Спрашивала Скурко Ирина, 11 класс
Государственное учреждение образования “Гимназия-интернат г.Мяделя”
Орган ученического самоуправления
Ежеквартальная газета
КУРЬЕР ГИМНАЗИИ
№1 (2017/2018 уч. год)
Колонка редактора
Самая романтичная и чудесная пора года... Прохладное дыхание осени освежает наши души, вселяя в них лёгкую грусть.
Пусть непогода не будет для вас несчастьем, и пусть с приходом холода ваши сердца становятся только горячее. |
Наша гимназическая осень горяча, ведь столько всего происходит. "Курьер" не упускает ни одного события; определенно стоит полистать гимназическую газету, потягивая горячее какао холодным осенним вечером.
Уже октябрь, а это значит, что учёба идет полным ходом. Всем "Курьером" желаем нашим 9- и 11-классникам успехов в подготовке к экзаменам, а выпускникам - и в централизованном тестировании, и в грядущем поступлении. Это же наше главное событие будущего года!
Осень - идеальная пора года для творчества. Любите, творите, вдохновляйте и вдохновляйтесь! Я желаю вам счастья, света и добра. Оставайтесь с нами!
Исполняющий обязанности
Главного редактора
Скурко Ирина
Эксклюзивное интервью
Первое впечатление обманчиво,
Или как строгий на первый взгляд директор оказалась разносторонним и открытым человеком
Сегодня я беседую с Ириной Иосифовной Азарко, новым директором ГУО «Гимназия-интернат г. Мяделя».
|
|
- Скажите, как вы ощущаете себя в новой обстановке, в новом коллективе?
- Ощущаю себя прекрасно, ведь в гимназии замечательный педагогический коллектив, с которым приятно работать.
Отличие гимназии по сравнению, например, с сельскими школами, безусловно, есть. Это и уровень преподавания, и уровень знаний учащихся.
- Вы сомневались, принимая предложение стать нашим директором?
- Конечно, сомнения были. И первая их тяжесть ощутилась при решении проблем по хозяйственной части. К счастью, теперь я ни о чём не жалею!
- Я думаю, что как гимназистам, так и педагогам было бы интересно узнать: стоит ли ожидать каких-либо изменений?
- Как говорится, в каждом доме свои законы. Я считаю, что прежде, чем внедрять какие-то нововведения, необходимо обсудить, имеют ли они место, со всем педколлективом. В гимназии существует система, которая формировалась не один год, и пока ничего менять не хотелось бы. Это касается и гимназических традиций.
- Кстати, о традициях. Совсем недавно гимназия праздновала День учителя, проводился день самоуправления. Каковы Ваши ощущения от праздника?
- К сожалению, мне удалось побывать только на первом уроке в классе учителей. Это был урок хореографии. Впечатлила и методическая постановка урока, и то, как отнёсся к ней учитель-дублёр. Это было так искренне, естественно, непринуждённо! Стихотворение, прочитанное в конце урока, было настолько трогательным, что заставило педагогов всплакнуть.
|
|
- Педагоги делились впечатлениями?
- Делились, и только хорошими.
- Хотелось бы задать вопрос, не касающийся школы. Чем вы занимаетесь в свободное от работы время?
- После работы стараюсь уделять время своей семье. У меня частный дом, и я очень люблю заниматься цветоводством. Люблю природу, лес, особенно летом. Город на меня давит, а на природе я отдыхаю. Люблю вязать. Когда-то увлекалась стихами, а сейчас пишу «в стол», для себя. Могу сидеть до полуночи, пока все свои мысли не изложу на бумагу. Мне предлагали опубликовать мои произведения, но я считаю, что они недостаточно хороши, ведь поэзия – это определённая техника, правила, мастерство, и одних способностей не всегда достаточно.
- Что бы вы хотели пожелать своим ученикам?
- Я бы хотела пожелать каждому гимназисту найти свою цель. Очень важно человеку к чему-то стремиться, ведь это и есть залог успеха. Тем более, гимназистами для этого и становятся. Я желаю всем удачи, терпения и трудолюбия.
|
|
Поблагодарив Ирину Иосифовну за интервью, я увидела на её лице искреннюю улыбку и поняла: с директором нам очень повезло.
Спрашивала Скурко Ирина, 11 класс
От «Курьера»: Ирина Иосифовна! Поздравляем с назначением и желаем Вам успехов на новом поприще! Творческого вдохновения, замечательных отношений с коллективом, смелых планов на будущее и их воплощения! Будьте с гимназией взаимно влюблены!
Нам пішуць
Мае летнія ўражанні
За час летніх канікул я навучыўся паяць. Мы з сябрам сабралі некалькі мікрасхем.
Таксама вельмі цікавай для мяне была і рыбная лоўля. Мы з татам ездзілі на возера Баторына. Больш за ўсё мне шанцавала на падлешчыкаў. Дужа смачная вяленая рыбка, якую ты злавіў сам!
Вельмі спадабалася паездка на Лінію Сталіна. Там я ўбачыў шмат ваеннай тэхнікі і зброі. Асабліва ўразіла рэканструкцыя бою. Усё было, як на самай справе. Я назіраў за дзеяннямі салдат, чуў аглушальныя выбухі снарадаў, адчуваў пах пораху. Гэта было не проста шоу, а магчымасць зразумець, што нашы продкі перажылі ўсе жахі вайны і былі сапраўднымі героямі.
Клунік Ілья, 7 клас
У канцы чэрвеня я ляжаў у бальніцы ў Бараўлянах. Канечне, гэта невясёлае баўленне часу, але аднойчы відовішча ў акне прыцягнула маю пільную ўвагу…
|
|
Ішла падрыхтоўка да Дня Незалежнасці. Спачатку я ўбачыў шмат верталётаў, потым ляцелі самалёты, апошні з іх выпусціў каляровы дым. Па небе расцягнуўся прыгожы зялёна-чырвоны шлейф – пад колер нашага дзяржаўнага сцяга. Потым гіганцкія сцягі Беларусі працягнулі па небе верталёты.
Праз некалькі дзён рэпетыцыя паўтарылася, а 3 ліпеня адбылося само свята.
Пагуда Улад, 7 клас
Пачну з таго, што гэта лета было ў мяне не такое, як ува ўсіх. Яно не было суперскім, але і не было сумным. Гэтым летам я амаль не гуляла з сябрамі, бо хацела знайсці …сябе. Сапраўды, мне ўжо 13 гадоў, а я яшчэ не ведаю, хто я… Таму я занялася самапазнаннем. У выніку я зразумела многае, ацаніла па-новаму розныя падзеі ў маім жыцці, а таксама людзей. Я адчула свой патэнцыял і цяпер ведаю, што мне па сілах многае.
А яшчэ ў мяне з’явілася новае хобі: я стала прыхільніцай скандынаўскай культуры. Мне здаецца, я ведаю ўсё пра вікінгаў, іх лад жыцця, багоў, войны. Шкада, што такі дзіўны народ вымер…
Гэтым летам я палюбіла чытаць кнігі. Цяпер любы твор для мяне – новы свет. З кожнай старонкай паяўляюцца новыя ўласныя думкі. Я ў захапленні ад вершаў Сяргея Ясеніна. Лічу, што яго вершамі можна лячыць душу.
Рогач Ксенія, 8 клас
У ліпені ў мяне здарыўся “супольны адпачынак з Богам”. Не здзіўляйцеся: гэта быў летнік ад касцёла. Нехта падумаў, што ў такім лагеры нуда смяротная? Вы памыляецеся! Хто сказаў, што Бог не ўмее весяліцца? J Вось і мы, прачытаўшы ўсе неабходныя малітвы, адслужыўшы імшу, весела бавілі час: купаліся, загаралі, скакалі ў ваду з мастка, палілі вогнішча, забаўляліся каля агню, спявалі пад гітару. Гэта быў самы круты летнік у маім жыцці.
Януковіч Усевалад, 8 клас
Гэта лета я правяла плённа і разнастайна, кожны дзень не быў падобны на папярэдні.
У чэрвені наведвала гімназічны лагер. Было шмат цікавых падзей, а вакол – цудоўныя сябры.
Потым гімназічнай кампаніяй мы паехалі ў Санкт-Пецярбург. Гэты горад не можа не ўразіць! Асабліва Эрмітаж, развядзенне мастоў, вандроўка па каналах.
У ліпені гасцявала ў бабулі. Назбірала шмат суніц!
У жніўні ездзіла ў Мінск да сяброўкі. Мы наведалі аквапарк, парк імя Горкага. Ніколі не забуду, як мы падняліся на коле агляду ў адкрытай кабінцы. А яшчэ ў парку здымалі кіно, і вакол ляжалі горы сапраўднага снегу. Як дзіўна было ў спякотны час брысці па зімовым покрыве і не мерзнуць!
Лета скончылася, але цёплыя ўспаміны яшчэ доўга будуць грэць мяне.
Валюк Аліна, 8 клас
Ліпень мы з бацькамі і братам правялі ў вёсцы. Надвор’е было выдатнае. Кожную раніцу мы хадзілі купацца і загараць. Потым ездзілі ў лес збіраць ягады.
Аднак канікулы ў вёсцы – гэта не толькі адпачынак, але і цяжкая праца. Я, напрыклад, абкошваў падворак, здымаў яблыкі, палоў і паліваў грады. Затое як выдатна было ўвечары вячэраць на верандзе, маючы добры апетыт і ўсведамленне таго, што дзень прайшоў не дарэмна!
Печкуроў Канстанцін, 8 клас
Летам я прагледзеў шмат фільмаў і прачытаў шмат добрых кніг. Асабліва мне спадабаўся раман Аляксандра Дзюма “Тры мушкецёры”.
Яшчэ я здаволіўся клубніцамі, бо еў іх у сезон штодня. Піў сырадой. Глядзеў “Поле цудаў”. Угадаў, дарэчы, шмат слоў раней за гульцоў. Пасвіў індзюкоў, маляваў, гуляў па Крывічах і смачна еў J. Напэўна, для ўсяго гэтага лета і прыдумана.
Роўда Улад, 8 клас
Не разумею тых, хто скардзіцца, што лета было сумнае. Не ведаю, як такое ўвогуле можа быць? Я ўдзячна лету ўжо за тое, што магу столькі, колькі хачу, быць на сонцы, назіраць за аблокамі, матылямі, малымі дзеткамі.
Трэба цаніць тое, што ёсць. Я ніколі не бядую аб тым, што адбываецца. Калі нешта здарылася – значыць, так павінна было быць. Я магу пашкадаваць толькі аб тым, чаго не зрабіла, бо лічу: калі ёсць шанец, трэба яго выкарыстаць. |
Кожны дзень па-свойму патрэбны, бо ён прыносіць нам бясцэнны вопыт. У мяне гэты вопыт акумулюецца летам…
Шабовіч Валерыя, 8 клас
Вельмі яркі ўспамін пра лета – гэта сустрэча світанку. Памятаеце «Паравозік з Рамашкава»? «Хто не ўбачыў світанку – спазніўся на ўсё жыццё…» Вось мы з сястрой і сяброўкай Людай вырашылі паназіраць, як прачынаецца сонейка.
— Рассвет!.. Каждый рассвет — единственный в жизни! |
Нашым эмоцыям не было канца, і іх немагчыма апісаць. Гэта было моцнае ўражанне, і я яго ніколі не забуду.
Церашкевіч Дар'я, 9 клас
Мне вельмі падабаецца праводзіць час з сям’ёй, таму я з задавальненнем ездзіла са сваімі дамашнімі ў грыбы. Гэта цудоўна яшчэ і таму, што збіраеш на зіму смакату і маеш магчымасць атрымліваць асалоду ад прыгажосці навакольнага свету, дыхаць свежым паветрам. Я зразумела, што неабавязкова ехаць у іншую краіну, каб адпачыць, можна цудоўна адпачыць і ў нас!
Круцько Маргарыта, 9 клас
Нашы падарожжы
Гэтым летам мы здзейснілі падарожжа ў Амерыку, у тое месца, дзе жылі, калі мы, дзеці, былі зусім маленькімі.
Побач – акіян, на ім вельмі вялікія хвалі. Мы гулялі з хвалямі ў даганялкі. Мой брат Арцём два разы злавіў агромністых чарапах, якіх мы потым адпусцілі.
Непадалёк было возера, у якім мы купаліся і лавілі рыбу.
Месяц Варвара, 7 клас
Я хочу повесить карту мира у себя дома и воткнуть булавки во все места, где я был. Но сначала нужно будет съездить в два верхних угла карты, чтобы она не упала со стены… J Энтони де Мелло |
Гэта лета было для мяне асабліва ўдалым.
У чэрвені я ездзіў на экскурсію ў Санкт-Пецярбург. Гэта дзіўны горад. Мяне вельмі ўразіў Пецяргоф са мноствам разнастайных фантанаў, крэйсер “Аўрора”, які абвясціў рэвалюцыю, Дварцовы мост, храм Спас на крыві, Эрмітаж.
А дзень нараджэння я правёў у сталіцы Літвы – горадзе Вільнюсе. Мы з мамай і братам прагульваліся па вулачках старога горада, заходзілі ў касцёл святой Ганны, наведалі вежу Гедыміна, Вострую браму, вільнюскі ўніверсітэт. Пашчасціла мне пабываць і на агляднай пляцоўцы ўнівесітэта. Каб узабрацца туды, трэба пераадолець 205 прыступак. Узамен ты атрымаеш цудоўны краявід – Вільнюс як на далоні.
Я хацеў бы, каб кожнае лета было такім жа насычаным.
Печкуроў Канстанцін, 8 клас
У чэрвені мне давялося пабываць у Балгарыі ў складзе маладзечанскай валейбольнай каманды «Бірута». Гэта было шчасце! Мора, сонца, пясок і валейбол…
Мы штораніцы рабілі прабежкі басанож па марскім беразе, гулялі ў пляжны валейбол, футбол, настольны тэніс, плавалі ў моры і басейне. А вечарам мы блукалі па вузенькіх вулачках, куплялі сувеніры родным і каштавалі балгарскія прысмакі. Гэта было незабыўна.
Надтачэева Лізавета, 9 клас
За гэта лета я пабачыў два цудоўныя расійскія гарады – Маскву і Санкт-Пецярбург.
Масква мяне ўразіла сваімі вымярэннямі: шырынёй вуліц, даўжынёй праспектаў, вышынёй будынкаў. Я пабываў у Маўзалеі Леніна і пад сценамі Крамля, здзейсніў экскурсію па горадзе.
Санкт-Пецярбург – самы прыгожы горад, які я бачыў. Ён пранізаны рэкамі і каналамі, нібы блакітнымі венамі. Многія масты развадныя. А чаго варты фантаны! Асабліва ў Петрадварцы. Фантанныя скульптуры маюць форму людзей, міфічных істот, чарапах, птушак… Гэта асобная гісторыя. Эрмітаж… Музей, у якім сабрана больш за 5.000 розных экспанатаў. Калі пастаяць ля кожнага хаця б адну хвілінку, спатрэбіцца 8 год…
Цяпер я ведаю, што падарожжы сапраўды рассоўваюць гарызонты.
Чарняўскі Ягор, 9 клас
Падзеі
Дата добавления: 2018-02-15; просмотров: 576; Мы поможем в написании вашей работы! |

Мы поможем в написании ваших работ!