Перакладзіце словы на беларускую мову.

Графіка-арфаграфічная характырыстыка беларускай мовы

 

І. Тэарэтычная частка

1. Пісьмо ў гісторыі равіцця чалавецтва (піктаграфія, ідэаграфія).

2. Фанетычнае, складовае, літарнае пісьмо.

3. Графіка і алфавіт.

4. Кірыліца. Лацінка. Кітабы.

5. 3 гісторыі беларускай графікі.

6. Суадносіны паміж літарамі і гукамі ў беларускай мове.

7. Асноўныя прынцыпы беларускай графікі.

 

ІІ. Лабараторная частка

1. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце асаблівасці беларускага алфавіта ў параўнанні з рускім.

"Ў" — памятник языку?

В начале сентября, во время празднования Дня белоруской письменности, в Полоцке открылся необычный памятник — белорусской букве "Ў". Государственные СМИ возвестили об этом действительно неординарном событии с гордостью: мол, ни в одной стране нет памятника букве, да и самой буквы "Ў" не встретишь ни в одном алфавите мира.

Впрочем, дотошные специалисты уточнили, что не только белорусы используют букву, которая у нас называется "у нескладовае". Например, аналогичная буква есть в кириллическом варианте алфавитов ряда тюркских языков, таких как узбекский, татарский, каракалпакский. И еще финно-угорских — марийского и хантыйского. А также осетинского, относящегося к группе иранских языков.

Но это не важно. Ведь не букве же, в самом-то деле, памятный знак устанавливали. В Полоцке увековечивали символ самобытности белорусского народа, напоминание о том, что жив и будет жить основной носитель народной культуры — белорусский язык. (Ирина Дергач, 23 сентября 2003 г.)

2. Параўнайце словы, якія пачынаюцца з гука [ j ]. Зрабіце вывады аб спосабах перадачы гука [ j ] на пісьме. Калі была ўведзена літара й у рускі і беларускі алфавіты?

Язэп, ёг, юнга, Йемен, есці, ягада, язык, Юрачка, елка, яйцо, юбілей, юс.

 

3. Прачытайце тэкст. Вызначце і затранскрыбіруйце асобна словы, у якіх літары  е, ё, ю, я абазначаюць два гукі, і словы, у якіх абазначаюць адзін гук і мяккасць папярэдняга зычнага.

Калі на зямлі ёсць казачныя краіны, то адна з іх – Беларусь. І таму не скуднець слядам на яе дарогах. Хто бачыў яе – вернецца. Хто не бачыў – глядзіце. Мы запрашаем вас, добрыя людзі зямлі.

Тут жыць мастакам і паэтам. Тут сіне-зялёны лес з бледнымі азёрамі, у якіх, як кажуць паданні, патанулі гарады (чуеце ўначы звон падводных званоў?). Спакойная моц Дняпра, што бяжыць між суровых урвішчаў, мяккія ўзгоркі Навагрудчыны і вечны шум першабытных лясоў Палесся (яны шумяць пад Лельчыцамі, шуміць, гамоніць тысячагадовы цар-дуб).

Дзяўчына цалуе сланечнік. Шапацяць залатыя бары. І ў духмяным змроку ўтульна сядзяць сімпатычныя брылястыя дзяды-баравікі. І ўсюды праца. Праца сціплага, упартага, моцнага народа, які ведае цану хлебу і любві, цану свабодзе, Радзіме. І ўсюды – клопат да жывога, усюды шырыня чалавечай душы. Наша прырода – гэта наша душа. (У. Караткевіч).

 

4. Прачытайце тэкст і вызначце, якія літары маюць асноўнае значэнне, а якія другараднае.

Заплюшчыўшы вочы, яна злёгку пагладжвала шурпатую, прыгожага карычневага колеру, кнігу, з асалодай адчуваючы, якое мноства мудрых думак тоіцца ў агромністым тоўстым фаліянце. Пяць новых кніг прывезлі ў манастыр з далёкай Візантыі. Аж пяць кніг! Як яна баялася. Што не давязуць іх да Полацка. (В. Іпатава).

 

5. Зрабіце графічны аналіз выдзеленых слоў у наступныі парадку: 1) параўнайце колькасць гукаў і літар у словах; 2) назавіце літары і абазначаныя імі гукі; 3) назавіце адназначныя і двухзначныя літары; 4) вызначце прынцып абазначэння гука ў слове.

Калі ў зубровым статку

         Яго мудрасці стане цесна,

Калі яму надакучыць

             Непатрэбная мітусня,

Ён ідзе ў лістападны шоргат –

            У сваю пажоўклую песню,

Ідзе ў свае стагоддзі,

            Над кожнай казюркай звіняць.

Ідзе ў свае стагоддзі,

           Дзе дрэвы, як вёрстаў цені,

Вядуць яо далей і далей –

          У самы ціхі гушчар. (Я. Сіпакоў).

ІІІ. Развіццёвая частка

І V . Эксперыментальная частка

Прачытайце ў энцыклапедыі “Беларуская мова” пра ўзнікненне літар Ў, І, Ё.

V . Творчая частка

1. Падрыхтуйце вусны даклад на тэму “Старажытная славянская азбука (кірыліца) і сучасны беларускі алфавіт”.

2. Прыдумайце казку або верш пра літару “Ў”

 

 

VI. Удасканаленне арфаграфічных уменняў і навыкаў

Перакладзіце словы на беларускую мову.

Модем, стирать, текучесть, лифтёр, сортировка, тигр, Катерина, тепловатый, бортик, затверделый, тимофеевка, выделение, дискуссия, дёготь, дюраль, Денисов, федеральный, ходьба, детектив, твердыня, тенёк, репортёр, тина, цистерна, тюлень, телячий, гипотенуза, тернистый, телятина, Дмитрий, шахтёр, Державин, Тимирязев, модерн, античный, Дездемона, антистатик, антенна, отель, автоматика.

Кодировка, модератор, выстилать, деталь, вытерпеть, водица, Матвеев, титул, дикция, мушкетёр, дереза, дежурный, тематика, теннисист, фрондёр, холестерин, твердеть, тюбетейка, Дедюля, катет, растирать, гадюка, теплушка, Давыденко, вахтёр, Тютчев, математик, гостевой, потешаться, бытийный, статика, тигель, водянистый, Отелло, антитело, атеизм, девятка, бактерия, надежда, дверь.

 


Дата добавления: 2019-01-14; просмотров: 337; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!