Некаторыя метадычныя парады



Гісторыя музычных конкурсаў сведчыць аб іх важнай, часам вырашальнай ролі ў лёсе выканаўцаў розных эпох. І ці наўрад будзе перабольшваннем сцвярджаць, што любы выкладчык марыць аб паспяховай прафесійнай кар’еры свайго найбольш таленавітага вучня. Сёння найбольш традыцыйны і эфектыўны шлях дасягнення гэтай мэты — удзел і перамога ў прэстыжным музычным конкурсе. Магчыма таму колькасць музычных спраборніцтваў ў свеце расце з кожным годам. І гэта не здзіўляе, таму, што музычны конкурс — адна з найбольш пераканаўчых магчымасцей даказаць сваю прафесійную годнасць і сталасць.

Канцэртная дзейнасць істотна адрозніваецца ад конкурснай дзейнасці, што звязана, перш за ўсё, з адсутнасцю элемента параўнання. Кожны музыкант — удзельнік канцэрта, незалежна ад якасці выступлення, можа разлічваць на сімпатыі слухачоў, якая вызваная тымі, ці іншымі яго якасцямі: смеласцю, эмацыянальнасцю, віртуознасцю, непасрэднасцю і г.д. І гэта натуральная рэакцыя гледачоў, у тым ліку і членаў камісіі, калі канцэрт — экзаменацыйная справаздача. Паколькі пад час канцэрта галоўны крытэрый поспеху — рэакцыя слухачоў, магчыма гаварыць аб тым, што на канцэртным выступленні адсутнічаюць такі высокі ўзровень адказнасці і максімальнага напружання, якія з’яўляюцца абавязковым атрытбутам конкурснага праслухоўвання. Справа ў тым, што галоўная мэта удзельніка конкурсу — даказаць сваю асабістую перавагу над сапернікам, дабіцца перавагі, якая прысуджаецца высокім журы. І рашэнне журы — лепшых музыкантаў краіны і свету. — выносіцца ў адпаведнасці з сістэмай адзнак, якая не дапускае патуранняў (уліку мінулых дасягненняў канкурсанту, яго фізічнага і псіхічнага стану, кампенсацыі тэхнічных памылак асабістай музыкальнасцю ці эмацыянальнасцю выканаўцы і г.д.). Улічваючы пэўную стыхійнасць выканальніцкай дзейнасці, магчыма ўявіць сабе вышэйшую ступень нервовага напружання, якое суправаджае конкурснае выступленне. Псіхічны і фізічны дыскамфорт значна паглыбляюцца ў сувязі з іншымі фактарамі: зменай бытавых умоў, складанасцю пераездаў, неабходнасцю тэрміновага рашэння шматлікіх арганізацыйных пытанняў, адсутнасцю падтрымкі з боку членаў сям’і і сяброў і г.д.

Каб працэс падрыхтоўкі да конкурсу быў плённым, а сам удзел — паспяховым, ўзаемадзеянне педагога і вучня павінна грунтавацца на педагогіцы супрацоўніцтва, якая прадугледжвае ў меру дэмакратычныя адносіны даверу. Акрамя таго, неабходна падтрымка з боку родных канкурсанта, а таксама пэўныя асабістыя і прафесійныя якасці як вучня, так і выкладчыка.

Асаблівасці методыкі падрыхтоўкі да музычнага спаборніцтва заключаюцца, перш за ўсё, ў арганізаванай дзейнасці (афармленне дакументаў, арганізацыя пераезду і інш.), рэгуляцыі фізічнага і псіхічнага самаадчування музыканта, авалоданні спосабамі стварэння аптымальнага ігравога стану канкурсанту. Што тычыцца выбару і падрыхтоўкі праграмы, то павышаная адказнасць, якая звязана з конкурснай дзейнасцю, патрабуе асабліва пільнай увагі выкладчыка да кожнага з этапаў работы вучня над музычнымі творамі.

Псіхалагічны настрой музыканта залежыць ад пэўнай фазы эстраднага хвалявання, а таксама ад яго асабістых асаблівасцей. У перыяд падрыхтоўкі да конкурсу магчыма выкарыстоўваць розныя псіха рэгуляцыйныя метады (аўтагенная трэніроўка, бяседы, ўнушэнне, гіпноз), якія сёння шырока выкарыстоўваюцца ў практыцы спартыўных спраборніцтваў. Непасрэдна перад выступленнем найбольш эфектыўным будзе метад самаўнушэння, таму, што ў гэты момант любая інфармацыя з боку амаль не ўспрымаецца. Прынцыповае адрозненне конкурснай псіхалагічнай падрыхтоўкі ад настройкі перад канцэртным выступленнем ў тым, што яна павінна не супакоіць, а, наадварот, вызваць максімальную актыўнасць, стварыць “баявы настрой”, жаданне іграць і імкненне перамагчы, з ўлікам размеркавання сіл і энергіі на ўсе туры конкурсу.

Падрабязны разгляд структуры сучасных музычных конкурсаў дае падставу сцвярджаць, што іх шматграннасць і разнастайнасць дае магчымасць выбару музыкантам любога ўзроўню. Дасягненні беларускіх выканаўцаў на міжнароднай музычнай арэне, іх актыўная творчая дзейнасць, высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі — усё гэта сведчыць аб наспеўшай неабходнасці стварэння мэтанакіраванай спецыяльнай методыкі падрыхтоўкі да музычных спаборніцтваў на ўсіх узроўнях музычнай адукацыі.

Вывады:

? Найвышэйшай кропкай выканальніцкага працэсу з’яўляецца канцэртнае выступленне, на працягу якога выканаўца з’яўляецца паплечнікам, са-творцай кампазітара, а не толькі пасрэднікам паміж ім і публікай. Ад таго, як выканаўца зразумеў мастацкую задуму аўтара і як ён змог яе рэалізаваць, залежыць ўяўленне аб музычным творы слухача.

? Адказнасцю за высокую місію абумоўлена натуральнае сцэнічнае хваляванне выканаўцы, якое дапамагае яму, садзейнічае натхнёнасці выканання.

? Усе выпадкі шкоднага, “разбуральнага” хвалявання звязаны з недастаткова свядомай работай выканаўцы над творам і яго завышанай самаацэнкай.

? Паміж канцэртным і конкурсным выступленнямі ёсць шмат адрозненняў, якія маюць прынцыповы характар і праяўляюцца на ўзроўні мэты і задач, а таксама арганізацыйным, эмацыянальна валявым і псіхалагічным ўзроўнях. Менавіта таму методыкі падрыхтоўкі вучня да разавага канцэртнага выступлення і да ўдзелу ў конкурсным спаборніцтве будуць розныя.

 


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 92; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!