Як перайсці на беларускую мову



    Пераход да беларускай мовы можна і трэба рыхтаваць. Абкружыце сябе беларускімі элементамі: стужкамі, магніцікамі, нататнікамі і г.д.      

    Слухайце беларускую музыку пры іншых, вядзіце нататкі ці нават канспекты па-беларуску. Рыхтуйце асяроддзе і адначасова ўдасканальвайце мову, тады пераход на беларускую не стане шокам для калег ці сяброў.

Сям'я

    Гэта можа стаць самым складаным, або самым зручным месцам для практыкавання размоўнай беларускай мовы. Паспрабуйце растлумачыць, прыгадаць нейкія беларускія слоўцы, якія кажа бабуля, татка ці маці ў доказ таго, што беларуская мова - натуральная з'ява і нічога страшнага ў ёй няма.

    Распавядзіце пра плюсы вывучэння беларускай мовы (аб іх у іншым раздзеле мы распавядзем асобна). Прыгадайце свае кепскія звычкі ці хібы і прапануйце "гандаль", як адмову ад іх за пераход на беларускую мову. Кіньце паліць, вазьміце падпрацоўку, пачніце збіраць ложак ці забіраць з садка малодшую сястру.

Навучанне

    Найпрасцей ажыццяўляць пераход на мову пасля вакацыяў, асабліва летніх. Вы прыходзіце на вучобу і, калі гэта ВНУ, то пад час лекцыйнага тыдня стасуецеся пераважна з блізкімі сябрамі, для іх гэты пераход не стане дзівам, бо яны даўно заўважалі за вамі схільнасць да беларушчыны. Астатнія ў той час будуць падслухоўваць, гаворка пра вас пойдзе і сама за вас усіх падрыхтуе. Для іх вы чалавек, якога яны не бачылі ўжо некалькі месяцаў, чалавек, які змяніўся і ўжо даўно размаўляе па-беларуску (яны могуць і не ведаць, што гэта ваш першы беларускамоўны дзень).

    Выкладчыкі і настаўнікі, як людзі адукаваныя, наўрад ці забароняць вам размаўляць з імі і адказваць па-беларуску. На магчымы "выклік на размову" спакойна растлумачце, што не збіраецеся распачынаць ніякіх "майданаў", што мова - трэнд сталіцы, гэта модна і карысна для агульнага развіцця. Вы можаце сказаць, што захацелі вывучаць іншыя мовы і пачалі з беларускай. Не спрабуйце патрабаваць, каб з вамі камунікавалі па-беларуску. Адказвайце па-беларуску на рускамоўныя звароты - гэта вашае права.

Сябры

    На тое яны і сябры, каб найлепш зразумець вас. На магчымыя закіды: "Давай говори нормально",  можна пачаць казаць з вОлОгОдским говарам, вылучаючы кожны раз гук "О". Пасля пэўнага часу тая руская гаворка стане рэзаць ім вушы яшчэ болей, тады яны скажуць "нет, давай лучше по-белорусски". Мэта дасягнутая.

    Можна адказаць больш нейтральна і адразу, не акцэнтуючы ўвагу, працягваць: "Не, я вучуся размаўляць па-беларуску, дык што ты там казаў?"

На працы

    Тут падыход той жа, што і да іншых: рыхтуйце наваколле да пераходу на беларускую мову. "Выпадкова" пагаварыце па тэлефоне з кімсьці па-беларуску. Хай вас пачуюць калегі. Нехта зацікавіцца і гарантавана спытае: "А чаму ты не размаўляеш па-беларуску тут?" Вам толькі гэтага і трэба! Дзейнічайце! Пішыце ў нататніку па-беларуску, павесьце беларускамоўны каляндар, падарыце такі ж калегам, зрабіце некалькі справаздач ці праектаў на дзьвюх мовах "на выбар".

    Не бойцеся браку тэрміналогіі - у сучасным свеце ў інтэрнеце можна знайсці пераклад чаго заўгодна. Шукайце аднадумцаў там жа. Падрыхтуйце міні-слоўнічак са словамі, з якімі працуеце штодня. Ён вам спатрэбіцца. У складаных сітуацыях, каб не падвышаць градус вакол вашай мовы, можна падкрэслена ўжываць рускія словы. "Распавядзі, калі ласка, што было на апошнім совещании". "Калі нам здаваць наступны "отчет-справаздачу"?

Яўген Якавенка

 


Калі цяжка пачаць размаўляць на беларускай мове

Сродкі ад пачуцьця бездапаможнасьці

Навуковы падмурак

    На прыканцы 70-х гадоў мінулага стагоддзя амерыканскі псіхолаг Марцін Селігман зрабіў адкрыцьці, якія перамянілі ўсе ўяўленьні аб нашай свабодзе волі.

    Адштурхоўваючыся ад сістэмы выпрацоўкі ўмоўнага рэфлексу, паводле расійскага акадэміка Паўлава (толькі кавалак мяса быў заменены на ўдар токам), Селігман праводзіў эксперымент па фармаваньню рэфлекса страха на гук сігналу. Каб сабакі не зьбеглі заўчасна, іх прывязвалі асаблівым чынам.

    Селігман спадзяваўся, што калі сабакаў перавядуць у вальер з нізкай агароджаю, яны разбягуцца адразу, як пачуюць сігнал. Але… У новым вальеры сабакі заставаліся на сваіх месцах. Аніводзін сабака не паспрабаваў збегчы. Калі да іх змясьцілі сабаку, які не прымаў удзелу у папярэдняй частцы эксперымента – ён зьбег.

    Калі няма магчымасьці кантраляваць, або ўплываць на негатыўныя падзеі, разьвіваецца моцнае пачуцьцё бездапаможнасьці. Таму з’яўляецца новы панятак: вывучаная бездапаможнасьць.

    Якое мае дачыненьне да людзей гэтае адкрыцьцё?

    Навукоўцы з розных краінаў спрабавалі праверыць тэорыю Селігмана і ў выніку гэтых спробаў высьвятлілася, што калі чалавек сістэматычна:

· церпіць паразу, нягледзячы на ўсе высілкі;

· знаходзіцца ў цяжкіх і складаных сітуацыях, у якіх яго дзеяньні на на што не ўплываюць;

· знаходзіцца сярод хаоса, дзе ўвесь час зьмяняюцца правілы і любая спроба дзейнічаць можа прывесьці да пакараньня, -


Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 1661; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!