Памятка па работе над ошибками

Памятка па работе над ошибками

По белорусскому языку

1. Работа над ошибками выполняется после каждой работы, в которой есть ошибки.

2. От классной работы отступи вниз 2 линеечки.

3. Запиши «Работа над ошибками».

4. Определи, на какую орфограмму у тебя допущена ошибка.

5. Вспомни правило и сделай работу над ошибками.

6. I – арфаграфічная памылка, V – пунктуанацыйная памылка,  H- нягрубая памылка.

Т ып памылкі Рабі так
1. Пропуск, замена літар. Напішы слова правільна, падкрэслі літару, пастаў націск. Запішы слова яшчэ раз, падзяляючы яго на склады. Рабі так : малі̀на, ма-лі-на.
2. Знакі прыпынку ў канцы сказа. Напішы сказ, пастаў патрэбны знак (кропка (.)пытальнік (?) клічнік (!)), падкрэслі яго. Рабі так : Прыляцела ластаўка. Або: Якая прыгажосць!
3. Вялікая літара ў пачатку сказа. Запомні!  Першае слова ў сказе пішацца з вялікай літары. Напішы сказ правільна. Падкрэслі вялікую літару. Рабі так : У зняўся вецер.
4. Вялікая літара ў словах. Запомні! Імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, мянушкі жывёл, назвы краін, гарадоў, вёсак, вуліц, рэк, азёр, мораў пішуцца з вялікай літары. (Пётр Ільіч Клімук, кот Цішка, рака Днепр, возера Нарач) . Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла. Падкрэслі вялікую літару. Рабі так : В асіль, Вольга, Янка.
5. Перанос слоў . Напішы слова правільна, падзяляючы яго для пераносу.  Запомні! Адну літару нельга пакідаць на радку ці пераносіць на другі радок (пяю, юнак). Літары й,ў,ь, апостраф пры пераносе нельга аддзяляць ад папярэдняй літары (пай-шлі). Пры пераносе слоў з падоўжанымі зычнымі – гал-лё. Пры пераносе слоў літары дз, дж падзяляць нельга – сту-дзень. Рабі так: асіна – асі-на.
6. Правапіс Ў . Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі галосную перад ў. Запомні! Літара ў пішацца заўсёды пасля галосных у сярэдзіне слова, у канцы, у пачатку, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную (пакаціўся ўніз). Літара ў не бывае вялікай (вуліца Усходняя). Пасля знакаў прыпынку пішацца толькі у. Рабі так: маляваў, чытаў, дрэўца.
7. Слоўнікавыя словы. Напішы слова 3 разы і запомні яго напісанне, пастаў націск, падкрэслі месца памылкі. Рабі так: флама̀стар, фламаста̀р, флама̀стар.
8. Правапіс галосных О, Э - А . Напішы слова правільна. Запішы слова, ад якога яно ўтварылася, пастаў націск. Запішы яшчэ два слова на гэта правіла.  Запомні! У беларускай мове галосныя о і э могуць быць толькі пад націскам. Не пад націскам на іх месцы пішацца літара а. Словы – выключэнні: тэатр, ордэн, гардэроб, тэлефон, інтэрнэт, дэталь. Рабі так : дамы̀ – дом, гарады̀ – горад,бары̀– бор.
9. Правапіс галосных Е, Ё – Я. Напішы слова правільна, пастаў яго ў множным лік, абазнач націскны склад. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла.Запомні! У беларускай мове замест літар е,ё ў першым складзе перад націскам пішацца я. Словы-выключэнні:медаль, метро, метал, мелодыя, пенал, секунда, спектакль, герой, кефір,балерына. Рабі так: сяло̀-сё̀лы, вярба̀ – вѐрбы, зямля̀ - зѐмлі.
10. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме мяккім знакам Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з ь. Рабі так : вугаль, рысь, канькі .
11. Парныя звонкія і глухія зычныя . Напішы слова правільна, падбяры і запішы праверачнае слова. Рабі так : м а роз – м а р а зы , нізкі – нізенькі.
12. Зычныя Ж, ДЖ, Ч, Ш, Р і галосныя пасля іх. Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай. Запомні! Зычныя ж, дж, ч, ш, р – зацвярдзелыя, пасля іх пішуцца галосныя а, о, у, э, ы. Рабі так : вожык, жалеза, жоўты.
13. Правапіс Д-ДЗ. Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай. Запомн і ! У беларускай мове гук [ д ] – заўсёды цвёрды, а гук [ дз ’] - мяккі . Рабі так : дзе нь, дзеці, адзіны .
14. Правапіс Т – Ц. Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай. Запомні! У беларускай мове гук [ т ] – заўсёды твёрды, а гук [ ц ’] – мяккі. Пры змякчэнні цвёрды гук [т] змяняецца мяккім [ц’]. У беларускай мове ёсць ті цвёрды гук [ц]: цэгла, цыбуля, цукар. Рабі так: ляцеў, цень, ціха.
15. Раздзяляльны знак апостраф (’) . Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі. Запомн і ! Пасля ў апостраф не пішацца. (здароўе, салаўі). Рабі так : пер’е, вераб’і, сям’я .
16. Раздзяляльны мяккі знак (ь) . Напішы слова правільна. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла, падкрэслі ь і літару, якая стаіць перад ім. Запомні! Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля Л,Н перад галоснымі Е,Ё,І,Ю,Я. Рабі так : залью, каньён, Ульяна .
17. Падоўжаныя зычныя. Напішы слова правільна, падкрэслі падоўжаныя зычныя. Запішы яшчэ два словы на гэта правіла. Рабі так : галлё, насенне, суддзя.
18. Прыназоўнік . Напішы правільна прыназоўнік і слова, да яго ён адносіцца, паміж прыназоўнікам і словам устаў пытанне або іншае слова. Рабі так : у лес, у (які? лес, ), у (восеньскі) лес.
19. НЕ з дзеясловамі . Напішы правільна дзеяслоў і часціцу не. Запішы яшчэ два дзеясловы з часціцай не. Рабі так: не чытала, не гавары, не шуміць.

Дата добавления: 2019-07-17; просмотров: 1241; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:

Мы поможем в написании ваших работ!