя ўмовы, ішоў інтэнсіўны працэс фарміравання сучаснай беларускай літаратуры і мовы. Апошняя першапачаткова выкарыстоўвалася для надання творам мясцовага каларыту, але у другой палове XIX ст. з'явіліся творцы, якія працавалі выключна на роднай мове. Беларуская літаратура пачала знаходзіць прызнанне ў суседніх народаў i ўключылася ў сусветны гісторыка-літаратурны працэсс.

Тэатр. У першай палове XIX ст. прыкметнай з'явай у культурным жыцці Беларусі за­ставаліся прыгонныя тэатры. Яны дзейнічалі ў шэрагу гарадоў i панскіх маёнткаў: Зорыча ў Шклове, Чарнышова ў Чачэрску i Магілёве, Тышкевіча у Свіслачы, Радзівілаў у Нясвіжы, Aгінскіх ў Слоніме, Сапегаў у Ружанах, Тызенгаўза ў Гродне. Па рэпертуару i прафесійным узроўні яны не адрозніваліся ад еўрапейскіх тэатраў свайго часу. Амаль пры кожным з ix існавалі балетныя, музычныя i драматычныя школы, у якіх заходнееўрапейскія майстры рыхтавалі артыстаў з асяроддзя прыгонных сялян - спевакоў, танцораў, драматычных акцёраў i музыкантаў-інструменталістаў.

Прыгонны тэатр адлюстроўваў густы багатага дваранства. Спектаклі  ставіліся для вузкага кола арыстакратыі i ўяўлялі сабою пышнае, вельмі дарагое відовішча. Утрыманне такога тэатра каштавала вялікіх грошай. Ix не хапала нават у магнатаў. Таму прыгонныя тэатры ў першай палове XIX ст. паступова зніклі Таленавітых артыстаў ix уладальнікі прадавалі ў тэатры Варщавы, Пецярбурга, Масквы. Так, асновай славутага варшаўскага балета сталі танцоўшчыкі з тэатральных труп А. Тызенгаўза i М. Агінскага Цудоўныя шклоўскія танцоры i балерыны, прыгонныя графа Зорыча ўвайшлі ў склад пецярбургскіх iмпepaтapcкix тэатраў i доўгі час выступалі ў ix.

3 першай паловы XIX ст. у гарадах Бeлapyci існавалі аматарскія тэатральныя калектывы, якія час ад часу наладжвалі спектаклі. Праводзіліся інструментальна-вакальныя канцэрты (часта з дабра- чыннымі мэтамі), у якіх удзельнічалі мясцовыя спевакі, выканаўцы фартэпіяннай музыкі, скрыпачы, гітарысты i г.д. Людзей, якія мелі адпаведную падрыхтоўку, было нямала ў сем'ях памешчыкаў, заможных дваран i чыноўнікаў. І гэта не дзіўна бо музычнаму выхаванню іх дзяцей надавалася вялікая ўвага.

У Беларус1 актыўна гастралявалі польскія, а з 1830-х гг. - расійскія трупы, якія дзейнічалі на камерцыйнай аснове. Яны паказвалі тэатральныя творы розных жанраў (вадэвілі, камедыі, драмы, трагедыі, оперы i аперэты) польск1х, pускix, украінскіх i заходнееўрапейскіх аўтараў.

Самай значнай постаццю ў беларускім тэатральным мастацтве ў сярэдзіне ХІХ ст. быў В. Дунін-Марцінкевіч. Ён выступаў i як драматург, i як арганізатар творчых калектываў, iяк артыст -- выканаўца галоўных роляў у спектаклях. Яго першым драматычным творам была п'еса "Рэкруцкі яўрэйск1 набор", пастаўленая ў Мінску ў 1841 г. як аперэта. Музыку для яе напісалі С. Манюшка i К. Кжыжаноўскі. У гэтым спектаклі ўпершыню праявіўся выдатны артыстычны талент самога Дуніна-Марцінкевіча, што адзначалася у тагачасным друку. Акрылены поспехам, пісьменнік нaпicaў  новыя драматычныя творы --тэксты да аперэт "Спаборніцтва музыкаў" i "Чарадзейная вада".

Самым буйным крокам да стварэння беларускага прафесійнага тэатра стала пастаноўка ў 1852 г. у Мінску оперы па творы В. Дуніна- Марцкевіча "Сялянка" (музыка С. Манюшкі i К. Кжыжаноўскага). У гэтым творы арганічна спалучаліся некалькі відаў сцэнічнага мастацтва: драматычнае, музычнае, вакальнае, танцавальнае. Спектакль па тагачасных водгуках атрымаўся вельмі яскравым, вылучаўся высокім мастацкім узроўнем.

У пачатку XX ст. мясцовыя артысты праводзілі ў гарадах i вёсках так званыя “беларускія вечарынкі”. Гэта был1 своеасаблівыя тэатральна-канцэртныя паказы, на якіх чыталіся творы белapycкix аўтараў, выконваліся народныя пecнi i танцы, ставіліся спектаклі.

У 1907 г. I. Буйніцкі стварыў у cвaiм фальварку самадзейны мастацкі калектыў. Яго па праву называюць "бацькам беларускага тэатра". 3 групай аматараў ён пачаў наладжваць канцэрты, якія прыцягвалі мноства гледачоў тым, што са сцэны гучала ix родная мова, чаго раней нiкoлi не было. Калектыў Буйніцкага стаў першым нацыянальным прафесійным тэатрам, які гастраляваў па Беларусі, а таксама ў Пецярбургу i Варшаве ў 1910-1913 гг. Ён складаўся з драматычных акцёраў, харыстаў, танцораў (каля 70 чалавек). У гэты тэатральны калектыў уваходзілі дочкі Буйніцкага, А. Пашкевіч i інш. Сам І. Буйніцкі быў i рэжысёрам, i акцёрам, i танцорам. Яго тэатр паставіў шматлікія п'есы, сярод якіх "Па рэвізіі" М. Крапіўніцкага, "Хам" паводле Э. Ажэшкі, "Міхалка" братоў Далецкіх, выконваў народныя песні i танцы.

Аднак мясцовыя ўлады часта забаранялі яго выступленні. За кожным словам Буйніцкага на сцэне i па-за ёй шукалі вальнадумства. Так, пасля пастаноўкі ў Слуцку камедыі К. Каганца "Модны шляхцюк", у якой высмейвалася пагардлівае стаўленне шляхты да простых людзей. Мясцовая шляхта, убачыўшы сябе ў п'есе як у люстэрку, дамаглася забароны гастроляў тэатра ў сваім павеце.

Пад уплывам дзейнасці I. Буйніцкага набыў шырокі размах аматарскі тэатральны рух. 3 1910 г. у Вільні дзейнічаў "Беларускі музычна-драматычны гурток", якім кipaвaўA. Бypбic. Ён ажыццявіў першую пастаноўку камедыі Я. Купалы "Паўлінка". Створанае у 1917 г. у Мінску Ф. Ждановічам пры удзеле I. Буйніцкага Першае беларускае таварыства драмы i камедыі ўпершыню паставіла на сцэне драму Я. Купалы "Раскіданае гняздо".

Такім чынам, у XIX - пачатку XX ст. ад прыгоннага праз аматарскія пастаноўкі тэатр эвалюцыяніраваў да прафесійнага.

Выя ў ленчае мастацтва. У выяўленчым мастацтве адбываліся дынамічныя працэсы, якія былі цесна звязаны з падзеямі жыцця грамадства. У першай палове XIX ст. мастацтва развівалася пад уплывам рамантызму i класіцызму. Ля вытокаў станаўлення цэнтра падрыхтоўкі прафесійных мастацкіх кадраў стаяў вядомы мастак еўрапейскага ўзроўню, першы прафесар кафедры жывапісу i малюнка Віленскага універсітэта Ф. Смуглевіч.

У беларускай школе жывапісу сфарміраваліся адметныя жанры -- гістарычны (Ф. Смуглевіч, Я. Дамель), батальны (Я. Сухадольскі), бытавы (К. Русецкі), партрэтны (I. Аляшкевіч, Я. Рустэм), пейзажны (Ю. Пешка, В. Дмахоўскі). Яркай асобай у беларускім мастацтве першай паловы XIX ст. з'яўляецца В. Ваньковіч (1800-1840). Яго партрэт "Адам Міцкевіч на скале Аюдаг" лічыцца непераўзыдзеным шэдэўрам рамантычнага жывапісу.

З нацюрмортам трывала звязана iмя I. Хруцкага (1810-1885), які лічыцца адным з лепшых майстроў гэтага жанру ў Pacii. Аднак найбольшага майстэрства i папулярнасці ў сучаснікаў Хруцкі дасягнуў у партрэтным жанры ("Партрэт мітрапаліта Булгака", "Сямейны партрэт" i інш.).

У другой палове XIX ст. у жывапісе адбыліся змены - у творчасці беларускіх мастакоў разам з акадэмічнымі прынцыпамі прасочваліся рэалістычныя тэндэнцыі. Імкненне да рэалістычнага паказу прыроды назіралася ў творах вядомага пейзажыста А. Гараўскага (1833-1900). Яго творы "Вечар у Мінскай губерні, "На радзіме", у якіх апявалася прыгажосць беларускай прыроды, атрымалі высокую ацэнку. Разам з братам I. Гараускім мастак быў дарадцам у фарміраванні вядомай калекцыі П. Траццякова.

Гістарычны жанр быў вядучым у творчасці найбольш значнага мастака другой паловы XIX ст. К. Альхімов1ча (1840-1916), які ў сваёй творчасці звяртаўся да язычніцкіх часоў i гicтopыi ВКЛ ("Лідзейка з дачкой на руінах свяцілішча Перуна", "Пахаванне Гедыміна" i інш.). Да партрэта i бытавога жанру звяртаўся вядомы мастак з Беларусі Н. Сілівановіч --  аўтар кампазіцый у славутым Ісакіеўскім саборы ў Пецярбурзе,.

У канцы XIX - пачатку XX ст. у жывапісе выявілася некалькі стылістычных напрамкаў. У рэчышчы рэалізму працавал1 Я. Кругер i Л. Альпяровіч. Уплывы сімвалізму i стылю мадэрн прасочваюцца ў творчасці Г. Вейсенгофа. Мастаком імпрэсіянісцкага напрамку быў вядомы жывапісец С. Жукоўскі. Буйнейшы мастак мяжы XIX-XX стст. - Ф. Рушчыц (1870-1936), які з'яўляўся прафесарам аддзялення прыгожых мастацтваў універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні, займае асобнае месца ў гicтopыi як выдатны жывапісец ("Зямля", "Ля касцёла"). Яго творам уласцівы эпічнае гучанне i глыбокі сімвалізм. Своеасаблівая манера характэрна для майстра пейзажнага жывапісу В. Бялыніцкага-Бірулі (1872-1957), якому ўдалося надзвычай эмацыйна ўвасобщь вобраз роднай зямлі.

У канцы XIX ст. прыватную мастацкую школу стварыў у Віцебску Ю. Пэн (1854-1937). Вядучай тэмай яго творчасці быў нацыянальны яўрэйскі побыт ("Гадзіншчык", "Стары кравец", "Жабрак" i інш.). У школе Ю. Пэна вучыўся ураджэнец Віцебска М. Шагал, які ў далейшым набыў сусветную вядомасць.

У графіцы XIX ст. па-ранейшаму значную ролю адыгравала кніжная гравюра, усё больш папулярнай станавілася станковая графіка. У першай палове XIX ст. працаваў выдатны гравёр, майстар партрэту М. Падалінскі (1783-1856). Бытавы жанр у графіцы прадстаўлены работамі К. Бахматовіча (1808-1837), К. Кукевіча (1810-1842). Выдатнай з'явай у беларускім мастацтве XIX ст. стала творчасць Напалеона Орды (1807-1883). Таленав1ты кампазітар i літаратар, ён найперш праславіўся як выдатны графік, стваральнік 1150 малюнкаў i акварэляў пейзажаў, архітэктурных помнікаў роднага краю. У 1873 г. частка твораў Н. Орды ўвайшла ў "Альбом гістарычных краявідаў".

Славу аднаго з лепшых графікаў набыў Міхал Андрыёлі (1836— 1893). Гарачы патрыёт, ён прысвяціў сваю рамантычную творчасць слаўным сюжэтам айчыннай гicтopыi, пейзажным замалёўкам. Ён лічыцца непераўзыдзеным ілюстратарам твораў А. Міцкевіча. У канцы XIX-пачатку XX ст. высокім узроунем майстэрства вылучаліся графічныя творы С. Богуш-Сестранцэвіча (1869-1927).

Беларуская скульптура ў XIX ст. развівалася ў агульным рэчышчы з iншымi відамі выяўленчага мастацтва. Важнае месца ў творчасці К. Ельскага (1782-1867), які ўзначальваў кафедру скульптуры ў Віленскім універсітэце, займалі партрэты вядомых вучоных i грамадскіх дзеячаў. Медальерную пластыку, партрэтныя рэльефы, бюсты выконвалі скульптары Я. Астроускі, Р. Слізень. Сусветную вядомасць набыў Г. Дмахоўскі (1810-1863, псеўданім Генры Д. Сандэрс). Вымушаны працаваць за межамі радзімы, ён праславіўся найперш скульптурнымі партрэтамі палітыкау для будынка Кангрэса ЗША. У канцы XIX - пачатку XX ст. развіццё скульптуры абумоўлівалі ўплывы імпрэсіянізму, сімвалізму i стылю мадэрн, якія прадстаўлены ў творчасці Я. Тышынскага, А. Краснапольскага, К. Змігродскага. На пачатку XX ст. яркай з'явай стала анімалістычная пластыка Г. Вейсенгофа i М.Міхалапа.

Арх іт эктура. У беларускай архітэктуры пачатку XIX ст. панаваў класіцызм з яго кампактнасцю аб'емаў, правільнымі планамі, прастатой дэкору фасадаў. У Беларусі працавалі еўрапейскія, рускія i мясцовыя архітэктары Дж. Кларк, М. Львоў, У. Стасаў, Б. Тычэцкі, К. Падчашынскі i інш. Яркімі прыкладамі палацавага будаўніцтва з'яўляюцца палацава-паркавы ансамбль Румянцавых у Гомеле палацавы комплекс у Снове (Нясвіжскі раён), палац у Жылічах (Kipaўcкi раён). У стылі класіцызму пабудаваны Сабор Пятра i Паўла ў Гомелі, касцёл Св. Тэрэзы ў Шчучыне i інш. Рабілася перапланіроўка гарадоў, у якіх прадугледжваліся раёны для пражывання розных сацыяльных груп. З'явіліся будынкі павятовых i губернскіх праўленняў, судоў i iнш. 3 другой чвэрці XIX ст. у беларускай архітэктуры праявіліся рысы эклектыкі, дойліды звярнуліся да стылістыкі папярэдніх эпох. Такі напрамак атрымаў назву "гістарызм". Яго найбольш яркімі прыкладамі з’яўляюцца палац у Косава (Івацэвіцкі раён), касцёл Сымона i Алены ў Мінску.

На мяжы XIX-XX ст. у архітэктуры Беларусі распаўсюдзіліся ўплывы стылю мадэрн. Для яго было характэрнае адмаўленне ад механічнага капіравання гістарычных архітэктурных формаў, імкненне да натуральных ліній, цікавасць да новых тэхналогій. З’явіліся новыя тыпы пабудоў (чыгуначныя вакзалы, масты, прамысловыя збудаванні), новыя будаўнічыя матэрыялы i канструкцыі (цэмент, металічная арматура). Шырока выкарыстоўвалася шкло. У стылі мадэрн у Беларусі былі пабудаваны сядзіба ў Чырвоным Беразе (Жлобінскі раён), Пазямельна-сялянскі банк у Віцебску, дом па вул. Савецкай, 17 у Мінску.

Такім чынам, беларуская культура ў XIX - пачатку XX ст. зрабіла вялікі крок наперад, зазнаўшы ўплывы як рускай, так i еўрапейскай культуры.

 

Тэма 5. Станаўленне беларускай нацыі: заканамернасці і асаблівасці

 

Пытанні эканамічнага развіцця i культуры непарыўна звязаны з праблемай фарміравання беларускай нацыі. Эканамічнае, палітычнае, культурнае i духоўнае развіццё грамадства да індустрыяльнай эпoxi падрыхтавала матэрыяльныя i духоўныя перадумовы для яе ўтварэння. Да VIII—IX стст. славянскія плямёны, якія засялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі склалі блізкія паміж сабой супольнасці - крывічы, дрыгавічы, радзім1чы. Аб'яднанне раздробленых зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага прывяло да ix тэрытарыяльнай кансалідацы i спрыяла фарміраванню бела­рускага этнасу.

Узнікненне нацый гістарычна звязана з развіццём вытворчых адносін i пераходам да індустрыяльнай эпохі. Як правіла, нацыя характарызуецца наступнымі прыкметамі: агульнасць тэрыторыі, мовы, эканамічнага жыцця, культуры, агульныя рысы пcixiчнara склада, замацаваныя ў менталітэце дадзенага народа, наяўнасць нацыянальнай самасвядомасці (суаднясенне сябе - ідэнтыфікацыя з пэўнай нацыянальнай супольнасцю).

У другой палове XIX - пачатку XX ст. этнагенез беларусаў паскорыўся i выйшаў на этап фарміравання нацыі. Усе асноўныя прыкметы, якія пацвярджаюць гэты зрух, былі ў наяўнасці, аднак былі і дробныя спецыфічныя асаблівасці, якія тлумачаць запаволеныя тэмпы гэтага працэсу.

Агульнасць тэрыторыі. У Расійскай iмпepыi этнічныя межы пражывання шматлікіх этнасаў, у тым ліку i беларускага, не супадалі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі межамі. У канцы XIX - пачатку XX ст. асноўная тэрыторыя пражывання беларусаў знаходзілася ў межах Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай i Магілёускай губерняў. Беларусы жылі таксама ў Бранскай, Смаленскай i Чарнігаўскай губернях.

Найбольшая удзельная вага беларусау была зафіксавана ў Магі­лёўскай ryбepнi (82,4%). Беларусы складалі ў Мінскай губерні 76,0, у Віцебскай - 52,9, у Віленскай - 56,0, у Гродзенскай - 44,0 %. Абсалютную большасць беларусы мелі ва ўcix паветах Мінскай i Магілёўскай губерняў. У гарадах доля беларусаў складала 14,5%.

Асаблівасцю тэрытарыяльнага размяшчэння беларусаў было пражыванне ix абсалютнай большасці ў сельскай мясцовасці. Удзель­ная вага беларусаў-сялян амаль у пяць разоў перавышала ix долю сярод гараджан, што было звязана з «рысай яўрэйскай аселасці».

Агульнасць мовы. nepanic 1897 г. зафіксаваў у пяці заходніх губернях 8,5 млн. чалавек. 3 ix назвалі роднай мовай беларускую - 5,4 млн., яурэйскую - 1,2 млн., рускую 493 тыс, польскую - 424 тыс, украінскую - 377 тыс., татарскую - каля 8 тыс. чалавек. Былі прадстаўнікі і іншых народаў.

Варта заўважыць, што нацыянальная мова -- гэта агульнанародная гутарковая мова, якую разумеюць усе члены нацыі i якая трывала замацавалася ў літаратуры. Хоць удзельная вага жыхароў карэннай нацыянальнасці ў пяці заходніх губернях была пераважнай, расійскае самадзяржаўе не разглядала беларусаў як самастойны этнас, лічыла ix pycкiмiз лакальна-дыялектнымі асаблівасцямі. Прыкметнае ўзмацненне русіфікацыі пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг., забарона кнігадрукавання, адсутнасць адукацыі на беларускай мове, недапушчэнне яе у сферу афіцыйнага справаводства прывялі да таго, што беларуская мова захоўвалася, галоўным чынам, як народная гутарковая. Але дзякуючы поспехам беларускай публіцыстыкі i літаратуры 1860-1890-х гг., дзейнасці газеты "Наша ніва" у пачатку XX ст. працэс станаўлення беларускай літаратурнай мовы паскорыўся, аднак не завяршыўся.

Агульнасцъ эканамічнага жыцця. Яна узнікае на аснове гаспадарчай спецыялізацыі розных рэгіёнаў i ўмацавання гандлёвых сувязяў паміж iмi. Развіццё капіталістычных адносін у аграрным сектары, прамысловасці, фінансавай сферы, гандлёвым абароце Беларусі ў 1860-я гг. - пачатку XX ст. прыводзілі да ліквідацыі рэгіянальнай замкнёнасці, фарміравалі эканамічныя перадумовы складвання агульнай сістэмы гаспадаркі. Працэс буржуазнай трансфармацыі быў адначасова працэсам эканамічнай кансалідацыі нацыі.

Але мадэрнізацыя ў беларускіх губернях iшлa адносна павольна. Нягледзячы на безумоўныя пocпexi i прарывы ў развіцці аграрнага капіталізму, завяршэнне прамысловага перавароту i пачатак індустрыялізацыі, чыгуначнае будаўніцтва, высокія тэмпы росту гандлёвых абаротаў i прыбыткаў, беларускі рэгіён у Еўрапейскай Pacii быў параўнальна адсталым, з нізкім узроўнем сацыяльнай мабільнасці.

Беларусы да канца XIX ст. не мелі поўнай, завершанай сацыяльна- класавай структуры, адэкватнай буржуазнаму грамадству. Спецыфіка фарміравання буржуазіі ў беларускіх губернях была у тым, што аграрны, прамысловы, гандлёвы i банкаўскі капіталы былі ў руках польскіх, яўрэйскіх i pycкix прамыслоўцаў i купцоў. Сярод апошніх 87,9% складалі яўрэ1, 8,7% - рускія, 1,9% - беларусы, 1,5% - палякі, немцы i інш. Беларуская нацыянальная буржуазія знаходзілася ў стадыі станаўлення, уяўляла сабой малаколькасны пласт насельніцтва, які не валодаў буйнымі капіталамі. Далёкім ад завяршэння быў таксама працэс фарміравання нацыянальнага пралетарыяту.

Агульнасцъ культуры. Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. сведчыла пра рост адукаванасці, рас- паўсюджванне асветніцтва. Навуковыя даследаванні этнографаў, гісторыкаў выяўлялі i даказвалі своеасаблівасць беларусаў як этнасу; закладвалі асновы беларускай літаратурнай мовы. Галоўную ролю ў гэтым працэсе адыгрывала мясцовая інтэлігенцыя, цесна звязаная з народным асяроддзем. Спецыфікай беларускіх губерняў было тое, што традыцыйная (народная) культура канцэнтравалася ў вёсцы. У гарадах пераважалі руская i яўрэйская культуры. Значны пласт польскай культуры быў засяроджаны ў памешчыцкіх маёнтках. Такім чынам, культурная прастора Беларусі была разнастайнай.

Магутным кансалідуючым фактарам у фарміраванні нацыі магла б стаць адзіная вера, але пасля забароны уніяцкай царквы хрысціяне беларускіх губерняў аказаліся расколатымі на праваслаўных i католікаў. У чатырох губернях, акрамя Віленскай, большасць насельніцтва вызнавалі праваслаўе. Беларусы-католікі жылі ў асноў- ным у Віленскай (58,5%) i Гродзенскай (30,3%) губернях. У астатніх губернях ix колькасць была ў межах 2-10%.

Канфесійная неаднароднасць перапляталася з сацыяльным раско­лам. Масы простых людзей прытрымлівалася праваслаўя, аграрная i інтэлектуальная эліта - каталіцызму. Гэта тармазіла складванне беларускага этнасу у нацыю. Негатыўна адбівалася на гэтым працэсе адсутнасць вышэйшых навучальных устаноў, навуковых таварыстваў i суполак, якія мaглi б стаць цэнтрамі нацыянальна-палітычнай актыўнасці.

Агульныя рысы ncixiчнaгa склада, якія выяўляліся ў асаблівасцях нацыянальнага побыту, у норавах, звычках, схільнасцях, асаблівасцях песень, танцаў, фальклору, жывапісу i г.д. На думку большасці даследчыкаў, для беларусаў былі характэрны цярпенне, дабрыня, вытрыманасць, упартасць, працавітасць, дысцыплінаванасць, не- пераборлівасць, спагадлівасць, надзейнасць, стрыманасць, якая часам мяжавала з некаторай замкнёнасцю.

Наяўнасць нацыянальнай самасвядомасці, калі прызнаюцца адрозненні паміж сабой i прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў, i ёсць усведамленне сувязі свайго «я» з лёсам дадзенага этнасу. У апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. ва ўжытку амаль за ўсёй этнічнай тэрыторыяй замацаваўся тэрмін "Беларусь". Але жыхары ідэнтыфікавалі сябе ў асноўным у адпаведнасці з лакальнай (па назве мясцовасці), часцей - з канфесійнай формай прыналежнасці (праваслаўны - pycкi, католік - паляк). Паняцце нацыі, як кансалідаванай палітычнай, сацыяльна- эканамічнай, культурнай i духоўнай агульнасці існавала толькі на ўзроўні эліты, галоўным чынам, інтэлектуальнай. Спробы ўкараніць гэтую катэгорыю ў народнае асяроддзе ў другой палове XIX ст. былі малапаспяховыми.

Сведчаннем таго, што народ кансалідуецца ў нацыю, з'яўляецца вылучэнне палітычных задач i афармленне нацыянальнай iдэi. У дадзены перыяд ішло фарміраванне беларускага руху i беларускай нацыянальнай ідэі. Калі ў першай палове XIX ст. беларускі рух быў нацыянальна-культурным, то пасля паўстання 1863-1864 гг. ён пачаў перарастаць у нацыянальна-палітычны. У 1880-х гг. беларускія народ упершыню заявіў пра існаванне беларускай нацыі, аб неабходнасці барацьбы супраць русіфікацыі i паланізацыі беларускага народа i абвясціў права беларускага народа на нацыянальную самастойнасць. На мяжы XIX-XX ст. у асяроддзі студэнтаў - выхадцаў з беларускіх губерняў, якія навучаліся ў Пецярбургу, а таксама сярод гімназістаў Мінска зарадзілася ідэя аб распрацоўцы беларускага нацыянальнага пытання.

Такім чынам, у другой палове XIX - пачатку XX ст. ішoў працэс складвання сучаснай беларускай нацыі, аднак беларускае грамадства было слаба кансалідавана з-за этнічнай, культурнай i канфесійнай разнастайнасці.

 

Тэма6. Культурнае i духоўнае жыццё БССР у 1920-30-я гг.: дасягненні i супярэчлівасці

 

Палітыка беларусізацыі. У пачатку 1920-х гг. склаліся асноўныя перадумовы для развіцця культуры рэспублікі. Завяршыўся перы­яд ваеннага лixaлeцця, што цягнуўся сем гадоў. У 1921 г. адкрылася першая вышэйшая навучальная ўстанова ў Савецкай Беларусі - Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), а праз год - першая навукова-даследчая - Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). У 1923 г. савецкія ўлады аб'явілі амністыю для дзеячоў беларускага руху, якія раней выступалі супраць савецкага шляху, што дазволіла вярнуцца i працаваць дзеля Бацькаўшчыны сотням яе сыноў i дачок. У выніку нэпа актыўна аднаўлялася народная гаспадарка. У 1924 i 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР.

Важнейшае значэнне ў культурным развіцці мела палітыка бела- русізацьп, якая праводзілася ў 1924-1929 гг. Беларусізацыя - гэта мерапрыемствы кіраўніцтва БССР па развіццю культуры, асветы, навукі i адраджэнню беларускай мовы. Аднавіўшаяся ў гады нэпа беларускамоўная вёска ўсталёўвала шматліюя сувязі з беларускім горадам, які размаўляў на рускай мове i на ідыш. Мэтай гэтай палітыкі было прыстасаванне дзяржаўнага апарату да мовы большасці насельніцтва Беларусі. У БССР былі абвешчаны чатыры дзяржаўныя мовы: беларуская, руская, польская i ідыш. Кожная з моў мела права на ўжыванне i развіццё. Але менавіта беларускай надавалася роля асноўнай мовы ў рэспубліцы: ставілася задача на працягу трох гадоў пepaвecціна яе справаводства, навуку i культуру, часці Чырвонай apмii.

Выключную ролю ў ажыццяўленні палітыкі беларусізацыі адыгрывалі ЦК КПБ, СНК БССР i ix лідары: А. Чарвякоў, 3. Жылуновіч, Я. Адамовіч, М. Галадзед. Абвясціўшы беларусізацыю афіцыйнай палітыкай, партыя i дзяржава распрацоўвалі сістэму кіравання ёю: практычна ўся работа па беларусізацыі была сканцэнтравана ў кaмicii па ажыццяўленню нацыянальнай палітыкі ЦВК БССР, на чале якой у розныя гады стаялі 3. Чарнушэвіч i А. Хацкевіч.

Важнае месца адводзілася палітыцы карэнізацыі - прасоуванню на адказныя пасады розных узроуняў прадстаўнікоў карэннай беларускай нацыянальнасці. Карэнізацыя павінна была выправіць сітуацыю, якая назіралася ў чыноўніцкім асяроддзі --  беларусы, якія складалі больш за 80% насельніцтва БССР, тут знаходзіліся ў абсалютнай меншасці.

Адукацыя i навука. Хуткімі тэмпамі ў пачатку 1920-х гг. развівалася адукацыя i навука. Актыўна ішла ліквідацыя непісьменнасці, паколькі ў 1921 г. амаль палова дарослага насельніцтва не ўмела чытаць і пісаць. Колькасць школ у першы пасляваенны навучальны год (1921/1922) значна павялічылася. Каля 6 тыс. школ наведвала 450 тыс. навучэнцаў, або 60 % ycix дзяцей школьнага ўзросту. Абсалютная большасць новаствораных школ былі беларускамоўнымі, хоць існавалі таксама рускія i польскія, а, асабліва ў гарадах, яўрэйскія навучальныя ўстановы. Сур'ёзнай перашкодай у культурным i эканамічным будаўніцтве БССР з'яўляўся катастрафічны недахоп кваліфікаваных кадраў. Як ужо адзначалася, у 1921 г. быў заснаваны БДУ з факультэтамі рабочым, медыцынскім i грамадскіх навук. Першым яго рэктарам быў абраны знакаміты даследчык гісторыі У. Пічэта. У 1921 г. з'явіўся Biцебcкi ветэрынарны інстытут, у 1922 г. - Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія. У 1933 г. на аснове факультэта БДУ быў створаны Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Напрыканцы 1930-х гг. у БССР налічвалася 25 вышэйшых навучальных устаноў.

Значную ролю набывала падрыхтоўка кадраў праз сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Так, у 1929/1930 навучальным годзе 36 тэхнікумаў рыхтавалі 7,5 тыс. спецыялістаў па розных профілях - мастацкаму, медыцынскаму, індустрыяльнаму, педагагічнаму, сельскагаспадарчаму, эканамічнаму. Каб ліквідаваць разрыў паміж універсітэцкім i агульнаадукацыйным ўзроўнем адукацыі, ствараліся рабочыя факультэты, якія за 3-4 гады рыхтавалі рабоча-сялянскую моладзь да вучобы ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Развіццё вышэйшай i сярэдняй аду­кацыі ўскладнялася непрыстасаванасцю памяшканняў, адсутнасцю неабходных лабараторый i абсталявання, недахопам падручнікаў i выкладчыкаў.

Важнейшая роля ў нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве БССР адводзілася навуцы. Па ініцыятыве кіраўніцтва рэспублікі ў 1921 г. пры Народным камісарыяце асветы БССР была створана Навукова- тэрміналагічная камісія, якая займалася складаннем слоўнікаў па розных галінах навук. У 1926 г. у Мінску адбылася Акадэмічная міжнародная канферэнцыя па рэформе беларускай граматыкі i правапісу, прысвечаная праблемам развіцця i папулярызацыі беларускай мовы.

На базе навукова-тэрміналагічнай камicii ў 1922 г. адкрыўся Інстытут беларускай культуры. Яго старшынёй стаў мовазнавец С. Некрашэвіч, а з 1924 г. - вядомы гісторык У. Ігнатоўскі. Структура Інбелкульта мянялася на працягу яго існавання: спачатку работа вялася ў секцыях i камісіях, потым - у інстытутах i аддзелах. Сельскагаспадарчай секцыяй кіраваў Дз. Прышчэпаў. Прафесар М. Бліядуха ўзначальваў глебава-геалагічную кaмiciію, якая распра- цоўвала планы i методыку даследавання глебы. Інтэнсіўную навуковую працу праводзіла медыцынская секцыя Інбелкульта пад кіраўніцтвам I. Цвікевіча. Важныя навуковыя пoшyкi вяліся членамі гісторыка-археалагічнай камісіі, вынікам якіх сталі працы У. Ігнатоўскага, М. Доўнар-Запольскага, У. Пічэты. Археолагі С. Дубінскі, А. Ляўданскі, К. Палікарповіч праводзілі археалагічныя экспедыцыі і даследавалі старажытныя помнікі. Па матэрыялах раскопак яны апублікавалі шэраг цікавых навуковых прац. 3 1927 г. пачау працаваць Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай i лясной гаспадаркі, дырэктарам якога быў вядомы даследчык Г. Гарэцкі.

У 1929 г. была адкрыта Беларуская Акадэмія навук, створаная на базе Інбелкульта. Першым яе прэзідэнтам стаў У. Ігнатоўскі. Сакратаром Акадэміі навук i дырэктарам Беларускага музея быў прызначаны гісторык i палітычны дзеяч В. Ластоўскі. Да сярэдзіны 1931 г. у складзе Акадэміі мелася 12 навукова-даследчых інстытутаў гуманітарнага i прыродазнаўчага характару. 3 арганізацыяй у 1932 г. пры Акадэміі навук Батанічнага сада актывізаваліся даледаванні па пытаннях батанікі.

Літ apa т ypa i тэатр. У 1920-я гг. актыўна развівалася беларус­кая літаратура. З'явіліся літаратурныя аб'яднанні "Маладняк", "Узвышша", "Полымя". Працягвалі радаваць чытачоў сваей творчасцю ўжо вядомыя Я. Купала, Я. Колас, З. Бядуля, М. Гарэцкі. З'явілася цэлая плеяда маладых таленавітых пісьменнікаў: П. Броўка, У. Дубоўка, М. Лынькоў, М. Чарот, А. Дудар, К. Крапіва. Падзеяй у беларускай паэзіі стаў выхад зборнікаў вершаў Я. Купалы "Спадчына" i "Безназоўнае", паэм Я. Коласа "Новая зямля" i "Сымон- музыка", зборніка Ц. Гартнага "Песні працы i змагання".

Важнейшае значэнне ў развіцц1 прозы меў выхад раманаў "У палескай глушы" i "У глыбі Палесся" з трылогіі Я. Коласа "На ростанях". У 1927 г. з'явіўся раман М. Зарэцкага "Сцежкі-дарожкі", які асвятляў духоўнае станаўленне чалавека пад час рэвалюцыйных падзей. Гэтая ж тэма закраналася ў раманах Ц. Гартнага "Coкi цаліны" 1 Я. Нёманскага "Драпежнікі".

Ва ўзаемасувязі з беларускай літаратурай развівалася тэатральнае мастацтва. У 1920 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (пазней - БДТ-1) пад кіраўніцтвам Ф. Ждановіча. 3 1921 г. яго мастацкім стаў Е. Mipoвіч, які прыцягнуў да супрацоўніцтва многіх вядомых артыстаў. На сцэне БДТ-1 (сёння - Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы) выступалі У. Крыловіч, Б. Платонаў, Л. Ржэцкая. У 1926 г. у Віебску пачаў працу БДТ-2 (цяпер - Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа), на сцэну якога выходзілі А. Ільінск1, П. Малчанаў, К. Саннікаў. У гэтым тэатры пачынала свой творчы шлях легендарная актрыса С. Станюта. Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр узначальваў У. Галубок. Толькі за 1926 г. гэты тэатр даў 175 спектакляў i 45 канцэртаў у розных кутках Беларусі. У 1927 г. У. Галубок стаў першым народным артыстам БССР. У 1926 г. пачаў працаваць Дзяржаўны яўрэйскі тэатр пад кіраўніцтвам М. Рафальскага, а ў 1929 - польскі тэатр.

У 1920-я гг. ставіліся п'есы з яскравым нацыянальным каларытам i народнымі традыцыямі - "Вяселле" В. Гарбацэвіча, "Машэка", "Каваль-ваявода" Е. Mipoвічa. Цудоўна сустракалі гледачы п'есы "На Купалле" М. Чарота i "Кастусь Каліноўскі' Е. Mipoвічa. Але з сярэдзіны 1920-х гг. тэатральны рэпертуар пачаў адчуваць ціск дзяржаўнага і ідэалагічнага кантролю. У 1926 г. са сцэны БДТ-1 адразу пасля прэм'ерных спектакляў была знята п'еса Я. Ку­палы "Тутэйшыя". Ад тэатраў запатрабавалі быць бліжэй да сацыялістычнага будаўніцтва i хутчэй пазбавіцца ад нацыянальна- буржуазных рысаў. У канцы 1920-х гг. рэпертуар беларускіх тэатраў папоўніўся творамі рускай i сусветнай класікі i пазбавіўся такіх спектакляў, як "Кастусь Каліноўскі' Е. Mipoвічa i "Скарынін сын з Полацка" М. Грамыкі.

Выяўленчае мастацтва i архітэктура. Беларускае выяўленчае мастацтва і архітэктура ў 1920-1930-х гг. знаходзіліся ў рэчышчы сусветных тэндэнцый. У неверагодна цяжкім 1918-м г. цэнтрам мастацкага жыцця Беларусі стаў Віцебск. Тут апынуліся многія славутыя мастакі з Масквы, Петраграда і іншых гарадоў — М. Дабужынскі, В. Ермалаева, К. Малевіч, Л. Лісіцк. Гуртаваў гэтых мастакоў М. Шагал, які стаў ініцыятарам стварэння Віцебскага народнага мастацкага вучылшча. У ім выкладаў настаўнік М. Шагала, таксама ураджэнец Віцебска Ю. Пэн.

Адным з найбольш папулярных жанраў тагачаснага мастацтва стаў плакат. Вядомыя плакаты М. Шагала "Mip хатам, вайна палацам", Л. Лісіцкага "Клінам чырвоных бi белых". У мастацкім асяроддзі абвастрылася супрацьстаянне паміж прыхільнікамі рэалізму i рэвалюцыйнага мастацтва. Пасля ад'езду з Віцебска М. Шагала па ініцыятыве К. Малевіча была створана мастацкая суполка "УНОВИС" ("Учредители нового искусства").

У 1925 г. у Мінску прайшла першая ўсебеларуская мастацкая выстаўка. Цікавасць наведвальнікау выклікалі творы В. Волкава "Кастусь Каліноўскі", Б. Уладзімірскага "Беларускія ткачыхі". 3 1927 г. пачало працаваць Усебеларускае аб'яднанне мастакоў, пазней рэарганізаванае ў Рэвалюцыйную асацыяцыю мастакоў Беларусі.

Не змяншалася папулярнасць партрэтнага жанру: Я. Кругер напіcaў партрэты Я. Коласа i Я. Купалы, I. Ахрэмчык - кампазітара М. Аладава. "Каралём" гэтага жанру заставаўся Ю. Пэн, аўтар карцін, прысвечаных людзям працы: "Пекар", "Швачка". Прыгажосць Беларусі адлюстроўвалі пейзажы В. Бялыніцкага-Бірулі "Першы снег", В. Волкава "Дзвіна", У. Кудрэвіча "Раніца вясны". Побач з вопытнымі скульптарамі Я. Керзіным, А. Бразерам пачалі працаваць маладыя З. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў.

У дойлідстве становіцца папулярным канструктывісцкі стыль, асновай якога з'яўляўся функцыяналізм - норма, што патрабавала ад архітэктуры зручнасці для чалавека i адмовы ад залішняй эстэтыкі. Такія будыні вылучаліся велічнасцю i манументальнасцю, геаметрычнасцю аб'ёмаў i лаканічнасцю формаў. Менавіта гэтыя рысы ўласцівы Дому ураду, Дому афіцэраў, Тэатур оперы i балета, Акадэміі навук у Мінску, Дому саветаў у Магілёве. Усе гэтыя будынкі створаны па праектах выдатнага дойліда І. Лангбарда. Нельга не далучыць да ix і комплекс Універсітэцкага гарадка (I. Запарожац i Г. Лаўроў), будынкаў Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. Леніна (Г. Лаўроў), абсерваторыі (I. Валадзько) у Мінску, Клуб металістаў у Віцебску (А. Васільеў), Клуб чыгуначнікаў у Гомелі (К. Кірылаў), кінатэатр "Чырвоная зорка" у Магілёве (Э.Лосер).

Музыка i к i н о. Штуршком да развіцця музычнай культуры стала адкрыццё ў 1924 г. у Мінску музычнага тэхнікума, які рыхтаваў музыкантаў i спевакоў. Тут атрымалі спецыяльную адукацыю будучыя майстры опернай сцэны Л. Александроўская, Р. Млодэк, М. Дзянісаў. У 1930 г. была арганізавана Дзяржаўная студыя оперы i балета, у 1932 г.-Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, у 1933 - Беларускі дзяржаўны тэатр оперы i балета, у 1937 г. - Дзяржаўная філармонія. Асноўным цэнтрам музычнага мастацтва з'яўляўся тэатр оперы i балета. Ён пачаў сваю работу з класічных пастановак: "Кармен" Ж. Бізэ, "Яўгеній Анегін" i "Пікавая дама" П. Чайкоўскага, "Севільскі цырульнік" Д. Paciнi. Ужо ў канцы 1930-х гг. былі пастаўлены першыя творы беларускіх кампазітараў -- оперы "У пушчах Палесся" А. Багатырова, "Кветка шчасця" А. Туранкова i балет "Салавей" М. Крошнера.

У 1924 г. было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі (Белдзяржкіно), якое пашырыла кінасетку i наладзіла працу пракатных пунктаў, арганізавала ўласную кінавытворчасць, якая пачалася з хранікальных фільмаў. На экранах кінатэатраў БССР дэманстраваліся мастацкія стужкі, знятыя на студыях Масквы i Ленінграда, замежныя фільмы. Першы беларускі мастацкі фільм "Лясная быль" быў створаны рэжысёрам Ю. Тарычам па матывах aповесцi М. Чарота "Свінапас" i распавядаў пра падзеі грамадзянскай вайны. Белдзяржкіно не мела неабходнай вытворчай i кадравай базы у Беларусі, таму кінастудыя "Савецкая Беларусь" адкрылася ў 1928 г. у Ленінградзе. Тэматыка беларускага кіно датычылася ў асноўным гісторыка-рэвалюцыйных падзей, а фільмы тых гадоў не ўяўлялі сабой высокія ўзоры мастацтва, хоць i з'яўляліся значным крокам наперад у развіцці новага для Беларусі напрамку культуры. Найбольш знакавыя карціны былі зняты рэжысёрам У. Корш-Сабліным: "Першы ўзвод", "Шукальнікі шчасця".

Спыненне беларусі зац ыі i ўз мацненне татал і тарных тэндэнцый. У канцы 1920-х - пачатку 1930-х гг. палітыка беларусізацыі была спынена. Многія дзеячы беларускай культуры былі беспадстаўна абвінавачаны ў "нацыянал-дэмакратызме" г. зн. звышнастойлівасці ў справе адраджэння нацыянальнай культуры i ледзь не ў спробе ада- рваць Беларусь ад СССР. Творы крытыкаваліся за "безідэйнасць" i адсутнасць "класавага падыходу". У 1930 г. была сфабрыкавана справа "Саюза вызвалення Беларусі”. У змове супраць СССР былі абвінавачаны сотні вядомых дзеячаў культуры рэспублікі. Не выт- рымаўшы публічнага цкавання, спрабаваў скончыць жыццё сама- губствам Я. Купала. У 1931 г. ад працы ў БДТ-1 быў адхілены Е. Mipoвіч. Асуджаны i высланы былі пpaзaiкi i паэты А. Бабарэка, М. Гарэцп, Я. Дыла, С. Астрэйка, М. Лужанін, У. Дубоўка i інш. Былі арыштаваны i беспадстаўна асуджаны вядомыя гicтopыкi В.Ластоўскі i У. Пічэта, географ А. Смоліч, эканаміст-географ Г. Гарэцкі i інш. Даведзены да самагубства быў першы прэзідэнт Акадэміі навук У. Ігнатоўскі. Беларусь згубіла многіх таленавітых даследчыкаў, якіямаглі б яшчэ доўгія гады працаваць на яе карысць.

Асабліва цяжкімі для беларускай культуры і навукі сталі 1937- 1938 гг. У БДУ рэпрэсіравалі ўcix шасцярых рэктараў, што узначальвалі гэтую вышэйшую навучальную ўстанову ў 1921-1938 гг. Многіх таленавітых творцаў страцілабеларуская літаратура ў тыя страшныя гады -- усяго каля 500 літаратараў. Ix творы забараняліся, а імёны падлягалі забыццю.

Культурнае жыццё ў 1930-я гг. жорстка рэгламентавалася каму- ністычнай партыяй. Панаваў прынцып сацыялістычнага рэалізму, калі пісьменнікі i мастакі павінны былі праслаўляць дасягненні Савецкага Саюза, рэвалюцыйныя падзеі i існуючы ў краіне грамадскі лад. Партыя разглядала культуру як інструмент фарміравання грамадскага светапогляду i стварэнню культу асобы Сталіна. Амаль у кожным горадзе БССР ставіліся помнікі Леніну i Сталіну. З 1933 г. пачалося штучнае звужэнне ўжывання беларускай мовы. Спыненне беларусізацыі i  рэпрэсіі 30-х гг. былі наступствам фарміравання ў СССР таталітарнай палітычнай сістэмы.

Рэл ігі йнае жыццё. Становішча рэлігійных арганізацый пасля ўсталявання Савецкай улады стала незайздросным. З пачатку 1920-х гг. рэлігійнае жыццё штучна абмяжоўвалася, культавыя ўстановы масава закрываліся. Атэізм стаў найважнейшай састаўной часткай савецкайідэалогіі. З дапамогай  антырэлігйнаа заканадаўства, улады пачалі праводзіць кампанію, накіраваную намаральнае i фізічнае знішчэнне царквы. Адной з першых стала кампанія па ўскрыццю мошчаў святых, якая праводзілася ў 1919— 1922 гг. Яе мэтай была атэістычная прапаганда. У 1922 г. у Полацку былі ўскрыты мошчы Еўфрасінні Полацкай, пасля чаго ix адправілі наатэістычную выставу ў Маскву, пасля - у Віцебскі музей.

З пачатку 1930-х гг. актывізавалася барацьба з yciмi канфесіямі: праваслаўнай, каталіцкай, мусульманскай i іўдзейскай. Масава закры­валіся храмы. Толькі на працягу 1930 г. было закрыта 573 царквы. У жніўні 1934 г. СНК БССР прыняў пастанову аб прыстасаванні культавых будынкаў пад зернясховішчы. Дзясяткі ўжо закрытых храмаў па ўсёй БССР па-варварску знішчаліся. У канцы 1930-х гг. сотні святароў розных канфесій сталі ахвярамі рэпрэсій.

Такім чынам, развіццё культуры Белаpyci ў 1920-1930-я гг. падзя- ляецца на два перыяды: першы - 1920-1929 гг., калі праводзілася беларусізацыя, актыўна развіваліся літаратура, мастацтва, навука, віравала грамадскае жыццё, i другі - 1930-1939 гг., калі ўзмацніўся жорсткі партыйны дыктат, праводзіліся рэпрэсіі, панавала адна ідэалогія, быў усталяваны кантроль над свабодай думкі i ўзмацніліся таталітарныя прынцыпы кіравання грамадствам.

Тэма 7. Культурнае i духо ў нае жыццё ў Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гг.

 

Складаная барацьба беларусаў за свае нацыянальныя правы адбілася на культурна-духоўным жыццi. Напружаная барацьба вымагала кансалідацыі ycix інтэлектуальных сіл. У 1918-1939 гг. у Вільні дзейнічала заснаванае В. Ластоўскім i братамі Луцкевічамі Беларускае навуковае таварыства. Пры iм з 1921 г. працаваў Bіленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І. Луцкевіча. У музеі была прадстаўлена гісторыя старажытнай Беларусі - ад пярсцёнкаў полацкіх князёу да Статута ВКЛ 1588 г. i калекцыі слуцкіх паясоў. У 1922 г. гістарычны музей быў адкрыты ў Гродне.

Важнейшую ролю у абуджэнні самасвядомасці беларусаў, стварэнню беларускамоўных адукацыйных устаноў адыграла Таварыства беларускай школы (ТБШ), заснаванае ў Вільні ў 1921 г. Kipaвaлi ТБШ Б. Тарашкевіч, Р. Шырма, П. Пестрак. Намаганнямі таварыства працавалі Віленская, Навагрудская, Радашкоўская, Клецкая беларускія гімназіі i дзясяткі пачатковых школ. І гэта ва ўмовах жорсткага нацыянальнага ўціску з боку польскіх улад.

Нягледзячы нi на што, рушыла наперад беларуская літаратура. У 1920 г. убачыла свет фундаментальная работа М. Гарэцкага "Гісторыя беларускай літаратуры". У. Жылка у сваёй naэзii аб'ядноўваў ідэі сацыяльнага i нацыянальнага адраджэння. Прыродаапісальнай была ранняя лірыка Н. Арсеневай у зборніку вершаў "Пад ciнiм небам". М. Васілёк сваімі вершамі ўзбагаціў рэвалюцыйна-рамантычную сімволіку. П.Пестрака найперш цікавіла тэма вызваленчай бараць­бы, i гэта не дзіўна, бо 11 гадоў ён правёў сярод палітычных зняволеных. Пратэст супраць нацыянальнага ўціску прысутнічаў у творчасці В. Таўлая. У масавай паэзіі камуністычнага падполля выспяваў талент М. Танка.

У 1920-1930-я гг. у Заходняй Беларусі працавалі выдатныя беларускія мастакі. М. Сеўрук працаваў у рэалістычным жанры. Яго карціна "Жніво" лічыцца своеасаблівым гімнам селяніну. У залаты фонд беларускага жывапісу ўвайшлі таксама карціны П. Cepгieвiчa "Беларусы", "Шляхам жыцця". А яго творы на тэмы айчыннай гісторыі "Усяслаў Полацкі" i "Каліноўскі сярод паўстанцаў" прасякнуты рамантызмам эпохі. Першым з беларускіх мастакоў цыкл карцін касмічнай тэматыкі стварыў Я. Драздовіч. Талент гэтага чалавека быў такім шматгранным, што дазволіў яму пісаць карціны ў розных жанрах. Так, ён аўтар шэрагу партрэтаў дзеячаў беларускай гісторыi, а таксама цыкла, прысвечанага помнікам архіэктуры Беларусі. Папулярнай у той час стала фатаграфія. Адным з найвядомейщых фотамайстроў стаў Я. Булгак.

Збіраннем i папулярызацыяй беларускага музычнага фальклору займаўся Р. Шырма, які ўзначальваў шэраг мастацкіх калектываў: хары ў Пружанах, Віленскай беларускай гiмнaзii. Значны ўклад у прапаганду беларускай народнай песні унёс спявак М. Забэйда- Суміцкі.

З-за эканамічных праблем i незацікаўленасці польскіх улад у развіцці прамысловасці i чыгунак у Заходняй Беларусі стрымліваўся рост гарадоў. Аблічча малых гарадоў i мястэчак амаль не змянялася. У вялікіх гарадах (Брэст, Гродна, Ліда, Навагрудак) архіэктурныя змены былі відавочныя. У 1920-я гг. ва ўcix польскіх гарадах стаў папулярным неакласічны стыль, прасякнуты духам рамантызму, паколькі мясцовыя архітэктары былі яшчэ пад уражаннем адраджэння польскай дзяржаўнасці. Прыклады такога дойлідства, падобныя на шляхецкія сядзібы XVIII ст., з'явіліся ва ўcix гарадах Заходняй Беларусі (яскравы прыклад - будынак банка ў Брэсце, архітэктар С. Фісевіч). Адзін з найцікавейшых прыкладаў - комплекс "урадавай калоніі" архітэктара Ю. Клоса ў Браславе. У 1930-я гг. стаў панаваць стыль канструктывізму. Ледзь не самы яго лепшы узор -- Дом вайсковых арганізацый у Гродне (1936 г., архітэктар А. Дубановіч). Нават у масавым жыллёвым будаўніцтве гэты стыль не згубіўся - трэба толью паглядзець на прадмесце Новы Свет у Гродне.

У духоўным жыцці назіраліся супярэчлівыя тэндэнцыі. З аднаго боку, дэкларавалася свабода веравызнання, з іншага - месца ледзь не дзяржаўнай рэлігіі заняла рымска-каталіцкая царква. Каталіцтва стала правадніком афщыйнай палітыкі Польшчы i актыўна ўключылася ў паланізацыю беларусаў. Катэгарычную нязгоду з такой палітыкай выказала групоўка беларускіх ксяндзоў, аб'яднаных у БХД (А. Станкевіч, К. Стаповіч, Я. Германовіч, В. Гадлеўскі). Яны дабіваліся права весці службу на роднай мове, адкрыцця школ i г.д., за щто неаднаразова прыцягваліся да адказнасці. Праваслаўная царква была абмежавана. Многія праваслаўныя храмы, якія належалі  раней католікам, вярталіся касцёлу. Некаторыя, пабудаваныя ў часы Расійскай iмпepыi на галоўных плошчах гарадоў, былі знесены.

Taкiм чынам, перыяд 1921-1939 гг. для народа Заходняй Беларусі стаў сур'ёзным выпрабаваннем, часам барацьбы за нацыянальныя i сапыяльныя правы i яскрава падкрэсліў яго імкненне да кансалідацыі і ўз’яднання беларускай нацыі ў адной дзяржаве.

 

Тэма 8. Культура Беларусі ў 1945-1990 гг.

 

Адукацыя i навука БССР у 1945-1985 гг. За гады Вялікай Айчыннай вайны ў рэспубліцы была амаль цалкам знішчана матэрыяльна-тэхнічная база школ, тэхнікумаў i ВНУ, загінула шмат настаўнікаў, выкладчыкаў i вучоных. Аднак да 1950 г. сетка школьнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыі была адноўлена. У 1950-я гг. рэфармавалася сярэдняя школа. У снежні 1958 г. быў прыняты закон "Аб умацаванні сувязі школы з жыццём i аб далейшым развіцці народнай адукацыі ў СССР", згодна якому сямігадовыя школы станавіліся васьмігадовымі а дзесяцігодкі – адзінаццацігадовымі. Адкрываліся школьныя майстэрні, уводзіліся ўpoкi працы. З'явіліся школы-інтэрнаты для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў i дзяцей- cipoт. У 1970-я гг. у БССР быў завершаны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі. Аднак працоўнае навучанне вялося фар- мальна, недастатковым было фінансаванне школ.

Сур'ёзным недахопам у школьным навучанні стала звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. Менавіта яна аказалася адзіным прадметам школьнай праграмы, вывучэнне якой залежыла ад жадання вучняў i ix бацькоў. Таму у сярэдзіне 1980-х гг. толькі 23,1% школ i 19,3% дзіцячых садкоў працавалі на беларускай мове.

Значная ўвага надавалася прафесійна-тэхнічнаму навучанню. Kaлi ў 1961 г. у БССР было 103 прафесійна-тэхнічных вучылішчы (ПТВ), то у 1985г. -- 240. У 1970-я гг. ПТВ рэспублікі, акрамя рабочай спецыяльнасці, давалі навучэнцам сярэднюю адукацыю. Колькасць навучэнцаў у тэхнікумах вырасла больш чым у тры разы (з 62,6 тыс. у 1961 г. да 160,4 тыс. у 1985 г.).

Дынамічна развівалася вышэйшая школа Беларусі. У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе былі адкрыты Беларускі тэатральны інстытут (1945), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1951), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі (1953), Беларусю шстытут мехашзацьп сельскай гаспадарю (1954), Мінскі педагагічны інстытут замежных моў (1955). У 1960-1970-я гг. да ix далучыліся: Мінскі  радыётэхнічны, Biцeбcкiтэхналагічны інстытут легкай прамысловасці, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы, Miнскi інстытут культуры, машынабудаўнічы i тэхналагічны харчовай прамысловасці ў Магілёве, політэхнічныя інстытуты ў Гомелі і Наваполацку. У 1985 г. у 33 вышэйшых навучальных усгановах рэспублікі навучалася 182 тыс. студэнтаў. Па гэтаму паказчыку ў разліку на душу насельніцтва Беларусь займала адно з першых месц у Еўропе.

Аднак фінансаванне ВНУ заставалася недастатковым. У сярэдзіне 1980-х гг. на падрыхтоўку аднаго студэнта ў СССР, у тым ліку i ў БССР, рас ходвалася сродкаў у 5,8 разоў менш, чым у Англіі, у 5,4 раза менш, чым у ЗША, у 4,7 раза менш, чым у Японіі.

Значныя зpyxi адбыліся ў развіцці беларускай навукі, acaблiвa яе флагмана - Акадэміі навук, адзяленні якой былі адкрыты Гомелі, Магілёве, Гродне i Віцебску. Асабліва значных nocпеxaў айчынная навука дабілася ў матэматыцы, cпeктpacкaпii, квантавай электроніке, ядзернай фізіке, парашковай металургіі, біялогіі, геалогіі. Па мнoгix напрамках беларускія вучоныя займалі вядучыя пазіцыі. Лаўрэатамі Ленінскай пpэмiiсталі аграрый М. Мацэпура, матэматык М. Ельяшэвіч, фізікі М. Барысевіч, В. Грузінскі, В. Талкачоў, стваральнікі ЭВМ у Беларусі Ю. Карніловіч i Г. Смірноў. Вучоныя Беларусі атрымалі 26 дзяржаўных прэмій СССР, 57 дзяржаўных прэмій БССР. 12 чалавек сталі Героямі Сацыялістычнай Працы. Развівалася гуманітарная навука. У прыватнасці, была выда­на "Гісторыя БССР" у 5-цi тамах i "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" у 12-ці тамах.

Л іт аратура i мастацтва БССР у 1945-1985 гг. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне ўмацавала ў свядомасці беларускага народа пачуццё ўласнай годнасці, што яскрава праявілася ў пасляваеннай літаратуры i мастацтве. У літаратуру прыйшлі пpaзaiкi -- I. Шамякін Я. Брыль, I. Мележ, А. Кулакоўскі, паэты К. Кірэенка, А. Вялюгін, драматургі А. Макаёнак, К. Губарэвіч i інш. Шмат твораў прысвячалася

падзеям мінулай вайны: "Глыбокая плынь" I. Шамякіна, "Miнскі напрамак" I. Мележа, "Растаёмся ненадоўга" А. Кулакоўскага, раман- эпапея "Векапомныя дні" М. Лынькова. Старэйшына беларускіх літаратараў Я. Колас напісаў трылогію "На ростанях". Развіваўся мемуарны жанр. З'явіліся ўспаміны i мемуары відных арганізатараў партызанскага руху В. Лівенцава "Партызанскі край" i В. Казлова "Людзі асобага складу".

У гады "хрушчоўскай адлігі" у літаратуры сталі з'яўляцца творы, у якіх больш праўдзіва паказвалася рэчаіснасць: раманы "Вецер века" I. Гурскага, "Людзі на балоце" I. Мележа, "Подых навальніцы", "Петраград - Брэст", "Снежныя зімы" I. Шамякіна, аповесць "Рудабельская рэспубліка". С. Грахоўскага. Шырокую вядомасць атрымалі творы В. Быкава "Альпійская балада", "Жураўліны крык", "Трэцяя ракета", "Абеліскі", "Воўчая зграя", "Сотнікаў" i інш.

Гістарычная тэма развівалася ў творах У. Караткевіча -- "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі', "Зямля пад белымі крыламі', "Каласы пад сярпом тваім". Традыцыі, закладзеныя У. Караткевічам, працягнулі В. Іпатава, К. Тарасаў, Л. Дайнека. Многа добрых i цікавых твораў выйшлі з-пад пяра П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, А. Лойкі i інш.

Значным укладам у савецкую драматургію сталі п'есы К. Kpaпiвы "Брама неўміручасці", А. Макаёнка "Лявоніха на apбiцe", "Зацюканы апостал", "Трыбунал", "Таблетку пад язык", "Святая прастата", "Пагарэльцы". У пачатку 1980-х гг. п'ecaмi "Выбар", "Вечар", "Радавыя" заявіў пра сябе А. Дудара.

Аб высокім грамадскім прызнанні беларускай літаратуры сведчыла прысуджэнне Ленінскіх прэмій П. Броўку, М. Танку, І. Мележу, В. Быкаву, звання Героя Сацыялістычнай Працы К. Крапіве, I. Шамякіну, П. Броўку, М. Танку, В. Быкаву. Але многія творы нацыянальнай літаратуры не даходзілі да чытача на роднай мове. У 1985 г. было выдадзена амаль 3,5 тысячы кніг i брашур тыражом 53,5 млн. экземпляраў, пры гэтым колькасць беларускамоўных выданняў склала 393 тыражом 5 млн. экземпляраў.

Далейшае развіццё атрымала тэатральнае мастацтва. Высока- мастацкія вобразы cвaix герояў, духоўна багатых, з пачуццём грамадзянскай адказнасці стварылі таленавітыя беларускія акцёры С. Станюта, Г. Глебаў, П. Малчанаў, Б. Платонаў, J1. Рахленка, В. Тара- саў, С. Бірыла, З. Стома, З. Браварская, Г. Макарава, У. Уладамірскі, М. Яроменка, Л. Ржэцкая, Р. Янкоўскі, А. Клімава.

У беларускім тэатры оперы i балета былі пастаўлены оперы "Кармэн" Ж. Бізэ, "Фауст" Ш. Гуно, "Яўгеній Анегін" i "Пікавая дама" П. Чайкоўскага, "Князь Iгap" А. Барадзіна, "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава, "Іван Cycaнiн" М. Глінкі, "Кастусь Каліноўскі" Д. Лукаса, "Зорка Венера" Ю. Семянякі, "Альпійская балада" Я. Глебава, "Францыск Скарына" Д. Смольскага. Пачала заяўляць аб сабе балетная трупа тэатра пад кіраўніцтвам В. Елізар'ева, які пacтaвiў балеты "Дон Kixoт" Л. Мінкуса, "Лебядзінае возера" П. Чайкоўскага i iнш.

Адкрываліся новыя тэатры: у 1971 г. - тэатр музычнай камедыі, у 1982 г. - тэатр-студыя кінаакцера у Miнскy. Усяго ў 1985 г. у Беларусі было 17 тэатраў, працавалі Дзяржаўны ансамбль танца, вядомыя на ўвесь СССР вакальна-інструментальныя ансамблі "Песняры", "Сябры", "Верасы", харэаграфічны ансамбль "Харошкі" i інш. Аднак з 17 тэатрау рэспублікі толькі тры былі беларускамоўнымі У іх рэпертуары не знаходзіла належнае месца нацыянальная драматургія.

Беларускія кампазітары асаблівую ўвагу надавалі гераічнай тэматыцы. Был1 напісаны опера "Алеся" Я. Цкоцкага, "Надзея Дурава"

А.Багатырова, "Машэка" Г. Пукста, пастаўлены балет "Князь-возера"

А.Залатарова. Плённа працавалі кампазітары-песеннікі. "Радзіма мая дарагая", "Лясная песня" У. Алоўнікава, "Песня пра Нёман" М. Сакалоўскага i многія іншыя часта гучалі на Беларускім i Усесаюзным радыё i тэлебачанні. У наступныя гады заявілі аб сабе I. Лучанок, Д. Смольскі, Я. Глебаў, Э. Ханок i інш.

Выяўленчае мастацтва У жывапісу найбольшай вядомасцю карысталіся творы В. Волкава, Ф. Дарашэвіча, В. Стальмашонка, В. Цвірко, М. Савіцкага, Л. Шчамялева. Беларускія мастакі працавалі ва ўcix жанрах: пейзаж, партрэт, бытавы жанр, батальны жанр, нацюрморт. Вялікі ўклад у сусветнае выяўленчае мастацтва ўнёс вядомы беларускі мастак М. Савіцкі. У яго творах "Партызанская мадонна", "Лічбы на сэрцы" паказаны жах нямецкіх канцлагераў, асабіста перажытых аўтарам.

Усесаюзнай вядомасцю славіліся айчынныя скульптары З. Азгур, А. Глебаў, А. Бембель, С. Селіханаў. Ix традыцыі прадоўжылі Г. Мурамцаў, А. Анікейчык, I. Місько, Л. Гумілеўск1, Б. Маркаў, В. Палейчук. Дамініруючай тэндэнцыяй стаў манументальны жанр. У скульптуры гэта выявілася ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" (скульптар С. Селіханаў, архітэктары В. Занковіч, Л. Левін, Ю. Градаў), за які ў 1970 г. аўтары былі ўдастоены Ленінскай пpээмii; "Брэсцкая крэпасць - герой" (кіраўнік творчага калектыву А. Кібальнікаў); "Курган Славы" (скульптары А. Бембель, А. Арцімовіч, архітэктар А. Стаховіч); манумент у гонар маці-патрыёткі М.Ф. Купрыянавай у Жодзіне (скульптары I. Місько, М. Ражанкоў, A. 3acпiцкi); помнікі Я. Купалу ў Мінску (скульптары А. Анікейчык, Л. Гумілеўск1, A. Заспіцкі, Я. Коласу у Мінску (скульптар 3. Азгур), Ф. Скарыне ў Полацку (скульптары I. i А. Глебавы, А. Заспіцкі, архітэктар У. Маракін).

Значная увага надавалася культурна-асветніцкім установам. У 1985 г. у рэспубліцы было 6,4 тыс. клубаў, каля 9 тыс. бібліятэк, Аднак многія з ix размяшчаліся ў непрыстасаваных памяшканнях, у некаторых, асабліва ў "неперспектыўных" населеных пунктах, ix не было ўвогуле. Формы працы ўстаноў культуры адставалі ад патрабаванняў часу.

Taкiм чынам, у другой палове 1940-х - першай палове 1980-х гг. у развіцці адукацыі, навукі i культуры Беларусі был1 дасягнуты бяс- спрэчныя nocпexi. Але яны маглі б быць значна большымі, калі б не ігнаравалася нацыянальная аснова духоўнага жыцця беларускага народа.

Змены ў культурным жыц ці Белару сі ў гады перабудовы. Асаблівую актуальнасць у другой палове 1980-х гг. набыла моўная праблема, якая з культурна-этнічнай ператварылася ў палітычную.

З ёй усё больш звязваліся праблемы суверэнітэту, нацыянальнага развіцця Беларусі, захавання беларускай нацыі. Аднак палітычнае кіраўніцтва СССР i БССР лічыла, што ў пытанні аб нацыянальнай мове няма ніякіх праблем.

15 снежня 1986 г. 287 прадстаўнікоў творчай i навуковай інтэлігенцыі Беларусі, у тым ліку В. Быкаў, Р. Барадулін i інш., напісалі адкрыты ліст М. Гарбачову з прапановамі аб паляпшэнні становішча беларускай мовы. Рэакцыі на гэты лістне было.

3 чэрвеня 1987 г. на імя М. Гарбачова быў адпраўлены ліст ужо 134 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. У iм упершыню нацыянальная палітыка савецкай улады ў Беларусі была вызначана як русіфікатарская.

3 лета 1988 г. у сродках масавай інфармацыі Беларусі пачалася кампанія за наданне беларускай мове статусу дзяржаўнай. Асаблівай актыўнасцю вызначалася газета "Літаратура i мастацтва". У красавіку 1989 г. у ей з'явілася рубрыка "Беларускай мове - статус дзяржаўнай". У падтрымку беларускай мовы, нацыянальнай куль­туры выступілі нефармальныя маладзёжныя арганізацыі "Талака" у Мінску, "Паходня" у Гродне. 27 чэрвеня 1989 г. было створана Таварыства беларускай мовы (ТБМ), якому было прысвоена імя Ф. Скарыны. Рзспублканскі савет узначаліў паэт Н. Гілевіч. З сакавіка 1990 г. ТБМ пачало выдаваць газету "Наша слова".

Актыўная дзейнасць нацыянальнай інтэлігенцыі садзейнічала таму, што 26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб мовах у Беларускай ССР", які абвясціў беларускую мову дзяржаўнай. Была распрацавана Дзяржаўная праграма развіцця беларускай i іншых нацыянальных моў, зацверджаная 20 верасня 1990 г. Яна прадугледжвала меры па адраджэнню і развіццю мовы i культуры беларускага народа, свабоднаму выкарыстанню родных моў грамадзянамі іншых нацыянальнасцей.

У гады перабудовы ў адукацыі сталі ажыццяўляцца новыя падыходы: фарміраванне нацыянальнай сістэмы адукацыі i яе гуманізацыя; дэмакратызацыя, павышэнне самастойнасці наву­чальных устаноў; інтэграцыя адукацыі з навукай, вытворчасцю i культурай.

Была ўзмоцнена ўвага дзіцячым садкам - першай адукацыйнай ступені дзе закладваюцца перадумовы развіцця асобы. Расла коль­касць дзіцячых садкоў з беларускай мовай навучання. У 1989 г. ix было 18,3% ад агульнай колькасці, у 1993 г. - 68,6%. Прынцып плюралізму ў адукацыі прывёў да стварэння побач з сярэднімі адукацыйнымі школамі гімназій, ліцэяў, каледжаў. У 1990/1991 навучальным годзе ў Мінску адкрылася першая пмназія, праз тры гады ix было ужо 52. Ліцэi ствараліся, як правіла, пры вышэйшых навучальных установах. Ix задача заключалася ў падрыхтоўцы здольных вучняў да навучання ва універсітэтах. У 1993/1994 навучальным годзе налічвалася 22 ліцэі

Вышэйшая школа пачала набліжацца да стандартаў вышэйшай адукацыі развітых краін. Улічваючы, што ў свеце найбольш рас- паўсюджаны універсітэты i акадэміі, у Беларусі таксама інстытуты былі пераўтвораны ва універсітэты i акадэміі. Усяго у 1993/1994 навучальным годзе ў краіне налічвалася 38 дзяржаўных i 9 недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў, у якіх навучалася больш за 180 тыс. студэнтаў прыкладна па 200 спецыяльнасцях. Вышэйшая школа рэспублікі пачала пераход да сістэмы бакалаўр-магістр, уводзіліся новыя вучэбныя курсы.

Беларуская л іт аратура ў гады перабудовы больш увагі нада­вала гістарычнай тэме, культурнай спадчыне, нацыянальнай праблематыцы. На хвалі галоснасці вярталіся творы "забытых" паэтаў i пісьменнікаў. Са сховішчаў i apxiвaў былі “вызвалены” i апублікаваны творы М. Гарэцкага, А. Гаруна, П. Галавача, В. Ластоўскага, вершы i паэмы Л. Геніюш, Я. Чачота, Я. Лучыны i інш.

Друкаваліся новыя творы. У 1992 г. раманам "Вяртанне да вайны" завяршыў свой знакаміты цыкл I. Чыгрынаў. Раман "Голас крыві брата твайго" (1990) В. Адамчык прысвяціў гicтopыю заходнебеларускай вёскі ў 1930-1940-я гг., сваю чарговую аповесць "Сцюжа" выдаў В. Быкаў. Па-новаму асэнсаваўся час панавання таталітарнага рэжыму. 3 цікавасцю былі ўспрыняты аповесці-успаміны С. Грахоўскага "Зона маўчання" i "3 воўчым білетам", П. Пруднікава "Вожыкавы рукавіцы" i "Пекла", А. Аляхновіча "У капцюрах ГПУ", Б. Мікуліча "Аповесць для сябе", мемуары Л. Геніюш "Споведзь", аповесці Я. Скрыгана "Скураное паліто", "Узнагарода", В. Хомчанкі "Цар-зэк Сямён Івашкін".

Беларускія літаратары асэнсоўвалі прычыны i вынікі чарно­быльскай катастрофы. Раманам "Злосная зорка" адазваўся І. Шамякін. Гэтай жа тэме прысвечаны аповесці В. Карамазава "Краем Белага шляху", В. Казько "Выратуй i памілуй нас, чорны бусел", Б. Сачанкі "Родны вугал", кніга А. Адамовіча "Апакаліпсіс па графіку". Адной з важнейшых тэм стала гістарычная. Л. Дайнека напісаў тры гістарычныя раманы -- "Меч князя Вячкі", "След ваўкалака" аб Полацкай Pyci, "Жалезныя жалуды" аб часах ВКЛ. Шэраг цікавых прац на гістарычныя тэмы выйшл1 з-пад пяра У. Арлова, К. Тарасава, А. Лойкі, С. Аляксіевіч і інш.

Беларускія паэты прысвячалі свае творы праблемам нацыянальна- культурнага адраджэння. Зборнікі вершаў выдалі Р. Барадулін, В. Зу- ёнак, М. Мятліцкі, некалькі зборнікаў - Н. Гілевіч. У паэзію ў канцы 1980-х - пачатку 1990-х гг. прыйшло новае пакаленне беларускіх паэтаў: А. Сыс, А. Глобус, Л. Рублеўская,  А. Пісьмянкоў, Л. Дранько-Майсюк, I. Багданов1ч, Г. Булыка. Л. Тарасюк, У. Марук i інш.

Новымі дасягненнямі была адзначана беларуская драматургія. А. Дудараў нaпicaў "Ізлом" аб людзях "дна", "Песня пра Зубра" па М. Гусоўскаму. Сярод драматургаў з'явіліся новыя імёны -- У. Бутрамееў, М. Арэхоўсю, У. Саўліч, С. Кавалёу, I. Сідарук.

Taкім чынам, беларуская літаратура ў гады перабудовы несла ідэі адраджэння, духоўна ўзбагачала чалавека, садзейнічала пашырэнню яго нацыянальнай самасвядомасці, зацвярджэнню ў грамадстве дэмакратыі i гуманізму.

У тэатральным жыцці Беларусі асноўным1 тэмамі былі бела- русізацыя i адраджэнне. Вырасла сетка тэатраў. У 1995 г. у краіне было 24 тэатральных калектывы. Упершыню пачалі працаваць тэатры ў Слоніме, Мазыры i Маладзечне. З'явіліся прыватныя тэатры. Палова тэатраў Беларусі ажыццяўлялі пастаноўкі на беларускай мове. Але да адмены жорсткай цэнзуры, да неспадзяванай свабоды многія тэатры аказаліся не падрыхтаваны. Таму адны тэатры ставілі раней забароненыя спектакли якія прыносілі добрыя зборы, але не заўсёды былі высокамастацкімі, другія працягвалі паказваць стары рэпертуар, трэція - шукалі новыя крытэрыі для асэнсавання сучаснасці. Менавіта па гэтым шляху пайшоў Беларускі дзяржаўны (зараз - Нацыянальны) акадэмічны тэатр імя Я. Купалы. Мастацкі кіраунік тэатра У. Раеўскі ў 1989 г. пacтaвiў п'есу В. Бутрамеева "Страсці па Аўдзею", якая мела вялікі поспех. Рэжысёр гэтага ж тэатра М. Пінігін паставiў спектакль "Тутэйшыя" па п'есе Я. Купалы, за які ў 1992 г. ён i кампазітар В. Кур'ян, акцёры В. Kiн-Kaмiнскi і В. Манаеў атрымалі Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь.

Шырокай папулярнасцю карысталіся спектаклі акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску, рэспубліканскага тэатра-лабараторыі "Вольная сцэна", Альтэрнатыўнага тэатра, тэатра драмы, тэатра- студыі (Мінск), а таксама абласных драматычных тэатраў у Гомелі, Магілёве, Гродне i Брэсце. Дастаткова плённа працавалі музычныя тэатры Беларусі.

У развіцці беларускага тэатральнага мастацтва ў 1985-1990 гг. існавала нямала праблем. Слабай заставалася сацыяльная абароненасць акцёраў i рэжысёраў, была нізкая заработная плата. Многія тэатры былі дрэнна забяспечаны памяшканнямі, транспартам, матэрыяламі. Асабліва негатыўна гэта адбівалася на тэатрах у абласных i раённых цэнтрах. Былі рэзка абмежаваны гастролі. Тым не менш, айчынны тэатр даказаў сваю здольнасць не толькі выстаяць, але i развівацца.

Шырокую вядомасць атрымалі музычныя фестывалі, якія праводзіліся ў Беларусі -- "Славянскі базар" у Віцебску, "Залаты шлягер" i "Магутны Божа" у Магілёве. Традыцыйным стаў фестываль бела­рускай пecнi i паэзіі ў Маладзечне.

Такім чынам, у культурным i духоўным жыцці беларускага народа ў гады перабудовы актыўна ішлi працэсы нацыянальнага адраджэння. Аднак эканамічны крызіс, інфляцыя абясцэньвалі i без таго невялікія сродкі, накіраваныя на развіццё адукацыі, навукі i культуры, што ў пэўнай ступені стрымлівала іх развіццё.

 

                              

 

               Тэма 9. Сучасная беларуская культура

Развіццё адукацыі i навукі. У 1991 г. быў прыняты Закон аб адукацыі. Ён гарантаваў стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіц­ця асобы, задавальнення адукацыйных запатрабаванняў кожнага чалавека, арыентаваў на агульначалавечыя каштоўнасці, "кожнаму свайму грамадзяніну магчымасць развіцця асобы, атрымання аду­кацыі, якая адпавядала б яе патрабаванням i здольнасцям, актыўнае далучэнне да культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа, іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі. Taкiм чынам, творчым i іншым асобам быў дадзены штуршок для рэалізацыі магчымасцей i патэнцыялу.

У 1998 г. пачалася рэформа 4,5 тыс. агульнаадукацыйных школ. Яе асноўнымі рысамі сталі: дэмакратызацыя сістэмы адукацыі, стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы, павышэнне якасці і эфектыўнасці адукацыі. Узніклі новыя формы навучальных устаноў, з'явілася больш за 120 гімназій,ліцэяў, каледжаў. У 1999-2000 гг. былі прыняты законы, якія вызначылі агульную структуру, прынцыпы дзяржаўнай палітыкі, стандарты i патрабаванні да адукацыйнага працэсу. У школьнай адукацыі для павышэння якасці, забеспячэння пераемнасці з 2002 па 2003 г. пачаўся пераход на 12-гадовае навучанне, была ўведзена 10-бальная сістэма ацэнкі ведаў.

Разам з тым, не быў улічаны шэраг фактараў, якія сталі прычынай вяртання ў 2008 г. да 11-гадовай сярэдняй школы. Быў аптымізаваны пералік вучэбных прадметаў, перапрацаваны тыпавыя вучэбныя планы i праграмы, забяспечаны паглыблены ўзровень навучання за кошт факультатыўных заняткаў, праведзена работа па перастаноўцы педагагічных кадраў.

Асноўнымі прынцыпамі вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь сталі: стварэнне сучаснай сістэмы забеспячэння якасці, аптымізацыя cпica спецыяльнасцей з улікам рэальных патрэб эканомікі i насельніцтва; паглыбленне інтэграцыі беларускай вышэйшай школы ў сусветную адукацыйную прастору. Паслядоўна вялася работа па ўмацаванні супрацоўніцтва ў сферы адукацыі у рамках СНД, ЕўрАзЭС, Саюзнай дзяржавы. Найбольш актыўна развіваліся партнёрскія сувязі з вну Pacii, Кітая, Гepмaнii, Казахстана, Польшчы. Якасць i даступнасць беларускай адукацыі з'яўляюцца значнымі нацыянальнымі экспартнымі рэсурсамі краіны. На сённяшні дзень пастаўлена задача стварыць у краіне спрыяльныя ўмовы для развіцця індустрыі экспартна-арыентаванага праграміравання, развіццё іншых экспартных вытворчых прадуктаў, заснаваных на новых i высокix тэхналогіях, а таксама для канцэнтрацыі кадравага, навукова-вытворчага i інвестыцыйна- фінансавага патэнцыялу.

У 2008 г. павялічыўся аб'ём фінансавання навуковай, навукова-тэхнічнай i інавацыйнай дзейнасці ў сістэме Міністэрства адукацыі. Было выканана больш за 740 (42%) заданняў дзяржпраграм. Адзін з прыярытэтных напрамкаў навуковай дзейнасці -- міжнароднае супрацоўніцтва. Інтэграцыі універсітэцкай навукі i вытворчасці пакуль яшчэ няма. Адсутнічае нарматыўная прававая база для арганізацыі сумесных структур. Захоўваецца тэндэнцыя скарачэння колькасці аспірантаў i дактарантаў. Існуе неабходнасць у павелічэнні фінансавання навуковых распрацовак, забеспячэнні выканання інавацыйных праектаў, стварэнні сумесных навукова-тэхнічных цэнтраў для рэалізацыі навуковай прадукцыі як у Беларусі так i за яе межамі.

Разв іц цё мастацкай культуры. У сістэме Міністэрства культуры налічваецца 8951 установа культуры, з якіх 40 - рэспубліканскага падпарадкавання i 8911 - рэгіянальнага. Былі прыняты законы, якія рэгламентуюць узаемаадносіны дзяржавы i культуры: "Аб культуры", "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны", "Аб бібліятэчнай справе", "Аб музеях i музейным фондзе", "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах)" i іншыя. Важным стымулам развіцця культуры стала стварэнне i дзейнасць фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва. Дынамічнае развіццё атрымалі ўсе галоўныя складаючыя нацыянальнай культуры: прафесійнае мастацтва, традыцыйная народная творчасць, клубна-аматарская дзейнасць, бібліятэчная i музейная справа.

Л іт аратура. Сучасная беларуская культура папоўнілася значнымі творамі. Новае пакаленне літаратараў ахвотна выкарыстоўвае ў сваёй творчасці разнастайныя жанравыя i стылёвыя формы. Назіраецца жанрава-стылявая эвалюцыя сучаснай беларускай прозы, пашырэнне яе мастацкага досведу. Публіцыстычнасць з'яўляецца прыкметай новага зместа нацыянальнай прозы канца 1990-х гг. - пачатку XXI ст. Формы i прыёмы мастацкай умоўнасці характэрны творам В. Казько, У. Рубанава, А. Казлова. Фантасмагорыя i містыка як спосаб мастацкага светаасэнсавання ўласцівы твору В. Адамчыка "Падарожжа на Буцафале" (1995 г.). У сучаснай літаратуры назіраецца выкарыстанне пісьменнікамі антыўтопіі, міфалагічных i казачных сюжэтаў i матываў, фантастыкі.

Жанр фэнтэзі прадстаўлены ў творах Р. Баравіковай, А. Паўлухіна, Л. Дайнекі "Чалавек з брыльянтавым сэрцам" (1994), Я. Сіпакова "Блуканні па іншасвеце" (1994), В. Гігевіча "Карабель" (1989), "Марсіянскае падарожжа" (1990). Дэтэктыўны жанр у беларускай літаратуры прадстаўлены ў творах Г. Марчука, Ю. Станкевіча, М. Клімковіча, М. Адамчыка, Л. Рублеўскай. Сёння папулярна "спавядальная" проза i жанр дзённіка, аўтабіяграфізм твораў. Павышаецца эстэтычнае значэнне дакументальнасці ў беларускай літаратуры.

Узніклі новыя часопісы i альманахі літаратурныя npэмii, выдавецтвы. Дзканструкцыя міфаў i вобразаў літаратуры сацрзалізму канца 1990-х гг. - пачатку XXI ст. характэрны для аповесці "Выратуй i памілуй нас, чорны бусел" (1991), "Бунт незапатрабаванага праху" (2009) В. Казько, рамана Ю. Станкевіча "Любіць ноч - права пацукоў" (1998).

Постмадэрнісцкая паэтыка, якая ігнapye маральна-этычныя традыцыі ў мастацтве, icнye ў кнігах “Праклятыя гocцi сталіцы" А. Бахарэвіча (2007) i "Квадратная варона" I. Сідарука (2007). Прадстаўлена сёння i сучасная "жаночая" проза: А. Брава, "Каменданцкі час для ластавак" (2004); В. Куртаніч "Залюстрэчча для Алісы" (2003); Н. Бабіна "Крыві не павінна быць відна" (2007). Проза для дзяцей i юнацтва: аповесці i апавяданні У. Ліпскага, А. Федарэнкі, А. Наварыча, Л. Рублеўскай. Працягваюць традыцыі беларускай літаратурнай казкі А. Масла, Л. Рублеўская, Р. Баравікова.

Змена статуса літаратуры ў грамадстве, яе ўпісванне ў "рынкавую" эканоміку, незапатрабаванасць пісьменніцкай працы, змяншэнне колькасці перакладаў з беларускай мовы на іншыя мовы свету i наадварот, рэдкі выхад анталогій твораў па беларускай літаратуры, дэцэнтралізацыя літаратурнага жыцця - вось што хвалюе сёння інтэлектуальнае грамадства. Разам з тым час дыктуе інавацыйныя умовы існавання літаратурнага жыцця i суб'ектыўную настроенасць на выпрацоўку пicьмeннiкaмi сучаснай сістэмы творчых каардынат.

Тэатральнае мастацтва. Інтэнсіўна развіваецца тэатральнае жыццё. У краіне працуе больш за 20 дзяржаўных тэатраў, вялікая колькасць самадзейных народных калектываў. Самымі папулярнымі з'яўляюцца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы i Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы i балета. У 1996 г. у выніку рэарганізацыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы i балета адзіны тэатр падзяліўся на дзве самастойныя структуры: тэатр оперы i тэатр балета. У 2009 г. пасля капітальнай рэканструкцыі будынка было прынята рашэнне зноў аб'яднаць трупы ў адзіны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы i балета. Аснову яго рэпертуару складаюць оперы еўрапейскай i рускай класікі: „Набука", “Баль-маскарад", “Аіда", “Травіята" Дж. Вердзі, “Мадам Батэрфляй", Дж.Пучыні, “Князь Iгap" А. Барадзіна, “Кармэн" Ж. Бізэ, “Яўген Анегін" П. Чайкоўскага; беларуская опера “Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана, прызнаная адной з лепшых беларускіх оперных пастановак.

Яркімі прэм'ерамі апошняга дзесяцігоддзя сталі: “Юбілей" С. Картэса (2002), “Нататкі вар'ята" В. Кузняцова (2005), “Сіняя Барада i яго жонкі" В. Капыцько (2006). У 2008-2009 гг. адбылася прэм'ера беларускай камічнай оперы “Чужое багацце", рэканструяванай У. Байдавым i В. Скарабагатавым, нямецкім харэографам-пастаноўшчыкам Д. Зайфэртам быў адноўлены балет „Марная засцярога". У 2009-2010 гг. адбыліся прэм'ерныя паказы балета “Папялушка” у пастаноўцы маскоўскага харэографа Ю. Пузакова i оперы „Трубадур" шведскага рэжысёра М. Берглофа.

У 1993 г. за высокія дасягненні ў галіне развіцця беларускай тэатральнай культуры тэатру імя Янкі Купалы быў прысвоены статус "Нацыянальны". У 2009 г. мастацкім кіраўніком тэатра стаў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь М. Пінігін. У 2011 г. спек­такль "Не мой" перамог у пяці намінацыях першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Летам 2010 г. пачалася рэканструкцыя будынка Купалаўскага тэатра. Тэатр адкрыўся 29 сакавіка 2013 г. Пасля рамонту ён атрымаў першапачатковы выгляд -- такі, якім яго некалі спраектаваў i пабудаваў архітэктар К. Казлоўскі. Сярод шырокай рэпертуарнай палітры, якая ўключае i сучасныя п'есы, i жанравыя пастаноўкі, рускую i замежную класіку, асаблівае месца займае нацыянальная драматургія, на аснове якой створаны лепшыя спектаклі калектыва.

За апошнія дваццаць гадоў з’явіліся новыя тэтры: Маладзёжны, "Дзе Я", "Вольная сцэна", Альтэрнатыўны, недзяржаўныя студыі Баркоўскага i Трухана, Таліпава. Адбыліся пэўныя змены ў дзейнасці і вядомых "акадэмічных флагманаў", дзе з’явіліся эксперыментальныя i малыя сцэны. На ix  былі пастаўлены спектаклі У. Грыгалюнаса: "Трохграшовая опера" па Б. Брэхту, "Kaiн" па Дж. Байрану. Гэтыя пастаноўкі вылучаліся яркімі пошукамі ў накірунку ультрамадэрнавай эстэтыкі. Лепшымі майстрамі беларускай сцэны былі пастаўлены арыгінальныя спектаклі самых розных: аўтараў: "Гамлет" ( Б. Луцэнка), "Пад сонцам" (В. Маслюк), "Кар'ера Артура Уi" (В. Мазынскі), "Стомлены д'ябал" (P. Таліпаў), "За зачыненымі дзвярыма" (В. Катавіцкі). У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя М. Горкага В. Баркоўскім пастаўлены п'есы аднаго з лідэраў сучаснай беларускай драматургіі А. Паповай:"Пестуны Фартуны", "Закрытая зона", а ў Hацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы -- "Вандроўкі ў Нью-Йорку"

Па ініцыятыве Miнicтэpcтвa культуры створаны Цэнтр візуальных i выканальніцкіх мастацтваў. Яго дзейнасць звязана з рэалізацыяй перспекгыўных тэатральных праектаў. Таксама Цэнтр выконвае функцыі дырэкцыі розных фестывальных праектаў, тaкix як "Лістапад", "Панарама" i "Залатая маска ў Беларусі”.

З'явіліся новыя оперна-сімфанічныя праекты – “Навагодні баль у Вялікім тэатры”, “Оперныя вечары ў Нясвіжскім замку”. Цікавым праектам стала “Ноч музыкі” у Белдзяржфілармоніі. Узбагаціліся новымі формамі традыцыйныя “Ноч музеяў”, "Нацыянальная тэатральная прэмія" i "Нацыянальная музычная прэмія" у галіне эстраднага мастацтва. 3 1 студзеня 2011 г. спрошчаны працэс арганізацыi правядзення канцэртаў i спектакляў, адменена сістэма выдачы так званых "гастрольных" пасведчанняў, упершыню створаны ўмовы для развіцця сістэмы рэалізацыі білетаў праз сетку Інтэрнэт.

Музыка. Вялікую папулярнасць набыла творчасць вядучых музычных калектываў краіны: Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам В. Бабарыкіна, Нацыянальнага аркестра сімфанічнай i эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам М. Фінберга, Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам А. Анісімава i інш. Павялічылася колькасць творчых калектываў. Высокі творчым ўзроўнем вылучаюцца і такія калектывы як Дзяржаўны ансамбль танца i харэаграфічны ансамбль "Харошкі”, Нацыянальны акадэмічны народны хор i інш. Шырокую вядомасць атрымалі музычныя фестывалі "Музычнае Палессе", "Музы Нясвіжа", Міжнародны фестываль арганнай музыкi ў Полацку, "Мінская вясна", беларускай пecнi i паэзіі ў Маладзечна, “Беларуская музычная восень” i інш. Рэгулярна праводзяцца маштабныя тэатральныя фестывалі, драматургічныя конкурсы, агляды сцэнічнага мастацтва сярод якіх: "Панарама" у Мінскy, "Белая Вежа" у Брэсце, фестывалі "Славянскія тэатральныя сустрэчы" у Мінску. Шырокую вядомасць далёка за межамі Беларусі атрымалі традыцыйныя міжнародныя фестывалі-- "Славянскі базар", "Лістапад", "Залаты шлягер", “Уладзімір Співакоў запрашае”. Такім чынам, паступова сфарміравалася сістэма міжнародных, рэспубліканскіх i рэгіянальных фестываляў. Штогод ix праходзіць па краіне 57. Сярод моладзі набылі вялікую папулярнасць фолк-i рок- гурты: "Палац", "Тройца", "Kрывi", "Юр'я", "NRM".

Выя ў ленчае мастацтва. У выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі "Арт-творчасць", "Віта-нова", "Жыльбел", "Bepxнi горад" i інш. З'явіліся неафіцыйныя творчыя аб'яднанні. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі, у тым ліку работы В. Шаранговіча, Ю. Герасіменкі-Жызнеўскага, В. Слаўка, С. Кавалеўскага, Ю. Алкевіча, П. Татарнікава i інш. Традыцыі беларускай школы скульптуры працягваюць У. Борзды, У. Ковач, К. Селіханаў, У. Жбанаў. Шырокую вядомасць атрымалі мастакі Н. Селяшчук i А. Ксяндзоў. Папулярнасцю карыстаюцца карціны на гістарычныя сюжэты такix мастакоў як Я. Бартальёнка, А. Марачкіна, Ю. Піскуна. Уяўляе цікавасць станкавая скульптура У. Слабодчыкава і Г. Гаравой. З поспехам прайшла ва ўcix абласцях i сталіцы Рэспубліанская выстава выяўленчага мастацтва "Зямля пад белымі крыламі”.

Музейная i б і бл і ятэчная справа. Перад беларускім грамадствам востра паўстала пытанне захавання гістарычнай спадчыны. Помнікi культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 138 музеях i філіялах. Ix фонды папоўніліся acaбicтымi apxівaмi вядомых дзеячаў літаратуры i мастацтва. Вядучым музеем гістарычнага кірунку з'яўляецца Нацыя­нальны музей гісторыі і культуры Беларусі. У яго фондах сабрана больш за 250 тыс. экспанатаў. У рэспубліцы адзначаецца Міжнародны Дзень музея (18 мая). Кожны год з гэтай нагоды Міністэрства культуры праводзіць разнастайыя мерапрыемствы. Так, у 2012 г. Міністэрства культуры, Беларускі дзяржаўны музей гістopыi Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальная бібліятэка Беларусі правялі Міжнародны кангрэс "Знішчаныя ў Другой сусветнай вайне гарады i вёскі Еўропы" i Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Цывільнае насельніцтва ў вайне", выставу "Пасляваенная вясна".

Штогод тысячы наведвальнікаў прымае Беларускі дзяржаўны музей гісторыi Вялікай Айчыннай вайны. Асноўны фонд музея налічвае больш за 104 тыс. экспанатаў, навукова-дапаможны — 35 тыс.. Аснову зкспазіцыі складаюць прадметы перыяду баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, Усходняй Еўропы i Германіі, а таксама перададзеныя пасольствамі Германіі, ЗША ў пасляваенны час. Фарміраванне музейных калекцый ажыццяўляецца па 26 раздзелах, якія ўключаюць ваенную археалогію, фалерыстыку, сфрагістыку, геральдыку, нумізматыку, мастацкія вырабы, зброю, сцягі, вайсковыя абмундзіраванне i атрыбутыку, прадметы побыту, кінафотаматэрыялы, друкаваныя i рукапісныя матэрыялы. У 2014 г. музей пераехаў у новы  будынак ля стэлы "Мінск - горад-герой". Галоўны архітэктар праекта -- В. Крамарэнка.

Завершаны рэстаўрацыя гістарычнай часткі Верхняга горада ў Мінску, палацава-паркавага комплекса ў Нясвіжы, Mipcкaгa замка. Апошні на ceciiадпаведнага камітэта ЮНЕСКА быў уключаны ў cпicсусветнай культурнай спадчыны. Пашыраны рэстаўрацыйныя работы ў Гродне, Брэсце i інш. Завершана рзстаўрацыя Аўгустоўскага канала, Камянецкай вежы, палацаў у Гомелі i Крычаве, ратушы ў Шклове, Сафійскага сабора ў Полацку, былога калегіўма езуітаў у Пінску.

У 2006 г. у Мінску было адкрыта новае памяшканне Нацыянальнай бібліятэкі. Архітэктурнае рашэнне забудовы мае унікальную форму брыльянта. Нацыянальнай бібліятэцы належыць самая вялікая колькасць друкаваных выданняў у краіне. Яна валодае правам атрымання абавязковага экзэмпляру. Міністэрства культуры i Нацыянальная бібліятэка ініцыявалі ў 2010 г. рэалізацыю міжнароднага праекта "Беларусь сёння". Штогод у фонды буйнейшых бібліятэк свету, у тым ліку Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы і бібліятэцы Кангрэса ЗША, будуць перадавацца па сто лепшых кнiг айчынных выдавецтваў.

Узаемаадносіны дзяржавы і царквы, роля царквы ў духоўнай сферы.  Праваслаўе з’яўляецца фундаментальнай асновай духоўнасці беларускага народа. Дзяржава будуе ўзаемаўважлівыя адносіны з царквой.

У краіне дзейнічае Інстытут тэалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Беларускі Экзархат выдае часопісы "Веснік Беларускага экзархата", "Минские епархиальные ведомости", "Праваслаўе ў Беларусі i ў свеце", газеты "Могилёвские епархиальные ведомости", "Преображение", "Царкоўнае слова". Шматлікія мерапрыемствы па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзяржавай i Беларускай праваслаўнай царквой праходзяць ва ўcix абласцях i сталіцы.

Каталіцкая царква таксама адыгрывае прыкметную ролю ў рэлігійным жыцці кpaiны. У 2005 - 2007 гг. прадстаўнік касцёла ксёндз Ю. Булька i бicкyп У. Блін былі адзначаны прэміяй Прэззіэнта Рэспуб­лікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне". У 2007 г. архібіскупам-мітрапалітам Мінска-Магілёўскім быў прызначаны Т. Кандрусевіч. У 2008 г. адбыўся вiзiт у Беларусь дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала Т. Бертонэ. Apxi6icкуп Т. Кандрусевіч у 2009 г. быў абраны намеснікам старшыні Кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій i нацыянальнасцей. У 2009 г. адбыўся першы ў гісторыiвізіт Прэзідэнта Беларуі ў Ватыкан для сустрэчы з Рымскм Папам Бенедыктам XVI. Рымска-каталіцкая царква шырока ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць. Арганізуецца штогадовы міжканфесійны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа" ў Магілёве. У Віцебскай дыяцэзіі з 2005 г. праводзіцца міжнародны фестываль каталіцкага кіно "Магніфікат". Касцёл актыўна займаецца дабрачыннасцю - ва ўcix дыяцэзіях дзейічаюць філіялы дабрачыннай арганізацыі "Карытас".

Такім чынам, у Беларусі адраджаецца i актыўна развіваюцца сферы адукацыі, літаратуры i мастацтва, дзейнічаюць клубы i дамы рамёстваў, творчыя майстэрні. Праходзяць творчыя акцыі – уручэнне прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", Дзяржаўных прэмій i спецыяльных прэмій дзеячам культуры i мастацтва. У рэспубліцы ўзрастае колькасць музеяў, тэатраў i прафесійных калектываў, бібліятэк, фестываляў, выстаў, святаў, навучальных устаноў культуры i мастацтва, дзіцячых школ мастацтваў ycixтыпаў. Дзяржава актыўна падтрымлівае таленвітую моладзь.

 

ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ

ТЭМАТЫКА СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

 

Семінар 1. Культура Беларусі ХІХ стагоддзя

1.Агульныя ўмовы развіцця Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Палітыка царызму ў дачыненні да беларускіх зямель і яе ўплыў на развіццё нацыянальнай культуры.

2. Адукацыя i асвета.(Вышэйшая адукацыя. Полацкая езуіцкая акадэмія. Віленскі універсітэт. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Сярэднія i пачатковыя навучальныя установы. Рэформа сістэмы асветы напачатку XIX ст. Асаблівасці правядзення школьнай рэформы ў Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Пачатковая школа. Праблемы развіцця. Царкоўна-прыходскія школы. Народныя вучылішчы. Гарадскія вучылішчы. Іх колькасныя суадносіны.

3.Навука. (Віленскі універсітэт — буйны навуковы цэнтр Беларусі i Літвы. Прыродазнаўчая плынь. A. i Я. Снядэцкі, Г. Баянус. Гуманітарныя навукі. I. Анацэвіч, М. Баброўскі, I. Даніловіч, I. Лялевель.. «Беларускі apxiў старажытных грамат». Пачатак этнаграфічнага вывучэння Беларусі. З. Даленга-Хадакоўскі. Даследаванне Беларусі расійскімі вучонымі. Экспедыцыі акадэмікаў I. Ляпёхіна i В. Севергіна. Навуковая дзейнасць выхадцаў з Беларусі па-за яе межамі. I. Дамейка.

Гуманітарныя дысцыпліны. Ідэйныя плыні. «Заходнерусізм». К. Гаворскі, М. Каяловіч. Пачатак нацыянальнай гістарыяграфіі. Вучоныя-этнографы. А. Кіркор, П. Шэйн, Е. Раманаў. Мовазнаўства. «Словарь белорусского наречия» I. Насовіча.

 4.Літаратура.Зараджэнне новай беларускай літаратуры. Ян Чачот. А. Pыпінскi. У. Сыракомля. А. Міцкевіч i беларуская літаратура. Ян Баршчэўскі і яго «Шляхціц Завальня». Паэт-самародак П. Багрым. Ананімныя паэмы «Энеіда навыварат» i «Тарас на Парнасе». Творы В. Дуніна-Марцінкевіча. Іх месца i роля ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Публіцыстыка К. Каліноўскага. Творчасць А. Абуховіча i Ф.Тапчэўскага. Літаратурная i грамадская дзейнасць Ф. Багушэвіча. Творчасць Я. Лучыны і А. Гурыновіча.

 5. Т эатральнае i м узычнае мастацтва. (Народная музыка i народны тэатр. Творчасць М. К. Агінскага. Рускі тэатр у Беларусі. Трупа В. Дунніа-Марцінкевіча, рэпертуар i акцёры. С. Манюшка. «Сялянка» i пачатак беларускай оперы.  Гастролі рускіх, yкpaiнскix i польскіх тэатраў у Беларусі. Таварыства аматараў мастацтваў у Мінску. Miнскi гарадскі тэатр. Аматарскія калектывы. Творчасць музыкантаў М. Ельскага i Н. Орды).

6. Архітэктура.Панаванне класіцызму. Новыя планы гарадоў. Палацава-паркавыя комплексы. Мураванае культавае дойлідства. Ваеннае будаўніцтва. Абарончыя збудаванні ў Барысаве. Бабруйская i Брэсцкая крэпасці. Драўлянае долідства.

7. Выя ў ленчае мастацтва.Найбуйнейшыя мастацкія школы. Факультэт жывапісу, скульптуры i графікі Віленскага універсітэта. Імператарская Акадэмія мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Haкipyнкi. Класіцызм. Акадэмізм. Рамантызм. Роля Полацкай езуіцкай акадэміі. Жанры: партрэтны, бытавы, гістарычны, пейзажны і бытавы. I. Хруцкі К. Альхімовіч,I. Трутнеў, Н. Сілівановіч, А. Гараўскі і іх творчасць. Архітэктурныя пейзажы Н. Орды.

Змены ў тэматыцы i жанрах у канцы XIX ст. Ф. Рушчыц. В. Бялыніцкі-Біруля. Праца расійскіх мастакоў I. Рэпіна і I. Шышкіна ў Бeлapyci. Віцебская мастацкая школа. Ю. Пэн. Карыкатуры К. Кастравіцкага. Скульптура Я. Драздовіча.

Літаратура

 

1.Новік Я.К., Качалаў І.Л. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб.дапам./Пад рэд. Я.К.Новіка.—2-е выд. – Мінск: Выш. шк., 2010.

2. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусь 2-е выд., дап. Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997.

 

 

Семінар 2 Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне на пачатку ХХ ст.

1.Адукацыя.Узровень пісьменнасці насельніцтва Беларусі. Прафесійная адукацыя. Настаўніцкія семінарыі i інстытуты. Духоўныя семінарыі. Сярэдняя школа. Класічныя i рэальныя гімназii (вучылішчы). Праблема вышэйшай школы на Беларусі.

2.Навука.Гуманітарныя дысцыпліны. Ідэйныя плыні. «Заходнерусізм». (К. Гаворскі, М. Каяловіч). Пачатак нацыянальнай гістарыяграфіі. (М. Доўнар-Запольскі). В. Ластоўскі і яго «Кароткая гісторыя Беларусі. «Беларусы» Я. Kapскага. — фундаментальная праца па беларусазнаўстве. Навуковыя таварыствы. Прыродазнаўчыя i сельскагаспадарчыя навукі. Медыцына. Таварыства мінскіх урачоў. Дзейнасць В. Наркевіча-Ёдкі. Навуковыя даследаванні беларусаў па-за межамі радзімы. I. Чэрскi.

3.Літаратура.Пачатак творчай дзейнасці Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, М.Багдановіча, Э.Пашкевіч (Цёткі) і іх роля ў абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў.

4.Друк. «Haшаніўскi» перыяд. Газета «Наша ніва» — галоўны асяродак беларускага руху. Cyпрацоўнікi i аўтары. Роля «Нашай нівы» ў станаўленні новай беларускай літаратуры i літаратурнай мовы. Беларускія выдавецкія суполкі ў Вільні i Санкт-Пецярбургу. Б, Эпімах-Шыпіла. В. Іваноўскі. I. i A.Луцкевічы.

5. Тэатральнае i музычнае мастацтва. Беларускі нацыянальны тэатр. «Беларускія вечарынкі». I. Буйніцкі і «Першая беларуская трупа». «Беларускі музычна-драматычны гурток» у Вільні. Народныя тэатральныя прадстаўленні. «Першае таварыства беларускай драмы i камедыі» ў Мінску.

Народная песня. Апрацоўкі У. Тэраўскага, Л. Рагоўскага, А. Грыневіча. Хор У. Тэраўскага. I. Шадурскі. Беларуская музычная камедыя «Тарас на Парнасе». Гастролі расійскіх кампазітараў i выканаўцаў ў Беларусі.

 

                                               Літаратура

1.Новік Я.К., Качалаў І.Л. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб.дапам./Пад рэд. Я.К.Новіка.—2-е выд. – Мінск: Выш. шк., 2010.

2. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусь 2-е выд., дап. Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997.

 

Семінар 3 Культура Беларусі ў 20 – 30-я гады ХХ ст.

1. Пал і тыка Савецкай дзяржавы ў гал і не культуры. Палітыка беларусізацыі. Асабл і васц і разв і цця нацыянальнай культуры  ў  Заходняй Беларус і.

2.Адукацыя i навука.Ліквідацыя непісьменнасці. Увядзенне ўсеагульнага абавязковага навучання (1926). Сярэдняя спецыяльная адукацыя. Вышэйшыя навучальныя установы.

Навука. Інстытут беларускай культуры. Беларуская Акадэмія навук. Галоўныя накірункi развіцця навукі.

3.Л i т apa т ypa .Літаратурныя аб'яднанні. «Маладняк». «Узвышша». «Полымя». БелАПП. Ідэйная накіраванасць. Паэзія. Я. Купала. Я. Колас. «Новая зямля», «Сымон-музыка». Вершы i паэмы У. Дубоўкі. Станаўленне прозы. Аўтары. Формы. Праблематыка. Я. Колас, К. Чорны. Драматургія Я. Купалы, К. Kpaпiвы. Новае жыццё i новы чалавек у празаічных творах Я. Коласа, М. Лынькова, П. Галавача, К. Чорнага.

4. Тэатр, музыка i кі намастацтва.Першы , Другі і Трэці Беларускія дзяржаўныя тэатры. Беларускі Дзяржаўны вандроўны тэатр Ул. Галубка.. Нараджэнне беларускага кіно (кінастудыя «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. Кінахроніка). Беларускі дзяржаўны тэатр  оперы i балета. Беларуская кансерваторыя. Першыя беларускія савецкія оперы М. Чypкiна, M. Аладава, Я. Цікоцкага, А. Багатырова, А. Туранкова. Стварэнне новых музычных калектываў i устаноў Белдзяржфілармоніі.

5. Выя ў ленчае мастацтва.М. Шагал, К. Малевіч. Віцебск — буйны цэнтр мастацкага жыцця. Творчасць мастакоў В.Бялыніцкага-Бірулі, I. Ахрэмчыка. В. Волкава, Ю. Пэна, скульптураў А. Бембеля, Г. Манізера, З. Азгура.

6.Горадабудаўніцтва i архітэктура.Індустрыяльнае будаўніцтва. Прамысловая архітэктура. Аднаўленне жыллёвага будаўніцтва. Рабочыя пасёлкі. Грамадскія будынкі. Дзейнасць архітэктараў М. Паруснікава. Г. Лаўрова, I. Лангбарда. A. Boiнaва. У. Вараксіна.

7. Культура За х одня й Беларус і .Беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларуси. Палітыка Польскай дзяржавы ў дачыненні да беларусаў.

Адукацыя, прапаганда нацыянальных ідэйi вывучэннне культурнай спадчыны беларускага народа.Таварыства беларускай школы. Грамадская i навуковая дзейнасць Б. Тарашкевіча. М. Гарэцкага. Братоў I. i А. Луцкевічы. Заснаванне i дзейнасць беларускага музея ў Вільні.. Змены ў культурным жыцці пасля далучэння да СССР i БССР.

Літаратурны працэс.Творчасць П. Пестрака, В. Таўлая. М. Танка.

 

                              Літаратура

1.Новік Я.К., Качалаў І.Л. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб.дапам./Пад рэд. Я.К.Новіка.—2-е выд. – Мінск: Выш. шк., 2010.

2. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусь 2-е выд., дап. Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997. С.

 

 

Семінар 4 . Айчынная культура ў пасляваенны час (1944 -- 1991 гг.).

1. Наступствы вайны.

2.Ваенная тэматыка ў л і таратуры i мастацтве. Развянчанне культу асобы I.Сталіна. «Адліга». Лібералізацыя грамадскага i культурнага жыцця. «Шасцідзесятнікі». Узмацненне кантролю над сферай культуры з сярэдзіны 60-х гг.

Адукацыя i навука. Аднаўленне дзейнасці навучальных навуковых устаноў. Сямігадовыя i сярэднія школы. Школьныя рэформы шасцідзесятых гадоў Адкрыццё новых вну. Новыя накірункі развіцця айчыннай навукі. Пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі

Л і таратура. Раманы I. Шамякіна, Я. Брыля. Першыя спробы крытыкі. М. Лынькова, П. Пестрака. Я. Колас. Завяршэнне трылогіі «На ростанях». Паэзія А. Куляшова, П. Панчанкі. П. Броўкі, М. Танка, Р.Барадуліна. Драматургія. А. Маўзона, К. Губарэвіча. Камедыйны жанр у творчасці К. Крапівы. А. Макаёнака. Літаратурная дзейнасць У. Дубоўкі, Я. Пушчы, А. Звонака, Я. Скрыгана. С. Грахоўскага. Ваенная тэматыка ў творчасці В. Быкава. Росквіт  беларускага рамана ў 60-я гг. (I. Мележ, У. Караткевіч, I. Шамякін). Раннія п'есы  А. Дударава.

Тэатр i музыка. Тэатральны рэпертуар. Акцёры. Г.Глебаў, Л.Ржэцкая, В.Пола, Б.Уладамірскі,С. Станюта, Г. Гарбук, З. Канапелька. Кампазітары  Дз. Лукас. Р. Пукст, М. Аладаў, П. Падкавыраў, У. Алоўнікаў, Я. Глебаў, Г. Вагнер, А. Мдзівані. Стварэнне Дзяржаўнага народнага хора БССР. Дзейнасць Г. Цітовіча. Песенны жанр. I.Лучанок, Э. Ханок, Л. Захлеўны. Эстрадная музыка. BIA «Песняры», «Сябры». Kiнастудыя «Беларусьфільм».

В ыя ў ленчае мастацтва. Вялікая Айчынная вайна ў творчасці мастакоў. М. Савіцкі і яго цыкл «Лічбы на сэрцы». Л. Шчамялёў. Ваенная i сучасная тэматыка. Жывапіс А. Шыбнёва і Я. Зайцава. Тэма радзімы. М. Данцыг. «Мой Miнск». У. Стальмашонак. Партрэты Р. Шырмы i Я. Коласа. Гістарычнае мінулае. А. Марачкін. Манументальны жывапіс. I. Кішчанка. Мазаіка. Графіка. В. Шарангов1ч, У. Басалыга.

Скульптура. А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, А. Бембель З. Азгур. Манумент Перамогі ў Мінску. Мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць-герой».

  Арх і тэктура Аднаўленне гарадоў i вёсак. Новыя генеральныя планы гарадоў. Генеральны план забудовы г. Мінска (1946). Прамысловае будаўніцтва. Архітэктура. Уплывы класіцызму i эклектыкі. Асноўныя праблемы i накірункі развіцця.

                                                    

                                         Літаратура

1.Новік Я.К., Качалаў І.Л. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб.дапам./Пад рэд. Я.К.Новіка.—2-е выд. – Мінск: Выш. шк., 2010.

2. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусь 2-е выд., дап. Мн.: ВП "Экаперспектыва", 1997.

 

5. РАЗДЕЛ КАНТРОЛЯ ВЕДА Ў

 

САМАСТОЙНАЯ КІРУЕМАЯ РАБОТА СТУДЭНТАЎ

Кіруемая самастойная работа студэнтаў выконваецца згодна з вучэбным планам па тэмах “Культура на беларускіх землях” (2 гадзіны),і “Культура Беларусі ў ХІV – першай палове XVII ст.” (3 гадзіны), “Беларуская культура ў другой палове ХVII – XVIII cт.” І “Сучасная беларуская культура” (2 гадзіны.). Форма кантроля – пісьмовая работа. Пісьмовая работа павінна уяўляць сабой самастойную аналітычную работу. У высновах – абавязкова павінен прысутнічаць аргументаваны пункт гледжання аўтара па даследуемым пытанні. Для падрыхтоўкі можна выкарыстоўваць рэкамендаваную ніжэй літаратуру. Акрамя таго, студэнты павінны шукаць дадатковыя крыніцы ў вядучых бібліятэках краіны: Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, раённых і іншых буйных бібліятэках Мінска.

 


Дата добавления: 2019-01-14; просмотров: 1131; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!