Крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы



 

На месцах частка памешчыкаў пачынала ўсведамляць, што існаваўшая прыгонніцкапаншчынная сістэма гаспадарання з’яўляецца заганнай. Яны лічылі, што экстэнсіўныя метады гаспадарання (пашырэнне пасяўных плошчаў, у тым ліку за кошт абшчынных, павелічэнне падаткаў і павіннасцей) сітуацыі не палепшаць, што патрэбны іншыя спосабы развіцця эканомікі, найперш, па заходнееўрапейскаму тыпу, калі адбываецца выкарыстанне зацікаўленых у выніках сваёй працы наёмных рабочых, новых агратэхналогіі і машын. У мэтах пошуку і прапаганды прагрэсіўных спосабаў гаспадарання асобныя памешчыкі аб’ядналіся ў Беларускае вольнае эканамічнае таварыства.

Але аднаго жадання асобных, нават перадавых памешчыкаў, якія станавіліся на шлях капіталістычных метадаў гаспадарання, было мала. Агульныя тэндэнцыі развіцця сельскай гаспадаркі абумоўлівала буйное землеўладанне. Вялікая колькасць прыгоннага сялянства дазваляла яму весці гаспадарку пастарому, не баючыся разарэння. У 1859 г. на Беларусі 4,4 % памешчыкаў валодалі 44, 2 % ад усёй зямлі. Памешчыкі сярэдняй заможнасці (23, 3 % ад агульнай колькасці), якім належала па 100 500 душ прыгонных, мелі 39 % зямлі; ва ўласнасці дробных памешчыкаў з колькасцю прыгонных менш за 100 душ) – знаходзілася 16, 8% зямель.

Большасць памешчыкаў не мелі іншых спосабаў павысіць даходнасць сваіх гаспадарак, акрамя ўмацавання падатковага і адпрацовачнага прыгнёту сваіх прыгонных, а таксама скарачэння іх зямельных надзелаў. Невыпадкова, у другой палове 50х гг. XIX ст. у маёнтках Беларусі было звыш 200 тыс. беззямельных сялянбабылёў і агароднікаў. Удзельная вага прыгонных сялян за палову стагоддзя скарацілася з 84, 8 да 70, 9 % і працягвала скарачацца далей. У вынiку падрывалася сама феадальнапрыгонніцкая сiстэма.

Да сярэдзіны ХІХ ст. прыкметы крызісу феадальнапрыгонніцкай сістэмы выявіліся ў скарачэнні прыросту насельніцтва вёскі, зніжэнні прадукцыйнасці працы, павышэнні сацыяльнай напружанасці на вёсцы. Не толькі сялянскія, а і памешчыцкiя гаспадаркі, заснаваныя на бясплатнай працы прыгонных, вялiкага прыбытку не давалі, траплялі ў залежнасць ад крэдытораў і разбураліся.

Такім чынам, феадальнапрыгонніцкія адносіны, якія да гэтага часу панавалі ў эканоміцы і сацыяльным жыцці Расійскай імперыі, набылі прыкметы разлажэння. Разам з тым у іх нетрах сталі з’яўляцца парасткі новага, больш прагрэсіўнага капіталістычнага ўкладу, заснаванага на эксплуатацыі працы вольнанаёмных рабочых як у горадзе, так і вёсцы, актывізацыі ўнутранага і знешняга рынку, росце таварнасці сельскай гаспадаркі. І перадавой грамадскасці, і ўладам было відавочна, што прыгоннае права ператварылася ў сапраўдны тормаз на шляху развіцця краіны.

 


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. – Мн., 19932003.

2. Гісторыя Беларусі: у 2х ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель і інш. – Мн., 2000.

3. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.

4. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.


Дата добавления: 2019-07-15; просмотров: 124; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!