Пытанні методыкі выкладання музычных дысцыплін у работах вядомых музыкантаў-выканаўцаў і лепшых прадстаўнікоў музычнай педагогікі
Існуе памылковая думка, што выкладчыкі метадысты павінны арыентавацца на “сярэдняга” вучня, а можа нават і ніжэй за сярэдняга. Лабараторыя геніяльных музыкантаў не павінна іх цікавіць, таму што творчасць — гэта стыхія. Аднак менавіта станаўленне музыканта генія павінна займаць даследчыка метадыста ў першую чаргу. Дыялектычна прадуманая методыка павінна ахопліваць усе ступені адоранасці вучня — ад музычна слабага (бо і такі павінен вучыцца музычнаму мастацтву разам з іншымі!) да стыхійна геніяльнага. Неабходна, каб методыка ахоплівала не толькі розныя ступені адоранасці, але і розныя ўзроставыя групы.
Калі быць метадыстам, то трэба быць ім да канца, ахопліваць увесь гарызонт, а не толькі кола сваёй вузкай “сістэмкі”. Таму, любы вялікі музыкант выканаўца з’яўляецца для выкладчыка метадыста нейчым, накшталт атама для фізіка. Неабходна мець шмат духоўнай энергіі, чуласці, таленту і ведаў, каб пранікнуць ў гэты складаны арганізм. Але менавіта гэтым і павінна займацца методыка, каб, нарэшце, стаць павучальнай і для майстра, і для вучня, і для таго, хто толькі пачынае вучыць, і хто з’яўляецца сталым настаўнікам, інакш яна ці наўрад сябе апраўдае.
Гэта прымушае нас з асаблівай пільнасцю і ўвагай аналізаваць творчую лабараторыю геніяльных музыкантаў і знакамітых выкладчыкаў мінулага. Такі аналіз дазваляе нам вылучыць найбольш аптымальныя і мэтазгодныя метады той, ці іншай індывідуальнай аўтарскай ці выканаўчай і педагагічнай школы, знайсці агульныя аб’яднаючыя рысы, вызначыць асноўныя метадычныя прынцыпы, якія складаюць падмурак прафесійнай адукацыі музыканта выканаўцы.
На кожным новым гістарычным этапе развіцця выканаўства ўдасканальвалася таксама і выканальніцкая педагогіка. Паступовае назапашванне практычнага выканаўчага і педагагічнага вопыту прывяло да росквіту методыкі. У розных краінах фарміраваліся нацыянальныя выканальніцкія, а ўслед за імі і педагагічныя школы.
Адной з першых такіх школ была школа італьянскага bel canto, цудоўных спеваў. Бельканта - лёгкі, бліскучы, элегантна вытанчаны стыль, - патрабаваў ад спевака дасканалай тэхнікі валодання голасам: бездакорнай канцілены, філіроўкі, віртуознай каларатуры, эмацыянальна насычанага прыгожага пеўчага тону. Методыка бельканта фарміравалася пачынаючы з XVIII стагоддзя (Балонская, Рымская, Міланская, Неапалітанская школы бельканта). Стыль бельканта значна паўплываў на большасць еўрапейскіх вакальных школ, у тым ліку і на рускую. Многія прадстаўнікі мастацтва бельканта гастралявалі і выкладалі ў Расіі. Выканальніцкі і педагагічны вопыт лепшых майстроў бельканта: Мацціа Бацісціні, Адэліны Пацці, Ціта Гобі, Джакома Лаўрі-Вольпі, Энрыка Каруза, Марыў Калас, Брыджыт Нільсен, Леаніда Собінава, Антаніны Нежданавай, Федара Шаляпіна і інш. сталі падставай фарміравання сучаснай вакльнай методыкі 1. Але не толькі для вакалістаў, але і для інструменталістаў, у руках якіх музычныя інструменты пачалі спяваць.
Здаўна сфарміравалася скрыпічная педагогіка і методыка навучання ігры на скрыпцы. Падмуркам іх развіцця была творчасць выдатных скрыпачоў і выкладчыкаў XVII -XVIII стст.: Антоніа Вівальдзі, Джузэпе Тарціні, Джаванні Віоці, Яна Стаміца; XIX - XX стст.: Анры Вьетана, Эжена Ізаі, Нікола Паганіні, Пабла Сарасатэ, Луі Шпора, Іегудзі Мянухіна, Ісаака Стэрна, Карла Флеша, работа якога стала класікай скрыпічнай педагогікі 2. Не саступае ёй па змястоўнасці і кніга Жозэфа Сігеці 3.
У цэлым свеце вядомы скрыпачы - выхаванцы рускай скрыпічнай школы. Яшчэ напрыканцы ХІХ ст. у Расіі разгарнулася педагагічная дзейнасць Генрыка Веняўскага і Леапольда Ауэра. З скрыпічных класаў Пецярбургскай кансерваторыі выйшлі такія вядомыя выканаўцы, як Якаў Хейфіц, Яфрэм Цымбаліст. У савецкі час - Давід Ойстрах, Леанід Коган, Ігар Бязродны, Віктар Трэццякоў, Уладзімір Співакоў і шмат інш. І па сёняшні дзень з’яўляецца настольнай кнігай многіх музыкантаў свету (і не толькі скрыпачоў!) кніга Леапольда Ауэра 4. Значную ролю ў развіцці скрыпічнай методыкі адыгралі работы савецкага скрыпача, музыказнаўцы Ізраіля Ямпольскага, некаторыя работы якога пераведзены і апублікаваны за мяжой
1. Прываблівае шэраг партрэтаў скрыпачоў, такіх як Арканжэла Карэлі, Генрык Веняўскі, Нікола Паганіні, Давіда Ойстрах, Джорджэ Энэску, у якіх бліскуча прааналізаваны сакрэты выканальніцкага майстэрства вялікіх артыстаў. Цікавыя звесткі пра творчасць буйнога савецкага скрыпача Давіда Ойстрах вы знойдзеце ў кнізе Віктара Юзефовіча
2. Магчыма параіць тым, хто цікавіцца пытаннямі скрыпічнай методыкі прачытаць кнігу Ігара Благавешчанскага - рускага савецкага выкладчыка па класу скрыпкі, які доўгі час выкладаў ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі
3. Работы па скрыпічнай методыцы пашыраюць кнігі, прысвечаныя мастацтву ігры на іншых струнных смычковых інструментах
4. Цікавымі з’яўляюцца ўспаміны і парады такіх буйных віяланчэлістаў, як Аляксандр Стагорскі, (выкладаў з 1954 па 1962 ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі), Марк Ямпольскі, Святаслаў Кнушэвіцкі.
Неацэнны ўклад ўнеслі ў развіццё методыкі выкладання музычных дысцыплін піяністы - выканаўцы і метадысты-выкладчыкі. Гісторыя фартэпіяннай методыкі бярэ свой пачатак яшчэ ў XVII стагоддзі ў дзейнасці вялікіх французскіх клавесіністаў. Так, Франсуа Куперен стварыў працу “Мастацтва ігры на клавесіне”. XVIII ст., асабліва ХІХ ст. прывялі да росквіту фартэпіяннай методыкі
5. Паколькі ўсякая методыка - абагульненне практыкі, залежыць ад яе, сілкуецца ёю, становіцца зразумелым такі росквіт. З часоў Фрідэріка Шапэна, Ферэнца Ліста, Антона Рубінштэйна выканаўства дае багаты матэрыял для методыкі. Пачынаючы з канца ХІХ ст. немагчыма знайсці ні воднай метадычнай работы, дзе б не дэклараваўся вопыт гэтых вялікіх выканаўцаў. Важна адзначыць, што калі ў ХІХ ст. метадычныя напрацоўкі піяністаў “працавалі” пераважна ў межах фартэпіяннай педагогікі, то ўжо ў ХХ ст. працы многіх знакамітых музыкантаў - піяністаў і выкладчыкаў, - сталі шмат у чым адпраўной кропкай для прадстаўнікоў многіх іншых спецыяльнасцей - выканаўцаў на струнных, духавых, народных інструментах, нават дырыжораў. Гэта тлумачыцца высокім узроўнем развіцця фартэпіяннай методыкі і універсальным яе характарам па многіх метадычных пытаннях. Менавіта таму, самы прадстаўнічы спіс работ метадычнага характару тычыцца фартэпіяна 1.
Значная роля ў развіцці методыкі навучання музычных дысцыплін належыць дырыжорам. Пачынаючы з класічнай работы Рыхарда Вагнера 2, дырыжоры ўвесь час звяртаюцца да асэнсавання законаў, правілаў, метадычных прынцыпаў прафесійнай мастацкай работы і навучання дырыжорскаму раместву 3. Адна з найлепшых работ па методыцы выканальніцтва на духавых інструментах — кніга Ю.Усава 4.
Вывады:
? На кожным асобным этапе шмат векавой гісторыі развіцця музычнага выканальніцтва фарміраваліся розныя тыпы выканаўцаў, і адпавядаючая гэтым тыпам пэўныя метадычныя сістэмы выкладання музыкі;
? У рэчышчы традыцыйнай музычнай культуры Беларусі склалася своеасаблівая методыка навучання ігры на народных інструментах, якая ўяўляе сабой комплекс прыёмаў развіцця музычнага слыху, памяці, навыкаў ігры на інструменце, сольнай і ансамблевай імправізацыі і можа быць часткова выкарыстана ў сучаснай музычнай педагогіцы;
? У першай палове ХХ стагоддзя пануючы ў той час анатома-фізіялагічны метад змяніўся псіхатэхнічным, сутнасць якога заключалася ў навуковым асэнсаванні працэсу музычнага выканальніцтва на падставе дасягненняў фізіялогіі, псіхалогіі, тэорыі акцёрскага самаадчування і майстэрства і адначасовым выхаванні музыканта;
? Сучасныя метадычныя сістэмы музычнага выхавання абапіраюцца на багаты вопыт, назапашаны лепшымі музыкантамі-метадыстамі мінулага: Э.Жак-Далькрозам, К.Орфам, З.Кодай і Б.Бартакам, Б.Яворскім, Б.Асаф’евым, Дз.Кабалеўскім і інш.;
? Аналіз творчага вопыту геніяльных выканаўцаў і педагогаў мінулага дазваляе вызначыць асноўныя метадычныя прынцыпы, а таксама найбольш мэтазгодныя прыёмы і аптымальныя метады прафесійнай адукацыі музыканта выканаўцы.
Дата добавления: 2015-12-21; просмотров: 53; Мы поможем в написании вашей работы! |
Мы поможем в написании ваших работ!
