Картка-памятка «Дзеепрыметнікавы зварот»

Урок па тэме

Дзеепрыметнікавы зварот.

Знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавымі зваротамі”

ў 7 класе

Мэты: 1. Асэнсаванне спецыфікі дзеепрыметнікавага звароту.

           2. Засваенне правілаў пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавым зваротам.

           3. Развіццё ўмення лагічна будаваць сваё выказванне, выдзяляць галоўнае, параўноўваць і абагульняць.

           4. Выхаванне ўзаемапавагі і любові да Радзімы.

 

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

 

Тэхналогія: развіццё крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо.

 

Абсталяванне:

1. Мультымедыя, прэзентацыя

2. Падручнік беларускай мовы.

3. Карты-схемы.

4. Карткі з індывідуальнымі заданнямі.

 

ХОД ЗАНЯТКАЎ:

СТАДЫЯ ВЫКЛІКУ

І. Арганізацыйны момант:

 

Стварэнне псіхалагічнага настрою.

Дзень добры!

 

Настаўнік чытае верш і раздае вучням сняжынкі з пажаданнямі. СЛАЙД 2

Падаюць сняжынкі -                                                   
дыяменты росы,
Падаюць бялюткі
за маім акном...

 

Расчасалi вiшнi
шоўкавыя косы
I ўранiлi долу
снегавы вянок. 

Зноý зiма паслала
снежныя кiлiмы,
Зажурыла беллю
паплавы, лугi,

I прыходзiць радасць
у красе маýклiвай.
Адплываюць хвалi
смутку i тугi...
(Урывак з паэмы "Дзясяты падмурак") П. Трус

 

Хай пажаданне, якое вы атрымалі зараз, зробіць гэты дзень ярчэйшым. Я ўпэўнена: сёння ў нас ўсё атрымаецца навыдатна.

ІІ. Паведамленне тэмы. Мэтавызначэнне і матывацыя:

Сёння мы пачынаем вывучаць тэму: “Дзеепрыметнікавы зварот. Знакі прыпынку пры дзеепрыметнікавым звароце”.

Якія задачы мы паставім перад сабой на гэты ўрок?

Абапіраючыся на ключавыя паняцці, давайце вызначым іх разам:

 

- Асэнсаваць…

- Засвоіць…

- Навучыцца…

 

Дзякуй, вы добра справіліся.

 

А зараз паспрабуем запоўніць “Кошык ідэй”. Якія асацыяцыі ў вас узнікаюць? Што такое дзеепрыметнікавы зварот, чым ён выражаецца і месца ў сказе.

Вучні прымацоўваюць паперы са сваімі ідэямі.

 

ІІІ. Актуалізацыя апорных ведаў:

Гульня “Лаві пытанне” ( франтальнае апытанне):

 

1. Дзеепрыметнік – гэта форма дзеяслова?

2. Ці абазначаюць дзеепрыметнікі дзеянне прадмета?

3. Дзеепрыметнік адказвае на пытанні Які? Якая? Якія?

4. Дзеепрыметнікі спрагаюцца?

5. Ці скланяюцца дзеепрыметнікі?

6. Дзеепрыметнік з’яўляецца ў сказе толькі азначэннем?

7.  Дзеепрыметнік з’яўляецца ў сказе азначэннем, выказнікам?

8. Словазлучэнне – два ці больш слоў, звязаных па сэнсе і граматычна?

9.  Словазлучэнне складаецца з раўнапраўных слоў?

10. У словазлучэнні адно слова залежыць ад другога?

       Дзякуй, вы добра справіліся з гэтым заданнем. Мы паўтарылі, што такое дзеепрыметнік, якія якаяці ён мае, успомнілі, што такое словазлучэнне і з якіх кампанентаў яно складаецца. 

 

СТАДЫЯ АСЭНСАВАННЯ

 

І V . Тлумачэнне новага матэрыялу:

1. Самастойная работа вучняў (праверка ў парах): СЛАЙД 3-4

1) Вызначце, якую ролю выконвае дзеепрыметнік у кожным з дадзеных словазлучэнняў:

- Пазначце над словазлучэннямі лічбамі:
1) дзеепрыметнік – галоўнае слова (запацелае шкло, замёрзлая крыніца, упрыгожаныя шыбы)

2) дзеерыметнік – залежнае слова (намаляваны на вокнах, падаючыя з неба, замілаваны пейзажам, усыпаны снегам, апусцелыя з восені)

Запацелае шкло, намаляваны на вокнах, падаючыя з неба, замілаваны пейзажам, замёрзлая крыніца, усыпаны снегам, апусцелыя з восені, упрыгожаныя шыбы.

Абмяняліся сшыткамі.

Дзеепрыметнік разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае дзеепрыметнікавы зварот. У сказе дзеепрыметнікавы зварот пазначаецца:  | Дзеепрым. зв. |.

СЛАЙД 5

2. Работа вучняў разам з настаўнікам (зверыцца з дошкай): СЛАЙД 6-7

Знайдзіце дзеепрыметнікавыя звароты ў тэксце і пазначце іх.

1. Неба, усыпанае зоркамі, спусцілася на верхавіны дрэў.

2. Мы, захопленыя прыгажосцю, зусім забыліся на сябра.

3.З расфарбаванымі шчокамі, ён выглядаў вельмі смешна.

4. Уражаныя дзіўным пейзажам, дзяўчынкі адразу прыпынілі гутарку.

5. Усё сціхла, і толькі, упрыгожаныя марозам, бліскучыя шыбы зіхацелі.

А зараз звярніцеся да карткі-схемы і раскажыце, чаму ў прыкладах дзеепрыметнікавы звароты адасоблены? Запішыце схему да кожнага сказа (прыклады на дошку)

 

Картка-схема адасаблення
дзеепрыметнікавага зварота:

СЛАЙД 8

Заўсёды адасабляюцца:

Наз., | дзеепрым. зв. |, … .

Займ., | дзеепрым. зв. |, ... .

| Дзеепрым. зв. | , займ. ... .

Выключэнні:

| Дзеепрым. зв. | , наз. … . (дзеепрым. зварот выражае прычыну)

| Дзеепрым. зв. | , … наз. … .(ёсць іншы член сказа паміж дзеепрым. зваротам і азначаемым словам)

Падбярыце схему пастаноўкі знакаў прыпынку для кожнага сказа.

1. Наз., | дзеепрым. зв. |, … .

2. Займ., | дзеепрым. зв. |, ... .

3. | Дзеепрым. зв. | , займ. ... .

4. | Дзеепрым. зв. |, наз. … (прычына).

5. | Дзеепрым. зв. |, … наз. … (прычына).

V . Фізкультхвілінка “У заснежаным лесе” СЛАЙД 9

3. Кошык ідэй

Давайце зноў звернемся да нашага кошыка ідэй. Ці ўсе ідэі, прапанаваныя намі, спраўділіся? Чаму не спраўдзіліся? ( мала інфармацы было)

V І. Замацаванне ведаў:

4. Работа з падручнікам:

 Практ. 57 (1 - 3 сказы) (дапісаць канчаткі, пазначыць дзеепрыметнікавыя звароты і расставіць знакі прыпынку)( апытанне па ланцужку)(3 хв,).

5. Тэлеграма ад Дзеда Усеведа: СЛАЙД 10-11

Добры дзень. Я, Дзед Усявед, шмат часу назіраў за вашай працай і хачу праверыць, ці добра вы працавалі, а ці проста сядзелі? Я прынёс вам заданні і хачу, каб вы паказалі, на што вы здатныя.

- Пакажам?

- Так!

Будзем дружна працаваць.

6. Работа ў групах (1 -2, 3-4, 5-6 парты) за правільны адказ –

зорачка:

 

1) Назавіце прадмет (лыжка, гарлач, талерка, ручнік, берасцяны кошык, ільняны абрус) і адкажыце:

-  з чаго зроблены гэты прадмет?

-  у які час існаваў гэты прадмет?

-  з якой  мэтай ўжываўся  і дзе?

-  ці ўжываецца гэты прадмет нейкім чынам у наш час?

2) Падбярыце да гэтага назоўніка дзеепрыметнік, утварыце словазлучэнне з галоўным словам дзеепрыметнікам;

3) Напішыце 3-4 сказы пра гэты прадмет, ужываючы ў сказах дзеепрыметнікавыя звароты;

Пытанні да груп:

- Як называўся майстар, які вырабляў посуд з гліны? (ганчар)

- У які час узнік посуд з гліны? (каменны век)

- Пры дапамозе якога прыстасавання рабілі тканіну? (ткацкага станка)

- З якой мэтай выкарыстоўваліся ручнікі? (чырвоны кут, вяселле, хрэсьбіны)

- Якія сімвалы выкарыстоўваліся ў арнаменце? (сям’і, багацця, ураджаю, сонца, маладосці)

 

7. Індывідуальная работа:

 

Дапоўніць дзеепрыметнікі залежнымі словамі, паставіўшы, дзе трэба, дзеепрыметнікавы зварот пасля назоўніка. Скласці сказы і ўключыць іх у тэкст на тэму “Надыход зімы” або скласці апавяданне, ужываючы дзеепрыметнікі і дзеепрыметнікавыя звароты на тэму “Надыход зімы”).

Зацягнутае неба. Навіслыя хмары. Апалае лісце. Замеценыя палі. Апусцелыя лугі. Заінелыя дрэвы. Аголеныя палеткі. Прыціхлая зямля.

СТАДЫЯ РЭФЛЕКСІІ

V ІІ. Кантроль засваення ведаў:

8. Тэставая работа (самаправерка):

1.На аснове якіх прымет можна сцвярджаць, што слова пажаўцелы з’яўляецца дзеепрыметнікам?

  а) адказвае на пытанні які?

б) абазначае прымету прадмета;

в) мае прыстаўку па-;

г) абазначае прымету прадмета паводле дзеяння.

2.Абазначце словазлучэнні з галоўным словам дзеепрыметнікам:

а) засланы абрусам;

б) чыста засланы;

в) засланы ложак;

г) стомленая жанчына;

д) вельмі стомлены;

е) пачырванелы ад сораму.

3.Адзначце сказы з дзеепрыметнікавымі зваротамі:

  а) Жанчына стаяла каля стала, засланага белым абрусам, налівала ў конаўку з вялікага гладыша малако;

б) Гарачыня неміласэрная: куды ні зірні – усё жоўтае, выпаленае сонцам.

в) Цёмныя гмахі камяніц з асветленымі вокнамі загароджвалі далягляд.

г) Люблю хадзіць па ўсланых лісцем дарожках купалаўскага сквера;

д) Праз завешанае коўдрай акно прабіваліся першыя промні сонца.

4.Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікавыя звароты трэба выдзеліць коскамі:

а) На таку ляжала прыкрытае саломай новае жыта;

б) Паляна акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяной лесу млела ад гарачыні;

в) Прасеяныя скрозь іней сонечныя промні нясмела ўсплылі на шырокае крэсла;

г) Узрушаны і выведзены з раўнавагі старшыня грозна ўшчувае крыкуноў;

д) Дзядзька Пракоп павязаны наўскасяк ручніком вылез з-за стала амаль першым.

5. Укажыце варыянты, у якіх правільна вызначаны межы дзеепрыметнікавага зварота (коскі не пастаўлены).

а) Ля берага аброслага густым алешнікам на цёмнай вадзе нерухома ляжалі белыя лілеі.

б) Дрэвы ўкрытыя маладым лісцем па-святочнаму аздаблялі вуліцы паселішча.

в) Учарнелая патлелая зверху салома крышылася.

г) Тут жа была звычайная разасланая Параскай пасцель, сялянская хата, парудзелыя сцены.

СЛАЙД 12

Адказы:

1 2 3 4 5
а,г а, б, д, е а, г, д б, г, д а, в

V ІІІ. Самарэфлексія вучняў: СЛАЙД 13

Зараз давайце вызначым ці вырашылі мы пастаўленыя ў пачатку ўрока задачы?

Вучні адказваюць.

 

Ацаніце сваю работу:

“А” – заданні былі мне зразумелымі, я лёгка справіўся.

 “Б” – дапамога сяброў мне не пашкодзіла б.

 “В” – я стараўся, але некаторыя заданні былі для мяне цяжкаватымі.

 

Пастаўце літару на палях.

 

IX . Рэкамендацыя дамашняга задання: СЛАЙД 14

Параграф 7, картка-схема

“А” – Разважанне “Ці многа раскажа старая рэч”.

“Б” – Скласці сказы з дзеепрыметнікавымі зваротамі.

 “В” – Практыкаванне 61.

X . Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак.

XI . Рэфлексія “Пажаданне Дзеду Усяведу”

Дадатак 1

1. Індывідуальная работа (праверка ў парах):

1. Вызначце, якую ролю выконвае дзеепрыметнік у кожным з дадзеных словазлучэнняў: Определите, какую роль выполняет причастие в каждом из данных словосочетаний.  

Пазначце над словазлучэннямі лічбамі:
1) дзеепрыметнік – галоўнае

2) дзеерыметнік – залежнае слова

Запацелае шкло, напісанае ў сшытку, надрукаваны ў часопісе, стомленая дзяўчынка, намалявана партрэт, зробленае хлопчыкам, напісанае ручкай, упрыгожаны малюнкам.

2. Давайце вызнычым від словазлучэнняў у адпаведнасці з галоўным словам:

- назоўнікавае,

- дзеепрыметнікавае

1. Работа вучняў разам з настаўнікам ( зверыцца з дошкай):

      

Знайдзіце дзеепрыметнікавы зварот ў тэксце і пазнач яго.

1. Неба, усыпанае зоркамі, спусцілася на верхаліны дрэў.

2. Мы, захопленыя прыгажосцю, зусім забыліся на сябра.

3.З расфарбаванымі шчокамі, ён выглядаў вельмі смешна.

4. Уражаныя дзіўным пейзажам, дзяўчынкі адразу прыпынілі гутаркі.

5. Усё сціхла, і толькі, упрыгожаныя морозам, бліскучыя шыбы зіхацелі.

 

2. Запісаць схемы да кожнага сказа.

3.   Работа ў групах (1 -2, 3-4, 5-6 парты) за правільны адказ –

зорачка:

 

1. Назавіце прадмет (лыжка, гарлач, талерка, рушнік) і адкажыце:

-  з чаго зроблены гэты прадмет?

-  у які час існаваў гэты выраб?

-  з якой мэтай ўжываўся гэты прадмет і дзе?

-  ці ўжываецца ён у наш час?

2. Падбярыце да гэтага назоўніка дзеепрыметнік; утварыце дзеепрыметнікавае словазлучэнне;

3. Напішыце 3-4 сказы пра гэты прадмет, ужываючы ў сказах дзеепрыметнікавыя звароты.

 

4. Індывідуальная работа:

 

Дапоўніць дзеепрыметнікі залежнымі словамі, паставіўшы, дзе трэба, дзеепрыметнікавы зварот пасля назоўніка. Скласці сказы і ўключыць іх у тэкст на тэму “Надыход зімы” або скласці апавяданне, ужываючы дзеепрыметнікі і дзеепрыметнікавыя звароты на тэму “Надыход зімы”.

Зацягнутае неба. Навіслыя хмары. Апалае лісце. Замеценыя палі. Апусцелыя лугі. Заінелыя дрэвы. Аголеныя палеткі. Прыціхлая зямля.

Дадатак 2

Карта-схема адасаблення
дзеепрыметнікавага зварота:

Заўсёды адасабляюцца:

Наз., | дзеепрым. зв. |, … .

Займ., | дзеепрым. зв. |, ... .

| Дзеепрым. зв. | , займ. ... .

Выключэнні:

| Дзеепрым. зв. | , наз. … . (дзеепрым. зварот выражае прычыну)

| Дзеепрым. зв. | , … наз. … .(ёсць іншы член сказа паміж дзеепрым. зваротам і азначаемым словам)

Картка-памятка «Дзеепрыметнікавы зварот»

1. Дзеепрыметнік разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае дзеепрыметнікавы зварот.

2. У сказе дзеепрыметнікавы зварот пазначаецца: | Дзеепрым. зв. | і з’яўляецца адным членам сказа (азначэннем ці выказнікам).

3. Слова, якое паясняе дзеепрыметнікавы зварот называецца паяснёным і пазначаецца крыжыкам. Ад пазіцыі гэтага слова ў сказе залежыць пастаноўка знакаў прыпынку.

Дадатак 3

Тэставая работа

1. На аснове якіх прымет можна сцвярджаць, што слова пажаўцелы з’яўляецца дзеепрыметнікам?

а) адказвае на пытанні які?

б) абазначае прымету прадмета;

в) мае прыстаўку па-;

г) абазначае прымету прадмета паводле дзеяння.

 

2.  Абазначце словазлучэнні з галоўным словам дзеепрыметнікам:

а) засланы абрусам;

б) чыста засланы;

в) засланы ложак;

г) стомленая жанчына;

д) вельмі стомлены;

е) пачырванелы ад сораму.

 

3. Адзначце сказы з дзеепрыметнікавымі зваротамі:

 а) Жанчына стаяла каля стала, засланага белым абрусам, налівала ў конаўку з вялікага гладыша малако;

б) Гарачыня неміласэрная: куды ні зірні – усё жоўтае, выпаленае сонцам.

в) Цёмныя гмахі камяніц з асветленымі вокнамі загароджвалі далягляд.

г) Люблю хадзіць па ўсланых лісцем дарожках купалаўскага сквера;

д) Праз завешанае коўдрай акно прабіваліся першыя промні сонца.

 

4. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікавыя звароты трэба выдзеліць коскамі:

а) На таку ляжала прыкрытае саломай новае жыта;

б) Паляна акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяной лесу млела ад гарачыні;

в) Прасеяныя скрозь іней сонечныя промні нясмела ўсплылі на шырокае крэсла;

г) Узрушаны і выведзены з раўнавагі старшыня грозна ўшчувае крыкуноў;

д) Дзядзька Пракоп павязаны наўскасяк ручніком вылез з-за стала амаль першым.

 

5. Укажыце варыянты, у якіх правільна вызначаны межы дзеепрыметнікавага зварота (коскі не пастаўлены).

а) Ля берага аброслага густым алешнікам на цёмнай вадзе нерухома ляжалі белыя ліліі.

 б) Дрэвы ўкрытыя маладым лісцем па-святочнаму аздаблялі вуліцы паселішча.

 в) Учарнелая патлелая зверху салома крышылася.

 г) Тут жа была звычайная разасланая Параскай пасцель, сялянская хата, парудзелыя сцены

 


Дата добавления: 2019-01-14; просмотров: 4481; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!