Тыпы і асобныя прыёмы работы над музычным творам



Існуюць два розныя тыпы работы музыканта над музычным творам. Працэс работы ў адных распадаецца на больш менш замкнутыя этапы, аб якіх мы ўжо гаварылі. У другіх рашэнне чыста тэхнічных задач ідзе непарыўна з рашэннем мастацкіх задач па стварэнню музычна-выканальніцкага вобразу. Для іх характэрнае асаблівае ўяўленне, якое супадае з разуменнем твору ў працэсе ігры. Тым не менш як тыя, так і другія выкарыстоўваюць адны і тыя ж прыёмы работы над музычным творам.

Так, на другім этапе, калі пачынаецца працэс “аўтаматызацыі” рухаў, пільнае рухомае прыладжванне, прыстасоўванне і адбор рухаў, якія найлепшым чынам рэалізуюць тэхнічны бок выканальніцкай задачы, вельмі карысным з’яўляецца прыём работы ў павольным тэмпе. Г.Нейгауз характарызаваў гэты прыём, як ігру са ўсімі адценнямі, як быццам пад павелічальным шклом для таго, каб пазнаць, “як гэта зроблена”. Г.Нейгауз пісаў: “Прайграць павольна, нота за нотай, зусім выключыўшы ўсякае музычнае натхненне, але выконваючы, аднак, не механічна, не тупа, а з адценнямі”. І адзначаў далей: “Пры гэтым метадзе неабходная не толькі поўная дакладнасць, але і перабольшванне усякіх дэталяў і ўсіх адценняў: усё, што трэба выпрацаваць ў выкананні, павінна быць тут перабольшана. Неабходна навучыцца рабіць больш, чым вы будзеце рабіць на эстрадзе” 1. І.Гофман падкрэсліваў: “Павольная работа — безумоўна, аснова хуткай ігры; але хуткая ігра не ёсць непасрэдны вынік павольнай ігры. Час ад часу трэба спрабаваць іграць хутка…, хаця бы нават коштам часовай страты дакладнасці. Гэтая страта лёгка папаўняецца пры наступным звароце да павольнай работы. … для таго, каб сумець хутка сыграць твор, нам трэба, перш за ўсё, навучыцца хутка ўзнаўляць у думках ўсё яе цячэнне, і гэтаму разумоваму намаганню таксама вельмі дапамогуць спробы іграць часам ў больш хуткім тэмпе” 2.

Важна зразумець, што задача павольнага тэмпу не ў тым, каб зняць складаны момант, – ён усё роўна вернецца ў хуткім тэмпе, — а ў тым, каб прыстасавацца да тэхнічнай цяжкасці, г.зн. пад кантролем увагі выпрацаваць мэтазгодныя рухомыя рэакцыі на слыхавыя, эмацыянальныя і сэнсавыя загады. Як дакладна адзначыў гэта С.Саўшынскі “Усё зразумець, усё пачуць, усё паспець зрабіць найлепшым чынам — вось задача павольнага тэмпу” 1.

Яшчэ адзін прыём, які ўжо быў закрануты ў выказванні Г.Нейгауза — часовае выключэнне музычнага натхнення. Але ў мэтазгоднасці выкарыстання гэтага прыёму няма аднадушша паміж музыкантамі. Некаторыя, нават вялікія, выканаўцы на этапе тэхнічнага авалодання творам іграюць механічна, часам звяртаюцца да метаду “шчырага выкалочвання” з мэтай прывучыць рухальны апарат да дадзенага твору. Другія пры ўдакладненні, дэталізацыі, тэхнічнай рэалізацыі, канкрэтызацыі ўсяго, што задумана, не выключаюць натхнення і творчага ўяўлення. Выкарыстанне гэтых прыёмаў вельмі індывідуальна, але, здаецца, тут вельмі да месца ўспомніць выказванне А.Рубінштэйна: “Калі вучыце, не іграйце з душой, а працуйце з душой!” 2

Неабходна звярнуць увагу і на тыя асноўныя прыёмы работы над музычным творам, якімі карыстаюцца ў той ці іншай меры на розных этапах працы самыя розныя музыканты. Усе гэтыя прыёмы можна параіць для выкарыстання ў рабоце выкладчыка музычных дысцыплін. Найбольш дакладна гэтыя спосабы прадстаўлены ў парадах вялікага піяніста І.Гофмана. Перафразуючы яго словы, пералічым гэтыя спосабы:

? За інструментам з нотамі;

? Без інструмента з нотамі;

? За інструментам без нот;

? Без інструмента і без нот.

Хаця гэтыя спосабы тычацца інструменталістаў, яны таксама могуць выкарыстоўвацца вакалістамі, для якіх “інструментам” з’яўляецца іх галасавы апарат. Дададзім, што нягледзячы на тое, што другі і чацвёрты спосабы найбольш цяжкія і стамляючыя ў разумовых адносінах, але яны найлепшым чынам садзейнічаюць развіццю памяці і той важнай здольнасці, якая называецца “ахоп цэлага”.

Вывады:

? Працэс работы выканаўцы над музычным творам распадаецца на некалькі адносна самастойных этапаў — азнаямленне з творам, яго развучванне, этап тэхнічнага авалодання музычным тэкстам, перад канцэртны перыяд і канцэртнае выступленне, паўтарэнне і захаванне твору ў рэпертуары, Для кожнага з этапаў характэрны свая мэта, змест і тэхналогія.

? Эскізная работа дае магчымасць не толькі хутка фарміраваць неабходныя навыкі і ўменні. Яна значна пашырае магчымасць знаёміцца з вельмі шырокім колам музычнай літаратуры. Акрамя таго, яна дапамагае выпрацоўваць пэўныя алгарытмы выканальніцкай працы.

? Адзін найбольш з распаўсюджаных і мэтазгодных спосабаў работы заключаецца ў ігры твору (або пэўных яго эпізодаў) ў павольным тэмпе. Гэты спосаб дазваляе усё зразумець, усё пачуць, усё паспець зрабіць найлепшым чынам.


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 18; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!