II. Праверка дамашняга задання.

Урок 1

Тэма. Паўтарэнне:склад слова;аднастайнае напісанне кораня ў аднакаранёвых словах

Мэты: Актуалізаваць веды навучэнцаў пра склад слова, аднакаранёвыя словы, пра змены галосных і зычных гукаў у каранях слоў, пра прамое і пераноснае значэнне слоў; адпрацоўваць уменне знаходзіць аднакаранёвыя словы ў кантэксце, выдзяляць у іх корань, падбіраць аднакаранёвыя словы да прапанаваных, перадаваць на пісьме змены гукаў у каранях слоў; развіваць арфаграфічную пільнасць, узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў прыказкамі пра навуку, вучэнне; выхоўваць цікавасць да вучобы, жаданне вучыцца.

Ход урока

I.Арганізацыйны момант. Псіхалагічнлн падрыхгоўка да ўрока.

Першы восеньскі дзянёк

У вокнах залаціцца.

Кліча ў школу нас зва нок:

— Усе хутчзй вучыццаі

(А. Збароўская)

¾ Дарагія дзеці, я віншую вас з пачаткам навучальнага года! Жадаю вам поспехаў у вучобе і цудоўнага настрою на ўвесь год. Вы ўжо вучні 4-га класа і таму павінны не толькі вучыцца новаму, але і памятаць пра тое, што было вывучана раней.

II.Актывізацыя слоўнікавага запасу па тэме «Вучэбныя рэчы».

¾ Давайце ўспомнім, якія вучэбныя р э чы н а м патрэбны на ўроку. Для таго каб не памыліцца, нам неабходнй адг а даць загадкі і запоўніць крыжаванку.

 

  1 с ш ы т а к  

 

2 г у м к а        

 

3 а л о в а к    

 

    4 л і н е й к а  
  5 п а д р у ч н і к
                       

 

1. Можна ў ім рашаць, пісаць.

Вам я прызнаюся,

Што ён можа расказаць,

І як я вучуся. (Сшытак)

2. Што напісана алоўкам,

Яна сцірае вельмі лоўка. (Гумка)

3. Дом без вокан, без дзвярэй —

Поўна ў доме тым людзей.

Там ляжаць браты радочкам,

На іх розныя сарочкі. (Алоўкі.)

4. Хоць сціплая работніца,

Дапамагчы ахвотніца:

Чарціць чарцёж ці план там нейкі

Ніхто не можа без... (лінейкі).

5. Дзве блакітныя палавіны,

Там цікавыя навіны.

Ты ўважліва чытай

I вучыцца пачынай. (Падручнік.)

(Пасля таго, як дзеці адгадаюць загадкі і запоўняць крыжаванку, настаўнік прапануе прачытаць слова, якое атрымалася ў вылучаным вертыкальным слупку, а затым з ім і са словамі-адгадкамі вусна скласці сказы.)

III. Знаёмства з падручнікам, умоўнымі абазначэннямі ў ім.

Настаўнік знаёміць дзяцей са структурай падручніка, звяртае ўвагу дзяцей на ўмоўныя абазначэнні, нагадвае ім, як імі карыстацца. Затым прапануе работу з наступным чатырохрадкоўем:

Каб белы свет не здаўся вузкім,

Каб годна жыць паміж людзей,

Любіце мову беларускую,

Любіце з кожным днём мацней!

— Дзеці, выразна прачытайце верш і выканайце наступныя заданні:

• Колькі галосных і зычных гукаў у словах другога радка? Колькі ў іх складоў?

· Растлумачце напісанне падкрэсленых літар.

· Знайдзіце літары, якіх няма ў рускай мове. (I, ў.)

Поспехаў  у новым навучальным годзе.

IV. Паўтарэнне вывучанага ў з-м класе.

1. Запісаць загадку і адгадаць яе:

Сетку в(я, е)за(у, ў), здабычу чака(у, ў).

Хто (у, ў)сетку папа(д, дз)е — з г(а, о)л(а, о)вою прапа(д, дзе).

(Павук.)

2. Успомніць правілы, якія трэба выкарыстаць, каб расглумачыць правапіс прапушчаных літар.

3. Вызначыць, колькі складоў у словах.

V. Работа па падручніку.

Вылучэнне гукавога, літарнага, складовага, марфемнага складу слова з апорай на схему (с. 3).

Чытанне тэксту. Гутарка па змесце. Знаходжанне ў тэксце аднакаранёвых слоў, вылучэнне ў іх кораня. Частковы фанетычны разбор слова дзень (практ. 1, с. 3).

Тлумачэнне сэнсу прыказкі. Пісьмо з каменціраваннем. Знаходжанне ў сказе аднакаранёвых слоў, выдзяленне ў іх кораня, вылучэнне гістарычных змен зычных у корані аднакаранёвых слоў (практ. 2, с. 4).

Фізкультхвілінка.

VI. Развіццё вуснага маўлення

¾ Дзеці, давайце пагутарым з вамі па тэму «Лес». Я папрашу вас даць поўныя адказы на наступныя пытанні:

1. Ці ёсць каля вашага горада лес?

2. Якія дрэвы растуць у гэтым лесе?

3. Якія звяры сустракаюцца?

4. Які лес бывае летам? Зімой?

5. Што вы збіраеце ў лесе летам?

6. Што збіраеце ўвосень?

7. Якую карысць дае лес?

8. Ці пасадзіў хто-небудзь з вас якія-небудзь дрэвы? Дзе?

9. Як зберагчы лес?

VII. Работа па падручніку

Вылучэнне прамога і пераноснага значэння слова з апорай на схему (с. 4). Чытанне верша. Гутарка па змесце. Знаходжанне ў ім слоў, ужытых у пераносным значэнні. Выбарачнае спісванне з каменціраваннем. Падбор аднакаранё вых слоў, выдзяленне ў іх кораня, вылучэнне пазіцыйных змен зычных і галосных у корані аднакаранёвых слоў (практ. 3, с. 4—5).

Работа па групах.

■ 1-я група — першы радок да слова звонкi.

■ 2-я група — другi радок да слова ходзяць.

 

Адпрацоўка хуткага і правільнага вымаўлення скорагаворкі. Пісьмо па памяці. Падбор аднакаранёвых слоў, вылучэнне ў іх кораня (практ. 4, с. 5)

VIII . Вынікі ўрока. Рэфлексія.

§Я ўспомніў...

§Мне спадабалася...

I Х. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 5.

 

Урок 2

Тэма: Паўтарэнне: правапіс прыставак, якія заканчваюцца на -б, -д, -з, -с

Мэты: Актуалізаваць веды навучэнцаў пра прыстаўку як значымую частку слова, пра правапіс прыставак, якія заканчваюцца на -б, -д, -з, -с; адпрацоўваць уменне вылучаць прыстаўкі ў словах, пісаць нязменна прыстаўкі аб-, ад-, пад-, над-, прад-, перад-, ажыццяўляць выбар патрэбнага зычнага ў прыстаўках, якія заканчваюцца на -з, -с; выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, арфаграфічную пільнасць, узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў антонімамі; развіваць лагічнае мысленне, кемлівасць; выхоўваць цікавасць да чытання і разгадвання загадак на беларускай мове.

 

I. Арганізацыйны момант.

Пажаданне вучням поспехаў, плённай і сумленнай працы, добрага настрою.

II. Праверка дамашняга задання.

Практыкаванне 5 с.6

— Растлумачце, якія літары вы ўставілі.

— Якія словы аднакарэнныя вы знайшлі? Які корань абазначылі у выдзеленых словах?

III. Хвілінка чыстапісання.

Бб Бо Бм Бз Бе Бг Бу

Багдан Барысаў Беларусь

Бацькоў слухаць – гора не знаць

- Растлумачце сэнс прыказкі.

 

IV.  Паўтарэнне вывучанага ў 3-м класе.

Прыгадванне правіла правапісу прыставак, якія пішуцца нязменна, з выкарыстаннем апорнай схемы (с. 6).

V. Работа па падручніку.

ü Чытанне верша. Гутарка па змесце. Вылучэнне колькасці сказаў у вершы, вызначэнне тыпаў сказаў па мэце выказвання. Спісванне з правільным афармленнем сказаў на пісьме. Знаходжанне ў вершы слоў з прыстаўкамі. Выдзяленне прыставак (практ. 6, с. 6—7).

ü Падбор аднакаранёвых антонімаў да прапанаваных слоў. Выдзяленне антанімічных прыставак у словах (практ. 7, с. 7).

ü Прыгадванне правіла правапісу прыставак, якія заканчваюцца на -з, -с, з выкарыстаннем апорнай схемы (с. 7).

ü Падбор аднакаранёвых слоў з прыстаўкамі без-/бяз-, бес-/бяс- (практ. 8, с. 7).

Фізкультхвілінка

 

ü Чытанне і разгадванне загадкі. Спісванне з устаўкай прапушчаных літар і каменціраваннем. Абазначэнне прыставак у выдзеленых словах, вылучэнне ўмоў выбару арфаграмы (практ. 9, с. 8).

ü Чытанне тэксту. Гутарка па змесце. Выбарачнае спісванне з устаўкай патрэбных літар і каменціраваннем. Абазначэнне прыставак у запісаных словах. Прыгадванне вучнямі беларускіх загадак, загадванне іх аднакласнікам (практ. 10, с. 8)

 

6) Работа па варыянтах.

I варыянт — выдзеліць корань і прыстаўку ў словах

скасіў    падлесак         рассыпаў

паднесці злавіць       разганяць

падхапіў паглядзець             размачыў

 

II варыянт — у прыведзеных словах абазначыць прыстаўкі.

падбегчы змесці                     падклеіць

адбіўся  бязвоблачны  заспявалі

падступаць падскочыць    абтрэсці

 

VI. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

Гульня-тэст «Так ці не?».

1. Корань — гэта...

а) Агульная частка роднасных слоў;

б) зменная частка роднасных слоў;

в) частка слова, без якой слова можа існаваць;

г) частка слова, без якой слова не можа існаваць;

д) частка слова, якая выражае асноўнае лексічнае значэнне слова?

2. Канчатак — гэта...

а) Апошні гук слова;

б) апошнія два гукі слова;

в) зменная частка слова, якая знаходзіцца ў канцы слова.

3.Прыстаўка — гэта...

а) Зменная частка слова;

б) пастаянная частка слова, якая стаіць перад коранем.

4.Суфікс — гэта...

а) Частка слова, якая стаіць пасля кораня;

б) частка слова, якая можа стаяць перад коранем або пасля яго.

— ГІакажыце, з якім настроем вы закончылі ўрок. (Вучні паказваюць маскі настрою.)

— Што спадабалася вам наўроку?

— Што выклікала цяжкасці?

VII. Дамашняе заданне.

Практыкаванне 11

 

 

Урок 3. Паўтарэнне: правапіс падвоеных літар на стыку прыстаўкі і кораня,

Кораня і суфікса

Мэты: актуалізаваць веды навучэнцаў пра правапіс падвоеных літар на стыку прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса; адпрацоўваць уменне вылучаць марфемы ў слове, выпрацоўваць вымаўленчыя навыкі, арфаграфічную пільнасць, узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў сінонімамі, развіваць вуснае звязнае маўленне; выхоўваць арганізаванасць, акуратнасць.

Абсталяванне: заданні на дошцы, карткі са словамі зіма, чалавек, мора, кіт, знікненне, рашэнне.

Ход урока

Арганізацыйны момант.

Праверка дамашняга задання.

- Прачытайце верш, які вы запісалі. Якія літары вы ўставілі ў словы? Растлумачце іх правапіс. (адзін з навучэнцаў называе словы, у якія ўстаўлялі літары, і тлумачыць правапіс прыставак.) Якія яшчэ словы з прыстаўкамі ёсць у вершы? (зашумеў, пасадзіць.) Якія прыстаўкі вы выдзелілі ў іх? (другі навучэнец называе словы з прыстаўкамі і вылучае ў іх патрэбныя часткі.)

3. Паўтарэнне вывучанага.

Работа па заданні на дошцы.

- Прачытайце словы, запісаныя на дошцы рассмяшыць, калоссе. Што іх аб’ядноўвае? (выслухаўваюцца меркаванні вучняў.) Чаму ў гэтых словах пішуцца побач дзве аднолькавыя літары?

Праца з падручнікам.

- Разгледзьце ўважліва схему на с. 9. Ці ўсе выпадкі напісання ў слове дзвюх аднолькавых літар побач мы назвалі? (называюцца непрыгаданыя выпадкі.) З апорай на схему пералічыце ўсе выпадкі падваення літар у словах.

 

Практыкаванне 12.

- Утварыце словы на ўзор. Выдзеліце ў іх корань і суфікс. (адзін вучань працуе каля дошкі, астатнія запісваюцца пары слоў у сшыткі.) Якія з запісаных слоў з’яўляюцца назоўнікамі? Словы якой часціцы мовы вы ўтварылі ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -н-?

 

Практыкаванне 13.

- Прачытайце праказкі. У якой з іх ухваляюцца добрыя, надзейныя людзі? У якой сітуацыі можна выкарыстаць другую прыказку? Якія літары трэба ўставіць у выдзеленыя словы? Чаму? Запішыце гэтыя словы і разбярыце із па саставе. (запіс з каменціраваннем) Запомніце адну з прыказак на выбар. Запішыце яе па памяці. (пасля выканання задання праводзіцца ўзаемаправерка напісанага)

 

Практыкаванне 14.

- Прачытайце тэкст. (чытанне вучнямі па частках) Раскажыце, як хлопчык збіраецца ў школу. Чаму трэба правільна планаваць свій дзень? (выслухоўваюцца меркаванна некалькіх вучняў) На што ўказвае назва тэксту: на тэму ці на асноўную думку? (на тэму) Знайдзіце і прачытайце сказ, у якім заключаецца асноўная думка тэксту. (прывычка – добрая справа) Растлумачце значэнне апошняга слова ў гэтым сказе. (тут: рэч, з’ява). Прачытайце сказ, запісаны на дошцы: Справа ад дарогі стаяў вялікі дом. Якое значэнне мае ў ім слова справа? (з правага боку)

Выпішыце з тэксту выдзеленыя словы, раскрываючы дужкі. Выдзеліце ў іх прыстаўкі. (адзін вучань працуе каля дошкі, астатнія – у сшытках) Знайдзіце ў тэксце слова з падоўжаным зычным гукам і запішыце яго. (адзенне)

Развіццё маўлення.

- Раскажыце пра свій рэжым дня. (заслухоўваюцца выказванні некалькіх вучняў)

 

Практыкаванне 15.

- Прачытайце словы. Якое со слоў лішняе? (час) Чаму? (астатнія словы – сінонімы) Для чаго людзі выкарыстоўваюць гадзіннік, будзільнік, ходзікі? (каб вызначаць час) Перакладзіце слова ЧАС на рускую мову. (время) Якое яшчэ значэнне сое слова час у рускай мове? (60 мінут) Як па-беларуску называюць адзінку вымярэння часу, якая складаецца з 60 мінут? (гадзіна)

Дапоўніце сказы словамі-сінонімамі. Запішыце сказы, раскрываючы дужкі. (адзін вучань працуе каля дошкі, астатнія у сшытку)

Развіццё маўлення.

- Якія яшчэ гадзіннікі вы ведаеце? (пясочныя, сонечныя, вадзяныя, кветкавыя) Як па іх можна вызначыць час? (заслухоўваюцца адказы некалькіх вучняў) Вы бачыце, што адразу даць поўны і дакладны адказ на гэтыя пытанні складана. Вучні, якіх зацікавіла пытанне вызначэння часу людзьмі, могуць выканаць заданне для эрудытаў і падрыхтаваць да наступнага ўрока адпаведнае паведамленне з выкарыстаннем інфармацыі з дзіцячай энцыклапедыі або інтэнэта.

 

Практыкаванне 16.

- Запішыце словы, раскрываючы дужкі, абазначце ў іх корань і прыстаўку, растлумачце правапіс прыставак. (запіс с каменціраваннем. Звяртаецца ўвага на правапіс галосных і апошняга зычнага ў прыстаўках, на падваенне зычных на стыку прыстаўкі і кораня) Назавіце сярод запісаных слоў прыметнікі. Я пакажу вам карткі з назоўнікамі (зіма, чалавек, мора, кіт, знікненне, рашэнне) Падбярыце да гэтых слоў прыметнікі, якія падыходзяць па сэнсе.

 

4. Вынікі ўрока.

- Калі ў словах пішуцца дзве аднолькавыя літары? Прывядзіце прыклады слоў з падвоенымі літарамі.

 

 

Урок 4 Беларуская мова __________

Тэма: Паўтарэнне: часціны мовы

Мэты: актуалізаваць веды навучэнцаў пра падзел слоў на часціны мовы, іх змяненне, ролю ў сказе; адпрацоўваць уменне знаходзіць у тэкстах назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыназоўнікі, вызначаць род, лік назоўнікаў, прыметні каў, час і лік дзеясловаў; узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў прыказкамі пра з’явы прыроды, развіваць граматычны лад маўлення, назіральнасць; выхоўваць любоў да прыроды.

Ход урока

1.Арганізацыйны этап

2. Этап праверкі дамашняга задання

3. Этап паўтарэння вывучанага

· Прыгадванне вучнямі з апорай на табліцу назваў вывучаных часцін мовы, іх граматычных катэгорый, сінтаксічных функцый (с. 13).

· Чытанне верша. Гутарка па змесце. Тлумачэнне розных значэнняў мнагазначнага слова лістапад. Спісванне. Вызначэнне, якой часцінай мовы з’яўляецца кожнае слова ў вершы. Вызначэнне формы роду і ліку прыметнікаў у вершы (практ. 19, с. 13).

· Вызначэнне меж сказаў у тэксце. Запіс тэксту з правільным афармленнем сказаў на пісьме і каменціраваннем. Падбор аднакаранёвых слоў да прапанаванага. Вызначэнне прыналежнасці аднакаранёвых слоў да пэўнай часціны мовы. Знаходжанне ў тэксце сказа, які адпавядае прапанаванай схеме (практ. 20, с. 14).

· Фізкультмінутка

· Выключэнне лішняга слова з кожнай групы слоў. Вылучэнне прыметы, па якой словы аб’яднаны ў групы. Складанне і запіс сказа з выкарыстаннем слоў кожнай групы. Знаходжанне ў запісаным сказе назоўнікаў, вызначэнне іх роду (практ. 21, с. 14).

· Чытанне прыказкі з апорай на схему. Тлумачэнне сэнсу прыказкі. Запіс з каменціраваннем. Вызначэнне прыналеж насці кожнага слова ў сказе да пэўнай часціны мовы. Вызначэнне формы часу і ліку дзеяслова (практ. 22, с. 15)

4. Этап падвядзення вынікаў урока

5. Дамашняе заданне Пр. 23

 

 

Урок 5 Беларуская мова __________

Тэма: Сувязь сказаў у тэксце

Мэты: паўтарыць веды навучэнцаў пра тэкст, яго тэму, асноўную думку, пазнаёміць са сродкамі сувязі сказаў у тэксце; узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў прыказкамі пра працу, развіваць звязнае пісьмовае маўленне; вы хоўваць працавітасць

Ход урока

1.Арганізацыйны этап

2. Этап праверкі дамашняга задання

3. Чыстапісанне

В вв ввв восень верасень кастрычнік лістапад

Заданні да напісаных слоў:

- Растлумачыць назвы месяцаў. (У верасні — цвіце верас; у кастрычніку — лісце яркае, як касцёр; кастрыца — пацёртыя часткі сцябла льну або канапель, аддзеленыя ад валакна пры апрацоўцы; у лістападзе — ападае апошняе лісце.)

Гука-літарны аналіз слова «восень».

4. Этап паўтарэння вывучанага

· Прыгадванне вучнямі асноўных прымет тэксту з апорай на схему (с. 16).

· Чытанне і аналіз тэксту. Суаднясенне загалоўка з тэмай тэксту. Знаходжанне ў тэксце лексічных паўтораў, займеннікаў, слоў з блізкім і супрацьлеглым значэннем. Вызначэнне часу дзеясловаў (практ. 24, с. 16—17).

· Знаёмства са сродкамі сувязі сказаў у тэксце ў працэсе азнаямлення з інфармацыяй рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 17).

· Фізкультмінутка

· Чытанне тэксту, гутарка па змесце. Вылучэнне сродкаў сувязі сказаў у тэксце. Падзел тэксту на часткі. Аднаўленне дэфармаванага плана. Выбарачнае спісванне (практ. 25, с. 17—18).

· Тлумачэнне сэнсу прыказак. Суаднясенне іх са зместам тэкстаў з папярэдніх практыкаванняў. Выбарачнае спісванне з каменціраваннем (практ. 26, с. 19).

· Рэдагаванне тэксту (практ. 27, с. 19). Знаёмства з правапісам слоўнікавага слова ахвотна, гука-літарны аналіз яго, складанне са словам сказа

5. Этап падвядзення вынікаў урок. Рэфлексія

-  Пра што даведаліся на ўроку?

-  Што паўтарылі?

- Якія былі цяжкасці?

6. Дамашняе заданне Пр. 28

 


Дата добавления: 2019-11-16; просмотров: 468; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!