У яго атрафіруецца воля і жаданьне хоць штосьці рабіць



    Пачуцьцё бездапаможнасьці можа ахапіць чалавека ў розных сітуацыях. Напрыклад:

· пры няўдалых спробах уладкавацца на працу: адмова за адмоваю без тлумачэньня прычынаў;

· у сям’і, дзе муж (або жонка) вечарам сустракае сваю палову кветкамі і падарункамі, або крыкам і гвалтам без дай прычыны, у залежнасьці ад настрою;

· на працы, калі кіраўнік-самадур штомесяц раздае штрафы па нейкіх новых і незразумелых крытэрыях.

    Дык як супрацьстаяць хаосу? Вось якія парады дае нам жыцьцё і навука.

Сродак першы. Рабіце хаця б што-небудзь

    Насамрэч: што заўгодна, але рабіце. Ёсць шмат людзей, хто перажыў зьняволеньне ў канцэтрацыйных лагерах, дзе кіраўніцтва штораз стварала новыя забароны, якія супярэчылі адно аднаму і любое дзеяньне магло прывесьці да пакараньня. У такіх умовах большасьць людзей гублялі волю ды ламаліся. Але тыя, хто не зламаўся, сведчаць, што рабіць усё, што не забаронена дапамагала вярнуць самакантроль.

    Можа легчы адпачываць, замест таго, каб абмяркоўваць лагерныя плёткі? Кладзіся! Можаш пачысьціць зубы? Чысьці! І рабіць гэта ўсё трэба не таму, што прагнеш адпачыць, або клапоцішся аб гігіене... Але каб вярнуць кантроль над сваёй воляй. Бо тут, па-першае, у чалавека з'яўляецца выбар зрабіць тое ці іншае. Па-другое, ён можа выканаць рашэньне цяпер або крыху пазьней. Гэта яго выбар! Уласнае рашэньне, прынятае самастойна, робіцца вакцынаю, каб не ператварыцца ў расьліну.

Сродак другі. Сыходзіш ад бездапаможнасьці дробнымі крокамі!

    У кожнага чалавека самаацэнка, накшталт: "Я не адолею", "У мяне нічога не атрымаецца", "Мае спробы марныя" - заснава на шэрагу выпадкаў. З цягам часу чалавек усё болей засяроджвае сваю ўвагу на досьведзе, які пацьвярджае гэтыя перакананьні. І вось ён ужо не бачыць выключэньняў. Але погляд на сябе можна зьмяніць такім самым чынам. Чалавеку толькі варта фіксаваць сваю ўвагу на станоўчых выпадках, і тады гісторыя аб бездапаможнасьці ператворыцца ў гісторыю аб сваёй значнасьці і каштоўнасьці, аб магчымасьці ўплываць на тое, што адбываецца.

    Вельмі істотна, каб чалавек знаходзіў станоўчыя выпадкі ў сваім мінулым праз пытаньні, накшталт гэтых: "Калі ў мяне атрымалася? Калі я здолеў на нешта паўплываць? Калі я перамяніў сітуацыю сваімі дзеяньнямі?

    Таксама трэба звяртаць увагу і на сучаснасць - тут дапамогаюць дробныя дасягальныя мэты. Напрыклад: навесці парадак у шуфлядзе або патэлефанаваць з мэтай вырашыць значнае пытаньне, якое адкладаў на потым. Няма занадта дробных мэтаў - усе аднолькава значныя. Зрабіў? Атрымалася? Цудоўна! Гэта трэба пазначыць і адсьвяткаваць як перамогу. Вядома, што там, дзе ўвага і засяроджанасьць, адначасова, і энергія. Чым больш увагі мы надаём сваім дасягненьням, тым больш гэта будзе нас умацоўваць у будучыні. Тады з'явіцца больш сілы, каб не апускаць рукі.

Заўвага чытачам

    Прымаючы на ўзбраеньне сродкі, апісаныя ў дадзеным артыкуле, варта памятаць, што не існуе нейкага адзінага і ўніверсальнага вырашэньня, якое б было аднолькава карыснае для ўсіх. Жыцьцё, часам, больш складанае за любыя схемы. Бывае, што з негатыўнымі сітуацыямі мажліва працаваць самастойна, і гэта прыносіць свой плён. Але бывае і так, што лепей звярнуцца па дапамогу да спецыялістаў. Асабліва варта звярнуцца па дапамогу ў наступных выпадках:

· вы адчуваеце цяжкія пачуцьці і па шкале ад 1да 10 ацэньваеце іх на 7 або вышэй;

· вы знаходзіцеся ў дэпрэсіўным стане, усё не ладзіцца;

· вы пачалі самастойную працу, але пад час працэсу пачалі пачувацца горш;

· адчуваньне бездапаможнасьці ўзмацняецца, а негатыўныя уяўленьні аб сабе ўмацоўваюцца.

    Калі ласка, шануйце і ашчаджайце сябе ў далейшых дзеяньнях. Давярайце сваім адчуваньням і паклапаціцеся пра сябе і свой стан.

Пераадоленьне бездапаможнасьці ў пытаньнях Мовы

    Часам чалавеку праз розныя перашкоды цяжка пачаць ужываць мову ў сваім асяродку. І тут можна скарыстацца парадамі, якія дае нам навука.

Рабіце хаця б што-небудзь!

    Рабіце нечаканае!.. Не друкуюць сучасных пісьменьнікаў? Не набывайце ўвогуле нічога, акрамя класікаў!.. Набываючы нешта ў краме, аддайце перавагу тавару, аздобленаму па-беларуску і з ужываньнем Мовы.

    Па тэлевізары няма цікавых перадачаў на Мове? – Скасуйце дамову з аператарам і пачніце чытаць беларускамоўныя сайты і выданьні ў інтэрнэце. Падпішыцеся на беларускамоўныя суполкі ў сацыяльных сетках. Самі стварыце тэматычныя запісы аб тым, што вас цікавіць на сваёй старонцы. Адначасова пачніце пісаць на Мове і ў іншых беларускіх суполках, падзякуйце па-беларуску за добры адказ на вашае пытаньне.

    Рабіце хаця б што-небудзь...

    Дробнымі крокамі...На працы не размаўляюць на беларускай мове і вам не камфортна адразу ж пачынаць ужываць яе? Зрабіце свой кампутар збольшага беларускамоўным. Пачніце пісаць у сваім нататніку на паседжаньнях выключна на Мове. Затым пакладзіце нататкі перад сабой на стале. Паспрабуйце ў прыёмнай ужыць некалькі словаў на Мове. Напрыклад: "Добры дзень", "Цікава", "Дзякуй". Купіце беларускамоўны каляндар і павесьце яго ў кабінеце або побач са сваім месцам.

    Знайдзіце аднадумца і размаўляйце па-беларуску ў калідоры падчас абеду. Пра падзеі ў жыцьці, сям’ю, спорт, кнігі, пра рэцэпты гатаваньня... Пра ўсё, што заўгодна! Можна не надта дэманстратыўна паразмаўляць па-беларуску з сябрам па тэлефоне ў прысутнасьці калег.

    Стварыце свой дзёньнік або блог дасягненьняў. Можна проста пазначаць свае дасягненьні ў сацыяльных сетках. Дамагліся дзіцячых садкоў з беларускамоўным выхаваньнем? Запішыце! Недзе на транспарце або ў краме ўвялі Мову ва ўжытак праз ваш зварот? Таксама запішыце! У вашым мястэчку адкылася кавярня на Мове? Пазначце на мапе і запішыце свой учынак! Мы мусім памятаць нашыя перамогі, нават самыя найдрабнейшыя...


Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 598; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!