V . Трэніровачна-карэкцыйны этап.
ІІ раздзел “Згубіўся знак”. Праца ля дошкі і ў сшытках.(на дошцы запісаны сказы са звароткамі, але без знакаў прыпынку) . Растастаўце знакі прыпынку і растлумачце.
І варыянт
1. Пакружыся бусел нізка над вярбою.
2. Што ты плачаш кнігаўка?
3. Любая ты засланіла свет.
4. Эй ты чаму не едзеш?
ІІ варыянт
1. Трэба Ваня пагаварыць сур’ёзна.
2. Багата родная ты мова цябе стварыў і ўзнёс народ.
3. Эй Валодзя цяжкавата мне.
4. Хмаркі залатыя Вы – прастору дзеці…
О край мілы! Усёй душой хачу злучыцца я з табою.
О край родны край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!
Дзед а дзед! Зрабі мне свісток.
Адказы.
І варыянт
1. Пакружыся, бусел, нізка над вярбою. (назоўнік у Н.скл.)
2. Што ты плачаш, кнігаўка? 1. (назоўнік у Н.скл.)
3. Любая ,ты засланіла свет.(прыметнік)
4. Эй, ты, чаму не едзеш? (асабовы займеннік)
ІІ варыянт
5. Трэба, Ваня, пагаварыць сур’ёзна. (назоўнік у Н.скл.)
6. Багата, родная ты мова, цябе стварыў і ўзнёс народ. (развіты зваротак)
7. Эй, Валодзя, цяжкавата мне. (назоўнік у Н.скл.)
8. Хмаркі залатыя! Вы – прастору дзеці…. (развіты зваротак).
О край мілы! Усёй душой хачу злучыцца я з табою. (часціца о ад зваротка не аддзяляецца коскай)
О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў! (калі часціца о ўжываецца ў ролі выклічнікаў, то аддзяляецца ад зваротка коскай.)
Дзед, а дзед! Зрабі мне свісток. (калі зваротак паўтараецца і мае пры сабе часціцу а, то коска ставіцца перад часціцай.)
Знакі прыпынку, якія мы патлумачылі, дапоўніце імі нашы памяткі.
Фізкультхвілінка.
Прагледзьце слайды і ўявіце, што вы апынуліся ў сваім любімым месцы г.Магілёва.(гучыць урывак з гімна г.Магілёва). Напішыце свае асацыяцыі.
Прыгожы, утульны, мае сваю гісторыю, вядомыя плошчы і знакамітыя людзі.
ІІІ. Раздзел “Раскажы мне пра будову…”. Даць характарыстыку сказаў, скласці схемы:
Магілёўшчына – маляўнічы прыдняпроўскі край. Край, які здаўна багаты і прыродай сваёй, і гісторыяй, і людзьмі. Мая Радзіма! Мая любоў!
Адказы.
Магілёўшчына – маляўнічы прыдняпроўскі край.
(Апавядальны, просты, няклічны, двухсастаўны, развіты) [ З - …]
Край,які здаўна багаты і прыродай сваёй, і гісторыяй, і людзьмі
(Складаназалежны: 1сказ – край- апавядальны, просты, няклічны, аднасастаўны, неразвіты, назыўны; 2 сказ - апавядальны, просты, няклічны, двухсастаўны, развіты, поўны, ускладнены аднароднымі дапаўненнямі.). [ ],[які …, …, … ]
Мая Радзіма! Мая любоў! (апавядальны, просты, клічны, развіты.) [ З! ][З!]
IV . “Карэспандэнты”
Скласці зварот да роднага горада, выкарыстоўваючы свае асацыяцыі.
(5-6 сказаў)
О, мой родны горад!
Ты прыгожы ў восеньскі дзень і пры любым надвор’і.
Па тваіх вуліцах спяшаюцца імклівыя людзі, твае жыхары.
Магілёў! Я жадаю табе расці і квітнець!
V. Кантрольна-рэфлексійны этап
А зараз давайце абагулім нашы веды і выканаем тэставае заданне (па варыянтах)
Тэставае заданне.
Варыянт I
Адзначце правільнае сцвярджэнне.
а) Зваротак — словы, з якімі звяртаюцца да каго-небудзь;
б) зваротак — слова або спалучэнні слоў, якія называюць таго, да каго звяртаюцца з мовай;
в) зваротак выражаецца назоўнікам;
г) у ролі зваротка выкарыстоўваюцца толькі адушаўлёныя назоўнікі;
д) зваротак заўсёды знаходзіцца ў пачатку сказа.
2. Вызначце сказы, у якіх выдзеленае слова з'яўляецца звароткам.
а) Прывітанне табе Дняпро мой родны!
б) Я вас стаміў, прашу прабачэння, але пакажу вам яшчэ адзін цуд прыроды.
в) Лес... Яго гасціннасць сапраўды казачная.
г) Прыйдзеш Валянціна сягоння на канцэрт?
д) Парыжэў ты узлесак апрануўся ў рознакаляровае адзенне.
Прачытайце сказы са звароткамі і адкажыце на пытанні.
1. Дзень добры, новая мясціна!
Спытай ты нас, як маці сына,
Па часе доўгае разлукі.
2. Прасторны шлях! Калі ж, калі
Ты закрасуеш на зямлі
I злучыш нашы ўсе дарогі?
А. У тэкстах якога стылю выкарыстоўваюцца неадушаўлёныя назоўнікі ў ролі звароткаў?
Б. Як называецца гэты прыём у літаратуразнаўстве?
Адзначце сказы з развітымі звароткамі.
а) Адпачывай, маленькае моё дзіцятка!
б) Навучы ты, сасна векавая, як пакуты мае перажыць.
в) Ой вы, жоравы, нясіце за сабою восень!
г) Адышла ад нас ты, восень.
д) Зямля ж тут, братцы, залатая.
5. Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба ставіць коскі.
1) Узыдзі_ зорка залацістая_ над абшарамі нашых бароў.
2) Дзе_ ты_ зорка мая прамяністая_ за якія хмары схавалася?
3) Гэй_ ляці_ маленства_ рвіся ў люстраную даль.
4) Спевы, грукат перуновы слухаць буду рад. Толькі не грымі ты_ лес мой_ грукатам гармат.
5) Люблю_ цябе_ я_ пералесак залацісты_ у ціхім шэлесце бяроз.
6) Эх_ ты_ восень-сяброўка! Размалёўваеш ты поле і луг.
7) Рана ты_ жоўтае лісце_ са звонам журботным злятаеш.
8) Эх_ лета-лецейка любое_ ты адцвітаеш_ залатое.
Варыянт II
1. Адзначце правільнае сцвярджэнне:
а) Зваротак — гэта слова або спалучэнні слоў, якія называюць асобу, да якой звяртаюцца;
б) зваротак можа выражацца любой часцінай мовы;
в) зваротак у сказе з'яўляецца дзейнікам;
г) на пісьме звароткі выдзяляюцца коскамі ці клічнікам;
д) у межах развітага зваротка не можа быць аднародных членаў сказа.
2. Вызначце сказы, у якіх выдзеленае слова з'яўляецца звароткам.
а) Я брат адразу адгадаў, што музыкам ты нарадзіўся.
б) Кут мой родны кут прыгожы да цябе я зноў прыйшоў.
в) А брат маўчыць, нічога не гаворыць.
г) Міхал ідзі ў свае абходы.
д) Жыццё на волі любіць салавей.
Дата добавления: 2019-01-14; просмотров: 611; Мы поможем в написании вашей работы! |
Мы поможем в написании ваших работ!
