Гавораць на пытанні
Урок 72
Тэма: Канчаткі дзеясловаў 1-й асобы множнага ліку I і ІІ спражэння
Мэты: вучыць утвараць форму 1-й асобы множнага ліку дзеясловаў і I і ІІ спражэння, вызначаць тып спражэння дзеясловаў па форме 3-й асобы множнагаліку; праверыць навык напісання слоўнікавых слоў; узбагачаць слоўнік навучэнцаў словамі ветлівасці, прыказкамі, развіваць арфаграфічную пільнасць, граматычны лад маўлення, звязнае вуснае маўленне вучняў; выхоўваць гасціннасць, працавітасць
Абсталяванне: падручнік, табліцы, карткі для групавой работы,
Ход урока
- Арганізацыйны момант.
Празвінеў званок і змоўк –
пачынаецца ўрок.
Вы за парты дружна селі,
на мяне ўсе паглядзелі.
Пажадаем адзін аднаму на ўроку ўважлівасці, упэўненасці, удачы … Працягніце маю думку (уступлівасці, узаемадапамогі…).
2. Кантрольны слоўнікавы дыктант
// Гл. дадатковы ліст//
Праверка дамашняга задання.
Пр.156
- Успомніце, якія дзеясловы адносяцца да I спражэння, а якія – да II? Для чаго неабходна ведаць спражэнні дзеясловаў?
Работа ў групах на картках. Памятайце пра нашы пажаданні на пачатку ўрока..
1-ая група: Злучыце стрэлкамі дзеясловы з назоўнікамі ва ўсе магчымыя словазлучэнні, абазначце спражэнні дзеясловаў
Гавораць на пытанні
Адказваюць пры сустрэчы
Сустракаюцца на дарозе
Працаваць з сябрамі
Маляваць ля дошкі
|
|
2-ая група: Зверху над дзеясловамі лічбай абазначце іх спражэнні.
Думаю, мару, спявае, піша, скачуць, адчуваюць, глядзіць, чэрціць, спіць, крычыць.
3-яя група: Адгадайце загадкі. У загадках знайдзіце дзеясловы і вызначце іх спражэнне.
Па блакітным па двары авечкі ходзяць дагары. Дуне вецер самавіты – ні авечак, ні блакіту.
Ног не маю, а іду, рук не маю, а б’ю.
Адзін лье, другі п’е, трэці зелянее і расце.
(Адгадкі: хмары ў вадзе, гадзіннік, зямля і расліны)
- Чыстапісанне
фарба расфарбоўка футра
- Складзіце і запішыце сказ з дадзеных слоў.
Ярка , сонца, і, возера , афарбоўва е, ў , розныя , св еці ць, колеры , вад у.
Падкрэсліце галоўныя члены сказа. Вызначце асобу і спражэнне дзеясловаў.
Ø Гульня “Ці верыце вы?..”
Ці верыце вы, што да I спражэння адносяцца дзеясловы спяваць, ляцець, зваць,
гуляць, жыць, казаць?
Ці верыце вы, што да II спражэння адносяцца дзеясловы крычаць, глядзець, ляжаць, стаяць, пішуць?
Фізкультхвілінка
Новы матэрыял.
- Як вызначыць асобу дзеясловаў?
Паведамленне тэмы і мэты ўрока.
Карыстаючыся табліцай спражэнняў дзеясловаў, пастаўце дзеясловы I спражэння ў 1-ай асобе множнага ліку; пастаўце дзеясловы II спражэння ў 1-ай асобе множнага ліку.
|
|
- Якія канчаткі маюць дзеясловы I і II спражэння множнага ліку?
Запішыце дзеясловы спяваць, казаць, глядзець, стаяць у 1-ай асобе множнага ліку.
Абазначце канчаткі. (Узаемаправерка)
- Што вы заўважылі? (Дзеясловы ў 1 асобе адзіночнага ліку I і II спражэння маюць канчаткі: у, -ю)
- Якія канчаткі маюць дзеясловы I і II спражэння ў 1-ай асобе множнага ліку? Запішыце прапанаваныя дзеясловы спяваць, казаць, глядзець, стаяць у множным ліку. Самаправерка.
Ø Утварэнне формы 3-й асобы множнага ліку дзеясловаў, размежаванне іх па тыпах спражэння. Аналіз схемы, вылучэнне канчаткаў дзеясловаў I і ІІ спражэння ў форме 1-й асобы множнага ліку (практ. 157, с. 93).
Ø Утварэнне формы 1-й асобы множнага ліку дзеясловаў І спражэння на ўзор (практ. 150,с. 90—91).
Ø Складанне схемы правапісу канчаткаў дзеясловаў І спражэння ў форме 1-й асобы
множнага ліку (практ. 158, с. 93).
6 . Замацаванне ведаў пра 1-ю асобу дзеяслова ( на выбар)
Ø Дапаўненне скорагаворкі дзеясловамі ў форме 1-й асобы множнага ліку. Адпра цоўка хуткага і правільнага чытання скорагаворкі. Спісванне, графічнае абазначэнне канчаткаў дзеясловаў, вызначэнне іх тыпу спражэння. Вусныя выказванні навучэнцаў пра тое, як прынята сустракаць гасцей (практ. 159, с. 94).
|
|
Ø Утварэнне формы 1-й асобы множнага ліку дзеясловаў ІІ спражэння на ўзор (практ. 153, с. 91).
Ø Складанне схемы правапісу канчаткаў дзеясловаў ІІ спражэння ў форме 1-й асобы множнага ліку (практ. 160, с. 95).
Дыферэнцыраваная работа.
1 група: гульня “Чужое сярод сваякоў”. Выпішыце толькі “словы-сваякі.”
Бегчы, л..цець, ісці, спяваць, шуміць.
Вучу, плыву, малюю, спяваю.
Грузім, ляцім, жывём, стаяць.
2 група: выканайце практыкаванне ______ па заданню падручніка.
3 група: рашыце галаваломку. Злучыце словы па стрэлках і прачытайце прыказку. Запішыце яе ў сшыткі. Вызначце спражэнне дзеясловаў. Як вы разумееце сэнс прыказкі?
Хто таму
працуе і шанцуе.
7. Дамашняе заданне. Практыкаванне 161.
Рэфлексія.
- Як мы справіліся з задачамі ўрока?
- Што ведалі раней?
- Што новае даведаліся?
- Што хацелі б даведацца?
1-ая група: Злучыце стрэлкамі дзеясловы з назоўнікамі ва ўсе магчымыя словазлучэнні, абазначце спражэнні дзеясловаў
|
|
Гавораць на пытанні
Дата добавления: 2019-11-16; просмотров: 445; Мы поможем в написании вашей работы! |
Мы поможем в написании ваших работ!