Відавочна, сталічная страўня прапануе рэцэпт багацейшы. А раз так, то ўжо атрымліваецца не “па-гетманску”, і тым больш не “па-радзівілаўску”.

З пералікам страў “Гетмана” можна азнаёміцца ў сусветным павуцінні, а вось “Княжацкі двор” і кафэ “Рагнеда” свае прайс-лісты не выкладаюць. Вельмі хочацца, каб яны былі бліжэй “да народу”.

Сярод страў р. “Гетман” – салаты “Камяніца” і “Нясвіжскі”, “Мяса па-княжацку”, “Булачка па-гетманску з водарнымі травамі”, супы “Фасолевы з грудзінкай”, “З кураняці і лясных грыбоў” і інш.

Кафэ “Рагнеда” прапануе салаты “Княжацкі”, “Каралеўскі”, “Нясвіжскі”, катлеты “Святочныя”, “Сялянскія з грыбамі”, “Снежная каралева”, “Поліўка грыбная” і інш.

Здзіўляе рэзкае разыходжанне састава інгрыдыентаў салата “Нясвіжскі”, прапануемага гэтымі установамі.

У рэстаране “Гетман”, –– “Нясвіжскі” –– цёплы салат з мясных медаллёнаў, прыгатаваных на грылі, а таксама свежых таматаў, сакавітага вінаграду, храбустага салату ў ёгуртавай запраўцы.

У кафэ “Рагнеда” -- “Нясвіжскі” –– салат з бульбы і цыбулі, морквы ды бурачкоў, рыбнага філе “Матыас”, запраўлены маянэзам. Буфет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама прапануе чытачам салат “Нясвіжскі” аналагічнага саставу. Не хапае толькі яек, каб атрымалася традыцыйная “Сялёдка пад шубай” (але ж звычайная сялёдка араматней за “Матыас”).

Мяса і рыба добра спалучаюцца з некрахмалістай гароднінай, а з крахмалістай цяжэй. Яна нейтралізуе дрэнныя свойствы жывёльнага бялку, дапамагае працэсам страваварэння, спрыяе вывядзенню залішняга халестэрыну. А вось спалучэнне з садавінай, асабліва вінаградам, ды яшчэ ў ёгуртавай запраўцы, –– для страўніка, –– трагедыя “ні ўвайсці - ні выйсці”. Яму, у адрозненні ад гаспадара, будзе даспадобы другі варыянт.

Зразумела, што рэцэпт з “Рагнеды” для “Гетмана” праставаты, і наадварот. Але ж які ён, на самай справе “Нясвіжскі”? І ці адпавядае сапраўды хоць адзін з “блукаючых рэцэптаў” арыгіналу.

Назвы “Нясвіжскі” і “Радзівілаўскі” – брэндавыя і сінанімічныя, нельга пад іх “пхаць рознае начыненне”, павінен быць адзіны, гістарычна абгрунтаваны састаў, здольны зрабіць салат “Нясвіжскі” брэндам усіх “нясвіжска – мірска – радзівілаўскіх” рэстарацый. Нягледзячы на тое, што першы рэцэпт мог быць адрасаваны магнатам, а другі беднякам.

Аналагічная сітуацыя з інгрыдыентамі салата “Камяніца”. У аднайменнай страўні ён складаецца з – філе птушкі, шампінёнаў, балыку, міндалю, перцу, свежых агуркоў ды яблыкаў, кунжуту, маянэзу, зелені (кошт 73 т.).

Рэстаран “Гетман” салат “Камяніца” прапануе з – птушынага філе на грылю, з водарнымі травамі, таматамі, курыным яйкам ды падсмажанымі кавалачкамі хлеба ў пікантнай запраўцы (кошт).

Відавочна, сталічная страўня прапануе рэцэпт багацейшы. А раз так, то ўжо атрымліваецца не “па-гетманску”, і тым больш не “па-радзівілаўску”.


Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 13; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!