Узнагароды за дасягнутыя поспехі

НАРАДЗІЦЦА

 

ЗМЕСТ

І. Уводзіны

Актуальнасць даследчай работы

ІІ. Жыццёвы шлях і педагагічная дзейнасць Міхайлавай Валянціны Іванаўны

2.1. Дзяцінства і школьныя гады

2.2. Майстар сваей справы

2.3. Узнагароды за дасягнутыя поспехі

2.4. Водгукі калег

2.5. Словы ўдзячнасці выпускнікоў

ІІІ. Заключэнне

Чалавек з вялікай літары

ІV. Крыніцы інфармацыі

 

 

І. Уводзіны

Актуальнасць даследчай работы

Каб быць добрым выкладчыкам, трэба любіць тое, што выкладаеш, і любіць тых, каму выкладаеш.

                    В. Ключэўскі

    На зямлі існуе шмат цікавых і незвычайных прафесій. З прадстаўнікамі адных з іх мы сутыкаемся толькі ад выпадку да выпадку, пра іншых мы толькі чулі, але ніколі не сустракаліся. Але ёсць на зямлі адна прафесія, без якой не магло і не можа існаваць наша грамадскасць. Гэта прафесія – настаўнік.

    Настаўнік вядзе нас праз гады нашага дзяцінства, малалецтва, юнацтва. Здзясняе штодзённы, часам незаўважны подзвіг, - настаўнік аддае нам свае веды, укладвае ў нас часцінку свайго сэрца, дапамагае нам знайсці свій шлях у жыцці. Труд настаўніка высакародны. Вялікае шчасце сустрэць настаўніка, які вучыць дабрыні, справядлівасці. Вучыць быць Чалавекам.

    Настаўнікам трэба нарадзіцца. Нельга навучыцца любіць дзяцей. І гаворка ідзе не пра сваіх дзяцей, а пра тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прыходзяць да цябе у першы клас, якіх трэба навучыць пісаць і чытаць. Дзяцей, якія са сваім характарам і паводзінамі, якія яшчэ не ведаюць як правільна паводзіць сябе на уроках, якім усё нова і цікава.

    Настаўнік будуе будучае, ад яго залежыць, якой будзе моладзь, а значыць і якой будзе наша краіна.

    У наш час вельмі важна падтрымаць прэстыж і ролю настаўніка ў грамадстве.

    Дадзеная работа прысвечана чалавеку, які пасвяціў сваё жыццё дзецям. Яе жыццёвы шлях – гэта шлях нястомнай працы, удасканалення, імкнення аддана, да самаадрачэння служыць школе і дзецям. Размова пойдзе пра настаўніка вышэйшай катэгорыі пачатковых класаў, настаўніка па вялікай душы і таленту, а па сумяшчальніцтву і пра маю маці – Міхайлаву Валянціну Іванаўну.

Мэта даследавання: вывучыць жыццё і педагагічную дзейнасць настаўніка.

Задачы:

1. Збор інфармацыі пра жыццё і педагагічную дзейнасць

Міхайлавай В.І.

2. Вывучыць і сістэматызаваць дакументы і фотаздымкі

асабістага архіва.

3. Аформіць сабраны матэрыял.

Метады даследвання:

- Інтэрв’ю з Міхайлавай В.І.

- Работа са школьнымі і асабістымі архівамі: вывучэнне

дакументаў, фотаздымкаў, граматаў, узнагарод і працоўнай кніжкі.

- Сустрэчы з выпускнікамі настаўніка, калегамі, родзічамі.

- Вывучэнне і даследванне літаратуры, матэрыялаў

перыядычнага друку

- Абагульненне атрыманых дадзеных.

Аб’ектам даследвання з’яўляецца гісторыя жыцця і педагагічнай дзейнасці Міхайлавай В.І.

Прадмет даследвання:  шлях жыцця і педагагічнай дзейнасці настаўніка.

 

 

ІІ. Жыццёвы шлях і педагагічная дзейнасць

Міхайлавай Валянціны Іванаўны

2.1. Дзяцінства і школьныя гады

На роспач не маеш права, Хаваеш слабасць і стому. Твая нялёгкая справа Жыццё адкрываць другому. Любові навучыць адданай Да роднай пявучай мовы, Што з песні жытоў саткана, Са звону гусляў вясновых. Любові да роднага краю, Да песень і казак матулі, Сівых курганоў ля гаю, Дзе мудрыя продкі паснулі. У працы не маеш права: На роспач, на слабасць, На стому. Твая пачэсная справа — Жыццё адкрываць другому. Алена Руцкая

12 снежня 1966 года ў в.Альхоўка Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і Янушэўскіх Ядзвігі Уладзіславаўны і Івана Іванавіча нарадзілася мілая і добрая дзяўчынка Валянціна.

Валянціна была адзіным дзіцём у сям’і. усё бацькоўскае каханне і ўвага было накіравана на дачушку.Мама дзяўчынкі працавала памочнікам выхавальніка ў дзіцячым садку, тата – рабочым на стройцы. Сям’я была сярэдняга дастатку. Дзяўчынка з маленства дапамагала бацькам па хатняй гаспадарцы, ведала, што проста так нічога не даецца ў жыцці.

    З успамінаў Міхайлавай В.І.: “Тата і маці ніколі не цураліся цяжкай працы. Колькі сябе помню, у нас заўсёды была дамашняя жывёла: карова, свінні, куры. Кожнае лета трэба было назапашваць корм жывёлам: касіць траву, сушыць сена. Летам-восенню таксама бегалі ў лес па грыбы-ягады. І ў агародзе працы хапала. Але мае бацькі ніколі не скардзіліся, заўсёды з ахвотай працавалі і любоў да працы прывілі і мне”.

    У 1973 годзе дзяўчынка пайшла ў першы клас Альхоўскай сярэдняй школы. Першай настаўніцай была Скаруцкая Іна Антонаўна, заслужаны настаўнік БССР, якая праз свае ўрокі, мерапрыемствы і адносіны да работы змагла закласці ў дзяўчынкі фундамент да выбару далейшай прафесіі. Дзяўчынцы падабалася вучыцца. Пасля заняткаў у школе Валянціна бегла да маці ў дзіцячы садок і назірала за працай выхавальнікаў. А дома, калі ўсе ўрокі было зроблены, дзяўчынка садзіла свае ляльк і цацкі і гуляла з імі ў школу, дзе яна канешне была настаўніцай.

Майстар сваей справы

 У 1984 годзе Валянціна закончыла сярэднюю школу. Паколькі са сваёй прафесіяй дзяўчынка вызначылася пад час вучобы, то пытанне “Кім быць?” у яе не ўзнікла.

    З успамінаў Міхайлава В.І. “ У 1984 годзе закончыўшы школу, перад мной не стаяла задача, кім быць і куды пайсці вучыцца. Адназначна буду настаўнікам пачатковых класаў. А тут яшчэ і накіраванне давалі. Толькі адно но, што надоўга і адна з дому ніколі не выязжала. Сама дакументы падавала, сама паехала на вучобу. Першы месяц на бульбе ў Смаргоньскім раёне ў в. Верабушкі праляцеў непрыкметна, было весела і цікава. А вось  кастрычнік, кожны дзень вочы на мокрым месце, кожную суботу дадому. І калі б мне мама тады сказала кідай і вяртайся, я бы так і зрабіла. І я ей вельмі ўдзячна, што я не пачула гэтых слоў. Пасля разнаёмілася, наша група 10"Г", 30 чалавек, усе дзяўчаты. За два гады мы пасябравалі. Святы, дні нараджэння, паходы ў кіно, паездкі на экскурсіі, на канцэрты усе разам. З многімі і цяпер падтрымліваю сувязь….”

    Пачалося цікавае студэнцкае жыццё. Валя   старанна вучылася, удзельнічала ў студэнцкім жыцці групы. Пад час вучобы была членам Усесаюзнага дабравольнага спартыўнага ордэна Леніна таварыства  “Спартак”, з’яўлялася народным дружыннікам, членам прафсаюза работнікаў асветы, вышэйшай школы і навуковых устаноў Лідскага педвучылішча, членам Усесаюзнага дабравольнага таварыства аматараў кнігі.

    Два гады вучобы праляцелі быстра і непрыкметна пакінуўшы пасля сябе толькі прыемныя ўспаміны, парады настаўнікаў і новых сяброў.

    У 1986 годзе выйшла замуж за Міхайлава Аляксандра Рыгоравіча (дарэчы дыплом дзяўчына ўжо атрымлівала на новае прозвішча) і раз’ехалася з мужам, так як педагагічная дзейнасць пачалася ў Завельцаўскай васьмігадовай школе.

    З успамінаў Міхайлавай В.І. “У 1986 годзе пасля заканчэння вучобы меня накіравалі ў пачатковую школу і дырэктарам, і настаўнікам, і загадчыкам гаспадаркі і г.д. і т.п. Але маладая, без вопыту напэўна спалохалася і мяне накіравалі настаўнікам пачатковых класаў у Завельцэўскую васьмігадоаую школу. Далі мне першы і трэці клас  у якіх усіх разам было 4 вучні. Прынялі меня добра. Што запомнілася больш за ўсё, гэта калі ў першы дзень 1 верасня, пасля лінейкі, прыйшла ў клас, пазнаёмілася з дзеткамі і пачала першы  урок Міра. Недзе праз хвілін 10 заходзіць  дырэктар  і аб’яўляе, што прыйшла да нас  на першы  ўрок і мне ўсё зноў прыйшлося пачынаць спачатку.”

    З 1 студзеня 1987 года была пераведзена па сямейным абставінам у Альхоўскую сярэднюю школу на пасаду – старэйшай піянерважатай.

    З першых дзён да работы адносілася з усёй адказнасцю і любоўю. Гэта былі цодоўныя гады працы. Жыццё піянерскай арганізацыі было цікавым, насычаным.

    З успамінаў Міхайлавай В.І. “Дружына наша насіла імя Алега Кашэвога.Уяўленне аб працы мела. Калі хадзіла ў школу была старшынёй піянерскай арганізацыі, затым сакратаром камсамольскай арганізацыі. І настаўнікі і дзеці прынялі мяне добра. З дзецьмі мы хутка знайшлі агульную мову. Выпускалі сценгазеты, баявыя лістоўкі, праводзілі зборы, мерапрыемствы, ранішнікі. ”

    У верасні 1992 года Валянціну Іванаўну пераводзяць настаўнікам пачатковых класаў. І вось мара здзясняецца – яна настаўніца! І вось ужо амаль 25 год яна працуе настаўніцай пачатковых класаў. За гэты час яна выпусціла 6 выпускаў, цяпер у яе 7 набор маленькіх дзетак.

    Да кожнага свайго ўрока настаўніца падыходзіць з поўнай адказнасцю, заўсёды рыхтуецца: знаходзіць дадатковы цікавы матэрыял, якога няма ў падручніках, малюе нагляднасці, выкарыстоўвае камп’ютар, стварае прэзентацыі. На яе ўроках заўсёды цікава, вучні слухаюць уважліва, ловяць кожнае слова, рух сваёй настаўніцы.

    З успамінаў Міхайлавай В.І. “І 1 верасня 1992года мне прапаноўваюць узяць 1 клас. Калі быць адкравеннай, то было крыху боязна, боязна ад таго, што бацькі старэйшыя за мяне. І трэба было знайсці агульную мову не только з дзецьмі, але і бацькамі. І у меня атрымалася.З другім выпускам было крыху лягчэй. Ужо за плячыма невялікі вопыт работы, бацькі практычна ўсе такога ўзросту як і я. І мерапрыемствы, і сходы ў нас правадзіліся ўжо цікава. Цяпер у мяне ужо сёмы выпуск. І хачу сказаць, што з кожным годам, з кожным выпускам я вучуся разам з дзецьмі, з іх бацькамі. Што магу сказаць у цэлым пра сваіх вучняў? Я імі ганаруся. І як у вершы гаворыцца: усе прафесіі патрэбны, усе прафесіі важныя. Сярод выпускникоў ёсць: настаўнікі, псіхолагі, эколагі, дактары, медсёстры, кандытары, теэнолагі, памошнікі выхавацеляў, пагранцы, будаўнікі і простыя рабочыя. Але ўсе працуюць на карысць нашай Радзімы. І я задаволена сваёй работай, сваімі дзяцьмі.”

За гэты час два разы прымала ўдзел у конкурсе "Настаўнік года".

Узнагароды за дасягнутыя поспехі

  Ганаровая грамата Упраўлення народнай адукацыі Гродзенскага выканкама за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, 05.07.1995 г.

    Ганаровая грамата Аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама за ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага мастэрства педагогаў 1997 года, 02.05.1997 г.

    Ганаровая грамата Аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама за творчую працу ў навучанні дзяцей і падлеткаў, 22.08.2002 г.

    Грамата Аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама за актыўны ўдзел ў 2 этапе рэспубліканскага конкурсу прафесіянальнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, 14.01.2006 г.

    Грамата Астравецкага райвыканкама за 3 месца ў раённым конкурсе “Эскізаў і эмблемаў юных выратавальнікаў-пажарных Астравецкага раёна”, 25.05.2007 г

    Дыплом ў намінацыі самая таленавітая, 31.05.2007 г.

    Ганаровая грамата Упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, 12.08.2008 г.

    Ганаровая грамата Упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама за поспехі ў педагагічнай дзейнасці,высокае прафесійнае майстэрства, 14.08.2012.

    Сертыфікат удзельніка 5 інтэрнэт-конкурса сучасных адукацыйных тэхналогій ў творчасці настаўніка пачатковых класаў у намінацыі “Сцэнарый мерапрыемства/Урок у пачатковай школе”, 01.08.2016 г.

    Ганаровая грамата Астравецкага аддзела адукацыі, спорту і турызму за добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў педагагічнай дзейнасці, 22.08.2016 г.

Водгукі калег

    У ходзе інтэрв’юіравання некалькіх настаўнікаў Альхоўскай школы, я даведалася, якія адносіны калег да Міхайлавай В.І.

    Было сказана шмат добрых слоў.

    Кусойць Алена Іванаўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце: “Вельмі адказны і працалюбівы чалавек. Яна заўсёды крапатліва, прадумліва рыхтуецца да любой прапанаванай ёй справе (конкурс, выступленне, урок). Вызначыць, які ты настаўнік, можна па яго дзецям. У Вялянціны Іванаўна вырасціла і выхавала цудоўных дзетак: сына і дачку.”

    Уласік Ганна Уладзіміраўна, настаўнік пачатковых класаў: “Гэта добры, спагадлівы чалавек з вялікай душой. Заўсёды можа дапамагчы, параіцца, даць нейкі савет. Валянціна Іванаўна з цікавасцю пазнае нешта новае для сябе.”

2.5. Словы ўдзячнасці выпускнікоў

    Кушлевіч (Саўко) Дзіяна Станіславаўна: “Я памятаю ўсіх сваіх настаўнікаў, якія мяне вучылі, але да аднаго настаўніка ў мяне асаблівыя адносіны. Гэта Міхайлава В.І.- мая першая настаўніца і не толькі мая, але і майго сына Аляксея. Я ей вельмі ўдзячна за тыя першапачатковыя веды, за любоў да роднай мовы, за тыя пачуцці светлага і добрага, якія яна пасеяла ў маёй душы.”

    Міхайлаў Ігар Аляксандравіч: “Валянціна Іванаўна не толькі мая першая настаўніца, але і мая маці. Цяпер можыце ўявіць як было “цяжка” мне вучыцца, а ёй мяне вучыць (смяецца)? На самай справе, я ўдзячны, што Валянціна Іванаўна ніколі не выдзяляла мяне сярод іншых вучняў, калі трэба было наказвала, калі трэба – хваліла. Дзякуй маці за то, што я стаў такім якім стаў, за яе дабрыню, чуласць і падтрымку ў цяжкія хвіліны.”

 

ІІІ. Заключэнне…

Чалавек з вялікай літары….

    На заканчэнне нашай гутаркі я задала Валянціне Іванаўне два пытанні:

- Хацелі бы Вы змяніць сваё жыццё? – “Каб мне

прапанавалі што-небудзь змяніць у сваім жыцці, альбо пачаць усё спачатку, я бы, напэўна, пражвла бы ўсё с самага пачатку, нічога не змяняючы, але можа быць только крыху. І я думаю, калі ты любіш сваю работу, значыць ты на сваім месцы і ў цябе ўсё абавязкова атрымаецца. “

- Вы сябе лічыце шчаслівым чалавекам? – “Так, так як у

мяне была і ёсць любімая работа, мая вялікая сям’я, увага ад маіх вучняў, калег і проста акружаючых мяне людзей. Я адчуваю падтрымку сваіх блізкіх і родных людзей.”

    Пры рабоце над тэмай, я зразумела, што быць настаўнікам няпроста. У гэтай прафесіі працуюць толькі ўлюблённыя ў сваю прафесію людзі, а настаўнік ніколі не бывае адзінокім, ён заўсёды знаходзіцца ў акружэнні дзяцей і заўсёды застаецца настаўнікам.

    Валянціна Іванаўна заўсёды цікавіцца жыццём сваіх былых выпускнікоў. Радуецца іх поспехам і перажывае няўдачы.

    Быўшыя вучні памятаюць пра сваю першую настаўніцу. Заўсёды віншуюць яе са святамі, цікавяцца справамі, адносяцца з павагай, так як яна кожнаму падарыла часцінку сваёй душы і сэрца.

 

І V . Крыніцы інфармацы

Сямейныя архівы:

1. Дакументы

2. Узнагароды

3. Сямейныя фотаздымкі

 

 


Дата добавления: 2022-06-11; просмотров: 26; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!