Вызначыць спецыфіку формы і зместу твора.



Рыгор Барадулін

***

І зразумееш на чужых вятрах,

Што толькі дома ты і быў адзіны.

Цяпер, як гук забытае лаціны,

 Наводзіш на сябе самога страх.

Жывеш ужо ні дома, ні ў гасцях,

Узгадваючы родныя мясціны,

       Адкуль прыходзяць чорныя вясціны.

Там засяляюць могілкі прасцяг.

         Пра ўсё, што мелася ў жыцці адбыцца,

Лёс напісаў калісьці на пяску.

   Даўно пісьмёны змыла навальніца.

Адзін туды зрабіўся шлях кароткі,

  Дзе на спачын прылёгшы неўзнаку,

Цябе цярплівыя чакаюць продкі.

Вызначыць жанравую форму твора.

Рыгор Барадулін

ЗЯМЛЯ

    Люблю твой нораў, сцішаны і грозны.

Таксама промню кожнаму жадзён.

            Ты павядзеш плячом – шчабечуць вёсны,

Другім – завеі капыцяць загон.

Сама спаткала поўдзень высакосны

І мне паслала шчодры вырай дзён.

Хай будзе на лугах тваіх відзён,

      Дыміць не аддыміцца след мой росны.

Я слухаю з табой пчаліны звон.

Дзевятым валам узняла барозны

І сына сейбіта ўзяла ў палон.

Абрусам руні маладой здавён

          Заслана ты, як круглы стол шырозны,–

      Для ўсіх павінен быць не цесным ён!

Вызначыць жанравую форму твора.

2. Паспрабаваць вызначыць аўтара.

***

Сені расчынены.

                   Стаю на парозе. Бяруся

                   рукой за вушак. Выхінаюся.

З гнязда пад страхой

                   вытыркнуўся падлётак,

                   здзіўлена на мяне паглядзеў

                   вялізным спалоханым вокам.

Яшчэ імгненне –

                   пырхнуў, у бульбенніку знік.

Вярнулася ластаўка і пытае:

                   – Вы не бачылі, дзе мой неслух?

Ды тут спахапілася:

                   – Даруйце, вылецела з галавы,

                   што па-ластаўчынаму

                   не разумееце...

Хацеў запярэчыць –

                   няма... паляцела...

Толькі гранёны келіх –

                   цвет гарбузоўніку –

                   ціха пазвоньвае.

У ім прасвечваецца

                   калматы заклапочаны

                   чмель...                             (“Трыпціх Ушаччыны”)

Вызначыць мастацкія асаблівасці твора.

2. Назваць ужыты аўтарам прыём.

Рыгор Барадулін

(З цыкла “Матчыны песні”)

       ***

Верабеечкі

Чы-чы, чы-чы.

А я, молада, ўсё плачучы.

Ці харты пацямне

Бяды наяхкалі,

Што свякроў у мяне

Ніякая!

Адлачынка падталая–

Белая плотка.

Свякроў загадала

Рабіць работку.

Рабіць работку,

Ды не ў ахвотку –

Сэрца баліць:

На моры бяліць палатно,

На лесе сушыць,

                              каб было ладно.

На небе качаць –

                              да зары канчаць.

У арэшак складаць,

                              як пачне халадаць...

Палатно, лайно

Ад слёз намокла,

                              я ж не качачка плысці па моры.

Не лютуй, не злуй, свёкар-сівер,

                              я ж не сонейка хадзіць небам сінім.

Зашумі, дубровачка, як шумела ў маі,

                              я ж не вавёрачка – арэшкаў не маю.

Сама пайду дарогаю,

Голас пушчу дуброваю.

Няхай голас галасуе,

Няхай мяне мамка чуе.

Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора.

Ядвігін Ш.

ВАСІЛЬКІ

Васількі закрасавалі... Не, не закрасавалі!

Дзе ж ім цяпер красаваць? Холад. Зіма. Снег. Не закрасавалі васількі; гэта толькі перад вачамі маімі міганулі яны. Нават не перад вачамі, а так недзе: не то ў думках, не то ў душы ці сэрцы? Не ведаю дзе. Міганулі васількі: васількі ў жыце... неба, як васількі, вочкі... міганулі васількі і... счэзлі!..

..........................................................................................................................................

У красе нашага жыцця мы любім, як красуюць васількі...

А калі паблекнуць васількі, падлекне неба, паблекне на душы, а на сэрцы ляжа холад; калі зямлю пакрые снег, а на тваю галаву быццам сыпне шоран1; калі маеш штодзённы цёмны, горкі хлеб, – тады толькі ўспомніш, што гэта – ад васількоў, ад іх красы, бо... адкрасавалі васількі...

____________________

1 Шоран – шэрань, іней.

Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора.

Алесь Разанаў

ПАСТКІ

Каб не баяцца хадзіць у лес, панастаўлялі аднавяскоўцы ў лесе

ўсялякіх пастак: на ліса, на рысь, на ваўка, на дзіка, на мядзведзя...

Пайшоў Сымон паглядзець, што трапіла ў яго самаловы, –

трапіў у нейчы сам,

 пайшоў Тарас паглядзець, што трапіла ў яго петлі, –

заблытаўся сам ў нейчай,

пайшоў Дамінік паглядзець, што трапіла ў яго ямы, –

нібы скрозь зямлю праваліўся, кудысьці прапаў...

І пачалі яшчэ горай людзі баяцца лесу:

там водзяцца рысі,

там водзяцца лісы,

мядзведзі,

ваўкі

і – п а с т к і.

Вызначыць і ахарактарызаваць жанравую форму твора.

Алесь Разанаў

КЛАДКІ

Мы ідзём па дрыгве.

Абапал тояцца прорвы, буяе жоўтая

лотаць, тоўпяцца на куп’і пукі сітнягу.

“Нашто шукаць сваёй згубы? – нам кажуць старыя людзі.

 – Прыйдзе час, і яна сама каго трэба знойдзе”.

Не згубы, аднак, мы шукаем, а выйсця – з жыцця,

 што не маючы мэты, туліцца ўскрай дрыгвянага

бязмежжа, і хіба мы прычынай таму, што выйсце

ў ім гэтак шчыльна звязана са згубай, а тое, што

ёсць, з тым, чаго няма?

Некалі праз дрыгву былі пакладзены кладкі, і людзі

 тады разумелі, к у д ы жывуць, але даўно ўжо

 кладкі ўбіліся ўглыб, засмакталіся прагнай дрыгвою,

 і трэба цяпер ісці наўздагад.

Мы гразнем, мы сумняваемся, мы вывяраем крокі,

і калі раптам правальваемся ў згубную глыбіню,

знаходзім, гэтак жа раптам, апірышча – страчанае,

старое, аднятае, але ўсё роўна заўсёды прысутнае

патаемна ў нашых памкеннях, –

       к л а д к і.


Дата добавления: 2018-05-13; просмотров: 531; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!