Амерыканец Конрад Хілтан аднойчы сказаў: «мае гатэлі, гэта –– Амерыка ў мініяцюры». Уяўляеце сабе, які там маркетынг і мэнэджмэнт.

У канцы жніўня, пасля наведвання кафэ «Страўня» у замку Радзівілаў –– майму абурэнню не было «канца і краю»… І гэта мякка сказана….

Заказалі каву «Бэйліс» (35 000) і марожанае, хвілін праз 10 афіцыянт нам паведаміў, што для «Бэйліса» ў іх няма інгрыдыентаў. Мы згадзіліся на «Каву па-каралеўску» (25 000). У гэты момант з'явіліся англаязычныя наведвальнікі, а потым турысты з Расіі, і –– ПАЧАЛІСЯ НАШЫ ДОЎГІЯ ХВІЛІНЫ ЧАКАННЯ.. Зразумела, хто больш заплоціць, таму

РЭСПЕКТ І ПАВАЖУХА».

У рэшце рэшт, нам прынеслі «Каву па-каралеўску», але без марожанага. Каву, заўжды, я п'ю натуральную, крэпкую, без цукру, таму ў стане адрозніць яе ад «растварымай» (сурагату). Кавы добрай пашкадавалі (а мо як і «Бэйлісу» не было), але КАНЬЯКУ НАБУХАЛІ столькі, што я хвілін праз 25 ледзь паднялася. Марожанае падалі хвілін праз 10 пасля кавы.

На мой далікатны водгук наконт кавы, афіцынт адказаў «натуральная, вам трэба было прыйсці паглядзець». І праўда, мы ж за ім не назіралі, фотаздымкаў не маем, ды і кава выпіта…

Я думаю, пры такіх адносінах, наступным разам лепш пайсці ў іншае месца. Але ў Нясвіжы не асоба і расходзішся, кафэ мала, і тое што ёсць «кульгае»…

Некалькі разоў на год наведваю Нясвіж, і люблю гэту частку Беларусі не за ПЕРСАНАЛ. Але ж гэты персанал –– «усмешка на твары Беларусі» на турысцкім рынку. І калі кіраўніцтва не распрацуе добрую, эфектыўную маркетынгавую стратэгію, то хутка не толькі іншаземцы ДА НАС, а і мы САМІ ДА СЯБЕ перастанем ездзіць…

Транснацыянальныя карпарацыі ўжо падзялілі між сабой зямлю і неба, а мы ў развіцці сервісу, толькі дзесьці пачынаем «ЧУХАЦЬ ПАТЫЛІЦУ» і то няўдала…

Амерыканец Конрад Хілтан аднойчы сказаў: «Мае гатэлі, гэта –– Амерыка ў мініяцюры». Уяўляеце сабе, які там МАРКЕТЫНГ і МЭНЭДЖМЭНТ!!!


Дата добавления: 2015-12-18; просмотров: 12; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!