Правасвядомасць і прававая культура



1. Паняцце і структура правасвядомасці

2. Паняцце і структура прававой культуры

3. Прававое выхаванне і адукацыя

Правасвядомасць – складаны рэгулятыйны феномен, які праз сферу свядомасці рэгламентуе грамадскія адносіны ў публічнай сферы.

Правасвядомасць – форма псіхічнага і ментальнага адлюстравання прававых феноменаў.

Правасвядомасць – форма грамадскай свядомасці, форма асэнсавання знешніх праяў права.

Праз правасвядомасць пэная норма звязваецца з паводзінамі пэнага суб’екта.

Чалавек рацыянальна збіраецца выконваць або невыконваць норму.

Прававая свядомасць звязвае норму з паводзінамі і адлюстроўвае ўнутраныя матывы і мэты індывіда, на якія ўплывае ўвесь комплекс сацыяльнага рэгулявання.

У праве існуе фенамен злоўжывання правам, калі індывід выкарыстоўвае права з мэтай нанясення шкоды іншым суб’ектам.

Правасвядомасць фактычна выступае самастойным рэгулятыйным элементам, які існуе адначасова з сістэмай норм і фактычна вызначае належныя або неналежныя спосабы рэалізацыі права.

Правасвядомасць з аднаго боку ўзнікае на падставе адзнакі дзеючай прававой сістэмы ( кваліфікуе права як адпаведнае або неадпаведнае); з другога боку – гэта сапраўдны самастойны сацыяльны рэгулятар, які трансфармуе ці аб’ядноўвае праявы ўсіх сацыяльных рэгулятараў ва ўсіх публічных сферах. Правасвядомасць мае фактары:

- агульнасацыяльныя

- нацыянальныя

- рэлігійныя

- класавыя

- геграфічныя

- прафесійныя

Структура правасвядомасці, якая падзяляецца на віды і ўзроўні.

Па ўзроўню тэарэтычнага асэнсавання падзяляюць:

- навукова-тэрэтычная (дактрынальная)

- прафесійная

- звычайная (эмперычная)

Па колькасці носьбітаў:

- індывідуальная

- калектыўная

- сацыяльная

Таксама выдзяляюць высокі, сярэдні і нізкі ўзроўні правасвядомасці.

Выдзяляюць прававую дакртыну, ідэалогію і псіхалогію.

Вельмі часта правасвядомасць звязваюць з сумленным выкарыстаннем права ў знешняй жызні, з прызнаннем яго сацыяльнай каштоўнасці і значнасці.

Прафесійная правасвядомасць звязана з 2 аспектамі:

1) актыўнае або пасіўнае карыстанне правам

2) адпаведнасць ідэалам дабра і справядлівасці

Прававая псіхалогія – сукупнасць сітуатыўных, імперычных уяўленняў аб праве, якія ўзнікаюць у працэсе сацыяльнага ўзаемадзеяння. Прававая псіхалогія вельмі цесна звязана з маральна-рэлігійнымі якасцямі.

Прававая ідэалогія - сукупнасць тэарэтычных, рацыянальных поглядаў на права, на яго месца ў грамадстве і г.д.

Прафесійная правасвядомасць – правасвядомасць людзей, якія прафесійна выкарыстоўваюць права. Гэта правасвядомасць залежыць ад пэўнай прафесіі і мае свае супярэчлівыя накірункі.

Прававая свядомасць – катэгорыя,адлюстроўваючая стаўленне чалавека да права. Правасвядомасць уключае прызнанне годнасці, праў і свабод чалавека; прызнанне права на ўласнасць і вынікі працы, сацыяльную адказнасць чалавека за жыццё грамадства.

Ільін атаесамляе правасвядомасць з сумленнем і лічыць, што правасвядомасць звязвае духоўныя каштоўнасці і сацыяльныя паводзіны індывіда.

Аўтаномнасць чалавека ад грамадства патрабуе паэных гарантый на ўласнасць чалавека і на вынікі сваёй працы.

Правасвядомасць можа быць станоўчай і хворай (дэфармаванае ўяшленне аб праве).

Правасвядомасць як сацыяльны фенамен мае пэўнае месца і пэўную ролю ў соцыуме, правасвядомасць павінна адлюстроўваць гэту ролю, не перавышаючы і не зніжаючы яе.

Дэфармацыя правасвядомасці бывае 2-х відаў: прававы нігілізм і прававы ідэалізм. Прававы нігілізм выступае ў 2-х формах:

А) адмаўленне станоўчай ролі права, яго станоўчых каштоўнасцей у сацыяльным рэгуляванні

Б) сумленнае парушэнне норм права, ігнараванне любога прымуса.

Прававы ідэалізм – наданне праву той ролі, якую яно не можа выканаць. Адбываецца перавышэнне ролі права ў сацыяльным рэгуляванні.

Правасвядомасць выконвае функцыі:

§ рэгулятыўная

§ азначальная

§ інфармацыйная

§ пазнавальная

§ выхаваўчая

Прававая культура. Прававая культура – шматбаковы тэрмін, які выражае:

¨ форму культуры ў прававой сферы

¨ належныя стэрэатыпы па выкарыстанню права

¨ якасць выкарыстання права

Культура – пэўныя знешнія і ўнутраныя мадэлі паводзінаў, адпавядаючыя або неадпавядаючыя пэўным эталонам.

Прававая культура вызначае тыя пазіцыі, праз якія вызначаюць месца права ў сістэме сацыяльнага рэгулявання, само стаўленне да права. Прававая культура – псіхалагічнае стаўленне людзей да права, тыя мадэлі паводзінаў, якія псіхалагічна прызнаюцца належнымі.

Правая культура можа быць высокай і нізкай. Нізкая характарэзуецца адмаўленнем ролі права ў сацыяльным рэгуляванні, або выкарыстанне права толькі ў выгадных для асобы выпадках. Высокі – прызнанне належнага за правам месца ў сацыяльным рэгуляванні, прызнанне права як сродка вырашэння сацыяльных канфліктаў.

 

 

Крыніцы права

Да прававога звычыя блізкі нормы прававога абыкнавенія.

Юрыдычная сіла крыніц права ў РБ прыроўнена да юрыдычнай сілы адпаведных нарматыўных актаў. Юрыдычная сіла міжнародных дамоў вызначаецца статусам органа, які яго ратыфікаваў.

Юрыдычная практыка ў Беларусі выражаецца ў форме актаў Канстытуцыйнага суда і пастаноў пленума Вышэйшага гаспадарчага і Вярхоўнага судоў, а таксама ў актах генеральнага пракурора. У гэтым выпадку НПА вызначае форму выражэння нормы.

Юрыдычная практыка ўплывае на праватворчасць і з’яўляецца субсідыарнай крыніцай права. Юрыдычная сіла і статус актаў Канстытуцыйнага суда мае свае асаблівасці. Юрыдычная дактрына выкарыстоўваецца ў якасці субсідыарнай крыніцы і актыўна выкарыстоўваецца ў працэсе праватворчасці. Кожная крыніца мае свае межы і формы ўплыва.

Нарматыўныя прававыя акты – афіцыйная форма рашэння адпаведнага дзяржаўнага органа. Прававыя акты: нарматыўныя і ненарматыўныя (індывідуальныя).

Нарматыўныя ўтрымліваюць абстрактную норму права і распаўсюджваюцца на неабмежаваную колькасць асоб. Індывідуальныя акты тычацца пэўных асоб ў пэўных сітуацыях.

Мэтай прававога рэгулявання з’яўляецца або належныя паводзіны з боку нарматыўнага акта, або замацаванне за пэўнай асобай пэўных праў і абавязкаў, якія ўзнікаюць на падставе НПА.

У Рб выкарыстоўваюцца наступныя віды НПА:

1) Канстытуцыя. Мае палітыка-ідэалагічнае значэнне, яна замацоўвае асновы палітычнай, эканамічнай і іншага жыцця Беларусі. Нормы Канстытуцыі адлюстроўваюць палітычныя ўяўленні і з’яўляюцца вектарам развіцця прававой сістэмы.

2) Рашэнне рэферэндума. Рэферэндум можа мець сілу Канстытуцыі, або іншага акта, які змяняецца праз рэферэндум.

3) Закон. НПА, які прымаецца Парламентам па пэўнай складанай працэдуры і рэгулюе найбольш значныя грамадскія адносіны. Закон павінен адпавядаць якасцям эфектыўнасці і стабільнасці. Законы прымаюцца 2/3 галасоў ад складу палат парламента і маюць больш высокую юрыдычную сілу, чым іншыя НА, яны маюць больш палітычны характар. Выдзеляюць віды законаў:

· Канстытуцыйны

· Праграмны

· Арганічны

· Кодэкс – закон, які поўна і сітэмна рэгулюе адпаведную сферу грамадскіх адносін. Звычайна наяўнасць яго сведчыць аб фарміраванні адпаведнай галіны права. Згодна дактрыне кодэкс павінен мець больш высокую сілу, чым іншыя ў галіне. На практыцы гэта не заўсёды выконваецца. З аднаго боку, месца кодэкса вызначаецца адпаведнай галіной права, у некаторых галінах палажэнне кодэкса дэталізуецца іншымі НПА. У пэных галінах кодэкс не можа быць прыняты. У Рб прымаецца асобы статус толькі за грамадзянскім кодэксам, які мае больш высокую юрыдычную сілу ў адносінах да актаў і кодэксаў, якія ўтрымліваюць нормы грамадзянскага права. Кадыфікаваны акт можа існаваць у наступных відах:

¨ Палажэнне

¨ Правілы

¨ Рэгламент

¨ Інструкцыя

¨ Статут

Кодэксы могуць выдавацца па дыгестнай і пандэктнай сістэмах. Дыгестны прынцып прадугледжвае наяўнасць Агульнай і Асаблівай частак. Пандэктны сведчыць аб больш навуковай распрацоўке.

4) Бягучы закон прымаецца для рэгулявання адпаведных грамадскіх адносін

5) Закон аб дэлегіраванні Презідэнту паўнамоцтваў на выданне дэкрэтаў

Указ прэзідэнта – гэта НПА, які выдаецца Прэзідэнтам у межах яго кампітэнцыі. Віды:

1. Дэрыктыва (указ Прэзідэнта, які носіць палітычна-праграмны характар)

2. Указ, які выдаецца на падставе закона

3. Указ, які выдаецца на падставе Канстытуцыі

Дэкрэт Прэзідэнта РБ – гэта экстраардынарны НА, які мае сілу закона і прымаецца Прэзідэнтам у выпадку асобай неабходнасці. Бываюць дэлегіраванымі на падставе закона, часовыя.

Распараджэнне прэзідэнта РБ

Пастанова Урада РБ

Пастановы і загады рэспубліканскіх органаў дзряржаўнага кіравання, Нацыянальнаг банка, Канстытуцыйнага суда, пленумаў Вярхоўнага, Вышэйшага гаспадарчага судоў і генеральнага пракурора, акты органаў мясцовага кіравання і самакіравання.

Да ненарматыўных актаў адносяцца:

¨ судовыя пастановы

¨ акты пракуратуры

¨ акты органаў ЗАГС

¨ распараджэнне Прэм’ер-міністра

¨ распараджэнне Прэзідэнта, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам

Пэўныя акты носяць як нарматыўны, так і ненарматыўны характар (указ Прэзідэнта, пастанаўленні Урада, пастановы і загады рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, акты мясцовых органаў улады і кіравання). У некаторых выпадках у адном акце мы ўтрымліваем як нарматыўныя, так і ненарматыўныя прадпісанні.

Выключна нарматыўныя акты:

1) Канстытуцыя

2) Заключэнні Канстытуцыйнага суда

3) Рашэнні рэферэндумаў

4) Законы і дэкрэты Прэзідэнта

5) Кадіфікацыйныя акты – пэўныя нарматыўныя акты, якія сістэмна і поўна ўтрымліваюць нормы, якія рэгламентуюць пэўную сферу грамадскіх адносінаў. Іх віды:

- Кодэкс

- Палажэнне

- Правілы

- Інструкцыі

- Рэгламент (дакумент, які вызначае працэсы дзейнасці пэўнага органа)

- Статут (зацверджаны іншымі відамі НПА)

Заканадаўчыя акты:

Канстытуцыя, законы, дэкрэты і некаторыя ўказы. Ч. 3 арт. 137 Канстытуцыі: Закон мае прыярытэт над дэкрэтам і ўказам, калі паўнамоцтвы на выданне іх дадзены законам. Тлумачэне гэтай нормы можа прывесці да 2 вывадаў: 1) на выданне дэкрэта ці ўказа трэба заўсёды выдаваць санкцыю закона, ці дэкрэт будзе мець надзаконны характар 2) Канстытуцыя і Закон “Аб Прызідэнце” даюць агульнае дэлігіраванне Прэзідэнту права на выданне законаў

У РБ законы прымаюцца для рэгулявання найбольш значных грамадскіх адносінаў. Пры гэтым гэтыя адносіны могуць рэгулявацца толькі законам, яны павінны быць стабільнымі і аб’ектыўнымі.

Адносіны, якія ўваходзяць у сферу закона, могуць рэгулявацца дэкрэтамі як актамі, якія маюць сілу закона за пэўнымі выключэннямі. Дэкрэт мае 2 віда:

1. Дэкрэт, які выдаецца на падставе закона, мае падзаконны характар. Канстытуцыя вызначае адносіны, якія не могуць рэгулявацца гэтымі дэкрэтамі

2. Часовы дэкрэт, які ўяўляе сабой закадаўчы працэс наабарот. Прыняты па ініцыятыве Прэзідэнта акт накіроўваецца ў Парламент, які выказвае сваё меркаванне аб гэтым дэкрэце.

Праблемы пры выкарыстанні дэкрэтнага рэгулявання:

Дэкрэт – экстраардынарны прававы акт, які выдаецца ў выпадку асобай неабходнасці (іх не павінна быць шмат). Не вызначана працэдура рэагавання Парламента на часовыя дэкрэты. Не вызначаны тэрмін, калі Парламент павінен разглядаць іх. Не вызначаецца тэрмін, калі Прэзідэнт павінен прымаць дэкрэты, не вызначаны тэрмін, які патрэбен на распрацоўку дэкрэтаў. Памылкова вызначана мадэль адмены і змены дэкрэтаў.

Дэкрэт мае больш высокую юрыдычную сілу ў дачыненні да актаў, якія былі прыняты раней за яго. Часовыя дэкрэты магчыма разглядаць у якасці асобай формы нарматыўнай ініцыятывы – ініцыятывы прыняцця новага НПА.

Часовы дэкрэт мае комплексны характар, які дазваляе рэгуляваць яму пэўную сферу. Нормы дэкрэтаў павінны ўпісвацца ў існуючую сістэму права.

Часовыя дэкрэты могуць быць адменены:

I. Прэзідэнтам праз выданне сваіх актаў

II. Пры прызнанні неканстытуцыйнымі

 III. 2/3 членаў ад поўнага складу кожнай з палат Парламента

IV. Прыняццем тоеснага закона

У РБ не вызначаны суадносіны дэкрэта і кодэкса. У Беларусі недастаткова выпрацаван механізм экстраардынарнай нарматворчай дзейнасці.

У РБ указы могуць быць падзаконныя (выдавацца на падставе закона або прымацца ў сферы дзейнасці закона). Для рэгулявання неабходна наяўнасць комплекса суаднасімых з сабой нарматыўных актаў, якія ўлічваюць кампітэнцыю органаў, стабільнасць або нестабільнасць грамадскіх адносінаў, іх неабходнасць аператыўнай змены і г.д. Складаныя праблемы патрабуюць складаных рашэнняў. Указы маюць падзаконны характар, яны выдаюцца на падставе Канстытуцы. Гэтыя ўказы не могуць параўновацца з законам.

Нарматыўна-прававы дагавор. Адна з найбольш старажытных крыніц права, якая ўяўляе сабой пісьмовыя пагадненні, накіраваныя на вызначэнне агульнаабавязковых нормаў у публічнай сферы.

Індывідуалшьны дагавор – адносіцца да выключна пазначанага суб’екта.

Нарматыўны дагавор – абстрактныя нормы, якія распаўсюджваюць на неабмежаваную колькасць людзей. Віды нарматыўных дагавораў:

- Дамова з Богам

- Грамадзянскі дагавор або сацыяльны кантракт

- Федэрытыўны дагавор

- Дагавор аб грамадскай згодзе

- Дагавор аб размеры кампітэнцыі

- Пагадненні з царквой

- Тарыфнае пагадненне

- Калектыўны дагавор

- Міжнародныя дамовы

Адным з бакоў нарматыўнага дагавора звычайна выступае дзяржава. Дагавор дазваляе ўзгадняць пазіцыі дзяржавы і іншых публічных суб’ектаў.

Грамадская дамова – юрыдычная канструкцыя, дзякуючы якой ажыццяўляюцца выбары і змена ўлады. Г.зн., што грамадзяне дамаўляюцца паміж сабой аб формах і сродках рэалізацыі ўлады.

Федыратыўны дагавор – дагавор аб аб’яднанні дзяржавы ў федырацыю, або аб размеркванні паўнамоцтваў паміж федыратыўнымі цэнтрамі.

Пагадненне з царквой – спосап самаабмежавання улады дзяржавы на падставе базавых каштоўнасцяў, якіх прытрымліваецца большасць насельніцтва.

Пагадненне з царквой трэба адрозніваць ад кантардата – віда міжнароднай дамовы, якая заключаецца паміж Ватыканам і пэўнай дзяржавай аб статусе каталіцкай царквы.

1. Ватыкан – цэнтр каталіцкай царквы

2. Ватыкан – дзяржава

Каталіцкая царква зацікаўлена ў карэктным рэгуляванні каштоўнасна афарбаваных адносінаў (адукацыя, ахова здароўя, грамадская мараль, статус рэлігійных арганізацый як юрыдычных асоб, адносіны да помнікаў культуры, да сацыяльнай абароны насельніцтва і г.д.) У Беларусі 11 чэрвеня 2003 г. было падпісана пагадненне паміж Урадам і праваслаўнай царквой.

Пагадненне замацоўвае ўзаемныя правы і абавязкі дзяржавы і грамадства, іх накіраункі сумеснай дзейнасці.

Тарыфнае пагадненне - гэта дамова паміж Урадам, прафсаюзамі і арганізацыямі наймальнікаў аб памеры стаўкі першага тарыфнага разрада і ўмовах працы.

Калектыўны дагавор – разнавіднасць тарыфнага пагаднення, але ў межах пэўнай арганізацыі.

Юрыдычны прэцэдэнт і юрыдычная практыка. Юрыдычны прэцэдэнт – крыніца права, якая зараз больш выкарыстоўваецца ў англасаксонскай прававой сям’і і ўяўляе з сябе агульнаабавязковую норму, якая фарміруецца судом па абсалютна новай справе на падставе справядлівасці.

Юрыдычная практыка – дзейнасць кампетэнтных органаў па ўдасканаленню зместу норм, вырашэнні прабелаў і калізій. Нормы юрыдычнай практыкі ўдакладняюць і тлумачаць змест норм і пэўных азначальных катэгорый. Прэцэдэнт можа быць судовым и адміністратыўным.

Прэцэдэнт з’ўяляецца крыніцай права пры ўмовах: калі прэцэдэнт дапускаецца пэўнай прававой сітэмай (калі ён не дапускаецца, можна весці гаворку аб іншых фенаменах фарміравання нормы); адсутнасць рэгулявання пэўных спрэчных адносін; публікацыя прэцэдэнта пэўным спосабам; вынясенне рашэнняў на падставе агульных прынцыпаў права і справядлівасці.

Прэцэдэнт складаецца з 2-х частак:

1) Нарматыўная (тая норма, якую фарміруе суддзя ў якасці агульнаабавязковага правіла)

2) Рэзалютыўная частка (фарміруецца форма, а потым прынімаецца норма)

У РБ прэцэдэнт не існуе, але нормы, якія выпрацаваны практыкай маюць пэўную ступень агульнаабавязковасці і носяць субсідыарны характар. Правапрымяняльная практыка ў Беларусі прадстаўлена пастановамі пленума Вярхоўнага і Высшага гаспадарчага суда. Асобую ролю ў практыцы маюць акты Канстытуцыйнага суда, якія з аднаго боку выступаюць асобым відам нарматыўнага акта, з другога – формай выражэння юрыдычнай дактрыны.

 

Праватворчасць

1. Паняцце прававой творчасці

2. Суб’екты праватворчасці

3. Стадыі праватворчасці

4. Стадыі заканадаўчай творчасці

5. Удасканаленне заканадаўства. Сістэматызацыя

Праватворчасць –працэс, у межах якога кампетэнтныя суб’екты праз

Сутнасць праватворчасці залежыць ад формы праваразумення, што адлюстроўваецца ў:

Праватворчасць – актыўная дзейнасць дзяржавы па фарміраванню агульнабавязковых норм (канцэпцыя пазітывізма).

Праваўтварэнне – пашырэнне суб’ектаў стварэння права і адлюстроўвае іншых зацікаўленых суб’ектаў, якія ўплываюць на працэс прыняцця норм. Праваўтварэнне адлюстроўвае сацыялагічны падыход да праваразумення, права – тое, што прызнае грамадства.

Праваўтварэнне пачынае працэс складання права з самых ранніх стадый.

Праваўсталяванне – кампітэнтная дзейнасць органаў па вынаходжанні неабходнай нормы, найбольш адпавядаючай прынцыпам права (філасофскі падыход) і яё распрацоўку ў краінах, дзе дамінуе юрыдычны прэцэдэнт. Для характарыстыкі працэса стварэння права выкарыстоўваецца працэс норматворчасці, які мае 2 значэнні:

- Сінонім праватворчасці, які выкарыстоўваецца ў практычнай дзейнасці

- Акцэнт на форму і працэдуру ў супрацьвазе да зместа прававой творчасці

У некаторых выпадках праватворчасць і норматворчасць разглядаюцца як сінонімы.

Праватворчасць ахоплівае дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў, якія ствараюць нормы на падставе Канстытуцыі. Норматворчасць ахоплівае дзейнасць Урада і ніжэйшых органаў, якія прымаюць нормы, удакладняюць нормы права.

Спецяльным відам праватворчасці з’яшляецца законатворчасць – складаная дзейнасць па прыняццю законаў.

Фактары, уплываючыя на праватворчасць:

1. Юрыдычныя традыцыі

2. Эканамічныя

3. Палітычныя (недастатковае развіццё інстытутаў грамадскай супольнасці)

4. Культурныя

5. Прафесійныя і г.д.

Праватворчасць бывае наступных відаў:

1. Нормаўсталяванне – кампітэнтная дзейнасць дзяржавы па прыняццю НПА

2. Санкцыянаванне – зацвярджэнне дзяржавай нормаў, якія распрацаваны іншымі суб’ектамі.

3. Дэлегіраванне – пісьмовае даручэнне ніжэйшаму органу прыняць нарматыўны акт. Паўторнае дэлегіраванне не дапускаецца. Было б пажадана, каб вышэйшы орган контрасігнаваў тэкст акта, выражаючы сваю згоду або незгоду.

4. Эксперымент – прыняцце нарматыўнага акта з пэўным абмежаваннем па суб’ектах, аб’ектах, часу і тэрыторыі. Эксперыментальны акт накіраваны на вывучэнне прававога рэгулявання ў пэўнай сферы. Пасля заканчэння тэрміна акта адбываецца праверка сутнасці эксперымента і прынімаюцца змяненні прававога рэгулявання.

5. Стварэнне прававых прынцыпаў (адбываецца ліквідацыя прававых прабелаў і калізій у межах правыпрымяняльнай дзейнасці).

6. Заключэнне юрыдычных дагавораў. Праватворчасць залежыць ад дамінуючай у грамадстве сістэмы права і характэрэзуе працэсы фарміравання зместа і вызначэння юрыдычных прыкмет.

Праватворчы працэс рэгламентуецца канстытуцыяй РБ, законам Рб “Аб НПА”, указам Прэзідэнта “Аб мерах па ўдасканаленню нарматворчай дзейнасці”, законамі РБ, якія рэгламентуюць статус і дзейнасць дзяржаўнага апарату, рэгламенты і правілы, указ “Аб нацыянальным рэестре прававыых актаў”.

Суб’еты праватворчай дзейнасці – асобы калектыўныя і індывідуальныя, якія непасрэдна ініцыіруют, распрацоўваюць і прымаюць нормы права.

Віды суб’ектаў:

¨ Дзяржава ў асобе шматлікіх органаў

¨ Народ

¨ Кампітэнтныя дзяржаўныя органы

¨ Удзельнікі дагаварных адносін

Дзейнасць суб’ектаў праватворчасці забяспечваецца шматлікімі органамі, якія не прымаюць нарматыных актаў, але выконваюць асобныя стадыі норматворчага працэсу. Гэта: Адміністрацыя Прэзідэнта РБ (забяспечвае нарматворчую дзейнасць Прэзідэнта, каардынацыю норматворчага працэса, узаемадзеянне ад імя Прэзідэнта з іншымі дзяржаўнымі органамі), Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў (распрацоўка праектаў законаў і актаў главы дзяржавы, метадалагічнае і метадычнае забяспечанне дзейнасці, забеспячэнне планавай праватворчай дзейнасці, правядзенне даследванняў у галіне права, правядзенне юрыдычнай экспертызы), Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (вядзенне Нацыянальнага рэестра НПА, вядзенне эталоннага банка данныхі прававой інфармацыі, афіцыйнае апублікаванне НПА, вядзенне адзінага прававога класіфікатара), Міністэрства юсціцыі РБ (забеспячэнне норматворчай дзейнасці Урада, ажыццяўленне метадалагічнага кіраўніцтва норматворчай дзейнасці дзяржаўнага кіравання, праводзіць наступную экспертізу НПА, распрацоўвае канцэпцыі і планы норматворчай дзейнасці), Навукова-практычны цэнтр праблем даследвання злачыннасці пры Генеральнай пракуратуры РБ (аналіз судзебнай і следчай практыкі, правядзенне крыміналістычнай экспертызы праектаў законаў РБ).

Праватворчая дзейнасць выражаецца ў пэўных закончаных стадыях, у межах якіх дасягаецца пэўны прамежкавы вынік. Стадыйнасць дазваляе арганізаваць праватворчую дзейнасць належным чынам, ураўняць кампітэнцыю дзяржавы і іншых органаў. Стадыі могуць рэалізоўваюцца або паслядоўна, або адначасова. Стадыі могуць дзяліцца на больш дробныя элементы. Стадыі:

1. Норматворчая ініцыятыва – матэваваная прапанова аб прыняцці пэўнага НПА. Прапанова цягне абавязковае разгледжанне праекта акта ў нарматворчай дзейнасці. Відам норматворчай ініцыятывы з’яшляецца заканадаўчая ініцыятыва, якая належыць:

a) Прэзідэнту

b) Дэпутатам Парламента

c) Савет Міністраў

d) Народ

Нарматворчую ініцыятыву трэба адрозніваць ад норматворчай прапановы – прапановы любога суб’екта аб прыняцці або змены НПА.

2. Планаванне норматворчай дзейнасці – вызначэнне тэрмінаў і актаў, якія павінны быць распрацаваны. Выдзеляецца планаванне па відах Нпа, каротка і доўгатэрміновае. У РБ распаўсюджана планаванне законаў і актаў Урада і органаў дзяржаўнага кіравання на 1 год. Доўгатэрміновае планаванне ў РБ не рэалізуецца. У прадмет планавання можа ўваходзіць распрацоўка не толькі праекта акта, але і канцэпцыя найбольш значных законаў. Указ аб плане законапраектных работ выдаецца Прэзідэнтам і рыхтуецца НЦПД па прапановах зацікаўленых суб’ектаў. На яго падставе Урад выдае пастанову. У РБ планаванне законатворчай дзейнасці і заканадаўчая ініцыятыва звязаны. Распрацоўка законапраектаў, не ўключаных у план, як правіла, не дапускаецца.

3. Складанне праекта НПА. Ажыццяўляецца як нарматворчым органам, так і спецыяльным органам. Распрацоўка праекта ўключае:

I. Вывучэнне сутнасці праблем, адносін, прыцягненне практыкі і адпаведных даследванняў.

II. Вывучэнне ўсяго масіва нарматыўнага рэгулявання і складанне канцэпцыі нарматыўнага акта – дактрынальных палажэнняў і прынцыпаў, якія будуць рэгламентаваць пэўныя адносіны.

 III. Вызначэнне адпаведнага віда акта і вызначэнне яго структуры і асноўнага зместа

IV. Падрыхтоўка пераліку актаў, якія страцяць сваё значэнне або ў якія з іх трэба ўнесці змены і дапаўненні.

V. Узгадненне праекта акта з зацікаўленымі органамі

VI. Экспертыза праектаў НПА – кваліфікаваная прафесійная дзейнасць па вывучэнні тэкста праекта. У РБ існуюць:

- Юрыдычная (Канстытуцыйная) экспертыза – праверка тэкста акта на адпаведнасць заканадаўству (абавязковая працэдура ў РБ)

- Фінансавая экспертыза – колькасць выдаткаў, якіх патрабуе рэалізацыя пэўнага закона.

- Эканамічная

- Экалагічная

- Лінгвістычная – праверка праекта як тэкста на адпаведнасць граматычным і лексічным правілам (з’яўляецца агульнаабавязковай пры разглядзе праектаў законаў у Парламенце)

- Крыміналагічная – з’яўляецца абавязковай у дачыненні да законаў, якія рэгламентуюць фінансавую сферу. Вылучаюць фактары крыміналагічнай рызыкі. Экспертыза падзяляецца на папярэднюю і наступную і праводзіцца ў межах розных стадый. Экспертыза – кваліфікаваная адзнака, якая прэтэндуе на аб’ектыўнасць. Узгадненне – узгадненне інтарэсаў. Падрыхтаваны праект акта разам з дакументамі ўносіцца ў адпаведны орган, дзе разглядаецца па аднолькавай працэдуры. Нарматворчы орган можа:

Ö Прыняць

Ö Змяніць і дапрацаваць

Ö Вярнуць на дапрацоўку

Ö Адмовіць аб прыняцці, у тым ліку па прычыне немэтазгоднасці

Законатворчы працэс мае наступныя асаблівасці:

· Праект закона ўносіцца ў Палату Прадстаўнікоў

· Рыхтуецца адпаведнай камісіяй да чытання

· Праводзяцца адпаведныя экспертызы

· Узгадняецца тэкст праекта

· Прызначаецца дакладчык па праекту

У межах першага чытання ідзе галасаванне па канцэпцыі праекта. Пасля гэтага праект накіроўваецца на дапрацоўку або ў камісію Парламента або распрацоўку або адхіляецца. У межах другога чытання ідзе галасаванне па артыкулах і акт прымаецца цалкам. Прыняты заканадаўчы праект накіроўваецца ў Савет Рэспублікі, дзе ў адпаведнай камісіі рыхтуецца да чытання. Савет Рэспублікі адабрае або адхіляе законапраект. Пры адхіленні законапраекта ён вяртаецца ў Палату Прадстаўнікоў з заўвагамі. Палата Прадстаўнікоў можа згадзіцца з заўвагамі, а можа стварыць узгадняльную камісію.

Прэзідэнт мае права абвясціць законапраект тэрміновым, і ён будзе разгледжаны ў тэрмін 10 дзён. Прэзідэнт дае згоду на ўнясенне закона, калі той змяняе структуру дзяржаўных выдаткаў. Прэзідэнт інфармуееца аб усіх этапах прахаджэння закона.

Адобраны законапраект накіроўваецца Прэзідэнту на подпіс праз папярэдні канстытуцыйны кантроль, які ажыццяўляецца Канстытуцыйным судом. Прэзідэнт мае права падпісаць закон, падпісаць часткова, звярнуцца з заўвагамі.

4. Унясенне ў Нацыянальны рыестр прававых актаў

5. Уступленне ў сілу

6. Афіцыйнае апублікаванне

Прынцыпы праватворчай дзейнасці – асноўныя накірункі праватворчай дзейнасці. Бываюць навуковыя, легальныя (вызначаюцца ў законе “Аб НПА”):

1. Канстытуцыйнасць (адпаведнасць Канстытуцыі РБ, вышэйшым актам і рашэнням главы дзяржавы)

2. Абарона правоў чалавека і сацыяльная справядлівасць

3. Голаснасць

4. Навуковасць

5. Кампітэнтнасць

Заканадаўства – сукупнасць нарматыўных актаў і іншых крыніц права, прынятых у розны час для рэгулявання розных адносінаў.

Заканадаўства – сітэма актаў, якія накіраваны на рэгуляванне грамадскіх адносінаў і знаходзяцца ў пэўнай сувязі паміж сабой. Заканадаўства адлюстроўвае складаныя знешнія і ўнутраныя супярэчнасці сацыяльнага развіцця. Заканадаўства мае пэўныя якасці, якім яно павінна адпавядаць. Удасканаленне заканадаўства можна ажыццяўляць наступнымі шляхамі:

1. Належная і зручная структура заканадаўства, аптымальны баланс нарматыўных актаў розных відаў і нормы прамога спасылачнага дзеяння

2. Рацыянальнае выкарыстанне правіл юрыдычнай тэхнікі

3. Належная прававая тэрміналогія. Адсутнасць полісеміі. Улік галіновых асаблівасцей

4. Дасканалы тэкст выкладання нормы

5. Сваечасовасць унясення зменаў і дадаткаў

Удасканаленне заканадаўства ажыццяўляецца 2 шляхамі:

I. Тэхнічнае (інструментальнае) удасканаленне – праз юрыдычную тэхніку, належную мову, адсутнасць і мінімізацыю калізій і прабелаў

II. Сістэматызацыя

Мэта ўдасканаленяя – дасягненне належнай якасці заканадаўства.

У сучаснасці ва ўдасканаленні заканадаўства выкарыстоўваюць тнфармацыйныя тэхналогіі, бо заканадаўства павінна быць зручным і даступным.

Сістэматызацыя – мэтанакіраваная дзяржаўная дзейнасць па ўдасканаленню сістэмы якасцяў нарматыўнага масіва. Нарматыўны масіў існуе ў 2 формах, якія дыялектычна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой:

1. Сістэма крыніц права, выдадзеных рознымі органамі

2. Сістэма права – навуковае асэнсаванне дзеючых крыніц

Заканадаўства – поліструктурны фенамен:

1. Прадметны – у РБ адлюстраваны ў першым прававым класіфікатары (класіфікатар – аснова эталоннага банка данных)

2. Храналагічны

3. Іерархічны

4. Тэрытарыяльны

5. Суб’ектны

Сістэматызацыю можна ажыццяўляць як шляхам праватворчай дзейнасці, так і шляхам звычайных неправатворчых метадаў.

Віды сістэматызацыі:

1. Улік – у РБ ажыццяўляецца Нацыянальным рэестрам прававых актаў. Улікі могуць быць пабудаваны і на іншых крытэрыях (суб. і г.д.)

2. Класіфікацыя – адзіны прававы класіфікатар

3. Рэвізія – перагляд нарматыўнага масіва, накіраваны на выяўленне яго недахопаў (калізій, прабелаў, несканалая рэдакцыя). У выніку рэвізіі ўносяцца змены ў НПА.

4. Інкарпарацыя (складанне тэматычных сборнікаў). Сборнікі могуць існаваць у эклектычным выглядзе. Рэвізія і інкарпарацыя – інструменты сістэматызацыі заканадаўства.

5. Кансалідацыя – перагляд структуры і формы актаў, якія маюць аднолькавую юрыдычную сілу, рэгулююць падобныя грамадскія адносіны. Выданне новага акта пры незначнай перапрацоўцы зместа (або захаванні яго)

6. Кадыфікацыя – выданне адзінага нарматыўнага акта, які комплексна і сістэмна рэгламентуе пэўную сферу грамадскіх адносін. Пры стварэнні кодэкса перапрацоўваецца значная колькасць актаў рознай юрыдычнай сілы. Раней наяўнасць кодэкса лічылась завершэннем галігы права. Але кадыфікацыя залежыць ад віда галіны права. Некаторыя галіны не кадыфікуюцца прынцыпова. Ёсць галіны, якія патрабуюць выключнай кадыфікацыі, ёсць галіны, якія ў цяжкіх адносінах з іншымі галінамі права. Кансалідацыя і кадыфікацыя страчваюць свае аб’ектыўныя рысы. Пэўныя кодэксы – вынік кансалідацыі. Кансалідацыя выкарыстоўвае пэўныя метады кадыфікацыі па перапрацоўцы зместу. Кодэкс структурна можа будавацца па дыгестнай або пандэктнай сістэмах. Дыгестная – выкладанне асобных інстытутаў пэўнай галіны. Пандэктная – больш дасканалая, будуецца на наяўнасці агульнай і асабістай часткі. У сучаснасці выкарыстоўваецца спецыфічны від кадыфікацыі – рэкадыфікацыя (прыняцце кодэкса з існуючымі істотнымі недахопамі з прычыны актуальнай грамадскай патрэбы і адначасовая распрацоўка іншага кодэкса.

7. Асобая форма сістэматызацыі – свод законаў, які залежыць ад розныхі падыходаў да яго сутнасі. Зараз у РБ існуе звод законаў у эксперыментальным выглядзе. Часам за 1 прымаюць эталон банка данных прававой інфармацыі. Складанне звода зараз неактуальна, але праца над зводам патрэбна, бо яна забяспечвае ўдасканаленне заканадаўства.

Публікацыя і ўступленне ў сілу НПА. НПА заўсёды накіраваны на перспектыўнае рэгуляванне грамадскіх адносінаў. Рэтраспектыўна могуць іспользавацца нормы, якія змяншаюць адказнасць. Кожны НПА мае момант пачатку дзеяння і момант яго скасавання. Уступленне акта ў сілу цесна звязана з афіцыйным публікаваннем. Уступленне ў сілу можа быць:

1. З пэўнага вызначанага моманту (закон і дэкрэт праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання)

2. З моманту падпісання

3. З моманту ўключэння ў Нацыянальный рыестар прававых актаў

4. З моманту афіцыйнага апублікавання

Уступленне ў сілу ідзе ў 0.00 наступнага дня. У Нацыянальным рыестры яго друкаванай і электроннай версіі знаходзяцца прынятыя НПА і іншых спецыяльна вызначыных крыніцах. Акт страчвае сілу:

1. Праз прамую адмену

2. Праз прыняцце акта вышэйшай юрыдычнай сілы, які інакш рэгулюе іншыя адносіны

3. Выданне акта такой жа юрыдычнай сілы, які рэгулюе гэтыя адносіны

4. Праз адмену вышэйшым кампітэнтным органам

5. Праз фактычную страту сілы

6. Прызнане акта неканстытуцыйным

Кожны НПА распаўсюджвае дзеянне на фармальна вызначаных суб’ектаў, якія пазначаюцца ў 1х пунктах адпаведнага НПА.

Асобы падзяляюцца:

1) Грамадзяне

2) Грамадзяне замежных краін

3) Асоб без грамадзянства

4) Асобы спецыяльнага статусу (сірата)

Любы НПА дзейнічае на пэўнай тэрэторыі. У тэрэторыю дзяржавы ўключаецца:

А) фізічная тэрэторыя, абмежаваная перпендыкулярнай лініяй па яе мяжы, на вышыню да 200 км да азонавага слою і на глыбіню тэхналагічнай распрацоўкі

Б) тэрэторыя прадставіцельств і консульств за мяжой

В) ваенныя караблі і самалёты пад дзяржаўным сцягам

Г) усе грамадзяне, другія самалёты ў межах вадзяной прасторы або пад сцягам Беларуі ў межах нейтральнай вадзяной прасторы

Д) платформы і збудаванні ў адкрытым акеане

С) касмічныя станцыі

На тэржторыі дзяржавы могуць вызначацца тэрэторыі са спецыяльным статусам (памежная тэрэторыя, свабодная эканамічная зона, абараняемая прыродная зона, тэрэторыя, якая пацярпела ад взрыву на Чарнобыльскай АС); зоны розных мытных рэжымаў.

 


Дата добавления: 2022-01-22; просмотров: 19; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!