IV. Тэрміны і парадак правядзення кансультацый па частках



ПЛАН-ГРАФІК ДЫПЛОМНАГА ПРАЕКТАВАННЯ 2018 г. (ДЗЁННАЯ ФОРМА НАВУЧАННЯ)                 

I. Агульны графік работ

19.03.2018 - 30.03.2018 – атрыманне тэмы і задання на дыпломнае праектаванне; вывучэнне інфармацыйных крыніц па тэме ДП (абавязкова паведаміць кіраўніку дыпломнага праектавання свой нумар мабільнага тэлефона і адрас электроннай пошты);

31.03.2018 - 14.04.2018 – афармленне аналітычнага агляду і раздзела па ахове працы;

15.04.2018 - 15.05.2018 – распрацоўка тэхнічнай часткі;

27.04.2018 - 31.05.2018– распрацоўка эканамічнай часткі і раздзела па энерга- і рэсурсаашчаджэнні;

21.05.2018 - 08.06.2018 – афармленне праекта і графічнага матэрыяла;

09.06.2018 - 17.06.2018 – рэцэнзаванне праекта і падрыхтоўка даклада;

18.06.2018 - 22.06.2018 – абарона дыпломнага праекта ў Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі.

 

II. Атрыманне і прадстаўленне заданняў па этапах (яўка строга абавязковая)

19.03.2018 – 22.03.2018

1. Выдача задання на дыпломнае праектаванне (выдае кіраўнік дыпломнага праекта). Запоўнены, падпісаны студэнтам і кіраўніком ліст задання на дыпломнае праектаванне (2 шт.) здаецца на кафедру для падпісання заг. кафедры да 22.03.2018.

2. Зацвярджэнне ліста задання на дыпломнае праектаванне – заг. кафедры Крышнёў Ю.В., аўд. 2-536.

 

22-23.03.2018

3. Выдача індывідуальнага задання па ахове працы (гр. ПМ-41, ПС-41 – ст. выкл. Кухарэнка С.М. (Кухаренко С.Н.), аўд. 2-532; гр. ІС-41 – к.т.н., дацэнт Кавалёў А.В. (Ковалев А.В.), аўд. 2-528).

 

14.04.2018

4. Прадстаўленне і падпісанне раздзела па ахове працы (гр. ПМ-41, ПС-41 – ст. выкл. Кухарэнка С.М. (Кухаренко С.Н.), аўд. 2-532; гр. ІС-41 – к.т.н., дацэнт Кавалёў А.В. (Ковалев А.В.), аўд. 2-528).

 

27.04.2018

5. Выдача задання па эканамічнай частцы (гр. ПМ-41, ПС-41 – к.т.н., дацэнт Кажэўнікаў Яўген Аляксандравіч (Кожевников Евгений Александрович), тэл. +37529 1942538; гр. ІС-41 – ст. выкл. Астраханцаў Сяргей Яўгенавіч (Астраханцев Сергей Евгеньевич), тэл. +37529 3568912, тэлефанаваць толькі ў працоўны час!). Пры гатовасці тэхнічнай часткі рэкамендуецца атрымаць заданне загадзя.

16.05.2018

6. Кантрольная праверка выканання эканамічнай часткі (гр. ПМ-41, ПС-41 – к.т.н., дацэнт Кажэўнікаў Яўген Аляксандравіч (Кожевников Евгений Александрович), тэл. +37529 1942538; гр. ІС-41 – ст. выкл. Астраханцаў Сяргей Яўгенавіч (Астраханцев Сергей Евгеньевич), тэл. +37529 3568912).

7. Запіс у Дзяржаўныя экзаменацыйныя камісіі для абароны (сакратар кафедры Царанкова В.І., аўд. 2-534).

8. Праходжанне атэстацыі 1 у атэстацыйных камісіях з адзнакай выкананага аб'ёму работ. Прымаюцца распрацаваныя матэрыялы ДП у электронным або надрукаваныя выглядзе. У атэстацыйную камісію павінны быць прадстаўлены: аналітычны агляд, тэхнічная частка ў гатовым не меней на 80% стане, падпісаная частка па ахове працы.

 

01.06.2018

9. Прадстаўленне і падпісанне эканамічнай часткі (гр. ПМ-41, ПС-41 – к.т.н., дацэнт Кажэўнікаў Яўген Аляксандравіч (Кожевников Евгений Александрович), тэл. +37529 1942538; гр. ІС-41 – ст. выкл. Астраханцаў Сяргей Яўгенавіч (Астраханцев Сергей Евгеньевич), тэл. +37529 3568912).

10. Праходжанне папярэдняга нормакантролю (гр. ПМ-41, ПС-41 – ас. Хананаў В.А. (Хананов В.А.),
аўд. 2-528; гр. ІС-41 – ст. выкл. Захаранка Л.А. (Захаренко Л.А.), аўд. 2-519).

11. Атрыманне даных пра рэцэнзентаў дыпломнага праекта – (сакратар кафедры Царанкова В.І.,
аўд. 2-534, даныя таксама будуць прадстаўлены на інфармацыйным стэндзе кафедры). Кожнаму дыпломніку неабходна звязацца з рэцэнзентам па тэлефоне ці асабіста да 02.06.2018 з мэтай узгаднення даты і месца сустрэчы. Атрыманне рэцэнзіі – не пазней 11.06.2018.

12. Праходжанне атэстацыі 2 у атэстацыйных камісіях з адзнакай выкананага аб'ёму работ. Прымаюцца распрацаваныя матэрыялы ДП у электронным або надрукаваныя выглядзе. У атэстацыйную камісію павінны быць прадстаўлены: аналітычны агляд, тэхнічная частка, падпісаная частка па ахове працы, падпісаная эканамічная частка, распрацаваныя праграмы, праекты дэманстрацыйных плакатаў на лістах фармату А4.

 


08.06.2018

13. Атрыманне водгуку кіраўніка дыпломнага праекта.

14. Папярэдняя абарона дыпломнага праекта ў атэстацыйных камісіях з прыняццем рашэння пра допуск (нядопуск) да абароны. У атэстацыйную камісію павінен быць прадстаўлены завершаны дыпломны праект і графічны матэрыял.

15. Падпісанне дыпломнага праекта ў нормакантралёра.

16. Падпісанне дыпломнага праекта ў загадчыка кафедры.

III. Правядзенне кантрольных атэстацый

Група ЗПЭ-62– камісія 1 (Вінаградаў Э.М. – старшыня, Котава Ю.Я., Кавалёў А.В., Храброў Я.А., Літвінаў Д.А., Сахарук А.У.);

Група ЗПЭ-61– камісія 2 (Карпаў У.А. – старшыня, Растокіна В.М., Кудзін В.П., Вяхіраў М.І., Козусеў Ю.А., Красоўская Н.А.).

 

 

Даты кантрольных атэстацый (яўка строга абавязковая):

Атэстацыя 1 – 16.05.2018 (аўдыторыі будуць пазначаны ў дзень атэстацыі) – неабходна мець пры сабе раздрукаваныя аналітычны агляд і тэхнічную частку, падпісаную частку па ахове працы.

 

Атэстацыя 2 – 01.06.2018 (аўдыторыі будуць пазначаны ў дзень атэстацыі) – неабходна мець пры сабе раздрукаваныя аналітычны агляд, тэхнічную частку, падпісаную частку па ахове працы, раздрукаваную і падпісаную эканамічную частку, праекты ўсіх дэманстрацыйных лістоў на лістах фармату А4 (6-8 лістоў).

 

IV. Тэрміны і парадак правядзення кансультацый па частках

Кансультацыі з кіраўніком дыпломнага праекта – не радзей 1 разу на тыдзень ва ўзгоднены час на працягу ўсяго тэрміна дыпломнага праектавання (14.03.2018 - 17.06.2018).

Кансультацыі з кансультантам па ахове працы – ва ўзгоднены час паводле каляндарнага графіку работ (22.03.2018 - 14.04.2018).

Кансультацыі з кансультантам па эканамічнай частцы – ва ўзгоднены час паводле каляндарнага графіку работ (27.04.2018 - 31.05.2018).

Кансультацыі з нормакантралёрам  – на этапе афармлення дыпломнага праекта (02.05.2018 - 10.06.2018).

Кансультацыі па энерга- і рэсурсаашчаджэнні – ў бланк задання запісваецца: для групы ПС-41, групы ІС-41 (нумары па журнале 1..10) – “Котава Ю.Я. (Котова Ю.Е.)”; для групы ПМ-41, групы ІС-41 (нумары па журнале 11..19) – “Растокіна В.М.. (Ростокина О.М.)”. Фактычнае кіраўніцтва гэтым раздзелам ажыццяўляе кіраўнік ДП.

 


Дата добавления: 2018-04-15; просмотров: 151; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!