Асноуныя тыпы урокау па мове.



Методыка беларускай мовы як навука: прадмет, змест, задачы.   Методыка навучання беларускай мове - педагагiчная практыка-арыентаваная навука, якая вызначае мэты, змест, прынцыпы, метады, прыёмы i формы навучання. Яна дае адказ на пытаннi: для чаго вучыць, чаму вучыць, як вучыць, чаму трэба вучыць менавiта так. Предметам методыкi з'яуляецца працэс навучання школьнiкаў мове (распрацоўка тэхналогi навучання) i даследаванне заканамернасцей засваення мовы. Асноўныя задачы методыкi мовы: 1) вызначэнне мэт, задач i зместу навучання беларускай мове ў школе; 2)высвятленне заканамернасцей засваення мовы i вызна­чэнне на гэтай аснове прынцыпаў навучання; 3) пошук i характарыстыка найбольш эфектыўных метадаў, прыёмаў, арганiзацыйных формаў навучання; 4) вывучэнне метадычнай спадчыны, традыцый i наватарства, навуковае асэнсаванне перадавога педагагiчнага вопыту. Методыка мовы цесна звязана з лiнгвiстыкай, псiхалогiей, педагогiкай i iнш.   Мэты мо ў най адукацыi - адна з галоўных катэгорый методыкi. Пад зместам моўнай адукацыi (зместам навучання мове) разумеецца наступнае: лiнгвiстычныя звесткi (веды аб мове), моўныя i маўленчыя, арфаграфiчныя i пунктуацыйныя уменнi i навыкi, а таксама спосабы дзейнасцi, якiмi павiнны авалодаць вучнi у працэсе пазнання мовы як сiтэмы. №3 Метадычная думка на Беларусі.   Як і сама беларуская мова, методыка яе выкладання прайшла доўгі і складаны шлях. Сваімі каранямі яна ўваходзіць яшчэ ў XIV-XVI стст., калі мова беларусаў ужывалася ў Вялікім княстве Літоўскім як дзяржаўная. Асноўнымі кнігамі, якія вучылі дзяцей грамаце, былі біблейскія кнігі, выдадзеныя Ф. Скарынам. Адукацыйным прызначэннем вызначалася не толькі першае выданне Скарыны “Псалтыр” (1517), але і “Малая падарожная кніжыца”. Асветніцкія традыцыі Ф. Скарыны прадоўжылі выдатныя дзеячы беларускай культуры: Л. Зізаній, М. Сматрыцкі, С. Собаль, С. Полацкі. У 40-х гадах XVIІ стагоддзя з’явілася “Граматыка словенская”, адрасаваная настаўніку беларускай мовы. Аўтарам яе быў І. Ужэвіч. У дарэвалюцыйнай беларускай школе родная мова не вывучалася, больш таго, над ёй здзекваліся. Пра гэта з болем пісаў Якуб Колас у артыкуле “Беларуская мова ў казённай школе”. Толькі пасля 1917 года пачаўся працэс стварэння беларускай нацыянальнай школы. Амаль да 1920 г. школы Беларусі працавалі без праграм і вучэбных планаў. Першыя праграмы па беларускай мове для пачатковай і сямігадовай школ выйшлі ў 1920-1921гг. “Праграма па беларускай мове для 5, 6, 7, класаў беларускай працоўнай сямілетняй школы” была падрыхтавана ў 1926 г. На працягу 1927-1928гг. з’явіўся шэраг навучальных праграм як для пачатковай, так і для сямігадовай школы. Аўтарам першай “Беларускай граматыкі для школ”, якая выйшла ў свет у 1918г., быў Б. Тарашкевіч. Гэта была першая беларуская нарматыўная граматыка, напісаная на адпаведнай навуковай аснове з улікам усіх дасягненняў таго часу ў галіне беларускай філалогіі. Традыцыі, закладзеныя Б. Тарашкевічам, плённа прадоўжылі Б. Пачобка (“Беларуская граматыка”), А. Смоліч (граматыка “Зорка”). Карыснымі для вывучэння беларускай мовы былі падручнікі Я. Лёсіка “Пачатковая граматыка” і “Школьная граматыка беларускай мовы”. Граматычны матэрыял тут падаваўся пераважна дэдуктыўным шляхам па схеме: тэарэтычнае правіла, прыклады, практыкаванні, задачкі. Заснавальнікам методыкі беларускай мовы лічыцца К.М. Міцкевіч (Якуб Колас).  Менавіта ён заклаў адну з першых цаглін у падмурак методыкі беларускай мовы. Педагагічная дзейнасць у жыцці і творчасці К.М. Міцкевіча мела істотнае значэнне. Коласаўскія погляды на выхаванне, на выкладанне роднай мовы і літаратуры, як вядома, увасоблены ў трылогіі “На ростанях”, “Другім чытанні для дзяцей беларусаў”, “Методыцы роднай мовы”(1926г.). У 1935г. выйшла новая праграма па беларускай мове для сярэдняй школы. Вялікая ўвага надавалася стварэнню падручнікаў (І. Пратасевіч, І. Самковіч, Н. Шэўчык ). Сярод іх падручнік Ю. Шакаля і М. Жыркевіча “Граматыка беларускай мовы”(1941). Вялікая роля ў станаўленні беларускай методыкі належыць акадэміку АПН СССР А.В. Цекучову, які быў прыхільнікам ідэі аб каштоўнасці выкарыстання параўнальнага метаду пры навучанні беларускай і рускай мовам. Прыметнай з’явай гэтага часу было стварэнне метадычнага дапаможніка “Методыка беларускай мовы ў пачатковай школе”, аўтарамі якога былі М.Ц.Марчанка, В.А.Самцэвіч, З.Я. Ліхтэрман, А.К.Севярнёва. У 1961г. складаюцца новыя праграмы, у якіх дакладна акрэсліваецца кола ведаў па мове, практычныя ўменні і навыкі. 26 студзеня 1990г. быў прыняты Закон БССР “Аб мовах у Беларускай СССР”, распрацавана Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у БССР. У кастрычніку 1991г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”. У 2002г., 2005г. выдаюцца новыя праграмы (на аснове лінейнага прынцыпу, на развіццё маўленчай дзейнас № 4 Метадычная спадчына К.М. М i цкев i ча (Я.Коласа)       Заснавальнiкам методыкi беларускай мовы лiчыцца К. М. Мiцкевiч (Якуб Колас). У 1926 г. „Методыка роднай мовы" выйшла у свет, эта быў першы ў Беларусi падручнiк па методыцы. Якуб Колас сiстэматызаваў i абагульнуў тое каштоўнае, што выказвалася ў педагагiчнай лiтаратуры ў галiне методыкi пачатковага навучання, i разгледзеў гэтыя палажэннi згодна спецыфiкi выкладання беларускай мовы. Нягледзячы на тое, што „Методыка роднай мовы" была адрасавана настаўнiкам пачатковай школы, мно­гiя вiды работ i метадычныя прыёмы, апiсаныя ў ей, з поспехам маглi быць выкарыстаны i выкладчыкамi-моваведамi ў старшых класах. У ей правiльна вызначана месца род­най мовы сярод iншых прадметаў у школе. Падкрэслiвалася яе агульнаадукацыйнае, выхаваўчае i практычнае значэнне. У дарэвалюцыйных методыках вызначалюя звычайна дзве задачы навучання мове: навучыць чытаць i пiсаць. Якуб Колас лiчыць, што ix больш: навучыць дзяцей не толькi чытаць i пiсаць, але i разумець граматычны лад роднай мовы, развiваць вусную мову вучняу. №5 Родная мова – прадмет навучання, сродак навучання, выхавання i разв i цця школьн i каў У рэалiзацыi тых задач, якiя сёння стаяць перад школай – карэнным павышэннi якасцi навучання i выхавання, – важнае месца належыць роднай мове як вучэбнаму прадмету. Мова для дзiцяцi – больш чым вучэбны прадмет. Гэта – сродак пазнання свету. З’яўляючыся асноўнай часткай духоўнай культуры, этнiчнай прыметай нацыi, мова лiчыцца адным з галоўных сродкаў iдэнтыфiкацыi асобы чалавека, выхавання нацыянальнай самасвядомасцi, далучэння да сусветнай культуры. Менавiта гэты важны сацыяльны аспект пастаўлены ў цэнтр Закона «Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь»: «Мова – не толькi cродак зносiн, а i душа народа, аснова i важнейшая частка яго культуры». Добрае веданне роднай мовы i валоданне ёю дапамагае вучням паспяхова набываць веды па ўсiх школьных прадметах.Таму працэс навучання мове трэба арганiзаваць так, каб дзецi не толькi атрымалi вузка спецыяльныя веды i навыкi, але i развiвалi мысленне, здольнасцi, кругагляд. Нездарма Якуб Колас пiсаў, што «…роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i акаляючы нас свет». Такiм чынам, беларуская мова – гэта не толькi вучэбны прадмет, але i сродак навучання. На уроках беларускай мовы вырашаюцца асноўныя задачы: адукацыйная, практычная, развiццёвая i выхавальная. Развiццёвая мэта прадугледжвае найперш развiццё навыкаў маўленча-камунiкатыўнай дзейнасцi, iнтэлектуальных здольнасцей, уяўлення i памяцi вучняў. Выхавальная мэта звязана на ўроках мовы ў першую чаргу з выхаваннем культуры мовы i эстэтычных густаў. У залежнасцi ад зместу практычнага матэрыялу ставяцца i iншыя выхавальныя мэты: патрыятычнае, маральнае, экалагiчнае выхаванне. Мова – гэта яшчэ i канал псiхiчнага, iнтэлектуальнага развiцця чалавека. Вядома, як цесна звязана мова i мысленне: мова – сродак выражэння думкi, форма iснавання мыслення. Значыць, развiваючы мову дзiцяцi (узбагачаючы яе разнастайнымi лексiчнымi сродкамi, граматычнымi сродкамi, граматычнымi формамi i канструкцыямi, фармiруючы ўменне правiльна будаваць звязнае выказванне), мы развiваем i разумовыя(iнтэлектуальныя) здольнасцi. На ўроках мовы дзецi вучацца назiраць, аналiзаваць, супастаўляць, рабiць вывады i абагульненнi. Як вядома, працэсы навучання i выхавання ў школе узаемазвязаныя. Урокi мовы ў сувязi з гэтым набываюць асаблiвае значэнне «Настаунiк павiнен выхоўваць павагу да роднай мовы, падтрымлiваць i развiваць у дзяцей цiкавасць да яе, адкрываць iм сiлу i прыгажосць роднага слова». Калi настаўнiк здолее раскрыць перад дзецьмi мiлагучнасць беларускай мовы, яе вобразныя сродкi, пакажа багацце слоўнiка, пазнаёмiць вучняў са стройнай сiстэмай часцiн мовы i сiнтаксiчных канструкцый, то вучнi будуць з цiкавасцю вывучаць родную мову, пранiкнуцца глыбокай любоўю да яе, а значыць i да свайго народа – творца i носьбiта гэтай мовы.   №6 Агульнадыдактычныя прынцыпы навучання беларускай мовы.     У методыцы выкладання беларускай мовы выдзяляюцца наступныя прынцыпы навучання мове, якія дазваляюць прадбачыць вынікі педагагічнай дзейнасці. 1. Прынцып увагі да матэрыі мовы: для практычнага авалодання мовай неабходна пастаянна трэніраваць маўленча-слыхавы апарат з мэтай выпрацоўкі артыкуляцыйных, інтанацыйных навыкаў, а таксама маўленчага слыху. 2. Прынцып разумення моўных значэнняў, які патрабуе комплекснага вывучэння розных бакоў мовы, пры якім семантыка слова і яго граматычная форма выступаюць у адзінстве. 3. Прынцып ацэнкі выразнасці мовы, які прадугледжвае разуменне вучнямі не толькі сэнсу слоў, выказвання, але і эмацыянальных адценняў, экспрэсіі. 4. Прынцып развіцця адчування мовы. Гэта значыць, што неабходна арганізаваць працу так, каб вучні адчулі і засвоілі традыцыю мовы – літаратурныя нормы. 5. Прынцып каардынацыі вуснай і пісьмовай мовы, які патрабуе забяспечыць у навучальным працэсе актыўнае апераджальнае развіццё вуснай мовы ў параўнанні з пісьмовай, паколькі апошняя з’яўляецца адбіткам першай. 6. Прынцып паскарэння тэмпу навучання: чым лепш будуць развітыя маўленчыя навыкі, тым будзе лягчэй вучням засвоіць любы вучэбны прадмет, любую інфармацыю. Акрамя гэтых прынцыпаў, у методыцы навучання мове апошнім часам сфармуляваны і шэраг іншых, якія дазваляюць узняць сучасны стан выкладання мовы на больш высокі ўзровень. 1. Прынцып функцыянальнай накіраванасці навучання мове, які заключаецца ў асэнсаванні ролі моўных адзінак у працэсе маўлення ( для чаго ў мове існуюць тыя ці іншыя моўныя сродкі, якая іх функцыя). 2. Прынцып камунікатыўнай накіраванасці навучання прадугледжвае арганізацыю на ўроку актыўнай маўленчай дзейнасці, накіраванай на авалоданне вучнямі рознымі тыпамі і жанрамі маўлення, набліжанымі да рэальнага працэсу зносін. 3.Структурна-семантычны прынцып патрабуе любую моўную з’яву разглядаць з боку структуры, значэння і функцыі, паколькі ў мове існуе рэальная сувязь формы і зместу.  4.Прынцып апоры на этнакультуру арыентуе настаўніка ў працэсе адбору дыдактычнага матэрыялу перш-наперш на такія тэксты, якія б адлюстроўвалі гісторыю Беларусі, традыцыі і характар беларусаў, асаблівасці іх побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры, прыроднага асяроддзя. Агульнадыдактычныя і метадычныя прынцыпы навучання з’яўляюцца галоўнай умовай эфектыўнай арганізацыі педагагічнага працэсу.   №7 Школьны кабiнет беларускай мовы. Павышенне эфектыунасцi урокау па бел.мове дае магчымасць засвоiць вучэбны матэрыал больш хутка i значана павышае цiкавасць вучняу да прадмета, гэта – выкарыстанне наглдяных дапаможнiкау i тэхнiчных сродкау (таблiцы, карцiны, плакаты, карткi, схемы i iнш.). Яны актывiзуюць вучэбную дзейнасць, засяроджваюць увагу на пэуных фактах мовы, даюць магчымасць настанiку лепш раскрыць многiя абстрактныя паняццi. Як сродак нагляднасцi маюць свае значэнне дыяпазiтывы, кiнафiльмы. Шырокае прымянене у вучэбным працэсе мае магнiтафон. Яго з поспехам выкарыстоуваюць пры выпрацоуцы перш за усе навыкау правiльнага вымаулення. Трывала уваходзiць у работу настаунiка-славеснiка кадаскоп – прыбор для дэманстрацыi вялiкiх па памерах дыяпазiтывау-транспарантау. Школьны кабiнет па бел мове – неабходная прыналежнасць добрай арганiзацыйнай школы. Назначэннем школьнага кабiнета бел.мовы з’яуляецца: 1) дапамога настаунiка у правядзеннi iм класных заняткау па бел.мове. 2) дапамога у арганiзацыi пазакласнай працы у ва усiх яе вiдах (гутаркавой, экскурсiйнай). 3) садзейнiчае у арганiзацыi заняткау з астатнямi вучнямi у правядзенii факультацiвау. Адна з задач – дапамагаць настаунiку бел.мовы сачыць за вучэбнай i научна-метадычнай лiтаратурай па спецыяльнасцi, для чаго неабходна: 1) арганiзаваць у кабiнеце вiтрыну-выставу; 2) вывешваць спiсы выходзячай лiтаратуры; 3) весцi сiстэматычны каталог таго, чым папауняецца кабiнет; 4) сiстэматычэскi набываць даведнiкi па спецыяльнасцi. У кабiнеце бел. мовы павiнна захавацца метадычная дакуменатцыя, прграмы па бел.мове, канспекты адкрытых урокау, метадычныя распрацоукi урокау бел.мовы па усей праграме. У кабiнеце неабходны наглядныя пасобiя па бел.мове i накiроукi да iх (таблiцы, малюнкi i плакаты для працы развiцця мовы). У кабiнеце могут быць павешаны партрэты пiсьменнiкау з iх выказваннямi аб бел.мове (Купала, Колас, Броука, Крапiва). Добра калi у кабiнеце будзе знаходзiцца магнiтафон, пры дапамозе якога можна паспяхова вывучаць вучняу лiтаратурнаму вымауленню, выразнаму чытанню. У кабiнеце павiнны быць развернуты выставы. Яны могуць быць пастаяннымi i эпiзадыччыскiя, па зместу – тэматычныя i агульныя. -тэматычныя выставы устрайваюцца з мэтай паказаць пiсьмовыя работы вучняу: сiстэму працы на арфаграфiю, пунктуацыю, моуныя памылкi; - агульныя выставы уключаюць увесь матэрыял тэматычных выстау, а таксама: альбомы лепшых работ вучняу, часопiсау, малюнкау вядомых мастакоу (рэпрадукцыi), як матэрыял па развiццю рэчы. У кабiнеце павiнны быць матэрыял, звязаныя пазакласнай працай вучняу: матэрыялы гурту па бел.мове, стэндгазета i т.д. № 8 Нормы аценк i вын i кау вучэбнай дзейнасц i вучняу па беларускай мове. Ацэньваючы пісьменнасць трэба зыходзіць з агульнага правіла: вучням прад’яўляць ў аб’ёме ведаў, ўменняў, якім іх вучылі. Таму пры праверцы пісьмовых работ усе арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі, дапушчаныя вучнямі, папраўляюцца, аднак пры ацэнцы работы ўлічваюцца не ўсе. Не ўлічваюцца і не выносяцца на палі пры ацэнцы арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі:1)на тыя правілы, якія не прадугледжаны школьнай праграмай; 2) на яшчэ не вывучаныя правілы; 3) у словах неправяраемымі напісаннямі, работа над якімі не праводзілася; 4) яўныя апіскі, якія скажаюць гукавы выгляд слова. 5) памылкі у захаванні аўтарскіх знакаў прыпынку. У час праверкі пісьмовых работ неабходна ўлічваць х-р памылак, сярод якіх ёсць грубыя і нягрубыя. Грубыя – тыя, што парушаюць правілы арфаграфіі пунктуацыі, якія шырока выкарыстоўваюцца ў пісьмовай мове і вывучаныя да моманту напісання работы ( вецяр, восінь). Адсутнасць коскі перадзлучнікам а, але. Нягрубыя (дзьве лічацца за адну) : 1. памылкі ў выключэняхз првіл 2. ніправільнае ўхыванне прапісны букв у складаных уласрых назвах; памылкі ў напісанні ўласных імён іншамоўнага паходжання 3. парушэнне правіл напісання прысіавак у прыслоўях уівораных ад назоўнікаў з прыназоўнікамі; 4. выпадкі асобнага напісання не з прыметнікамі, якія выступаюць у ролі выказіка 5. пасіаноўка аднрго знаку прыпынку замест другога (аналагічнага па фукцыі) 6. памылкі ў пропуску аднаго са спалучальных знакаў прыпынку, або ў парушэнні іх паслядрўнасці (спалучэнне коскі і працяжніку, пытальніка і клічніка. Пры падліку памылак (арфаграфічных, пунтуацыйных, граматычных, моўных) звяртаецца увага на іх паўтаральнаць і аднатыпнасць. Аднолькавыя памылкі, якія патараюцца некалькі разоў у адных і тых жа словах, альбо ў аднакараневых словах, прымаюцца за адну памылку. Аднатыпныя памылкі ў розных словах лічацца кожная за асобную. Затым настаўнік робіць уліік індывідуальных памылак вучняў; высвятляецца. Што засвоена класам добра , а што патрабуе дальнейшай дапрацоўкі. Пісьмовыя работы ацэньваюцца: 1 - 0\12; 0\10;0\11;0\9памылак; 2 – 0\8;1\7; 4\4; 6\0;6\2; 2\6; 3\5;5\3;6\1 памылак; 3 – 0\7; 2\5; 4\3; 5\2; 1\6; 3\4; 5\1 памылак; 3 – 0\7; 2\5 ; 4\3; 5\2; 1\6; 3\4; 5\1; 4 – 0\6; 2\4; 4\2;1\5; 3\3; 5\3; 5 – 0\5; 2\3; 4\0; 1\4;3\2; 4\1; 6 – 0\4; 2\1; 3\0; 1\3; 2\2; 3\1; 7 – 2\0; 0\3; 1\2; 0\2; 1\1; 4іспраўлення; 8 – 0\1; 1\0 ,ці тры выпраўлення; 9 – 1 нягрубая; 2 выпраўлення; 10 – 0\0 . адзнака з’яўляецца стымулюючым сродкам актывізацыі дзейнасці вучняў. Работа над памылкамі. Праводзіцца пасля праверкі кантрольных работ. На гэтым уроку ставіцца задача ўзнавіць веды вучняў пр адпаведных раздзелах арфаграфіі, замацаваць навыкі правапісу. Структуара ўрока:1. азнакамленне звынікамі. 2. узнаўленне ведаў вучняў па адпаведаму тэаэтычнаму матэрыялу 3. пакз прыёмаў работы над памылкамі 4. калектыўная работа над памылкамі. 5. выкананне практыкаванняў. 6.Дамашнее заданне. Для запяспечвання у вучняў высокай рэзультатыўнасці ўрока над памылкамі, пры падрыхтоўцы да яго неабходна падабраць адаведны дыдактычны матэрыял. Гэты матэрыял адбіраецца з наступныз крыніц: пісьмовых работ школьнікаў, з твораш мастацкай літаратуры, 3) са зборнікаў практыкаванняў, з газет і часопісаў. №1 2. Метады i прыёмы навучання мове. Метады навучання - спосабы узаемаадносiн настаунiка i вучняу, пры дапамозе якiх дасягаецца авалоданне ве­дамi, уменнямi i навыкамi, фармiруецца светапогляд вучняу, развiваюцца ix здольнасцi . Сярод метадау навучання адрознiваюць: 1) метады, якiя з'яуляюцца агульнымi для ycix цi большасцi вывучаемых у школе вучэбных прадметау; 2) метады, пры дапамозе яюх вывучаюць у пэунай сiстэме асобныя вучэбныя дысцып-лiны. Прыёмы - гэта дэталi метаду, яго элементы, састауныя часткi i асобныя крокi у той пазнавальнай рабоце, якая адбываецца пры ужываннi данага метаду. Метады навучання: 1. Самастойная работа. Вучэбная работа пад кiраунiцтвам настаунiка. 2. Праблемна-пошукавыя метады. Рэпрадуктыуныя метады. 3. Дэдуктыуныя метады. Iндуктыуныя метады. 4. Славесныя метады: слова настаунiка, гутарка, ра­бота з падручнiкам, даведачнай лiтаратурай. 5. Наглядныя метады: iлюстрацыi, дэманстрацыi i iнш. 6. Практычныя метады: практыкаваннi, лабараторныя работы i шш. 7. Метады стымулявання вучэння: пазнавальныя гульнi, вучэбныя экскурсii i iнш.. 8. Метады кантролю. Прыемау навучання мове: 1. Аналiз i сiнтэз. 2. Параунанне i супастауленне. 3. Абагульненне i абстрагаванне. 4. Класiфiкацыя i дыферэнцыяцыя. 5. Стварэнне праблемнай сiтуацыi. 6. Алгарытмiзацыя i лiнгвiстычны эксперымент.   №18 Выкарыстанне тыхнiчных сродкау як метад навучання мове. Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў і тэхнічных сродкаў дае магчымасць засвоіць вучэбны матэрыял больш хутка і трывала, значна павышае цікавасць вучняў да прадмета.  Разнастайныя віды наглядных дапаможнікаў (табліцы, карціны, плакаты, карткі, схемы і інш.) актывізуюць вучэбную дзейнасць, засяроджваюць увагу на пэўных фактах мовы, даюць магчымасць настаўніку лепш раскрыць многія абстрактныя паняцці. Табліцы-схемы, напрыклад, пры дапамозе сімволікі садзейнічаюць больш глыбокаму раскрыццю той ці іншай моўнай заканамернасці. Яны выкарыстоўваюцца перш за ўсе пры тлумачэнні правіл арфаграфіі і пунктуаціі. У такіх табліцах з дапамогай графікі , колеру, надрадковых знакаў, асобага размяшчэнняі г. д. указваюцца сэнсовыя, граматычныя, фанетычныя і іншыя прадметы, на аснове якіх вырашаюцца арфагграфічныя і пунктацыйныя задачы. Паколькі правільнае напісанне той ці іншай арфаграмы залежыць ад адной ці некалькіх умоў (папярэдніх або наступных літар, націску, прыналежнасці слова да пэўнай граматычнай катэгорыі і інш.), усе яны павінны быць адлюстраваны ў табліцах, прысвечаных правілам арфаграфіі. Мэтазгодна, каб у табліцах, звязаных з правапісам прыставак, каранёў, суфіксаў, канчаткаў, былі паказаны асобныя марфемы, а не словы. Табліцы, прысвечаныя правілам пунктуацыі, адлюстроўваюць мадэлі сінтаксічных канструкцый незалежна ад іх канрэтнага лексічнага напаўнення. Таму даюць магчымасць адхіліцца ад канкрэтнага моўнага матэрыялу, каб сканцэнтраваць увагу на заканамернасцях, якія існуюць у сістэме пунктуацыі. Табліцы, якія выкарыстоўваюцца з мэтай развіцця мовы, будуюцца як слоўнікавыя. Іх асноўная задача – аблегчыць запамінанне канкрэтнага моўнага матэрыялу, цяжкага ў якіх-небудзь адносінах з пункту гледжання правапісу, маўлення ці ўжывання. Менавіта так (на канкрэтным моўным матэрыяле) пабудованы, напрыклад, табліцы: “Правільна ўтвары формы слова абое”, “Правільна спрагай дзеяслоў есці”, “Правільна ўтвары формы дзеяслова бегчы”. Ролю моцнага стымулу выконвае малюнак, які цікава, нярэдка з гумарам ілюструе асаблівасць пэўных граматычных форм і канструкцый. З улікам гэтага распрацаваны новы сродак навучання - раздатачны выяўленчы матэрыял (карткі з малюнкамі і заданнямі да іх для самастойнай работы). Такія карткі могуць зрабіць самі вучні, якія займаюца ў гуртку роднай мовы. Шырокае прымяненне ў вучэбным працэсе мае магнітафон. Яго з поспехам выкарыстоўваюць пры выпрацоўцы перш за ўсё навыкаў правільнага вымаўлення. Трывала ў ваходзіць у работу настаўніка-славесніка кадаскоп – прыбор для дэманстрацыі вялікіх па памерах дыяпазітываў-транспарантаў. Асноўная перавага кадаскопа ў тым, што ён дае магчымасць перадаваць на экран або школьную дошку шматразова павялічанае адлюстраванне ва ўмовах звычайнага асвятлення. У адрозненне ад табліц і схем, якія паказваюць закончаны вывад або статычны матэрыял для вываду, з дапамогай кадаскопа можна праілюстрыраваць сам працэс дзеяння моўнай заканамернасці.            №19 Сучасны урок беларускай мовы: структура i тыпы. Урок — асноуная форма вучэбнай работы у агульна-адукацыйнай школе. Тыпы урокау па мове: урок паведамлення новых ведау, урок замацавання ведау i навыкау, урок паутарэння i абагульнення, урок праверкi ведау i навыкау, урок развiцця мовы вучняу, урок аналiзу пiсьмовых работ, камбiнiраваны урок. Б. Т. Паноу вылучае наступныя чатыры групы ты­пау урокау: I. Уpoкi, як i я класiфiкуюцца у адпаведнасцi з рознымi пcixoлaгa-пeдaгaгiчнымi асаблiвасцямi засваення матэрыялу вучнямi (урокi паутарэння i абагульнення ведау, камбiнiраваныя урокi). II. Урокi якiя вылучаюцца у адпаведнасцi з выкарыстаемыi на ix вядучымi метадамi навучання: 1. Урою-лекцыi. 2. Урокi-семiнары. 3. Урокi-практыкумы. III. Урокi развщця мовы: 1. Урокi навучання пераказам. 2. Уpoкi навучання сачыненням. IV. Тыпы урокау дапаможнага характару: 1. Кантрольныя ypoкi. 2. Урокi аналiзу пiсьмовых работ.

Асноуныя тыпы урокау па мове.

Структура урока паведамлення новых ведау:

1. Праверка дамашняга задання (як засвоены тэарэтычны матэрыял, як выканана практыкаванне).

2. Падрыхтоука вучняу да успрымання новага матэрыялу (актуалiзацыя апорных ведау).

3. Паведамленне тэмы i мэты урока.

4. Тлумачэнне настаунiкам новага матэрыялу.

5. Замацаванне новых ведау.

6. Падвядзенне вынiкау урока.

7. Заданне на дом i iнструктаж пра выкананне яго.

Галоуная умова арганiзацыi урока - эфектыунае выкарыстанне кожнай хвiлiны навучальнага часу.

Структра урока замацавання ведау i навыкау:

1. Паведамленне мэты будучай работы на уроку, усведамленне яе вучнямi.

2. Узнауленне тэарэтычных звестак, выкарыстанне якiх будзе патрэбным на уроку.

3. Выкананне вучнямi разнастайных практыкаванняу.

4. Праверка якасцi самастойнай работы вучняу.

5. Заданне на дом (для работы над далейшым замацаваннем ведау, уменняу i навыкау).

6. Паведамленне вынiкау урока.

структура урока, на якiм праводзiц­ца кантрольная работа:

1. Паведамленне мэты.

2. Вусная праверка ведау вучняу (франтальна).

3. Вызначэнне пiсьмовага задання.

4. Самастойнае выкананне вучнямi кантрольнай ра­боты.

5. Адказы настаунiка на пытаннi вучняу.

6. Падвядзенне выыкау урока.

7. Заданiе на дом.

Урокi работы над памылкамi

1. Азнакамленне вучняу з вынiкамi пiсьмовай работы.

2. Узнауленне ведау школьнiкау па адпаведнаму матэрэалу.

4. Калектыуная работа над памылкамi.

5. Выкананне практыкаванняу.

6. Дамашняе заданне.

Структура абагульняючага урока :

1. Паведамленне мэты урока.

2. Праверка дамашняга заданiя.

3. Аналiз матэрыялу з мэтаю абагульнення вывуча­нага.

4. Работа над вывадамi

5. Практыкаваннi на выкарыстанне абагульняючых правiл.

6. Аб'яуленне настаунiкам адзнак.

7. Заданне на дом.

8. Падвядзенне вынiкау урока.

Структура камбiнiраванага урока:

1. Арганiзацыя пачатку урока.

2. Пастаноука мэты i задачы урока.

3. Праверка дамашняга заданiя.

4. Тлумачэнне новага матэрыялу.

5. Замацаванне.

6. Паутарэнне.

7. Падвядзенне вынiкау урока.

8. Заданне на дом.

№ 20 Традыцыйныя формы навучання: урок-вывучэнне новага матэрыялу.

У методыцы навучання традыцыйна замацаваліся наступныя тыпы ўрокаў у залежнасці ад дыдактычнай мэты:

-урок вывучэння новага матэрыялу;-урок замацавання ведаў, уменняў і навыкаў;-урок паўтарэння і абагульнення вывучанага;-камбінаваны ўрок;-урок развіцця звязнай мовы; -урок кантролю і ацэнкі ведаў, уменняў і навыкаў;-урок аналізу пісьмовых работ.

Урок вывучэння новага матэрыялу. Асноўная мэта ўрока- засваенне новай тэмы. Прыступаючы да падрыхтоўкі ўрока названага тыпу, трэба памятаць, што засваенне новых ведаў заснавана на заканамернасцях мыслення, памяці, успрымання.

Структура ўрока вывучэння новага матэрыялу.

1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

2. Актуалізацыя апорных ведаў з мэтай падрыхтоўкі вучняў да засваення новага матэрыялу.

3. Псіхалагічная падрыхтоўка вучняў да ўспрымання новага матэрыялу (стварэнне праблемных сітуацый, пастаноўка даследчых задач і інш.).

4. Вывучэнне новага матэрыялу з выкарыстаннем актыўных метадаў і прыёмаў.

5. Замацаванне вывучанага.

6. Хатняе заданне, падвядзенне вынікаў ўрока.

№21 Традыцыйныя формы навучання: у рок замацавання ведаў, уменняў і навыкаў .

Асноўная мэта такіх урокаў- замацаваць веды па пэўнай граматычнай тэме і выпрацаваць адпаведныя навыкі. На гэтых уроках школьнікі выконваюць

 разнастайныя практыкаванні, у працэсе якіх на аснове атрыманых ведаў фарміруюцца навыкі і ўменні.

 

№ 22 Традыцыйныя формы навучання: у рок паўтарэння і абагульнення вывучанага

Такія ўрокі праводзяцца з мэтай паўтарэння, абагульнення і сістэматызацыі вывучанага.

У школьнай практыцы вядома некалькі відаў урокаў паўтарэння:- паўтарэнне ў пачатку вучэбнага перыяду (года, чвэрці);- абагульняючае (тэматычнае) паўтарэнне; -паўтарэнне не звязанае з вывучэннем новага матэрыялу;-паўтарэнне ў канцы вучэбнага перыяду (года, чвэрці).

На абагульняльных уроках мэтазгодна браць для аналізу варыятыўны матэрыял, ствараць умовы, сітуацыі для параўнання, класіфікацыяі моўных з’яў і г.д

№24.Нетрадыцыйныя формы навучання: урок-практыкум, урок-семiнар.

У апошнi час побач з традыцыйнымi формамi урока  шырока выкарыстоуваюцца новыя формы заняткау, якiя забяспечваюць актыуны удзел на уроку кожнага вучня, павышаюць аутарытэт ведау i iндывiдуальную адказнасць школьнiкау за вынiкi вучэбнай працы, садзейнiчаюць стварэнню атмасферы супрацоунiцтва i калектывiзму.

Сярод гэтых форм асаблiвую увагу настанiкi-практыкi удзяляюць такiм формам, як лекцыi(лекцыi-гутаркi), семiнары, практыкумы, кансультацыi, залiкi i нш.

Урок-семiнар - найбольш садзейшчае выхаванню самастойнасцi вучняу у авалоданнi ведамi, фармiраванню уменняу працаваць з кнiгай i навыкау маналагiчнай мовы. На такiм уроку вучнi выступаюць з паведамленнямi (даклады, рэфераты), якiя рыхтуюцца iмi загадзя. Затым пад кiраунiцтвам настаунiка адбываецца абмеркаванне гэтых выступленняу.

Сам урок-семiнар пачынаецца звычайна з уступнага слова настаунiка: фармулююцца мэты i задачы семiнара, вылучаюцца асноуныя праблемы. Затым даецца слова дакладчыкам. У абмеркаваннi дакладау (рэфератау) прымаюць удзел не толькi спецыяльна вызначаныя рэцэнзенты, але усе жадаючыя.

Урокi-залiк - галоунае прызначэнне урокау-залiкау - забяспечыць кантроль i ацэнку ведау, уменняу i навыкау вучняу па той цi iншай тэме.

Поспех ypoкa-зaлiкa у вялiкай ступенi залежыць ад яго падрыхтоукi. Праграма залiку павiнна быць вядома вучням загадзя.

Уключае у сябе тры этапы:

I этап - папярэдняя падрыхтоука да урока настаунiкау i вучняу;

II этап - правядзенне урока;

III этап - падвядзенне вынiкау.

Уpoкi-лекцыi - способ выкладання ведау на уроках павiнен скрыжоувацца з гутаркай, у хо­дзе якой вучнямi вырашаюцца пытаннi праблемнага ха­рактару, выконваюцца асобныя заданнi настаунiка, звязаныя з узнауленнем раней вывучанага школьнiкамi матэрыялуз неабходнасцю яго абагульнення i сiстэматызацьi.

Школьная лекцыя павiнна працягвацца не больш 25 - 30 мiнут (VII - VIII класы), 5-10 мшут (V - VI класы). Астатнi час звычайна адводзiцца на выкананне самастойнай работы па вывучаемай тэме.

Тыпы лекцый:

1. Уводную, ею пачынаецца вывучэнне курса. У пра­цэсе такой лекцыi вучнi знаёмяцца з асноунымi тэарэтычнымi палажэннямi тэмы цi раздзела, з агульнай характарыстыкай праблемы, вывучэнне якой яшчэ адбудзецца.

2. Аглядную, у ей разглядаюцца асноуныя пытаннi тэмы.

3. Абагульняючую, яна уяуляе сабой аналiз якой-небудзь тэмы на аснове абагульнення раней вывучанага матэрыялу.

№ 26 Д зесяцібальна я сістэм а ацэнкі вучэбных дасягненняў вучняў

Прадуманая і правільна арганізаваная сістэма праверкі ацэнкі вучэбных дасягненняў вучняў з'яўляецца важнай умовай арганізацыі сістэматычнай навучальнай працы школьнікаў, актывізацыі іх мыслення, развіцця і выхавання. Яна дае настаўніку неабходную інфармацыю пра тое, як ідзе засваенне не праграмнага матэрыялу, дапамагае ўносіць неабходныя карэктывы ў навучальны працэс.

Навучанне беларускай мове ўключае моўны і маўленчыя зместавыя напрамкі. Асноўнай яго мэтай у школе з'яўляецца фарміраванне высокаадукаванай асобы — носьбіта мовы, яе творцы, суб'екта, які карыстаецца родным словам ва ўсі сферах жыццядзейнасці: пазнавальнай, нацыянальна-культурнай, навучальнай, маральна-этычнай, бытавой і інш. Дасягаецца гэтая мэта ў працэсе вырашэння наступных задач: 1.Фарміраванне моўнай кампетэнцыі: засваенне ведаў аб сістэме мовы, выпрацоўка ўмення карьістацца імі для паляпшэнн арфаграфічнай, пунктуацыйнай і маўленчай пісьменнасці; асэн саваные ведаў аб мове як грамадскай з'яве і сістэме, якая развіваецца; аваподанне спосабамі навучальнай дзейнасці, неабходнымі для глыбокага асэнсавання законаў і фактаў мовы. 2.Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі: папаўнен не лексікі вучняў, развіццё канструктыўна-сінтаксічных уменняў і навыкаў; авалоданне разнастайнымі відамі маўленчай дзейнасці, культурай маўленчых паводзін. Такім чынам, аб'ектам праверкі моўнай падрыхтоўкі школьнікаў з'яўляюцца: - веданне мовы і яе нормаў - арфаэпічных, арфаграфічных, пунктуацыйных, лексічных, граматычных; - веды пра мову (засваенне асноўных лінгвістычных паняццяў — фанетычных, лексічных, граматычных, маўленчых)

— валоданне навуковымі спосабамі дзеянняў пры аналізе моўных з'яў;

— уменні ў розных відах маўленчай дзейнасці. З улікам агульных палажэнняў 10-бальнай сістэмы ацэнкі, узроўняў засваення вучэбнага матэрыялу ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў можна паказаць у выглядзе табліцы.

Узроўні вучэбных дасягненняў Узроўні засваення вучэбнага матэрыялу Балы
1 Нізкі (рэцэптыўны) Пазнаванне 1-2
2 Здавальняючы(рэцэптына-рэпрадуктыщны) Неўсвядомленае ўзнаўленне 3-4
3 Сярэдні (прадуктыўны) Узнаўленне на ўзроўні разумення 5-6
4 Дастатковы Прымяненне ведаў у знаемай сітуацыі 7-8
5 Высокі прадуктыўны, творчы Высокі (прадуктыўны, творчы) 9-10

Інтэгральная 10- бальная шкала ацэнкі вучэбных дасягненняў вучняў.

Ацэнка вуснага адказу.

Вуснае апытанне з'яўляецца адным са спосабаў праверкі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў аб сістэме мовы і маўленні.Вуснае звязнае выказванне паказвае ўзровень засваення вучнем агульных палажэнняў, правілаў, азначэнняў і ўменне прымяняць атрыманыя веды на практыцы, ствараць звязнае, лагічна паслядоўнае паведамленне на пэўную тэму.

Пры ацэнцы адказу вучня ўлічваецца наступнае: 1) ступень усвядомленасці вывучанага; 2) уменне прымяняць веды на практыцы;3)моўнае афармленне адказу (захаванне літаратурных нормаў беларускай мовы); лагічнасць, правільнасць, паўната, выразнасць адказу.

 

№ 34 Пераказы и их виды, методыка их правядзення.

Пераказ-гэта пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго-небудзь прачытанага, пачутага.

Пераказы бываюць рознага віду:падрабязныя і сціслыя(па адносінах да аб’ёму зыходнага тэксту), поўныя, выбарачныя і з дадатковым заданнем (па адносінах да зместу зыходнага тэксту).

У падрабязным пераказе ставіцца задача не толькі перадаць асноўную думку аўтара, але і захаваць паслядоўнасць тэксту, апісанне месца, дзеючых асоб, дэталей і характэрныя выразныя сродкі мовы: аўтарскую лексіку, фразеалогію, сінтаксіс.

Сціслы пераказ прадугледжвае некалькі іншы падыход да тэксту. Вучні коратка перадаюць змест прачытанага настаўнікам тэксту, апускаючы падрабязнасці. Тут патрабуецца захаваць толькі асноўную думку, а таксама тыя моўныя асаблівасці тэксту і мастацкія дэталі, без якіх нельга зразумець яго ідэйнай накіраванасці і дасягнуць пазнавальна-выхаваўчых мэт.

У поуным пераказе змест зыходнага тэксту перадаецца поўнасцю У выбарачным пераказе ўзнаўляецца якая-небудзь адна з “рассыпаных” у розных частках тэм (мікратэм) зыходнага тэксту, напрыклад, апісанне наступлення раніцы, якое дадзена ў тэксце разгрупавана, у некалькіх частках У пераказе з дадатковым заданнем зыходны тэкст некалькі змяняецца, перапрацоўваецца ці дапаўняецца звязаным па сэнсу з зыходным, але самастойным тэкстам, створаным аўтарам пераказу. У выніку змест пераказу не супадае са зместам зыходнага тэксту. У метадычнай літаратуры такія пераказы прынята называць пераказамі з творчымі заданнямі.

Можна вылучыць дзве групы творчых заданняў да пераказу:

а) прапануецца адказаць на пытанне, выказаць сваю думку наконт зместу тэксту і г.д. У такім выпадку ў зыходны тэкст не ўносіцца ніякіх змен - вучань стварае свой тэкст, як правіла, пасля пераказу зыходнага; б) прапануекцца дапісаць пачатак (уступ), канец (заключэнне) да зыходнага тэксту ці ўвесці ў яго элементы апісання: знешнасці героя, часу, месца дзеяння і г.д. Гэта значыць, вучань уносіць змены ў зыходны тэкст.

Сярод пераказаў, ускладненых моўным заданнем, вылучаюцца пераказы з лексічным, граматычным (марфалагічным, сінтаксічным), стылістычным і г.д. заданнямі: а) прапануецца замяніць форму асобы, часу, ладу: напрыклад, перадаць змест зыходнага тэксту ў форме не прошлага, а цяперашняга часу і г.д.; б) прапануецца ўжыць у пераказе пэўныя словы, словазлучэнні, сказы, якія маюцца ў зыходным тэксце, ці пэўныя групы слоў, словазлучэнняў, сказаў.

У сувязі з правядзеннем пераказаў у сучаснай метадычнай літаратуры прапануецца наступны парадак работы:

 І. Падрыхтоўчая работа.

1. Аб’яўленне тэмы і мэты заняткаў. Уступная гутарка пра зыходны тэкст-і яго аўтара.

2. Чытанне зыходнага тэксту.

3. Гутарка пра яго змест.

4. Складанне плану пераказу.

5. Чытанне зыходнага тэксту па частках і моўны аналіз яго.

6. Работа па правапісу.

7. Выніковае чытанне зыходнага тэксту.

ІІ. Напісанне пераказу.

ІІІ. Праверка пераказу і падрыхтоўка да яго аналізу ў класе.

IV . Аналіз пераказу.

Усе тыпы пераказаў чытаюцца настаўнікам тры разы, за выключэннем падрабязнага вуснага пераказу, усе астатнія чытаюцца адзін раз.

Пераказы ацэньваюцца двума адзнакамі: першая адзнака – моўнае афармленне, другая адзнака – пісьменнасць.

 


Дата добавления: 2018-10-26; просмотров: 621; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:






Мы поможем в написании ваших работ!