КУЛЬТУРА БЕЛАРУСК І Х ЗЯМЕЛЬ У IX — XIII стст.



Учреждение образования Федерации профсоюзов Беларуси

«Международный университет «МИТСО»

 

                                         

 

 

УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКИЙ КОМПЛЕКС

ПО ДИСЦИПЛИНЕ

 

 

ИСТОРИЯ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСИ

 

Для специальностей

1-26 02 03 Маркетинг

1-25 01 07 Экономика и управление на предприятии

1-26 02 05 Логистика

1-25 01 04 Финансы и кредит

 

 

Минск 2016

Автор-составитель: В.Г. Филяков, канд. истор. наук, профессор кафедры профсоюзной работы

 

Рецензенты: ________________________________________________

 

                 _________________________________________________

 

РАССМОТРЕН И РЕКОМЕНДОВАН К УТВЕРЖДЕНИЮ

заседание кафедры профсоюзной работы учреждения образования Федерации профсоюзов Беларуси «Международный университет «МИТСО» _______ 20____, протокол № ______

 

 

УТВЕРЖДЕН

заседание Научно-методического совета учреждения образования Федерации профсоюзов Беларуси «Международный университет «МИТСО» _______ 20____, протокол № ______

 

 

Регистрационный № _________

 

 

АКТУАЛИЗИРОВАН

 

 

заседание кафедры профсоюзной работы учреждения образования Федерации профсоюзов Беларуси «Международный университет «МИТСО» _______ 20____, протокол № ______

 

ОГЛАВЛЕНИЕ

 

1. Пояснительная записка ………………………………………………… 4 

2. Учебная программа по дисциплине…………………………………… 6

3. Теоретический раздел ………………………………………………..… 21

4. Практический раздел ……………………………………….……..…… 187

5. Раздел контроля знаний …………………………………………………189

 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Дысцыпліна «Гісторыя культуры Беларусі» прадугледжана для выкладання студэнтам спецыяльнасцяў «Лагістыка», “Менеджмент” “Фінансы і крэдыт”, “Маркетынг”, “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”.

Мэта курса. Дадзеная дысцыпліна заклікана замацаваць у студэнтаў сітэматычныя веды ў галіне гісторыі айчыннай культуры як на ўзроўні фактаў, так i на ўзроўні ix тэарэтычнага i канцэптуальнага асэнсавання. Яна павінна сфарміраваць у моладзі ўяўленне аб месцы i ролі культуры Беларусі не толькі ў гicтоpыі беларускага народа, але і ў гісторыі еўрапейскай i сусветнай культуры; садзейнічаць выхаванню пачуцця патрыятызму i гонару за свой народ, яго дасягненні ў гістарычным мінулым i на сучасным этапе.

Задачы курса:

· азнаямленне студэнтаў з галоўнымі накарункамі вывучэння гicтоpыi айчыннай культуры ў беларускай i замежнай навуцы;

· вывучэнне найважнейшых з'яў, працэсаў, твораў, тэндэнцый i заканамернасцей яе развіцця;

· вызначэнне адметных рысаў культуры беларускага народа на розных этапах яго гістарычнага развіцця;

· разгляд гicтоpыі культуры Беларусі ў кантэксце гісторыі культуры славянскіх народаў, еўрапейскай i сусветнай культуры;

·  паказ культур нацыянальных меншасцей, якія пражывалі i пражываюць на тэрыторыі Беларус1.

Па выніках вывучэння курса, у адпаведнасці з адукацыйным стандартам студэнт павінен ведаць:

· асноўныя дасягненні ў paзвiццi матэрыяльнай i духоўнай культуры Беларусі;

· культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамадства;

· асноўныя этапы гісторыка-культурнай эвалюцыі беларускіх зямель.

  умець:

· характарызаваць ролю i месца беларускіх зямель у сусветным культурным супольніцтве;

· растлумачыць уплывы розных цывілізацыйных фактараў на развіццё i станаўленне культуры Беларусі;

· ацэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай i духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця;

· аналізаваць культурна-гістарычныя з'явы ва ўмовах інтэграцыі i глабалізацыі.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛ ІН Ы

 

УВОДЗ ІН Ы

  Гісторыя культуры Беларусі як навука i навучальная дысцыпліна. Айчынная культура — частка еўрапейскай i сусветнай культуры. Адметныя рысы гістарычнага развіцця культуры Беларусі яе перыядызацыя. Крыніцы па гісторыі культуры Беларусі. Іх публікацыі (навуковыя i вучэбныя). Асноўныя накірункі вывучэння гісторыі культуры Беларусі. Сучасны стан навуковых даследаванняў. Значэнне вывучэння гісторыі беларускай культуры ў выхаванні патрыёта i грамадзяніна, носьбіта нацыянальных культурных каштоўнасцей.

 

БЕЛАРУСКАЯ МОВА: МІНУЛАЕ І СУЧАСНАСЦЬ

 

Мова і самаідэнфікацыя нацыі. Беларуская мова ў сузор’і славянскіх моў. Гісторыя фарміравання беларускай мовы. Становішча беларускай мовы на розных этапах нацыянальнай гісторыі. Беларуская мова сёння.

КУЛЬТУРА БЕЛАРУС І

Ў ЭПОХУ ПЕРШАБЫТНАГА  Г РАМАДСТВА

 

Матэрыяльная культура. Кераміка. Прылады працы. Рэчы хатняга ужытку. Упрыгожанні. Асавец. Светапогляд першабытнага чалавека. Дахрысціянскія вераванні. Пакланенне аб'ектам жывой i нежывой прыроды. Анімізм. Татэмізм. Фетышызм. Магія. Язычніцкі пантэон. Дэманалогія. Святы каляндарнага цыкла. Сямейныя святы i абрады.

 

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСК І Х ЗЯМЕЛЬ У IX — XIII стст.

 

Агульныя умовы развіцця. Распаўсюджванне хрысціянства. Яго уплыў на культуру i светаўспрыманне чалавека.

Народная культура. Вусная народная творчасць. Паданні, прыказкі, прымаўкі. Абрадавыя песні, магічныя замовы, заклінанні, клятвы. Быліны. Скамарошаства як сінтэтычны від народнага мастацтва. Дваяверства. Хрысціянскія i паганскія элементы ў культуры. Святы, звычаі, абрады.

IIo мнік i э пі граф ікі i пі сьменства.Пячатка Ізяслава. Графіці Барысавы камяні. Знаходкі берасцяных грамат. Бібліятэкі i скрыпторыі. Ефрасіння Полацкая. Тураўскае евангелле. Аршанскае евангелле.

Л і таратура.Перакладная літаратура. Кананічныя творы, патрыстыка і інш. Арыгінальная літаратура. Жыціе Ефрасінні Полацкай i Аўрамія Смаленскага. Аратарская проза. Асоба i творчасць Кірылы Тураўскага. Кліменцій Смаляціч. Свецкая літаратура. «Слова пра паход Ігаравы» i беларускія землі. Праблема летапісання ў Полацку i іншых гарадах Беларусі. Іпацьеўскі летапіс.

Горадабудаўніцтва i дойлідства.Ваеннае i грамадзянскае дойлідства. Планіроўка i забудова гарадоў. Гарадскія умацаванні. Замкі. Камянецкая вежа. Культавая архітэктура. Полацкая i гродзенская школы дойлідства. Іх адметныя рысы. Сафійскі сабор у Полацку. Спаская царква. Храмы Бельчыцкага і Барысаглебскага манастыра. Дойлід Іаан. Гродзенскія цэрквы.  Барысаглебская (Каложская) царква. Віцебская Дабравешчанская царква. Мураваныя храмы іншых гарадоў Беларусі. Драўлянае дойлідства.

Жывапіс.Мастацтва фрэскі Манументальны pocпic Спаскай царквы. Візантыйска-кіеускія ўплывы. Фрэскі полацкіх, віцебскага, навагрудскага, гродзенскага храмаў. Ікaнaпic.

Дэкаратыўна-прыкладное i ювелірнае мастацтва. Дробная пластыка. Упрыгожанні. Прадметы культу. Майстар-ювелір Лазар Богша. Крыж Ефрасінні Полацкай i яго мастацкія вартасці.

                  

КУЛЬТУРА БЕЛАРУС І

Ў XIV — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII І стст.

 

Новы гістарычны кантэкст. Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім. Этнічныя працэсы на беларускіх землях. Роля i месца культуры ў фарміраванні беларускай народнасці. Рэнесанс i яго ўплыў на айчынную культуру.

Культура народных ні зо ў .Станаўленне самабытнага беларускага фальклору. Сямейна-бытавыя святы. Цыклы абрадавай паэзіі. Казкі i ix тэматыка. Гістарычныя пecнi i паданні.

Рукап і сная кніга . К ні газборы.Лаўрышаўскае евангелле. Kнiгa на паперы. Жыровіцкае, Шарашоўскае евангеллі. Бібліятэкі Супрасльскага манастыра i Полацкага Сафійскага сабора. Прыватныя зборы.

Кнігадрукаванне. Асоба i жыццёвы шлях Францыска Скарыны. Пражскія i віленскія выданні. Гравюры выданняў Скарыны. Месца Францыска Скарыны ў гісторыі беларускай i еўрапейскай культуры. Пратэстанцкія кнігадрукары. Брэсцкая друкарня М. Радзівіла Чорнага. Сымон Будны. «Катэхізіс» i іншыя выданні. В. Цяпінскі. Прыватныя i брацкія друкарні.

Літаратура.Беларуска-літоўскае летапісанне. «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». Беларуска-літоўскі звод 1446 г. «Хроніка Вялікага княства Літоўскага i Жамойцкага». «Хроніка Быхаўца» — вяршыня беларуска-літоўскага летапісання. Змена жанраў i форм гістарычнай літаратуры. Баркулабаўскі летапіс. Дзённік Ф. Еўлашэўскага. Перакладная літаратура. Рыцарскі раман i венская аповесць. «Троя». «Александрыя». Уздым арыгінальнай свецкай літаратуры ў канцы XVI — пачатку XVII ст. «Допісы» Ф. Кміты-Чарнабыльскага. Сатырычныя творы. «Прамова Мялешкі», «Лicт да Абуховіча».

Паэзія. Зараджэннне паэзіі на старабеларускай мове. Францыск Скарына. «Епікграмы». А. Рымша. Л. Мамоніч. Паэт-патрыёт Я.К.Пашкевіч. Паэты-лаціністы. М.Гycoўcкi і яго «Песня пра зубра».

Перакладная i арыгінальная царкоўная літаратура. Гуманістычныя тэндэнцыі ў творчасці Грыгорыя Цамблака. Рэфармацыя i контррэфармацыя. Пратэстанцкія мысліцелі. С. Будны, В. Цяпінскі Рэлігійная палеміка канца XVI — 1-й паловы XVII ст. Праваслаўныя публіцысты. М. Сматрыцкі. Лаурэнцій i Стэфан Зiзaнii. Л. Карповіч. Каталіцкія i уніяцкія палемісты. П. Скарга i I. Пацей.

Адукацыя.Сістэма адукацыі езуітау. Калегіумы. Віленская акадэмія. Праваслаўныя брацкія школы. Базыльянскія навучальныя установы.

Тэатр i музыка. Традыцыі народнага мастацтва. Скамарохі. Узнікненне лялечнага тэатра «Батлейка». Тэатры пры брацкіх школах i езуіцкіх калегіумах. Асаблівасці ix рэпертуару. Музычныя інструменты. Калектывы выканаўцаў. «Полацкі сшытак».

Арх і тэктура i горадабуда ўніц тва. Новы этап развіцця беларускага горада. Заходнееўрапейскія ўплывы. Кампазіцыйны цэнтр горада. Замак i «места». Ваеннае дойлідства. Замкі-кастэлі. Ліда, Крэва. Замкі ў Віцебску, Гродне, Навагрудку. Прыватнаўласніцкія замкі. Замак у Miры — унікальны помнік айчыннага дойлідства. Нясвіж. Замкі у Геранёнах, Ляхавічах. Фарміраванне палацава-замкавых комплексаў. Архітэктурныя стылі. Беларуская готыка. Рэнесанс. Храмы абарончага тыпу. Касцёлы  і цэрквы-крэпасці. Іх знешні дэкор i інтэр'ер. Пратэстанцкія зборы. З'яўленне, станаўленне i адметныя рысы стылю барока. Я. М. Бернардоні. Касцёл езутаў у Нясвіжы.

Выя ў ленчае мастацтва.Манументальныя фрэскавыя pocпісы. Візантыйска-рускія традыцыі. Рэалістычныя рысы. Люблін. «Еўхарыстыя», «Тайная вячэра», «Грамніцы». Сандамір, Кракаў. Візантыйска-сербскія ўплывы. Супрасль. Роспісы Куцеінскага Богаяўленскага манастыра, магілёўскіх храмаў. Станаўленне беларускай школы жывапісу. «Maцi Божая Адзігітрыя» са Слуцкага раёна, «Маці Божая Адзігітрыя Смаленская». «Нараджэнне МаціБожай» (1649). Зараджэнне свецкага партрэта.

Скульптура i пластыка.Раманскі i гатычны стылі. Рэнесанс i барока, Мемарыяльная пластыка. Надмагіллі з віленскай катэдры. Нясвіжскія надмагіллі Paдзiвiлaў. Медальернае мастацтва. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Абразы. Ювелірныя вырабы. Мастацкае шкло. Кавальскае майстэрства. Кафля.

 

АЙЧЫННАЯ КУЛЬТУРА

Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII - XVIII стст.

 

Пагаршэнне умоў развіцця Беларусі. Наступствы войн. Паланізацыя. Статус старабеларускай мовы.

Народная культура.Вусная народная творчасць. Сацыяльныя матывы. Сатырычнасць. Гістарычны эпас. Казацкія песнi. Народная культура — галоўны  асяродак  захавання  беларускай  нацыянальнай  культуры.

Л i т apa т ypa .Паэзія Сімяона Полацкага. «Псалтырь рифмотворная», «Вертоград многоцветный», «Рифмологион». Барочныя рысы. Уклад Сімяона Полацкага ў культуру Беларусі i Pacii. Ян (Андрэй) Белабоцкі. Філасофска-

тэалагічныя роздумы. Заняпад старабеларускай літаратуры. Працяг гумарыстычнай традыцыі. «Прамовы русіна». К. Марашэўскі. «Камедыя».М. Цяцерскі. Інтэрмедыі. «Селянін у касцёле», «Чорт Асмалейка» i інш.

Грамадска-пал і тычная думка.Погляды на ўладу i грамадства С.Полацкага. I. Капіевіч., Г. Kaнicкi i абарона праваслаўя ў Рэчы Паспалітай. Перамога контррэфармацыі. К. Лышчынскі. Трактат «Аб неіснаванні Бога». Распаўсюджанне ідэй Асветніцтва.

Адукацыя.Адукацыя ў бpaцкix школах. Полацкая i магілёуская брацкія школы. Склад выкладчыкаў i вучняў. Аслабленне пазіцый брацтваў. Заняпад брацкіх школ. Пашырэнне ceткi езуіцкіх калегіумаў. Піярскія школы.  Утварэнне Эдукацыйнай кaмicii. План i вынікі яе дзейнасці.

Навука.М. Пачобут-Адляніцкі. Філасофія. К. Нарбут.

Тэатр i музыка. Школьны тэатр. Пастаноўкі на рэлігійную i гістарычную тэматыку. Батлейка. «Цар Максімільян». Народныя сцэнкі. Прыгонны тэатр. Нясвіжск1 i слуцкі тэатры Радзівілаў. Тэатры ў Гродне, Слоніме, Шклове. Харавыя шматгалосыя спевы. Канты. Псалмы. Беларускія музыкі.

Горадабуда ў н і цтва i дойл і дства.Росквітархітэктуры барока. Сталае барока. Магілёўская школа дойлідства. Касцёл i кляштар бернардынак у Мінску. Позняе (віленскае) барока i яго адметнасць. Полацкі Сафійскі сабор. Фарны касцёл у Гродне. Віцебская ратуша. Нясвіжскія помнікі. Ракако. Пачатак распаўсюджвання класіцызму. Помнікі, пераходныя ад барока да класіцызму. Палацы у Свяцку, Шчорсах, Ружанах. Змены ў планіроўцы гарадоў. А. Тызенгауз. Рысы народнага дойлідства.

Жыва пі с i граф і ка. Узмацненне заходніх уплываў i рэалістычных тэндэнцый. Фрэскавы жывапіс. Роспісы праваслаўных i уніяцкіх цэркваў у Магілёве, Мсціславе, Віцебску. Фрэскі касцёлаў св. Станіслава ў Магілёве, Божага Цела ў Нясвіжы. Уздым беларускай школы іканапісу.

Скульптура i дэкараты ў на-прыкладное мастацтва.Разьба па дрэве. Майстар Пётр з Нягневічаў. Іканастасы, царскія брамы, алтары. Іканастас Мікалаеўскай царквы ў Магілёве. Інтэр'еры касцёлаў у Пінску, Гродне, Слоніме. Мастацкае шкло. Вырабы Налібоцкай i Урэцкай мануфактур. Слуцкія паясы.

Дзейнасць беларуск і х майстро ў у Маскве.Перасяленне беларуск!х рамеснікаў у Paciю. Беларуская разьба. Арцель Кліма Міхайлава. Іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра у Маскве. Палац у Каломенскім. Творы беларускіх майстроў у Аружэйнай, Залатой, Сярэбранай палатах Крамля. Цаніннае майстэрства. Арцель Ігната Максімава.

7. КУЛЬТУРА БЕЛАРУС І Ў XIX ст.

 

  Агульныя ўмовы развіцця. Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка царызму ў дачыненні да беларускіх зямель і яе ўплыў на развіццё нацыянальнай культуры. Утварэнне беларускай нацыі. Змены ў культуры як фактар i паказчык фapмipaвaння нацыі. Палітыка царызму ў галіне адукацыі пасля паўстання 1863 г. Скасаванне Горы-Горыцкага земляробчага інстытута i іншых навучальных устаноў.

Адукацыя i асвета.Вышэйшая адукацыя. Полацкая езуіцкая акадэмія. Віленскі універсітэт. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Сярэднія i пачатковыя навучальныя установы. Рэформа сістэмы асветы напачатку XIX ст. Віленская вучэбная акруга. А. Чартарыйскі. Узмацненне паланізацыі навучальных устаноў. Змены у палітыцы царызму пасля паўстання 1830— 1831 гг. Скасаванне Віленскага універсітэта. Спробы pyciфiкaцыi сістэмы асветы.

Асаблівасці правядзення школьнай рэформы ў Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Пачатковая школа. Праблемы развіцця. Царкоўна-прыходскія школы. Народныя вучылішчы. Гарадскія вучылішчы. Іх колькасныя суадносіны.

Навука.Віленскі універсітэт — буйны навуковы цэнтр Беларусі i Літвы. Прыродазнаўчая плынь. A. i Я. Снядэцкі, Г. Баянус. Гуманітарныя навукі. I. Анацэвіч, М. Баброўскі, I. Даніловіч, I. Лялевель. Гомельскі гурток. I. Грыгаровіч. «Беларускі apxiў старажытных грамат». Пачатак этнаграфічнага вывучэння Беларусі. З. Даленга-Хадакоўскі. Даследаванне Беларусі расійскімі вучонымі. Экспедыцыі акадэмікаў I. Ляпёхіна i В. Севергіна. Навуковая дзейнасць выхадцаў з Беларусі па-за яе межамі. I. Дамейка.

Гуманітарныя дысцыпліны. Ідэйныя плыні. «Заходнерусізм». К. Гаворскі, М. Каяловіч. Пачатак нацыянальнай гістарыяграфіі. Вучоныя-этнографы. А. Кіркор, П. Шэйн, Е. Раманаў. Мовазнаўства. «Словарь белорусского наречия» I. Насовіча.

   Л і таратура.Зараджэнне новай беларускай літаратуры. Ян Чачот. А. Pыпінскi. У. Сыракомля. А. Міцкевіч i беларуская літаратура. Ян Баршчэўскі і яго «Шляхціц Завальня». Паэт-самародак П. Багрым. Ананімныя паэмы «Энеіда навыварат» i «Тарас на Парнасе». Праблема ix аўтарства. Творы В. Дуніна-Марцінкевіча. Іх месца i роля ў станаўленні новай беларускай літаратуры.

    Агітацыйныя творы. «Гутарка старога дзеда», «Гутарка двух суседаў». Публіцыстыка К. Каліноўскага. Творчасць А. Абуховіча i Ф.Тапчэўскага. Літаратурная i грамадская дзейнасць Ф. Багушэвіча. Паэзія. «Дудка беларуская», «Смык беларускі». Проза i публіцыстыка. Я. Лучына. «Вязанка». А. Гурыновіч. Тэматыка сацыяльнага вызвалення. Ліберальная i кансерватыўная плыні. А. Ельскі, А. Пшчолка.

     Музычнае i тэатральнае мастацтва.Народная музыка i народны тэатр. Творчасць М. К. Агінскага. Выцясненне польскага прафесійнага тэатра рускім. Miнскi тэатр. Дзейнасць В. Драздоўскага. Трупа В. Дунніа-Марцінкевіча, рэпертуар i акцёры. С. Манюшка. «Сялянка» i пачатак беларускай оперы.

 Станаўленне прафесійнага тэатра. Гастролі рускіх, yкpaiнскix i польскіх тэатраў на Беларусі. Таварыства аматараў мастацтваў у Мінску. Miнскi гарадскі тэатр. Аматарскія калектывы.

Творчасць музыкантаў М. Ельскага i Н. Орды.

Архітэктура.Панаванне класіцызму. Новыя планы гарадоў. Палацава-паркавыя комплексы. Дзейнасць Румянцавых у Гомелі. Палацы Агінскіх у Залессі, Тызенгаўза ў Паставах. Сядзібны дом у Відзах-Лаўчынскіх. Уплывы рамантызму. Пейзажныя i пейзажна-рамантычныя паркі. Мураванае культавае дойлідства. Магілёўскі Іосіфаўскі i гомельскі Петрапаўлаускі саборы. Адміністрацыйна-грамадскія будынкі. Аб'екты гандлёва-гаспадарчага прызначэння. Карпусы навучальных устаноў. Ваеннае будаўніцтва. Абарончыя збудаванні ў Барысаве. Бабруйская i Брэсцкая крэпасці. Драўлянае долідства. Палеская школа.

Рост гарадоў i новыя рысы ў ix планіроўцы. Прывілеяваны цэнтр i рабочыя ўскраіны. Архтэктурная эклектыка. «Гістарычныя» стылі: рэтраспектыўна-гатычны, рэтраспектыўна-рускі, неарускі, неараманскі, неаготыка, неарэнесанс, неабарока, неакласіцызм i інш. Сядзібныя будынкі. Адыход ад гістарызма. Стыль мадэрн. Новыя формы, прыёмы, дэкор, матэрыялы. Даходныя дамы, банкаўскія бyдынкi. Сядзібны дом у Галавічполлі. Драўлянае дойлідства.

Выя ў ленчае мастацтва.Жывапіс. Перавага свецкіх твораў. Найбуйнейшыя мастацкія школы. Факультэт жывапісу, скульптуры i графікі Віленскага універсітэта. Імператарская Акадэмія мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Haкipyнкi. Класіцызм. Акадэмізм. Рамантызм. Роля Полацкай езуіцкай акадэміі. Жанры. Партрэтны, бытавы, гістарычны, пейзажны. I. Хруцкі і яго творчасць. Графіка. Літаграфія i малюнкі. Віленская рысавальная школа. Гістарычная тэматыка. К. Альхімовіч. Бытавы жанр. ТворчасцьI. Трутнева, Н. Сілівановіча, А. Гараўскага. Графіка. Архітэктурныя пейзажы Н. Орды.

Змены у тэматыцы i жанрах у канцы XIX ст. Панаванне пейзажу. Уплывы новых накірункаў заходнееурапейскага мастацтва. Ф. Рушчыц. В. Бялыніцкі-Біруля. Сацыяльная праблематыка. Праца расійскіх мастакоў на Бeлapyci. I. Рэпіна і I. Шышкіна. Бытавы i партрэтны жанры. Віцебская мастацкая школа. Ю. Пэн. Карыкатуры К. Кастравіцкага. Скульптура Я. Драздовіча.

 


Дата добавления: 2019-01-14; просмотров: 309; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!