Беларусь у старажытнарускіх летапісах



Уводзіны

 

Перыяд IX - XVII стст. лічыцца ў гістарыяграфіі часам накаплення гістарычных звестак аб прыродна-кліматычных умовах, грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці беларускіх земляў ў пісьмовых творах і вуснай традыцыі. Асноўнымі крыніцамі па старажытнай гісторыі Беларусі традыцыйна з’яўляюцца ўсходнеславянскія летапісы. Але агульнае развіцце гістарычнай навукі і змена метадалагічных прынцыпаў ўзбагацілі гістарычную навуку цэлым шэрагам каштоўных крыніц па першапачатковай гісторыі Беларусі. У цэлым крыніцы, якія размяшчаюць гістарычныя веды, што тычыліся беларускіх зямель, можна падзяліць на восем групаў:

1. Працы антычных і арабскіх аўтараў;

2. Старажытнарускія летапісы;

3. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі;

4. Польскія хронікі;

5. Нататкі замежных дыпламатаў і падарожнікаў ХV-ХVII стст.;

6. Народны эпас;

7. Беларуска-літоўскія летапісы;

8. Творы царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст.

У дадзенай працы разглядаюцца вызначаныя групы крыніц у храналагічнай паслядоўнасці ў межах IX - XVII стст.


1. Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў

 

Першыя звесткі аб насельніцтве сучасных беларускіх земляў сустракаюцца ў антычных гісторыкаў і географаў, найперш старажытнагрэчаскіх, што было выклікана каланізацыяй эллінамі Паўночнага Прычарнамор’я.

Сярод антычных аўтараў вылучаецца Герадот з Гелікарнаса (? 485 - 425 гг. да н.э.), які пакінуў нашчадкам “Гісторыю” у 9 кнігах. Чацвёртая кніга “Мельпамена” была прысвечана Скіфіі і яе наваколлю. У ёй аўтар пісаў аб неўрах і андрафагах.

“…Вышэй алазонаў жывуць скіфы-земляробы, якія сеюць хлеб не для ўласнага спажывання ў ежу, а на продаж. Вышэй іх жывуць неўры, а краіна, што ляжыць на поўнач ад неўраў, наколькі мы ведаем, не заселеная людзьмі…

…У неўраў звычаі скіфскія; за адно пакаленне да пахода Дарыя ім давялося пакінуць усю сваю краіну з-за змеяў; зямля іх нарадзіла мноства змеяў, а яшчэ больш іх з’явілася з пустэльных земляў, пакуль змножаныя імі неўры не пасяліліся разам з будзінамі, пакінуўшы сваю радзіму. Можна думаць, што гэтыя людзі - чараўнікі: па словах скіфаў і жывучых у Скіфіі эллінаў, кожны неўр штогадова па разу на некалькі дзён робіцца ваўком і потым зноў прымае ранейшы выгляд…”

Гэтыя скупыя звесткі ўжо ў ХІХ ст. заставілі даследчыкаў шукаць лакалізацыю герадотавых неўраў: чэшскі гісторык П.Й.Шафарык размяшчаў іх у бассейне р.Нараў (Польшча), а вядомы этнограф Шпілеўскі - на тэрыторыі Беларусі, бо лічыў, што ўяўленні аб ваўкаў-пярэваратней тут былі найбольш пашыраны.

У 50-60-я гг. ХХ ст. маскоўскі археолаг В.М.Мельнікоўская выказала думку аб неўрах як насельніцтве мілградскай культуры, якая VIII-III стст. да н.э. займала паўднёвы усход Беларусі. На яе думку, плямёны мілградскай археалагічнай культуры прайшлі на тэрыторыю Беларусі з заходняй часткі Валыні. Гэтую гіпотэзу падтрымаў акадэмік Б.А.Рыбакоў, зыходзячы з таго, што будзіны (носьбіты юхнаўскай археалагічнай культуры), да якіх перабраліся неўры, пражывалі на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, памежнай з Гомельшчынай.

Беларускі археолаг С.Я.Рассадзін удакладніў лакалізацыю неўраў у бассейне р. Гарынь (заходняя частка мілградскага арыяла). Ён лічыць, што адтуль неўры рушылі да Паўдневага Буга - да скіфаў. Таму ўпамінанне аб будзінах ёсць памылка перапісчыка. З ім салідарны даследчык скіфскай культуры А.І.Цераножкін.

Упамінанне Герадотам змеяў звязана, на думку Рассадзіна, са зменай клімату (змяя - сімвал дажджу). У сярэдзіне VI ст. да н.э. назіралася паніжэнне сярэдніх тэмператур і ўзрастанне вільготнасці (шмат дажджоў, забалочванне нізінаў). Таму насельніцтва перасялялася на сухія месцы.

Калі скіфы для барацьбы с персідскім царом Дарыя папрасілі дапамогі ў неўраў, то пачулі ў адказ: “Калі б вы першыя не зрабілі крыўду персам і не пачыналі з імі вайны, то цяперашнюю просьбу вашу і цяперашнія вашы размовы мы палічылі б правільнымі… Што датычыць вас, то ні тады мы не крыўдзілі гэтага народа, ні цяпер мы не будзем абражаць яго. Вось калі б персідскі цар уварваўся і ў нашу зямлю і першы пакрыдзіў нас, мы таксама не засталіся б у баку”.

З гэтага запіса Герадота С.Я.Рассадзін робіць дзве высновы. Неўраў было даволі многа, і яны былі моцныя, бо на іх падтрымку разлічвалі скіфы. Неўры не з’яўляліся дзікунамі, а мелі палітычную арганізацыю - “норавы скіфскія”, а ў Скіфіі ў той час ужо склалася рабаўладальніцкая дзяржава[1].

Пісалі аб неўрах і саражытнарымскія аўтары: Пампоній Мела (І ст. н.э.), Гай Пліній Секунд (І ст. н.э.), Марцін Капела (V ст.). Яны звязвалі тэрыторыю герадотавых неўраў з Тырасам (Днестр) і Барысфенам (Дняпро).

Герадот таксама ўпамінаў андрафагаў: “З усіх людзей андрафагі маюць найбольш дзікунскія норавы: яны не прызнаюць праўды і не маюцініякіх законаў. Яны праводзяць вандроўнае жыццё, носяць вопратку, падобную на скіфскую, але маюць асобную мову; яны адны з гэтых плямёнаў ядуць людзей…”. Дарэчы андрафагі ўпамінаюцца аўтарам пяць разоў - калі Герадот акрэслівае паўночную мяжу Скіфіі, раскрывае барацьбу с персамі.

Спробы лакалізацыі андрафагаў назіраліся ў ХІХ ст. У кухонных адкідках археолагі шукалі чалавечыя косткі з абламанымі эпіфазамі. Але даследаванні, праведзеныя ў ХХ ст., сведчаць аб шырокім распаўсюджванні канібалізму ў жалезным веку. Таму гісторыкі пачалі сыходзіць з інфармацыі Герадота, параўноўваючы яе з іншымі геаграфічнымі звестккамі кнігі: “самы верхні народ”. Акадэмік Б.А.Рабакоў лакалізаваў андрафагаў у арэале днепра-дзвінскай культуры - на Смаленшчыне, археолаг Б.А.Шрамко - у бассейне р. Сулы, А.І.Цераножкін - у арэале мілградскай культуры, М.І.Артамонаў - у бассейне р. Росі, А.П. Смірноў - у стэпавай зоне ніжняга цячэння Дняпра.

Рассадзін размяшчае андрафагаў таксама ў арэале днепра-дзінскай культуры ранняга жалезнага века (VIII да н.э. - V стст. н.э.), але не на тэрыторыі Смаленскай вобласці, а на Міншчыне. Ён лічыць, што ніжнія пласты лабнескай археалагічнай культуры пазбаўленыскіфскага ўплыву ў адрозненне ад самленскага варыянту. Да таго ж запіс Герадота аб “верхнім народзе” на Барысфене нее можа адназначна адносіцца да вытокаў Дняпра. Рассадзін салідарны з пецярбургскім даследчыкам Б.А.Булкіным, што вытокам Барысфена антычныя аўтары лічылі Беразіну і нават Свіслач.

Грэчаскі гісторык і географ Страбон (І ст. н.э.) пісаў пра бастарнаў, якія некаторыя даследчыкі суадносяць з пляменамі зарубінецкай археалагічнай культуры (канец ІІІ ст.да н.э. - І ст. н.э.): “Яны ваўнічыя і храбрыя. Не ведаючы ні земляробства, ні жывёлагадоўлі, яны займаюцца толькі вайсковымі практыкаваннямі і думаюць толькі аб вайне”.

У першыя стагоддзі нашай эры антычныя аўтары ўсё большую увагу пачынаюць надаваць старажытным славянам. Рымскі консул, гісторык, аўтар “Гісторыі”, “Анналаў” Публій Карнэлій Тацыт (58 - 117 гг.) называў слаян “венетамі”. “Венеты перанялі шмат з іх нораваў… [германцаў], бо з-за драпежніцтва ходзяць па лясах і гарах… Аднак іх хуцчэй можна далучыць да германцаў, таму што яны будуюць сябе дамы, носяць шчыты і перамяшчаюцца пешшу…”. Тацыт размяшчаў венетаў паміж пеўкінамі (востраў Пеўкі у вусці Дуная) і фенамі (продкі запалярнага народа саамі). Шэраг гісторыкаў лакалізуюць тацытавых венетаў з познезарубінецкімі плямёнамі, якія пашыраліся да Прыднястроўя.

Аб венетах пісаў гоцкі гісторык і царкоўны дзеяч Іярдан (першая палова V ст.) у кнізе “Аб паходжанні і дзеяннях готаў”. Аўтар размяшчаў венетаў не на тэрыторыі Беларусі а хутчэй у сучаснай Польшчы, у раёне Кракава. Іх нібыта перамог у IV ст. гоцкі кароль Германарых. Іярдан таксама упамінаўсклавен і антаў, якія, на яго думку, маюць адзінае паходжанне з венетамі. «Цяпер яны лютуюць паўсюдна [VI ст.], а раней падпарадкоўваліся уладзе Германарыха». Склавен ён размясціў у раёне ад возера Мурсіянскага да Днястра і Віслы, а антаў - ад Днястра да Дняпра.

Сучаснік Іярдана, сірыйскі грэк, візантыец Пракопій з Кесарыі у працы “Война з готамі” славян іантаў выводзідь не ад венетаў, а ад барбараў (ніжэйшых за рымлян). Аўтар адзначаў, што раней іх называлі “спорамі”,г.зн. “рассеяннымі па паселішчах”. Ён раскрыў іх норавы: “Гэтыя плямены, славяне іанты, не кіруюцца адным чалавекам, але здаўна жывуць у народапраўстве, і таму ў іх шчасце і няшчасце ў жыцці лічацца справай агульнай... Яны лічаць, што адзін толькі бог, творца маланак, з'яўляецца валадаром над усімі... Уступаючы ў бітву, большасць з іх ідзе на ворагаў з шчытамідроцікамі ў руках, панцыраў жа яны ніколі не адзяюць... І па знешнім выглядзе яны не адрозніваюцца між сабой. Яны вельмі высокага росту і велізарнай моцы. Колер скуры і1 валасоў у іх вельмі белы або залацісты...”.

3 візантыйскіх аўтараў аб славянах пісалі Псе ў да-Ма ўрыкій (582-602 гг.) у “Страцегіконе”, Феаф і лакт С і маката (першая палова VII ст.) у “Гісторыі”, дзяк Ігнацій (першая палова IX ст.) у «Жыціі Георгія Амастрыдскага», Канстанц ін VII Багранародны (X ст.) у «Біяграфіі Васіля І Македаняніна»[2].

Пры агульным недахопе пісьмовых матэрыялаў аб усходніх славянах да XI ст. важнае значэнне набываюць арабскія крыніцы. Краіны Арабскага халіфата мелі добра наладжаныя гандлевыя і палітычныя сувязі з краінамі Усходняй Еўропы. Вельмі значнымі былі сувязі з Хазарскім каганатам, Паўночным Каўказам, менш - са славянскім светам. Інфармацыя аб апошнім наступала у мусульманскія краіны двума шляхамі: праз Візантыю і праз Сярэднюю Азію і Хазарыю. Звесткі з Візантыі, якія дасягалі арабаў, цяжка каменціруюцца сучаснымі псторыкамі, бо ўтрымліваюць дадзеныя аб агульным славянскім свеце без падзелу іх на заходніх, усходніх і паўднёвых. Другі канал інфармацыі (праз Хазарыю) больш верагодны, таму што датычыцца непасрэдна усходніх славян.

Творы арабскіх аўтараў (Аль-Балхі, Аль-Істахры, Ібн-Хаўкаль, персідскі анонім «Кніга межаў свету ад усходу да захаду») маюць тэкстуальныя супадзенні. Тэта сведчыць аб тым, што аўтары карысталіся адной крыніцай, якая не дайшла да нашых дзён. Яе складанне адносіцца да VIII - IX стст.

У арабскіх крыніцах даецца інфармацыя аб Русах і іх трох цэнтрах: Куябе, Славіі і Артаніі. Першыя два цэнтры даследчьш суадносяць з Кіевам і Ноўгарадам, а трэці рэгіён - загадкавы. Ібн-Хаукаль пісаў: “...Артанцы па вадзе спускаюцца да Куябы з мэтай гандлю...”, персідскі анонім сцвярджаў: “...3 Арты вывозяць чорных сабалёу, свінец, чорных лісіц, мячы”.

Беларускія гісторыкі С.Санько і Х.Кашкурэвіч прапанавалі гіотэзу, што Артанія знаходзілася на тэрыторыі племяннога саюза крывічоў. У якасці доказаў яны прывялі наступныя палажэнні: чорныя лісіцы вадзіліся на поўначы Русі, а у лесастэпавым раёне Кіева яны былі рэдкасцю; свінец да крывічоу пападаў з Польшчы, Скандынавіі, Венгрыі; праз тэрыторыю крывічоу праходзіў гандлёвы шлях «з вараг у грэкі»; каля Лукомля, Оршы, Гараўлянаў, Полацка, Смоленска былі знойдзены скарбы арабскіх манетаў.

Таямнічую «Арту» С.Санько і Х.Кашкурэвіч звязваюць са словам «арса», бо у арабскім арыгінале стаіць літара, якае перадае гук, падобны на англійскае міжзубнае «th», якога няма ў славянскіх мовах. Слова «орс» у перакладзе з асецінскай мовы азначае «белы», «эрзіс» з новаперсіцкай мовы - «свінец, белы светлы метал». На іх думку, Арта - гэта горад Рша (Орша), які стаіць на рацэ Аршыцы. Але археолагі не пацвярджаюць гэтае меркаванне. Таму аўтары лічаць, што Орша магла быць перанесена ў пачатку XI ст. да буйной воднай мапстралі, а раней яна знаходзшася паміж дзвюма рэкамі - Аршыцай і Лучосай, бо там былі знойдзены чатыры скарбы дырхемаў, альбо каля в.Чаркасава[3].

У цэлым паведамленні антычных і арабскіх аўтараў, якія даследчыкі спрабуюць прывязаць да тэрыторыі Беларусі застаюцца супярэчлівымі і дыскусійнымі, а таму патрабуюць удакладнення, перш за ўсё за кошт развіцця археалагічнай навукі.

 

Беларусь у старажытнарускіх летапісах

 

Пачатковая гістарыяграфія усходніх славян звязана з Кіевам і Ноўгарадам. Першыя звесткі размешчаны у Кіеўскім летапісным зводзе «Аповесцъ мінулых часоў», які меў тры рэдакцыі. Асновай твора з'яўляецца старажытны летапісны звод, у якім падзеі даводзяцца да 1037 г. Яго стваральнікі былі блізкімі людзьмі да князя Яраслава Мудрага, таму выражалі інтарэсы Кіева, займалі патрыятычную пазіцыю.

Першую рэдакцыю звода зрабіў буйны царкоўны і палітычны дзеяч Русі Нікан, які працягнуў падзеі да 1073 г., унёс літаратурны запіс аб прызванні варагаў. 3 1061 г. ім даюцца дакладныя звесткі. Нікан упершыню паведаміў аб Менску пад 1067 г. і апісаў бітву на Нямізе (магчыма, па расказах яе удзельнікаў).

Другая рэдакцыя атрымала назву Пачатковага звода, бо падзеі былі даведзены да 1093 г. і дапоўнены наўгародскімі звесткамі. Яго аўтар ва ўмовах аслаблення Кіеускай Русі імкнецца даць станоўчую ацэнку першым кіеускім князям, высока ацаніць іх ваенныя заслугі.

Трэцюю рэдакцыю зрабіў каля 1113 г. Нестар у Кіева-Пячэрскім манастыры. Ужо у самым пачатку звода ён вызначыў пастаўленную перад сабой задачу - адказаць, «...Откуда есть пошла Руская земля, кто въ Киеве нача первее княжити, и откуда Руская земля стала есть». Нестар упершыню паспрабаваў звязаць гісторыю усходніх славян з Гісторыяй усяго чалавецтва, стварыу своеасаблівую гістарычную канцэпцыю.

«Аповесць мінулых гадоў» пабудавана на метадалагічных прыёмах антычнай гістарыяграфіі, вызначаных у ІІ ст. да н.э. грэчаскім гісторыкам Палібіем. Яны прадугледжвалі тры правілы: веданне гістарычных сачыненняў папярэднікаў, шырокі агляд геаграфіі даследавання, сувязь падзеяў мінулага і сучаснага. Як Фукідзід і Арыстоцель, Нестар асноўную ўвагу надаваў апісанню палітычных і ваенных падзеяў. Уплыў антычнай традыцыі вельмі выразна адчуваецца тады, калі летапісец укладвае ў вусны сваіх персанажаў антычныя афарызмы, напрыклад, «маці гарадоў рускіх». 3 другога боку, відавочныя прынцыпы і падыходы, характэрныя для сярэднявечнай метадалогіі - правідэнцыялізму. У многіх выпадках летапісец тлумачыць падзеі і дзеянні людзей са спасылкай на Слова Божае. Метадалагічная структура летапіснага звода складаецца з тлумачальнай (галоўнай) і правідэнцыяльнай (дапаможнай) гітсторыі. Тлумачальная гісторыя будуецца на прынцыпах заканамернасці, ісціны і праўды.

Беларускі даследчык М.У. Смяховіч «Аповесць мінулых гадоў» адносіць да пасіўна-сузіральнага кірунку школы базавай верыфікацыі. У зводзе адсутнічаюць элементы крытыкі, папярэдні аналіз матэрыялаў, запазычаных з іншых крыніцаў. Летапісец найперш выконваў камунікатыўную функцыю, каб перадаць гістарычна цэласныя веды, якія назапасіла грамадства.

Летапісны звод пабудаваны на прызнанні заканамернасці сацыяльнага развіцця і па лагічнай схеме: ад апісання падзей да тлумачэння прычынаў яе узнікнення, ад тлумачэння прычынаў - да абагульных высноваў.

Пасля смерці Святаполка і паўстання ў Кіеве ў 1113 г. палітычная арыентацыя «Аповесш мінулых гадоў» не магла задаволіць новага князя Уладзіміра Манамаха. Летапіс забралі з Кіева-Пячэрскага манастыра і перадалі у Выдубіцкі манастыр, які меў статус прыдворнай абіцелі Манамаха. Iгумен манастыра Сі львестр у 1116 г. перапрацаваў «Аповесць мінулых гадоў»: ён паказвае кіеўскага князя памяркоўным, ухваляе яго за тое, што «не загінула зямля Руская» (праца Сільвестра дайшла да нас у складзе Лаўрэнцьеўскага летапіснага звода).

У «Аповесці мінулых гадоў» вялікая ўвага надаецца Полацку і Полацкай зямлі, у прыватнасці, раздача гарадоў Рурыкам, удзел палачан у паходзе Алега на Царград, забойства Рагвалода, напад Брачыслава на Ноўгарад, бітва на Нямізе і іншыя падзеі.

Першы летапісны звод аказаў значны уплыў на развіццё усходнеславянскага летапісання. У наступны час ён уключаўся амаль ва ўсе мясцовыя летапісы ў якасці своеасаблівых уводзінаў, бо галоўная ідэя твора - абарона Русі - была зразумелай і блізкай летапісцам.

У найбольш поўнай рэдакцыі «Аповесць мінулых гадоў» дайшла да нас у Іпацъеўскім і Лаўрэнцъеўскім спісах. Іпацьеускі спіс (канец XIII ст.) складаецца з «Аповесці мінулых гадоў», Кіеускага і Галіцка-Валынскага летапісаў, а Лаўрэнцьеўскі спіс (XIV ст.) - з «Аповесці мінулых гадоў» (самы дасканалы тэкст), летапісных запісаў аб гісторыі Паўночна-Усходняй Русі па 1305 г., «Павучэння Уладзіміра Манамаха», падання пра Рагнеду і полацкіх Усяславічаў, жыцця Аляксандра Неўскага[4].

Наибольшую цікавасць выклікае Кіеўскі летапіс, які быў складзены ў Выдубіцкім манастыры на падставе мясцовых летапісаў і асобных пагадовых запісаў. У адрозненне ад «Аповесці мінулых гадоў» ён прысвечаны пераважна мясцовым падзеям (гісторыі Кіева) з 1118 г. да 1200 г., мае больш свецкі характар. Летапісец асуджае княжацкія усобіцы, апісвае барацьбу усходніх славян з полаўцамі. Пад 1159 г. у творы размешчаны аповед аб падзеях у Полацкай зямлі, у прыватнасці, аб дзейнасці веча Полацка і Друцка, узаемаадносінах веча і князёу. Таксама аутар акцантуе ўвагу на Тураве, Пінску, Бярэсці. На думку С.М.Салаўёва, У.Ц.Пашуты, Л.В.Аляксеева, у Кіеускім летапісе ёсць урыўкі з Полацкага летапіса.

Даследчыкі неаднаразова выказывалі меркаванні аб існаванні летапісання у Полацку і Смаленску. Доказам можа быць аповед пад 1159 г. пра вяртанне выгнанага палачанамі князя Рагвалода Барысавіча, які напісаны відавочцам, з яркімі дэталямі. Другім доказам з'яуляецца фрагмент пад 1180 г. з Іпацьеускага спіса пра паход (кіеўскіх, чарнігаўскіх і полацкіх князёў сумесна з наўгародцамі супраць смаленскага князя Давыда, заняўшага Друцк. Дакладная дата падзеі, падрабязны пералік князёў - усё сведчыць аб мясцовым полацкім запісе.

Аб існаванні летапісання у Полацку засведчыў рускі гісторык XVIII ст. В.М.Тацішчаў. У сваей працы «Гісторыя Расійская» ён упамінаў аб спісе, які належаў пецярбургскаму архітэктару П.Яропкіну. Дзесяць разоў Тацішчаў спасылаўся на змест гэтага летапіса, але да нашых дзён рукапіс не дайшоў.

Тацішчаў размясціў аповесцъ пра Святохну - твор зусім невядомы ў іншых усходнеславянскіх крыніцах. Полацкі князь Барыс Давыдавіч ажаніўся другі раз з Святохнай - дачкой паморскага князя Казіміра. Разам з ей у Полацк прыбылі шмат памаран. У Святохны нарадзіўся сын Войцэх, якога бацька назваў Уладзімірам. Каб зрабіць свайго сына адзіным спадкаемцам полацкага прастола, Святохна вырашыла пазбавіцца ад сыноў Барыса ад першага шлюбу - Васількі I Вячкі. Яна здолела з дапамогай інтрыг выслаць старэйшых сыноў полацкага князя і іх прыхільнікаў, затым задумала атруціць Васільку. Той звярнуўся да палачан з заклікам абароны ад іншаземцаў-памаран. Веча раскрыла злачынствы Святохны, якую пасадзілі ў турму.

Тацішчаў датаваў гэтую падзею 1217 г., а польскі гісторык Я.Паверскі  1197-1201 гадамі. І толькі беларусскі даследчык старажытнарускага летапісання В.А.Чамярыцкі даказаў, што аповесць пра Святохну - гэта фальсіфікат XVIII ст., бо яшчэ у XIX ст. М.Лыжын выказаў думку, што гэты твор з'яўляецца своеасаблівым памфлетам на Бірона (нямецкае заскілле ў Расіі. Чамярыцкі адзначыў беднасць мовы і стылю, неадпаведнасць сінтаксісу і лексіцы твора XIП ст., заўважыў, што факталогія твора не супадае з гістарычнымі крыніцамі[5].

Паданне аб Усяславічах, зафіксаванае у Лаўрэнцьеўскім спісе пад 1128 г., магчыма, было створана ў Полацкай зямлі і адтуль трапіла ў Кіеў. На думку беларускага даследчыка Ю.А.Зайца, яно з'яўляецца пераказам тэксту гістарычнай песні, пашыранай на тэрыторыі Полаччыны у канцы XI - пачатку XII ст.

Галіцка-Валынскі летапіс змяшчае унікальныя звесткі па гісторыі Наваградка, Бярэсця, Гародні, Ваукавыска і інш. заходнебеларускіх гарадоў, пра асобныя помнікі беларускай культуры (Лаўрышаўскі манастыр, Камянецкая вежа), пра жыццё і дзейнасць князеў Вялікага княства Літоўскага Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня. Гісторыкі У.Ц.Пашута і М.І. Ермаловіч выказалі гіпотэзу, што інфармацыя аб літоуск1х князях запазычана з Наваградскага летапісу, магчыма, складзенага у Лаўрышаўскім манастыры. Фактычна гэта адзіны помнік, які шырока асвятляе пачатковы этап і працэс утварэння ВКЛ. Падзеі пададзены з пазіцыі галіцка-валынскіх князёў, якія прэтэндавалі на Панямонне. Часам яны тэндэнцыйныя, але ў цэлым адпавядаюць гістарычнай праўдзе[6].

Такім чынам, старажытнарускія летапісы з’яўляюцца самымі змястоўнымі крыніцамі па адлюстраванню падзей, што адбываліся на тэрытрорыі Беларусі IX – XIV стст.

 

3. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі

 

Важныя звесткі аб гістарычных падзеях на тэрыторыі Беларусі утрымліваюцца у сярэднявечных гістарыяграфічных творах - лівонскіх хроніках. Самай найстарэйшай з іх з'яўляецца Хроніка Генрыха Латвійскага, нямсцкага храніста, які жыў з 1205 г. у Рызе і быу ідэолагам Ордэна мечаносцау. Хроніку ён напісау для папскага легата Вільгельма Мадэнскага па заказу епіскапа Альберта, які хацеў атрымаць сан архіепіскапа. Зразумела, што аўтар услаўляў дзеянні Альберта, накіраваныя на рыцарскае заваяванне Усходняй Прыбалтыкі і хрышчэнне мясцовых плямён. Есць інфармацыя пра Кукенойс і Герцыке, барацьбу з Ордэнам полацкага князя Уладзіміра, мірныя дагаворы 1210, 1212, 1222 гг.

Невядомы нямецкі аўтар у сярэдзіне XIII ст. напісаў Старэйшую рыфмавапую хроніку, у якой раскрыў Гісторыю крыжацкага заваявання Усходняй Прыбалтыкі да 1290 г. Магчыма, аўтар сам быў відавочцам і удзельнікам апісваемых падзей. Гэты твор лічыцца найважнейшай крыніцай па гісторыі ўтварэння ВКЛ: падрабязна паказана дзейнасць Міндоуга.

Малодшая рыфмаваная хроніка Барталамея Хёнэке, складзеная ў першай палове XIV ст., не дайшла да нашага часу (яе змест быў пакладзены ў аснову хронікі Германа Вартберга). Аўтар паказаў узаемаадносіны Ордэна з ВКЛ, Псковам і Ноўгарадам у 1315-1348 гг.

Выхадзец з Вестфаліі, капелан Лівонскага ордэна Герман Вартберг у канцы XIV стст. напісаў «Хроніку Лівоніі». Ён выкарыстаў творы сваіх папярэднікаў, а таксама шматлікія граматы і канцылярскія матэрыялы з ордэнскага архіва. Падзеі даведзены да 1373 г. Аўтар з'яўляўся апалагетам Ордэна: пісаў аб яго велізарных заслугах і бескарыслівых подзвігах на славу хрысціянства, апраўдваў гвалт і разбой «братоў-хрысціян».

Багаты матэрыял па гісторыі Беларусі XIII-XIV стст. змяшчае «Хроніка» Віганда з Марбурга, герольда пры двары магістра Тэўтонскага ордэна Конрада Валенрода. Твор утрымлівае звесткі пра рыцарскія паходы на тэрыторыю Беларусі і Літвы, у прыватнасці, Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну. Аўтар падрабязна апісаў бітву на Стрэве, паходы крыжакоў з 1363 г. на Гародню.

Віганд правільна размяшчаў зямлю дрыгавічоу на Берасцейшчыне, «замак Нойгартэн» - на левым беразе Немана, насупраць Гарадзенскага замка, пабудаванага Вітаўтам у 1391 г. Хроніка дае інфармацыю пра аблогу Полацка (1381 г.) Скіргайлам і магістрам Лівонскага ордэна, пра трагічны штурм Гарадзенскага замка у 1393 г. рыцарамі з Германіі, Францыі, Галандыі і пра іншыя акцыі крыжакоў. Аўтар ідэалагічна абгрунтоўваў палігыку Тэўтонскага ордэна[7].

Каштоўную інфармацыю аб гісторыі беларускіх зямель можна знайсці у скандынаўскіх паданнях (сагах), запісаных каталіцкімі манахамі у XII ст. «Эймудава сага» апавядае пра варага Эймунда Хрынгсана. Есць звесткі пра княжацкую барацьбу пасля смерці Уладзіміра Святаславіча (1015 г.) з удзелам князёу Яраслава Мудрага і Святаполка Яраполчыча. Зусім нетрадыцыйна у параўнанні са саражытнарускімі летапісамі раскрываецца супрацьстаянне паміж полацкім князем Брачыславам Ізяславічам і кіеускім Яраславам Мудрым.

«Сага пра Торвальда Вандроўніка» прысвечана Торвальду Кодрансану -ісландскаму падарожніку і місіянеру X стагоддзя. У 1000 г. ён накіраваўся ў Палестыну, здтуль вяртаўся дадому праз Канстанцінопаль і Кіеў. Паводле сагі, Торвальд «памёр у Русі недалёка ад Полацка. Там ён пахаваны у адной гары у царкве Яна Хрысціцеля, і называюць палачане яго святым». Невялікая па аб'-ёме «Сага пра Торвальда Вялікага Падарожшка» (татра) удакладняе гэтыя звесткі: магіла Торвальда знаходзіцца «над высокай гарой у Дрофне пры царкве Святога Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Згодна з гэтай сагай Торвальд быу накіраваны у Русь як афіцыйны прадстаўнік візантыйскага імператара.

Гара у Дрофне не лакалізавана па сённяшні дзень. Даследчыкі ідэнтыфікуюць яе з наступнымі мясшнамі: 1) полацкім верхнім замкам, насупраць якога, на востраве, знаходзіуся манастыр св.Яна; 2) раёнам Дрэтунь на паўночны усход ад Полацка; 3) «гарой Рагнеды» па паувостраве Перавоз паміж вусцем р.Ушчы і вытокам р.Дрысы (А.К1ркор адзначаў, што там, паводле народнага падання, быў забіты ударам каменнага молата князь Рагвалод, а потым пахавана Рагнеда)[8].

Такім чынам, лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі значна ўзбагачаюць старажытнарускія летапісы ў апісанні падзей X – XIV стст.


Дата добавления: 2019-07-15; просмотров: 155; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!