ЗАДАННІ  ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ  ПРАЦЫ

Мэты:

1. Дапамагчы вучням засвоіць і асэнсаваць асаблівасці займенніка як часціны мовы (агульнае значэнне ўказальнасці, адсутнасць здольнасці называць прадмет або прымету), засвоіць іх граматычныя прыметы, сінтаксічную ролю ў сказе і тэксце; забяспечыць практычнае засваенне стылістычнай своеасаблівасці ўжывання некаторых займеннікаў у маўленні.

2. Выпрацоўваць уменні даваць азначэнне займенніка, бачыць займеннікі ў тэксце, вызначаць пачатковую форму, устанаўліваць іх марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю ў простым і складаным сказах, функцыю ў тэксце.

3. Садзейнічаць развіццю ўмення ўжываць займеннікі ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.

4. Садзейнічаць выхаванню пачуцця любові да роднага краю, павагі да яго мінулага, гонару за яго славутых людзей.

 

Тып урока – засваенне новых ведаў

 

Ход урока

Маю некалькі ў мове

нагрузак патрэбных:

Замяняю назоўнік,

прыметнік,

лічэбнік.

 

 I.Арганізацыйна-матывацыйны этап (СТАДЫЯ ВЫКЛІКУ)

I. Арганізацыйны момант

Кожны дзень – гэта падарунак.

Кожная ўсмешка працягвае наша жыццё на некалькі хвілін.

Давайце ўсміхнёмся адзін аднаму, каб наша жыццё стала даўжэйшым.

 

Н а с т а ў н і к: Сёння мы зноў накіруемся ў падарожжа па моры ведаў. Але, як вы бачыце, назва тэмы не запісана. Я прапаную вам самім яе вызначыць, прачытаўшы эпіграф-падказку на дошцы.

Вучні выказваюць свае меркаванні.

Тэма нашага ўрока “Займеннік як часціна мовы”. Давайце сфармулюем мэты нашага ўрока, абапіраючыся на  словы, запісаныя на дошцы:  даведацца, зразумець, навучыцца. Вучні фармулюць мэту.

 

II. Актуалізацыя ведаў

Перад тым, як мы пачнем працаваць, давайце ўзнавім веды і запоўнім кластар “Часціны мовы”:

- Як называецца раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца слова як часціна мовы? (марфалогія)

- Колькі часцін мовы вы ведаеце? (10)

- Якія часціны мовы адносяцца да самастойных, а якія - да службовых? (самастойныя: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе; службовыя: злучнік, прыназоўнік, часціца; выклічнік).

- Успомніце на, якія дзве групы дзеляцца ўсе часціны мовы?

- ( самастойныя і службовыя)

- Якія прыметы маюць самастойныя і не маюць службовыя ч.м. (ЛЗ, ГЗ, сінтаксічная роля).

II.  Аперацыйна-навучальны этап (СТАДЫЯ АСЭНСАВАННЯ)

1. Знаёмства з новым матэрыялам

Настаўнік: Гаворка культурнага чалавека адрозніваецца лаканічнасцю і прыгажосцю. Для таго ,  каб прыгожа  размаўляць і  пісаць, неабходна не толькі развіваць свой слоўнікавы запас, але і сачыць за пабудовай сказаў , фраз. Скажыце мне, чаму наступны тэкст нельга назваць  прыгожым і правільна пабудаваным .

 

Жыла-была адна дзяўчынка. Дзяўчынцы (ёй) падабалася хадзіць у школу. Кожную раніцу маці будзіла дзяўчынку, дзяўчынка (яна) піла гарбату і ішла вучыцца. А пасля заняткаў дзяўчынцы (ёй) трэба было паснедаць і зрабіць урокі. Закончыўшы свае заняткі, дзяўчынка ішла гуляць з сябрамі.  

 

Настаўнік:  Давйце выправім памылкі. Вучні выпраўляюць памылкі, замяняючы назоўнікі на займеннікі. Адкажыце на пытанне: Якімі часцінамі мовы мы замянілі назоўнікі?( займеннікамі). Вызначце іх сінтаксічную ролю.

Н а с т а ў н і к : За кончыце, калі ласка, сказ: “Займеннік – гэта …”

( - Якое агульнае лексічнае значэнне займенніка як часціны мовы (указываць, але не называць) ? (Гэтым пытаннем настаўнік звяртае ўвагу вучняў на мовазнаўчае паняцце значэння часціны мовы.)

 - Акрамя таго, кожная часціна мовы мае яшчэ свае марфалагічныя прыметы і сінтаксічную ролю. Скажыце, калі ласка, як змяняецца займеннік, чым можа з’яўляцца ў сказе?

 - Праверым слушнасць таго, што сказана, па падручніку. Прачытайце ўважліва правіла і скажыце, ці ўсё правільна мы сказалі пра займеннік?

  Ст. 191-192  падручніка( правіла)

- Аб чым вы даведаліся?

 

Настаўнік: Давайце цяпер пазнаёмімся з разрадамі займеннікаў. Займеннікі - хлопцы дружныя, яны жывуць вялікімі сем'ямі, давайце пазнаёмімся з гэтымі сем'ямі. (Падручнік, старонка 192-193). Вучні знаёмяцца з разрадамі па падручніку.

 

  Разрады займеннікаў
Асабовыя я, мы, ты, вы, ён (яна, яно), Яны
Зваротны сябе
Прыналежныя мой, твой, наш, ваш, свой, яго, яе, іх
Указальныя гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі
Азначальныя увесь, усякі, кожны, сам, самы, іншы
Пытальныя хто? што? які? чый? каторы? колькі?
Адносныя хто, што, які, чый, каторы, колькі
Адмоўныя ніхто, нішто, ніякі, нічый, ніколькі
Няпэўныя нехта, нешта, нейкі, нейчы, хтосьці, штосьці, xmo-небудзъ, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый, сёй-той, сякі-такі

 

Настаўнік:

 1. Давайце мы разам запоўнім кластар “Разрады займеннікаў”. Настаўнік называе займеннік, а вучні – разрад па значэнні.

2. Вызначце, якіх разрадаў мы ўжылі займеннікі ў тэксце “Дзяўчынка” (асабовыя). А якіх займеннікаў не было?

 

2. Замацавання ведаў

Настаўнік: Вы добра справіліся з заданнем. А зараз паспрабуйце адказаць на мае пытанні выкарыстоўваючы займеннікі:

1. Сустрэўся з кім?

2. Спытаў у каго?

3. Павітаўся з кім?

4. Прыехаў да каго?

5. Намаляваў хто?

 Работа з падручнікам.  Вызначыць разрады займеннікаў , пачатковую форму  і пазначыць арфаграмы. Пр. 338  (2 чалавекі ля дошкі). ( 1) Мы-асаб., нашай- прынал., усіх- усе-азначальныя., яе-прынал., 2) таго-той – указ., сваёй-прынал., яе- прынал., сябу-зваротны, тое-указ., яна- асабовы).

 

Фізкультхвілінка “У лесе”.

Пад гук птушынага спеву вучні выконваюць заданні.

 

III. Кантрольна-карэкцыйны этап (СТАДЫЯ РЭФЛЕКСІІ)

Работа з тэкстам. Даследванне:

1) Вызначыць тэму, стыль і тып тэксту.

2) Сэнсавую ролю займеннікаў у тэксце свайго варыянту. У тэкстах якога стылю займеннікаў ужываецца больш?

3) Вызначце сінтаксічную ролю займеннікаў  у тэкце мастацкага стылю і разрад займеннікаў па значэнні.

4) Растлумачыць пры дапамозе схем пастаноўку знакаў прыпынку ў 1 сказе, у дужках пазначыць характарыстыку сказа.

5) Запішыце 2-3 сказы па тэме тэксту мастацкага стылю.

 

ВАРЫЯНТ 1

Тэкст №1

Лясам Беларусі

З маленства я люблю лясы,

Іх сцішаны голас і шум патаемны,

І пушчы глухія, а ў іх бураломы.

Дзе віхры гудзелі пад гулкія громы

Ды слалі дажджоў абрусы…

Ой, лес, беларускі наш лес!

Я песень за век свой злажыў табе многа,

У свет праз цябе мне ляжала дарога,

Ты песціў юнацкасць, і цешыць старога

Сягодня твой полаг-навес.

                                       Я. Колас

(Тэксту мастацкага стылю займеннікі надаюць больш выразнасці, дазваляюць пазбегнуць моўных памылак)

 

ВАРЫЯНТ 2

Тэкст №2

Веданне мінулага – неад’емная рыса, сведчанне культуры чалавека, яго духоўнай сталасці. Глыбокае веданне мінулага спрыяе ўсведамленню, што мы не пасынкі на сваёй зямлі, а народ, з цікавым і самабытным мінулым – значыць у нас ёсць пад нагамі трывалы грунт, стоячы на якім можна ўпэўнена кіраваць наперад.

 

(Займеннікаў няшмат. Тэксту публіцыстычнага стылю займеннікі даюць магчымасць больш выразна перадаць аўтару сваю пазіцыю грамадзяніна).

ВАРЫЯНТ 3

Тэкст №2

Песня – найбольш простая, але распаўсюджаная форма вакальнай музыкі. Яна аб’яднае паэтычны тэкст з нескладанай мелодыяй. Песня ў шырокім сэнсе ўключае ў сябе ўсё, што пяецца, пры ўмове адначасовага спалучэння слова і напеву. Песні адрозніваюцца па жанрах, складу, формах выканання і іншых прыкметах.  

 

(У тэкстах навуковага стылю займеннікі ўжываюцца мала, т.я. тэрміны і дакладнасць).

IV.  Этап вызначэння і фармулёўкі дамашняга задання

1. Прыём “Лаві пытанне”:

- Чаму займеннік адносіцца да самастойных часцін мовы?

- Што такое займеннік?

- На якія разрады па значэнні падзяляюцца займеннікі?

- Якім членам сказа можа выступаць займеннік?

Тлумачэнне дамашняга задання

Параграф 50, пр. 339 (вызначыць разрад займеннікаў і іх сінтаксічную ролю), або заданне па друкаваных сшытках па тэме ўрока.

V. Рэфлексіўны этап

  

“Кубак настрою”

 

 

ДАДАТАК

ЗАДАННІ  ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ  ПРАЦЫ

 

1). Вызначыць тэму, стыль і тып тэксту.

2). Сэнсавую ролю ў тэксце свайго варыянту. У тэкстах якога стылю займеннікаў ужываецца больш?

ВАРЫЯНТ 1

Тэкст №1

Лясам Беларусі

З маленства я люблю лясы,

Іх сцішаны голас і шум патаемны,

І пушчы глухія, а ў іх бураломы.

Дзе віхры гудзелі пад гулкія громы

Ды слалі дажджоў абрусы…

Ой, лес, беларускі наш лес!

Я песень за век свой злажыў табе многа,

У свет праз цябе мне ляжала дарога,

Ты песціў юнацкасць, і цешыць старога

Сягодня твой полаг-навес.

                                       Я. Колас

3) Вызначце сінтаксічную ролю займеннікаў у тэкце мастацкага стылю і разрад займеннікаў па значэнні.

4) Растлумачыць пры дапамозе схем знакі прыпынку ў 1 сказе, у дужках пазначыць характарыстыку сказа.

5) Запішыце 2-3 сказы па тэме тэксту мастацкага стылю.

 

 

ВАРЫЯНТ 2

Тэкст №2

Веданне мінулага – неад’емная рыса, сведчанне культуры чалавека, яго духоўнай сталасі. Глыбокае веданне мінулага спрыяе ўсведамленню, што мы не пасынкі на сваёй зямлі, а народ, з цікавым і самабытным мінулым – значыць у нас ёсць пад нагамі трывалы грунт, стоячы на якім можна ўпэўненакіраваць наперад.

ВАРЫЯНТ 3

Тэкст №2

Песня – найбольш простая, але распаўсюджаная форма вакальнай музыкі, якая аб’яднае паэтычны тэкст з нескладанай мелодыяй. Песня ў шырокім сэнсе ўключае ў сябе ўсё, што пяецца, пры ўмове адначасовага спалучэння слова і напеву. Песні адрозніваюцца па жанрах, складу, формах выканання і іншых прыкметах.  


Дата добавления: 2019-09-02; просмотров: 161; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!