Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый

Інструкцыя

Па афармленню курсавой работы

для студэнтаў спецыяльнасці “музеязнаўства і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”

 

Раздзел 1

Агульныя палажэнні

1. Курсавая работа з’яўляецца самастойна выкананай навуковай работай.

2. Змест курсавой работы павінен адпавядаць патрабаванням, вызначаным раздзелам 3.

3. Курсавая работа прадстаўляецца да абароны ў выглядзе спецыяльна падрыхтаванага рукапісу ў пераплёце.

 

Раздзел 2

С труктура курсавой работы

4. Курсавая работа павінна ўтрымліваць наступныя структурныя часткі:

тытульны ліст;

змест;

пералік умоўных вызначэнняў (пры неабходнасці);

уводзіны;

асноўная частка, падзеленая на раздзелы і падраздзелы;

заключэнне;

бібліяграфічны спіс;

дадаткі (пры неабходнасці).

5. Тытульны ліст курсавой работы афармляецца па форме адпаведна дадатку 1.

6. Назва курсавой работы павінна быць сціслай, вызначаць сферу праведзеных даследаванняў, адлюстроўваць іх мэту і адпавядаць зместу курсавой работы.

7. Змест даецца ў пачатку курсавой работы і ўключае ў сябе назвы яе структурных частак (“Пералік умоўных абазначэнняў”, “Уводзіны”, назвы ўсіх раздзелаў і падраздзелаў, “Заключэнне”, “Бібліяграфічны спіс”, “Дадаткі”) з указаннем нумароў старонак, на якіх змяшчаецца пачатак адпаведных частак курсавой работы.

8. Пры выкарыстанні ў курсавой рабоце спецыяльных тэрмінаў, нераспаўсюджаных скарачэнняў, абрэвіятур, умоўных вызначэнняў і інш., іх аб’ядноўваюць у пералік умоўных вызначэнняў, які размяшчаецца перад уводзінамі. У гэтым пераліку спецыяльныя тэрміны, нераспаўсюджаныя скарачэнні, абрэвіятуры, умоўныя абазначэнні і інш. размяшчаюцца ў алфавітным парадку ў выглядзе слупка, а справа ад іх даецца іх расшыфроўка.

Пры неабходнасці пасля першага ўзгадавання назваў музейных устаноў, архіваў і інш., у круглых дужках прыводзіцца іх скарочаная назва ў выглядзе абрэвіятуры.

9. Ва “Уводзінах” (2-3 старонкі) абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы, разглядаемая праблематыка, запатрабаванасць даследавання, вызначаюцца мэты і задачы, прадмет і аб’ект даследавання, гістарыяграфія праблемы, разглядаецца ступень распрацаванасці праблемы, крыніцазнаўчая база, методыка даследавання, навуковая навізна, структура дыпломнага даследавання, адзначаецца яго практычная значымасць.

10. Асноўная частка курсавой работы выкладаецца ў раздзелах, у якіх разглядаюцца асноўныя пытанні курсавой работы.

Назва кожнага падраздзела выносіцца ў асобны падзагаловак.

11.  Кожны раздзел абавязкова павінен быць завершаны сціслымі высновамі, якія падводзяць вынікі этапаў даследавання.

12. Пры напісанні курсавой работы неабходна рабіць спасылкі на крыніцы, з якіх узяты адпаведныя матэрыялы ці вынікі. Нельга пераказваць тэкст іншых аўтараў без спасылак на іх, а таксама недапушчальна цытаванне без выкарыстання двукосся.

13. У “Заключэнні” прыводзяцца асноўныя навуковыя вынікі праведзенага даследавання.

14. “Бібліяграфічны спіс” утрымлівае пералік у алфавітным парадку крыніц, на якія прыводзяцца спасылкі ў курсавой рабоце.

15. У “Дадаткі” уключаецца дапаможны матэрыял. Ён фарміруецца для больш поўнага раскрыцця зместа і вынікаў даследавання. Колькасць дадаткаў вызначаецца аўтарам курсавой работы. У гэты раздзел уключаюцца табліцы і ілюстрацыі дапаможнага характару.

 

Раздзел 3

Правіла афармлення курсавой работы

16. Курсавая работа друкуецца з выкарыстаннем кампьютэра і прынтара на адным баку аркуша белай паперы фармата А4 (210х297 мм). Дапускаецца прадставляць табліцы і ілюстрацыі на аркушах фармата А3 (297х420мм).

17. Набор тэкста курсавой работы здзейсняецца з выкарыстаннем тэкставога рэдактара Word. Пры гэтым раецца выкарыстоўваць шрыфты тыпу Times New Roman памерам 14 пунктаў. Колькасць знакаў у радку павінна складаць 60 ‑ 70, міжрадковы інтэрвал павінен складаць 1,5 інтэрвала, колькасць тэкставых радкоў на старонке – 39 ‑ 40.

Памеры палёў: верхняга і ніжняга – 20 мм, левага – 30 мм, правага – 10 мм.

Шрыфт друку павінен быць прамым, выразным, чорнага колеру, аднолькавы па ўсяму аб’ёму тэкста дыпломнай работы. Дазваляецца выкарыстоўваць кампутарныя мажлівасці акцэнтавання ўвагі на тэрмінах, значных асаблівасцяў, выкарыстоўвая рознае начэртанне шрыфта: курсіўнае, паўтлуснае, курсіўнае паўтлуснае, выдзяленне з дапамогай рамак, разрадкі, падкрэслівання і інш.

Памылкі друку, знойдзеныя ў тэксце, можна выпраўляць падчысткай ці зафарбаваннем белай фарбай і нанясеннем на тым жа месцы выпраўленага тэкста машынапісным ці рукапісным спосабамі.

18. Аб’ём курсавой работы не павінен перавышаць 25 старонак. Ілюстрацыі, табліцы, бібліяграфічны спіс і дадаткі пры падліку аб’ёма курсавой работы не ўлічваюцца.

19. Тэкст асноўнай часткі дыпломнай работы падзеляецца на раздзелы і падраздзелы.

Загалоўкі структурных частак курсавой работы “ЗМЕСТ”, “ПЕРАЛІК УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ”, “УВОДЗІНЫ”, “РАЗДЗЕЛ”, “ЗАКЛЮЧЭННЕ”, “БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС”, “ДАДАТКІ” друкуюць вялікімі літарамі ў сярэдзіне радка з выкарыстаннем паўтлуснага шрыфта памерам на 1 – 2 пункты больш, чым шрыфт у асноўным тэксце.

Загалоўкі падраздзелаў друкуюцца з абзацнага адступа малымі літарамі (акрамя першай вялікай) паўтлусным шрыфтам памерам шрыфта асноўнага тэкста.

У канцы загалоўкаў раздзелаў і падраздзелаў кропку не ставяць. Калі загаловак складаецца з двух і больш сказаў, іх падзяляюць кропкай (кропкамі).

20. Адлегласць паміж загалоўкам і тэкстам павінна складаць 2 – 3 міжрадковых інтэрвалаў. Калі паміж двума загалоўкамі тэкст адсутнічае, адлегласць паміж імі ўсталёўваецца ў 1,5 – 2 міжрадковых інтэрвалаў. Кожную структурную частку курсавой работы трэба пачынаць з новага аркуша.

21. Нумарацыя старонак робіцца арабскімі лічбамі. Першай старонкай курсавой работы з’яўляецца тытульны ліст, які ўключаецца ў агульную нумарацыю старонак курсавой работы. На тытульным аркушы нумар старонкі не ставіцца, на наступных аркушах нумар прастаўляюць у цэнтры ніжняй часткі аркуша без кропкі ў канцы.

22. Нумарацыя раздзелаў, падраздзелаў, малюнкаў, табліц робіцца арабскімі цыфрамі без знака «№». Нумар раздзела ставяць пасля слова “РАЗДЗЕЛ”.

Падраздзелы нумаруюцца ў межах кожнага раздзела. Нумар падраздзела складаецца з нумара раздзела і парадкавага нумара падраздзела, падзеленых кропкай, напрыклад: «2.3» (трэцці падраздзел другога раздзела).

Загаловак раздзела друкуюць з новага радка, які ідзе пасля нумара раздзела. Загаловак падраздзела ідзе пасля іх нумара праз прабел.

У канцы нумарацыі раздзелаў, падраздзелаў, а таксама іх загалоўкаў кропку не ставяць.

23. Ілюстрацыі і табліцы ў курсавой рабоце могуць размяшчацца ў дадатках ці непасрэдна на старонцы з тэкстам пасля абзаца, у якім яны ўзгадваюцца ўпершыню. Яны павінны быць размешчаны такім чынам, каб было зручна разглядаць іх без паварота курсавой работы ці з паваротам па гадзіннікавай стрэлцы.

Ілюстрацыі і табліцы абазначаюць адпаведна словамі “малюнак” і “табліца” і нумеруюць паслядоўна ў межах кожнага раздзела (у выпадках размяшчэння непасрэдна ў тэксце курсавой работы). На ўсе табліцы і ілюстрацыі павінны быць спасылкі ў тэксце курсавой работы. Слова “малюнак” і “табліца” у подпісах да малюнка, табліцы у спасылках не скарачаюцца.

У выпадках размяшчэння ілюстрацыі (табліцы) ў тэксце курсавой работы іх нумар павінен складацца з нумара раздзела і парадкавага нумара ілюстрацыі (табліцы), падзеленыя кропкай. Напрыклад, «малюнак 1.2» (другі малюнак першага раздзела), «табліца 2.5» (пятая табліца другога раздзела).

24. Ілюстрацыі (табліцы) павінны мець назву. Назва размяшчаецца пад ілюстрацыяй (табліцай) па цэнтру старонкі і пачынаецца са слова “Малюнак” (“Табліца”) і нумара, якія абасабляюцца ад назвы знакам працяжніка. Кропку ў канцы нумарацыі і назвы не ставяць. Слова «Малюнак» (“Табліца”), нумер і назву друкуюць паўтлусным шрыфтам, прычым слова “Малюнак” (“Табліца”), нумар і тэкст друкуюць паменшаным на 1 – 2 пункты памерам шрыфта.

Напрыклад,

  (ВЫЯВА)  

 

Малюнак 2.1 – Будынак Вілейскага краязнаўчага музея [ спасылка на крыніцу ] ці [ Фота а ўтара . 14.05.2011 ]

 

25. Спасылкі на крыніцы ў тэксце курсавой работы здзейсняюцца шляхам прывядзення ў квадратных дужках нумара ў адпаведнасці з бібліяграфічным спісам і ўказаннем, праз коску, нумара старонкі (пры наяўнасці). Напрыклад, [4, с. 5].

26. Звесткі аб выкарыстаных крыніцах у курсавой рабоце прыводяцца ў “Бібліяграфічным спісе”, які фарміруецца ў алфавітным парадку прозвішчаў першых аўтараў і (ці) загалоўкаў.

27. У бібліяграфічным спісе нумарацыя праводзіцца арабскімі лічбамі.

Звесткі аб літаратуры друкуюцца з абзацнага адступу, пасля нумара кропку не ставяць. Бібліяграфічны спіс павінен адпавядаць прыкладам адпаведна дадатку 2.

28. «Дадаткі» афармляюцца ў канцы рукапісу.

Кожны дадатак трэба пачынаць з новага аркуша з указаннем у правым верхнім куце слова “ДАДАТАК”, надрукаванага вялікімі літарамі. Дадатак павінен мець загаловак, які размяшчаецца з новага радку па цэнтру аркуша з вялікай літары.

Дадаткі вызначаюць вялікімі літарамі кірылічнага алфавіта, пачынаючы з літары А (за выключэннем літар Ё. З, Й, О, Ч, Ь, Ы, Ъ), напрыклад, “ДАДАТАК А”, ”ДАДАТАК Б”. Дапушчальна вызначаць дадаткі літарамі лацінскага алфавіта, за выключэннем літараў I і O.


 

 
Дадатак 1 да інструкцыі па афармленню курсавой работы  

 

УА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ Ў НІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ

І МАСТАЦТВАЎ”

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства

 

 

НАЗВА

Курсавая работа

 

 

Студэнта(кі) 550 групы

(ініцыялы, прозвішча)

 

Навуковы кіраўнік:

(навуковая ступень, званне, ініцыялы, прозвішча)

 

 

Мінск 2012


ЗМЕСТ

ПЕРАЛІК УМОЎНЫХ АБАЗНАЧЭННЯЎ                                       3

УВОДЗІНЫ                                                                          4

РАЗДЗЕЛ 1                                                                                              8

1.1                                                                                    8

1.2                                                                                  17

РАЗДЗЕЛ 2                                                                                             27

      2.1                                                                                  27

2.2                                                                                  39

ЗАКЛЮЧЭННЕ                                                                            48

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС                                                             51

ДАДАТКІ                                                                                           56


 
Дадатак 2 да інструкцыі па афармленню курсавой работы  

Узоры афармлення бібліяграфічнага апісання

а) Прыклады апісання самастойных выданняў

 

Характарыстыка крыніцы Прыклад афармлення
Адзін, два ці тры аўтара Котаў, А.Л. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя / A.I. Котаў. –  2-е выд. – Мінск: Энцыклапедыкс, 2003. – 168 с.
    Чикатуева, Л.А. Маркетинг: учеб. пособие / Л.А. Чикатуева, Н.В. Третьякова; под ред. В.П. Федько. – Ростов н/Д: Феникс, 2004. – 413 с.
    Дайнеко, А.Е. Экономика Беларуси в системе всемирной торговой организации / А.Е. Дайнеко, Г.В. Забавский, М.В. Василевская; под ред. А.Е. Дайнеко. – Минск: Ин-т аграр. экономики, 2004. – 323 с.
Чатыры і больш аўтараў Культурология: учеб. пособие для вузов / С.В. Лапина [и др.]; под общ. ред. С.В. Лапиной. – 2-е изд. – Минск: ТетраСистемс, 2004. – 495 с.
    Основы геологии Беларуси / А.С. Махнач [и др.]; НАН Беларуси, Ин-т геол. наук; под общ. ред. А.С. Махнача. – Минск, 2004. – 391 с.
Калектыўны аўтар Национальная стратегия устойчивого социально-экономического развития Республики Беларусь на период до 2020 г. / Нац. комис. по устойчивому развитию Респ. Беларусь; редкол.: Л.М. Александрович [и др.]. – Минск: Юнипак, 2004. – 202 с.
    Военный энциклопедический словарь / М-во обороны Рос. Федерации, Ин-т воен. истории; редкол.: А.П. Горкин [и др.]. – М.: Большая рос. энцикл.: РИПОЛ классик, 2002. – 1663 с.
Шматтомнае выданне Гісторыя Беларуси: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. –Мінск: Экаперспектыва, 2000‑2005. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII–XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. – 2004. – 343 с.; Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII–пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]. – 2005. – 518 с.
Асобны том у шматтомным выданні Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. –Мінск: Экаперспектыва, 2000‑2005. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVI I‑XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. – 2004. – 343 с.
    Российский государственный архив древних актов: путеводитель: в 4 т. / сост.: М.В. Бабич, Ю.М. Эскин. – М.: Археогр. центр, 1997. – Т. 3,ч. 1. – 720 с.
Законы і заканадаўчыя матэрыялы Конституция Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнениями, принятыми на республиканских референдумах 24 ноября 1996 г. и 17 октября 2004 г.). – Минск: Амалфея, 2005. – 48 с.
    О нормативных правовых актах Республики Беларусь: Закон Респ. Беларусь от 10 янв. 2000 г. № 361-3: с изм. и доп.: текст по состоянию на 1 дек. 2004 г. – Минск: Дикта, 2004. – 59 с.
Зборнік артыкулаў, прац Информационное обеспечение науки Беларуси: к 80-летию со дня основания ЦНБ им. Я.Коласа НАН Беларуси: сб. науч. ст. / НАН Беларуси, Центр, науч. б-ка; редкол.: Н.Ю. Березкина (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2004. – 174 с.
Матэрыялы канферэнцый Глобализация, новая экономика и окружающая среда: проблемы общества и бизнеса на пути к устойчивому развитию: материалы 7 Междунар. конф. Рос. о-ва экол. экономики, Санкт-Петербург, 23-25 июня 2005 г. / С.-Петерб. гос. ун-т; под ред. И.П. Бойко [и др.]. – СПб., 2005. – 395 с.
    Правовая система Республики Беларусь: состояние, проблемы, перспективы развития: материалы V межвуз. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Гродно, 21 апр. 2005 г. / Гродн. гос. ун-т; редкол.: О.Н. Толочко (отв. ред.) [и др.]. – Гродно, 2005. –239 с.
Інструкцыя Инструкция по исполнительному производству: утв. М-вом юстиции Респ. Беларусь 20.12.04. – Минск: Дикта, 2005. – 94 с.
Вучэбна-метадычныя матэрыялы Горбаток, Н.А. Общая теория государства и права в вопросах и ответах: учеб. пособие / Н.А. Горбаток; М-во внутр. дел Респ. Беларуь, Акад. МВД. – Минск, 2005. – 183 с.
    Корнеева, И.Л. Гражданское право: учеб. пособие: в 2 ч. / И.Л. Корнеева. – М.: РИОР, 2004. – Ч. 2. – 182 с.
Інфармацыйныя выданні Реклама на рубеже тысячелетий: ретросп. библиогр. указ. (1998–2003) / М-во образования и науки Рос. Федерации, Гос. публич. науч.-техн. б-ка России; сост.: В.В. Климова, О.М. Мещеркина. – М., 2004. – 288 с.
Каталог Памятные и инвестиционные монеты России из драгоценных металлов, 1921–2003: каталог-справочник / ред.-сост. Л.М. Пряжникова. – М.: ИнтерКрим-пресс, 2004. – 462 с.
Аўтарэферат дысертацыі Шакун, Н.С. Кірыла-Мяфодзіеўская традыцыя на Тураўшчыне: (да праблемы лакальных тыпаў старажытнаславянскай мовы): аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук: 10.02.03 / Н.С. Шакун; Беларус. дзярж. ун-т. – Мінск, 2005. – 16 с.
Дысертацыя Лук'янюк, Ю.М. Сучасная беларуская філасофская тэрміналогія: (семантычныя і структурныя аспекты): дыс. ... канд. філал. навук: 10.02.01 / Ю.М. Лук'янюк. – Мінск, 2003. – 129 л.
Архіўныя матэрыялы Центральный исторический архив Москвы (ЦИАМ). 1. Фонд 277. – Оп. 1. – Д. 1295–1734. Дела о выдаче ссуды под залог имений, находящихся в Могилевской губернии (имеются планы имений) 1884–1918 гг. 2. Фонд 277. – Оп. 1. – Д. 802–1294, 4974–4978, 4980–4990, 4994–5000, 5002–5013, 5015–5016. Дела о выдаче ссуды под залог имений, находящихся в Минской губернии (имеются планы имений) 1884–1918 гг.    
Электронныя рэсурсы Театр [Электронный ресурс]: энциклопедия: по материалам изд-ва "Большая российская энциклопедия": в 3 т. – Электрон. дан. (486 Мб). – М.: Кордис & Медиа, 2003. – Электрон. опт. диски (CD-ROM): зв., цв. – Т. 1: Балет. – 1 диск; Т. 2: Опера. – 1 диск; Т. 3: Драма. – 1 диск.
  Регистр СНГ – 2005: промышленность, полиграфия, торговля, ремонт, транспорт, строительство, сельское хозяйство [Электронный ресурс]. – Электрон. текстовые дан. и прогр. (14 Мб). – Минск: Комлев И.Н., 2005. – 1 электрон. опт. диск (CD-ROM).
Рэсурсы аддаленага доступа Национальный Интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2005. – Режим доступа: http://www.pravo.by. –Дата доступа: 25.01.2006.
    Proceeding of mini-symposium on biological nomenclature in the 21st centry [Electronic resource] / Ed. J.L. Reveal. – College Park M.D., 1996. -Mode of access: http://www.mform.md.edu/PBIO/brum.html. –Date of access: 14.09.2005.

 

б) прыклады апісання састаўных частак выданняў

 

 

Характарыстыка крыніцы

Прыклад афармлення

Састаўная частка кнігі

Михнюк, Т.Ф. Правовые и организационные вопросы охраны труда / Т.Ф. Михнюк // Безопасность жизнедеятельности: учеб. пособие / Т.Ф. Михнюк. – 2-е изд., испр. и доп. – Минск, 2004. – С. 90–101.

   

Пивоваров, Ю.П. Организация мер по профилактике последствий радиоактивного загрязнения среды в случае радиационной аварии / Ю.П. Пивоваров, В.П. Михалев // Радиационная экология: учеб. пособие / Ю.П. Пивоваров, В.П. Михалев. – М., 2004. – С. 117–122.

   

Ескина, Л.Б. Основы конституционного строя Российской Федерации / Л.Б. Ескина // Основы права: учебник / М.И. Абдулаев [и др.]; под ред. М.И. Абдулаева. – СПб., 2004. – С. 180–193.

Састаўная частка зборніка

Коморовская, О. Готовность учителя-музыканта к реализации личностно-ориентированных технологий начального музыкального образования / О. Коморовская // Музыкальная наука и современность: взгляд молодых исследователей: сб. ст. аспирантов и магистрантов БГАМ / Белорус. гос. акад. музыки; сост. и науч. ред. Е.М. Гороховик. – Минск, 2004. – С. 173–180.

   

Войтешенко, Б.С. Сущностные характеристики экономического роста / Б.С. Войтешенко, И.А. Соболенко // Беларусь и мировые экономические процессы: науч. тр. / Белорус. гос. ун-т; под ред. В.М. Руденкова. – Минск, 2003. – С. 132–144.

 

Раздзел з кнігі

Бунакова, В.А. Формирование русской духовной культуры

/ В.А. Бунакова // Отечественная история: учеб. пособие / С.Н. Полторак [и др.]; под ред. Р.В. Дегтяревой, С.Н. Полторака. – М., 2004. – Гл. 6. – С. 112–125.

   

Николаевский, В.В. Проблемы функционирования систем социальной защиты в 1970–1980 годах / В.В. Николаевский // Система социальной защиты: теория, методика, практика / В.В. Николаевский. – Минск, 2004. – Гл. 3. – С. 119–142.

Частка са збора твораў

Гілевіч, Н. Сон у бяссоніцу / Н. Гілевіч // Зб. тв.: у 23 т. – Мінск, 2003.– Т. 6. – С. 382–383.

   

Сачанка, Б.І. Родны кут / Б. Сачанка // Выбр. тв.: у 3 т. – Мінск, 1995. – Т. 3: Аповесці. – С. 361–470.

Артыкул з тэзісаў дакладаў і матэрыялаў канферэнцыі

Пеньковская, Т.Н. Роль и место транспортного комплекса в экономике Республики Беларусь / Т.Н. Пеньковская // География в XXI веке: проблемы и перспективы: материалы Междунар. науч. конф., посвящ. 70-летию геогр. фак. БГУ, Минск, 4–8 окт. 2004 г.

/ Белорус. гос. ун-т, Белорус. геогр. о-во; редкол.: Н.И. Пирожник

[и др.]. – Минск, 2004. – С. 163–164.

   

Ермакова, Л.Л. Полесский каравайный обряд в пространстве культуры / Л.Л. Ермакова // Тураўскія чытанні: матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Гомель, 4 верас. 2004 г. / НАН Беларусі, Гомел. дзярж. ун-т; рэдкал.: У.І. Коваль [і інш.]. -Гомель, 2005. –

С.173–178.

Артыкул з выдання, якое падоўжваецца

Ипатьев, А.В. К вопросу о разработке средств защиты населения в случае возникновения глобальных природных пожаров / А.В. Ипатьев, А.В. Василевич // Сб. науч. тр. / Ин-т леса НАН Беларуси. – Гомель, 2004. – Вып. 60: Проблемы лесоведения и лесоводства на радиоактивно загрязненных землях. – С. 233–238.

Артыкул з часопіса

Бандаровіч, В.У. Дзеясловы і іх дэрываты ў старабеларускай музычнай лексіцы / В.У. Бандаровіч // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2004. – № 2. –

С. 49–54.

 

Масляніцына, I. Жанчыны ў гісторыі Беларусі /1. Масляніцына, М. Багадзяж // Беларус. гіст. часоп. – 2005. – № 4. – С. 49–53.

Артыкул з газеты

Дубовик, В. Молодые леса зелены / В. Дубовик // Рэспубліка. –2005.-19 крас.– С. 8.

   

Ушкоў, Я. 3 гісторыі лімаўскай крытыкі / Я. Ушкоў // ЛіМ. – 2005. –5жн.– С. 7.

Артыкул з энцыклапедыі, слоўніка

Аляхновіч, М.М. Электронны мікраскоп / М.М. Аляхновіч // Беларус. энцыкл.: у 18 т. – Мінск, 2004. – Т. 18, кн. 1. – С 100.

   

Витрувий // БСЭ. – 3-е изд. – М., 1971. – Т. 5. – С. 359–360.

   

Дарашэвіч, Э.К. Храптовіч І.І. / Э.К. Дарашэвіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі (Х–ХІХ стагоддзі): энцыкл. давед. / склад. Г.А. Маслыка; гал. рэд. Б.І. Сачанка. – Мінск, 1995. – С 326–328.

Законы і заканадаўчыя матэрыялы

О размерах государственных стипендий учащейся молодежи: постановление Совета Министров Респ. Беларусь, 23 апр. 2004 г.,

№ 468 // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. – 2004. –

№ 69.– 5/14142.

   

О государственной пошлине: Закон Респ. Беларусь, 10 янв. 1992 г.,

№ 1394-ХП: в ред. Закона Респ. Беларусь от 19.07.2005 г.

// Консультант Плюс: Беларусь. Технология 3000 [Электронный ресурс] / ООО «ЮрСпектр», Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2006.

 

Об утверждении важнейших параметров прогноза социально-экономического развития Республики Беларусь на 2006 год: Указ Президента Респ. Беларусь, 12 дек. 2005 г., № 587 // Эталон – Беларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2006.

Састаўная частка CD-ROMa

Введенский, Л.И. Судьбы философии в России / Л.И. Введенский

// История философии [Электронный ресурс]: собрание трудов крупнейших философов по истории философии. – Электрон, дан. и прогр. (196 Мб). – М., 2002. – 1 электрон. опт. диск (CD-ROM): зв., цв.

 

       

 


Дата добавления: 2023-01-08; просмотров: 18; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!