VI . Інструктаж па дамашняму заданню

Урок 43

Тэма: У. Правасуд «Фанабэрысты мухамор»

Мэты:

-Арганізаваць дзейнасць вучняў для знаёмства з байкай Уладзіміра Правасуда «Фанабэрысты мухамор»

-Садзейнічаць развіццю маўлення вучняў, свядомага чытання, чытання па ролях, пашырэнню слоўнікавага запасу.

-Спрыяць выхаванню маральных паводзін, станоўчых рыс характару.

Тып урока: камбінаваны ўрок.

Метадычнае забеспячэнне: падручнік «Літаратурнае чытанне» 4 клас, малюнкі хлопчыкаў, малюнкі грыбоў, карткі з рысамі характару, карткі для рэфлексіі.

План урока

I. Арганізацыя пачатку ўрока

II. Праверка дамашняга задання

III. Паведамленне тэмы і мэт урока

IV. Вывучэнне новага матэрыялу

4.1Падрыхтоўка да першаснага ўспрымання

4.2Першаснае ўспрыманне

4.3 Праверка першаснага ўспрымання

4.4 Паўторнае чытанне

Фізхвілінка

4.5 Аналіз

4.6 Абагульняючая гутарка

V. Замацаванне

VI. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія

VII. Інструктаж па д/з

Ход урока

I . Арганізацыя пачатку ўрока

Празвінеў званок

Пачынаем наш урок

Добры дзень. Сядайце.

Дзверы ў веды адкрывайце.

- Добры дзень. Мяне завуць Кацярына Вячаславаўна. Сёння я правяду для вас урок літаратурнага чытання.

II . Праверка дамашняга задання

-Пачнем наш урок з праверкі дамашняга задання. Дома вам было патрэбна падрабязна пераказаць беларускую народную казку «Стары бацька».

- Хто жадае пераказаць?

(вызываю вучня ў, якія жадаюць пераказаць)

-Малайцы, вы добра падрыхтавалі дамашняе заданне. Дык чаму трэба шкадаваць старых?

+ Таму што яны заўсёды дапамагаюць, ведаюць больш, чым малодшыя.

-На самай справе шанаваць трэба ўсіх людзей: і старых, і маладых. Вось аб гэтым мы і будзем гаварыць сёння на ўроку.

III. Паведамленне тэмы і мэт урока

-Каб здагадацца, аб чым мы сёння будзем весці гутарку, вам патрэбна адгадаць загадку. Слухаем уважліва.

Стаіць у шапачцы агністай

На ўзлеску воін ганарысты.

Ад мух ахоўвае ён бор,

Завём яго мы … . (Мухамор)

-Так. Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з байкай Уладзіміра Правасуда «Фанабэрысты Мухамор», будзем выразна чытаць байку па ролях, аналізаваць яе, пашырым наш слоўнікавы запас.

IV . Вывучэнне новага матэрыялу

4.1 Падрыхтоўка да першаснага ўспрымання

-Паглядзіце, калі ласка, на малюнкі. Хто выяўлены на ніх?

+Хлопчыкі.

-Давайце паспрабуем ахарактэрызаваць кожны малюнак.

+ Адказы вучняу.

-Адзін хлопчык паказаны вельмі ганарыстым, другі – разумным і справядлівым. Але ж такое можа адбывацца не толькі сярод людзей, але і сярод грыбоў. Пра гэта нам раскажа байка «Фанабэрысты мухамор». Можа хтосьці ведае, што значыць фанабэрысты?

+ Адказы вучняў.

-Фанабэрысты – гэта значыць ганарысты, поўны важнасці, зазнайства.

4. 1 Першаснае ўспрыманне

- Зараз я вам прачытаю байку, а вы падумаеце, чаму аўтар назваў байку «Фанабэрысты мухамор»?

4. 3 Праверка першаснага ўспрымання

-Ці спадабалася вам апавяданне?

+Так/Не

-Як вы лічыце, чаму аўтар так назваў байку?

+ Таму што мухамор паказаны ў байцы, як імператар?

+Адказы вучняў.

-Імператар – самы высокі тытул кіраўніка дзяржавы, як цар ці кароль.

-З якім настроем мы павінны чытаць байку?

+Адказы вучняў.

4.4 Паўторнае чытанне

-Зараз я прапаную вам прачытаць байку  і адказаць на пытанне: колькі асоб дзейнічае ў байцы?

Фізхвілінка

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Верацёнцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І за парты ціха сядзьце.

Аналіз

- Колькі асоб дзейнічае ў байцы?

+ 2 асобы

- Назавіце іх.

+ Мухамор і Падасінавік.

-Прачытайце ўрывак, дзе мухамор гаворыць пра сябе.

+ Адказы вучняў.

-Прачытайце ўрывак, дзе падасінавік гаворыць пра мухамора.

-Зараз я вам прапаную такое заданне. На дошцы ў нас ёсць малюнакі з выявай мухамора і падасінавіка. Пасярэдзіне дошкі вісяць словы, якія характэрызуюць рысы характару грыбоў. Вам патрэбна размеркаваць па слупках гэтыя рысы, у залежнасці ад таго, якім грыб паказаны ў байцы.

(на дошцы малюнкі грыбоў, наступныя рысы характару: ганарлівы, справядлівы, сумленны, разумны, прыгожы, атрутны, карысны, поўны зазнайства)

Абагульняючая гутарка

-Хто і за што асуждаецца ў байцы?

+ Мухамор за сваю фанабэрлівасць.

- Прачытайце словы, у якіх выказана мараль байкі. (Мараль - тое, чаму вучыць нас байка.)

+ Скажу я тут замест маралі: сам не хвалі сябе – хай іншыя пахваляць.

-Як вы раземееце гэтыя словы?

+ Байка вучыць нас, што не патрэбна ніколі зазнавацца, быць вышэй, чым іншыя, да ўсіх адносіцца з павагай.

V . Замацаванне

-Колькі асоб дзейнічае ў байцы?

+ 3. Мухамор, аўтар, падасінавік.

-Зараз я прапаную вам прачытаць байку па ролях. Але спачатку давайце звярнем увагу на форзац падручніка і ўспомнім правілы чытання байкі па ролях.

VI . Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія

-З якой байкай мы сёння на ўроку пазнаёміліся?

+ Фанабэрысты мухамор.

-Пра якія новыя словы вы даведаліся?

+Імператар, фанабэрысты.

-У вас у кожнага на парце ляжыць мухамор і падасінавік. Калі вы б хацелі валодаць рысамі характару як у мухамора, падыміце картку з мухаморам, а калі як у падасінавіка – падасінавік.

VI . Інструктаж па дамашняму заданню

-Адкрыйце свае дзённікі і запішыце дамашняе заданне. Дома вам неабходна будзе навучыцца выразна чытаць байку. Урок скончаны.


Дата добавления: 2021-11-30; просмотров: 140; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!