Тыповыя памылкі пры чытанні з ліста



Метадычны аналіз працэсу чытання з ліста дазволіў вызначыць шэраг тыповых памылак, апісанне якіх мэтазгодна з мэтай іх прафілактыкі. Адразу адзначым, што найбольшую складанасць уяўляе сабой чытанне з ліста твораў, напісаных для шматгалосных інструментаў і партытур.

1. Адной з тыповых памылак з’яўляецца ўстаноўка1 музыканта выканаўцы на максімальнае сенсорнае насычэнне пры зрокавым ўспрыманні тэксту. Найбольшая эфектыўнасць дасягаецца пры выпрацоўцы ўстаноўкі на выкарыстанне мінімальнай колькасці сігналаў, якія неабходны для раскрыцця мастацка-гукавага вобразу твору.

2. Другая памылка — устаноўка на паэлементнае ўспрыманне нотнага тэксту, пераадоленне якой дасягаецца фарміраваннем навыкаў апярэджваючага лагічнага пошуку (“прадслыханне”).

3. Трэцяй распаўсюджанай памылкай з’яўляецца устаноўка на паслядоўнае ўспрыманне асобных радкоў шматрадковага тэксту. Каб пазбавіцца ад гэтай памылкі, трэба развіваць перыферыйны зрок.

4. Памылковая устаноўка на запаволенае і паўторнае ўспрыманне нотнага тэксту. Неабходна, наадварот, ў адно імгненне успрымаць тэкст пад час яго ўзнаўлення і хутка пераключацца на наступную дозу тэксту. Трэба пазбягаць паўтораў, таму што з-за іх губляецца цэласнае ўспрыманне музычнага твору.

5. Неэфектыўная устаноўка на карэкціроўку гучання, на пошук зрокам пальцаў на клавіятуры. Неабходна упэўненая арыентацыя рук, пальцаў, усяго выканальніцкага апарату.

Пазбяганне гэтых памылак можа разглядацца як перадумова да авалодання умення хуткага чытання з ліста музычных твораў.

1 Устаноўка — гатоўнасць, схільнасць чалавека да пэўных дзеянняў і рэакцый на канкрэтныя стымулы

Вывады:

? Развітае уменне чытання нот з ліста палягчае прафесійную работу музыканта, пашырае яго музычны кругагляд, дазваляючы яму самастойна знаёміцца з невычарпальным светам музыкі.

? Ігра з ліста ўяўляе сабой ланцуг складаных дзеянняў, якія аб’яднаюцца ў тры групы: папярэдні прагляд тэксту і аўтарскіх рэмарак; зрокавы агляд, дэшыфроўка нотнай графікі і прадугадванне далейшага; агучванне ўспрынятага тэксту.

? Прадказальнасць нотнага тэксту залежыць ад ступені яго складанасці і ступені упарадкаванняі яго элементаў, а таксама ад ўзроўню прафесійнай адукацыі музыканта.


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 20; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!