Законы: гнасіялагічныя і прагнастыч-ныя функцыі.



З філасофскага разумення: закон-- гэта неабходная, ўстойлівая і паўторная сувязь паміж прадметамі, працэсамі і з'явамі. Існуе вялікая колькасць законаў і іх класіфікацый.

1). у гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на: а).прыродныя якія хара-ктарызуюцца вялікай абагуленасцю і ў часе і ў прасторы.б)матэматычныя, лагічныя, гра-матычныя законы. Яны з'яўляюцца суб'ек-тыўнымі, так як яны афармляюцца як і само чалавечае пазнанне толькі з узнікненнем чалавечай думкі і мовы. Па-за думкай і мо-вай гэтыя законы праяўляцца не могуць. в)законы грамадства з'яўляюцца сінтэзу-ючымі. Гэта законы палітыкі, права, маралі, мастацтва.г).юрыдычныя законы рэгулююць нарматыўна--практычную дзейнасць паміж грамадзянінам і дзяржавай, адносіны паміж людзьмі, міжнародныя стасункі, правы і абавязкі грамадзяніна. д).філасофскія законы з'яўляюцца найбольш агульнымі і самымі шырокімі так як яны ўключаюць ў сябе ўсе вышэйузгаданыя законы.

2)у прагматычным плане законы дзеляцца на: а).дынамічныя--гэта законы дзеяння сіл: механічных,электрамагнітных, гравітацый-ных. Дынамічныя законы з'яўляюцца асно-вай класічнай механікі. б).статычныя зако-ны Яны разглядаюць ўсё сістэмна і пагэтаму прадказанні тут носяць толькі верагоднасны характар і пры дапамозе іх можна асэнсоў-ваць выпадковыя з'явы.

 

Логіка развіцця сацыяльнай філасофіі.

Сацыяльная філасофія даследуе чалавека і грамадства і развівалася ўнаступных напра-мках:1).сацыялагічны ідэалізм--да 19 ст. чалавек і грамадства разглядаліся выключ-на з пазіцый ідэалізма. Грамадства ўспрыма-лася як нейкая механічная сума людзей, а не як суцэльны арганізм. 2).геаграфічны дэтэ-рмінізм:(determiner -з франц.-прадвызначаць) На ўзнікненне яго паўплывалі вялікія геаг-рафічныя адкрыцці.3).Гістарычны матэрыя-лізм (марксізм) для тлумачэння грамадства выкарыстоўвае дзве катэгорыі: грамадскае быццё і грамадская свядомасць. Грамадская быццё - гэта адносіны паміж людзьмі і адно-сіны людзей да прыроды. Грамадская свядо-масць - гэта сістэма поглядаў, ідэй, тэорый, якія больш - меньш правільна адлюстроўва-юць грамадскае быццё.4.Тэхніцызм. Ён афор-міўся у 20-х гадах ХХст. і узнік як антытэза гістарычнаму матэрыялізму, Тэхніцызм адс-тойваў думку, што ў аснове грамадства мана-польна валадарыць тэхніка, якая прадвызна-чае і сённяшняе жыццё і лёс чалавека і гра-мадства.Усе вышэй узгаданыя напрамкі выя-ўляюць сваю аднабокавасць пры тлумачэнні грамадства. Пагэтаму сацыяльная філасофія прызнае не толькі іх, але і шмат іншых ва-рыянтаў, так як адзінага і канчатковага адка-зу адносна існавання і развіцця грамадства не можа існаваць.

 

Філасофія тэхнікі

Тэрмін тэхніка сустракаецца ўжо ў працах Платона і Арыстоцеля ў сувязі з аналізам імі прадметаў створаных чалавекам. Выражэнне "філасофія тэхнікі" ўпершыню выкарыстаў нямецкі філосаф Эрнэст Каппа. Сутнасць тэхнікі – гэта не тое самае, што сама тэхніка; гэта не ёсць штосьці тэхнічнае. Тэхніка, як паняцце утрымлівае два сэнсы:1) абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека. Тэхніка ў адрозненні ад прыроды заўсёды ствараецца чалавекам. Значыць тэхніка--гэта сістэма артэфактаў. Артэфакты адрозніваюцца ад прыродных прадметаў тым, што яны-- вынік чалавечай дзейнасці.

У адносінах да тэхнікі існуюць наступныя падыходы:1).натуралістычны: чалавеку ў адрозненні ад іншых жывых істотаў не хапае спецыялізаваных органаў, якія забяспечва-юць ягонае існаванне і ён кампенсуе гэта стварэннем артэфактаў.2).волевы: чалавек прз тэхніку рэалізуе сваю волю да ўлады над прыродай і іншымі людзьмі. Тэхніка не ёсць проста сродак, яна не ёсць інструмент, ці сукупнасць інструментаў, а самастойная сіла, від улады. 3).негатывісцкі: Тэхніка ператварае чалавека ў прыдатак да машыны, тэхнізуе душу чалавека, чым і выклікае дэфармацыю чалавечых ідэалаў.4).прыродна

--навуковы падыход: тэхніка разглядаецца як прыкладная навука ў ва ўсёй яе дакладнасці. Асноўнымі рысамі тэхнікі выступае мэтазго-днасць яе для чалавека, а яе развіццё павінна адбывацца на аснове гуманізацыі грамадства.

 

42Навука як спецыфічны тып пазнання

Навука характарызкецца з трох важнейшых вымярэнняў:1) навука-гэта спецыфічны від пазнавальнай дзейнасці, які адрозніваецца ад штодзённага, мастацкага, філасофскага відаў пазнання.2) навука- гэта выкладзеная на спе-цыяльнай мове сістэма абгрунтаваных ведаў.

3) навука-ёсць сацыяльны інстытут (яе арга-нізацыя, фінансы, сацыяльныя патрэбы ў ёй).

Паралельна з навуковымі ведамі ўзнікаюць розныя альтэрнатыўныя веды: Паранавука. Яна ўключае шматлікія вучэнні, якія існуюць і развіваюцца за межамі і ідэаламі навуковай рацыянальнасці, але адначасова звязаныя з навукай па пэўнай праблематыцы. Этнана-вука (этнас--народ)--гэта навука якая высту-пае як прадукт калектыўнага народнага во-пыту. Існуе ў безпісьменнай форме ў асоб-ных групах ці кастах. Протанавуковыя веды--гэта першасныя формы асэнсавання, калі яшчэ адсутнічаюць якія-небудзь тэорыі. Про-танавука стварае прадумовы для ўзнікнення навуковых тэорый. Дэвіантныя веды(з лац.--адхіленне ад напрамку) навука, якая адхіля-ецца ад агульнапрынятых эталонаў і крытэ-рыяў навуковасці.

Розніца паміж ведамі і мудрасцю.Навуковыя веды-- інтэрнацыянальныя, так як яны адно-лькавы для ўсіх краін і народаў, а мудрасць, наадварот, глыбока нацыянальная. Муд-расць--гэта "гутарка" аб жыцці, аб ягоным сэнсу, а жыццё ва ўсіх народаў рознае. У прагнозах, мудрасць заўсёды перасцерагае ад якіх-небудзь непрадказальных дзеянняў і робіць гэта зыходзячы з гістарычнага вопы-ту. Калі назапашваюцца такія веды, якія не-магчыма пратлумачыць існуючымі навуко-вымі парадыгмамі (ўзорамі) тады ўзнікаюць новыя гіпотэзы, як аснова новай парадыгмы. Рэалізацыя гіпотэзаў залежыць ад двух фак-тараў: унутраныя фактары-гэта эксперыме-нтальная праверка новай гіпотэзы, яе ўнут-раная, лагічная несупярэчнасць, яе здоль-насць пратлумачыць і старыя і новыя факты; знешнія фактары- гэта фінансы, палітычная, эканамічная, вайсковая зацікаўленасць ў рэалізацыі навуковых адкрыццяў. Знешнія фактары праяўляюцца праз суб'ектыўнасць.

44Грамадства як сістэма

1)Фармацыйная мадэль. Гистарычны праг-рэс разгляд. як узыходжанне ад адной фар-мацыи да др. пры гэтым фармацфыи размяр-коуваюцца па храналагичнаму парадку. Парады гма фармацыи аперыруе такими па-няццями як лад вытворчасци, клас. Бараць-ба.2)Цывилизацыйная мадэль . Гистары-чны тэрмин ”цывилизацыя” фармавауся и асэнсоувауся у 3-ох варыянтах: а) франц. разуменне цыв.Паняцце цыв. з’яв. у 18ст. у працах Вальтэра,Гольбаха.Асноуными паказ-чыками цыв. тут личылася ветливасць, рэліг.талерантнасць,карэктнасць,рацыянализм.Пагэтаму у франц. разуменни цыв. была шчыльна звязана з элитарнасцю. а)англ. разуменне цыв.Тут цыв развивалася у инш напрамках.Пагэтаму у разуменни цыв англи-чане укладвали сац уладкаванасць чал ,даб-рабыт и здароуе людзей. а) ням. разуменне цыв.Тут личылася што у любы момант иснуе вял. колькасць цыв.,але усе яны мо-гуць узникн.тольки у вынику дэградацыи культуры,дабрабыт знішч. Маральныя кашт. І традыцыіАсноун. прадст. гэтай канцэпцыи з’яул. О.Шпэнглер,А.Тойнби перспектыу-ными па их личылися тыя цыв.,якия здолели пауплываць на шматликия народы  

Руская філасофія 18-20ст.

1).развівалася ў адрыве ад філасофскіх тра-дыцый Грэцыі і Рыма, у той час як заходнее-ўрапейская філасофія заўсёды адчувала сябе спадкаемцай і прадаўжальніцай традыцый Антычнасці. У сілу гэтага, ніколі не існавала суцэльнай сістэмы рускай філасофіі, а былі толькі асобныя фрагменты. 2).руская філасо-фія існавала ў нетрах праваслаўных трады-цый, і яна разглядала ўсё не з абстрактна-філасофскіх падыходаў, а з канкрэтных, праваслаўных каштоўнасцей. 3).ёй уласцівы антропацэнтрызм і сацыяльная скіраванасць. Чалавек як індывідум не адасабляецца ад іншых людзей, а аснову грамадства складае не асобнае "Я", а катэгорыя "Мы", якая абазначае  абстрактнае адзінства. 4)у рускай філасофіі галоўным выступаюць аналіз "сар-дэчных" перажыванняў чалавека.5). спецы-фікай рускай філасофіі з'яўляецца і тое, што філасофскія ідэі прысутнічаюць не ў адмы-словых філасофскіх сістэмах, трактатах, а ў асноўным  у творах мастацкай літаратуры (Ф.Дастаеўскі, Л. Талстой) ці ў тэкстах літаратурнай крытыкі. У рускай філасофіі атрымалі вядомасць славянафільства і заход-ніцтва.Славянафілы:адстойвалі самабытны шлях развіцця Расіі. Яны ідэялізавалі дапят-роўскую Русь, крытыкавалі палітыку Пятра І ў ягоных спробах еўрапізацыі Расіі. Славя-нафілы вылучалі ў якасці асновы існавання Расійскай імперыі трыадычную каштоў-насць: праваслаўнасць, рускую народнасць і царскае самаўладдзе.Заходнікі:звязвалі буду-чыню Расіі з прыняццём ёю заходніх традыцый. Духоўным ідэалам заходнікаў былі палажэнні каталіцызма Філасофскі ма-тэрыялізм.прапагандаваў антрапалагічныматэрыялізм,згодна якога, ўся прырода развіваецца ад ніжэйшага да вышэйшага, а чалавек -- частка прыроды, пагэтаму месца для бога ў гэтай канцэпцыі адсутнічала. Ядром ягонай этыкі была тэорыя г.зв. "разумнага эгаізма", ў якой ён аддаваў перавагу розуму над пачуццямі . Утылітарны матэрыялізм праводзіў думку аб тым, што неабходна даследваць толькі вядомыя і карысныя для чалавека прыродныя з'явы і працэсыРэлігійная філасофія. Яе сродкамі адстойваліся ідэі саборнасці і ўсеадзінства.

 саборнасць разумеў у трох праявах: а)гнасія лагічным, б)сацыяльна-практычным, в)аксіялагічным:

 

Экзістэнцыялізм

Тэрмін экзістэнцыя у перакладзе азнач. існаванне, пры гэтым пад існаваннем разу-меецца толькі існаванне унутр. свету чалаве-ка. Гэта філ. узнікла у Герм. пасля 1 сусвет. Вайны (прадстаўн. Хайдэггер і Ясперс) . Значыць экзіс. гэта іррацыянальная філ., якая не апілюе да сілы чалавечага розуму , а шу-кае нейкія іншыя падыходы.1.Несапраўднае быццё.Паводле экзіст. у любы час сучаснасці з усімі яе хлопатамі, жаданнямі , спакусамі, патрэбамі закрывае ад чалавека скіраванасць яго да ўласнай смерці. Пагэтаму пры несапр. быцці чал. дзейнічае як нейкі звычайны фізічны прадмет , значыць чал. успрымаецца толькі па аналогіі з інш. людзьмі. 2.Сапраў-днае быццё. Гэта ўсведамленне непазбеж-насці смерці. Усвядомеўшы непазбежнасць смерці чалавек па новаму можа глядзе на сваё прызначэнне ў дзеянні, ў зямным быцці

 

Культура

Пад культурай грэкі разумелі як апрацоўку зямлі,ў Еўропе з XVIIIст. пад культурай разумеецца: надбіялагічная праграма чалаве-чай дзейнасці, паводзін і адносін.  Культураўключае ў сябе: а) зберажэнне жыццёвых і марфльных норм, спосабаў працы. б) стварэ-нне новых духоўных правіл. в) адмаўленне ўсяго таго што ўласціва сённяшняму дню. У самым шырокім падыходзе, культура бывае матэрыяльнай і духоўнай.Матэрыяльная-- прадметы вытворчасці і тэхнікі, прылады і збудаванні, аддзенне, харчаванне.Духоўная-- чалавечыя ўяўленні, якія папярэднічаюць матэрыяльнай вытворчасці; пазнавальная дзейнасць чалавека. Прызнаюцца два тыпы эвалюцыі культуры: 1).саматычная эвалю-цыя -- перадача генетычнай памяці ад баць-коў да дзяцей, што і вызначае структуру арганізма і ягоных паводзін. Яна складае аснову матэрыяльнай культуры. 2)экзасама-тычная эвалюцыя -- перадача інфармацыі ад аднаго індывіда да другого праз падражанне і навучанне. Яна складае аснову духоўнай культуры.Культура заўсёды з'яўляецца нацы-янальнай так як яна узнікае і існуетолькі на нацыянальнай мове.Масавая культура ўзні-кае ў 18-19 ст.ст у краінах Заходняй Еўропы, як вынік павышэння дабрабыту масавага чалавека і якому пачалі прапаноўвацца бана-льныя і лёгкія для ўспрыняцця паводзіны.

Субкультура- узнікае вакол пэўнай прафе-сійнай дзейнасці людзей, духоўнага адзінст-ва, альбо сумеснага выкарыстання імі матэ-рыяльных артэфактаў ці тэрыторый. а). на-цыянальная субкультура - спецыфіка пэў-нага народа, ягонай мовы, гаспадарчага ўкла-да,аддзення, танцаў, спеваў, харчавання.б). канфесійная субкультура ўзнікае на аснове агульнасці рэлігійнай веры. в)прафесійная субкультура звязана з працай і прынале-жнасцю чалавека да пэўнай прафесіі. Конт-ркультура-- у адрозненні ад субкультуры ахоплівае ўвесь спектр культурнай групы. 

Контркультура імкнецца аспрэчваць, каш-тоўнасці цывілізацыі: вытворчасць, тэхна-логіі, урбаністыку, тэхніку, хуткасць, дэмаг-рафію. Яна ахоплівае сэнс і мэту жыцця ча-лавека, робячы націскі на духоўныя патрэ-бы, якія рэпрасаваны цывілізацыяй

 

Фенаменалогія

19-20ст парадзіла не толькі філ. марксізма але і мноства розных філ. напрамкаў на заха-дзе якія сталі называцца сучаснай філасо-фіяй. Фенаменалогія адстайвае палажэнні аб тым што ўсе законы якія існуюць у прыро-дазнаўчых навуках заўсёды адкрываюцца і афармляюцца з пазіцыі чыстага розуму і не могуцб быць правераны на практыцы напр. закон сусветнага прыцягвання. У межах фенаменалог. разуменне свядомасці вельмі спецыфічнае. Тут свядомасць прызнаецца то-лькі дзеля таго каб адштурхнуўшыся ад яе разглядаць свядомасць у якасці асобнага пра-дмета-фенаменалагічнага аналіза. Фено-мены- гэта структурныя элементы свядомас-ці але такой свядомасці якая не падпадае пад якія-неб. назіранні і якое немагчыма зафік-саваць. Феномены маюць наступную струк-туру: а)кожны феномен мае моўную абало-чку б)кожны феномен мае эмацыяльную афарбоўку

 

47 Прыродныя асновы грамадскага жыцця. Пасіянарнасць.

Першыя ўзгадкі аб прыродзе прысутнічаюць ўжо ў антычнай філасофіі, пачынаючы ад Піфагора, які ўяўляў зямлю як шарападобнае цела і завяршаючы Арыстоцелем, які разглядаў яе ў адзінству з зоркавым купалам Прырода тут не супрацьпастаўлялася чалаве-ку, а трактавалася як крыніца мудрасці. Сха-ластычная філасофія лічыла Зямлю нерухо-мым цэнтрам свету, чым і закладвала асновы геацэнтрызма. У эпоху Адраджэння Мікалай Капернік стварае геліяцэнтрычную сістэму света. Тэрмін “прырода” ў філасофскіх пады-ходах выкарыстоўваецца ў двух значэннях:

 а)у шырокім: прырода – гэта быццё, сусвет у шматлікіх яго формах, а грамадсва прызнае-цца часткай прыроды. б)у вузкім: прырода – частка сусвету, з якой узаемадзейнічае гра-мадства.Біясфера і наасфера. Тэрмін “біяс-фера”-абалонку Зямлі, якая напоўнена жыц-цём, ці была калісці ім напоўнена. Біясфера ніколі не знаходзілася ў статычным стане

Са з’яўленнем чалавека і яго рацыянальна – тэхналагічнай дзейнасці біясфера прымае форму наасферы-гэта сфера розума чалавека; сфера ўзаемадзеяння прыроды і грамадства.

У тэарэтычным плане наасфера – гэта злучэнне навук аб прыродзе з навукамі аб чалавеку; ў практычным плане – гэта сфера ўзаемадзеяння прыроды і грамадства, ці абжытая чалавекам сфера сусвету. Элемен-тамі наасферы з’яўляюцца:а)чалавечы розум ва ўсіх формах праяўлення. б)людзі і іх тэхніка – тэхналагічная дзейнасць. в)куль-турна – эканамічныя комплексы. г)частка жывой і нежывой прыроды, якая служыць аб’ектам умяшальніцтва чалавека. Прыроданасельніцтва. У 18 ст. пачынае афа-рмляцца думка, што рост насельніцтва пару-шае гармонію паміж чалавекам і прыродай.

прырост людзей павялічваецца ў геамет-рычнай прагрэсіі, а прырост сродкаў існава-ння толькі ў арыфметычнай.Пагэтаму дзеля выжывання, чалавецтва павінна кіравацца прынцыпам “нарадзіць новага чалавека толь-кі на замену памерлага”. Ужо ў антычнасці фіксаваліся сувязі паміж космасам і чала-векам, а таксама выяўляліся ўплывы сонца на біялагічныя і сацыяльныя працэсы на зямлі. Асабліва гэта праяўлалася ў канцэпцыі пасіянарнасці. Згодна з ёй ўсё развіццё грамадства вызначаецца наяўнасцю ў ім людзей--пасіянарыяў, якія надзелены звыш-натуральнай энэргіяй і жаданнем у дасягне-нні сваіх мэтаў. Пасіянарыі тонка ўлоўлі-ваюць касмічныя змяненні і робяць іх сэнсам свайго жыцця. Затым яны згуртоўваюць вакол сябе іншых людзей і навязваюць ім свае перакананні, маральныя нормы, ўзоры паводзін. Канчаткова пасіянарнасць так шырока распаўсюджваецца ўнутры старога этнаса, што ён дэградуе і разбураецца, а на ягоных парэштках узнікае новы этнас.

 

Тэхнагенная цывілізацыя

Паняцце цывілізацыі ахоплівае шмат якія падыходы, але сярод іх ёсць тры асноўныя:

1)цывілізацыя і культура атаясамліваюцца паміж сабою. Цывілізацыя - гэта "другая” прырода г.зн. усё тое што выпрацаваў чала-век дзеля свайго выжывання ў фізічнай пры-родзе. 2).цывілізацыя і культура маюць гар-манічнае адзінства. Цывілізацыя -- сістэмнае бачанне грамадства з адпаведным развіццём тэхнікі, са спецыфікай ягонай культуры, нацыянальнай мовы, маральных каштоўнас-цей, сацыяльных адносін.а).узорам панаван-ня культуры над цывілізацыей была антыч-ная Грэцыя, якая існавала, як мноства раз-розненных полісаў, і ў якой квітнела філасо-фія, мастацтва, літаратура.б). узорам пана-вання цывілізацыі над культурай з’яўляецца жорстка цэнтралізаваная Рымская імперыя, дзе філасофская праблематыка асэнсоўваец-ца, як тэхнічная, як прававая Цывілізацыя спрыяе абязлічанасці і уніфікаванасці чала-века і грамадства , а культура іх – індывіду-альнасці і непаўторнасці.

Два тыпы цывілізацыйнага развіцця:

1.традыцыяналісцкі тып цывілізацыі Тут, культуры не ставяць сваёй мэтай пераўтва-рэння зямнога жыцця, панаванне чалавека над прыродай.2 тэхгагенная ці заходняя цывілізацыя У тэхнагеннай цывілізацыі існуе ідэал свабоднага чалавека, які можа знахо-дзіцца ў самых розных сацыяльных супольн-асцях, ў той час як у традыцыйных куль-турах чалавек прысутнічае ў строга вызна-чаных сямейна--кланавых, каставых, саслоў-ных адносінах. Так як тэхнагенная цывілі-зацыя ўзнікае на аснове культур заходне-еўрапейскіх народаў, то яна менш разбураль-на ўздзейнічае на іх.

 

 

Філасофская думка Беларусі.

У філасофскай думцы ВКЛ доўгі час пана-валі філасофска-тэалагічныя формы свядома-сці. Гэта было звязана з рэальным становіш-чам рэлігіі і царквы,У адраджэнскай філасофіі ВКЛ выразна вылучаюцца тры перыяды:1).Ранняе Адраджэнне (16 ст.). 2). Адраджэнне і Рэфармацыя (друг. пал. 16 ст.).3).Позняе Адраджэнне і Контррэфарма-цыя (17-18 ст.ст). ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (1490-1551) -- першадрукар, асветнік, гума-ніст, доктар медыцыны, папулятарызатар айчыннай і агульначалавечай спадчыны. Вышэй за ўсё ён ставіў законы логікі, якія вучаць чалавека рацыянальна думаць, разважаць СЫМОН БУДНЫ (1530-1593) -- адзін з ідэёлагаў антытрынітарызму рады-кальнай плыні беларускай Рэфармацыі, якая крытычна ставілася да дагмата аб святой траякасці Бога. КАЗІМІР ЛЫШЧЫНСКІ (1634-1689). Па светапогляддзе ён матэры-яліст. У ягоным трактаце "Аб неіснаванні бога" прызнаецца існаванне вечнай і бяско-нцай прыроды, якая развіваецца згодна сваіх уласных законаў, і якая знаходзіцца ў пас-таянным руху і развіцці, без умяшальніцтва бога-стваральніка.

 

 

49 Філасофія жыцця

З другой паловы 19 да пачатку 20ст. адбыва-ецца пераход класічнай філасофіі да новай фазы – некласічнай, якая заснавана на ірацыяналізме. Прадметам філасофіі робіцца жывы какрэтны чалавек, яго штодзённае жыццё, а не агульныя праблемы чалавечага рода.Ірацыяналізм – вынік крызіса класічнага рацыяналізма. Ірацыянальнай па свайму зместу з’яўляецца і філасофія жыцця.

На яе пазіцыях знаходзіліся нямецкія філосафы Артур Шапэнгаўэр. Вільгельм Дыльтэй, Фрыдрых Ніцшэ і інш. Філасофія жыцця разглядае ўсё жывое, як супрацьле-гласць штучнаму, створанаму, сканструя-ванаму.Зыходны пункт Ніцшэ – прызнанне таго, што жыццё Еўропы 19 – 20ст. разві-ваецца ў бок дэградацыі, ўпадку, да катастрофы. Яго асноўныя творы: “Па той бок дабра і ліха”, “ Так гаварыў Заратустра”, “Воля да ўлады”, “Прыцемкі куміраў, ці як філасофстваваць молатам”.Цэнтральнымі элементамі філасофіі Ніцшэ выступае пры-рода,чалавек і “воля да ўлады”. Мараль і рэлігія духоўна разбурылі чалавека. Пагэта-му чалавек – гэта навылет лжывая, штучная і блізарукая істота, а значыць чалавек не больш, чым “цікавая жывёліна”. Уся траге-дыя Еўропы ў тым, што масы людзей ўспры-маючы ідэі хрысціянства аб роўнасці людзей перад богам, адначасова наіўна патрабуюць роўнасці і ў зямным жыцці. Рэлігія стаіць на баку слабых і няўдачнікаў і заклікае чалаве-ка не столькі да жыцця колькі да смерці.

У цэлым, у філасофіі Ніцшэ пераплецены разнародныя матывы: крытыка грамадства, заснаванага на тэхнагеннай цывілізацыі з рамантызавнай ідэей “чалавека будучага”, які не пагаджаецца з існуючымі заганамі і лжывасцю гэтага грамадства

 

Постмадэрнізм

Тэрмін постмадэрнізм уведзены ва ўжытак у 30-я гады 20ст. для абазначэння мастацкіх напрамкаў, якія прыйшлі на змену мадэрніз-му.Асноўныя прадстаўнікі - французскія філосафы: Мішэль Фуко(1926-1984), Жак Дэррыда(1930-2004), Рычард Рорці

Постмадэрнісцкая філасофія адасабляе сябе, як ад класічнай і называе сябе постнекласі-чнай.Постмадэрнізм разумее і навуку і тэх-ніку і творчасць,”як адкрыцці, якія даўно ўжо адкрыты”.Выкананне ўсемагчымых спраў, дзеянняў, учынкаў адбываецца ў фор-ме сімулякра. Дзякуючы сімулякрам сціра-ецца мяжа паміж рэальнасцю і сімуляцыяй.

Дэцэнтрацыя, яе сэнс заключаецца ў тым, што ў эпоху постмадэрна адмаўляюцца ўсе правілы і прынцыпы, якія прэтэндуюць на ўсеагульнасць, нязменнасць, татальнасць. Называецца гэта“мэтанарратывамі” ці мэтарасказамі.Мікранарратывы(мікрарасказы) маюць права на жыццё. Постмадэрнізм, з пазіцый плюралізма, сцвярджае, што нельга адрозніць адну з’яву ад другой, так як паміж імі існуе шмат адносін пераходнага віда.

 

 

Прагматызм

Слова “прагма” паходзіць з лаціны і ў перак-ладзе азначае—карысць,справа, дзеянне. Па-гэтаму прагматызм называюць яшчэ філасо-фіяй дзеяння; Прагматызм пачаў афармляцца ў філасофскі напрамак у 19ст., ў краінах За-ходняй Еўропы, але найвышэйшага свайго развіцця дасягае ў 20ст., ў ЗША. Пачыналь-нікамі з’яўляюцца амерыканскія філосафы Уільямс Джэмс, Чарльз Пірс, Джон Дз’юі. Га-оўны герой прагматызма - дзялец, энэр-гічны, валявы чалавек, які прасякнуты духам індывідуалізма і эгаізма. Мэта жыцця чала-века - матэрыяльны дабрабыт, багацце і шча-сце. У цэнтры ўвагі прагматызма знаходзіцца чалавек, не як пазнаючая істота, Ісціна, паво-дле прагматызма,-- гэта толькі карыснасць нейкіх думак, дзеянняў чалавека. Такім чы-нам, прагматызм заснаваны на наступных палажэннях:а). на замене гнасіялагічнага суб’екта ацэньваючым.б).пазнанне - спроба вырашыць якую - небудзь праблему ў канк-рэтнай сітуацыі.в).чалавек робіць з вопыту тую рэальнасць, якая яго задавальняе. Метад даследвання ў прагматызме: навука і рэлігія.

Прызнаюцца чатыры метады:а) метад упар-тасці ці рэлігійнага фанатызму. б). метад аўтарытэтаў.в) апрыёрны метад. г). навуковы метад.Прагматызм не прызнае усемагутнасці бога, але прызнае карыснасць для чалавека самой ідэі бога.Прагматызм ніколі не сцвя-рджае, што бог рэальна існуе, а прызнае, што ў чалавека існуе толькі рэлігійнае пачуццё, а калі так, то кожны чалавек у той ці іншай сітуацыі шукае бога.

 

Нэапазітывізм.

Гэта адзін з напрамкаў сучаснай філасофіі. Пачынальнікам пазітывізскай філ. з’яўляец-ца фран. філ. Конт. Першапачаткова пазіт-ы лічылі што ўсе станоўчыя веды ,усю інфар-мацыю можна атрымать толькі пры дапамозе нейкіх вузкіх спецыяльных навук, якія ма-юць справу з нейкімі дакладнымі фактамі.А калі так то лепей зусім адмовіцца ад філ. і тады ўсё павінна спрацоўваць на аснове практыцы. Усваім адмаўленні традыцыйна філ-скі пазітывізм у далейшым сам ператва-раецца ў звычайны філ-скі тып. У 20 ст. пазітывізм у сваім развіцці прымае форму неапазітывізма (прадстаўнікі англ. Рассел і Поппер). Згодна неапазітывізма пры вывучэ-нні грамадства сацыялогія , як навука аб ім , павінна выкарыстоўвываць канцэптуальную схему, якая выпрацавана сучаснай фізікай.У выніку гэтага і для сацыялогіі і для фізікі існуюць адзіныя і універсальныя прынцыпы і падыходы. Напрык. У фізікі тэрмін энергія пераходзіць у сацыялогію і аналізуе пэўны стан грамадства.Аналагам фізіч. паняцця сілавога поля ў сацыялогіі выкарыстоў-ваецца паняцце сітуацыя. Значыць неапазі-тывізм змяншае ролю суб’ектных аспектаў чал., з такога разумення сацыялогія павінна Вывучаць толькі адкрытыя паводзіны людзей.

53.Герменэўтыка

-напрамак ф-і,азначае тлумачэнне чал-кам прыроды і грам-ва.(ад Гермес(камень)-бог-ахоунік (дарог, таргоулі) у грэкау,ен распавя-дау людзям волю др. багоу) Упершыню датычалася да піф-цау,у тлумачэнні лікау, рэлігійн. тэкстау. Актыуная яе распрацоука пачылася у новай ф-і (В.Дыльтэй, Х.Гадамэр).Яе цікаяць праблемы іншага”я”, яна ставіць пытанне,ці можа пранікнуць у душу іншага чал-ка. Прырода разумення слова-двуадзіна:1)знак,які абазначае прадмет 2)слова нясе нейкую інф-ію і утрымлівае нейкі сэнс. Гер-ка размяжоувае сэнс і значэн-не (пра зорку) Метад герменаут. кола-заключаецца у спробах зразумець цэлае праз часткі і зразумець наадварот(слова-сказ-тэкст)

38 ФІЛАСОФСКАЯ АНТРАПАЛОГІЯ.

Антрапалогія (антропас з грэч.- чалавек) як паняцце выкарыстоўваецца ў двух сэнсах:

1)як раздзел філасофіі, ў якім разглядаюцца праблемы чалавечай прыроды і быцця.

2)як метад думання і пазнання, г. зн. усе праблемы разглядаюцца ў іх чалавечым вымярэнні.

Філасофская антрапалогія даследуючы чалавека разглядае яго, як нейкі таямнічы свет і вылучае ў ім тры сферы: цела, дух, душа.

 1). цела чалавека – гэта адзінства жывёльнага і ідэальнага.Асноўныя канцэпцыі асэнсавання чалавека ў класічнай філасофіі:

а). натуралізм, ў яе аснове прысутнічаюць два галоўныя аргументы:

чалавек – жывая істота, фізіялогія якога супадае з жывёльнай.

чалавек генетычна выйшаў з жывёльнага свету і зберагае сваю жывёльную сутнасць.

б).рацыялістычная прызнае самым галоўным у чалавека – розум.

 2).дух ці духоўнасць – гэта не столькі індывідуальнае, колькі грамадскае ў чалавека (духоўная культура, маральны дух). У антычнасці чалавек разглядаўся як мікракосмас, які заўсёды падпарадкаваны нейкім містычным сілам. Духоўнасць у сярэдневеччы мела выключна рэлігійны сэнс. У Новы час духоўнасць пачала разумецца, як сфера ідэалаў, як сфера нефізічных каштоўнасцей, а праявамі духоўнасці можа быць не толькі дабро, але ліха і агрэсія.

3).душа – ўнутраны свет чалавека, яго свядомасць. Душа і духоўнасць – гэта суадносныя паняцці, але не раўназначныя. Жыццё душы – гэта сфера непасрэдных перажыванняў чалавека, яго ўражанняў, думак у нейкі дакладны час. У паняцці душы прысутнічае інтымна – асабісты аспект, а ў духоўнасці прысутнічаюць толькі агульнае і непаўторнае.

У канкрэтным чалавеку цялеснае, духоўнае і душэўнае не раздзелены, яны зліты ў адзінае і ўяўляюць унікальную суцэльнасць.

               

.  

 

 

56 ГЛАБАЛІЗАЦЫЯ САЦЫЯЛЬНЫХ ПРАЦЭСАЎ.

Тэрмін глабалізацыя (лац.globus – зямны шар) – працэс універсалізацыі, станаўленне адзіных для ўсёй планеты структур, сувязей, адносін ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.. Фундаментальная глабалізацыя заявіла аб сабе пад канец 19 –пач. 20ст., калі практычна завяршаецца эканамічны падзел свету. Пачынаюць узнікаць міжнародныя арганізацыі,форумы, кангрэсы і г. д. Увесь свет зрабіўся арэнай вострай барацьбы і падзелу сфер уплыву паміж моцнымі дзяржавамі і буйнымі манаполіямі, шматлікія войны ў тым ліку дзве сусветныя.

Шматаспектная глабалізацыя вядзе свой пачатак з 70-х гадоў ХХст. Яе характарыстыка:

а). эфект рэзананса, калі эканамічныя ўздымы ці спады пераносяцца з адной краіны ў другія.

б).узнікненне сусветных рынкаў, кошты на якіх робяцца абавязковымі для ўсіх вытворцаў.

в). інтэрнэт зрабіў свет замкнёным інфармацыйна, ў якім ёсць практычна ўсё, акрамя межаў.

Выпрацаваліся два светапоглядныя падыходы ў адносінах да глабалізацыі:

а).тэхнааптымізм ствараў ілюзію наконт развязвання любых зямных і нават касмічных праблем з дапамогай навукі і тэхнікі. Распрацоваюцца канцэпцыі “індустрыяльнага”, “постіндустрыяльнага”, “тэхнатроннага”,“інфармацыйнага”грамадства.

б).тэхнапесімізм звяртаў увагу на праблемы экалогіі, празмерны прырост народанасельніцтва, нераўнамернасць эканамічнага развіцця, энэргетычны і харчовы крызіс. Узнікаюць ідэі, якія абгрунтоўвалі прынцып “анты-спажывання” з мэтай пераканаць “сярэдняга чалавека” задавальняцца малым, а фактычна кіравацца лозунгам Ж.Ж. Русо, “назад да прыроды”г. зн. замарозіць эканамічнае развіццё на дасягнутым узроўні.

Асноўныя глабальныя праблемы:

1).праблемы вайны і міра; экалагічныя праблемы; энэргетычныя і сыравінныя рэсурсы: ўзнаўляемыя і неўзнаўляемыя, барацьба за іх і прывязка да палітычнай сферы.

2).нераўнамернасць эканамічнага і гендарнага развіцця кшталту: “багатая поўнач”, “бедны поўдзень”; высокая нараджальнасць у паўднёвых народаў і дэпапуляцыя ў развітых краінах.

3) пераход з пазіцый антропацэнтрызму ( чалавек і яго патрэбы ў прыярытэце перад прыродай) на пазіцыі біясферацэнтрызма, які звяртае ўвагу на падтрыманні біясферы ў стане раўнавагі.

 

58 УСХОД – ЗАХАД : ФІЛАСОФСКІ ДЫЯЛОГ КУЛЬТУР.

У прафесійным асяроддзі няма выразнага разумення што такое “цывілізацыя” і якія прыкметы ёй уласцівы. Паступова замацоўваецца адносна ўстойлівая дэфініцыя: цывілізацыя – выхад чалавека з прыроднага царства для свайго адносна аўтаномнага і рацыянальнага існавання. Вызначаны параметры аўтэнтычнасці і супрацьстаяння цывілізацыі і культуры: як цела з духам. 

цывілізацыя інструментальна(хлеб, дабрабыт.); -- культура гуманістычна(мараль,свядомасць.);

цывілізацыя захапляе матэрыяльнай веліччу; --культура захапляе духоўнай сілай;

цывілізацыю разбурае мягкацеласць;               -- культуру дэфармуе мяшчанства.

Існуюць дзве сацыяльныя мегасістэмы: Захад,Усход – гэта паняцці не геаграфічныя, а цывілізацыйна – тапалагічныя. Яны сімвалізуюць розныя напрамкі жыцця чалавецтва.

Усходняя ўлада перадаецца па спадчыне, а з ёй праз пасады прабіваецца доступ да ўласнасці ( ў заходняй традыцыі па спадчыне перадаецца толькі ўласнасць, але не ўлада). Правячыя пласты на усходзе дамінуюць ў эканоміцы; на захадзе эканоміка – справа толькі ўласнікаў. Абарона на Захадзе ад беззаконня – грамадзянская супольнасць, суд; на ўсходзе – карпарацыя., вельможная воля. На усходзе крэпнуць вертыкальныя сувязі: абшчынныя, кланавыя,зямляцкія, а на Захадзе гарызантальныя – сувязі непадначаленых, а магчымых сацыяльных партнёраў, кааператараў, саюзнікаў. На усходзе жадаюць моцнай улады, на захадзе правапрыменяльнай улады. Прычыны такога падзелу ў тым, што Усход фармаваўся на іншай,чым Захад аснове.

В Ы С Н О В Ы:

1).цывілізацыі для чалавецта не ўніверсальныя.

2).цывілізацыі не адрозніваюцца па рэлігійнаму фактару.

3).асобныя рэгіянальныя цывілізацыі (Захад – Усход) пакідаюць пасля сябе сляды ў гісторыі. 4).некаторыя цывілізацыі( майя) паміраюць не ўплываючы на хаду агульналюдскага жыцця.

 

57 ФУТУРАЛОГІЯ ЯК НАВУКА І ВОБРАЗ ЗДУМЛЕННЯ.

Тэрмін “футуралогія” ўтварыўся з двух слоў (з лац.futurum – будучыня; і грэч. логас) – і азначае: ў шырокім плане - будучыня чалавецтва; ў вузкім - сінонім прагностыкі. Сучасная футуралогія – вынік тэхнагеннай цывілізацыі на аснове культуры заходняга тыпу, і яна склалася на стыку філасофіі,сацыялогіі, культуралогіі, паліталогіі. Футуралогія - гэта ненавуковыя, неаб’ектыўныя веды; гэта сінтэз рацыянальных і інтуітыўных элементаў прадбачання і прагназавання. Даследванне будучыні - фарміраванне спецыфічнага спосаба думання па сцэнару “мы зможам перайначыць свет, калі зменім сваю свядомасць” г. зн. немагчыма думаць адносна будучыні стандартамі сённяшняга дня.

 

 

1.Філасофія, яе эвалюцыя, праблематыка, функцыі.

2.Прадмет і структура філасофіі.

3.Светапогляд, формы тлумачэння сусвету. 

4.Узаемаадносіны філасофіі і прыватных навук. 

5.Матэрыялізм і ідэалізм, іх варыянтнасць.    

6.Філасофія Піфагора. 

7.Філасофія старажытнай Індыі.

8.Філасофія старажытнага Кітая.

9.Мілецкая філасофія. Геракліт.

10.Філасофія элеатаў.

11.Атамістыка.

12.Сафістыка.   

13.Філасофія Сакрата.

14.Філасофія Платона.

15.Філасофія Арыстоцеля.

16.Схаластыка.

17.Філасофія Адраджэння.    

18.Філасофія Новага Часу.

19.Філасофія І. Канта.

20.Філасофія Г.В.Ф. Гегеля.  

21.Філасофія Л.Феербаха.  

22.Асноўныя катэгорыі марксізма і яго прадумовы.

23.Быццё як філасофская катэгорыя.      

24.Гісторыка-філасофскае разуменне матэрыі.  

25.Філасофская дэфініцыя матэрыі. 

26.Прыродазнаўчае тлумачэнне матэрыі.

27.Сутнасць ўяўленняў аб рэчыва-полевай матэрыі. 

28.Матэрыя і рух. Асноўныя формы руху.

29.Віртуальнасць і карпускулярна--хвалевы дуалізм.   

30.Энэргетызм і пытанні цеплавой смерці сусвету.     

31.Прастора і час як формы быцця матэрыі.     

32.Тыпалогія рэальных прастораў. 

33.Свядомасць.  

34.Дыялектыка, яе прынцыпы.Формы метафізікі.

35.Дыялектычныя законы. 

36.Сінэргетыка.  

37.Каэвалюцыя прыроды і грамадства.  

38.Філасофская антрапалогія.

39.Філасофскае разуменне ісціны.

40.Законы: гнасіялагічныя і прагнастычныя функцыі. 

41.Пачуццёвае і рацыянальнае ў пазнанні.   

42.Навука як спецыфічны тып пазнання.  

43.Логіка развіцця сацыяльнай філасофіі.  

44.Грамадства як сістэма.

45.Тэхнагенная цывілізацыя.

46.Філасофія тэхнікі.  

47.Прыродныя асновы грамадскага жыцця.

48.Культура.

49.Філасофія жыцця.

50.Экзістэнцыялізм.   

51.Фенаменалогія.  

52.Нэапазітывізм. 

53.Гэрменэўтыка.   

54.Постмадэрнізм.

55.Прагматызм.

56.Глабалізацыя сацыяльных працэсаў.

57.Футуралогія як навука і вобраз здумлення. 

58.УСХОД – ЗАХАД: філасофскі дыялог культур.

59.Філасофская думка Беларусі.

60.Расійская філасофія 18-20ст.  

 


Дата добавления: 2020-01-07; просмотров: 164; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!