ВОПРОС№42:Война Польши и России. Второе объявление БССР.



У лiстападзе 1918г. адрадзiлася Польская дзяржава. Яе Пiлсудскi аб'я-

вiу аб аднауленнi Рэчы Паспалiтай у межах 1772г.А ужо у снежнi 1918г.поль

скi урад стау на шлях ажыццяулення сваiх памерау далучыць землi Украiны,

Беларусi i Лiтвы да Польшчы.Улiчваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня

на нарадзе у Гродна Рада БНР,якой у той час падпарадкоувалася Гродзеншчы-

на,стварыла Савет Дзяржаунай абароны.Яго узначалiлi В.Ластоускi i генерал

В.Кандратовiч. Але сiлы былi няроуныя. Таму было вырашана далучыцьь Гро-

дзеншчыну да Лiтоускай рэспублiкi на правах аутаномii. Лiтоуская рэспублi

ка у той час была прызнана шэрагам дзяржау у тым лiку i краiнамi Антанты.

З мэтай адстойвання iнтарэсау беларускага народа i кiравання беларускiмi

землямi пры Лiтоускiм урадзе было створа на Мiнiстэрства беларускiх спрау,

якое узначалiу I.Варонка.Да пачатку 1919г. польскiя войскi захапiлi знач-

ную частку Гродзенскай губернii,а потым працягвалi наступленне у трох на-

прамках: 1)Вiльня-Лiда-Маладзечна, 2)Баранавiчы-Мiнск, 3)Кобрын-Пiнск. Да

сярэдзiны сакавiка iм удалося захапiць Брэст, Ваукавыск, Слонiм, Скiдаль,

Шчучын, Пiнск, Баранавiчы. Бальшавiцкая улада не змагла арганiзаваць знач

нага супрацiулення польскiм вайскам.Справа у тым, што вялiкiя сiлы Чырво-

най Армii у гэты перыяд канцэнтравалiся на Усходнiм фронце,якi бальшавiц-

кi урад лiчыу галоуным. Нават у час наступлення палякау мабiлiзаваныя у

Чырвоную Армiю накiроувалiся на Усход. Вясной 1919г. польскiя войскi заха

пiлi Лiду i Вiльню. Урад ЛiтБел пераехау у Мiнск.У мэтах канцэнтрацыi сiл

i узмацнення абароны 1 чэрвеня 1919г. у Маскве было прынята рашэнне аб пе

радачы паунамоцтвау бальшавiцкiх урадау Украiны, ЛiтБел i Латвii ураду

РСФСР. Лiтоуска-беларуская армiя была перайменавана у 16 армiю. Але поль-

скае наступленне працягвалася. Савецкiя войскi пакiнулi Мiнск, Слуцк,Жло-

бiн, Рагачоу i iнш. Пагроза навiсла над Гомелем. I толькi на лiнii р.Бярэ

зiныфронт стабiлiзавауся да вясны 1920г.

  У сакавiку 1920г. польскiя войскi пачалi новае наступленне. Пры дапамо

зе Антанты яны захапiлi Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу.25 красавiка палякi су

месназ пятлюрауцамi разгарнулi наступленне на працягу усяго польска-савец

кага фронту ад р.ПРыпяць да р.Днестр.

  Дзякуючы перакiдванню войск з Усходняга фронту, Чырвоная Армiя 14 мая

1920г. здолела перайсцi у контрнаступленне. Але з-за недахопу сiл наступ0-

ленне не дала вынiкау.Новае наступленне Чырвонай Армii распачалося у лiпе

нi 1920г.Яно было старанна падрыхтавана i дало плён. 7 лiпеня быу вызвале

ны Мiнск, а 1 жнiуня - Брэст.

  Пад нацiскам А.Чарвякова,З.Жылуновiча, Д.Чарнушэвiча ЦК КП(б)Б прызнау

 неабходным выступiць з дэкларацыяй аб прызнаннi самавызначэння беларуска-

га народа. 31 лiпеня 1920г. у Мiнску была прынята Дэкларацыя незалежнасцi

БССР у межах адной (Мiнскай) губернii. Гэта было не столькi аднауленне бе

ларускай дзяржавы, колькi супакойванне народных мас. Супраць гэтага акта

выступiлi беларускiя эсеры, якiя жадалi бачыць Беларусь сапрауды цэласнай

i незалежнай дзяржавай.

 

 

ВОПРОС№43:НЭП и его особенности проведения в Б.

Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства.Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў.З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г.  Сродкамi яе рэалiзацыi вызначалiся: х а р ч п а д а т а к, к а а п е р а ц ы я, с в а б о д н а е п р а д п р ы й м а л ь н i ц т в а i с в а б о д н ы р ы н а к.

 Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам.Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць.У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы.Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках.Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы.Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю.Узнаўлялася грашовая аплата працы.Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца.Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў.Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш.Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему.У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш.У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары.Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы.Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку.Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася.У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны. У 1927г. аб'ём валавай прадукцыi iндустрыi БССР перавысiу даваенны уз-

ровень. На долю дзяржаунай прамысловасцi прыходзiлася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыi. Палепшылiся у параунаннi з даваеннымi, умовы працы i быту, павысiуся жыццёвы узровень. Паднялася вытворчая i грамадска-палiтычная актыунасць рабочых.


Дата добавления: 2018-05-02; просмотров: 206; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!