Выкарыстанне партызанскай тактыкі

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ»

 

Кафедра эканамічнай гісторыі

 

РЭФЕРАТ

 

па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі

на тэму: Вызваленчае паўстанне Т. Кастюшкі 1794 г.

 

Студэнтка

ФМ, 1-й курс, ДКУ                                                                     Н.Г. Карзяёнак                                                   

28.04.2012

 

 

Праверыў

асістэнт                                                                                          Ф.В. Гарбачоў                                                      

 

 

МІНСК 2012

ЗМЕСТ

 

УВОДЗІНЫ...................................................................................................................................... 3

1Пачатак узброенай барацьбы.................................................................................................... 5

2 Асаблівасці паўстання ў Беларусі і Літве................................................................................ 7

3 Выкарыстанне партызанскай тактыкі.................................................................................... 11

4 Паражэине паўстання................................................................................................................ 14

ВЫСНОВЫ.................................................................................................................................... 16

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС........................................................................................................... 17


УВОДЗІНЫ

    У сакавіку-лістападзе 1794 г. на ўцалелай ад двух падзелаў тэрыторыі Рэчы Паспалітай разгарнулася вызваленчае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. 3 красавіка па верасень яно ахоплівала тэрыторыю часткі Цэнтральнай і Заходняй Беларусі. Папярэднія спробы выхаду дзяржавы з глыбокага грамадска-палітычнага крызісу шляхам рэформаў былі перапынены. Першы і асабліва другі падзелы прывялі Рэч Паспалітую да становішча дзяржавы, цалкам падуладнай інтарэсам суседніх краін. Канчаткова абанкруцілася ў часы Таргавіцкай канфедэрацыі і згодніцка-кансерватыўная палітыка часткі шляхты і магнацтва, мэтай якой было захаваць дзяржаву пад лозунгам абароны "залатых шляхецкіх вольнасцей" у непарушана-дрымотным стане анархіі і бязладдзя. Прагрэсіўная ж частка грамадства, скансалідаваная вакол ідэі развіцця і па- глыблення рэформаў, распачатых Чатырохгадовым сеймам, схілялася да ідэі падрыхтоўкі ўзброенага паўстання. Ва ўмовах фактычнай акупацыі краю і рэальнай пагрозы ліквідацыі дзяржавы паўстанне выступала адзіным сродкам выратавання.              

Паступова сфарміраваліся тры цэнтры падрыхтоўкі будучага паўстання. Эміграцыйны цэнтр у Лейпцыгу на чале з Г. Калантаем і І. Патоцкім аб'ядноўваў эмігрантаў-удзельнікаў Чатырохгадовага сейма, сяброў "патрыятычнага аб'яднання" і прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая. УВаршавез мая 1793 г. дзейнічаў "таемны камітэт" на чале з І.Дзялынскім, Ф.Алоэ, А.Капостасам і інш. Віленскі цэнтр з вясны 1793 г. узначаліў палкоўнік корпуса інжынераў ВКЛ, прыхільнік ідэй французскай рэвалюцыі Я.Ясінскі. Разам з ім над падрыхтоўкай паўстання працавалі К.Ельскі (як прадстаўнік ВКЛ у Варшаве), К. Прозар і інш. Апошнія адносілісядапамяркоўнай плыні, якаявыступала толькі за вяртанне Канстытуцыі 3 мая.                                                Актыўны удзел у падрыхтоўцы паўстання браў Тадэвуш Касцюшка, кандыдатура якога вылучалася на пасаду кіраўніка. Т.Касцюшку і яго паплечнікам было зразумела, што без знешняй падтрымкі дасягненне перамогі ва ўзброеным выступленні супраць кансалідаваных сіл Расіі, Аўстрыі і Прусіі будзе немагчымым. Сапраўдным саюзнікам у справе змагання з манархічнымі рэжымамі на ўсходзе Еўропы выглядала рэвалюцыйная Францыя. Тым больш штояшчэ 19 лістапада 1792г. яна абвясціла дэкларацыю, у якой выказвалася рашучая гатоўнасць аказаць дапамогу ўсім наро­дам, што змагаліся за сваю свабоду супраць тыраніі.            У студзені-маі 1793 г. Т.Касцюшка быў накіраваны ў Парыж у якасці прадстаўніка лейпцыгскага эміграцыйнага камітэта, каб весці перагаворы аб дапамозе будучаму паўстанню. У "мемарыяле" эміграцыйнага камітэта, які прывёз у Францыю Т.Касцюшка, французскі ўрад заахвочваўся да падтрымкі "поўнай рэвалюцыі" ў Рэчы Паспалітай. У ім, у прыватнасці, гаварылася, што рэвалюцыйнае паўстанне ў Польскім каралеўстве і Вялікім княстве Літоўскім магло б спрыяць "хуткаму распаўсюджванню рэспубліканізму і ў Расіі". За ваенную і фінансавую падтрымку з боку Францыі паўстанцы абавязваліся адразу ж пасля перамогі ў двухтыднёвы тэрмін ліквідаваць каралеўскую ўладу, сенат, прывілеі святарства, прыгонную залежнасць сялян, устанавіць роўныя правы для ўсіх. "Мемарыял" фактычна абвяшчаў блізкія да буржуазнай рэвалюцыі мэты. Але канкрэтных вынікаў місія Т. Касцюшкі не прынесла. Францыя на той час была больш заклапочана ўласнымі праблемамі і не магла аказаць якой-небудзь рэальнай дапамогі.                                                                            Т.Касцюшка падтрымліваў сувязь з рознымі патрыятычнымі дзеячамі як у эміграцыі, так і ў самім краіпрыхільнікаў Сярод ідэі паўстання выразна вызначаліся дзве плыні. Памяркоўныя, якія жадалі захаваць становішча, што існавала да ўварвання замежных войскаў, і радыкалы, якія імкнуліся, з улікам вопыту рэвалюцыйнай Францыі, далучыць да паўстання гараджан і сялян. Да гэтага напрамку належаў і Касцюшка, які заяўляў: "Толькі за шляхту біцца не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццём". Пры гэтым Кас­цюшка выдатна разумеў, што пры слабасці гарадской буржуазіі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, забітасці падняволеных сялян без удзелу ў барацьбе прагрэсіўна настроенай шляхты разлічваць на перамогу неадагчыма.

 

Пачатак узброенай барацьбы

       24 красавіка 1794 г. з абвяшчэння на рынку ў Кракаве "Акта паўстанйя жыхароў Кракаўскага ваяводства" пачалося паўстанне ў Польшчы. Галоўнай яго мэтай дэкларавалася "вызваленне Польшчы ад чужаземнага жаўнера, вяртанне і забеспячэнне цэласці яе межаў, ліквідацыя ўсялякага насілля і узурпацыі як замежнай, так і ўнутранай, забес­пячэнне народнай свабоды і незалежнасці Рэчы Паспалітай". Акт паўстання прызначыў Касцюшку "найвышэйшым і адзіным павадыром і кіраўніком усяго паўстання ... проста з волі народа пакліканага і абранага". У якасці мясцовых органаў па кіраўніцтву паўстаннем прадугледжвалася стварэнне "парадкавых камісій" па ваяводствах і паветах. Яны ў сваю чаргу павінны былі стварыць "дазорныя ўправы". Кожная "дазорная ўправа" павінна была ахапіць 1000-1200 сялянскіх гаспадарак. Прадугледжвалася стварэнне новых рэвалюцыйных судоў, якія павінны былі разглядаць крымінальныя справы аб злачыгіствах, накіраваных супраць паўстання. Аднак новыя органы ўлады - камісіі, управы і суды - не скасоўвалі стары дзяржаўны апарат. Кракаўскі акт паўстання не прадугледжваў і ліквідацыі ма- нархіі.                              Першая спроба арганізаванага выступления ў BKJIадбылася на тэрыторыі Жамойці, у Шаўлях. Там 16 красавіка 1794 г. быў абвешчаны "Шавельскі акт" паўстання, падпісаны ў асноўным вайскоўцамі. Заклікаючы да паўстання, яго ўдзельнікі на чале з А.Хлявінскім вызначылі мэтай "вяртанне свабоды Айчыне", перамогу над тыраніяй і пакаранне здраднікаў. Але лёс паўстання ў ВКЛ у многім залежаў ад таго, у чыіх руках застанецца ВКЛ.                           

       Ужо з другой паловы 1793 г. Вільня стала адным з цэнтраў падрыхтоўкі паўстання ў Рэчы Паспалітай. Рэвалюцыйная ідэалогія будучага выступ­ления засноўвалася на бачанні яго, па прыкладу Т.Касцюшкі, не толькі вайсковым, але і ўсесаслоўным рухам з выразным антыманархічным і антыфеадальным адценнем. Засваенне французскага вопыту "віленскімі якабінцамі" на чале з Я. Ясінскім непасрэдным чынам адбілася на іх дзейнасці як на арганізацыі паўстання, так і на вызначэнні ў ім ролі ВКЛ на пра­вах самастойнай арганізацыйна-дзяржаўнай часткі. Менавіта французская рэвалюцыя заклікала не толькі да сацыяльнага, але і нацыянальнага вызвалення, абяцала ўсім паднявольным народам падтрымку ў іх змаганні. Вільня паўстал а ўначы з 22 на 23 красавіка 1794 г. Каля 700 чалавек рэгулярнага войска ВКЛ, размешчанага ў сталіцы, пры дапамозе некалькі соцень мясцовых жыхароў у выніку нечаканага нападу і двухгадзіннага бою захапілі ў палон больш за 1000 чалавек з расійскага акупацыйнага гарнізона разам з генералам Арсеньевым.                                                                     

       24 красавіка ў Вільні быў урачыста прыняты і абвешчаны "Акт паўстання народа Вялікага княства Літоўскага". Згодна з ім утвараўся свой незалежны орган па кіраўніцтву паўстаннем - Найвышэйшая Рада ВКЛ. Менавіта ёй аддавалася ўся паўната ўлады ў Княстве. У гэты ж дзень 2328 чалавек падпісалі віленскі акт аб пачатку паўстання і далі прысягу на вернасць яму.                      

       Справе больш канкрэтнай арганізацыі паўстанцкага руху прысвячаўся "У ніверсал да ваяводстваў і паветаў правінцый Вялікага княства Літоўскага і гарадоў вольных". Ен быў абвешчаны ўжо ад імя Найвышэйшай Рады 24 і 25 (паўторна) красавіка 1794 г. Пачынаўся "Універсал..." словамі: "... Слухай, Народзе Літоўскі, што табе гаворыць не кароль слабы са слабейшага яшчэ трона, не свавольны збор людзей, што нічога акрамя марнага тытул у не маюць, але спакойнае згуртаванне спагадлівых тваіх сыноў, якія доўга для вызвалення твайго працавалі тады, калі ты ўжо ў ім зняверыўся". Ва "Універсале..." былі акрэслены галоўныя прыярытэты паўстання - "здабыццё свабоды і роўнасці грамадзянскай", выгнанне расійскіх акупацыйных войскаў, вяртанне ўсіх анексіраваных зямель Вялікага княства Літоўскага.                   Для абароны паўстання ад ворагаў і пакарання здраднікаў быў утвораны найвышэйшы Крымінальны суд. 3 сяброў Найвышэйшай Рады ўтварылісяяе "дэпутацыі" - забеспячэння, публічнай бяспекі, скарбу і таемная (для кіраўніцтва ваеннымі аперацыямі). Старшыня Рады павінен быў мяняцца кожны дзень паводле алфавіта. Прадугледжвалася дапаўненне першапачатковага (з 29 асоб) складу Рады дэлегатамі ад ваяводстваў і паветаў. У такім разеяна мела ўсе падставы ператварыцца ў самастойны паўстанцкі ўрад. Сярод першага складу Рады былі Антоній Тызенгаўз, прэзідэнт г.Вільні, Юзаф Несялоўскі, ваявода наваградскі, Самуэль Корсак, удзельнік слыннага пратэсту на чале з Т.Рэйтанам супраць першага падзелу Рэчы Паспалітай на сейме 1773 г., Марцін Пачобут-Адляніцкі, рэктар Вілёнскай акадэміі, Якуб Ясінскі, палкоўнік і камендант сталічнага гарнізона. 3 мая Найвышэйшая Рада BKJIпрызначыла Я.Ясінскага галоўнакамандуючым над усімі паўстанцкімі сіламі ў краі.        25 красавіка пасля першага свайго пасяджэння найвышэйшы Крымінальны суд вынес смяротны прыгавор апошняму гетману Княства Шыману Касакоўскаму як здрадніку і галоўнаму памагатаму расійскіх акупацыйных войскаў. Гетмана павесілі прылюдна на "французскі манер", на вулічным ліхтары, на пляцы перад віленскай ратушай. 14 мая тут жа быў павешаны экс-маршалак Таргавіцкай віленскай канфедэрацыіІ.Швыкоўскі. Праявы "якабінскага тэрору" ў Вільні знайшлі свой працяг у Варшаве 9 мая і 28 чэрвеня, дзе былі праведзены аналагічныя акцыі. Так, сярод павешаных апынуліся нават два каталіцкія біскупы, віленскі -І.Масальскі і інфлянцкі - Ю.Касакоўскі.

 

2 Асаблівасці паўстання ў Беларусі і Літве

3 самага пачатку паўстанне ў Беларусі і Літве набыло свае адметныя рысы, якія не прадугледжваліся ва ўзорным Кракаўскім акце. На першым этапе разгортвання паўстання ў ВКЛ можна казаць аб яго большым радыкалізме. Так, ва "Універсале да ваяводстваў і паветаў ВКЛ і гарадоў вольных" Найвышэйшая Рада хаця і ў досыць лагоднай форме, але крытыкавала манархію. У гэтым дакуменце літвінскія паўстанцы выразна засведчылі і свае адносіны да рэвалюцыйнай Францыі: "... мужны народ французскі, разам з іншымі, падае нам сяброўскую руку, патрабуе паўстання нашага, дае нам для таго дапамогу ў розным выглядзе..." Заява гэта была дэкларатыўнай, але знамянальнайутагачасных міжнародных абставінах.

Характэрна, што тэкст віленскага "Універсала..." ад 24 красавіка варшаўскія газеты публікавалі са скарачэннямі. Былі прамінуты словы пра "слабога караля" і аб чакаемай дапамозе з боку Францыі. У сувязі з гэтым аўстрыйскі дыпламат у Варшаве Бенядзікт дэ Кашэ паведамляў у Вену: "Віленская рэвалюцыя не ўзяла за ўзор кракаўскі ці варшаўскі паўстанцкі маніфест, замест гэтага абвясціла свой уласны акт... якога галоўнай мэтай мае быць ліквідацыя трона і апора на французскія ўзоры пры дапушчэнні, што французскі народ не пакіне паўстанцаў без падтрымкі" . У такім жа напрамку інфармаваў свой урад і шведскі пасол у Рэчы Паспалітай Ёган Хрыстофер Таль.

       Я.Ясінскі і яго паплечнікі ў ВКЛ больш выразна змаглі засведчыць і сацыяльны імператыў у паўстанні. Лозунгам паўстання ў Княстве сталі словы "свабода, роўнасць, незалежнасць". У Польскім каралеўстве замест слова "роўнасць" прысутнічала "цэласць". Пры гэтым можна дапусціць, што ў тэрміне "роўнасць" акрамя выразнага сацыяльнага акцэнту літвінам бачылася патрэба засведчыць і правы BKЛ на самастойны ўдзел у паўстанні. У гэтым сэнсе істотным быў факт утварэння самастойнага ў асноўных пытаннях (арганізацыя войска, скарбу і нават вядзенне магчымых міжнародных сувязей) орга­на Найвышэйшай Рады ВКЛ, што кракаўскім актам не прадугледжвалася. Найвышэйшая Рада Вялікага Княства праіснавала толькі да 10 чэрвеня 1794 г. Потым ёй на змену прыйшла Цэнтральная Дэпутацыя BKJI, ужо поўнасцю падпарадкаваная Т.Касцюшку і Найвышэйшай Нацыяльнай Радзе ў Варшаве.

       Першыя дакументы, абвешчаныя ў Вільні, былі з насцярожанасцю ўспрыняты ў Польшчы. Аднавіліся спрадвечньія абвінавачванні літвінаў ў сепаратизме. Тым не менш Віленскім актам ад 24 красавіка фактычна было адноўлена ранейшае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай "двух народаў", значнаабмежаванае Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. Аднак неабходнасць змагання з агульным ворагам, наяўнасць супольных мэт у паўстанні - здабыццё свабоды, роўнасці і незалежнасці - больш аб'ядноўвала, чым раз'ядноўвала дзве часткі дзяржавы.

Аб агульнасці падыходаў да арганізацыі паўстання ў ваяводствах і паветах сведчыла арганізацыя "парадкавых камісій" згодна з Кракаўскім актам. "Парадкавыя камісіі" павінны былі стаць арганізацыйнымі цэнтрамі паўстання на месцах. Як форма мясцовай адміністрацыі яны ўзніклі яшчэ падчас працы Чатырохгадовага сейма. Аднак у перыяд паўстання 1794 г. іх прэрагатывы былі пашыраны і прыстасаваны амаль выклхочна для яго патрэб. Толькі 30 мая Найвышэйшая Нацыянальная Рада ў Варшаве прыняла палажэнне аб умовах стварэння і парадку працы "парадкавых камісій". Згодна з ім у склад "камісій" павінен быў увайсці 21 "камісар", якіх "самі выберуць абывацелі з найбольш дастойных". Пры іх фарміраванні захоўваўся саслоўны прынцып: 8 чалавек ад землеўладальнікаў (шляхты), 8 - ад мяшчанства і 5 чалавек - ад святарства. Сяляне былі пазбаўлены прадстаўніцтва ў "парадкавых камісіях". У склад "камісій" уваходзілі сем аддзелаў: парадку, бяспекі, справядлівасці, скарбу, харчавання, войска і інструкцый. Ваяводскія і павятовыя "парадкавыя камісіі" адначасова выконвалі функцыі органаў мясцовага самакіравання і з'яўляліся прадстаўнікамі цэнтральнай улады. У Беларусі і Літве яны, як правіла, падпарадкоўваліся Цэнтральнай Дэпутадыі. У палажэнні аб "парадкавых камісіях" асаблівая ўвага была звернута на тое, каб у тых месцах, дзе меліся жыхары уніяцкага ці праваслаўнага веравызнанняў, у склад "камісій" абавязкова ўводзіліся іх прад- стаўнікі. У перыяд паўстання ў ВКЛ функцыяніравала да 23 "парадкавых камісій": дзве ваяводскія - берасцейская і віленская і 21 павятовая. Боль­шаячастка з іх цалкам ці часткова дзейнічала на тэрыторыі Беларусі, ахопленай паўстаннем. Але колькасць камісій не была пастаяннай. Яна змянялася ў залежнасці ад ходу ваенных дзеянняў. Паколькі ваенныя дзеянні ішлі не на карысць паўстанцаў і тэрыторыя паўстання паступова звужалася, скарачалася і колькасць "парадкавых камісій". 3-за кароткага тэрміну паўстання многія з іх у Беларусі не змаглі адпаведным чынам разгарнуць сваю работу. У кожным павеце акрамя "парадкавых камісій" абіраўся і дзейнічаў так зва­ны "генерал зямянскі" ці "генерал міліцыі". Ён дапамагаў "парадкавым камісіям" у арганізацыі паспалітага рушання і ўзначальваў добраахвотныя паўстанцкія фарміраванні. На сваёй пасадзе "генерал зямянскі" пасля адпаведнага прадстаўлення Цэнтральнай Дэпутацыі ВКЛ ці ваяводскай "парадкавай камісіі" зацвярджаўся Т.Касцюшкам, які падпісваў адпаведны "патэнт". У Беларусі найбольш вядомымі "зямянскімі генераламі " падчас паўстарня былі ў Віленскім ваяводстве Т. Корсак і Ю. Стакоўскі, у Берасцейскім - М. Пашкоўскі; у паветах: Браслаўскім – К. Беліковіч, Ашмянскім – К. Коцел, Лідскім - К. Нарбут, Ваўкавыскім - Сегень, Гародзенскім - К. Ельскі, Кобрынскім – К. Рушчыц.

Адным з галоўных пытанняў, ад вырашэння якога залежаў поспех паўстання, было стаўленне да яго сялянства. Ужо 30 красавіка Найвышэйшая Рада Народа Літоўскага абвясціла зварот пад назвай "Да земляробаў і люду вясковага". У ім ад імя шляхецтва і святарства выразна, у выглядзе закліку, прагучала прызнанне неабходнасці ўстанаўлення сацыяльнай роўнасці: "пакінем жа адрозніваць рознасць нашых станаў, усе мы людзі і грамадзяне адной Айчыны". Гэты "зварот" не толькі абвяшчаў пра аднаўленне Канстытуцыі 3 мая, якая "шчаслівы пачатак вызвалення сялянства паклала". У ім гаварылася таксама, што "воля перад законам і свабода для вас ад народа ўжо прыгатаваная". Можна толькі здагадвацца, што канкрэтна стаяла за гэтым абяцаннем Рады аб "прыгатаванай свабодзе". Да выдання Т. Касцюшкам "Паланецкага універсала" (7 мая 1794 г.) заставаўся тыдзень і наўрад ці Найвышэйшай Радзеў Вільні было нешта пра гэта вядома. Магчыма, новы дакумент, які рыхтаваўся, перастаў быць актуальным у сувязі з тым жа "Паланецкім універсалам", згодна з якім сяляне атрымлівалі асабістую свабоду, але без зямлі, а тыя, што далучаліся да паўстання, вызваляліся ад прыгону. "Зварот" тым не менш рассылаўся з Вільні па паветах. Напрыклад, у Лідскім павеце ён быў занесены ў кнігу земскага суда ўжо 3 мая 1794 г.

       Спроба вырашыць "сялянскае пытанне", звароты да сялянства не прайшлі незаўважанымі ў Беларусі. Падчас паўстання наяўнасць сялян у паўстанцкіх аддзелах дасягала часам трэцяй іх часткі. Агульная ж колькасць удзельнікаў паўстання на ўсім яго працягу складала да 30 тыс. чалавек. Адсюль і пільная ўвага расійскага вайсковага камандавання да гэтага пытання. Галоўнакамандуючы расійскімі войскамі ў Рэчы Паспалітай падчас паўстання М. Рэпнін загадваў сваім афіцэрам, каб перш за ўсё стараліся аберагаць сялян і "прывабліваць" іх да сябе. Рэквізіцыі харчавання і фуражу па меры магчымасці трэба было рабіць у шляхты. Сялян, якія добраахвотиа пакінулі б паўстанцкія атрады, ён абавязваў узнагароджваць грашыма і адпускаць "на волю", г. зн. да "свайго" старого ці новага расійскага пана. Услед за М. Рэпніным у "прывабліванні" сялянства вызначыўся адзін з камандзіраў буйиога расійскага атрада ў Беларусі Л. Бенігсен. У в. Беніца пад Смаргонню ён спрабаваў схіліць сялян да непаслущэнства сваім уладальнікам, пры гэтым абнадзейваў іх нібыта магчымасцю атрымання волі.

       Т.Касцюшка неаднаразова засцерагаў ад падвойнай небяспекі, якая зыходзіла ад ворага - сілы зброі і "інтрыгі хітрасці". Ён пісаў: "Маскалі шукаюць спосабу падбухторвання вясковага люду супраць нас... заахвочваюць да лепшай будучыні з дапамогай маскоўскай.., да рабунку двароў, сілай апранаюць у свае мундзіры".

"Літоўская Рада" таксама не пакінула без увагі ў сваіх адозвах і пракламацыях расійскіх салдат, людзей "у мундзірах". 8 мая ёю быў абвешчаны спецыяльны зварот да іх. "Салдаты-расіяне, - заклікала Рада, - вы з аблічча чалавечага за людзей ад нас знания, строгай уладзе камандзіраў падлеглыя, мы вас лічым за братоў бліжніх і спачуваем вашай долі, бо вы, жадаючы волі, мець і карыстацца ёю не можаце пад тыранскім кіраваннем". Пракламацыя-зварот, выдадзеная па-польску і па-руску, заклікала простых расійскіх салдат павярнуць зброю супраць "уласных тыранаў". 27 мая "Літоўская Рада" звярнулася да жыхароў ВКЛ з напамінаннем аб неабходнасці гуманнага стаўлення да расійскіх дэзерціраў, якія будуць прасіць прытулку.

Нельга не адзначыць яшчэ адну істотную асаблівасць хода паўстання 1794 г. у Беларусі, звязаную з шматканфесійнасцю рэлігійнага жыцця ў краі. Заява Т.Касцюшкі - "за адну шляхту біцца не буду" - была арганічна спалучана з яго дэмакратычным стаўленнем да рэлігійнага пытання на сваёй радзіме. Не выпадкова ён вельмі прыхільна сустрэў абранне сваімі суайчыннікамі ў склад берасцейска-кобрынскай парадкавай камісіі васьмі прадстаўнікоў праваслаўнага насельніцтва. Ён рэкамендаваў рабіць такім жа чынам паўсюдна, дзе маюцца праваслаўныя вернікі. У сваім звароце да праваслаўных святароў 7 мая 1794 г. Т. Касцюшка выказаў упэўненасць у аднаўленні незалежнага ад пецярбургскага сінода самастойнага кіраўніцтва праваслаўнай царквой у Беларусі і Польшчы паводле рашэнняў Чатырохгадовага сейма ў маі 1792 г.Гэту асабл івасць рэлігійнага жыцця ў ВКЛ не магла не ўлічваць і Найвышэйшая Літоўская Рада. У пачатку паўстання яна звярйулася да святарства і жыхароў краю уніяцкага і праваслаўнага абрадаў з заклікам да падтрымкі паўстання на падставе ўсталявання поўнай роўнасці і справядлівасці ў рэлігійным жыцці, што звязвалася з яго перамогай. Кароткі тэрмін паўстання, яго паражэнне не далі магчымасці здзейсніць сапраўды "палітычна мудрыя", паводле выразу Т. Касцюшкі, намеры.

Нягледзячы на ўсю важнасць прапагандысцкіх акцый, кіраўніцтву паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім было зразумела, што яго лёс будзе вырашацца на полі бітвы. Адна з першых буйнейшых сутычак адбылася 7 мая 1794 г. каля в.Паляны ў Ашмянскім павеце. Я.Ясінскі меў намер выкарыстаць ініцыятыву, якая на той час амаль поўнасцю была ў руках паўстанцаў, і разбіць трохтысячны аддзел палкоўніка М.Дзеева, які пагражаў Вільні. У паўстанцаў налічвалася каля дзвюх тысяч рэгулярнага войска. Акрамя таго, іх сілы папоўніла амаль тысяча мясцовых сялян-касінераў. Заня­таябітва з удзелам артылерыі пачалася раніцай і працягвалася да самага ве­чера. Расійскі бок не чакаў такога моцнага адпору і пасля шасцігадзіннага бою вымушаны быў адступіць да Смаргоні, пры гэтым страціў 17 чалавек забітымі і 327 параненымі. Паўстанцы страцілі некалькі дзесяткаў забітымі, а 34 чалавекі трапілі ў палон разам з трыма гарматамі, астатнія сілы паўстанцаў адышлі пад Вільню.

Каб апраўдаць свой, "канфуз" пад Палянамі, Дзееў вымушаны быў павялічыць сілы Ясінскага ажно да 11 тыс. чала­век. Сярод іх вылучылася ўпартасцю ў змаганні асобная група "канфедэратаў-шляхціцаў, віленскіх стральцоўі мужыкоў, узброеных стрэльбамі, сякерамі, пікамі і косамі". Поспех Я.Ясінскага пад Палянамі прымусіў ге­нерала П. Цыцыянава паспешліва адвесці з-пад Гародні на прыкрыццё Нясвіжа і трохтысячны корпус, якім ён камандаваў.

Другая буйная бітва беларускіх паўстанцаў пад камандаваннем Я. Ясінскага з расійскім войскам адбы­лася 25 чэрвеня пад в. Солы, каля Смаргоні. Але гэта быў ужоіншы час, менш спрыяльны для паўстанцаў. Ініцыятыва па розных прычынах начала пераходзіць да праціўніка. Не апошнюю ролю ў гэтым адыграла і адстаўка Я.Ясінскага з пасады галоўнакамандуючага паўстанцкага войска ВКЛ. 3 сярэдзіны мая 1794 г. Т. Касцюшка падзяліў паўстанцкае войска на тры кор­пусы на чале з Я. Ясінскім, Я. Хлявінскім і П. Грабоўскім. 4 чэрвеня зноў адзіным камандуючым паўстанцкімі сіламі ў ВКЛ быў прызначаны генерал-лейтэнант М. Вяльгорскі, які сваёй бяздзейнасцю пацвердзіў поўную няздатнасць да гэтай пасады.

Пад Соламі сышліся буйны пяцітысячны расійскі корпус Зубава з 16 гарматамі і аддзелы Ясінскага, якія ўключалі да 4 тыс. чалавек. Як і пад Палянамі, уЯсінскага налічвалася каля адной тысячы сялян-касінераў. Бітва пачалася зранку і цягнулася больш за пяць гадзін. Усё вырашыла перавага расійцаў у артылерыі. Паўстанцы, якія мужна стрымлівалі атакі непрыяцеля, пад канец бою трапілі пад шчыльны гарматны агонь і пачалі адступаць. У гэтай бітве загінула каля 300 паўстанцаў, большасць з іх - неспрактыкаваныя сяляне-касінеры.

 

Выкарыстанне партызанскай тактыкі

Адметнай рысай паўстанцкіх дзеянняў у Беларусі было выкарыстанне партызанскіх, дыверсійных метадаў змагання. Да таго ж паўстанцы імкнуліся перанесці барацьбу ў так званы "расійскі кардон", на анексіраваную раней тэрыторыю ВКЛ. 1 чэрвеня 1794 г. Я.Ясінскі. выдаў універсал да павятовых конных дыверсійных 300-асабовых аддзелаў. Яны павінны былі ўвайсці ў "расійскі кардон", адцягнуць на сябе сілы акупантаў і, сеючы паніку ў тыле непрыяцеля, адначасова ўздымаць на паўстанне мясцовую шляхту, мяшчанства і сялян. Гэту ініцыятыву ўхваліў Т. Касцюшка. Ён адзначыў, што "ў Літве генерал Ясінскі (загадам Касцюшкі ад И мая Ясінскаму было прысвоена званне гене- рал-лейтэнанта) апярэдзіў маю думку, калі выдаў да сваіх суайчыннікаў праўдзівыя звароты ... якія на ўвесь край павінны быць распаўсюджаны" . Акрамя гэтага універсал а Ясінскім была складзена асобная" Інструкцыя для тых, хто ўваходзіў у расійскі кардон". Яна рэгламентавала жорсткі парадак дзеянняў і паводзін паўстанцаў на акупаванай тэрыторыі. Паводле яе дыверсійныя акцыі павінны былі прывесці да аслаблення сіл праціўніка, што дазволіла б больш упэўнена дзейнічаць асноўным сілам паўстанцаў.

Адным з першых здолеў ажыццявіць такі намер сябар Найвышэйшай Рады Вялікага княства Літоўскага Міхал Клеафас Агінскі. Ён атрымаў дазвол ад Я.Ясінскага на правядзенне разведвальна-дыверсійнага рэйду ў наг прамку Менска. 12 чэрвеня ён выйшаў з-пад Вільні начале асабовага аддзела колькасцю 500 чалавек (200 чалавеккавалерыі пад камандаваннем маёра Т. Корсака і 300 стральцоў, узброеных і забяспечаных уласным коштам са- мога Агінскага) і накіраваўся пад Валожын. Там Агінскі разбіў невялікі расійскі гарнізон, захапіўшы пры гэтым значныя запасы вайсковай амуніцыі, харчавання, і рушыў на Івянец. У Івянцы быў абвешчаны зварот да жыхароў Менскага ваяводства. У ім са спасылкай на тое, што ён пасланы ад "мужнага генерал-лейтэнанта Ясінскага", Агінскі заклікаў далучацца да паўстання, каб "вярнуць Айчыне волю".

3 Менска насустрач Агінскаму па загаду губернатара Няплюева былі высланы значныя сілы. 16 чэрвеня пад Вішневам паўстанцаў сустрэлі і разбілі расійскія войскі. Толькі рэшткі аддзела (150 чалавек кавалерыі і ча- стка стральцоў) змаглі разам з Агінскім прабрацца пад Крэва да Ясінскага. Т. Касцюшка, якому М. Агінскі прадставіў рапарт аб сваёй выправе пад Менск, нягледзячы на няўдачу, адзначыў яе вартасць і карысць: вораг занепакоены, трэба імкнуцца, каб і надалей ён адцягваў значныя сілы для прыкрыцця сваіх тылоў.

Прыкладна ў той жа час з падобнай місіяй у Патавы быў накіраваны з Вільні на чале асабовага коннага аддзеяа (60 чалавек) падпалкоўнік Т. Гарадзенскі. Там ён згодна з "Інструкцыяй" Ясінскага абвясціў Віленскі акт паўстання, рэквізаваў мясцовую канцылярыю і канфіскаваў грашовую касу. У адпаведнасці з радыкальнымі патрабаваннямі Ясінскага сурова распраўляцца не толькі са здраднікамі, але і з тымі, хто спрабаваў ухіляцца ад барацьбы з непрыяцелем, Т. Тарадзенскі загадаў паставіць на пастаўскім рынку дзве шыоеніцы для здраднікаў. Ніхто павешаны не быў, але з Паста- ваў аддзел Гарадзенскага выйшаў папоўнены (у яго ўвайшлі 200 чалавек са "шляхты і ўзброеных сялян").

3 пачатку ліпеня 1794 г. усё большы непакой Цэнтральнай Дэпутацыі ВКЛ выклікала становішча Вільні. Расійскія войскі ўсялякім чынам імкнуліся захапіць сталіцу Княства. 17-18 ліпеня першая спроба ўзяць яе штурмам не ўдалася. Але з гэтага часу расійскія войскі далёка ад горада ўжо не адыходзілі. Каб адцягнуць адсюль іх сілы, а таксама дапамагчы сваім паплечнікам у Полшчы, у жніўні былі арганізаваны два найбуйнейшыя ды- версійныя рэйды беларускіх паўстанцаў на Віцебшчыну, Меншчыну і Магілёўшчыну. Іх узначальвалі М. Агінскі і С. Граб’еўскі.

1 жніўня спачатку невялікі асабовы конны аддзел (50 чалавек) М. Агінскага пакінуў Вільню і праз Немянчын і Свянцяны выйшаў на Браслаўшчыну. Па дарозе ён папоўніўся ўзброенымі фарміраваннямі шляхты і сялян. Колькасць паўстанцаў павялічылася да дзвюх з паловай тысяч чала­век. Сам М. Агінскі называў сваё войска самаахвярным і самаадданым, але кепска дысцынлінаваным і мала спрактыкаваным. На Браслаўшчыне ён пакінуў большую частку паўстанцаў, у тым ліку 1200 касінераў, а сам з трыма эскадронамі конніцы рушыў на Дынабург. Але вызваліць горад такімісіламі не ўдалося. Вестка аб захопе расійскім войскам Вільні 12 жніўня прымусіла паўстанцаў павярнуць назад.

       Бадай самую маштабную спробу палепшыць справы паўстанцаў у Бела-русі зрабіў у канцы жніўня - пачатку верасня падпалкоўнік Стэфан Грабоўскі. 17 жніўня яго амаль двухтысячны аддзел з дазволу М. Вяльгорскага каля Івянца ўвайшоў у "закардонную" Меншчыну. Пры гэтым меркаваўся захоп Менска. Але і гэтым разам не пашанцавала паўстанцам, бо непрыяцельскі гарнізон у Менску атрымаў значнае падмацаванне. Тады аддзел Грабоўскага, сышоўшы з ракаўскага гасцінца, і ў абыход горада праз Койданава накіраваўся да Пухавічаў. Па дарозе паўстанцы грамілі расійскія каманды, разбуралі масты, рабілі засекі на дарогах. Паводле сведчання самога М.Рэпніна, у паўстанцаў не было праблем з забесгіячэннем харчаваннем і фуражом. Кольскасць "грабоўшчыкаў" па дарозе папоўнілася амаль на паўтары тысячы чалавек. 30 жніўня авангард паўстанцаў дайшоў да Бабруйска. Начным нападам горад быў заняты, а невялікі мясцовы гарнізон знішчаны. Ад Бабруйска С.Грабоўскі павярнуў назад, маючы намер захапіць Слуцк. Але пад Любанню шлях яму перагарадзіў генерал П.Цыцыянаў з чатырохтысячным войскам. 4 верасня раніцай пачалася бітва, якая цягнулася цэлы дзень. Пры гэтым С. Грабоўскі апынуўся пад Любанню амаль без пяхоты і значнай часткі конніцы, якія не паспелі напярэдадні пераправіцца цераз раку Арэсу. Паўстанцы біліся мужна, але сілы былі няроўныя. 3 часткай свайго аддзела колькасцю 250 чалавек С.Грабоўскі вымушаны быў капітуляваць. Т.Касцюшка рэйд Грабоўскага на той час не лічыў неабходным. Даведаўшыся пра яго, ён запатрабаваў, каб паўстанцы выйшлі з "расійскага кардона", адцягнулі свае сілы пад Берасце і Гародню. Тым не менш той факт, што на нейкі час аддзелу С.Грабоўскага ўдалося адцягнуць на сябе да 4 тыс. расійскага войска ў Беларусі, ужосведчыў сам за сябе.

Немалыя надзеі ў пашырэнні паўстання ў Беларусі Т.Касцюшка ўскладаў на дзеянні корпуса генерала К. Серакоўскага. У канцы ліпеня ён накіраваўся з-пад Высокага праз Шарашова на Слонім. Яго задачай было прыкрыццё Вільні і адначасова недапушчэнне захопу Берасця. 3 першапачатковых паўтары тысячы чалавек корпус К.Серакоўскага павялічыўся больш чым удвая за кошт добраахвотйікаў з мясцовай шляхты і сялянства; Асабліва дапамаглі яму ў гэтым берасцейская і кобрынская парадкавыя камісіі. 3 Кобрынскага павета ў корпус улілося 713 чалавек "павятовай міліцыі" і касінераў пад камайдараннем Казіміра Рушчыца. Каля 500 чала­век добраахвотнікаў прыйшло з Берасцейскага павета пад камандаваннем павятовага генерал-маёра Мацея Франкоўскага.

       2 жніўня пад Слонімам авангард паўстанцаў К.Серакоўскагасутыкнуўся з перадавой часткай корпуса генерала Дэрфельдэна. Расійскі бок, у адрозненне ад паўстанцаў, панёс даволі значныя страты. Нягледзячы на спрыяльныя ўмовы для далейшага наступления, К.Серакоўскі вырашыў адысці да Ружанаў, а потым пад Бярозы. Ён не рызыкнуў пайсці на Вільню, якая тады фактычна знаходзілася ў аблозе, а накіраваў туды яшчэ з-пад Слоніма толькі аддзел берасцейскіх добраахвотнікаў-касінераў М.Франкоўскага. Яны ўзялі ўдзел у абароне горада 11 жніўня, многія загінулі ў акопах і на віленскіх мурах. Урэшце адыход К.Серакоўскага пад Бярозу, а потым пад Берасце нельга лічыць беспадстаўным. Даходзілі звесткі, што з Украіны ідзе на Беларусь шматтысячны расійскі корпус пад ка­мандаваннем А.Суворава. Менавіта паўстанцам Серакоўскага наканавана было сустрэцца з яго войскамі. 17 верасня непадалёку ад Кобрына, каля в.Крупчыцы, з раніцы і да трэцяй гадзіны дня працягвалася найбуйнейшая бітва часоў паўстання 1794 г. у Бе­ларусь 3 абодвух бакоў у ёй узялі ўдзел каля 15 тыс. чалавек. 3 інфармацыі "шматлікіх шпегаў" Сувораву былі добра вядомыя абходныя шляхі і падыходы да асноўнай пазіцыі паўстанцаў перад крупчыцкім кляштарам кармелітаў. Перайшоўшы рэчку Трасцяніцу, флангавым манеўрам аддзелы А.Суворава змаглі выйсці амаль у тыл піаўстанцам, захапіць узвышша над іх пазіцыяй. Гэта і вызначыла зыход бітвы. Каб не падставіць свае асноўныя сілы пад знішчальны агонь расійскай артылерыі, Серакоўскі аддаў загад адысці. Нават Сувораў вымушаны быў адзначыць мужнасць паўстанцаў: "... атакаваны непрыяцель змагаўся моцна больш за пяць гадзін". Параненымі, забітымі, прапаўшымі без звестак паўстанцы страцілі каля 2 тыс. чалавек. Большасць палеглых складалі малапрактыкаваныя ў вайсковых справах касінеры. Частка з іх ужо пасля бітвы была пасечана казакамі ў сценах крупчыцкага кляштара, дзе яны шукалі сабе паратунку.

Пасля крупчыцкай бітвы Серакоўскі адвёў асноўную частку сваіх сіл пад Берасце, разлічваючы перагрупаваць іх і дачакацца абяцаных падмацаванняў з Польшчы, каб потым зноў прыняць бой, перакрыць Сувораву шлях на Варшаву. Ён разлічваў, што пасляцяжкай бітвы пад Крупчыцамі будзе мець хаця б пару дзён у запасе. Але ўжо праз дзень, 19 верасня, зноў нечаканым абыходным манеўрам праз Мухавец А.Сувораў на світанні ўдарыў па пазіцыях К.Серакоўскага пад Берасцем, каля Тэрэспаля. Гэты нечаканы напад прывёў да поўнагаразгрому корпуса  Серакоускага, ад якога ўцалела толькі 700 чалавек. 2645 паўстанцаў былі забіты і паранены або трапілі ў палон. Як адзначаў той жа А.Сувораў, "разбежавшися при сражении в леса, кои не сдаются и сами не являются, перестреливают поныне егеря и иная пе­хота, как то и в болотах, кои в них не потонули". Тым не менш Сувораў усё ж амаль на месяц вымушаны быў затрымацца пад Берасцем, перш чым рушыць насталіцу Польшчы.

4 Паражэнне паўстання

 

 

       Пасля гэтых падзей у Беларусі пад кантролем паўстанцаў фактычна заставалася толькі Гародня з часткай Гародзенскага павета. Сюды ненадоўга пераехала Цэнтральная Дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага. Пад Гародню сцягваліся ўцалелыя паўстанцкія аддзелы Т.Ваўжэцкага з Жамойці, А.Хлявінскага і П.Грабоўскага з-пад Вільні. Тут знаходзіўся і Я.Ясінскі, які так і не паспеў цалкам сфарміраваць па загаду Т.Касцюшкі "надпушчанскую" паўстанцкуюдывізію. 29 верасня 1794 г. у Гародню ўсяго на адзін дзень прыехаў Т.Касцюшкаразам са сваім сакратаром Ю.Нямцэвічам для азнакамлення з сітуа- цыяй. Касцюшка пераканаўся, што горад утрымаць не ўдасца. Ён аддаў загад пакінуць Гародню і ўсе сілы накіраваць на абарону Варшавы. 30 верасня апошнія паўстанцкія аддзелы пакінулі Гародню.

Ваенная і палітычная сітуацыя складвалася не на карысць паўстанцаў і ў Польшчы. Яшчэ ў пачатку чэрвеня аб'яднаныя расійска-прускія войскі ў бітве каля мястэчка Шчаканіцы прымусілі армію Касцюшкі адступіць. 15 чэрвеня прускія войскі занялі Кракаў, а Касцюшка вымушаны быў адступіць да Варшавы. Там ён арганізаваў абарону горада і прымусіў ў жніўні-верасні 1794 г. адысці ад яго прускія войскі і расійскі корпус пад камандаваннем генерала Ферзена. 10 кастрычніка пад Мацяёвіцамі каля 15 тыс. паўстанцаў на чале з Т.Касцюшкам далі бой колькасна большаму корпусу генерала Ферзена. Скончыўся ён на карысць расійскага боку. Тысячы паўстанцаў загінулі або трапілі ў палон. Трапіў у палон і сам цяжка паранены Т. Касцюшка. Начальнікам узброеных сіл паўстання 12 кастрычніка 1794 г. Найвышэйшая Нацыянальная Рада прызначыла замест Касцюшкі яго земляка Тамаша Ваўжэцкага.

4 лістапада войскі пад камандаваннем Суворава авалодалі ўмацаваным прадмесцем Варшавы - Прагай, Толькі пасля гэтагабыло принята рашэнне аб капітуляцыі Варшавы. Штурм Прагі Суворавым увайшоў у гісторыю як "пражская разня". Падчас яго загінулі тысячы мірных жыхароў, каля 10 тыс. паўстанцаў. Сярод абаронцаў Прагі было да 5 тыс. прадстаўнікоў ВКЛ. На барыкадах Прагі загінуў і легендарны Я.Ясінскі.

Шансаў на перамогу ў паўстанні 1794 г. было няшмат. Яго не падтрымалі асноўныя масы сялянства, гараджане, а кансерватыўныя колы шляхты ў кіраўніцтве паўстаннем імкнуліся да таге, каб не дапусціць шырокага вы­ступления гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Т.Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада падрывалі сілы паўстанцаў.

У пачатку паўстання Т. Касцюшка і іншыя яго кіраўнікі спадзяваліся, што Аўстрыя, Прусія і Расія не змогуць накіраваць значныя сілы супраць паўстанцаў па прычыне ўцягнення іх у барацьбу з Турцыяй і Францыяй. Аднак Прусія і Аўстрыя аслабілі націск на рэвалюцыйную Францыю і сканцэнтравалі значныя сілы супраць Рэчы Паспалітай «двух народаў» і тым са­мым не далі магчымасць тут вызваленчаму руху спалучыцца з сацыяльнымі пераменамі, здольнымі памяняць састарэлыя парадкі. Больш за ўсё суседнія манархіі палохала магчымасць узнікнення новай, рэфармаванай, не выключна шляхецкай, а ўсесаслоўнай Рэчы Паспалітай, у якой сапраўды маглі б запанаваць воля, роўнасць і незалежнасць.

                                                                                                                                      

ВЫСНОВЫ

Нягледзячы на тое што паўстанне пацярпела паражэнне, яго значэнне ў гісторыі Еўропы велізарнае. Ідэі вызваленчага дэмакратычнага руху не загінулі, а шырока распаўсюдзіліся ў Аўстрыі, Прусіі, Расіі. Для Беларусі паўстанне 1794 г. стала першым этапам паступовага фарміравання ўласнага нацыяльна-вызваленчага руху, які развіваўся ў наступныя часы. Падаўленне паўстання 1794 г. дазволіла Расіі, Аўстрыі і Прусіі перайсці да канчатковай ліквідацыі Рэчы Паспалітай.

Перагаворы аб апошнім падзеле дзяржавы пачаліся яшчэ Падчас змагання з паўстаннем і доўжыліся амаль год.

Ліквідацыя Рэчы Паспалітай адбылася ў перыяд спробы яе рэфармавання. Падзел дзяржавы супаў з намаганнямі магутных феадальных манархій Еўропы не дапуеціць распаўсюджання ў Рэчы Паспалітай рэвалюцыйных французскіх уплываў.

 

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

       Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай / Ю. Бохан [і . інш]; пад агульн.. ред. М. Кастюка. – Мінск: Экаперспектыва, 2007. – 314с.

       Гісторыя Беларусі у кантэксце міравых цывілізацый / В.А. Белазаравіч [і інш.], пад агульн. Рэд У.А. Сасны. – Мінск: ТАА “ЦiПР», 2003. – 348 с.


Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 438; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!