Казімір Ягайлавіч. Прывілей 1447 г.



Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (з 1440), кароль Польшчы (з чэрвеня 1447). Малодшы сын Ягайлы i князёўны Соф'і Друцкай. Выбра­ны вялікім князем БеларускаЛітоўскай дзяржавы. Прысягаючы на вернасць сваей дзяржаве, ён абяцаў не аддаваць Валынь, Падолле i Кіеў, якіх дамагалася Польшча. I стрымаў прысягу. Польшчы ён прысягнуў толькі ў 1453. У знешняй палітыцы імкнуўся да захавання цэласнасці тэрыторыі Княства. У 1444 ён вярнуў у склад БеларускаЛітоўскай дзяржавы Дарагічынскую зямлю, раней захопленую Польшчай. Да поль­скай дзяржавы далучыў былыя самастойныя Асвяцімскае i Мазавецкае княствы. У выніку 13гадовай вайны з крыжакамі (1454—66) i Торуньскага дагавора 1466 Полыпча вярнула свае паморскія землі i Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць ад Польшчы. К. давялося адбіваць амаль штогод татарскія набегі .

Ba ўнутранай палітыцы намаганні былі скіраваны на ўмацаванне велікакняжацкай улады. Аднак гэтага ён не дамогся, а, наадварот, вымушаны быў пастаянна пашыраць правы феадалаў i шляхты. У 1441 ён задушыў паўстанне смаленскіх гараджан, у 1490— 92 — украінскіх i малдаўскіх сялян.

Выдадзены ім у 1447 заканадаўчы акт, вядомы ў гісторыі як Казіміраў прывілей, расшыраў правы феадалаў Бела­руси Літвы i Украіны, гарантаваў пра­ва ўласнасці на зямлю, свабоду выезду за мяжу, права судзіць залежных ад ix людзей, найперш — сялян. 3 мэтай не дапусціць пранікнення ў Княства польскіх феадалаў i захаваць яго самастойнасць у прывілеі прадугледжвалася палажэнне, паводле якога зямлю, дзяржаўныя пасады, ганаровыя званні i чыны ў Вялікім княстве Літоўскім маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы, грамадзяне Княства. Гэты прывілей забараняў прымаць да сябе «чужых» сялян, што фактычна было пачаткам афармлення прыгоннай залежнасці сялян ад феадалаў.

Выданнем Няшаўскага статута зацвердзіў палітычнае панаванне ў Польшчы шляхецкага саслоўя. У 1468 ён выдаў беларускі судзебнік, вядомы ў гісторыі як статут Казіміра, у якім вызначаны адзіныя віды, спосабы i меры пакарання за злачынствы супраць уласнасці, зменены існаваўшы раней парадак судаводства. Дбаючы пра асвету сваёй дзяржавы, ён выдаў у 1457 акт, якім заахвочваў беларускую i літоўскую моладзь да навучання ў заходніх універсітэтах.

У працэсе цэнтралізацыі ўлады ў 1471 канчаткова ліквідаваны ўдзельныя княствы, у т.л. Кіеўскае (пераўтворана ў ваяводства). Праваслаўныя князі Трубяцкія, Гальшанскія, Бельскія, Алелькавічы, а таксама Адоеўскія i Варатынскія, незадаволеныя перавагамі у 1480я гады арганізавалі змову супраць Казiмiра з намерам захапіць уладу ў княстве, a ў выніку няўдачы далучыць частку зямель да Маскоўскай дзяржавы. Змова была выкры­та i задушана, але частка зямель адышла да Маскоўскай дзяржавы.

Памёр К. на 43м годзе княжання i 36м годзе каралявання. У часы яго праўлення Вялікае княства Літоўскае фактычна пачало ператварацца ў рэспубліку. Палякі ўвесь час раўніва ставіліся да Казiмiра за яго вялікую прыхільнасць да БеларускаЛітоўскай дзяржавы; буйныя феадалы паважалі яго за дадзеныя ім вялікія правы, але папракалі за ўступкі на карысць маламаёмнай шляхты. Ён меў 6 сыноў, I так склалася, што тры яго сыны адначасова правілі ў 4 суседніх дзяржавах: Аляксандр — у Вялікім княстве Літоўскім, ЯнАльбрэхт — у Польшчы i Венгрыі, Уладзіслаў — у Чэхіі.

9. Набегі крымскіх татар.

У сярэдзіна 15 ст ад Залатой арды адкалолася Крымскае Ханства якое адразу ж стала ворагам ВКЛ Амаль штогод крымскія татары наведвалі Кіеўшчыну, Падолію, Валынь, былі і далей, на Палессі. У 1505 г. татары дайшлі аж да Менска і Наваградка і ўзялі ў палон каля 100 тысяч мірных жыхароў. З 1474 па 1569 гг. крымскія татары зрабілі 75 набегаў на землі ВКЛ. Для абароны паўднёвых межаў княская ўлада была вымушана зрабіць казацкія заслоны. У 1506 г. на р. Лань пад Клецкам адбылася значная бітва з крымскімі татарамі, калі войска крымчакоў у складзе 12 тысяч воінаў, што вялі два сыны хана Менглі-Гірэя, было разбіта войскам ВКЛ у складзе 7 тысяч чалавек пад кіраўніцтвам Міхаіла Глінскага. Было вызвалена 40 тысяч нявольнікаў і ўзята 30 тысяч коней. У 1527 г. сумеснымі намаганнямі беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх атрадаў было нанесена цяжкае паражэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне.

 

 

10. Войны з Маскоўскім княствам к. 15-п.п.16 ст.

Вайна 1492—1494 гадоў (Памежная вайна) — першая адкрытая вайна Вялікага княства Маскоўскага, у саюзе з Крымскім ханствам, супраць Вялікага княства Літоўскага, Рускага й Жамойцкага за «отчину» — усходнеславянскія землі, якія знаходзіліся ў складзе Літвы.

Да 1480-х гг. Вялікае княства Літоўскае падпарадкавала сабе Наўгародзкую рэспубліку, Вялікае княства Цьвярское, а ў 1487 г. маскоўскія войскі ўзялі Казань і зрабілі сваім васалам Казанскае княства. Адначасова ў Маскве фармуецца дактрына «Трэцяга Рыму» маскоўскія князі пачынаюць актыўна «зьбіраць рускія землі», якія раней належалі да Кіеўскай Русі.

Вайне папярэднічалі памежныя канфлікты, якія пачасьціліся з 1486, калі ваяводы Івана ІІІ напалі i абрабавалі Любуцк, Мцэнск і Вяземскае княства. Вясною 1492 году Іван ІІІ накіраваў да польскага караля й вялікага князя літоўскага Казіміра IV пасла з праграмай тэрытарыяльных дамаганьняў, аднак той вярнуўся назад, даведаўшыся пра раптоўную сьмерць Казіміра (7 чэрвеня 1492 году ў Горадні). Склалася спрыяльная сытуацыя для вайны. У жніўні войска на чале з Ф. Целяпнём-Абаленскім, накіраванае на Любуцк і Мцэнск, папаліла гарады, а баяр і жыхароў забрала ў палон. Увосень маскоўскія ваяводы занялі Хлепень і Рагачоў. Пры дапамозе князёў-перабежчыкаў былі занятыя Мязецк, Сярпейск, Масальск, спалены Апакаў, пазьней войска князя Д. В. Шчэні захапіла Вязьму. Рыхтуючыся да пашырэньня ваенных дзеяньняў, вялікі князь маскоўскі сабраў войска ў Вялікіх Луках, Ноўгарадзе, Пскове й Цьверы, заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесьці ўдар па ВКЛ з поўдня. У 1493 годзе маскоўскае пасольства наведала князя Конрада Мазавецкага й магістра Тэўтонскага ордэна з прапановай стварыць супраць Ягайлавічаў ваенны альянс. ВКЛ не было гатовае да абароны, таму вялікі князь Аляксандар накіраваў сваіх паслоў у Крым, Заволжскую Арду i да свайго брата польскага караля Яна Альбрэхта з просьбай аб дапамозе. Каб спыніць агрэсію, віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана ІІІ Алену замуж за вялікага князя Аляксандра. Гэта паслужыла пачаткам перамоваў, у час якіх маскоўскі ўрад імкнуўся заняць як мага больш тэрыторыі ВКЛ.

«Вялікае пасольства» вялікага князя Аляксандра, у склад якога ўваходзілі троцкі ваявода П. Яновіч, жмудзкі староста С. Я. Кезгайла, Войтка Яновіч і пісар Хвэдар Грыгор’еў, прыбыло ў Маскву ў студзені 1494 году. У выніку складаных перамоваў было дасягнутае пагадненьне аб новай мяжы паміж дзяржавамі. Да маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства й землі ў басэйне Верхняй Акі, дзе дакладная мяжа не была вызначаная, што пакідала падставы для будучых канфліктаў. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзіяў на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цьвер, Разань, прызнала ўсе «ад’езды» вярхоўскіх князёў. Пасольства ВКЛ правяло таксама перамовы аб сватаньні Аляксандра да дачкі Івана ІІІ і, атрымаўшы станоўчы адказ, прадстаўляла вялікага князя на заручынах.

 


Дата добавления: 2018-05-02; просмотров: 479; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!