Механізм прававога рэгулявання



  1. Сацыяльнае дзеянне права
  2. Прававое рэгуляванне
  3. Прававое ўздзеянне
  4. Структура механізма прававога рэгулявання

Права – складаны фенамен, які накіраваны на сацыяльнае дзеянне суб’ектаў, на іх паводзіны ў прававой сферы. Права – інстумент сацыяльнага рэгулявання і кантролю. Яно вызначае межы, у якіх суб’ект можа рэалізовываць свае інтарэсы, вызначае механізмы стымулявання належных мэтаў.

Прававое рэгуляванне – працэс мэтанакіраванаг а ўплыва права на соцыум. Права як сацыяльны фенамен мае самастойнае сацыяльнае дзеянне і з’яўляецца самаарганізованнай сістэмай. Сацыяльнае лзеянне права кваліфікуецца катэгорыямі:

- Эфектыўна/неэфектыўна

- Адэкватна/неадэкватна

- Глыбіня ўплыву і рэгулявання

- Ступень рэгулявання, маральнай абумоўленнасці

- Связь з іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі

Характарыстыка механізму прымусу. Сацыяльнае дзеянне права – нарміраванне ўсіх элементаў сацыяльнага дзеяння суб’ектаў і фарміраванне належнай сістэмы права і грамадскага кантроля. Права ажыццяўляе прававую сацыялізацыю суб’екта, надае яму пэўныя юрыдычныя прыкметы. Сацыяльнае дзеянне:

  1. Суб’екты, якія ўступаюць ва ўзаемадзеянні паміж сабой
  2. Мэта, якую імкнецца дасягнуць суб’ект
  3. Унутраныя матывы, якімі кіруецца суб’ект, рацыяналізіруючы свае паводзіны
  4. Комплекс знешніх жзеяў суб’екта, еакіраваны на дасягненне мэтаў
  5. Нарматыўная сістэма, якая нарміруе ўсе вышэйпазначанныя элементы

Сацыяльнае дзеянне права ўплывае на ўвесь комплекс грамадскіх адносін і дзейнічае ў сукупнасці з іншымі грамадскімі рэгулятарамі. Права можа стымуляваць грамадства да пэўных сацыяльных вынікаў. Гэтыя вынікі адбіваюцца на ўсіх сацыяльных сферах на працягу розных тэрмінаў. Грамадства само адваротна ўплывае на права, стварае яго больш зручным для сябе. Наступствы могуць быць:

- Відавочныя ці невідавочныя

- Ускосныя ці прамыя

Прававы акт ніколі не дасцягае тых мэтаў, дзеля якіх ён прымаецца. Права можа ўплываць на соцыум прама ці ўскосна. Прамое рэгуляванне – вызначэнне сацыяльных мэтаў і ўмоў іх дасягнення. Ускоснае - стварэнне ўмоў, у якіх суб’ект будзе выбіраць неабходныя сацыяльныя паводзіны: стымуляванне патрэбных грамадскіх змен або стану. Права можа адлюстроўваць як інтарэсы дзяржавы, так і інтарэсы соцыума. Права павінна ўзгадняць інтарэсы, забяспечваць іх іерархію, падтрымліваць элітарнасць і эгалітарнасць.

Прадмет права – знешнія праявы найбольш значных адносін у публічнай сферы. Прававое рэгуляванне мае абмежаванні (унутранае жыццё чалавека, яго матывацыя, маральнае афарбаванне і асабістыя адносіны); права абараняе свабоду выбару чалавека. Права рэгулюе іншыя сферы субсідыарным чынам (выкарыстанне пры жаданні суб’екта, пры немагчымасці суб’екта самаму знайсці рашэнне праблемы). Права мае метады і спосабы ўплыву на грамадскія адносіны.

Метад – накіраванасць сродкаў і пералік гэтых сродкаў, праз які права дасягае пэўнага сацыяльнага выніку. У навуцы 2 ідыальныя метады:

- Імператыўны (прамое прадпісанне)

- Дыспазітыўны (метад аўтаноміі бакоў, метад роўнасці прававых статусаў)

Гэтыя метады выкарыстоўваюцца ў комплексе, пры чым ступень узаемаўплыву залежыць ад віда грамадскіх адномінаў, выклікаў, якія стаяць перад грамадствам.

Да спосабу прававога рэгулявання адносяць:

1. Стымуляванне і заахвочванне

2. Прадпісанне

3.  Наданне адпаведных прававых статусаў

Стадыі прававога рэгулявання:

1) Вывучэнне грамадскіх адносінаў на прадмет неабходнасці іх рэгулявання

2) Вывучэнне грамадскіх патрэб і інтарэсаў (соцыум і дзяржава не ўяўляюць сабой адзіны маналітны арганізм. Заўсёды існуюць структуры, якія не ў праве рэалізовываць свае інтарэсы.

3) Распрацоўка нарматыўнага акта і яго прыняцце

4) Стварэнне належных працэдур, структур, належнае матэрыяльнае і іншае забяспечанне

5) Рэгуляванне грамадскіх адносінаў

6) Вырашэнне канфліктаў і спрэчак

7) Перагляд існуючай практыкі і змена прававога рэгулявання

Вынікі могуць дасягацца як прамымі, так і ўскоснымі метадамі

Прававое рэгуляванне – складаны працэс публчінага ўплыва і грамадскай рэакцыі.

Механізм прававога рэгулявання – сукупнасць элементаў, якая мае рысы самаарганізацыі і забяспечвае дзяржаўны ўплыў на пэўныя адносіны. Механізм прававога рэгулявання складаецца з:

- Прававыя адносіны

- Суб’екты праваадносін

- Мэты прававога рэгулявання, якія вызначаюцца як дзяржавай, так і асобнымі суб’ектамі

Дзяржава можа пэўнымі сродкамі стымуляваць людзей да пэўных учынкаў. Дзеючая норма права і працэдура яе рэалізацыі: норма можа быць выражана ў шматлікіх крыніцах:

Праватворчыя органы

Правапрымяняльныя органы

Судовыя органы

Прававая культура і прававыя паводзіны

Права рэгламентуе знешнія паводзіны чалавека, якія ўзнікаюць на падставе ўнутраных матываў і мэтаў. Паводзіны кожнага чалавека маюць унутранную рацыянальнасць, якая выцякае з унутранай матывацыі каштоўнасцяў і інтарэсаў. Законнасць і правапардак як характарыстыка рэалізацыі і выканання права.

 

 

Рэалізацыя права

1. Паняцце рэалізацыі права

2. Прымяненне права

3. Вынясенне рашэння

4. Індывідуальны прававы акт

5. Тлумачэнне права

Рэалізацыя права – гэта складаны працэс набыцця і карыстання суб’ектамі сваімі суб’ектыўнымі правамі і абавязкамі. Гэта працэс мэтанакіраванага пераводу аб’ектыўнага права ў суб’ектыўнае пры дапамозе і ў межах, вызначаных дзяржавай.

Любая рэалізацыя права скончваецца пэўным юрыдычным фактам, які выступае ў форме ІПА і звязвае (кваліфікуе) суадносіны пэнага суб’екта з пэўым прававым статусам.

Дзякуючы рэалізацыі чалавек набывае пэўны юрыдычны стан або пэўныя суб’ектыўныя правы і абавязкі. Рэалізацыя заўсёды ажыццяўляецца на падставе нормы права шляхам пэўных дзеяў суб’ектаў, якія арганізуюцца і фармалізуюцца дзяржавай.

Рэалізацыя бывае непасрэднай і апасрэдаванай. Непасрэдная: залежыць ад суб’ектаў, а дзяржава толькі арганізуе належныя формы рэалізацыі

Апасрэдаванае – забяспечваецца дзяржаўнымі органамі і можа ўзнікаць як па ініцыятыве суб’екта, так і па ініцыятыве дзяржавы.

Непасрэдная форма бывае:

1) Выкананне – актыўная дзейнасць па рэалізацыі прадпісаных нормаў (пэўных прадпісанняў) – плата налогаў, напрыклад.

2) Выкарыстанне – гэта ініцыятыўна-варыятыўная дзейнасць суб’екта ў сферы, дазволенай правам (выкарыстанне права на адукацыю).

3) Саблюдзеніе – пасіўная дзейнасць суб’екта, якія ўтрымліваюцца ад пэўных дзеянняў.

4) Прымяненне права – асобая форма рэалізацыі права, якая мае наступныя рысы:

Ö Спецыялізаваны суб’ект прымянення

Ö Належная працэдура

Ö Адпаведныя прынцыпы – адзінасць у рэалізацыі нормы права

Ö Кампітэнтнасць

Ö Законнасць

Ö Стадыйнасць

Ö Главенства матэрыяльнай і працэсуальнай нормы

Правапрымяненне ажыццяўляецца па наступных стадыях:

¨ Узбуджэнне справы (ажыццяўляецца або па ініцыятыве суб’екта. Або па ініцыятыве дзяржавы)

¨ Послух неабходных доказаў па справе

¨ Разгляд справы і кваліфікацыя атрыманых доказаў

¨ Пошук адпаведнай нормы права

¨ Індывідуальны акт правапрымянення

¨ Абскарджанне вынясенага акта

¨ Перагляд рашэння

¨ Выкананне акта

Выкананне права ажыццяўляецца ў наступных выпадках:

1) Разглядане спрэчак аб праве

2) Разгляданне крымінальных спраў і спраў аб адказнасці суб’ектаў

3) Абскарджанне дзеянняў органаў і дзяржаўных служб

4) Устанаўленне юрыдычных фактаў

Узбуджэнне справы можа быць як па ініцыятыве зацікаўленага бока, так і па ініцыятыве дзяржавы. Бок можа скасаваць пададзеную заяву або не мець такога права.

Правапрымяняльны працэс – суаднясенне факта, які быў у мінулым, з дзеючай нормай у дачыненні да пэўнай асобы. Гэты факт унікальны і павінны быць апісаны адпаведнымі аб’ектыўна ўспрымаемымі фактамі. Працэс заўсёды ажыццяўляецца ў належных прававых формах.

Доказы: вусныя, пісьмовыя, рэчавыя, прамыя і ўскосныя. Доказы ўспрымаюцца і апісваюцца судом у іх сукупнасці. Падчас даказвання недаказаныя факты агульнавядомыя, якія маюць прэюдыцыальны характар (устаноўлены іншым рашэннем суда). Доказы павінны адносіцца да разглядаемай справы. Доказы кваліфікуюцца на падставе прававой нормы. Пры дапамозе даказвання апісваюцца праваадносіны, у якія ўступілі суб’екты. Выбар нормы і вынясенне рашэння.

 

 

Старажытны Рым прайшоў развіццё ад старажытнай манархіі да манархіі усходняга тыпу. Форма праўлення павінна быць адэкватнай для тых знешніх і ўнутраных выклікаў. Змяненне сацыяльнай структуры грамадства вядзе да змянення формы праўлення ў Рыме, узвышаецца роля прафесіянальнай дэмакратыі (прафесіянальных кіраўнікоў пры адначасовым узвышэнні ролі дэмакратчных элементаў). Рым як сусветная дзяржава патрабуежорсткай цэнтралізаванай формы кіравання, дзе ўдзел народных элементаў будзе мінімальны. У Старажытным Рыме змена форм праўлення адбываецца праз перанос улады народа на пэўны орган або асобу. Рым разглядаецца як аддзельная хрысціянская імперыя, пры гэтым усе хрысціяне лічацца падданымі Рыма. Гэта прыводзіць да ўключэння варварскіх дзяржаў у арбіту ўлады Рыма.

Візантыя параджае праблему суадносін дзяржавы і царквы, бо царква азначае дзяржаву і яе палітыку.

Еурапейскае сярэдневечча ведае пастаяныя формы праўлення:

1. Саслоўна-прадстаўнічая манархія

2. Выбарная манархія

3. Алігархічнае праўленне ў гарадах-дзяржавах

Еўропа існуе ў межах адзінай тэратэр’яльнай структуры – папства і імперыі. Папа прэтэндуе на абсалютную свецкую і духоўную ўлады, імператар прэтэндуе на вяршынства ў свецкай уладзе.

Дзяржавы таго часу не з’яўляліся нацыянальнымі, але ўзрост нацыянальных інтарэсаў, спробы выйсці па-за межы імперскіх і царкоўных структур спрыяла росту нацыянальных суверэнных дзяржаў.

Эпоха Рэфармацыі і Новага часу зноў актуалізуе праблему належнай формы праўлення. Улада набывае прыкмету абсалютнага суверэнітэту, манархічная ўлада пачынае часам кваліфікавацца як тэранічная, г.зн. як незалежная ад вышэйшых каштоўнасцяў. Узнікае тэндэнцыя да абсалютызацыі або абмежавання цэнтральнай улады.

Абсалютная манархія засноўваецца на бюракратычным апараце, які падпарадкоўваецца каралю.

Адбываецца новы пошук аптымальнай формы праўлення. ХVIII ст. характэрэзуецца або імкненнем да пабудовы адукаванай манархіі, або да пабудовы дэмакратычнай рэспублікі. Узнікае разумная думка аб сувязі формы праўлення з тэрэторыяй дзяржавы.

ХІХ ст. праходзіць пад тэндэнцыяй абмежавання ўлады манарха і стварэння буржуазных рэспублік і абмежаваных манархій. Пачыная з Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі рэспубліка пачынае разглядацца як антыпод манархіі. Рэспубліка разглядаецца як форма ўдзела ўсіх грамадзян у дзяржаўным праўленні.

Амерыканцы пачынаюць выкарыстоўваць гістарычны вопыт Рымскай імперыі і ветхазапаветны вопыт. Злучаныя штаты будуюць канцэпцыю стрымак, якая будзе пакладзена ў існаванне рэспублікі. ХІХ ст. параджае фенамен прэзідэнтскіх рэспублік, якія фактычна супадаюць па паўнамоцтвам з абмежаванай манархіяй. Ліберальныя буржуазна-дэмакратычныя дзяржавы, дзе кароль пазбаўляецца рэальнай улады і становіцца выключна марыянеткай, прыводзіць да нацыяналістычных і сацыялістычных ідэй.

ХХ ст. характэрэзуецца разбурэннем ьуйных тэратэрыяльных імперый, дамінаваннем прынцыпа нацыі-дзяржавы.. Нездольнасць зноў утвораных дзяржаў карыстацца ліберальнымі прынцыпамі прыводзіць да ўзнікнення дыктатарскіх і аўтарэтарных рэжымаў.

У сучаснасці акцэнт пераносіцца на палітычны рэжым, форма праўлення лічыцца другаснай з’явай.

Форма праўлення традыцыйна падзяляецца на манархію і рэспубліку. Манархія – форма праўлення, калі ўлада перадаецца па спадчыне. Віды манархій:

- Абсалютная (ўся улада належыць манарху і выцякае ад яго)

- Самадзяржаўе (такая манархія прынцыпова адрозніваецца ад абсалютнай. Самадзяржаўны манарх звязваецца рэлігіяй і традыцыямі. Ён стаіць над усімі саслоўямі і каардыную іх дзейнасць.

- Абмежаваная манархія: дуалістычная (заканадаўчая ўлада належыць парламенту) ці наменальная

- Тэакратычная манархія

Рэспублікі падзяляюцца на парламентскія, прэзідэнтскія і змешаныя. Чыстых тыпаў праўлення ў свеце існуе вельмі мала, не больш за 5-6%. Абмежаваная манархія і прэзідэнтская рэспубліка па сутнасці з’яўляюцца адным і тым жа. Разніца паміж манархіяй і рэспублікай заключаецца ў правасвядомасці насельніцтва.

Манархічная правасвядомасць:

1. Культ ранга, культ іерархіі

2. Улада разумеецца як цяжкая адказнасць

3. Прыярытэт да абавязкаў

4. Пафас даверу да ўлады

5. Культ служэння

Рэспубліканская самасвядомасць:

1. Культ роўнасці

2. Як “пэўны прыз”

3. … да права

4. Пафас недаверу

5. Культ праў асобы

Манархічная і рэспубліканская правасвядомасць маюць як станоўчыя, так і адмоўныя рысы

Станоўчыя для манархій – сумленнае служэнне дзяржаве і грамадству.

Станоўчая рысы рэспубліканскай правасвядомасці – актыўны ўдзел грамадзян у кіраванні дзяржавай.

Формы тэрытарыяльнага падзелу. Найбольш распаўсюджанымі формамі з’яўляюцца ўнітарная і федыратыўная.

Унітарная – ствараецца з цэнтральнай улады і ўлад адміністратыўна-тэрытарыяльнага праўлення.

Федэрацыі бываюць жорсткія і мяккія, з правам або без права выхаду.

Існуюць і іншыя формы падзелу: канфедэрацыя (часовае аб’яднанне). Трэба падзяляць назву і яе рэчаіснасць.

Унія

Фузія – дзяржава ўключае ў сябе іншую жзяржаву

Манцат – часовае праўленне

Апека – некалькі тэрэторый у Ціхім акеане

Пратэктарат і калонія – дзяржава абараняе іншую тэрэторыю

Імперыя

Еўрапейскі саюз


Дата добавления: 2022-01-22; просмотров: 19; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!