Тыпалогія музычнага выканальніцтва



Музычнае выканальніцтва - творчы працэс стварэння музычнага твору сродкамі выканальніцкага майстэрства. В адрозненні ад прасторавых мастацтваў (скульптура, жывапіс) музыка патрабуе ўзнаўлення праз пасрэдніка - выканаўца. Музычны твор, аб’ектыўна існуючы ў выглядзе нотнага запісу, набывае рэальнае ўвасабленне і грамадскае быццё толькі ў працэсе яго выканання, яго мастацкай інтэрпрэтацыі. Фарміраванне выканаўчага майстэрства як прафесійнага мастацтва з характэрнымі для яго асаблівасцямі, мастацкімі і тэхнічнымі задачамі, звязана з эвалюцыяй грамадскіх патрабаванняў, развіццём музычных жанраў і стыляў, удасканаленнем натацыі і музычнага інструментарыя.

У эпоху Сярэднявечча станаўленне выканальніцкага мастацтва праходзіла пераважна ў межах культавай музыкі. Гэтым абумоўлены перавага калектыўнага харавога выканаўства і асаблівасці выканальніцкай практыкі, якая абапіралася на загадзя прадпісаныя правілы і ўмоўнасці. Выканальніцкае мастацтва разглядалася толькі як выкананне гэтых правілаў. Пануючым тыпам выканаўцы быў у той час выканаўца-рамеснік.

У эпоху Адраджэння складаецца новы тып музыканта-практыка. Гэта ўжо не вузкі рамеснік, а творца, універсальны мастак, для якога характэрнае спалучэнне ў адной асобе творца музыкі і выканаўцы. У аснове яго выканальніцкага мастацтва ляжыць творчая імправізацыя. Праўда, выканаўчая яго дзейнасць абмяжоўвалася невялічкім памяшканнем арыстакратычнага салона, дварцовай залы, царквы. Менавіта такімі выканаўцамі інтэрпрэтатарамі былі А.Скарлаці, І.Бах і іншыя музыканты таго часу. Няма мяжы паміж выканаўцам і публікай, адсюль такая дэталь, як адсутнасць эстрады. Вялікая французская рэвалюцыя прывяла да такой новай формы музіцыравання як публічны канцэрт. Інтымнасць камернай залы саступіла месца эстрадзе - свайго роду аратарскай трыбуне. Адбываецца падзяленне музыканта на ўласна на кампазітара і выканаўцу. Фарміруецца новы тып музыканта - віртуоз-творца. Прыкладам такіх музыкантаў з’яўляюцца Ф.Ліст, Ф.Шапэн, Р.Шуман, пазней – С.Рахманінаў. Паступова гэты тып выканаўцы саступае месца выканаўцу-інтэрпрэтатару, які фактычна з’яўляецца “тлумачом” чужой кампазітарскай творчасці. Перад такім выканаўцам стаяць задачы раскрыцця і перадачы вобразнага строю музычнага твору і задумы аўтара.


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 88; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!