Скланене  якасных, адносных і првналежных прыметнікау



У поўнай форме якасныя і адносныя прыметнікі адзіночнага ліку маюць аднолькавыя канчаткі ва ўсіх склонах, акрамя назоўнага і вінавальнага.

Н. склон смелы (на цвёрды), калючы (на зацвярдзелы), летні (на мяккі), дарагі (на г, к, х)
Р. склон смелага, калючага, летняга (канчатак не пад націскам), дарагога (канчатак пад націскам)
Д. склон смеламу, калючаму, летняму (канчатак не пад націскам), дарагому (канчатак пад націскам)
В. склон як у Н. склоне (пры назоўніку мужчынскага ці ніякага роду); як у Р. склоне (пры адушаўлёным назоўніку мужчынскага роду)
Т. склон смелым, калючым (на цвёрды і зацвярдзелы), летнім, дарагім (на мяккі і на на г, к, х)
М. склон аб смелым, калючым (на цвёрды і зацвярдзелы), аб летнім, дарагім (на мяккі і на на г, к, х)

 

Прыналежныя прыметнікі ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць кароткую форму:
1) у жаночым родзе (цётчына, не цётчыная; Кацярыніна, не Кацярыніная);
2) у ніякім родзе (цётчына, не цётчынае; Кацярыніна, не Кацярынінае);
3) у мужчынскім родзе з нулявым канчаткам (цётчын, не цётчыны; Кацярынін, не Кацярыніны).

У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі, якія адносяцца да адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду, маюць форму роднага склону (бачу дзедавага сябра, татавага знаёмага). Іншыя прыметнікі маюць такую ж форму, як і ў назоўным склоне, г. зн. кароткую (бачу дзедаву кнігу, татаў партфель).

У іншых склонах прыналежныя прыметнікі набываюць поўную форму і скланяюцца гэтак жа, як і якасныя, адносныя:
Р. склон Віктаравага сябра
Д. склон Віктараваму сябру
Т. склон Віктаравым сябрам
М. склон аб Віктаравым сябру

У множным ліку канчаткі прыметнікаў залежаць толькі ад характару асновы.

Словаўтварэнне прыметнікаў

 

Прыметнікі ўтвараюцца рознымі спосабамі, але часцей суфіксальным, прыставачна-суфіксальным і асноваскладаннем.Самым прадуктыўным спосабам ўтварэння прыметнікаў з'яўляецца суфіксальны. Гэтым спосабам утвараюцца прыметнікі ўсіх трох разрадаў пераважна ад назоўнікаў і дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -н-, -ск-, -лів-, - іст-, -ов-(-ав-) і інш: летні, аўтарскі, дажджлівы, жатраўлівы, галасісты, ганаровы, ласкавы. Прыставачна-суфіксальным спосабам прыметнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў, радзей ад дзеясловаў: пілот – беспілотны, мяжа – бязмежны. Утварэнне складаных прыметнікаў, іх правапіс [Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял ―Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі‖- Мінск, 2008 –144 с.]Складаныя прыметнікі ўтвараюцца шляхам аб’яднаннем дзвюх ці трох асноў без дапамогі суфіксаў (чыстае складанне): бела-ружовы зефір,беларуска-рускі слоўнік, шляхам складання асноў пры дапамозе суфіксаў (складана-суфіксальны спосаб): кароткачасовы, бульбаўборачны, іншамоўны і шляхам зрашчэння кампанентаў словазлучэння ў адно слова: глыбоканавуковы, высокамаральны. Пішуцца р а з а м прыметнікі: - якія суадносяцца са складанымі назоўнікамі, што пішуцца разам: чарназѐмны (чарназѐм), водаправодны (водаправод), мастацтвазнаўчы (мастацтвазнаўства), іншаземны (іншаземец), радыѐфізічны (радыѐфізіка), жалезабетонны (жалезабетон), самаходны (самаход), хваляводны (хвалявод); - якія суадносяцца са словазлучэннямі з падпарадкавальнай сувяззю: каменнавугальны (каменны вугаль), народнапаэтычны (народная паэзія), агульнаадукацыйны (агульная адукацыя), меднарудны,цэнтральнаеўрапейскі, цвѐрдапаліўны уласнаручны,, круглагадовы,чырванабокі; - якія суадносяцца са словазлучэннямі дзеясловаў з назоўнікамі: дрэваапрацоўчы (апрацоўваць дрэва), масларобны (рабіць масла), мукамольны (малоць муку), касцярэзны,кветкаводчы, водазаборны, ільноцерабільны, лесанарыхтоўчы, лѐсавызначальны; - якія суадносяцца са словазлучэннямі назоўнікаў з лічэбнікамі і прыслоўямі адноснай меры колькасці, аб’ѐму, прасторы і інш.: двухразовы (два разы), трохколавы, двухтысячагадовы, сямісотпяцідзесяцігадовы, саракаградусны, пяцідзесяціпрацэнтны, саракатонны, шматразовы, мнагалюдны, усемагутны; - першай часткай якіх з’яўляюцца прыслоўі: моцнадзеючы (моцна дзейнічаць), лѐгкапаранены (лѐгка параніць), цяжкаўсв прымальны (цяжка ўспрымаць), нізкарослы,высокаадукаваны,слабасалѐны, добраўпарадкаваны, малапрыкметны; але: дыяметральна процілеглы (супрацьлеглы), чыста беларускі, яскрава вызначаны, выключна дасканалы, асабліва адказны, колькасна акрэслены, рэзка адмоўны, кепска ўзараны, усенародна абраны, выпадкова сустрэты, своечасова прыняты, адносна спакойны, бясконца глыбокі, матэрыяльна зацікаўлены; - складаныя прыметнікі з дзвюх і больш лексічных частак, якія служаць для абазначэння навуковых і тэхнічных паняццяў: старажытнаўсходнеславянскі, правабярэжназаходнебугскі, старабеларускамоўны, індаеўрапейскі. Пішуцца п р а з з л у ч о к складаныя прыметнікі: - утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: вакуум- насосны, генерал-губернатарскі, унтэр-афіцэрскі, ліберал- дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, санкт-пецярбургскі і інш.; - часткі якіх абазначаюць разнародныя назвы адпаведнай прыкметы: прыродна-гаспадарчы, жыллѐва-будаўнічы, аграрна-сыравінны, лячэбна- працэдурны, таварна-грашовы, электронна-вылічальны, навукова- тэхнічны, грамадска-палітычны, сусветна-гістарычны, народна- вызваленчы, сярэдне-верхні, прытарна-салодкі і інш.; - часткі якіх абазначаюць раўнапраўныя паняцці: рабоча-сялянскі, руска- беларускі; - часткі якіх абазначаюць асаблівасці ці адценні разнароднай якасці: кісла- салодкі, жоўта-зялѐны, горка-салѐны, гучна-пявучы і інш.; - часткі якіх абазначаюць напрамкі свету ў іх спалучэнні: паўночна-заходні; - якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў з пачатковай часткай Усходне-, Заходне-, Паўднѐва-, Паўночна-, Цэнтральна- і інш.: Паўднѐва- Афрыканская Рэспубліка, Заходне-Сібірская раўніна, Цэнтральна-Азіяцкі рэгіѐн і інш.; - пачатковай часткай якіх з’яўляюцца лічба або літара любога алфавіта: 1000-гадовы, 5-павярховы, Т-падобны. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных уласных імѐнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку, пішуцца р а з а м: заісыккульскі, перадцяньшанскі. Складаныя прыметнікі з пачатковай часткай ваенна- пішуцца разам: ваеннапалонны, ваеннапалявы, ваеннаабавяза.


Дата добавления: 2018-02-28; просмотров: 1322; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!