Архітэктурны стыль, характэрны для эпохі Асветніцтва



Nbsp; Тэматычныя тэставыя заданні для правядзення прамежкавай атэстацыі

Па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі

(у кантэксце еўрапейскай цывілізацыі)”

для студэнтаў усіх спецыяльнасцей

дзённай формы атрымання адукацыі

 

Складальнік: Літвінскі Аляксандр Уладзіміравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

 

Інструкцыя:з прапанаваных варыянтаў адказу у кожным тэставым заданні выберыце толькі адзін правільны адказ.

1. Славянская этнічная супольнасць, прадстаўнікі якой засялялі паўднёвы ўсход Беларусі

радзімічы

крывічы

люцічы

валыняне

 

2. Пражская археалагічная культура займала тэрыторыю … Беларусі.

поўдня

поўначы

цэнтральнай часткі

паўночнага ўсходу

3. Працэс славянізацыі на тэрыторыі Беларусі адбываўся

ў другой палове 1 тысячагоддзя нашай эры

ў 2 тысячагоддзі да н.э.

ў пачатку нашай эры

ў пачатку Новага Часу

 

Пазней за іншыя рэгіёны Беларусі славянізацыя адбывалася на тэрыторыі

Панямоння

Падняпроўя

Пасожжа

Палесся

 

Аргумент на карысць існавання старажытнарускай народнасці

распаўсюджанне саманазвы “русіны” на ўсходнеславянскіх тэрыторыях

наяўнасць феадальнай раздробленасці

субстратны характар усходнеславянскіх этнасаў

значныя адрозненні паміж усходнеславянскімі мовамі і дыялектамі

6. Ажыўленне гаспадарчых сувязей паміж рэгіёнамі з’явілася … фактарам фарміравання беларускай народнасці

эканамічным

палітычным

культурным

рэлігійным

 

7. В. В. Сядоў распрацаваў канцэпцыю … субстрату

балцкага

кельцкага

германскага

ілірыйскага

8. Рэгіён Беларусі, за якім раней за іншыя і найбольш трывала замацавалася назва “Белая Русь”

паўночны ўсход

паўночны захад

паўднёвы усход

паўднёвы захад

 

9. Гістарычная назва і саманазва насельніцтва Паўднёвай Беларусі

палешукі

гуцулы

крывічы

стараверы

Асаблівасць этнічнай гісторыі, характэрная для перыяду ВКЛ

сувязь этнічнай самаідэнтыфікацыі з рэлігійна-канфесійнай прыналежнасцю

высокі ўзровень нацыянальна-гістарычнай самасвядомасці

фарміраванне беларускай нацыі

беларускае нацыянальнае адраджэнне

 

11. Негатыўная з’ява беларускай этнічнай гісторыі ў перыяд Рэчы Паспалітай

паланізацыя шляхты

існаванне Магдэбургскага права

традыцыі абшчыннай узаемадапамогі

развіццё кнігадрукавання

 

12. Па ацэнках гісторыкаў, у другой палове 18 ст. большая частка насельніцтва Беларусі належала да … царквы

ўніяцкай

рымска-каталіцкай

лютэранскай

праваслаўнай

13. Адмоўны фактар фарміравання беларускай нацыі

рэлігійна-канфесійны раскол беларускай этнічнай супольнасці

пачатак выдання беларускай мастацкай літаратуры

узнікненне БСГ

умацаванне сацыяльна-эканамічных сувязей паміж рэгіёнамі Беларусі

 

14. Станоўчы фактар фарміравання беларускай нацыі

развіццё беларусазнаўства

непаўната сацыяльнай структуры беларускага этнасу

актыўная палітыка русіфікацыі

недастатковы ўзровень развіцця адукацыйнай сістэмы

 

15. Беларусазнаўцам з’яўляўся

П. Шэйн

М. Пачобут-Адляніцкі

К. Семяновіч

К. Малевіч

 

Аднымі з першых сфармулявалі беларускую нацыянальную ідэю дзеячы групы

“Гоман”

“Зямля і воля”

“Чорны перадзел”

“Пралетарыят”

 

17. Я. Ф. Карскі праславіўся сваімі навуковымі працамі ў галіне

філалогіі

археалогіі

паліталогіі

геалогіі

 

Горад, у найбольшай ступені звязаны з дзейнасцю Е. Р. Раманава

Магілёў

Варшава

Вільня

Гродна

 

19. Газета – цэнтр беларускага нацыянальнага руху ў пачатку 20 ст.

“Наша Ніва”

“Мужыцкая Праўда”

“Звязда”

“Полымя”


Першая беларуская палітычная арганізацыя

БСГ

ПСР

СДКПіЛ

РСДРП(б)

 

21. Першым гістарычна вядомым полацкім князем быў

Рагвалод

Ізяслаў

Рурык

Уладзімір

 

22. Горад, які ўваходзіў у склад Полацкага княства

Віцебск

Пінск

Рэчыца

Камянец

 

23. Князь Кіеўскай Русі

Алег

Ягайла

Кейстут

Альгерд

 

24. Стагоддзе, у якім адбыўся распад Кіеўскай Русі на асобныя княствы

12

13

14

15

 

25. Рэгіён, на тэрыторыі якога ў 13 ст. фарміравалася ВКЛ

Панямонне

Падняпроўе

Палессе

Пасожжа

 

26. Сацыяльна-эканамічны ўклад, які панаваў у Сярэднявеччы

феадальны

першабытны

рабаўладальніцкі

буржуазны


27. У найбольшай ступені цэнтралізатарскія тэндэнцыі ў палітычнай сістэме ВКЛ выявіліся ў час княжання

Вітаўта

Міндоўга

Свідрыгайлы

Казіміра

 

28. У склад Галіцка-Валынскага княства ўваходзіла тэрыторыя беларускага

Пабужжа

Падзвіння

Падняпроўя

Пасожжа

 

29. У сярэдзіне 13 ст. каралеўскую карону атрымаў

Міндоўг

Альгерд

Вітаўт

Гедымін

 

30. Ваяводствы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай складаліся

з паветаў

з раёнаў

з дэпартаментаў

з графстваў

 

31. Да сістэмы мясцовага кіравання на ўзроўні ваяводства адносілася пасада

кашталяна

гетмана

маршалка

лаўніка

 

32. Да выдання Літоўскага Статута 1588 г. меў непасрэднае дачыненне

Леў Сапега

Міхал Глінскі

Мікалай Радзівіл Чорны

Адам Чартарыйскі

 

Грунвальдская бітва адбылася

ў 1410 г.

ў 1435 г.

ў 1380 г.

ў 1399 г.


34. Асноўная павіннасць цяглых сялян

паншчына

дзякла

даніна

чынш

35. Рэч Паспалітая ўтварылася ў час … вайны

Лівонскай

Вялікай

Паўночнай

Трыццацігадовай

 

36. У перыяд Рэчы Паспалітай існавала … ваяводства          

Мсціслаўскае

Крычаўскае

Быхаўскае
Бабруйскае

 

37. Дзеячам Рэфармацыі з’яўляўся

Сымон Будны

Пётр Скарга

Сімяон Полацкі

Казімір Лышчынскі

 

38. У казацка-сялянскай вайне 1648 – 1651 гг. актыўны ўдзел прымалі … казакі

запарожскія

данскія

яіцкія

кубанскія

 

39. Адзін з вынікаў вайны 1654 – 1667 гг. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай

заняпад беларускіх гарадоў

тэрытарыяльныя набыткі Рэчы Паспалітай

цэнтралізацыя ўлады

умацаванне прэстыжу Рэчы Паспалітай у Еўропе

 

40. Горад, у якім Францыск Скарына пачаў сваю кнігавыдавецкую дзейнасць

Прага

Вільня

Полацк
Кракаў

 


41. У перыяд кіравання Казіміра Ягайлавіча быў выдадзены

“Судзебнік”

акт Люблінскай уніі

Гарадзельскі прывілей

Першы Статут ВКЛ

 

42. Паэтычная творчасць Міколы Гусоўскага належыць да эпохі

Адраджэння

Асветніцтва

Рамантызму

Постмадэрна

 

Архітэктурны стыль, характэрны для эпохі Асветніцтва

класіцызм

готыка

раманскі

рэнесансны

 


Дата добавления: 2018-02-18; просмотров: 807; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!