Асновы тэорыі прававой дзяржавы



Дзяржава. Сутнасць і паходжанне

1. Улада і яе сутнасць

2. Сутнасць дзяржавы

3. Асноўныя падыходы да сутнасці дзяржавы

4. Паняцце і прыкметы дзяржавы

5. Паходжанні дзяржавы

Дзяржава – фенамен, які ўзнікае ў гістарычным часе, але потым не знікае, трансфармуючы сваю сутнасць і формы. Дзяржава ўяўляе сабой форму арганізацыі публічнай улады, якая выступае відам сацыяльнай улады. Любая ўлада мае некалькі аспектаў:

· Арганізацыя індывідаў і інстытутаў на дасягненне нейкай знешняй мэты або падтрыманне належнага безканфліктнага сацыяльнага становішча

· Магчымасць прымусу, у тым ліку фізічнага і асабістага

· Магчымасць прымаць і навязваць пэўныя агульнаабавязковыя нормы

· Псіхалагічнае адчуванне неабходнасці падпарадкавання

Улада гэта заўсёды пэўны канцэнсус паміж уладай і падначаленнымі. Дзяржаўная ўлада як форма публічнай улады адлюстроўвае адначасова і сацыяльны, і палітычны бок жыцця. Імкненне да ўлады, яе набыццё і страта з’яўляецца палітычным працэсам, з іншага боку - ўлада як сацыяльны фенамен. Дзяржава займае асобую ролю ў палітычнай сістэме грамадства. З аднаго боку дзяржава з’яўляецца палітычным бокам сістэмы, вызначае нормы функцыянавання палітычнай сістэмы, з іншага боку дзяржава з’яўляецца аб’ектам палітычнай сістэмы. Элементамі палітычнай сістэмы з’яўляюцца палітычныя партыі – грамадскія аб’яднанні, якія маюць сваёй мэтай барацьбу і набыццё ўлады. Таксама існуюць грамадскія аб’яднанні. Гэта:

- Прафесійныя саюзы

- Рэлігійныя арганізацыі

- Грамадскія рухі

Кожны з суб’ектаў мае сваю функцыю і адыгрывае пэўную ролю ў палітычнай сістэме. Кожная палітычная партыя імкнецца дасягнуць дзяржаўнай улады каб рэалізаваць сваю палітычную прапаганду. Дзяржава павінна стрымліваць палітычную ініцыятыву. Кіраванне соцыумам адбываецца праз уладу і праз права. Улада – дынамічны бок кіравання, бо яна вызначае мэты, сродкі і дасягненні. Статычны бок – гэта права, якое вызначае межы і ўмовы рэалізацыі ўлады. Улада патрабуе права:

1. Для сваёй легатымізацыі

2. Для вызначэння сваіх межаў і формаў уплыву

Права фактычна абмяжоўвае ўладу, надае ёй сілу і магчымасць законнага прымусу. Дзяржаўная ўлада адлюстроўвае вышэйшую сувярэнную ўладу ў грамадстве, якая потым трансфармуецца ва ўсе сацыяльныя сферы. Вельмі важным з’яўляецца аўтарэтэт дзяржавы. Аўтарэтэт улады фарміруецца праз:

- Паспяховасць або непаспяховасць у варэшэнні сацыяльных праблем

- Адпавяданне сацыяльным чаканням, каштоўнасцям, інтарэсам

- Магчымасць дзяржаўнага прымусу

Дзяржаўная ўлада адлюстроўвае сутнасць дзяржавы, якая змяняецца з цягам гістарычнага часу. Сутнасць дзяржавы адлюстроўвае яго ўнутранныя найбольш значныя праявы. Сутнасць дзяржавы мае зменны і нязменны кампаненты. Нязменны – валоданне абсолютным правам публічнага прымусу, збора падаткаў і прыняцця норм права для вырашэння найбольш значных сацыяльных праблем і арганізацыі сацыяльнага жыцця. Зменныя кампаненты адлюстроўваюць суадносіны дзяржавы і іншых сацыяльных суб’ектаў, светапоглядныя і каштоўнасныя падставы існавання дзяржавы.

Сутнасць дзяржавы. Падыходы да сутнасці дзяржавы змяняліся з цягам гістарычнага часу. Спачатку дзяржава разглядалася як праява боскіх адносінаў, але на Зямлі. Дзяржава павінна змагацца за дабро і супрацьстаяць злу. Асноўнай мэтай дзяржавы з’яўляецца выкананне рэлігійных функцый.

3 падыходы да сутнасці цывілізацыі, якія адбіваюцца на сутнасці дзяржавы:

- Ідэцыянальны (ідэя)

- Аскетычны. Акцэнт існавання дзяржавы робіцца на рэальныя інтарэсы і патрэбы насельніцтва

- Пачуццёвы (гедынестычны)

- Ідэалістычны

 

Падыходы да сутнасці дзяржавы заўсёды змяняюцца: спачатку гэта служэнне пэўнай высокай ідэі, потым гэта паступовая рацыяналізацыя жыцця і адмаўленне ад гэтай ідэі.

На Старажытным Усходзе дзяржава разглядаецца як праява Боскага парадка, якая павінна арганізаваць належнае выкананне рэлігійнай функцыі.

Сутнасць ў антычнасці з’яўлялася рацыянальнай. Дзяржава – сродак арганізацыі палітычнага жыцця. У Старажытным Рыме дзяржава – агульная справа народа, аб’яднаная агульнымі мэтамі і правам. Асаблівыя падыходы да сутнасці дзяржавы існавалі ў Ветхім Запавеце. У Ветхім Запавеце дзяржава – другасны, але неабходны элемент існавання грамадства. Дзяржава ствараецца для вырашэння агульнасацыяльных задач, якія ўзнікаюць па меры ўскладнення і рацыяналізацыі сацыяльнага жыцця. Ветхі Запавет упершыню не злівае рэлігійную абшчыну і дзяржаву. Рэлігійная абшчына знаходзіцца пад прамым суверэнітэтам Бога, дзяржава з’яўляецца хоць неабходным, але другасным уладным суб’ектам. Дзяржава павінна арганізаваць сацыяльнае жыццё так, каб людзі выконвалі боскія запаветы. Ветхі Запавет мае двайныя адносіны да дзяржавы. З аднаго боку дзяржава – гэта неабходны і належны інстэтут. У Ветхім Запавеце дзяржава ўзнікае як чарговае грэхападзенне Ізраіля з прычыны недасканаласці асабістых якасцяў носьбітаў улады.

Падыходы да сутнасці дзяржавы залежаць ад аксіяматычнага азначэння дзяржавы, пазітыўнага але негатыўнага стаўлення да яе.

Хрысціянства разглядае дзяржаву як неабходны, але другасны элемент, неабходны для арганізацыі сацыяльнага жыцця. Хрысціянства супрацьпастаўляе царства Зямное і царства Нябеснае (царква Божая, царква Ізраіля). Царства Нябеснае знаходзіцца “внутрь вас есть”. Чалавек спачатку павінен дасягнуць у сябе царства Нябеснае, а астатняе прыйдзе да яго. Хрысціянства разглядае сакральную і свецкую сферы існавання чалавека. За чалавекам прызнаецца пэўная аўтаномная сфера, дзе дзяржава не мае сваёй кампетэнцыі. Усе іншыя дзяржавы, акрамя іудзейскіх і ісламскіх, маюць татальны характар. Хрысціянства дазваляе звяртацца да дзяржавы ў тым выніку, калі трэба абараніць справядлівасць, або дасягнуць правасуддзя. Хрысціяне не павінны выносіць свае спрэчкі на розгляд дзяржаўных органаў і ім наогул даецца парада ўнінаць спрэчак паміж сабою. Хрысціянства выводзіць чалавека з-пад улады любога калектыва, і пры гэтым падкрэслівае, што чалавек з’яўляецца часткай гэтага калектыва. Хрысціянства прыдае любой уладзе стан маральнай каштоўнасці, бо кіраўнік разглядаецца як Божы слуга, якому трэба падпарадкоўвацца не на страх, а на сумленне. Улада разглядаецца як неабходны Боскі элемент арганізацыі жыцця. Хрысціянства разглядае тры крыніцы існавння ўлады:

1. З прычыны абсалютнасці Бога

2. З натуральных патрэб

3. Выпадковыя падставы

Мэтай улады з’яўляецца:

¨ Служэнне ўсяму грамадству

¨ Абарона сацыяльна неабароненых слаёў

Хрысціянства разглядае дзяржаву і працэс сацыяльнага кіравання як падтраманне належнага баланса паміж рознымі нераўнапраўнымі слаямі. Хрысціянства патрабуе большай абароны для слабых і большай адказнасці для сільных. Хрысціянства патрабуе ад улады выканання сваіх функцый у арганізацыі сацыяльнага жыцця, пры гэтым улада павінна караць злых і супрацьстаяць развіццю зла. Дзяржава не можа забяспечыць пабудову царства Нябеснага. У хрысціянстве дзяржава – гістарычная з’ява, якая знікне ў гістарычным працэссе. Хрысціянства супрацьстаіць хіліястычным вучэнням, якія лічаць,т што дзякуючы дзяржаве можна вырашыць усе сацыяльныя праблемы. Хрысціянін павінен падпарадкоўвацца любой дзяржаве ў любых пытаннях, прычым сумленна выконваць усе свае сацыяльныя абавязкі. Але ён павінен адмовіць у падпарадкаванні ў выніку прымуса адступлення ад Бога. Праблема суадносінаў дзяржавы і царквы ўзнікае ў Візантыі, калі дзяржава становіцца хрысціянскай. Хрысціянства заклікае маліцца за ўлады. У перыяд Візантыі і сярэдневечча дзяржава ставіць адной з галоўных функцый рэлігійную. Пачынаючы з эпохі Адраджэння (Макіявеллі), дзяржава перастае звязваць палітыку і мараль і пачынае мець пэўнае тэрэтарыяльнае абмежаванне. Рэфармацыя ўводзіць у сутнасць дзяржавы такі элемент, як суверэнітэт. Суверэнітэтам валодае галоўны кіруючы орган. Эпоха Рэфармацыі прыводзіць да ўзнікнення канцэпцыі паліцэйскай дзяржавы, абсалютнай і дэмакратычнай дзяржаў.

Дэмакратычная дзяржава – імкненне вярхушкі трэцяга саслоўя да магчымасці ўплыва на ўладу. Дзяржава разглядаецца як выключна зямны інстэтут, які павінен кіраваць сацыяльным жыццём, абараняць натуральныя правы чалавека, што патрабуе вызначэння межаў дзяржаўнай улады. Ліквідацыя манархіі прыводзіць да ўзнікнення антытрадыцыйнага, ліберальнага, камуністычнага, нацыяналістычнага падыходаў да сутнасці дзяржавы. Лібералізм прыводзіць да рэзкага ўзроста сацыяльнай несправядлівасці, да немагчымасці значнай колькасці людзей годна існаваць у соцыуме. У сучаснасці робяцца прапановы аб неабходнасці змяншэння дзяржаўнай прысутнасці ў соцыуме, аб неабходнасці абмежавання яе суверэнітэту. На сучасны момант дзяржава – адзіны інстытут, які можа забяспечыць справядлівае размеркаванне грамадскага дабрабыту.

Ліберальны падыход. Дзяржава павінна мінімальна прысутнічаць у кіраванні грамадствам, выстпаючы ў ролі “начнога вартаўніка”.

Этатістскі падыход. Дзяржава – асноўны інстытут кіравання грамадствам.

Сацыяльны падыход. Задача дзяржавы – арганізаваць належнае забеспячэнне жыццядзейнасці грамадства.

Марксістскі падыход. Дзяржава – сродак прымусу, сродак падтрамання належнага тыпу вытворчых адносінаў.

Гістарычны падыход. Сутнасць дзяржавы мяняецца з цягам часу.

Псіхалагічны. Мы псіхалагічна патрабуем для сябе легетымнай улады.

Сутнасць дзяржавы залежыць ад высвятлення першасці або другаснасці тых ці іншых з’яў, пакладзеных ў аснову класіфікацыі.

1. Дзяржава – першансая ў дачыненні да права (этатыстычны) – акцэнт робіцца на прымусовасць права і яго выкананне сродкамі дзяржавы.

2. Права з’яўляецца першасным у дачыненні да дзяржавы.

     Натуральна-прававы+Дагаворна-прававы+Ліберальны.

3. Дзяржава і права ўзнікаюць адначасова, узаемна ўплываюць адзін на аднога і вызначаюць узаемнае існаванне.

     Дзяржава і права – гэта формы існавання публічнай улады і агульнаабавязковых нормаў у вялікіх грамадствах. Улада адлюстроўвае ўзаемаадносіны паміж сацыяльнымі ралямі. Права рэгламентуе належныя паводзіны.

Паяняцце і прыкметы дзяржавы. Дзяржава – суверэнная арганізацыя публічнай улады, якая распаўсюджваецца на пэўную тэрыторыю і насельніцтва, забяспечвае выкананне агульнасацыяльных функцый шляхам легальных функцый.

Дзяржава мае наступныя прыкметы:

· Суверэнітэт. Магчымасць ажыццяўлення незалежнай самастойнасці вышэйшай улады. Як прыкмета дзяржавы з’яўляецца ў XVI-XVII ст., у XX яе значэнне зноў абмяжоўваецца. Сучасная дзяржава ўзнікае падчас рэфармацыі для мінімізацыі рэлігійных супярэчнасцей у грамадстве. У сярэднявеччы вярхояўны суверэнітэт – папа Рымскі і германскі імператар, іх улада адлюстроўвае ўладу Хрыста.

Гістарычна існуюць наступныя формы дзяржавы:

- Прывадырства (не дзяржава, але ёсць правадыр)

- Тэрытарыяльная імперыя

- Поліс, горад-дзяржава. Поліс заўсёды падзяляўся на свабодных з вялікімі правамі і залежных без правоў.

- Тэрытарыяльная праява рэлігійнай карпарацыі

· Наяўнасць тэрыторыі, на якую распаўсюджваецца суверэнная ўлада дзяржавы.

· Насельніцтва, якое знаходзіцца ў пэўнай палітыка-прававой сувязі з дзяржавай.

· Грамадства, або падданства

· Наяўнасць публічнага апарату, які прафесійна выконвае агульнасацыяльныя функцыі і функцыі кіравання грамадствам. Дзяржава ўзнікае тады, калі фарміруецца спецыялізаваны апарат кіравання, калі фарміруюцца людзі, якія займаюцца выключна кіраваннем.

· Выкананне агульнасацыяльных функцый, якія забяспечваюць існаванне соцыума. Сучасны соцыум не здольны выжыць без дзяржавы, дзяржава зараз павінна з аднаго боку аптымальна кіраваць соцыумам, з другога – стымуляваць самакіраванне ў гэтым соцыуме.

· Права легальнага прымусу

· Права прыняцця агульнаабавязковых нормаў

· Права і абавязак падтрымання правапарадку, вырашэння канфліктаў і ажыццяўлення правасуддзя

· Права легальнага збору падаткаў і вызначэння ўмоў сацыяльнага жыцця

· Наяўнасць дзяржаўных сімвалаў.

Узровень уплыва дзяржавы на грамадства залежыць ад пэўнай сферы грамадскіх адносінаў. Такі ўплыў павінен быць адэкватным.

Паходжанне дзяржавы. Трэба раздзеляць тэорыі паходжання дзяржавы і паходжанне дзяржавы як гістарычна абумоўлены працэс.

Тэорыі паходжання – навуковыя канцэпцыі і гіпотэзы, якія апісваюць паходжанне дзяржавы, мэты яе існавання і сутнасці.

Паходжанне дзяржавы – складаны працэс узнікнення пэўнай дзяржавы, на які ўплываюць геаграфічныя, культурныя, псіхалагічныя і іншыя фактары.

Да XIX ст. тэорыі паходжання дзяржавы былі метафізічнымі, гэта значыць яны не вельмі апіраліся на навуковыя факты. Разыіццё этнаграфіі, геаграфіі і іншых навук пачынае даваць навуковы матэрыял аб прымітыўных плямёнах і аб працэсах утварэння дзяржаўнасці. Кожная дзяржава мае пэўныя адметнасці свайго ўзнікнення. Дзяржава заўсёды ўзнікае на пэўнам гістарычным этапе падчас ускладнення грамадскіх адносінаў і павелячэння колькасці сацыяльных канфліктаў. Узнікненне дзяржавы звязваецца са з’яўленнем прыватнай уласнасці. Існуюць наступныя тэорыі ўзнікнення і паходжання дзяржавы:

¨ Тэалагічная

¨ Гісторыка-матэрыяльная

¨ Гвалту

¨ Дагаварная

¨ Ірыгацыйная

¨ Псіхалагічная

¨ Спартыўная

Працэс узнікнення гістарычнай дзяржавы. Дзяржава ўзнікае па меры ўзбуйнення грамадства і фарміравання тых функцый, якія не могуць быць вырашаны грамадствам аднаасобна. Дзяржава ўзнікае на пэўнам узроўне эканамічнага развіцця, падчас пераходу эканомікі ад прысвайваючай да вытворчай. Першы падзел працы – гэта падзел на жывёлаводаў і земляробаў. Другі падзел ажыццяўляеца, калі пачынаюць выдзяляцца рамёслы. Трэці - выдзяленне гандлю. Забяспечваецца абмен прадуктамі гаспадаркі. Дзяржава пачынае ўзнікаць, калі калі пачынаюць узнікаць буйныя паселішчы і гарады. Першапачаткова быў матрыярхат. Пераход з матычнага на плужнае земляробства забяспечвае пераход з матрыярхата да патрыярхата. Развіццё эканомікі пераводзіць родавую абшчыну ў суседскую і пачынае павышаць статус асобнай сям’і. Значнай падставай узнікнення асобнай сям’і з’яўляецца магчымасць самастойнага існавання, незалежнага ад рода. Развіццё эканомікі дазваляе павялічваць дабавачны прадукт. Як толькі ён дазваляе мець пэўныя лішкі, пачынае ажыццяўляцца пэўнае сацыяльнае размеркаванне. Частка лішкаў пачынае пераходзіць да людзей, якія выконваюць сацыяльныя функцыі. Развіццё грамадства прыводзіць да фарміравання пэўнай группы людзей, якія забяспечваюць бяспеку грамадства і выкананне найбольш значных сацыяльных функцый. 

На ўзнікненне дзяржавы ўплываюць геаграфічныя фактары. На фарміраванне дзяржавы можа ўплываць фактра наяўнасці агрэсіўных суседзяў або неабходнасці кіравання карыснымі тэрыторыямі.

Дзяржава існуе ў дынамічным і статычным станах.

Дынамічны стан – гэта публічная ўлада і прымус, статычны – органы і дзяржаўныя ўстановы, якія адлюстроўваюць структуру ўлады.

Улада заўсёды імкнецца да сваёй фармалізацыі а форма (нейкі орган) патрабуе для сябе пэўнай кампетэнцыі. Змена сутнасці, накіраванасці ўлады змяняе яе статычны выраз. Дзяржаву можна метадалагічна разглядаць як карпарацыю або як установу.

Карпарацыя ўяўляе сабой максімальны ўдзел насельніцтва ў кіраванні дзяржавай, шырокія правы грамадзянскай супольнасці і мясцовага самакіравання, прыняцце рашэнняў на падставе пошуку кампрамісу.

Установа – гэта жорсткая цэнтралізаваная дзяржава, мінімізацыя мясцовага самакіравання і амаль што абсалютнае падпарадкаванне цэнтральнай уладзе, акцэнт на абавязкі насельніцтва.

Дзяржаўная ўлада павінна быць адэкватнай да грамадскіх і сацыяльных патрэб.

Карпарацыя і ўстанова – гэта навуковыя канструкцыі, якія адлюстроўваюць ідэальныя мадэлі. У рэчаіснасці кожная дзяржава мае рысы і ўстановы, і карпарацыі. Змена знешніх выклікаў змяняе ўзровень суадносінаў.

Любая ўстанова заўсёды патрабуе пэўнай адваротнай сувязі з насельніцтвам і любая карпарацыя мае прымусовы характар сваёй улады.

Карпаратыўнасць адлюстроўвае працэсы фарміравання ўлады, яе сацыяльнай адказнасці, працэсы давядзення да ўлады сацыяльных інтарэсаў. Устаноўнасць акцэнтуе ўвагу на неабходнасці падпарадкавання дзяржаве, на неабходнасці падпарадкавання яе прадпісанням.

 

 

Формы дзяржавы

1. Агульны падыход да формаў дзяржавы

2. Формы праўлення

3. Тэрэтарыяльны падзел

4. Палітычны рэжым

5. Дзяржава і царква

Форма дзяржавы – гэта сукупнасць знешніх прыкмет, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць спосаб фарміравання і замяшчэння ўлады, ахарактарэзаваць структуру вышэйшых і мясцовых органаў, суадносіны паміж рознымі ўзроўнямі ўлады, а таксама прынцыпаў ўзаемадзеяння чалавека і дзяржавы. Фактычна форма дзяржавы адлюстроўвае вектар развіцця дзяржавы і месца чалавека ў ёй. Зараз выдзяляюць тры кампаненты формы дзяржавы:

1. Форма праўлення

2. Форма тэрэтарыяльнага падзелу

3. Палітычны рэжым

Форма дзяржавы апісвае ці імкнецца апісаць належны (ідэальны) тып адносінаў грамадства, дзяржавы і асобы.

Гістарычна формы дзяржавы пачалі даследвацца ў Старажытнай Грэцыі, якая мела значную колькасць формаў дзяржаўнага існавання.

Тэрміны, якімі азначаюць формы дзяржавы, мяняюць свій змест у гістарычным працэсе.

Форма дзяржавы заўсёды выступае палітычнай адзнакай арганізацыі публічнай улады. Асноўным элементам з’яўляецца палітычны рэжым.

Платон выдзеляе наступныя формы праўлення:

1. Манархія

2. Цімакратыя (улада ваенных)

3. Арыстакратыя

4. Алігархія

5. дэмакратыя

 

калі правіць большасць калі правяць усе (ахлакратыя)

6. Тэранія

Арыстоцель падзеляе формы праўлення па 2 крытэрыях:

1. Колькасць кіруючых асоб

2. Накіраванасць улады

Палібій акцэнтуе ўвагу на неабходнасці змешанай формы. На думку Палібія найбольш дасканалай формай з’яўляецца Рымская рэспубліка.

Палітычны рэжым – асноўная катэгорыя, якая характэрызуе сутнасць дзяржавы.

Палітычны рэжым – гэта найбольш палітазаваная катэгорыя і найбольш уплывовыя на ўзаемаадносіны чалавека і дзяржавы. Палітычныя рэжымы падзяляюцца на:

1) Дэмакратычны. Разглядаецца як найбольш ідэальны, у ім разглядаеццаа ўплыў насельніцтва на ўладу, сацыяльная абарона насельніцтва.

2) Ліберальны. Прыярытэт праў і свабод чалавека, свабода эканамічнай дзейнасці, але без значнай сацыяльнай абароны.

3) Аўтарытарны. Абмежаванне палітычных праў, наяўнасць жорсткай улады, свабода ў эканамічнай дзейнасці.

4) Камуністычны. Поўнае абмежаванне палітычнай сферы, дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі, абмежаванне прыватнай уласнасці, палітычны тэрор для незгодных, забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці.

5) Фашыстскі. Мэтанакіраванасць палітыкі на салідарнасць у дзяржаве, абмежаванне праў.

6) Нацыстскі. Дасягненне дабрабыту для адной нацыі за кошт абмежавання іншых нацый.

7) Клерыкальны. Дасягненне інтарэсаў пэўнай рэлігійнай канфесіі.

8) Ваенная хунта. Абмежаванне палітычнай сферы, пэўны кантроль над эканамічнай сферай, улада ў руках ваенных.

9) Таталітарны. Усе рэжымы ў большай ці меншай сцепені з’яўляюцца аўтарэтарнымі, бо маюць магчымасць прымусу. Дэмакратычны рэжым акцэнтуе ўвагу на магчымасць адваротнай сувязі, пэўнага ўплыва грамадства на ўладу.

Палітычны рэжым у большай ступені выступае як палітычны ярлык, які навешваецца на сваіх апанентаў.

Татальны рэжым мае наступныя рысы:

- Звычайнае ўяўленне аб таталітарызме робіцца на аснове жорсткага фашыстскага рэжыма, які супрацьпастаўляецца дэмакратычнаму і ліберальнаму Западу.

- Кантроль над сферай сумлення і свядомасцю. Любая дзяржава асноўваецца на пэўнай ідэалогіі, якая з’яўляецца неад’емнай часткай любой дзяржавы. Кантроль над сумленнем ажыццяўляецца праз СМІ, праз адукацыю і культуру.

- Таталітарная дзяржава звычайна надае пэўны акцэнт сацыяльным правам, абмяжоўваюцца палітычныя правы на падставе спрвядлівасці. Дзяржава набывае статус татлітарнай пры наяўнасці тэхнічных магчымасцяў нагляду за людзьмі і ўласных блокаў ідэалогіі.

Вялікая роля дзяржавы ў сацыяльнай сферы абумоўліваецца немагчымасцю сучаснага грамадства жыць без дзяржавы.

Існуюць 3 інстытуты, якія могуць не дазволіць стаць дзяржаве таталітарнай:

1. Наяўнасць традыцыйнай царквы або рэлігіі, якая выступае супрацьвагай для дзяржаўнай ідэалогіі

2. Традыцыйная сям’я

3. Традыцыйнае сялянства

Дзяржава і царква. Дзяржава і царква два істотна розных сацыяльных фенамена, якія распаўсюджваюцца на пэўнага чалавека і тэрыторыю. Дзяржава прэтэндуе на абсалютную ўладу над грамадзянамі і выступае ў якасці суверэннай арганізацыі.

Царква – духоўна-тэрытарыальны саюз, у межах якога людзі дасягаюць свайго вечнага збавення. Царква мае некалькі вызначэнняў:

§ Любая рэлігійная арганізацыя, якая аб’ядноўвае людзей па рэлігійных мэтах

§ Бога-чалавечы арганізм, цела Хрыстова

§ Духоўна-зямная супольнасць, дзе дух святы дае людзям магчымасць да выратавання

Царква разглядае сябе як адзіная, саборная, святая, апостальная.

Адзінства царквы залежыць ад канфесіі.

У праваслаўе выкарыстоўваецца прынцып намеснасці, дзе главой царквы прызнаецца Хрыстос, а кожны епіскап мае ўладу на пэўнай тэрыторыі. У кожнай тэрыторыі павінна існаваць адзіная памесная царква.

У дачыненні да царквы выкарыстоўваюцца тэрміны ерась і раскол.

Ерась – пашкоджанне дагматычнай асновы, раскол – парушэнне правілаў кананічнай дысцыпліны.

Дзяржава не можа па сваёй прыродзе вызначаць сапраўднасць або несапраўднасць царквы, пры гэтым у гісторыі такія прыклады былі.

Суадносіны паміж дзяржавай і царквой выцякаюць з хрысціянскіх прынцыпаў:

1) Супрацьпастаўленне царстваў Зямного і Нябеснага

2) Супрацьпастаўленне царства Бога і царства кесара (хрысціянін павінен быць належным і да аднаго, і дв другога царстваў)

3) Разгляданне дзяржаўнай улады ў якасці неабходнага элемента існавання грамадства, які патрэбны для пакарання зла і захавання дабра.

Дзяржава і царква ўступаюць у заемадзеянне тады, калі яны накіраваны на аднаго чалавека.

Праблема суадносінаў узнікае пры хрысціянізацыі Рыма.

Гістарычна існуюць наступныя формы ўзаемадзеяння дзяржавы і царквы:

1) Сімфонія

2) Цэзарапапізм

3) Папацэзарызм

4) Клерыкалізм

5) Дзяржаўная царкоўнасць

6) Аддзяленне царквы ад дзяржавы

Для праваслаўя найбольш адэкватнай формай з’яўляецца сімфонія – узаемадзеянне дзяржавы і царквы, якія выконваюць розную сацыяльную ролю ў справе выратавання асобага чалавека. Сімфонія замацавана ў 6-й навэлле Юсцініана і ў Эпанагозе.

Сімфонія можа быць рэалізавана толькі ў монаправаслаўнай дзяржаве.

Цэзарапапізм – спроба праваслаўных імператараў больш актыўна ўмешвацца ва ўнутранныя справы царквы.

Папацэзарызм – гэта пазіцыя рымскай царквы да дзяржавы. Папа разглядае сябе носьбітам царкоўнай і свецкай улады і пагэтаму прэтэндуе на падпарадкаванне ўсіх формаў публічнай улады (дактрына двух мячоў).

Найбольшыя прытэнзіі на паўнату свецкай улады былі выражаны папай Інакенціем.

Крызіс імперска-царкоўнай сістэмы грамадства, узнікненне нацыянальных дзяржаў прывялі ў Заходня Еуропе да патрабаванняў нацыяналізацыі царквы і рэфармацыі.

Раскол царквы пазбаўляе Рым статуса абсалютнага аўтарэтэта і ставіць новую праблему ва ўзаемаадносінах дзяржавы і царквы.

Лютэранства пачало выкарыстоўваць тэрмін абмежаваня сімфонія або дзяржаўная царкоўнасць.

Дзяржаўная царкоўнасць у далейшым трансфармавалася ў статус царквы як публічнай карпарацыі, якая мае прывілеі і льготы.

Кальвінізм патрабуе:

1. Падпарадкавання дзяржавы царкве

2. Спрыяе ўзнікненню прынцыпа аддзялення дзяржавы ад царквы

Аддзяленне царквы ад дзяржавы мае двайную прыроду: незвязванне дзяржавы ні з адной з хрысціянскіх намінацый і прынцып актыўнага выціскання дзяржавы і царквы з сацыяльнага жыцця па прычыне прытрымлівання дзяржавай антырэлігійных поглядаў.

У сучаснасці існуе некалькі мадэляў узаемадзеяння царквы і дзяржавы:

· Дзяржаўная царкоўнасць, калі дзяржава прызнае пэўныя дзяржаўныя рэлігіі і надае ім асобы прававы статус

· Аддзяленне царквы ад дзяржавы

У Рэспубліке Беларусь дзейнічаюць прынцыпы:

- Свабоды веравызнанняў перад законам

- Свабоды сумленняў

- Супрацоўніцтва дзяржавы з рэлігіямі

у залежнасці ад іх уплыву на нацыянальную культуру, традыцыі і г.д.

РБ не вызнае прынцыпа аддзялення царквы ад дзяржавы і прынцыпы свецкасці дзяржавы, хоць асобныя прыкметы дактрын прысутнічаюць. У Канстытуцыі РБ шукае аптымальныя пуці супрацоўніцтва дзяржавы і рэлігійных арганізацый. Беларуская дзяржава бярэ на сябе абавязак падтрамліваць належны рэлігійны мір.

Дзяржаўная адукацыя мае свецкі характар.

 

 

§ Функцыі дзяржавы і дзяржаўны апарат

1. Паняцце і віды дзяржаўных функцый

2. Паняцце і стуктура дзяржаўнага апарата

3. Канцэпцыі пабудовы дзяржаўнага апарата

4. Структура дзяржаўнага апарата Рэспублікі Беларусь

Функцыі дзяржавы адлюстроўваюць дынаміку дзяржаўнасці дзяржавы і асноўныя накірункі існавання дзяржавы і яе кіравання ў соцыуме. Функцыі дзяржавы з’яўляюцца крытэрыем эфектыўнасці выканання дзяржаўнай улады і пабудовы дзяржаўнага апарату. Структура дзяржаўнага апарату і функцыі дзяржавы – гэта ўзаемасвязанныя катэгорыі.

Функцыі дзяржавы падзяляюць па наступных крытэрыях:

1) Галіновыя функцыі – па галінах дзейнасці дзяржавы

2) Па накіраванасці: знешнія і ўнутраныя

3) Асноўныя і другасныя функцыі

4) Пастаянныя і часовыя

Выдзяляюць наступныя асноўныя функцыі дзяржавы:

1. Палітычная

2. Эканамічная

3. Інавацыйная

4. Сацыяльная

5. Экалагічная (ахова навакольнага асяроддзя)

6. Падатковая

7. Аховы правапарадка

8. Абароны

9. Заканадаўчая

10. Выканаўчая. Дзяржава павінна кіраваць сацыяльнай сферай.

11. Судовая

12. Кантрольная

13. Нагляда (у нас звычайна пракуратура)

14. Ідэалагічная

15. Адукацыйная

16. Культурная

17. Выхаваўчая

18. Аховы здароўя

Функцыі залежаць ад наступных фактараў і могуць змяняцца з цягам часу:

А) знешнія і ўнутраныя выклікі

Б) памер дзяржавы і яе сучаснае становішча

В) сацыяльны, рэлігійны і іншы склад насельніцтва

Г) месца дзяржавы ў сусветным падзеле працы

Дзяржаўны апарат. Дзяржаўны апарат – гэта сукупнасць органаў, якія ажыццяўляюць выкананне дзяржаўных функцый і ўлады.

Дзяржаўны апарат трэба адрозніваць ад дзяржаўнага механізма. Апарат выконвае функцыі ўлады, амеханізм, як больш складаная катэгорыя, ўключае таксама прадпрыемствы і ўстановы, праз якія рэалізуюцца дзяржаўныя функцыі. У дзяржаўны механізм уключаюцца армія, разведка, спецслужбы. Гэта сістэма сувязі і электраэнэргіі, сістэма транспарту, адукацыі і аховы здароўя.

Дзяржаўны апарат і дзяржаўны механізм маюць аднолькавую структуру, якая залежыць і абумоўлена функцыямі дзяржавы. Дзяржаўны апарат складаецца з:

1. Дзяржаўны орган і спецыялізаваны суб’ект, які выконвае дзяржаўныя функцыі. Знешне дзяржаўны органт існуе ў выглядзе юрыдычнай асобы.

2. Службовая асоба - асоба, якая з’яўляецца часткай дзяржаўнага апарата і выконвае дзяржаўныя функцыі ад свайго імя.

3. Дзяржаўны служачы – любы супрацоўнік дзяржаўнага апарату.

4. Дзяржаўныя ўстановы

Адносіны па замяшчэнню пасад у апараце і выкананню дзяржаўнай службы ў якасці прафесіі рэгулююцца Законам “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцэ Беларусь”.

Дзяржаўная служба – прафесійная дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў межах рэалізаваных функцый.

Дзяржаўная служба ажыццяўляецца па наступных прынцыпах:

1) Абарона праў, свабод і законных інтарэсаў асобы, забеспячэнне сацыяльнай справядліасці

2) Законнасць

3) Прафесіяналізм

4) Свабода доступа да дзяржаўнай службы для грамадзян

5) Пэўныя прывілеі і абмежаванні (забарона займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, магчымасць ажыццяўлення толькі навуковай, выкладчыскай або мастацкай дзейнасцю).

6) Дзяржаўная кампетэнтнасць

Канцэпцыі пабудовы дзяржаўнага апарата. Існуюць 2 канцэпцыі:

1. Канцэпцыя адзінства ўлады

2. Канцэпцыя падзелу ўлады

Прыхільнікі першай канцэпцыі лічаць, што ўлада паходзіць з адзінай крыніцы, якой усе іншыя органы падсправаздачны.

Прыхільнікі другой канцэпцыі лічаць, што ўлада павінна быць падзелена паміж рознымі органамі, якія не павінны імкнуцца да дэспатызму.

Падзел можа быць як падзел дзяржаўных функцый, так і падзел дзяржаўных органаў.

Любы дзяржаўны апарат заўсёды будуецца па прынцыпу падзелу функцый і ўмяшанне органаў у кампітэнцую іншых органаў недапускальна.

Паралельна з падзелам улады иснуе прынцып стрымак и супрацьваг, які не столькі падзяляе органы, колькі ставіць іх у пэўную залежнасць. Зараз прынцып падзелу ўлады выступае:

1) Вектар пабудовы дзяржаўнага апарата

2) Палітычная катэгорыя

Упершыню прынцып падзелу ўлады быў апісан Дж. Локкам.

Дж. Локк выдзяляе заканадаўчую ўладу, якая выцякае з улады народа і належыць парламенту; выканаўчую ўладу, якая належыць каралю і выцякае з Боскай літасці ( сюды ж уключаюцца і суды); федэратыўная ўлада.

Класічны падыход да падзелу ўлады стварыл Мантэск’е, які падзяляе ўладу на заканадаўчую, судовую і выканаўчую. Гэты падзел ажыццяўляецца ў межах канстытуцыйнай манархіі.

Мантэск’е ўпершыню кажа пра незалежнасць судовай улады ад адміністрацыі, неабходнасці пажыццёвага прызначэння суддзяў і іх высокага матэр’яльнага забеспячэння.

Канцэпцыя стрымак і супрацьваг была створана ў ЗША, яна акцэнтуе ўвагу на формы ўзаемадзеяння і ўплыў розных органаў.

Канцэпцыя падзелу ўлады залежыць ад гістарычных умоў развіцця дзяржавы і не абмяжоўваецца толькі трыма галінамі.

Б. Канстан выдзяляе наступныя галіны ўлады:

1) Глава дзяржавы, асоба, якая адлюстроўвае адзінства дзяржавы, ажыццяўляе каардынацыю дзяржаўных органаў, ажыццяўляе канчатковае вырашэнне спрэчных пытанняў.

2) Заканадаўчая ўлада, якая падзяляецца на 2 палаты: ніжняя (выбіраецца на прамых падставах), верхняя (палата пэраў, сенат), якая прызначаецца па ўскосным выбарам або па прамому прызначэнню главы дзяржавы. Сенат мае кантралюючую функцыю ў дачыненні да ніжняй палаты.

3) Выканаўчая ўлада. Яна можа належыць як главе дзяржавы, так і асобнаму ўраду. Яна ажыццяўляе выкананне законаў і рэальнае кіраванне дзяржавай.

4) судовая ўлада

5) мясцовае кіраванне і самакіраванне

У РБ акрамя вышэй пералічаных галін выдзяляецца кантрольна-наглядная галіна ўлады (пракуратура і камітэт дзяржаўнага кантролю).

Структура дзяржаўнага апарата ў РБ. У Рб існуюць наступныя дзяржаўныя органы і службовыя асобы:

1. Прэзідэнт. Гарант канстытуцыі, глава дзяржавы, ажыццяўляе актыўную ролю ў кіраванні дзяржавай. Яму належаць пэўныя паўнамоцтвы ў галіне выканаўчай улады, заканадаўчай улады. Дзейнасць Прэзідэнта забяспечваецца яго адміністрацыяй, а таксама іншымі органамі: кіраванне справамі Прэзідэнта, нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў, нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, інстэтут сацыяльна-прававых даследванняў, пры Прэзіденце створаны Савет Бяспекі, Прэзідэнт – галоўнакамандуючы ўзброенымі вайскамі.

2. Парламент. Ажыццяўляе заканадаўчую ўладу і складаецца з двух палат:

Ніжняя фарміруецца праз прамыя выбары і прымае законы;

Верхняя праз ускосныя і яе роля – гэта ўдзел у закоадаўчай дзейнасці і прызначэнні вышэйшых службовых асоб.

3. Выканаўчая ўлада ў РБ ажыццяўляецца Прэзідэнтам і Урадам. Ураду падпарадкоўваюцца рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання (звычайна міністэрствы і дзяржаўныя камітэты).

4. Судовая ўлада. Кодэкс аб судовым уладкаванні і статусе суддзяў. 3 судовых сістэмы:

1) Канстытуцыйны суд.

А) праверка НПА на канстытуцыйнасць

Б) папярэдні канстытуцыйны кантроль праектаў законаў.

Ажыццяўленне правасуддзя па пэўных справах выконваюць агульныя і гаспадарчыя суды. Да кампетэнцыі агульных судоў адносіцца:

Разгляд усіх крымінальных, адміністратыўных спраў, іншых спраў, дзе адзін з бакоў з’яўляецца грамадзянінам.

Гаспадарчыя суды разглядаюць справы, якія выцякаюць з эканомікі і з звязаных з ёю адносінаў.

Структура агульных судоў: Вярхоўны суд, які складаецца з прэзідыума і судовых калегій (выдзяляюць калегію па грамадскіх справах, па крымінальных справах, патэнтную калегію, ваенную калегію).

Другі ўзровень: абласныя, Мінскі гарадскі суд. На правах абласнога суда існуе беларускі ваенны суд.

Суды раённыя, суды гарадскія, суды раёнаў у гарадах.

Гаспадарчыя суды маюць наступную сістэму:

Пленум, прэзідыум, калегіі суддзяў. Абласныя суды.

У Беларусі таксама існуе міжнародны арбітражны суд пры гандлёва-прамысловай палаце.

Кантрольна-наглядную функцыю ажыццяўляюць: Камітэт дзяржаўнага кантролю, які ажыццяўляе кантроль за выкананнем фінансавай дысцыпліны, выкананнем бюджэта, за распараджэннем дзяржаўнай маёмасцю. Нагляд за выкананнем законаў у розных сферах выконвае пракуратура (вядзе папярэдняе следства па найбольш складаных справах, наглядае за выкананнем законаў у розных сферах, наглядае за законнасцю судовых рашэнняў, падтрыманне абвінавачвання ў судзе, нагляд за выкананнем законаў у месцах зняволення). Структура:

1. Генеральная пракуратура

2. Абласныя, Мінская гарадская і прыроўненыя да іх пракуратуры

3. Гарадоў і раёнаў у гарадах і прыроўненыя да іх пракуратуры

Мясцовае кіраванне і самакіраванне. Мясцовае самакіраванне ажыццяўляецца саветамі абласнога, гарадскога, раённага, пасялковага і сельскага ўзройня.

Мясцовае кіраванне ажыццяўляецца выканаўчымі камітэтамі розных узроўняў і адміністрацыямі раёнаў у гарадах.

У Беларусі таксама могуць стварацца іншыя органы тэрэтарыяльнага самакіравання. Пры рэалізацыі функцый дзяржавы трэба ўлічваць узровень дзяржавы і грамадскіх інтарэсаў. Органы мясцовага кіравання і самакіравання адказваюць за развіццё пэўнай тэрэторыі і павінны ўзаемадзейнічаць з вышэйшымі дзяржаўнымі органамі.

Дзяржаўны апарат не з’яўляецца нязменнай структурай, яго трансфармацыя залежыць ад сацыяльных, эканамічных, палітычных і іншых зменаў.

 

Асновы тэорыі прававой дзяржавы

1. Паняцце і прыкметы прававой дзяржавы

2. Развіццё прадстаўленняў аб прававой дзяржаве

3. Суадносіны дзяржавы і грамадскай супольнасці

4. Праблемы пабудовы прававой дзяржавы у РБ

Прававая дзяржава – сучасная палітыка-прававая канцэпцыя, якая адлюстроўвае ўяўленні аб належнай форме ўзаемадзеяння дзяржавы і чалавека.

Прыкметы прававой дзяржавы:

- Абарона праў і свабод чалавека

- Падзел улады

- Прыярытэт прынцыпаў міжнароднага права

- Магчымасць абскарджання рашэння дзяржаўнага органа

- Наяўнасць рыначнай эканомікі і грамадскай супольнасці

- Наяўнасць палітычнай сферы ўзаемадзеяння грамадзян з дзяржавай

- Сацыяльная накіраванасць

- Верхавенства закона

Прававая дзяржава ўзнікае ў ўзаемадзеянні з грамадскай супольнасцю, разглядаецца канстытуцыйная сістэма права і палітычныя інстытуты, якія рэальна забяспечваюць правы народа.

Прававая дзяржава – складаная канцэпцыя, якая ўключае ў сябе светапоглядныя асновы, філасофскія, ідэалагічныя і іншыя.

Існуе другое стаўленне да гэтай канцэпцыі:

1. Выкарыстанне ў рэальным дзяржаўным будаўніцтве

2. сродак палітычнага ціска

У прававой дзяржаве трэба выдзеляць фармацыйны і змястоўны кампаненты.

Фармацыйны кампанент – замацаванне прававых прынцыпаў, норм у практыцы і заканадаўстве.

Кельзэн ставрае канцэпцыю канстытуцыйнага суда (нарматівізм).

Змястоўны кампанент акцэнтуе ўвагу на мэтах дзяржавы на стаўленне дзяржавы да інтарэсаў чалавека.

Прававая дзяржава павінна разглядаць чалавека ў якасці вышэйшай каштоўнасці.

На працягу развіцця грамадства існуюць розныя канцэпцыі аб ідэальнай дзяржаве і кожны народ робіць свае акцэнты пры выбары ідэала.

Прыярытэт права больш характэран для Западу, дзе права не залежыць ад асобы кіраўніка.

Усход – прыярэтэт харызматычным лідэрам і асабістым якасцям пэўных людзей.

Пачынальнік канцэпцыі прававой дзяржавы – Платон.

Платон і Арыстоцель акрамя прававога закона акцэнтуюць увагу на складаным дзяржаўным механізме, які можа забяспечыць улік усіх грамадскіх думак.

Рым акцэнтуе ўвагу на прыярытэт права ў рэгуляванні грамадскіх адносін.

Старажытны Усход разглядае права не як самастойную катэгорыю, а як праяву вышэйшых форм арганізацыі соцыума. Закон мае дакладнае і абсалютнае значэнні. Змест закона вызначаецца дамінуючай рэлігіяй.

Змястоўна прававая дзяржава ўзнікае ў Візантыі падчас вызначэння неабходных суадносінаў паміж царквой і дзяржавай.

Прававая дзяржава і грамадзянская супольнасць – гэта калькі з тэрмінаў “імперыя” і “царква”.

Прававая дзяржава ўзнікае з хрысціянскага прынцыпа падзелу існавання чалавека на сакральнае і свецкае.

Канцэпцыя прававой дзяржавы ўключае наступныя праблемы, якія выцякаюць з канцэпцыі праў асобы:

1. Хто разглядаецца ў якасці чалавека?

2. Хто павінен абараняць правы і інтарэсы чалавека?

3. Хто з’яўляецца галоўным парушальнікам праў і свабод чалавека?

Прававой дзяржавай можна назваць толькі тую, якая абмяжоўвае сябе праз светапогляд у рэгуляванні грамадскага жыцця.

Прававая дзяржава прызнае чалавека вобразам і падабенсвам Бога.

Хрысціянства пакідае за чалавекам пэўную аўтаномную сферу, куды дзяржава не мае магчымасці ўмяшацца.

У межах канцэпцыі прававой дзяржавы свабоды чалавека – пэўныя юрыдычныя гарантыі яго аўтаноміі, яго свабоднай волі.

Візантыя прапаноўвае формы ўзаемадзеяння дзяржавы і царквы праз 4 прыслоўя: незлітна, непадзельна, непревращено, несоедінімо.

Прававая дзяржава і грамадзянская супольнасць ахопліваюць адных і тых жа людзей, якія жывуць на пэшнай тэрэторыі; яны маюць розную функцыянальную накіраванасць; яны не могуць знікнуць або замяніць сабою адзін аднаго; паміж імі павінна быць пэўная форма ўзаемадзеяння. Існуе таксама супрацьпастаўленне: народ і дзяржава, грамадзянская супольнасць і дзяржава.

Дзяржава ёсць праекцыя з народа, якая ажыццяўляе сацыяльнае кіраванне і якая прадстаўляе народ. І дзяржава, і грамадзянская супольнасць маюць розныя, часам супрацьлеглыя інтарэсы, якія павінны быць сбалансаваны.

Візантыя вызначае мэты развіцця дзяржавы імкненнем да дасягнення рэлігійных каштоўнасцей. Права неабходны, але другасны элемент.

Рэанімацыя канцэпцыі прававой дзяржавы ўзнікае ў Заходня Еўропе падчас Рэфармацыі і звязана з:

- падзеннем ролі царквы ў грамадстве

- змяненне сацыяльных і чалавечых прыярытэтаў з нябесных на зямныя

Прававая дзяржава звязваецца зналежнай арганізацыяй сацыяльнага кіравання і прызнаннем натуральных правоў асобы.

Права разглядаецца як неад’емная частка дзяржавы. Акцэнт на права робяць найбольш заіожная частка 3-га саслоўя.

Узнікненне прававой дзяржавы звязваецца асабістымі і палітычнымі правамі.

Развіццё абсалютнай дзяржавы 1) павышае ролю права 2) прыводзяіць да атаесамлення права і дзяржаўнага праізволу.

Дзярдава, якая не прызнае ідэй натуральнага права, лічыцца тэраніяй.

Прававая дзяржава ў сучасным сэнсе ўзнікае ў XIX ст, у сэнсе таго, што дзяржава павінна быць звязана сваімі законамі.

Манархія не была заўсёды абсалютнай, яна абмяжоўвалася не столькі пісаным правам, сколькі традыцыямі.

Рэспубліканцы не прытрымліваліся гэтых традыцый, а таксама свайго права.

Законы з’яўляюцца абавязковымі як для грамадзян, так і для дзяржаўных службоўцаў.

У ХІХ ст. правая дзяржава звязваецца з прызнаннем праў і свабод чалавека, роўнасцю перад законам, прызнаннем грамадзянскіх і палітычных праў, наяўнасці палітычнай сістэмы падзелу ўлады. Прававая дзяржава ў гэты перыяд не забяспечвае сацыяльнай справядлівасці. Канцэпцыя прававой дзяржавы акцэнтуе ўвагу на свабоду індэвідаў выбіраць палітычную ўладу, пры гэтым не акцэнтуе ўвагу на забеспячэнні сацыяльнай справядлівасці.

ХХ ст. параджае канцэпцыю сацыяльная дзяржавы, якая змагаецца з сацыяльнымі канфліктамі. Сацыялшьная дзяржава ўзнікае як антыпод прававой дзяржаве. Сацыяльная дзяржава ўзнікае ў межах камуністычных і аўтарэтарных рэжымаў.

Пасля Другой сусветнай вайны пад уплывам сацыяльна-дэмакратычнага прынцыпа “усеагульнага дабрабыту”; дзе дзяржава ўмешваецца ў эканоміку і падтрымлівае неабходныя класы і групы насельніцтва.

У сучаснасці канцэпцыя прававой дзяржавы ўключае канцэпцыю сацыяльнай дзяржавы і спрабуе быць больш эфектыўнай у сацыяльным і грамадскім кіраванні.

Кожнае права чалавека сае сваю каштоўнасць і грамадскае вымярэнне. Адсутнасць фінансавання перашкаджае ў рэалізацыі гэтых праў.

Неад’емным элементам прававой дзяржавы з’яўляецца ўяўленні аб грамадзянскай супольнасці – саюз абосукупнасць свабодных грамадзян, якія з’яўляюцца раўнапраўнымі і свабоднымі і ўступаюць паміж сабой у эканамічныя, палітычныя і іншыя сувязі. Грамадзянская супольнасць – гэта сацыяльна-эканамічная аснова для прававой дзяржавы. У грамадзянскай супольнасці адбываецца супрацьпастаўленне той сферы, дзе грамадзяне роўныя паміж сабой, дзе яны свабодныя ўступаць у адносіны і сферы татальнага кантролю дзяржавы і аўтарэтарнага падпарадкавання дзяржаве. Грамадзянская супольнасць ведае ўладу, але гэтая ўлада ідзе знізу і выражаецца ў функцыянаванні грамадскіх аб’яднанняў і самакіраванні. Улада з’яўляецца выбарнай і незаўсёды прафесіянальнай. Адносіны ў грамадзянскай супольнасці маюць больш дагаварны і кансэнсуальны характар. Грамадзянская супольнасць мае як актыўную, так і пасіўную супольнасць. Да актыўнай адносіцца эканамічная і палітычная. Звычайна грамадзянская супольнасць атаесамляецца толькі з палітычнай і эканамічнай. Грамадзянская супольнасць - пасіўныя стэрэатыпы паводзінаў, якія адлюстроўваюць нацыянальную і іншыя індыфікацыі. Грамадзянская супольнасць складаецца з гаварлівай меньшасці і маўклівай большасці. Большасць – пэўны канцэнсус адносна развіцця дзяржавы, адносна асноўных форм дзяржаўнай улады, каштоўнаснай іерархіі. Грамадзянская супольнасць складаецца не толькі з індывідуальных грамадзян, але і з калектыўных суб’ектаў ( царква і рэлігійная канфесія, прафесійныя саюзы і грамадскія аб’яднанні). Кожны з калектыўных суб’ектаў сваім чынам аб’ядноўвае людзей, фармалізуе іх інтарэсы і каштоўнасці. Грамадзянская супольнасць не можа існаваць без дзяржавы, якая адлюстроўвае яе персаніфікацыю грамадскай супольнасці як усяго насельніцтва дзяржавы. Народ: эліта і ўсе іншыя. Грамадзянская супольнасць складаецца з актыўных і пасіўных элементаў. Актыўныя больш актыўна ўдасканальваюць сацыяльны інтарэсы, а пасіўныя згаджаюцца або не згаджаюца з гэтым выражэніем і адлюстроўваюуь сацыяльныя каштоўнасці. Грамадзянская супольнасць рэгулюе свае адносіны на падставе парва і патрабуе ад дзяржавы забеспячэння яго вяршынства. Праз права вызначаюцца адносіны паміж публічнай уладай і элементамі грамадзянскай супольнасці, вызначаюцца сферы і метады ўплыву грамадзянскай супольнасці на дзяржаву. Устойлівасць грамадзянскай супольнасці залежыць ад аўтаномнасці яе членаў, асновай якой з’яўляецца ўласнасць.

Прававая джзяржава – гэта складаная з’ява, якая можа разглядацца як светапоглядная, ідэалагічная, палітычная дактрына. Кожная з гэтых праяў можа канфліктаваць з іншай. Канцэпцыя прававой дзяржавы – гэта вынік развіцця Заходняй цывілізацыі, якая дэперсаніфіцырывала ўладу.

На ўзроўне светапогляда прававая дзяржава дазваляе чалавеку мець метафізічную аўтаномнасць ад чалавека і калектыва. Права на чалавечую годнасць з’яўляецца асновай цывілізацыі.

Канстытуцыйны ўзровень: замацаванне ідэй прававой дзяржаўнасці ў Канстытуцыі (роўнасць людзей перад законам, узаемная адказнасуь грамадства і дзяржавы, вярнынства права, магчымасць фарміравання дзяржаўных органаў грамадствам, падзел улады, празрыстасць дзяржаўнага кіравання, магчымачць абскарджання дзеянняў дзяржавы.

Юрыдычны ўзровень: наяўнасць юрыдычных і працэсуальных механізмаў, якія дэталізуюць асноўныя прынцыпы прававой дзяржавы.

Пабудова прававой дзяржавы мае пэўныя этапы; прахаджэнне пэўнага этапу патрабуе пэўнага часу і з’яўляецца паслядоўным:

1. Наяўнасць уўяленняў аб прававой дзяржаве і светапоглядзе

2. Наяўнасць палітычных і грамадскіх рухаў, якія выкарыстоўваюць ідэі прававой дзяржавы ў сваіх лозунгах

3. Шырокае грамадскае прызнанне ідэй прававой дзяржавы

4. Замацаванне ідэй прававой дзяржавы ў Канстытуцыі і праграмных ідэалагічных дакументах дзяржавы

Прававая дзяржава павінна закранаць:

- адказнасць грамадзян за сваю дзяржаву і адказнаць дзяржавы за савіх грамадзян

- пазітыўную палітычную дзейнасць, накіраваную на вырашэнне сацыяльных супярэчнасцяў і ўзмацненне дзяржавы

- наяўнасць эканамічнай базы, якая забяспечвае сацыяльны дабрабыт і падтрымку бедных слаёў насельніцтва

- эфектыўнае размеркаванне абавязкаў паміж грамадствам і дзяржавай

Прававая дзяржава павінна стварацца у адпаведны час і забяспечваць надзейную бяспеку грамадства.

 

 


Дата добавления: 2022-01-22; просмотров: 21; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!