Янка Брыль “З людзьмі і сам-насам” 2003

ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

ЛЕКЦЫЯ

ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ ЯНКІ БРЫЛЯ

Аўтар: малодшы навуковы супрацоўнік

Султанава Юлія Міхайлаўна

 

 

Зацверджана: пратакол навукова-метадычнага савета

№_____ ад_____________

 

Мінск 2016

Жыццё і творчасць Янкі (Івана Антонавіча) Брыля

(04.08.1917 – 24.07.2006 гг.)

“Для мяне літаратура – гэта служэнне...”[1]

 

У багатай разнастайнасці выдатных беларускіх пісьменнікаў Янка Брыль займае пачэснае месца. Ён – класік нацыянальнай літаратуры. Імя выдатнага мастака роднага слова, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата прэмій, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, узнагарожаннага медаламі і ардэнамі, Янкі (Івана Антонавіча) Брыля добра вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Амаль 70 год жыцця аддаў літаратуры гэты выдатны дзеяч беларускай прозы.

Зараз творы пісьменніка сталі хрэстаматыйнымі: яны вывучаюцца і ў школах, і ў вышэйшых навучальных установах.Літэратара часта называюць лірыкам, апавядальнікам, паэтам, субяседнікам, кніжнікам, мэтрам. Гэта мастак
са своеасаблівым успрыманнем рэчаіснасці, свету, чалавека. Сапраўды, творчасць пісьменніка якая характэрызуеццаглыбінёй зместу, праўдзівасцю, завостранай публіцыстычнасцю, багаццем жанраў, на канец XX ст.стварыла вельмі яркую
і глыбокую лірычную плынь. Творы Янкі Брыля з’яўляюцца ўвасабленнем духоўнага багацця народа, яго самавітага нацыянальнага характару, побыту, звычак, пявучага хараства яго мовы.

Янка Брыль прыйшоў у літаратуру ў пачатку 40-х г. і належыць
да таго пакалення беларускіх пісьменнікаў, на долю якіх прыйшліся два вялікіх выпрабаванні – Вялікая айчынная вайна і час сталінскіх рэпрэсій. Таму ягоная жыццёвая біяграфія напоўнена, аж да краёў, падзеямі выключнай складанасці, падзеямі гераічнымі і трагічнымі. Пісьменнік усё гэта бачыў, перажыў, увабраў
у сябе. Народнае стала асабістым. Асабістае агранічна ўлілося ў лёс народны.
І вось у гэтым для мастака невычэпрная крыніца. Таму героі твораў аўтара – заўсёды
яго аднагодкі, “героі часу”.

Гаварыць пра пісьменніка і лёгка, і няпроста адначасова. Гэта быў вялікі сэрцам, надзвычай чулы, уважлівы і клапатлівы чалавек, які прыкметна вылучаўся
ў літаратурным асяроддзі.Брыль – гэта народная глыбінная сіла, традыцыя, культура. Ён ніколі не мітусіўся, заўсёды меў годнасць. Як пісьменнік Брыль
не маніпуляваў чалавечымі пачуццямі, часам імкнуўся быць падкрэслена простым, ледзь не элементарным, але за гэтэм стаялі багаж ведаў, мастацкая інтуіцыя, бездакорны густ, тонкі гумар і непадробны стыль яго Брылёвага слова, прадуманага, лёгкага і важкага адначасова. Брыль – заўсёды з вызнаннем гармоніі, спакойны, мудры, надзейны, ад зямлі, але не заземлены, а магутна-моцны, з прыхільнасцю
да гуманізму класічнага складу.

Талент пісьменніка заўважыць за падзеямі вечнае і прымеціць у простым вялікае дала магчымасць Янку Брылю стаць мастаком, якога с задавальненнем чытае і шануе публіка.

Таму, как уявіць сабе, якім чалавекам быў пісьменнік, патрэбна пачаць
з гісторыі яго сям’і, бо толькі так можна прасачыць у якіх умовах адбываўся працэс фарміравання Янкі Брыля як славутага творца.

 

Старонкі радаводу

 

У большасці сялянскіх сем’яў у даўняй Беларусі радаводы вяліся пераважна
ад трэцяга ці чацвёртага калена, таму пачынальнікам роду Брылёў у Загоры яны называюць прадзеда пісьменніка – Іосіфа Брылевіча – дваровага парабка, прывезенага ў маёнтак Стокраць панам Гнаінскім. На жаль, ніякіх асаблівых звестак не захавалася, акрамя таго, што прозвішча было спрошчана і зменена з Брылевіча
на Брыль. Сын Іосіфа – Даніла, пад час адмены прыгоннага права, не жадаючы быць панскім служкам, выкупіў сабе тры дзесяціны зямлі і стаў жыць са сваёй сям’ёй
на ўласнай зямлі. Бацька пісьменнка – Антон Данілавіч, на семнаццатым годзе жыцця, выехаў у Пецярбург, улаштаваўся там на працу дворнікам ці швейцарам,
а праз два гады пераехаў у Адэсу ў якасці чыгуначнага рабочага.
Неўзабаве ён атрымаў пасаду правадніка класных вагонаў у цягніку
Адэса – Пецярбург.Яго аклад выносіў 35 рублёў у месяц. Таксама, акрямя зарплаты праваднік меў яшчэ і чаявыя ды выручку ад продажу вінаграду, які ў сезонную пару дазвалялася перавозіць з поўдня на поўнач карзінамі ў сваім службовым купэ. Прыклад Антона спакусіў і яго дваюраднага брата Паўла Іосіфавіча Брыля.
Яны змалку сябравалі, блізкась іх яшчэ ўмацавалася службай на той жа чыгунцы
ў далёкім горадзе.

Маці пісьменніка – Анастасія Іванаўна Чычук была вельмі прыгожая
ў дзявоцтве, у жаночым росквіце і нават у старасці. Яна мела правільныя рысы твару, зграбную высокую постаць, была чарнявай, смуглявай і рухавай, па натуры акуратнай, сабранай ва ўсім, абавязковай і працавітай. Янапаходзіла з дзяржаўных сялян, бацькі Анастасіі удзельнічалі ў паўстанні 1863 г і лічылі, што ім не гонар радніцца з дваровым парабкам,тамудоўгі час Антон Данілавіч не мог атрымаць
яе рукі.

Старэйшы брат маці пісьменніка Мікалай быў смелы, меў яшчэ павышаную самапавагу, што азвалася нясцерпнай патрэбай сацыяльнай справядлівасці.
Гэта прывяло яго ў 1905 г. у рэвалюцыйны рух. Мікалай уступіў у падпольную групу, якую ўзначальваў член РСДРП – луганскі рабочы Міхаіль Клаўсуць (будучы цесць Янкі Брыля). Баявому дзецюку даручаліся заданні рэпрэсіўнага характару – падпальванне панскіх маёнкаў, нішчэнне казёнага дабра. Пры падаўленні рэвалюцыі Міхаіл Клаўсуць трапіў пад суд, а Мікалая чыкука Антон Данілавіч употай завёз
у Адэсу, зафрахтаў матросам на карабель і пераправіў у Амерыку.

Найбольш блізкім сэрцу Анастасіі Іванаўны аказаўся малодшы брат Навум.
Ён быў калекам: у дзяцінстве ўпаў з вішні. Жыў ён сіратою пры жанатым браце Лукашу, але сястра, нават выйшаўшы замуж, апекавалася ім. Яе дзелавіты Антон разважыў, што самым лепшым спосабам на жыццё для калекі – вывучыцца кравецкаму рамяству, і запрасіў швагра ў Адэсу, уладкаваў вучыцца ў майстэрню. Для вёскі Навум Іванавіч аказаўся аж надта добрым майстрам. Янка Брыль успамінае, як кравец важна пытаўся ў яго на гарадскі лад: “Што табе пашыць, Ванечка, простыя бручкі ці гальфэ?”

У сям’і пісьменніка было дзесяць дзяцей: Ганна, Уліта, Уладзімір, Ігнат, Марыя, Павел, Міша (памёр ад шкарлатыны ў 6 гадоў), Мікалай, Міхаіл
(далі імя нябожчыка брата, каб доўга жыў)і апошні, дзесяты па ліку, Іван.
З выхаваннем дзяўчат вялікага клопату не было, хапала матчынай навукі і добрага прыкладу ды вух класаў царкоўнапрыходскай школы, а сыноў бацькі вучылі далей. Два старэйшыя скончылі гарадское вучылішча ў Міры і пераехалі ў Адэсу, паступілі ў гімназію, бралі накірунак на вышэйшую адукацыю. У меру таго, як падрасталі дзеці, жыццё сям’і ўсё больш гарнулася да горада.

Калі маці была чакала на Івана, ёй было 44 гады і яна, па ўспамінах родзічаў, вельмі саромелася свайго стану, лічыла сябе занадта старой, бо па народнаму разуменню, ёй даводзілася парушыць звычай – узроставую мяжу мацярынства,
але доктар, які наглядаў за парадзіхай, супакойваў яе і, прыняўшы немаўлятка, усклікнуў: “Мадам, не грешите! Какой прелестный мальчик!”.Дэталь гэтая захавалася ў памяці матчынага брата Навума.

“Улетку дваццаць другога года бацька, знясілены двума наваратамі тыфусу, брушнога і зваротнага, паддаўся жончыным угаворам і вярнуўся з ёю і меншымі дзецьмі на ваю радзіму, у вёску Загор’е”(цяпер Карэліцкага раёна, Гродзенскай вобласці). Тут гаспадарыла маці – Анастасія Іванаўна, да самай смерці Натуля, родам з суседняй вёсачцы Маласельцы з працавітай, нябеднай сям’і”, - прыгадваў Янка Брыль у сваёй аўтабіяграфіі “Думы ў дарозе”.

Вёска Загор’е як раз у той час знаходзілася пад уладай Польшчы. Якая выдала закон, паводле якога апошні тэрмін вяртання бежанцаў з Расіі спыняўся ў чэрвені 1922 г., кожны, хто не вярнуўся да гэтага часубыў “obcokrajowiec”, гэта значыць чужынец, і не атрымліваў поўных грамадзянскіх правоў. Абавязкі, праўда,
і на іх ускладаліся ў поўным аб’ёме, напрыклад, абавязковай была і служба ў войску і, адпаведна, удзел у вайне.

Мяжа, якая раз’яднала Беларусь, па Рыжскаму дагавору, раз’яднала і сям’ю Брылёў: два старэйшыя сыны засталіся ў Савецкай Расіі.

Неўзабаве, пасля вяртання ў родную вёску ў 1924 г., бацька пісьменніка памёр.

“У маці нас засталося тры хлопчы, старэйшаму з якіх, Мікалаю, не было яшчэ чатырнаццаці год.

За мяжой, якая і не думала адкрывацца, жылі недзе ў горадзе, што стаў
для нас, малых, легендай, і скупа пісалі адтуль два старэйшыя нашы браты, маміна гордасць – “вучоныя”.

Адзін са старэйшых братоў Івана Антонавіча – Ігнат Брыль – меў дастаткова ўраўнаважаную натуру, але ў пачатку вайны ў 13 гадоў спрабаваў уцякаць
у манастыр, потым паступіў у медыцынскі інстытут, але, на жаль, пратрымаўся там толькі да той пары, пакуль не давялося прысутнічаць пры анатаміраванні трупаў. Уражаны гэтым відовішчам, ён кінуўся следам за братам у сельскагаспадарчы інстытут, але вучыўся без ахвоты, душа гарнулася да праблем гуманістычных, спрабаваў пісаць вершы, зачытваўся мастацкай літаратурай, употай рыхтаваўся
на настаўніка. Першыя педагагічныя эксперыменты ён праводзіў на братах Колю
і Мішу.

Ігнат падаўся працаваць настаўнікам у беларускую школу Адэсы, ды гэтая праца не карміла. У свой час скончыў два курсы адэскага сельгасінстытута. Ідэалістычная настроенасць душы зноў павяла яго ў віражы, Алёша Карамазаў перамагаў Базарава. Ён ажаніўся з зямлячкай Верай Раманаўнай Лейка,
з якою дружыў з дзяцінства, і вырашыў прыняць сан свяшчэнніка (меў сан пратаірея
з акадэмічнай адукацыяй, закончанай у апошнія гады жыцця завочна)
(памёр ад лейкеміі на шасцідзясятым годзе).

Другі брат, Міхась, на тры гады старэйшы за пісьменніка, добра маляваў
і разбіраўся ў літаратуры. Ён першы паспытае ўдары жыцця, яму так і не ўдасца раскрыць да канца свайго творчага таленту. Часта будзе шкадаваць літэратар
аб няспраўджаным мастацкім таленце любімага брата. Міша па росту і канстытуцыі быў сярэднім паміж Мікалаем і Іванам, ён меў зграбную постаць, выглядаў
як ажыўленая скульптура антычнага алімпійца, толькі да постаці атлета аказалася прыстаўленай галава рускага інтэлігента-разначынца. Ён любіў марыць
і быў засяроджаны ў сабе, але ўмеў і ясна гаварыць, лёгка пераходзіў на досціп, карыстаючыся вобразным россыпам рускай сатыры і вуснай народнай творчасці,
ён цаніў у людзях розум, сумленнасць і жарт, быў назіральным, праніклівым
і памятлівым. Пры спрыяльных умовах Міша мог бы стаць вучоным-гуманітарыем, добрым педагогам, настаўнікам жывапісу або літаратуры (памёр на пяцьдзясят другім годзе)

Прычым, творчыя спробы дзяцей не засталіся без падтрымкі старэйшых. Сям’я назаўсёды ўвайшла ў свядомасць Янкі Брыля як увасабленне ідэі гарманічнага чалавечага адзінства, даверу, прыязнасці.

Не гледзячы на досыць складаныя матэрыяльныя ўмовы, той псіхалагічны мікраклімат мнагадзетнай сям’і, у якой гадаваўся Янка Брыль, спрыяў ранняму далучэнню хлопчыка да асветы. У 1931 г. Янка Брыль скончыў 7 классаў польскай школы ў мястэчку Турэц, а пасля яе – кароткі час правучыўся ў Навагрудскай гімназіі. Школьныя гады Янка Брыль успамінае весела і зычліва. У Загоры
яго настаўнікам быў мясцовы педагог яшчэ царскага заводу, з Нясвіжскай семінарыі, нехта Аляксандр Груша, лянівы прастак, які стаў і ўшчэнт абыякавым да работы, расчараваўся ў настаўніцтве, калі давялося на старасці гадоў пераломваць сябе
з рускага на польскі лад. Польскай мове ён так і не навучыўся да пенсіі.

Не маючы магчымасці вывучыцца далей, ён пачынае працаваць у сельскай гаспадарцы і настойліва займацца самаадукацыяй – чытае кнігі беларускіх, польскіх і рускіх класікаў, таксама паступова пачынае весці культурна-асветніцкую дзейнасць і наладжвае мастацкую самадзейнасць сярод насельніцтва.

У 1939 г. у сакавіку Брыль быў прызваны ў польскую армію ў якой служыў радавым салдатам марской пяхоты. Ужо з 1 верасня пад Гдыняй пісьменнік удзельнічаў у абарончых баях супраць гітлераўскай агрэсіі. Пазней, у выніку акружэння і разгрому Гдынскага порта немцамі, трапіў у палон, з якога ў жніўні 1941 г. яму ўдалося ўцячы і вярнуцца дадому.

У Беларусі ён удзельнічаў у партызанскім руху ў Мірскім раёне ў якасці сувязнога партызанскай брыгады імя Жукава (май 1942),пазней, выконваў абавязкі намесніка рэдактара падпольнай газеты Мірскага падпольнага райкома партыі
“Сцяг свабоды” і сатырычнага антыфашысцкага лістка “Партызанскае жыгала”.
У гэты перыяд ён піша шмат сатырычных вершаў і фельетонаў, накіраваных супраць гітлераўцаў і іх пасобнікаў, а таксама нарысаў аб слаўных савецкіх людзях – камандзірах і байцах партызанскіх атрадаў.

Пасля вызвадення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, Брыль працаваў рэдактарам мірскай раённай газеты “Сцяг свабоды”.

У лістападзе 1944 г. па выкліку ЦК КПБ прыехаў у Мінск. Тут ён працаваў
у газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”, з лета 1945 г. – у часопісе “Вожык”, дзяржаўным выдавецтве БССР, намеснікам рэдактара часопісаў “Маладосць” і “Полымя”. У 1966-1971 гг. Янка Брыль быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. Таксама, у гэты час пісьменнік праводзіў актыўную дзейнасць па ўмацаванню сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Уваходзіў у рэдкалегіі альманаха “Далягляды”, рэдакцыйны савет выдавецтваў “Мастацкая літаратура”, “Юнацтва”. Быў старшынёй Беларускага аддзялення таварыства “СССР-Канада”, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963-1967 гг., 1980-85 гг.).

Узнагароджаны 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені, “Дружбы народаў”, “Знак Пашаны”, Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў Украінскай і Латвійскай ССР, медалямі.

Закончыць апісанне радаводу варта тым, што чый род – бацькоўскі
ці мацярынскі перадаў яму тыя рысы характару і творчыя задаткі, без якіх нельга стаць мастаком. Але ж даследаванні па генетыцы кажуць, што талент
не пераходзіць ад бацькоў да дзяцей у парадку прамога наследвання.
Гэтая іскрынка ўзнікае нечакана і непрадбачвана, як з’ява выключная і дзіўная. Спадкоўваюцца фізічныя рысы, канстытуцыя і нават нейкія агульныя лініі псіхалагічнага складу натуры. Янка Брыль пераняў ад бацькі высокі рост, шырокія плечы, здаровае, дужае і спраўнае цела, а таксама пародзісты мужчынскі профіль, моцны высунуты наперад падбародак. Нават невялікі дэфект зроку дастаўся
яму ад бацькі які рана пачаў карыстацца акулярамі.

Па бацькавай лініі Янку перадаліся таксама музычны слых і патрэба выяўляць сябе не толькі словам, а і голасам, які мае ў яго палётнасць, шырокі дыяпазон
і багаты мілагучны тэмбр. Я. Брыль атрымаў ад брылёўскага роду вясёлы нораў, мажорны склад душы, досціп і тую лагоднасць, што ідзе ў пары з дужасцю, уменне глядзець на свет з вышыні мудрай смяшынкі.

Як лічыць сам Іван Антонавіч, патрэбную мастаку ідэальнасць натуры, цягу
да духоўнага максімалізму і самую патрэбу змяняць свет, выкарыстоўваючы
для гэтага гаваркое і вобразнае слова, ён атрымаў ад маці і яе роду. Анастасія Іванаўна, хоць і была непісьменнай, ледзь разбірала друкаваныя словы па складах, але любіла кнігі і ад сваіх адукаваных дзяцей патрабавала ў парадку ўдзячнасці
за мацярынскія клопаты чытаць ёй услых. Я. Брыль неяк трапна сказаў пра маці: “Яна была наслуханая ў літаратуры”. Аб яе патрэбе жыць духоўным жыццём, рэгулярна ачышчаць душу, уздымацца над дробязямі побыту сведчыць рэпліка,
што захавалася ў сынавай памяці. Вяртаючыся неяк у нядзелю з Турца, з абедні,
яна, як бы апраўдваючыся за страчаны для гаспадаркі час, гаварыла:
“Вось, каб не схадзіў чалавек, ды не паслухаў пеўчых, ды не пабачыў людзей
у святочным, дык бы і жыў так, як скаціна...”

Уроджаныя здольнасці мастака пісьменнік бачыў у натуры матчынага брата Навума. Малы Іванка запамятаў шмат краўцовых вобразных высловаў, гіпербалічных метафар, вострых эпітэтаў, параўнанняў, мянушак, якімі той надзяляў сваіх знаёмых. Сустрэўшы сястру Ганну ў Турцы ён мог спытаць: “Што, сястрыца, здароўя шукаць прыехала?”, а пра свой сняданак дарожны: “Што я ўзяў: бародаўку сала і зубок часныку”.

Роднымі душамі Я.Брыль лічыў і дзядзьку Мікалая Чычука, які застаўся
ў памяці землякоў увасабленне справядлівасці, стрыечнага брата Аляксея Чычука, вахмістра лятучай кулямётнай каманды ў першую сусветную вайну поўнага георгіеўскага кавалера. Невыпадкова гэтыя родзічы увайшлі прататыпамі ў ранняе апавяданне пісьменніка “Праведнікі і зладзеі”. Стракаты букет брылёўскіх
і чычукоўскіх родавых характараў дазволіў будучаму пісьменніку рана зразумець ісціну аб многасці чалавечага, аб камедыйным і героіка-трагедыйным тыпах адносін чалавека да свету.

 

Магія Брылёўскай прозы

Чытаючы і перачытваючы напісанае Янкам Брылём, ягоны раман,
ягоныя аповесці, апавяданні, эсэ, нарысы, мініяцюры, адзначаеш сабе, якім багатым у падзеях, фактах, праявах, чалавечых асобах, якім разнастайным
у колерах і фарбах бачыць ён свет, успрымае яго. Здаецца, быццам пісьменніка
ў жыцці цікавіць усё, нямя для яго галоўнага і другароднага. Абагульняючыя высновы грунтуюцца на звычайных канкрэтных фактах. Пісьменнік не толькі ўзнаўляе і апісвае іх,ён перадае сваё ўраджанне і разуменне гэтых фактаў.
Заўсёды непаўторнае, асабістае, арыгінальнае, глыбокае.Можна сцвярджаць: свае творы – у іх падзейнай і эмацыйнай аснове – Брыль спачатку пражыў і перажыў
у рэальным жыцці. Усё ў іх асабістае, адчутае, перажытае, выпакутаванае.
А жыццё рэальнае аж да краёў было насычанападзеямі агульназначнымі, падзеямі багатага грамадска-сацыяльнага зместу, ён піша пра сябе, Брыль заўсёды піша
пра жыццё роднага краю, жыццё народа. Зноў жа, пішучы пра падзеі
і агульназначнага зместу,ён піша пра свае адносіны да іх, сваё разуменне іх, сваё месца у іх.

Таксама ў аўтабіяргафіі Брыль піша: “Было жыццё і кнігі”.
Як адзінанепадзельнае. Сама творчая натура ў яго ўзмоцнена глыбокая ўсвядобленай, угрунтованай на багатай глебе сусветнай літаратуры эстэтычнай пазіцыяй. Гэта пазіцыя не тэарэтыка, не філосафа, а мастака, высновы, меркаванні, разважанні якога узбагачаны усёй жыццёвай практыкай. Свет Янкі Брыля – арганічная частка духоўнага ладу мастака, дзе творчы пачатак з’яўляецца вызначальным.

Лірызм ранніх твораў Я. Брыля меў у сваёй аснове маральна-этычную арыентацыю, пафасам яго напаўнялі юначы маральны максімалізм, палкі бескампрамісны суд сумлення. У гады сталасці гама лірычнага свячэння ўзбагацілася перад усім за кошт інтымна-эстэтычных пачуццяў.
Сферамі, што пабуджалі мастака на лірычныя выказванні, аказаліся прырода
і маладосць – як дзве адвечныя крыніцы хараства, паўнагучнасці жыцця.

Яшчэ Янка Брыль любіў гумар, трапна карыстаўся ім і ў жыццёвых статунках, і ў мастацкай творчасці. Сутыкаючыся з дурнотай наяве ці пішучы пра яе, не грэбваў і з’едлівай іранічнасцю, а то пераходзіў і на сарказм.

Але з асаблівай асалодай і часта з захопленасцю пісаў ён пра радасцб жыцця і хараство добрых людзей. Па характару таленту ён быў лірыкам у прозе, схільным да павышанай адкрытай эмацыянальнасці пісьма. Але ягоны лірызм вельмі багаты на адценні. “За паэтычнай, лірычнай атмасферай яго твораў адчуваецца самае ўдумлівае пранікненне ў глыбіні чалавечай псіхалогіі”. У Брыля “чалавек раскрываецца ва ўсёй складанасці яго пачуццяў”, - слушна пісаў Алесь Адамовіч. Але пранікненне ў псіхалагічныя глыбіна асобы не перашкаджала Брылю бачыць чалавека ў рознабаковых сувязях са светам, ставіць яго ў “шырокі кантэкст чалавецтва” (А.Адамовіч). Гэта істотна ўзбагачала выяўленчыя магчымасці нашай літаратуры, павялічвала цікавасць да брылёўскага слова ў нас на радзіме і далёка за межамі Беларусі”.

Лірычную прозу Я.Брыль разумее як нешта вельмі блізкае да душы, нешта такое, з чым чалавек зрастаецца сэрцам. А калі гэта ёсць, то галоўнымі якасцямі твораў становіцца шчырасць, праўдзівасць, што і падымае гэтыя творы
да эстэтычных вышыняў, мастацкасці.

Чытаючы паэтычную прозу Янкі Брыля, нібы пранізаную сонцам, пачынаеш лепш бачыць і адчуваць праявы прыгожага ў жыцці і як бы ачышчаешься душой.

Глыбокай любоўю да радзімы працятая ўся творчасць пісьменніка.
Пачуццё патрыятызму ў Брыля грунтоўнае, узбагачанае асабістым вопытам
і вопытам сусветнай літаратуры. Брылёвыя эсэ і мініяцюры прысвечаны творчасці
і жыццёваму лёсу беларускіх майстроў слова: Максіму Гарэцкаму, Івану Мележу; прысвечаны гісторыі і стану роднай мовы, уяўляюць з сябе цэласную, прадуманую нацыянальную праграму. Прычым праграма гэтая падмацаваная, пацверджаная жыццём і творчасцю самаго майстра.

Брыль піша пра вечнага працаўніка, пакутніка ім творцу, гаротніка і вечнага шукальніка, простага чалавека. Пра дзяцей ягоных і бацькоў. Пра такі складаны, пакутлівы і гераічны лёс радзімы. Піша пра тое, што хвалюе людзей сёння
і будзе хваляваць заўтра. Пра тое, што непадуладна часу.

 

Апавяданні

Першыя апавяданні Я. Брыля былі напісаны ў 1937 г. ва ўмовах буржуазнай Польшчы. Друкавацца ён пачаў у заходнебеларускім часопісе “Шлях моладзі”
у 1938 г.

Ідэйна-эстэтычную вяршыню прозы Я. Брыля складаюць творы народнага плана, у цэнтры якіх філасофія сучаснай гісторыі, пошукі духоўных карэнняў
і маральных устояў быцця. Працэс далейшага развіцця беларускай нацыі, яе мовы
і культуры. мысліцца Я.Брылём у кантэксце росквіту сацыялізму; праблемы духоўныя ён упісвае ў сацыялістычнае будаўніцтва на вёсцы – як працяг гуманістычнай місіі, якую нёс у 20-30-я гг. рэвалюцыйна-вызваленчы рух
у Заходняй Беларусі (“Сэрца камуніста”, “Памяці Валянціна Таўлая”).

Першыя спелыя творы Я. Брыля напісаны ў часы Вялікай Айчыннай вайны, у час знаходжання аўтара ў партызанскім атрадзе. Частка з іх – нарысы, невялікія апавяданні і сатырычныя вершы – друкаваліся ў газетах Мірскага раёна “Сцяг свабоды” і “Партызанскае жыгала”. Але большасць з напісаных ім твораў убачылі свет не толькі пасля вайны, на старонсках беларускага савецкага друку.

У творах першых пасляваенных дзесяцігоддзяў пісьменнік асэнсоўваў праблемы развіцця старой заходнебеларускай вёскі, выкрываў уладу цемры
і ўласніцтва (“Марыля”, “Праведнікі і зладзеі”), паказваў жыццёвыя пошукі сялянства, прыход найбольш актыўных і здольных прадстаўнікоў моладзі
ў вызваленчы рух (“Граніца”, “Партрэт старэйшага таварыша”).
Сцвярджаў маральныя каштоўнасці працоўнай сям’і як школы этычнага
і патрыятычнага выхавання моладзі (“Сірочы хлеб”, “У сям’і”).

З 1945 г. апавяданні і нарысы Брыля былі надрукаваны на старонках часопісаў “Беларусь” і “ Бярозка”, а з 1947 г. – і на старонках часопіса “Полымя”.

У 1946 г. выйшла першая кніга пісьменніка “Апавяданні” з прадмоваю народнага пісьменніка БССРКандрата Крапівы, у якой дадзена высокая ацэнка творчых здольнасцей маладога празаіка. Туды ўвайшлі некалькі апавяданняў
і невялікая аповесць “У сям’і”, прысвечаныя жыццю заходнебеларускай вёскі. Героі твораў гэтай кнігі – простыя людзі заходнебеларускай вёскі, якія даўгія гады пакутвалі пад прыгнётам.

Душэўная шырыня, глыбокі погляд на чалавечае быццё, патрыятычная
і гуманістычная чуйнасць прывялі пісьменніка ў першым пасляваенным дзесяцігоддзі да вострых канфліктаў з артадаксальнымі крытыкамі, якія навязвалі мастацтву сацыялагічна спрошчаныя, дагматычныя ацэнкі, выпрацаваныя
ў атмасферы культу асобы Сталіна.

У перыяд 1946-1947 гг. Янка Брыль піша рад нарысаў і апавяданняў, прысвечаных удзелу сялян заходніх абласцей Беларусі ў партызанскай барацьбе
ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Апавяданні: “Алёшка” (1945 г.),
“Мой зямляк” (1945 г.), “Адзін дзень” (1946 г.), “Казачок” (1946 г.), “Мышалоўкі” (1946 г.). Нарысы: “Нёманскія казакі” (1946 г.), “Гэта было ў Рагачове” (1947 г.).

У сярэдзіне 50-х гг.Я.Брыль, як пачынальнік новай хвалі ў беларускай прозе, смела выкарыстоўваў зброю сатыры для выкрыцця бюракратычнай бяздушнасці, якая выхалошчвае дзелавыя і нявечыць міжлюдскія адносіны.

Мастацкі летапіс улюблёнага пісьменнікам Наднямоння працягваюць яго другі зборнік “Нёманскія казакі” (1947 г.), а таксама аповесці “Сірочы хлеб”, працу над якой ён пачаў яшчэ да вайны, “У Забалоцці днее” (1950 г. Дзяржаўная прэмія СССР 1952 г.) і на “На Быстранцы” (1955 г.) дзе на тле жыцця заходнебеларускай вёскі раскрыты пачуццёвы свет галоўнай гераіні, яе глыбокая чалавечая драма.

Не раз звяртаўся пісьменнік да тэмы Вялікай Айчыннай вайны.
У сваіх творах, прысвечаных вайне Брыль ёмка ясна перадае трагедыю краіны, пакуты народа – зламаныя лёсы людзей, пакалечаныя, знявечаныя, разбурэнне сем’яў, грамадства. Брыль змог перадаць гэты “цэлы свет болю”, болю асабістага, болю родных і блізкіх, болю агульнага. Класікай беларускай літаратуры стала
яго апавяданне “Маці” (зборнік “Надпіс на зрубе”, 1958 г.) – гераіня не пабаялася даць прытулак знясіленым чырвонаармейцам, хаця ведала, што за гэта будзе пакаранне.Тэма вайны ўздымаецца і ў апавяданнях Я. Брыля са зборніка
“Працяг размовы”, які ў 1963г. атрымаў Літаратурную прэмію імя Я. Коласа.
У пачатку 1960-х з’явіўся ў друку вядомы раман Я. Брыля “Птушкі і гнёзды”.
Гэты адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка быў прынцыпова новым словам у жанры рамана, які сам аўтар назваў “кнігай адной маладосці”.
У творы аб’яднаны эпічнасць апавядання, псіхалагізм і рэалізм.Лірычны сюжэт аповеці разгортваецца па дзвюх лініях. Адна – лінія памяці, якая збірае рысы
і драбніцы да сямейнай сагі. Другая – гісторыя атрымання запаветных архіўных матэрыялаў, што было вельміняпроста, нягледзячы на “спрыяльны” час.

Стылёвыя пошукі Я. Брыля нарадзілі арыгінальнае спалучэнне эпічных
і лірыка-псіхалагічных элементаў, тую напружана-эмацыянальную плынь,
якая была незвычайнай для традыцыйнай рэалістычнай прозы тых часоў.

Унікальнай у сусветнай літаратуры стала і створаная Я. Брылём разам
зА.АдамовічаміУ.Калеснікамдакументальная аповесць “Я з вогненай вёскі…”(1975 г.) – жудасныя ўспаміны ўцалелых жыхароў спаленых вёсак Беларусі, жорсткая, няўмольная, крывавая праўда пра вайну, пра фашызм. Гэтая кніга стала сапраўдным адкрыццём у савецкай літаратуры, першай спробай дакументальнай эпапеі народнай памяці, якая не толькі дапаўняла (праз 30 гадоў) уяўленні
аб мінулай вайне, але ў нечым супрацьстаяла яе афіцыйнай трактоўцы. “Падумаў пра такую кнігу і адразу падумаў пра Брыля”, - пісаў Алесь Адамовіч. А.Адамовіч, Я.Брыль і У.Калеснікаў аб’ехалі ўсю Беларусь , каб запісаць жахлівыя апавяданні сведкаў, людзей “з вогненных вёсак”. Некалі Янка Брыль расказваў, што працаваць над гэтай кнігай было вельмі цяжка і падчас немагчыма:душылі слёзы, перахоплівала дыханне знікаў голас. Прыходзілася выключаць мікрафон, ад’язджаць, каб перажыць пачутае і знаў вяртацца.

Адамовіч, Брыль і Калеснік запісвалі ўсё, што распавядалі відавочцы таго жаху, аднак, перш чым аддаць стужкі ў архіў, сёе-тое сцерлі з іх. І перш за ўсё – пра тое, як беларускія вёскі палілі чырвоныя партызаны. Я.Брыль перанёс гэтыя апавяданні сабе ў нататнік, а калі настаў іншы час, запісы апублікаваў.

Перакладзенная на многія замежныя мовы кніга “Я з вогненнай вёскі…” стала літаратурным бестселерам. Крытыкі так казалі пра яе: “Гэтая кніга не магля не з’явіцца”.

Мабыць, пасля гэтай кнігі Янка Брыль адчуў сваю адказнасць як перад сааўтарамі, так і перад усё беларускай літаратурай, бо зразумеў, што кніга можа адкрыць новы шлях развіцця айчыннай літаратуры.

Яркай адметнасцю вылучаюцца такія выдатныя аповесці Я. Брыля,
як “Ніжнія Байдуны” (1975 г.) і “Золак, убачаны здалёк” (1978 г., Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1982 г.) – творы глыбінна нацыянальныя, у якіх яскрава выяўляецца маральнае здароўе, высакароднасць і прыродная мудрасць беларусаў. Аповесць “Ніжнія Байдуны” ад першай да апошняй старонкі ўспрымаецца як своеасаблівая паэтычная песня пра блізкіх аўтару людзей,
яго землякоў. У гэтай аповесці жыццё цяжкае, горкае і пакутнае, а дзівацтвы
не ад “нервеннасці”, а ад сацыяльнай забітасці, прымусовага адчужэння масы
ад гісторыі і ўладарніцкіх клік над душою і целам народаў.

Уласцівы творчасці Я. Брыля аўтабіяграфізм асабліва адчуваецца
ў гэтым творы. Аповесць “Золак, убачаны здалёк” – пра дзяцінства
ў заходнебеларускай вёсцы. Крытыка адзначае, што ў беларускай літаратуры
гэты твор практычна не мае роўных.

Калі эстэтычны эпіцэнтр “Золку, убачанага здалёк” – трагедыйны
лёс гаротніка Салаўя, царскага салдата, які звар’яцеў у першай штыкавой атацы, дык у “Ніжніх Байдунах” адпаведны па інтэнсіўнасці акцэнт – камітрагічны
лёс маёра-ветэрынара Асмалоўскага, чалавекадзівака, які і ў вадзе не тоне,
і ў агні не гарыць. Такая дыстанцыя сэнсавага і стылёвага многагалосся.

Абсалютызацыя лірычнага пачатку ў прозе Я. Брыля 80-90-х гг. прыводзіць
да гранічнага размывання звычайных жанравых межаў (апавяданне-мініяцюра). Пісьменніка прываблівае поўная свабода, якую дае аўтарскай думцы эсэ:
“Быў і застаўся”, “А думаў я...”, “Пасля лемантара”(усе – 1980 г.), “Наш Караткевіч” (1985 г.). Увесь змест гэтых і падобных рэчаў утвараюць жыццёвыя факты, адлюстраваныя ў роздуме і перажываннях пісьменніка; сфера “прыдуманага” практычна знікае, для “літаратуршчыны” проста не застаецца месца. Творчае крэда “не прыдумваю, а пішу жыццё”набывае такім чынам ледзь не літаральны сэнс.

Аповесці “Муштук і папка: маленькая сага”на думку літаратуразнаўцаў, самы адкрыты аўтабіяграфічны твор пісьменніка. Як ужо шмат разоў, ён звярнуўся
да падрабязнасцей з жыцця сваёй сям’і. Але зараз фантазія мастака не развівае,
не ўдакладняе фактычны матэрыял. Не ўведзены прыдуманыя персанажы, нават імёны не зменены (некаторыя толькі не названыя). Апавядальнікам выступае
сам Іван Антонавіч Брыль – малодшы, сёмы сярод сваіх братоў і сясцёр, ужо апошні з жывых. Яго мэта – раскрыць таямніцу смерці найстарэйшага брата Валодзі, якога “з’еў трыццаць сёмы год”. У 38 годзе быў закатаваны ў Белай Царкве, паблізу якое ён працаваў заатэхнікам у саўгасе. У 1957 годзе рэабілітаваны. Пахаваны ў Быкаўні, украінскі адпаведнік беларускіх Курапатаў, лес пад Кіевам. Пры эксгумацыі сталінскіх ахвяр, закапаных ў Быкаўнянскім лесе, па знайдзеных там рэчах
з індывідуальнымі адзнакамі іх улададальнікаў следства здолела ўстанавіць прозвішчы чатырнаццаці бязвінна рэпрэсіраваных. Сярод іх – Валодзя. На месцы захавання знойдзены мунштук з надпісам : “Брыль В.А. 16.ІХ.1937 г.”

Таямніца смерці брата даўно трывожыла душу пісьменніка і шукала выйсця
на старонкі яго твораў (напрыклад, у “Птушках і гнёздах”), аднак час быў неспрыяльны. Але щсё змяняецца, і нават таямнічыя папкі ў архівах КДБ развязваюць свае матузкі. Так з'явілася надзея атрымаць у дадатак
да “танна-жаўтлявага лістка”, даведкі пра пасмяротную рэабілітацыю, іншыя, больш змястоўныя дакументы. Лірычны сюжэт аповесці разгортваецца па дзвюх лініях. Адна - лінія памяці, якая збірае рысы і драбніцы да сямейнай сагі: “...кожная чалавечая сям’я мае права на сагу, як кожны з людзей на напісанне ўспамінаў”. Другая - гісторыя атрымання запаветных архіўных матэрыялаў, што было вельмі няпроста, нягледзечы на “спрыяльны” час. Нібыта незнарок пачынаюць спаборніцтва дзве крыніцы праўды, і мёртвая, бязлітасная праўда афіцыйнага дакумента (прызнаў сваю віну) саступае: “Ён трымаўся чатыры месяцы. ...Сам ён зламаўся? Яго зламалі. Як многіх, вельмі многіх...”. Найвышэйшая праўда пра чалавека не ў чорнай папцы, а ва ўспамінах маці (“Ён быў, сынок мой, гарачы
і горды...”), у бездапаможным плачы дачушкі (“Папочка, не иди”), у памяці братоў. “Думаючы пра мільёны, адзін бачыцца вельмі маленькім у вялікай краіне,
тым больш ва ўсім вялізным свеце гэта так мала – адзін”. Аднак Брыль-лірык адмаўляе гэтую танную арыфметыку: “А ў сям’і, у душах родных гэта ж цэлы свет болю”.. Грунтуючыся на праўдзе асабістых перажыванняў, ён стварае абвінаваўчы акт супраць грамадскай сістэмы, заснаванай на прынцыповым адмаўленні каштоўнасці чалавечай асобы, паказвае “універсальнасць трагедыі, заключанай,
 як у маленечкай кроплі, у гісторыі адной чалавечай сям’і”.

Книга “Парастак: запісы і эсэ” (2006 г.) была падпісана да друку
16.06.2006 г. і выйшла яшчэ пры жыцці пісьменніка. Гэта своеасаблівы працяг лірычнай споведзі аўтара пра свет і пра сябе, пра людзей далёкіх і блізкіх, пра свой радавод. Прызнаны майстра прозы шчодра дзеліцца з чытачамі багаццем сваёй душы, шырока расчыняючы брамы скарбаў свайго жыцця, па якім ён ідзе
з нязменнай мудрасцю і дабрынёю.

На працягу ўсяго свайго творчага шляху Брыль-лірык сцвярджаў,
што канкрэтная асоба – не меншая каштоўнасць, чым народ, чалавецтва. Магчыма, гэтая ўпэўненасць дапамагла яму нарэшце, стаць самому адзіным героем сваіх твораў, адкінуць усякія літаратурныя, у тым ліку жанравыя рамкі, абмежаваўшыся самым шырокім азначэннем “лірычная проза”
(зборнік “Дзе скарб ваш”– 1997 г.). У сваім багатым вопыце, у памяці і блакнотах пісьменнік адкрывае моманты, якія маюць агульналюдскі маральны сэнс, адбіваюць у сабе прыкметы гісторыі, і давярае іх чытачу: “Іскрынкі” (1982-1994 гг.),
«Балючае і дымнае» (1958-1992). Ён лічыць патрэбным і аўтакаментарый да таго, што было зроблена ім раней і таксама стала ўжо гісторыяй: “Заказ і просьба”
(1988 г., 1991 г.), “Адным вокам” (1988-90 гг.). Як заўсёды, Я. Брыль шмат думае
і піша пра выдатных дзеячоў культуры: “Смех і смутак”, “Адзін не скажаш”
(усе – 1987 г.), «Жыта і васількі» (1990-1991), “Над фотаздымкам” (1994 г.).

Пісьменніка тут без перабольшвання можна назваць летапісцам сучаснасці, бо ён збірае і адкрывае чытачу такія звесткі пра рух жыцця і ўнутраны стан чалавека, якія ніхто апроч яго не адкрые і не зможа так асэнсаваць і падаць.

Мініяцюры

Янка Брыль – прызнаны майстар жанру мініяцюры ў сучаснай літаратуры. Мініяцюры – своеасаблівыя вершы ў прозе, таму што ў гэтых творах на фоне апавядальнай прозы шмат паэтынага пачуцця, а змест лаканічна сціснуты, часам афарыстычны. Знаходзячыся на мяжы паэзіі і прозы, яна таксама існуе
на сутыкненні мастацка-вобразнага і навукова-лагічнага абагульненняў.
Яго і тут, у мініяцюрах, выручалі ўдумлівая, дапытлівая мудрая назіральнасць, дасціпны гумар і добрая самакрытычнасць, якая не дазваляла збівацца на самазахопленасць, а яшчэ і вялікае душэўнае багацце , глыбінная чалавечнасць
і маральна-этычная птрабавальнаць, павага да жывога жыцця, уменне бачыць
і хараство ў ім, і драматычны напал, і трагічную выбуховасць пры складаных паваротах.

У 1965 г. Янка Брыль выдаў першую кнігу мініяцюр “Жменя сонечных промняў”. У прадмоўцы да яе гаворыцца: “І вось пісьменнік прапануе ўвазе чытача сваё захапленне жыццём, чалавекам, прыродай, сваю любоў, нянавісць
і смутак, усмешкі і роздум”. Хораша аформленае пад яго запісную кніжку выданне мела вялікі поспех. Яго ўпэўнена прагназаваў брат Янкі Брыля: “Міша неяк нядаўна казаў, што гэта будзе самым значным з усяго, што я зраблю”, – занатаваў той прагноз Брыль у 1960 годзе. Потым убачылі свет кнігі“Вітраж” (1972 г.), “Акраец хлеба” (1977 г.). Гэтыя зборнікі былі пракладзены на мовы многіх народаў свету.

У творчасці ж самаго пісьменніка, пераважна апошнія гады, мініяцюры займаюць, па сутнасці, галоўнае месца. Складаюць яны і большую частку пазнейшых кніг : “Трохі пра вечнае” (1978 г.), “Сёння і памяць” (1985 г.),
“Пішу, як жыву” (1988 г.), “На сцежцы дзеці” (1988 г.), “Вячэрняе” (1994 г.),
“Дзе скарб ваш” (1997 г.), “З людзьмі і сам-насам” (2003 г.) і інш.

У 2004 г. пабачыў свет невялічкі зборнік мініяцюр “Блакітны зніч”,
а ў 2006 г. – зборнік “Парастак” – гэта апошняе прыжыццёвае выданне
Янкі Брыля.

Брылёўскія мініяцюры адрознівае глыбокі роздум, назіральнасць Я.Брыля, дасканалае валоданне словам, адчуваецца вышыня, выверанась маральных крытэрыяў. Разам яны ўяўляюць яркую, сонечную, рознакаляровую, мазаічную панараму нацыянальнага жыцця. Менавіта мініяцюра стала тым жанрам,
які найбольш поўна раскрыў унутраны свет мастака, выявіў грані яго творчай індывідуальнасці.

Творы малой празаічный формы (разнастайныя па жанравых асаблівасцях мініяцюры, абразкі, невялікія лірычныя апавяданні) Я. Брыль пісаў на працягу ўсяго перыяду творчай дзейнасці і яны цесна паяднаны з яго творчай і жыццёвай біяграфіяй, часам нагадвае дзённікі і запісныя кніжкі. Пісьменнік нават даваў адпаведныя падзагалоўкі сваім публікацыям: “Запісы”, “З лірычных запісаў”,
а то і проста “Лірычнае”. Гэтыя запісы ўяўляюць роздум Янкі Брыля пра сэнс чалавечага жыцця, пра свет, пра паяднанасць людзей і народаў, пра спалучанасць душы чалавечай з навакольнай прыродай, як напрыклад “трохі пра вечнае”
ці “Загадка”. Мініяцюры Янкі Брыля ўводзяць нас у свет дзейснай маралі, агульначалавечыя ідэалы ў яго мастацкай перадачы спалучаюцца з канкрэтнымі носьбітамі – героем ці самім аўтарам – і тым самым актуалізіруюцца.

У сваіх творах пісьменнік зацвярджае права мастака заставацца самім сабою: быць шчырым і паслядоўным, не паддавацца модзе ці карыслівым спакусам.

Нават больш буйныя яго творы, як можна заўважыць нярэдка складаюцца
з кавалачкаў-цаглінак, якія самі па сабе, дзякуючы сваёй самастойнасці
і закончанасці, маглі б стаць асобнымі невялікімі мастацкімі творамі. Калі гаварыць пра ідэйна-філасофскую накіраванасць мініяцюр, то нельга не сказаць, што ў многім яе вызначаў час, тыя грамадска-філасофскія павевы, якія адчуваліся ў розныя перыяды савецкай эпохі і постсавецкага часу. Многія свае думкі, хваляванні пісьменнік здолеў выказаць у больш позніх творах, шчыра кажучы чытачу аб немагчымасці падзяліцца гэтым раней з прычыны неспрыяльнага грамадска-палітычнага становішча. Адпаведна філасофскай зададзенасці твораў дзейнічаюць і героі, кожны са сваім разуменнем рэчаіснасці, сваёй меркай паводзін уласных і ўчынкаў іных людзей. Героі не проста знаходзяцца ў нейкай штучнай пустэчы, яны – у грамадстве, нярэдка вызначаюцца сярод агульнай масы нейкімі незвычайнымі, цікавымі якасцямі характару. І праз асобу, яе светапогляд пісьменнік падае не проста сваё разуменне навакольнага свету, але і перадае асабістае стаўленне да жыцця, сваё бачанне прыгожага і пачварнага, трагічнага
і камічнага. І форма мініяцюры тут вельмі адпаведная, бо дазваляе з вуснаў лірычнага героя, які яшчэ і назіральнік, удзельнік падзей, наўпрост перадаць думку, пэўнае меркаванне, своеасаблівым позіркам глянуць і ацаніць нейкую сітуацыю, учынак.

Ёсць у Янкі Брыля характэрная для разумення сутнасці ягонай творчасці мініяцюра. Ён там піша: “Чытаю гісторыю, думаючы пра змены фармацый, стагоддзі…І раптам яскрава, міжволі ўбачыў нястомную бабку Прузыну
або Агату – як яна дробна, мільгаючы чорнымі, парэпанымі пяткамі, ідзе, спяшаецца ў поле ці з поля, дзе толькі праца ды праца…Дзеля кавалка яшчэ ўсё
не вельмі шчодрага хлеба. Бабка прайшла ўслед за многімі. Зямля ўсё круціцца,ідуць другія бабкі…”

Тут адказ-развага на самае істотнае жыццёвае і эстэтычнае пытанне. Думаючы пра вечнае, дбаючы пра агульназначнае, бычыць штодзённае, сённяшняе, цікавіцца звычайным, простым. Ды не проста бачыць цікавіцца, холадна канстатаваць. А адчуць сэрцам, усвядоміць розумам. Адчуць і ўсвядоміць у правторы і часе, у пастаянным рухі.

У 1994 г. Я. Брыль выскажа сваю ўпэўненасць: “І ўсё-такі ў сваіх мініяцюрах я адчуваюся найбольш самім сабою. ...Нейкая нават невытлумачальнае пачуццё да гэтых запісаў, якое вельмі па-свойму гаворыць мне, што я яшчэ штосьці добрае буду рабіць, што пра такое іменна я і марыў з самага свайго пачатку”
(Брыль Я. Вячэрняе. Мн., 1994)

Пераклады

Іван Антонавіч усё жыццё займаўся самаадукацыяй, добра валодаў польскай мовай, займаўся перакладамі. Перакладаў творы Элаізы Ажэшкі, класікаў рускай літаратуры – Антона Чэхава, Льва Талстога, Івана Крылова, Максіма Горкага. Перакладчыцкая дзейнасць – гэта адлюстраванне літаратурных густаў пісьменніка. Сведчаннем прызнання творчасці Янкі Брыля з’яўляюцца шматлікія пераклады ягоных твораў на розныя мовы свету: іспанскую, польскую, ангельскую, туркменскую, украінскую і балгарскую).

Янка Брыль выявіў сябе як майстра кароткага псіхалагічнага апавядання, аповесці і сатырычнага апавядання. Мова яго твораў выразная, вобразаная.
Героі твораў Я. Брыля гавораць жывой народнай беларускай мовай.

Янка Брыль зорка прыкмячае новыя рысы ў нашым сучасніку
і ўмее ўсебакова паказаць іх у жыццёвых мастацкіх вобразах. Проста і вобразна апавядае аўтар у сваіх творах пра вялікія, значныя з’явы нашага сучаснага жыцця.

Творы Я. Брыля шмат разоў перавыдаваліся. У СССР выйшла 31 кніга
Янкі Брыля ў арыгінале, а таксама перакладзенныя на іншыя мовы (украінскую, рускую, літоўскую, латышскую, татарскую, французскую, англійскую
і іспанскую)

 

Заключэнне

Радзіма Янкі Брыля – Гродзеншчына – старажытны і багаты край. Мінулае родных мясцін і сучасныя праблемы пісьменнік заўсёды ведаў добра, як сваю біяграфію. Ён быў перакананы, што хараства зямлі, вопыту землякоў, цяжару чалавечых лёсаў і багацця характараў яму ніколі не ўдасца вычарпаць,
як не ўдалося гэта славутым папярэднікам – А.Міцкевічу, У.Сыракомлі,
Я.Коласу. На сёмым дзесятку заяўляе: “Я змагу яшчэ нешта вартае зрабіць, толькі вярнуўшыся туды, адкуль выйшаў, толькі стаўшы бліжэй да роднага кута”.

Сакрэт стылю Янкі Брыля, на думку даследчыка, найлепшага сябра Уладзіміра Калесніка, у абаяльнасці асобы, натуры апавядальніка. Здзіўляе фенаменальная чуйнасць яго на слова, не на зрокавы вобраз і нават
не на слыхавую эмоцыю, а на слова як на нематэрыяльны матэрыял,
у якім зліваюцца рэчыўнасць і духоўнасць, пачуццёвасць і мудрасць.
Слова для Янкі Брыля – форма жыцця душы: “Калі я апісваю прыроду,
гэта не капіраванне, а радасць, што жыву, што бачу”.

Значэнне творчасці Я. Брыля – з 1981 года народнага пісьменніка Беларусі – для сучаснага літаратурнага працэса ўдала ахарактарызаваў М. Стральцоў:
“I школа, і традыцыя”. Сапраўды, каб дастойна ацаніць зараз уклад гэтага пісьменніка ў развіццё айчыннай прозы, неабходна перш за ўсё даследаваць
яго разгалінаваныя сувязі – з папярэднікамі і спадкаемцамі, а таксама
з сучаснікамі, як у Беларусі, так і за яе межамі. Але гэта яшчэ застаецца перспектывай нашай літаратурнай навукі. Бясспрэчна аднак, што без Янкі Брыля беларуская літаратура была б у нечым іншай. Ён - адзін з тых майстроў,
што забяспечваюць нашаму прыгожаму пісьменству сусветнае прызнанне.

Не стала Івана Антонавіча Брыля 24 ліпеня 2006 года. Ён не дажыў некалькі дзён да свайго 89-годдзя.На шчасце, ён належыць да тых сапраўдных майстроў слова, да якіх пастаянна хочацца вяртацца, каб зноў і зноў перачытваць, адкрываць у яго светлай і мудрай прозе новыя глыбіні сэнсу, чэрпаць
у яго жыццядайным слове натхненне і сілу. А гэта значыць, што ён ёсць і будзе
з намі заўсёды ў сваім самым важным, дзеля чаго прыйшоў на гэты свет і дзеля чаго так прыгожа, змястоўна, творча і светла жыў.

Што да архіва пісьменніка, то яго ён перадаў у Коласаўскую бібліятэку
і ў Літаратурны архіў: рукапісы, перапіску, узнагароды, фота. Прычым перадаваць пачаў яшчэ за 10 гадоў да смерці. Па волі пісьменніка, пяць гадоў большая частка ўсяго была закрыта. Пасля гэтага тэрміну Іван Антонавіч загадаў надрукаваць
яго дзённікавыя запісы, там больш пяці тысяч старонак.Ён сам набіраў ўсё гэта
на машынцы, таму не чыталі іх нават сямейнікі.

Творчасць Янкі Брыля прасякнута глыбокай і чыстай любовю да сваёй раздімы. Заўсёды галоўнай мэтай сэнсам яго жыцця было шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі і роднаму народу.

Выдатнае майстэрства Янкі Брыля, ягоныя дасягненні ў літаратуры ўшанаваны званнем народнага пісменніка (1981 г.). Быў Янка Брыль і дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, адным з кіраўнікоў Саюза пісьменнікаў Беларусі, шмат займаўся грамадскімі справамі. І ўсюды працаваў з поўнай аддачай, абараняў праўду і справядлівасць. Ягоны гуманізм, узрошчаны на талстоўскіх традыцыях, у самыя цяжкія часы ўспрымаўся як глыток свежага паветра.

 


Вытрымкі з твораў

Мініяцюры

Рэмбрант. Ротэрдамская галерэя.

Многа партрэтаў важных, у той час знакамітых персон.

Сёння забаўна: ім здавалася, што яны робяць ласку мастаку, што не ён, а яны робяць ласку мастаку, што не ён, а яны застануцца!..

      Архіў. Чытаю справы пра фашысцкія карныя экспедыцыі. Многа, да жаху многа ахвяр…А тут чалавек памятае трыццаць гадоў, як ён, тады малы, бачыў такое:

“Немец і паліцай валі да ямы на ўзлеску жанчыну. Яна плакала. Потым пачуўся стрэл. Адзін.”

І ўсё, што ён ведае, што ён можа сказаць. Як гэта многа!..

    Як лёгка асуджаем мы сваіх папярэднікаў за іх нерашучасць, нясмеласць, непрынцыповась і як ганебна ціха паводзім сябе, бачачы … сёння тое, што не так, далёка не так. Толькі шэпчамся з найбліжэйшымі…

Самы пачатак кастрычніка, некалькі начных прымаразкаў - і ўжо не толькі наша ліпа пасыпалася так хутка пажаўцелай лістотай, але і прыдарожны дуб, што найбліжэйшы нам успамінамі пра знойдзеныя пад ім баравікі, таксама неўпрыцям азалаціўся.

Жонка неяк сказала, што, каб яна была пісьменніцай, - ой, як хораша напісала б пра свае адчуванні ў лесе!..

Я таксама хацеў бы гэтага шчасця. А толькі ўспамінаю, як яно ў мяне бывала.

Хвалюе музыка, паэзія - як музыка, а добрая, з божым знакам проза таксама хвалюе - паэзіяй.

Мне прывезлі багаты том Рэя Брэдберы, і вось я чытаю «Вино из одуванчиков», і вось яно зноў: «...и пробуждается поэзия во мне!..»

«Я не сонца, я ўсіх не нагрэю...» Як апраўданне бездапаможнасці, шчырае ці толькі каб за яе схавацца.

А каб усім паспачуваць, ахапіўшы сэрцам тое, што чуеш пра людскія беды і трагедыі, - сэрца патрэбна хіба такое ж, як сонца.

Нізкая душа, вырваўшыся з-пад прыгнёту, прыгнятае сама.

Паўтараю Дастаеўскага без двукосся, бо з памяці. А вось і другое, не ягонае:

Нізкая душа, дарваўшыся да ўлады, рада помсціць кожнаму, хто перад ёю ў нечым «вінаваты».

Асабістае так і ўплывае на грамадскае, на гісторыю.

Па тэлевізары - страшныя вынікі афганскага землятрусу, - што засталося ад вёскі ў горах. А найстрашнейшае, рэзка балючае - дзяўчынка гадоў дзесяці на фоне ўшчэнт разбуранага паселішча, якая на ўвесь дзіцячы рот выбухнула плачам якраз у той момант, як з'явілася ў кадры, пасля чаго пайшлі словы карэспандэнта пра тое, што яна засталася з усёй сям’і, на цэлым свеце - адна...

Перад ушанаваннем Данусі Бічэль у Купалавым музеі, уранні, я па звычаі, пераглядаў два яе зборнікі, асабліва «Даўняе сонца», выбраную лірыку, што перачытваючы, што ўспамінаючы. Дзіўна неяк адчулася, што іншамоўнай, іншанароднай паэткай яна аніяк не магла б з'явіцца, быць, бо родная мова яе не па выбару, з ёю яна выйшла ў свет і ўвайшла ў паэзію па-сямейнаму, па-спадчыннаму арганічна і неадменна. 1 расказала пра сваё - малую дзяўчынку, пасля пра гатовую да кахання і мацярынства дзяўчыну, шчаслівую маму, а вось ужо і бабулю. У гэтую канву жаночай долі, вядома ж, уплятаецца і ценявое, і грамадскае, аднак мне найлепей бачыцца вобраз жанчыны-паэткі ў таленавітым развіцці яе галоўнай значнасці.

Дадатковы матэрыял

Янка Брыль “З людзьмі і сам-насам” 2003

Я трохі вядомы ў маёй вельмі малавядомай у свеце краіне, і вядомасць мая, якая ёсць і якая будзе, калі яна будзе, - гэта не тое, чым трэба жыць і чым я ў асноўным жыву.

********

Максім Гарэцкі, дадатковы, пяты том твораў, «Літаратурная крытыка і публіцыстыка».

Сярэдняя каморніцкая адукацыя. А ўся культура - ад таленту і працы над сабой. Яшчэ адно выдатнае сведчанне, як гэта важна для сапраўднага літаратара.

Перачытваецца нават крытыка, чаму, відаць, садзейнічае і прысутнасць аўтара ў яго свабодзе, хоць і няпоўнай, падыходу да роднай літаратуры. Гэтым ён мне нагадвае Юльяна Кшыжаноўскага, які ўмеў гаварыць праўду, хоць і прыкрую, і жывым ды вядомым.

Дакрананне да гэтай душы дапамагае трымацца на годным узроўні.

Бедная, родная хатка на фотаздымку і родная вёска, якую мне давялося бачыць двойчы. Цяпер, успамінаючы іх да шчымоты сэрца, можна гаварыць і пра народнасць Гарэцкага, і пра здзіўляючы цуд ягонага ўзлёту на вышыні агульналюдской культуры, і пра трагедыю ды злачынства, - замучыць, замардаваць такога чалавека і літаратара на сорак пятым годзе жыцця!..

Дзеля належнай арыентацыі ў злобе нашых дзён такое трэба памятаць.

********Янка Брыль “Злюдзьмі і сам-насам” 2003

Я трохі вядомы ў маёй вельмі малавядомай у свеце краіне, і вядомасць мая, якая ёсць і якая будзе, калі яна будзе, - гэта не тое, чым трэба жыць і чым я ў асноўным жыву.

 

Максім Гарэцкі, дадатковы, пяты том твораў, «Літаратурная крытыка і публіцыстыка».

Сярэдняя каморніцкая адукацыя. А ўся культура - ад таленту і працы над сабой. Яшчэ адно выдатнае сведчанне, як гэта важна для сапраўднага літаратара.

Перачытваецца нават крытыка, чаму, відаць, садзейнічае і прысутнасць аўтара ў яго свабодзе, хоць і няпоўнай, падыходу да роднай літаратуры. Гэтым ён мне нагадвае Юльяна Кшыжаноўскага, які ўмеў гаварыць праўду, хоць і прыкрую, і жывым ды вядомым.

Дакрананне да гэтай душы дапамагае трымацца на годным узроўні.

Бедная, родная хатка на фотаздымку і родная вёска, якую мне давялося бачыць двойчы. Цяпер, успамінаючы іх да шчымоты сэрца, можна гаварыць і пра народнасць Гарэцкага, і пра здзіўляючы цуд ягонага ўзлёту на вышыні агульналюдской культуры, і пра трагедыю ды злачынства, - замучыць, замардаваць такога чалавека і літаратара на сорак пятым годзе жыцця!..

Дзеля належнай арыентацыі ў злобе нашых дзён такое трэба памятаць.

 

Самы пачатак кастрычніка, некалькі начных прымаразкаў - і ўжо не толькі наша ліпа пасыпалася так хутка пажаўцелай лістотай, але і прыдарожны дуб, што найбліжэйшы нам успамінамі пра знойдзеныя пад ім баравікі, таксама неўпрыцям азалаціўся.

Жонка неяк сказала, што, каб яна была пісьменніцай, - ой, як хораша напісала б пра свае адчуванні ў лесе!..

Я таксама хацеў бы гэтага шчасця. А толькі ўспамінаю, як яно ў мяне бывала.

 

Хвалюе музыка, паэзія - як музыка, а добрая, з божым знакам проза таксама хвалюе - паэзіяй.

Мне прывезлі багаты том Рэя Брэдберы, і вось я чытаю «Вино из одуванчиков», і вось яно зноў: «...и пробуждается поэзия во мне!..»

 

«Я не сонца, я ўсіх не нагрэю...» Як апраўданне бездапаможнасці, шчырае ці толькі каб за яе схавацца.

А каб усім паспачуваць, ахапіўшы сэрцам тое, што чуеш пра людскія беды і трагедыі, - сэрца патрэбна хіба такое ж, як сонца.

 

Я.Брыль: “Вышэй за ўсё і перш за ўсё – чалавечнасць. Я веру ў гэта ўсё сваё жыццё, і толькі гэта засталося б у мяне, калі б прыйшло найбольшае ці апошняе гора.”

 

Нізкая душа, вырваўшыся з-пад прыгнёту, прыгнятае сама.

Паўтараю Дастаеўскага без двукосся, бо з памяці. А вось і другое, не ягонае:

Нізкая душа, дарваўшыся да ўлады, рада помсціць кожнаму, хто перад ёю ў нечым «вінаваты».

Асабістае так і ўплывае на грамадскае, на гісторыю.

 

Па тэлевізары - страшныя вынікі афганскага землятрусу, - што засталося ад вёскі ў горах. А найстрашнейшае, рэзка балючае - дзяўчынка гадоў дзесяці на фоне ўшчэнт разбуранага паселішча, якая на ўвесь дзіцячы рот выбухнула плачам якраз у той момант, як з'явілася ў кадры, пасля чаго пайшлі словы карэспандэнта пра тое, што яна засталася з усёй сям’і, на цэлым свеце - адна...

Перад ушанаваннем Данусі Бічэль у Купалавым музеі, уранні, я па звычаі, пераглядаў два яе зборнікі, асабліва «Даўняе сонца», выбраную лірыку, што перачытваючы, што ўспамінаючы. Дзіўна неяк адчулася, што іншамоўнай, іншанароднай паэткай яна аніяк не магла б з'явіцца, быць, бо родная мова яе не па выбару, з ёю яна выйшла ў свет і ўвайшла ў паэзію па-сямейнаму, па-спадчыннаму арганічна і неадменна. 1 расказала пра сваё - малую дзяўчынку, пасля пра гатовую да кахання і мацярынства дзяўчыну, шчаслівую маму, а вось ужо і бабулю. У гэтую канву жаночай долі, вядома ж, уплятаецца і ценявое, і грамадскае, аднак мне найлепей бачыцца вобраз жанчыны-паэткі ў таленавітым развіцці яе галоўнай значнасці.

 

Я.Брыль пра маці: «На долю яе прыйшлося чатыры вайны, тры рэвалюцыі, пяць перамен улады, семдзесят шэсць год прасніцы, сярпа і цэпа, трохі песняў ды смеху, куды больш думак, чакання і слёз. Абедзве дачкі аўдавелі амаль услед за ёю. З пяці сыноў, што выжылі да сталага ўзросту, усе пяць былі салдатамі, чатыры ваявалі ў трох войнах, двух былі ў варожым палоне, двух – праз памылку – сядзелі ў роднай турме, трэці, за праўду, у панскай, аднаго, найстарэйшага, з'еў 37-мы год…»

 

Я.Брыль у прадмове да рамана “Птушкі і гнёзды”: “Для гэтай кнігі я аддаў свайму герою многае з перажытага. Але ўсё ж яна – не аўтабіяграфія, а – біяграфія адной душы, расказ пра яшчэ адзін шлях да святла, пра яшчэ адно месца у страі яго абаронцаў. Кніга напісана не па праву заслуг і пакут. Толькі па праву любасці да чалавека – які ён ёсць, які ён будзе або павінен быць”(1962-1964).

 

У 1994 г. Я. Брыль выскажа сваю ўпэўненасць: “І ўсё-такі ў сваіх мініяцюрах я адчуваюся найбольш самім сабою. ...Нейкая нават невытлумачальнае пачуццё да гэтых запісаў, якое вельмі па-свойму гаворыць мне, што я яшчэ штосьці добрае буду рабіць, што пра такое іменна я і марыў з самага свайго пачатку”

(Пра жыццёвыя і творчыя вытокі Я. Брыля цікава і падрабязна піша У. Калеснік у кнізе «Янка Брыль. Нарыс жыцця і творчасці». Мн., 1990).

 

У сямейнай тэме прадстаўлены разнастайныя фотаздымкі – 20-х і 80-х гадоў, ахопліваючы практычна ўсё жыццё пісьменніка: Янка – вучань сёмага класа, Янка разам са сваімі роднымі – бацькамі, братамі і Іван Антонавіч ўжо са сваёй уласнай сям’ёй – жонкай Нінай Міхайлаўнай, сынам Андрэем, унукамі.

 

Да прозы майстра вяртаешся, як у родны бацькоўскі дом пасля доўгай адсутнасці, калі кожная дробязь нагадвае дзяцінства, твой выток і пачатак, абуджае ўспаміны апрача страчаных мрояў і летуценняў. Вяртаешся ў свой родны свет, які ад нараджэння і да сконубыў і застаеццатваім.

Сям'я, родная хата, вёска для многіхлюдзей – амальцэнтрсусвету. Нават у сталыя гады інтуіцыяперамяшчаеўласнае «я» чалавека ў мікрасветроднайсям'і і прымушае ад бацькавагапарогамераць шлях да вялікіхадкрыццяў. У гісторыісваёйсям'і Янка Брыль бачыўтыповыяпрыкметылёсубеларусаў у ХХ стагоддзі. Ён не аднойчыпадкрэсліваўгэта ў сваіхтворах, шырокавыкарыстоўваючыаўтабіяграфічныяматэрыялы.

Тэма, якая расказвае пра блізкіх сяброў, знаёмых Янкі Брыля, суправаджае нас па ўсёй экспазіцыі. Бо сябры заўсёды былі побач, на працягу ўсяго жыцця пісьменніка.

 Фотаздымкі: маладыя пісьменнікі на сустрэчы з Якубам Коласам, Янка Брыль з Іванам Мележам і Усеваладам Краўчанкам, Анатолем Вялюгіным і Рыгорам Барадуліным, з Алесем Адамовічам, у майстэрні вядомага беларускага скульптара Заіра Азгура. 

Прадстаўлена ліставанне з выдатным беларускім спеваком, выканаўцам славянскіх песень Міхасём Забейдам-Суміцкім (1900-1981). Міхась Забэйда-Суміцкі падтрымліваў шчыльныя сувязі з дзеячамі беларускай культуры, у тым ліку з М.Танкам, Я. Брылём, С. Грахоўскім, У. Караткевічам. На экспазіцыі прадстаўлены нататнік спевака з чарнавіком ліста да Янкі Брыля, ліст пісьменніка да Забэйды-Суміцкага, фотаздымак сустрэчы Міхася Іванавіча з прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку і Янкам Брылём.

Так склаўся лёс спевака, што жыў ён доўгія гады за мяжой, апошнія ў Празе. Спяваў у свой час у Харбінскім оперным тэатры (дэбютаваў у 1929), у 1932-34 стажыраваўся ў Міланскім оперным тэатры “Ла скала”, даваў канцэрты ў Мілане, Варэзе і іншых гарадах Італіі. Спяваў у Познанскім оперным тэатры. У 1936-40 – саліст Варшаўскага радыё. З мая 1940 у Празе, працаваў у Нацыянальным оперным тэатры. У 1963 годзе спявак прыязджаў у Беларусь, дзякуючы намаганням беларускіх пісьменнікаў, выступаў у Мінску, Гродне.

 

Добрыя словы пра раман сказаў знаёмы Антона Іванавіча, яго калега – паэт, празаік Масей Сяднёў. (Майсей Ларывонавіч быў арыштаваны яшчэ ў студэнцкія гады і высланы на Калыму, дзе прабыў 5 гадоў. Перад самай вайной яго прывезлі ў Мінск на перагляд справы. З прыходам нямецка-фашысцкіх захопнікаў апынуўся на волі, быў адпушчаны канвоем каля Чэрвеня. У 1943 выехаў у Беласток, пасля перасяліўся ў ЗША. Канчаткова рэабілітаваны Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь у 1992 годзе.) Доўгія гады ішло ліставанне паміж пісьменнікамі. У 1990, 92, 93, 94 гадах Масей Сяднеў наведаў Беларусь.

І зноў перад намі фотаздымкі і перапіска са сваімі сябрамі і калегамі – Максім Танк, Галіна Максімаўна Гарэцкая – дачка выдатнага беларускага празаіка Максіма Гарэцкага.

Прадстаўлены на выставе і цікавыя мастацкя работы – вялікі партрэт Янкі Брыля мастака Міхася Будавея (дыпломная праца) і шарж Анатоля Волкава да 50-годдзя Івана Антонавіча. Размовы, сустрэчы з сябрамі, калегамі падрымлівалі самога пісьменніка. Вось вы бачыце іх на фотаздымках – Уладзімір Караткевіч, Міхась Лынькоў, Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч. Гэта вельмі важна старонка ў жыцці Івана Антонавіча, відаць і ў жыцці кожнага чалавека. Што даражэй за ўзаемапаразуменне, шчырасць, цеплыню паміж людзьмі. Зноў хочацца паўтарыць брылёўскія словы, што “вышэй за ўсё і перш за ўсё – чалавечнасць…”. Жыццёвае крэда народнага пісьменніка Янкі Брыля. Заўсёды са спагадай і любоўю ставіўся ён да тых, хто побач, і, безумоўна, да сваіх літаратурных герояў, якія былі ўзяты з самога жыцця. Іван Антонавіч добра вядомы не толькі як выдатны празаік, але і як выдатны перакладчык.

 


[1]Сказана гэта былоЯнкам (Іванам Антонавічам) Брылем у 1981 г., калі ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі стала знакам агульнага прызнання заслуг майстра амаль за паўстагоддзе плённай працы. Такое творчаекрэдалёгкапрыняць за вынікпрацяглыхідэйна-мастацкіхпошукаў. Аднакпра тое, штолітаратура – гэтаслужэнне, Я.Брыльведаўзаўсёды.


Дата добавления: 2018-05-12; просмотров: 1713; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!