Жанр і стыль ў музычным мастацтве. Змястоўнасць жанру
На працягу шмат векавой гісторыі музычнага мастацтва склаліся розныя віды музычных твораў. Кожнаму з відаў ўласцівыя пэўныя рысы зместу, які звязаны з жыццёвым прызначэннем музыкі. Такія віды (групы) музычных твораў, якія з’яўляюцца роднаснымі па зместу, па жыццёваму прызначэнню называюцца жанрам.
У традыцыйнай музыцы розных народаў свету склаліся так званыя першасныя жанры, жыццёвая функцыя якіх відавочна. Па сваім жыццёвым змесце музыка падзяляецца на магчыма падзяліць на:
? сігнальную;
? гукавыяўленчую;
? рэчытатыўную (дэкламацыйную);
? спеўную;
? медытатыўную;
? жартоўную (скерцозную);
? танцавальную;
? маршавую;
Апошнія дзве групы жанраў аб’яднае роднасная функцыя - яны звязаны з рухам, з маторыкай, таму і маюць агульную назву “маторныя”. Пазней на іх падставе ўзнікае ў прафесійнай музыцы жанр такаты (бесперапынны рух).
Такім чынам, адзначым, што жанр - ёсць тыпізаваны змест.
Жанр - катэгорыя гістарычная. З цягам часу, пад уплывам сацыяльна-гістарычных патрабаванняў людзей, яны пераўтвараюцца, некаторыя з іх выходзяць з ужытку. У прафесійнай музыцы складаюцца другасныя жанры, якія звычайна абапіраюцца на жанры побытавыя і звязаны з імі зместам.
З’яўляюцца новыя жанравыя віды і разнавіднасці. Так, марш падзяляецца, адпаведна, на гераічны, ваенны, пахавальны, фантастычны, гратэскавы, жартоўны, урачысты і г.д.. З’яўляюцца нацыянальныя танцы - балеро, гапак, мазурка, а пазней – бальныя гарадскія - менуэт, паланэз, падэспань, лансье.
|
|
Першасны жанр змястоўны ўжо па свайму паходжанню, таму, што ён уваходзіць у жыццёвы ўклад пэўнай сацыяльнай групы і мае канкрэтны жыццёвы змест. Менавіта гэты змест і вызывае ў нас пэўныя асацыяцыі пры ўспрыманні музыкі, якая на іх абапіраецца. Праз жанравыя сувязі у музыцы выяўляе сябе вобразна-асацыятыўны пачатак.
Паколькі першасныя жанры ўяўляюць сабой своеасаблівую форму адлюстравання рэчаіснасці, пры выкарыстанні іх у прафесійных творах узнікаюць мастацкія абагульненні, асобая форма другаснага адлюстравання рэчаіснасці. У праграмнай музыцы гэты прыём знаходзіць паняційна-канкрэтную трактоўку. Так, сродкамі жанру ствараецца музычны партрэт (рыцар - марш; манах - харал), удакладняюцца абагульняючыя паняцці: гераізм (марш), релігійнасць (харал), любоў (лірычная песеннасць), філасофскі роздум (рэчытатыў або медытацыйнасць). Такім чынам, змястоўнасць і асацыятыўнасць ляжаць ў аснове метаду “абагульнення праз жанр” (прыклады: маршавыя інтанацыі = гераізм, пахавальны марш = смерць героя, сігнальная музыка = бойка або паляванне, лірычны спеў = роздум, пяшчота і г.д.).
Выяўленне жанравых сувязей, жанравай асновы з’яўляецца найважнейшым кампанентам аналізу музычных твораў і садзейнічае ўдакладненню вобразнага зместу музыкі. Такім чынам, першасныя побытавыя жанры выкарыстоўваюцца кампазітарам як носьбіты таго ці іншага вобразна-сэнсавага зместу, як пэўныя знак, значэнне якога вядома слухачу, таму, што ён сутыкаецца з гэтым сэнсам шматкратна ў штодзённым жыцці. Такое “абагульненне праз жанр”, пры якім сэнс музыкі раскрываецца апасродкавана, праз добра вядомы, папулярны масавы жанр, складае душу лепшых сусветных музычных твораў.
|
|
Калі паняцце жанру належыць да зместу музыкі, паняцце стылю характарызуе форму. Музычны стыль разумеецца як сукупнасць сродкаў музычнай выразнасці, якія аб’яднаюць асобныя элементы музычнай мовы - мелодыку, рытміку, гармонію, фактуру, тэмбр, - а таксама прынцыпы і прыёмы формапабудовы, на што неадначасова звярталі ўвагу вядомыя музыказнаўцы, такія, як Г.Міхайлаў, А. Сохар і іншыя. Музычны стыль ўяўляе сабой гістарычна абумоўленую сістэму музычнага мыслення, ідэйна-мастацкіх канцэпцый, вобразаў і сродкаў іх увасаблення. Стыль - змястоўная сістэма сродкаў выразнасці, які залежыць ад шматлікіх фактараў: светапогляду, метаду адлюстравання рэчаіснасці, комплексу нацыянальных традыцый, гістарычнага і жанравага фактараў. Стыль абумоўлены яшчэ і канструкцыйнымі і тэхніка-выканальніцкімі магчымасцямі таго ці іншага інструмента, аба чалавечага голасу, спецыфікай абранага жанру, комплексам традыцыйных сродкаў нацыянальнага музычнага фальклору, рэгіянальнымі асаблівасцямі, асаблівасцямі індывідуальнага творчага почырку кампазітара.
Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 15; Мы поможем в написании вашей работы! |
Мы поможем в написании ваших работ!