Фізхвілінка (рэлакс-пауза) (3 хвіліны)- слайд №12

I. Арганізацыйны момант (2 хвіліны).

Добры дзень паважаныя вучні, сядайце калі ласка. Сення ў нас з вамі апошні занятак па тэме «Старажытны Егіпет». Пры вывучэнні сенняшняй тэмы мы будзем выкарыстоўваць веды, якія атрымалі на папярэдніх занятках, па-гэтаму праверкі дамашняга задання не будзе.

 

II. Матывацыя і мэтапакладанне (3 хвіліны).

Настаўнік называе тэму ўрока (слайд № 1) і нагадвае, што вучні на працягу некалькіх заняткаў знаёміліся з гісторыяй узнікнення, развіцця і станаўлення адной з самых высокаразвітых цывілізацый Старажытнага свету-Старажытным Егіптам, таму прапануе адказаць на пытанне: Аб чым вы хацелі даведацца на сённяшнім ўроку? (адказы вучняў).

 

 

Працаваць мы з вамі будзем па наступнаму плану (слайд № 2)

План

1. Мова і пісьменнасць.

2. Егіпецкая школа.

3. Мастацтва.

4. Навуковыя веды і дасягненні.

 

III. Актуалізацыя ведаў вучняў (3 хвіліны).

Перш чым пачнем вывучэнне новага матэрыяла, успомніце калі ласка што вам ужо вядома з гісторыі Старажытнага Егіпта? Ну а каб гэта прайшло цікава і карысна, прапаную адгадаць вам некалькі загадак пра Старажытны Егіпет.

Загадка №1

На дне реки в прохладной тьме скрываюсь я века,

Но букву «Н» прибавьте мне – и я уже река” (Ніл).

 

Загадка №2

 

Я большую роль играю

Путь машине освещаю,

Но прибавьте ко мне «Он»-

И я буду …. (фараон).

IV. Вывучэнне новага матэрыяла (25 хвілін)

 

Мова і пісьменнасць.

На мове старажытных егіпцян ў сучасным свеце ні адзін народ не размаўляе, яна вядомая як пісьмовы помнік, які захавала гісторыя. Такія мовы называюць мёртвымі. Егіпцяне адны з першых навучыліся пазначаць гукі і словы пэўнымі знакамі. Знакаў для абазначэння літар, складоў, слоў і нават фраз было шмат сотняў, называліся яны іерогліфамі (слайд №3).

Пісалі егіпцяне злева направа,зверху ўніз ці наадварот.

Іерогліфы ўпрыгожвалі сцены храмаў і пірамід, саркафагі фараонаў, распавядаючы аб дзеяннях цароў і багоў. Вядома каля 1 000 такіх знакаў, з іх распаўсюджаных - каля 700-800. Запомніць усе знакі было вельмі цяжка, таму пісьменных людзей у Егіпце было мала. У асноўным валодалі граматай жрацы і пісцы. Авалодвалі граматай у школе пісцоў толькі хлопчыкі з шасцігадовага ўзросту. Навучанне доўжылася дванаццаць гадоў. За гэты час яны вывучалі каля 750 іерогліфаў. Навучанне такому пісьму давалася вельмі цяжка, таму ім авалодвалі толькі самыя настойлівыя і здольныя. Да нашых дзён захавалася такое павучэнне бацькі свайму сыну: «Звярні сваё сэрца да кніг. Няма нічога вышэй кніг. Калі ў пісца ёсць пасада ў сталіцы, то ён будзе патрабаваны і не будзе бедным. Запомні: няма пасады, дзе няма начальніка. Толькі ў пісца няма начальніка, ём сам начальнік над другімі людзьмі».

Егіпцяне пісалі на розных матэрыялах: гліне, камені, тканіны, дрэве. Але найбольш распаўсюджаным быў папірус.

Слова папера на многіх еўрапейскіх мовах гучыць амаль што аднолькава: па-беларуску «папера», па-нямецку – «папір», па -англійску – «пэйпер», па - французку – «пап’е». Усе гэтыя словы маюць аднолькавы корань. Можа гэта не выпадкова і ўсе яны ўтварыліся ад аднаго слова? Далей ідзе расказ настаўніка аб папірусе (слайд №4).

Егіпецкая школа (слайд №5).

Настаўнік тлумачыць матэрыял з дапамогай слайда на экране мультымедыйнай устаноўкі.

Мастацтва.

Архітэктура. Паколькі, паводле вераванняў егіпцян, зямное жыццё было толькі «мастком» да таго свету, па-гэтаму жылыя дамы лічыліся часовым жыллём. Іх будавалі з цэглы-сырца, з меблі было толькі самае неабходнае.

 У адрозненне ад іх, «вечнае жыллё» – храмы і піраміды – будавалі надзвычай трывалымі. Іх ўзводзілі з каменя або высякалі ў скалах. Не выпадкова егіпцяне далі ім назву «храмы мільёнаў гадоў» (слайд №6).

Памерлых фараонаў хавалі ў пірамідах. Егіпецкія піраміды лічыліся адным з сямі цудаў свету і захавалі да нашых дзён (слайд №7). Перад пірамідамі вельмі часта ўстанаўлівалі статуі сфінксаў-міфічных жывёл з целам ільва і галавой чалавека. Захавалася цэлая алея сфінксаў, якая ў старажытнасці паказвала дарогу ад берага Ніла да храма. Сілу і магутнасць фараона сталі параўноўваць з сілай і магутнасцю льва. Людзі, якія ішлі ў храм пападалі пад гіпноз гэтых міфічных істот, забываліся пра ўсё на свеце і настройваліся толькі на зносіны з богам (слайд №8).

Вельмі прыгожымі і велінымі былі егіпецкія храмы, якія лічылі жыллём бога, таму ўяго маглі ўвайсці толькі цар і жрацы (слайд №9).

Найбольш вядомымі сярод іх былі: храм бога Амона-Ра і храм Рамсеса II .

Скульптура (слайд №10). Старажытнаегіпецкія статуі выраблены з рознага каменя. Радзей для гэтага выкарыстоўвалі дрэва, медзь, золата і серабро. Статуі мелі розныя памеры – ад зусім невялікіх да гіганцкіх. Часта скульптуры размалёўвалі, каб перадаць колер скуры, адзення, упрыгожванняў. Існавалі пэўныя непахісныя правілы стварэння фігур.

Скульптуру фараона заўсёды адрознівалі вялікія памеры, урачыстая пастава, складзеныя на каленях рукі, накладная барада, знакі царскай улады. Жрацоў, чыноўнікаў, пісцоў, рамеснікаў, сялян адлюстроўвалі надзвычай рэалістычна.

У Старажытным Егіпце скульптуры мелі рэлігійнае значэнне, іх ставілі ў храмах,клалі ў грабніцы і піраміды. Яны абазначалі канкрэтнага чалавека, і таму на іх выбівалі іерогліф з імем.

Мастацтва (слайд №11). Майстэрства мастакоў Старажытнага Егіпта дзівіць не толькі багаццем тэм і вобразаў, але і тэхнікай выканання.

Уважлівы глядач заўважыць, што егіпцяне адлюстроўвалі фігуры людзей у залежнасці ад іх становішча ў грамадстве. Так, фігура фараона была заўсёды больш іншых. Постаці людзей, паводле звычаяў егіпцян, адлюстроўвалі звернутымі да гледача, галава і ногі – ў профіль. Надзвычай рэалістычна выходзілі ў старажытнаегіпецкіх мастакоў жывёлы. На сценах пірамід і храмаў бачым сельскагаспадарчых жывёл, птушак, рыб, абавязкова знаходзім выявы багоў і сцэны замагільнага жыцця.

Фізхвілінка (рэлакс-пауза) (3 хвіліны)- слайд №12

Класу задаецца пытанне: - Які з егіпецкіх фараонаў, выявы якіх змешчаны на слайде экрана мультымедыйнай устаноўкі, на ваш погляд быў самым мудрым і таленавітым правіцелем у Старажытным Егіпце?

Вучні па чарзе падыходзяць да мультымедыйнай устаноўкі і выбіраюць таго ці іншага фараона, пры гэтым тлумачаць свой выбар.

Працуем далей.

Навуковыя веды і дасягненні. (слайд №13).

Матэматыка. У паўсядзённым жыцці егіпцян пастаянна ўзнікала патрэба праводзіць падлікі: вымяраць ўзровень вады, будаваць каналы, дамбы і піраміды, весці ўлік ўраджаю.

Для гэтага старажытныя егіпцяне выкарыстоўвалі чатыры арыфметычных дзеянні: складанне, адыманне, множанне і дзяленне. Для лікаў ў іх існавалі адмысловыя пазначэнні. Адзінкі адлюстроўвалі рысачкамі, дзесяткі – значкамі ў выглядзе падковы, сотні ў выглядзе скручанай вяроўкі, тысячы – лотаса. дзесяткі тысяч – выгнутага пальца, сотні тысяч - птушкі, мільёны – фігурай бога, які сядзіць. Таму, напрыклад, лік 50 складалася з пяці знакаў 10.

Астраномія. Егіпцяне назіралі за зоркамі і планетамі і навучыліся фіксаваць сонечныя і месяцовыя зацьменні. Ведалі планеты: Венеру, Марс, Меркурый, Сатурн, Юпітэр. Егіпцяне падзялілі зорнае неба на 36 сузор'яў, стварылі карту зорнага неба.

Астранамічныя веды ўжывалі, праектуючы піраміды і храмы. На аснове назіранняў за зоркамі ўжо ў III тыс. да н.э. егіпцяне стварылі ўласны сонечны каляндар. У ім год меў 365 дзён і падзяляўся на дванаццаць частак. Кожная з іх мела па 30 дзён. Пяць дзён, якія заставаліся, дадавалі ў канец года. Яны былі святочнымі. Старажытнаегіпецкі год пачынаўся 19 ліпеня, калі падымалася зорка Сірыўс і разліваўся Ніл.

Медыцына. Егіпцяне дасягнулі поспехаў у галіне медыцыны. Яны добра ведалі анатомію. Старажытныя егіпцяне маглі лячыць розныя хваробы, а таксама з дапамогай медыцынскіх інструментаў ажыццяўляць складаныя хірургічныя аперацыі.

Вядома, што старажытнаегіпецкія ўрачы ўмелі лячыць зубы. Напрыклад, замацоўвалі зуб, які варушыўся, да суседняга здаровага зуба тонкай залатой провалкай. Яны навучыліся свярліць дзірку ў зубе і выкідваць кепскую частку зуба.

    Далей вучні самастойна працуюць з матэрыялам падруніка і запісваюць у рабочы сшытак навуковыя дасягненні старажытных егіпцян. Потым робіцца праверка выканання задання (слайд №14).

V. Замацаванне новага матэрыяла (4 хвіліны) (слайд №15).

Вучні адказаць на пытанні:

1. На чым пісалі старажытныя егіпцяне?

2. Як называліся літары ў старажытных егіпцян?

3. Як называлася міфічная істота з галавой чалавека і целам ільва?

4. Дзе хавалі памерлых фараонаў?

5. Колькі дзён было ў егіпецкім каляндары?

6. У якіх навуках старажытныя егіпцяне дасягнулі найбольшага поспеху? (адказы вучняў).

VI.  Рэфлексія (3 хвіліны)

Скажыце, калі ласка якую карысць вы атрымалі ад сенняшняга занятку? Падумайце, у якіх месцах і што вы хацелі б убачыць, калі б трапілі ў Егіпет у якасці турыстаў?

        

VII. Кантроль і ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці (2 хвіліны) (выстаўленне адзнак).

Дамашняе заданне. Паўтарыць параграфы 9-14, падрыхтавацца да урока абагульнення па тэме «Старажытны Егіпет».

 


Дата добавления: 2022-06-11; просмотров: 130; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!