Финальный кадр-современная карта Могилёвской области с обозначенными районами



 

Спецэффекты-дождь конфетти, фонтаны серпантина.

Вынос корзины цветов

это славная история и день сегодняшний, это сильные, добрые и трудолюбивые люди.

СПИРИДОВИЧ: - Это победы и достижения, ратный подвиг и трудовые свершения.

                                          

Слава любого региона, любой страны – это люди. Трудолюбивые, талантливые, целеустремленные, искренние, честные и преданные выбранному делу.

Руководство Минской области по достоинству оценивает вклад каждого в дело развития и укрепления

 

Дорогие друзья, и еще несколько приятных минут. Сегодня в адрес Минского областного исполнительного комитета поступает огромное количество поздравительных адресов и телеграмм.

ЛАШКОВСКИЙ: - Минскую область с юбилеем поздравляют Совет Министров Республики Беларусь, Национальное собрание Республики Беларусь, промышленные и сельскохозяйственные предприятия, главы белорусских административно-территориальных образований, а также зарубежные партнеры.

С праздником, дорогие земляки!

 

 

Магілёўскі шоўк

За Масквою, у тылу глыбокім,
За поўсвета ад Дняпра – ракі,
Сцяг гвардзейскі магілёўскім шоўкам
Вышывалі рускія жанкі.

Нібы вытканы з зарніц, з маланак,
Ён над намі ярка палымнеў.
За Радзіму ў цяжкі бой вяла нас
Дружба наша і народны гнеў.

І жывы Ільіч глядзеў са сцяга,
Пад якім на захад полк ішоў.
Прашумеў над сценамі рэйхстага
Славай гучнай магілёўскі шоўк.

Кожны, хто пад гэтым сцягам стане,
Будзе непахісным змагаром,
Бо Радзімы частка ў сцяг заткана –
Тваё імя,
Горад над Дняпром.

Май, 1947 г. Алексей Пысин

 

Магілёўскія дзяўчаты

Жыццё дарэмна іх не песціць,
Яны не ў кветніку цвітуць:
Дамы будуюць, гліну месяць,
Вучыцца вечарам ідуць.

І над прылаўкам, і ў кіёску
Адчуешь ласку мілых рук;
А трэба – едуць смела ў вёску,
І на Іртыш,
На Ангару.

У красе – без лішняе прыкрасы,
У бядзе – без лішняе нуды.
Калі разлюбяць – то адразу,
Калі палюбяць – наўсягды.

Машэку часам я шкадую,
Што ён не здолеў у жыцці
На ўсім Днапры адну такую
Сяброўку верную знайсці.

(1958 г.) Алексей Пысин

 

Першамайская вуліца

Гэта кожнаму даецца –
Родны кут, свая сям’я:
Першамайскаю завецца
Вуліца мая.

Вучыцца, жыве, працуе
На праспекце маладосць.
Ад знаёмых клёнаў чую,
Што і я не госць.

Пад гарою хваля плешча,
Над гарой шумяць сады.
І смялей бырэш на плечы
З ношаю гады.

(1958 г.) Алексей Пысин

 

Магілёўская шаша

Калісьці тут усё палала:
Метал, паветра, валуны,
Пад соснамі магіл нямала
Чужых і нашых –
З той вайны.

Шуміць, гудзе рака дарогі
Паміж адхонаў і лясоў.
Алень на ўзлессе вынес рогі,
Прыйшоўшы ў госці да ласёў.

Тут да машын усе прывыклі.
Ты тут – шафёр
Ці пасажыр.
Усцяж адхона хтосцьі выклаў
З каменьчыкаў ружовых –
"МІР".

Ляжыць на перавале неба,
Машыну – хоць ў блакіт гані...
Аб тым, за што змагацца трэба,
Гавораць нават камяні.

(1960 г.)

 

Балада Буйніцкага поля

Памяці К. Сіманава

За полем поле, як за словам слова
У спеве аб свяшчэнным, дарагім.
Ёсць Барадзінскае, ёсць Кулікова,
І – гэтае, вядомае не ўсім.

О, поле бою,
Буйніцкае поле,
Дарога, дрэўцы, ўскрайчык травяны,
З трывогаю, з сваім глыбінным болем
Ты ўсё яшчэ вяртаешся з вайны.

Над долам неба ў выбухах пяклося,
Абвальваўся і падаў Магілёў.
Уздрыгвае прыціхлае калоссе,
Ў цішы дасюль не ўлёгся гул баёў.

Даўно пярэдні край жніва не дзеліць,
Ды бой жыве, стралковы полк жыве.
Варожых танкаў колькі!..
Трыццаць дзевяць
Старчма гараць на горасным жніве.

Знікаюць дрэвы, птушкі палявыя,
Дняпром сплывае плач маладзіка.
"Мы будзем тут стаяць, пакуль жывыя", -
Сказаў Куцепаў, камандзір палка.

Паэт узлётам бітвы прычасціўся
(Пасля раскажа свету пра яе);
Узяў свой штык і вернасць пабрацімству
Засведчыў подпісам на валуне.

Баі на Чырным і на Белым. Траса
І па вазде, і пад вадой вяла.
А вырай памяці сюды вяртаўся,
Да Буйнічаў, дняпроўскага сяла.

О, поле бою,
Буйніцкае поле,
Вясною, летам, восенню сырой

Выносіш ты ў разгорнутым прыполе
Мінулае – з каменнем и жарствой.

Перад дарогаю пад гул матораў
Скаціўся з поля камень, а на ім
Той самы подпіс – франтавы аўтограф
Палку Куцепава і нам, жывым.

Спыніцеся, мой боль, мой смутак, - пастаім.

(1980 г.) Алексей Пысин

 

На суровым сваім рубяжы...

Начало формы

 

Конец формы

На суровым сваім рубяжы
Горад падаў грымотнай сцяною.
З камяніц паляцелі стрыжы
Проста ўвысь, проста ў неба начное.

Білі ўнізе агню языкі,
I стагнала зямля валунамі,
А яны паміж зорак луналі,
Бы счарнелыя маладзікі.

На далёкай на той вышыні,
Дзе ні гулу, ні гуку, ні кулі,
Птушкі сховішча ў небе знайшлі,
На ляту птушкі ў небе заснулі.

Сон такі незвычайны — крыло
На струмені маўклівым, як вечнасць.
I паветра іх пругка нясло
Як далей ад бяды чалавечай.

Да людзей горад новы прыйшоў.
Толькі дзесьці высока ў блакіце
Спяць стрыжы... He будзіце стрыжоў,
Душ адвеяных не разбудзіце.

 

Ветэраны вайны

 

Хоць нашу ласку і пашану
Ім аддаём усю спаўна,
Ўсё меней, меней ветэранаў,
Нанова крываточаць раны –
Да іх вяртаецца вайна.
Ідуць яны няспешным крокам –
Герой Дняпра,
Герой Дзвіны...
Ўсё аддавалі нам да кроплі,
На іх грудзях уся Еўропа
Далёкім водгуллем звініць.
І немагчымае б магчымым
Зрабіць,
Каб век іх быў даўжэй!
Як нам без іх у дялячынях?
Нашчадкі іх – за іх плячыма
І разумней мы,
І дужэй.
І нам такімі б быць заўсёды,
І нам так жыць і працаваць –
Прайсці праз золь і непагоду
І перад сонечным заходам
Унукам так усё аддаць.

 

Яшчэ планета не астыла..

 

Яшчэ планета не астыла,

Яшчэ агнём бурліць нутро,

У ліхаманцы рвуцца жылы

Вякамі скручаных вятроў.

Яшчэ пад намі узрываецца

Закутай цішыні

                     пухір:

Як зубы,

           горы праразаюцца,

I лава спапяляе жвір...

Яшчэ б люляць зямлю ў пялёнках

Людскіх турбот, людскіх надзей...

А хтось гвалтоўна і шалёна

Ёй бомбу на плячо кладзе.

Трымай!

          Трымай, хоць цела млее,

Нясі, пакуль бікфордаў шнур —

Цяжкая памяць —

                           не датлее —

I выбухнуць мільёны бур!..

I ўсё змяшаецца імгненна

У першародную жуду...

I я —

     апошняе калена

Людскога племя —

                             не прыйду,

Каб зноў цябе красой аздобіць,

З табой смяяцца, плакаць, жыць...

...Зямля мая!

                 А можа, хопіць

Ісці да вогненнай мяжы?..

Бушуй сабе

               гарачым чэравам,

З глыбінь вяршыні узнімай!

Ды помні пра дарогу

                              з чэрвеня

У светлы той

                    і горкі май.

 

З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...

З вайны сустрэлі мацяркі сыноўI выглядалі-радзілі нявестак.А сын яе дадому не прыйшоў.Прыйшло кароткае:                         «Прапаў без вестак...» Сябры пасмуткавалі, землякі,Слязу змахнула ўпотайкі дзяўчына:He вернецца... Знаць, лёс яе такі...Ды толькі сын для маці не загінуў. Знаходзіць маці тысячы прычын,Чаму так доўга сын яе ў дарозе,Чаму не йдзе разгладзіць ёй маршчынI высушыць на родным твары слёзы. Яна між рэчаў самых дарагіхКашулі сына беражна хавае,Святочным днём падоўгу каля іхСтаіць,    гамоніць з імі,                         плача і ўздыхае... I ёй успамінаецца тады,Як сын казаў: «Вярнуся, не загіну,Чакай мяне... Чакай!..»Ідуць гады,I кожны дзень чакае маці сына.

· Аркадзь Куляшоў


Дата добавления: 2018-02-28; просмотров: 388; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!