Заданне для самастойнай працы
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
Планы семінарскіх заняткаў і заданні для самастойнай працы
для студэнтаў дзённага аддзялення
Мінск 2009
УДК 94(476)(075.8)
ББК 63.3 (4Бел)я 73
Г51
Рэкамендавана Рэдакцыйным саветам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта.
Гісторыя Беларусі : планы семінарскіх заняткаў і заданні для Г51 самастойнай працы / уклад. С.П.Кубека, А.Г.Цымбал. – Мінск : МДЛУ. –
26 с.
Планы семінарскіх заняткаў і заданні для самастойнай працы для студэнтаў дзённага аддзялення распрацаваны ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам, тыпавой вучэбнай праграмай “Гісторыя Беларусі” для вышэйшых навучальных устаноў (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г., рэгістрацыйны № ТД-СГ 009/тып.) і з улікам вучэбнага плана МДЛУ.
УДК 94(476)(075.8)
ББК 63.3 (4Бел)я 73
© УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт”, 2009
УВОДЗІНЫ
На сучасным этапе развіццё вышэйшай адукацыі накіравана на пераўтварэнне студэнта з аб’екта навучання ў актыўнага суб’екта адукацыйнага працэса. На першы план выходзіць самастойная праца студэнта па авалоданні вучэбным матэрыялам. Зыходзячы з гэтага, семінарскія заняткі павінны ствараць сумеснае практычна-дзейнаснае асяроддзе для вырашэння вучэбных задач выкладчыкамі і студэнтамі.
|
|
У працэсе правядзення семінарскіх заняткаў па курсу “Гісторы Беларусі” студэнт набывае новыя эмпірычныя, тэарэтычныя і аксіялагічныя веды, фарміруе ўменні і навыкі па іх сістэматызацыі і канцэптуалізацыі; авалодвае базавымі гістарычнымі паняццямі, тэарэтычнымі і каштоўнаснымі алгарытмамі вучэбнага прадмета; вырашае пазнаваўчыя задачы; набывае вопыт па аналізу дакументальных крыніц і літаратуры. Такі падыход разглядаецца кафедрай у якасці неабходнай умовы для паспяховай прафесійнай дзейнасці, развіцця аналітычнага гуманітарнага мыслення, фарміравання ў студэнтаў інтэлектуальных і творчых здольнасцей як асновы прафесійнай кампетэнтнасці. Таму на семінарах павінны панаваць арганізацыйныя і інтэлектуальныя ўмовы для актыўнай самастойнай работы студэнтаў і адначасова для кантролю якасці атрыманых ведаў і ўменняў.
У адпаведнасці з праграмай курса “Гісторыя Беларусі” большасць вучэбнай работы прадугледжана ў форме самастойнай працы студэнтаў.
|
|
Семінарскія заняткі арыентаваны на самастойную падрыхтоўку студэнтаў па вызначаных тэмах. Яны патрабуюць асэнсавання атрыманай інфармацыі, разумення вучэбных, дакументальных і навуковых матэрыялаў. На кожны семінар студэнтам прапаноўваецца тэма, якая ўтрымлівае некалькі вучэбных пытанняў для яе ўсебаковага разгляду.
Вывучэнне неабходнага матэрыяла па кожнай тэме прадугледжвае выкарыстанне:
1) асноўнай літаратуры, якую складаюць абагульняючыя працы і вучэбныя дапаможнікі. У якасці асноўнага выступае вучэбнае выданне “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй прафесара Я.К.Новіка, дапушчанае Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі (гл. Новік Я.К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэбны дапаможнік / Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я. Новік; пад. рэд. Я.К. Новіка. – Мінск : Выш. шк., 2009. – 512 с.). Таксама рэкамендуецца выкарыстанне ішных падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і вучэбна-метадычных комплексаў, прыведзеных у спісе літаратуры. Паколькі вучэбныя пытанні па-рознаму раскрыты ў падручніках, выкладчыкі зыходзяць з мэтазгоднасці звароту да дадатковай вучэбнай і навуковай літаратуры.
|
|
2) дадатковай літаратуры, якая ўключае калектыўныя і манаграфічныя даследаванні, навуковыя артыкулы, прысвечаныя больш вузкім пытанням у рамках разглядаемай праблемы. Зварот да дадатковай літаратуры дае магчымасць больш глыбока раскрыць вынесеныя на абмеркаванне вучэбныя пытанні, а таксама можа быць карыстным пры падрыхтоўцы асобных рэфератыўных паведамленняў.
3) дакументальных крыніц, якія ўтрымліваюць арыгінальныя дакументы, архіўныя матэрыялы, інтэрв’ю і ўспаміны. Кантралюемая самастойная работа студэнтаў (КСРС) у якасці састаўнога элемента курса рэалізуецца праз заданні для самастойнай працы, якія прадугледжваюць вывучэнне студэнтамі запланаваных дакументаў у рамках вучэбных тэм. З гэтай мэтай студэнтам неабходна мець асобны сшытак, дзе робяцца кароткія выпіскі (цытаты), якія найбольш выразна характарызуюць вывучаемую праблему. У час заняткаў студэнты карыстаюцца зробленымі выпіскамі, падцвярджаюць і абгрунтоўваюць імі свае высновы ў ходзе вусных адказаў (падрабязнае канспектаванне дакументаў не з’яўляецца неабходным!).
Падрыхтоўку да семінарскіх заняткаў трэба пачынаць са складання плана адказу. Пры гэтым рэкамендуецца прытрымлівацца наступнай схемы: 1) гістарыяграфія і крыніцы па праблеме, 2) прычыны і сутнасць падзеі, 3)наступствы і значэнне падзеі, 4) высновы па пытанню. Асобная ўвага пры гэтым надаецца тэарэтычным, гістарыяграфічным і крыніцазнаўчым аспектам разглядаемай тэмы.
|
|
Студэнтам неабходна памятаць, што вуснае паведамленне не ўяўляе звычайнае рэпрадуктаванне тэкста падручніка. Важным з’яўляецца выпрацоўка ўласнага меркавання і разумення праблемы, што павінна быць фактычна аргументаваным і тэарэтычна абгрунтаваным. Пры падрыхтоўцы рэкамендуецца прадумаць дадатковыя, гістарычна абгрунтаваныя пытанні па тэме семінара, якія ў першую чаргу выклікаюць неадназначныя меркаванні, з’яўляюцца спрэчнымі і падштурхоўваюць да дыскусіі. Дыскусія па прапанаваных студэнтамі праблемах павінна стаць адметнасцю кожнага семінара.
Адказы на семінарскіх занятках павінны завяршацца высновай.
Асобнае месца ў структуры семінараў займаюць рэфератыўныя паведамленні, якія дазваляюць студэнтам прадэманстраваць эмпірычныя і тэарэтычныя веды, уменні сістэматызаваць і тэарэтычна абагульняць гістарычную інфармацыю падручнікаў і крыніц. Да кожнага семінара прапануецца некалькі тэм рэфератаў, але студэнты могуць вылучыць уласныя праблемы для разгляду. Рэфераты звычайна прысвячаюцца славутым асобам беларускай гісторыі, важным падзеям і датам мінуўшчыны, якія звычайна паглыбляюць веды студэнтаў.
Асновай высокіх вучэбных вынікаў студэнтаў з’яўляецца падрыхтоўка да семінарскіх заняткаў з выкарыстаннем асноўнай і дадатковай літаратуры, першакрыніц, і сістэматычная работа на іх на працягу ўсяго семестра.
Прапанаваны вучэбна-метадычны матэрыял утрымлівае пералік тэм і пытанняў да семінараў, спісы асноўнай і дадатковай літаратуры, тэмы рэфератыўных паведамленняў і заданні для самастойнай працы, неабходныя для падрыхтоўкі студэнтаў да семінарскіх заняткаў.
Выданне падрыхтавалі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай курса “Гісторыя Беларусі” старшы выкладчык С.П. Кубека і дацэнт А.Г. Цымбал.
Семінар 1. Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі (2 гадз.)
1. Засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.
2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы.
3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і навуковыя канцэпцыі.
ЛІТАРАТУРА
1. Гiсторыя Беларусi: у 6т. / В. Вяргей [і інш.]; / пад рэд. М.П. Касцюка [і інш.]. – Мінск, 2000. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст.
2. Гісторыя Беларусі: вучэб. дап.: у 2 ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – 2-е выд. – Мінск, 2007. – Ч.1: Ад старажытных часоў по люты 1917 г.
3. Казлякоў У.Р. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі / У.Р. Казлякоў [ і інш.]. Дапам. / пад рэд. Л.В. Лойкі. – Мінск, 2003.
4. Ковкель И.И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. – Минск, 2006.
5. Новік Я.К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам. / Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я. Новік; пад рэд. Я.К. Новіка. – Мінск, 2009.
6. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. / М.П. Касцюк [і інш.]. – Мінск, 1994.– Ч. 1.
7. Пилипенко М. Возникновение Белоруссии: новая концепция / М. Пилипенко.– Минск, 1991.
8. Трещенок Я.И. История Беларуси: учеб. пособие: в 2 ч. / Я.И.Трещенок. – Могилев, 2005.– Ч.1. Досоветский период.
9. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси: учеб. пособие / П.Г. Чигринов.– Минск, 2007.
10. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1993–2003.
Дадатковая літаратура
1. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. – Мінск, 2000.
2. Гринблат М. Белорусы. Очерки происхождения и этнической истории / М. Гринблат. – Минск, 1968.
3. Гісторыя Беларусі: курс лекцый у 2 ч. / І.П. Крэнь [ і інш.]. – Мінск, 2000. – Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII.
4. Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі / М. Доўнар–Запольскі. – Мінск, 1994.
5. Загорульский Э. Начало формирования населения Белоруссии: Дославянский период / Э.М. Загорульский. – Минск, 1996.
6. Імя тваё Белая Русь / уклад. Г. Сагановіч. – Мінск, 1994.
7. Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца ХVІІІ стагоддзя / Г. Сагановіч. – Мінск, 2001.
Заданне для самастойнай працы
Белоруссия в эпоху феодализма: Сборник дакум. и матер. В 3 т. Т.I. Документы:
1. Вторая половина VI в. – Из трактата Иордана (готский епископ)
«О готах» о расселении славян. С.23.
2. Вторая половина VI в. – Из «Готской войны» Прокопия Кесарийского (Византийский писатель VI в.) об обычаях славян и их походах на византийцев. С.23–26.
3. Конец VI в. – Из «Стратегикона» (руководство для ведения войны) Маврикия о нравах и обычаях славян. С. 26–28.
Тэмы рэфератыўных паведамленняў
1. Балты і славяне ў гісторыі Беларусі.
2. Старажытная культура насельніцтва Беларусі.
Семінар 2. Узнікненне раннефеадальнай дзяржаўнасці на беларускіх землях (2 гадз.)
1. Прычыны ўтварэння старажытнарускай дзяржаўнасці, праблемы яе існавання ў сучаснай гістарыяграфіі.
2. Полацкае і Турава-Пінскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі.
3. Беларускія землі ў перыяд феадальнай разбдробленасці. Адносіны Полацкага княства з Кіевам і Ноўгарадам, з крыжакамі і татара-манголамі.
4. Увядзенне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у ІХ–ХІІІ стст.
ЛІТАРАТУРА
1. Гiсторыя Беларусi: у 6 т. / В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын [і інш.]. / пад рэд. М.П. Касцюка [і інш.]. – Мінск, 2000. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст.
2. Гісторыя Беларусі: вучэб. дап.: у 2 ч. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – 2-е выд. – Мінск, 2007. – Ч.1: Ад старажытных часоў па люты 1917 г.
3. Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М.І. Ермаловіч. – Мінск, 2001.
4. Казлякоў У.Р. і інш. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі / У.Р. Казлякоў [і інш.]. Дапам. / пад рэд. Л.В. Лойкі. – Мінск, 2003.
5. Ковкель И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И.И.Ковкель, Э.С.Ярмусик. – Минск, 2006.
6. Новік Я.К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў – па 2008 г.: вучэб. дапам./ Я.К. Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я. Новік; пад рэд. Я.К.Новіка. – Мінск, 2009.
7. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. / М.П. Касцюк [ і інш.]. – Мінск, 1994.– Ч. 1.
8. Трещенок Я.И. История Беларуси: учеб. пособие: в 2 ч. / Я.И.Трещенок. – Могилев, 2005. – Ч.1. Досоветский период
9. Чигринов П. Г. Очерки истории Беларуси: учеб. пособие / П.Г. Чигринов. – Минск, 2007.
10. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1993–2003.
Дадатковая літаратура
1. Арлоў У. Таямніцы Полацкай гісторыі / У. Арлоў. – Мінск, 2000.
2. Арлоў У. Дзесяць вякоў Беларускай гісторыі (862–1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі / У.Арлоў, Г. Сагановіч. – Вільня, 2000.
3. Возникновение классового общества и белорусской государственности (VI–середина ХІІІ в.) // История Беларуси / под ред. А. Кохановского, О. Яковенко. – Минск, 2001.
4. Заяц Ю. У истоков белорусской государственности // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Новая канцэпцыя і падыходы: у 2 ч. – Мінск, 1994. Ч.I.
5. Кузнецов И. История государства и права / И.Кузнецов, В. Шелкопляс. – Минск, 2004.
6. Штыхаў Г. Вытокі беларускай дзяржаўнасці // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 25–33.
7. Юхо Я. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Я. Юхо. – Мінск, 2000.
Дата добавления: 2018-05-02; просмотров: 342; Мы поможем в написании вашей работы! |
Мы поможем в написании ваших работ!