Раённы конкурс «Беларускі fashion »



    9 лістапада 2018 года ў дзяржаўнай установе «Дзіцячы цэнтр культуры «Расток» г. Маладзечна» прайшоў раённы конкурс «Беларускі fashion». Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент                              і працалюбства бацькоў, продкаў, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць                            і памнажаць.

Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з’яўляецца                        народнае адзенне. Пашырыць звесткі пра традыцыйнае народнае адзенне,                        вызначыць яго нацыянальную адметнасць і непаўторнасць, атрымаць асалоду ад цудоўных вырабаў, створаных рукамі таленавітых майстроў і ўмельцаў – такія задачы ставілі перад сабой арганізатары конкурсу. Нельга абысці ўвагай цудоўную выставу па выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці,                         дзе былі прадстаўлены работы юных талентаў і ўмельцаў горада і раёна.

Распачалі свята ўдзельнікі клуба беларускай гульні «Весялінка»                                 і краязнаўчага клуба «Беларуская хатка» дзяржаўнай установы Дзіцячы цэнтр культуры «Расток» г. Маладзечна». Дзеці прадэманстравалі сваё святочнае адзенне і праспявалі жартоўныя прыпеўкі.
    Уладыка Алена Міхайлаўна, настаўніца дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія-каледж мастацтваў г. Маладзечна», пазнаёміла гасцей                                   і ўдзельнікаў конкурсу са сваім касцюмам «гаспадынькі», які пашыла сваімі рукамі. Яна расказала пра яго мастацкае аздабленне, сімволіку беларускіх колераў, выкарыстаных у гэтым касцюме. З сабой Алена Міхайлаўна прынесла куфэрак, у якім знаходзіліся самаробныя аксэсуары.
    Артыстка Мінскага абласнога драматычнага тэатра, кіраўнік творчай студыі «Майстэрня цудаў» дзіцячага цэнтра культуры «Расток» Яўгенія Сцяцэнка са сваёй дачушкай Варварай прынялі ўдзел у намінацыі «Як                          на fashion я збяруся, усёй сям’ёй я прыбяруся». На конкурсе яна прадэманстравала традыцыйны народны касцюм, а таксама правяла майстар-клас              па аўтэнтычных танцах.

    Калекцыя адзення, якую прадставіў тэатр моды «Vita Brevis» пад кіраўніцтвам Сяргея Мазурэнка ўстановы адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны каледж», паказала ўсім прысутным, як можна сумясціць беларускі традыцыйны строй і сучасную моду. На мадэлях былі стылізаваныя беларускія касцюмы, якія зачароўвалі погляд.

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: «Маляванка беларуская» (выяўленчая творчасць), «Лялька ў нацыянальным касцюме» і «Этна-матыў» (дэкаратыўна-прыкладная творчасць),«Нацыянальныя элементы ў сучасным адзенні»,«Сучасны аўтарскі касцюм у нацыянальным стылі» і «Як на fashion я збяруся, усёй сям’ёй я прыбяруся» (дэманстрацыя адзення).
    13 удзельнікаў конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі за перамогу,                       а 49 атрымалі дыплом за самабытную ідэю і зацікаўленнасць беларускай традыцыйнай культурай. На працягу свята панавала цёплая, сяброўская атмасфера, якую стваралі вядучыя і госці. Кожны з прысутных на сустрэчы ўнёс у беларускую скарбонку драбнічку свайго таленту, майстэрства і любові да ўсяго беларускага.

Сямейная забаўляльна-касцюміраваная праграма

«Вечеринка в стиле Кантри»

    28 верасня 2018 года на базе дзіцячага цэнтра культуры

 «Расток» у рамках праекта  «Семейный mix» адбылася сямейная забаўляльна-касцюміраваная праграма «Вечеринка в стиле Кантри».

Для стварэння адпаведнага настрою мастакам патрэбна было аздобіць залу                         ў каўбойскім стылі.

    Сцэна была ператворана ў салун Канзаса, дэкарацыямі служылі кактусы, сцяжкі і атрыбутыка ў стылі «Вестерн». Гасцей сустракалі касцюміраваныя персанажы ў кантры-уборах: Бэтсі і Люсі. Запрасіўшы дзяцей і іх бацькоў у глядзельную залу, героі праграмы пачалі сваё прадстаўленне. Адпаведна сцэнарыю, госці праграмы трапляюць на здымкі каўбойскага вестэрна. Дзеля таго, каб адчуць рамантычны і поўны прыгод свет Дзікага Захаду, рэжысёр вестэрна і гаспадыня салуна прыгожая Мэры, прапануюць прайсці дзецям стылізаваныя конкурсы. Матор! Пачалі!

    Дух Захаду, захапляльных прыгод, поўных,  нязведанасці                                        і загадкавасці, цалкам захапілі ўдзельнікаў: на вечарынцы кожны змог паспрабаваць сябе на меткасць, як сапраўдны каўбой, трапіць у цэль, утаймаваць непакорлівага скакуна, прайсці па канаце над каньёнам каля вадападу у пошуках скарбаў і адшукаць залатую жылу. Камера стоп!

    Наш вестэрн падыходзіць да завяршэння, але героі не развітваюцца                      з дзецьмі, а запрашаюць усіх прыняць удзел у танцавальным флэш-мобе: усе удзельнікі рухаюцца пад гарэзлівыя рытмы кантры, таму што гэта музыка з’яўляецца жывым увасабленнем эпохі Дзікага Захаду.

    У фінале мерапрыемства былі падведзены вынікі. Не гледзячы на разнастайнасць каўбойскіх убораў: капелюшоў, хустак і іншых атрыбутаў, былі вызначаны самыя яркія удзельнікі дзейства – Міс і Містэр Дзікі Захад.

 Яны атрымалі памятныя дыпломы і падарункі ад арганізатараў свята. Усе жадаючыя маглі сфатаграфавацца на тэматычнай фотазоне і прыняць удзел у майстар-класе па стварэнню сувеніра са скуры.

 

Чэмпіянат бегункоў і паўзункоў

« Ползком к Победе»

    8 ліпеня 2018года ў Дзень кахання, сям’і і вернасці ў дзіцячым цэнтры культуры «Расток» прайшоў чэмпіянат бегункоў і паўзункоў « Ползком                      к Победе». Самыя актыўныя і шустрыя маляняты ад 6 месяцаў да 2 гадоў ставілі свае першыя рэкорды ў трох намінацыях «Ползунки», «Ванька-встанька», «Бегунки». Бацькі дапамагалі юным спартсменам пераадольваць зададзеную дыстанцыю, падбадзёрвалі словамі, паказвалі любімую цацку. Падтрымаць і паглядзець на першыя поспехі «бегункоў» і «паўзункоў» прыйшлі цэлымі сем’ямі. Пакуль падводзіліся вынікі чэмпіянату, госці свята маглі знайсці для сябе заняткі па інтарэсах: наведаць выставу малюнкаў «Летнія замалёўкі» народнай студыі выяўленчага мастацтва «Чароўная палітра», сфатаграфавацца на фотазоне, паўдзельнічаць у майстар-класе па стварэнні сімвала свята – рамонкі ў тэхніцы арыгамі, а таксама пагуляць                            і павесяліцца разам з казачнымі героямі Калабком, Лісой і Мядзведзем.

Самыя маленькія гулялі ў сухім басейне і будавалі з мега-канструктара розныя фігуры. Усе жадаючыя маглі арганізаваць свой сямейны адпачынак на «Пикниковой поляне».

Свята завяршылася узнагароджаннем пераможцаў чэмпіянату бегункоў                        і паўзункоў « Ползком к Победе », таксама адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў онлайн-фотаконкурсу «Отцы и дети», які быў прысвечаны Міжнароднаму Дню бацькі. Ніхто не застаўся без падарунка. Усе былі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы і самы маленькі ўдзельнік Салаўёў Мацвей атрымалі памятныя падарункі ад спонсараў і арганізатараў свята.

Кожны, хто прыйшоў на свята, атрымаў шмат яркіх уражанняў і пазітыўных эмоцый.

 


Дата добавления: 2019-07-15; просмотров: 130; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!