ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 50 — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 80-х гг.

Беларусь у перыяд спаборн і цтва і канфрантацы і двух сацыльна-пал і тычных с істэм (другая палова 40-х-80-я гг.)

1. Беларусь у пасляваенныя гады. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі.

2. Грамадска-палітычнае жыццё ва ўмовах Хрушчоўскай адлігі.Спробы рэфармавання эканомікі ў 50-60-я гг.

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 70-80-я гады. Асаблівасці грамадскага жыцця ў гады застоя.

 

1. За гады нямецка-фашысцкай акупацыі было разбурана 9200 вёсак, 10338 прадпрыемстваў, 209 гарадоў і раёных цэнтраў.Знішчаны электрастанцыі, разбурана матэрыяльная база навукі, адукацыі, культуры. Па многіх паказчыках эканоміка Беларусі была на ўзроўні 1913 года. Аднаўленне гаспадаркі пачалося адразу пасля вызвалення Беларусі, а на ўсходзе з 1943 года. Першапачаткова ўвага была нададзена аднаўленню тых прадпрыемстваў, якія працавалі на абарону. У Мінску былі адноўлены станкабудаўнічы, вагонарэмонтны і авіацыйныя заводы ўжо ў 1944 годзе. У 1946 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946-1950 гг". За гэту пяцігодку было адноўлена і пабудавана прыкладна 6 тысяч прадпрыемстваў (у тым ліку ў Мінску, Віцебску). У пасляваенны час былі пабудаваны гіганты беларускай індустрыі – трактарны, аўтамабільны заводы, станкі і абсталяванне якіх было атрымана з Германіі ў якасці рэпарацыі. Вайна не пакінула ў баку і сельскую гаспадарку Беларусі.Збор збожжа быў на 30% менш даваеннага ўзроўню. На жаль, у гістарычнай літаратуры да нашага часу нічога не гаворыцца аб вяртанні на Беларусь эвакуіраваных трактароў, коней, а лічыцца, што гэта была бескарысная дапамога беларускаму народу. Да канца 4 пяцігодкі (1950 г.) сельская гаспадарка не справілася з заданнямі і пасяўныя плошчы дасягнулі толькі 91,5 % даваенных. Большасць калгасаў і саўгасаў былі нерэнтабельнымі і стратнымі, бо асноўныя сродкі накіроўваліся на развіццё цяжкай прамысловасці для мадэрнізацыі і вытворчасці ваеннай тэхнікі ва ўмовах халоднай вайны.

 

2. Грамадска-палітычны стан. У 50-я гады палітычае і эканамічнае жыццё ў Беларусі было даволі змрочным. Працягваліся рэпрэсіі супраць інтэлігенцыі (урачоў, яўрэяў, нацыянальныя кадры). Але нягледзячы на рэпрэсіі і цяжкае жыццё, народ верыў Савецкай уладзе.

5 сакавіка 1953 года памёр Сталін. Старшынёй Савета Міністраў стаў Маленкоў, а генсекам – Мікіта Хрушчоў. Пры ім за антыдзяржаўныя дзеянні быў растраляны міністр унутраных спраў Л.Берыя. Найбольшыя змены ў палітычным жыцці адбыліся пасля 20 з'езду КПСС (люты 1956 г.), а палітычны курс М.Хрушчова ў СССР атрымаў у гісторыі назву курсу 20 з'езда. На закрытым пасяджэнні з'езда выступіў М.Хрушчоў з дакладам "Аб кульце асобы і яго выніках" - спробы выявіць прычыну культа асобы, злоўжываннях у час яго кіравання партыяй і краінай, і  не дапусціць больш такой з'явы.

    У БССР пасаду першага сакратара ЦК КПБ з 1956 года займаў Кірыла Трафімавіч Мазураў. Гэта быў актыўны ўдзельнік партызанскай барацьбы ў гады ВАВ, першы беларус, які заняў гэтую пасаду (да яго пасля вайны ўсе першыя асобы рэспублікі займалі яе па накіраванні Масквы). Мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і БССР пасля смерці Сталіна, атрымалі назву палітыкі "адлігі" (1953-1964 гг.). Спынены масавыя рэпрэсіі, пачала ажыццяўляцца рэабілітацыя бязвінна асуджаных (было рэабілітавана каля 40 тысяч жыхароў рэспублікі, у тым ліку вядомыя палітычныя дзеячы Беларусі, як А.Чарвякоў, пісьменнікі С.Грахоўскі, С.Шушкевіч і інш.). Толькі на Беларусі за 6 гадоў (1956-1962 г.) было рэабілітавана 12012 чалавек. Да сярэдзіны 60-х гадоў рэабілітацыя бязвінных ахвяр палітычнага тэрору зусім прыпынілася.

Але ўсе гэтыя змены былі накіраваны не на злом таталітарнага палітычнага рэжыму, а на яго рэфармаванне. З сярэдзіны 50-х гг. рабіліся спробы ўзвысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краінай. Па-ранейшаму выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове, пад строгім кантролем партыйных органаў.

Насельніцтва БССР выказала давер дэмакратызацыі грамадства. Але палітыка адноснай дэмакратызацыі ў гады кіравання М.Хрушчова (хрушчоўская адліга) праводзілася без уліку аб'ектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін, характарызуецца як "палітычны валюнтарызм". Яго праявай, звязанай з воляй кіруючай асобы, стала прыняцце ў 1961 годзе Праграмы КПСС, накіраванай на будаўніцтва камунізму ў СССР. Былі вызначаны і тэрміны, калі гэта павінна было завяршыцца – 80-я гады  20 ст. Гэтага не адбылося, а праграма засталася толькі на паперы. Палітыка Хрушчова была першай спробай дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. У СССР, як і ў БССР, адбываўся пераход ад таталітарнага да аўтарытарнага палітычнага рэжыму. Галоўным здабыткам тагачаснай палітыкі былі:

частковая рэабілітацыя рэпрэсіраваных

крытыка культу асобы

пашырэнне правоў саюзных рэспублік

 пачатак жыллёвага будаўніцтва гараджан (хрушчоўкі).

Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Перавод прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна. Гэта азначала, што ў грамадстве і эканоміцы дзейнічалі сілы тармажэння, якія былі звязаны з захаваннем каманднай сістэмы кіравання.

У 1957 годзе зроблена спроба рэфармаваць кіраўніцтва эканомікай: замест міністэрстваў, якія былі створаны па галінах вытворчасці, уведзены Саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы). Яны павінны былі кіраваць усёй прамысловасцю і сельскай гаспадаркай ў межах вызначанай тэрыторыі. Лічылася, што на месцах "знізу" можна значна лепш кіраваць гаспадаркай, чым з цэнтра "зверху". Але камандныя метады кіраўніцтва цалкам захаваліся, і гэта прывяло да няўдачы гэтай рэформы.

У кастрычніку 1961 года адбыўся 22 з'езд КПСС, які прыняў праграму пабудовы камунізму на бліжэйшыя 20 год (да 1981 года). Гэтыя праекты будаваліся на аснове поспехаў СССР у эканоміцы ў пачатку 60 гг. У гэты час СССР першы асвоіў атамную энергію, зрабіў атамны ледакол ("Ленін"). Упэўненасці прыдало яшчэ і тое, што міжнароднае становішча стала больш мяккім. Аднак выканаць гэта не ўдалося. У першыя гады 60-х гадоў рэзка замарудзіліся тэмпы развіцця эканомікі.Узараныя і засеяныя цалінныя землі пасля першых 2-3-гадоў добрага ўраджаю вырадзіліся.

Ужо ў гэты час пачалася масавая закупка зерня за мяжой у капіталістычных краінах. М.Хрушчоў быў ініцыятарам перабудовы прамысловасці з мэтаю прыдання ім большай самастойнасці. Замест існавання міністэрства СССР быў падзелены на эканамічныя рэгіёны (нархозы). Але ў кастрычніку 1964 года незадаволеная наменклатура дзеяннямі Хрушчова сабрала пленум ЦК КПСС, на якім Хрушчоў быў адпраўлены на пенсію. Генсекам стаў Л.Брэжнеў. На гэтым закончыўся перыяд хрушчоўскай адлігі, якая мела двубаковы характар:

шмат зроблена ў бок савецкага грамадства

захаваўся стары партыйны і савецкі апарат, якому гэтыя навацыі былі невыгадны.

Асабліва выступілі супраць тыя, хто штосьці страціў: пасаду, прывілеі, перспектыву далейшай кар'еры.

У кастрычніку 1964 года пад уціскам партыйна-бюракратычных колаў М.Хрушчоў вызвалены з пасады. Між тым у час Хрушчова эканоміка Савецкага Саюза набыла даволі бурны характар развіцця, асабліва да пачатку 70-х гадоў. Толькі на Беларусі за гэты час (50-60-я гг.) была створана радыётэхнічная і радыёэлектрычная прамысловасць, пабудаваны "Гарызонт", аптычна-механічны завод імя Вавілава (1967 г.), прадпрыемства па вытворчасці інтэгральных схем і паўправаднікоў "Інтэграл". У 1963 г. пабудавана нафта-перапрацоўваючая прамысловасць, Полацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўваючыя заводы. Усяго за гэты час было пабудавана 150 буйных прадпрыемстваў.

Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы. Першай спробай яе рэфармаваць былі рашэнні вераснёўскага пленума 1953 года. Тады з калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны закупачныя цэна на сельскагаспадарчыя прадукты, зніжаны падаткі на сялянскую гаспадарку. Пачалося асваенне цаліны.

Другая спроба – сакавіцкі пленум 1965 года, які яшчэ больш павялічыў закупачныя цэны і спісаў запазычанасць калгасаў. Было вырашана правесці меліярацыю зямлі за кошт дзяржавы. Вельмі важным стала рашэнне ўстанавіць пенсіі для калгаснікаў. Хоць яны былі невялікія, але ў сельскай гаспадарцы яны давалі магчымасць старым людзям выжыць. Яшчэ раней прынята рашэнне выдаваць пашпарты жыхарам саельскай мясцовасці. Гэта мера фактычна раўнялася адмене прыгоннага права. Валавая прадукцыя сельскай гаспадарцы павялічылася на 70%, ураджайнасць узрасла з 11,5 ц/га да 16 ц/га. Але эканамічныя рэформы не былі завершаны, бо яны не спалучаліся з палітыкай. Палітычная ўлада з кожным годам больш бюракратызавалася і тармазіла рэформы.

Цэнтралізаваная планавая эканоміка не спрыяла росту творчай актыўнасці і прадпрымальнасці работнікаў. У сувязі з гэтым была зроблена рэформа 1965 года, аўтарам якой стаў тагачасны старшыня Савета Міністраў СССР-А.Касыгін. Рэформа прадугледжвала ўключэнне элементаў рыначнай эканомікі(таварна-грашовыя механізмы) не паслабляючы камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай. Вынікі гэтай рэформы на Беларусі праявіліся ў тым, што:

адбылося паляпшэнне работы прамысловасці

пабудаваны новыя прадпрыемствы

новым напрамкам стала выкарыстанне ў вытворчасці робататэхнікі.

Але развіццё прамысловасці праходзіла экстэнсіўным шляхам: павелічэнне колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт колькасці працуючых, колькасці грошай на развіццё прамысловасці, колькасці прдпрыемстваў. Пераход на інтэнсіўны шлях (паляпшэнне якасных паказчыкаў) аказаўся немагчымым. Гэты было сведчаннем няўдачы эканамічнай рэформы 1965 года, якая праводзілася па-ранейшаму каманднымі метадамі.

У 1965 годзе  было таксама пастаўлена пытанне аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканалення панавання. Меры, якія ажыццяўляліся на аснове рашэння пленумаў, называліся рэформы. Яны складаліся з 2 частак:

1. у верасні 1965 года было вырашана перайсці да галіновага прынцыпу кіравання прамысловасцю (замест аднаго саўнаргаса былі створаны 6 міністэрстваў саюзна-рэспубліканскага і 3 рэспубліканскага маштабу).

2. вызначаліся мерапрыемствы па ўдасканаленню планавання і эканамічнага стымулявання эканомікі (змена сістэмы тэхніка-эканамічных паказчыкаў, якія даводзіліся зверху. Замест ранейшых 109 патрабавалі 9).

3. вышэйстаячыя органы планавалі асноўныя заданні (аб'ём рэалізацыі прадукцыі; наменклатура вырабаў; фонд зарплаты; прыбытак; рэнтабельнасць).

4. па-новаму вырашалася пытання мат. заахвочвання работнікаў (на прадпрыемтвах ствараліся фонды для мат. заахвочвання і правядзення сацыяльна-культурных мерапрыемстваў).

Такім чынам, прадугледжвалася ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і адначасова пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятыва калектыва прадпрыемства. Зразумела, што такое спалучэнне дырэктыўных і эканамічных метадаў немагчыма.

Першым у рэспубліцы пачаў па-новаму працаваць калектыў гомельскага шклозавода. А ўсяго з 1966 года – 40 прадпрыемстваў. Распаўсюджванне рэформы на Беларусі ішло паспяхова, бо на новыя ўмовы гаспадарання сталі пераходзіць лепшыя ў сваіх галінах прадпрыемствы. Але хутка стала відавочным, что міністэрствы па-ранейшаму забіраюць сродкі ад перадавых прадпрыемстаў і аддаюць адстаючым. Галоўным паказчыкам дзейнасці прадпрыемства заставаўся план. Перадавым лічылася прадпрыемства не тое, у каго цяжэй заданне, а той, хто перавыканаў план. Усялякае перавашэнне плана выклікала змену прапорцый і садзейнічала арытміі вытворчасці.

У другой палове 60-х гадоў выразна акрэсліліся супярэчнасці, характэрныя для развіцця беларускай прамысловасці ў пасляваенныя дзесяцігоддзі. З аднаго боку, высокія тэмпы развіцця электраэнергетычнай, нафтаздабываючай і перапрацоўваючай, хімічнай прамысловасці, а з другога – нізкі ўзровень тэхнічнай арганізацыі працэсаў, на прадпрыемствах не было зацікаўленасці ў зніжэнні вагі ручной працы. Такім чынам, пераход на гаспадарчы разлік пры пры неадладжанай сістэме не даў нічога добрага.

Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі быў хуткі рост цяжкай прамысловасці, якая ў 70-я гг. 20 ст. ператварался ў галіну вытворчасці для абслугоўвання абароннай прамысловасці (ВПК). У той жа час лёгкая прамысловасць, якая вырабляла спажывецкія тавары, аказалася другараднай галіной.

Паляпшэнне матэрыяльнага становішча працоўных адбывалася на аснове ўздыму эканомікі ў 50-60-я гады 20 ст.:

1. устаноўлены больш высокія мінімальныя ўзроўні заработнай платы і пенсій

2. павысілася аплата працы калгаснікам, якія да гэтага працавалі толькі за працадні

3. з 1956 года калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці

4. сяляне атрымалі пашпарты і сталі адчуваць сябе паўнапраўнымі грамадзянамі краіны

5. палепшыліся жыллёвыя ўмовы (хрушчоўкі паклалі пачатак панэльнаму домабудаванню; 5-павярховыя дамы з сілікатных блокаў).

Грамадска-палітычны стан. У кастрычніку 1964 года М.Хрушчоў быў зняты з пасады Першага сакратара ЦК КПСС. Кіраўніком Кампартыі стаў Л.Брэжнеў, гады кіравання якога (1964-1982 гг.) атрымалі назву "застой". У гэтыя гады рабіўся выгляд, што ў краіне існуюць дэмакратычныя формы ўлады. На самой справе ўся ўлада належыла партыйнаму апарату. Аднапартыйная палітычная сістэма няздольна да самаўдасканалення. Асаблівасцю палітычнай сістэмы таго часу стала прамое партыйнае кіраўніцтва эканомікай. Напрыклад, планы пяцігодак прымаліся на з'ездах КПБ. У краіне адбываўся паварот да кансерватызму – захавання старых камандных метадаў кіравання і кантролю дзяржавы над грамадствам. Кіруючая роля Камуністычнай партыі была замацавана ў Канстытуцыі БССР 1978 года, якая атрымала назву "Канстытуцыі развітога сацыялізму".

З 1965 па 1980 гады партыйным кіраўніком на Беларусі стаў Пётр Міронавіч Машэраў. Ён карыстаўся павагай сярод насельніцтва за прастату, дэмакратычнасць, актыўны ўдзельнік падпольнай і партызанскай барацьбы. У асабістых размовах П.Машэраў выказваў незадаволенасць становішчам у кіраўніцтве партыяй і дзяржавай. Але ў тагачасных умовах, калі склалася жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтва краінай, ён быў абмежаваны ў сваіх дзеяннях распараджэннямі зверху.

Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 70-першай палове 80-х – з'ява складаная. Гэта тлумачылася тым, што ўзмацненне аўтарытарнага рэжыму ў гэтыя гады адбывалася ва ўмовах, калі эканоміка яшчэ знаходзілася на ўздыме, і многія яе супярэчнасці згладжваліся. На аснове росту эканомікі адбывалася павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Адчуванне таго, што курс партыі не зусім аптымальны, з'явілася толькі ў пачатку 80-х. Такім чынам, аўтарытарны палітычны рэжым 70-х – першай палове 80-х гадоў 20 ст. характарызаваўся абмежаванасцю дэмакратычных свабод, узмацненнем ролі цэнтральных органаў у кіраўніцтве краінай, усеахопным кантролем за жыццём грамадства з боку палітычнай партыі, якая па сутнасці з'яўлялася "дзяржавай у дзяржаве".

 

3. Сацыяльна-эканамічнае жыццё. У 70-пачатку 80-х гадоў працягвалася развіццё прамысловай базы, што было магчымым, дзякуючы павелічэнню фінансавання сельскай гаспадаркі. Гэтыя грошы ў СССР з'явіліся, дзякуючы адкрытым нафтавым запасам ў Сібіры. Больш іх ішла на ВПК. У 70-я гады СССР стварыў такую ваенную прамысловасць, якую не мела ні адна дзяржава ў свеце. Эканоміка Беларусі ў гэты час таксама стала хутка развівацца, былі заснаваны 186 фабрык і заводаў (металургічны завод у Жлобіне, Бабруйскі шынны камбінат і інш.). У 1984 г. была здана першая чарга Мінскага метрапалітэна.

    На Беларусі таксама быў створаны магутны ВПК. БССР, дзякуючы добраму геапалітычнаму становішчу, стала зборачным цэхам усёй прамысловасці СССР, паколькі дэталі рабіліся ў СССР, а збіраліся ў нас. Такім чынам, БССР, якая займала менш 1% тэрыторыі СССР, пачынаючы з 1981 года вырабляла 52% калійных угнаенняў, 22% хімічных валокнаў, 15% металарэжучых станкоў, 10-15 % аўтамабілей. Тэмпы роста прадукцыйнасці працы з года ў год паніжаліся, асабліва пасля падзення цэнаў на нафту на сусветным рынку. Эканоміка набывала затратны характар. У сельскай гаспадарцы больш за 1/3 прадукцыі гублялася падчас захавання і транспартыроўкі. Пошукі выйсця з гэтых эканамічных абставін "застоя" пачаліся пасля смерці Л.Брэжнева.

У 70-80-я гг. дабрабыт насельніцтва павысіўся. Калі ў другой палове 50-сярэдзіне 60-х гадоў абсалютная большасць насельніцтва абыходзілася без кватэрных тэлефонаў, радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў і халадзільнікаў, то ў 70-80-я гады назіралася іх выкарыстанне. Вытворчасць звыклых для нас каляровых тэлевізараў, персанальных камп'ютэраў, відэатэхнікі знаходзілася ў пачатковым стане. Значным дасягненнем стала распаўсюджанне халадзільнікаў, газа- і электрапліт, пыласосаў. Значныя сродкі, якія маглі б палепшыць матэрыяльны ўзровень насельніцтва ва ўмовах абвастрэння "халоднай вайны" з капіталістычнымі краінамі, ішлі на развіццё ВПК, а выпуск якасных прадуктаў народнага спажывання станавіўся другарадным.

Першым сакратаром ЦК КПСС стаў у 1982 годзе Ю.Андропаў, ён рашуча пачаў барацьбу з карупцыяй, стаў умацоўваць дысцыпліну чыноўнікаў. Пасля яго стаў Чарненка, але праз год ён памірае. На пасаду генсека абраны М.С.Гарбачоў, і яго імем звязана перабудова.

 

 

Версія 2

ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 50 — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 80-х гг.

3 сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрыла магчымасці комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і інш. Гэта не магло пе закрануць і эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс, — прыборабудавапне, радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічпая, энергетыка.

У канцы 50-х гг. адбыліся перамены ў кіраўніцтве гаспадаркай, у 1958 г. быў створаны Савет народнай гаспадаркі БССР (Саўнаргас). Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню спецыялізацыі і г.д. Аднак з 1962 г. назіралася зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці. Саўнаргасы не змаглі змяніць становішча, у 1965 г. адбылося вяртанне ад Саўнаргасаў да міністэрстваў. Прычынай зніжэння паказчыкаў было вычарпанне экстэнсіўных шляхоў развіцця.

За 1956 — 1965 гг. у рэспубліцы было ўведзена ў строй звыш 450 буйных прадпрыемстваў — БелАЗ у Жодзіне, Салігорскі калійны камбінат, Магілёўскі метдлургічны камбінат, Полацкі нафтапераапрацоўчы камбінат. У Беларусі з'явіўся новы від транспарту — трубаправодны.

Такім чынам, развіццё прамысловасці Бсларусі характарызавалася спробамі яе пераходу да навукова-індустрыяльнага тыпу на аснове ўвядзення комплек­снай механізацыі і аўтаматызацыі, якія, аднак, значнага распаўсюджвання не атрымалі.

Пашыралася матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэпне калгасаў і саўгасаў, а з 1958 г. у выніку ліквідацыі МТС яны самі сталі валодаць тэхнікай. Толькі з-за паспешлівасці ў рэарганізацыі МТС большасць калгасаў, не маючы магчымасці выкупіць адразу ўсю тэхніку МТС, вымушана была пазычаць грошы ў дзяржавы. Прымаліся меры па арганізацыйным умацаванні калгасаў, ажыўленні дэмакратычных пачаткаў у іх дзейнасці. Уводзілася абавязковая грашовая аплата працы сялянства, зменшыліся падаткі. 3 1956 г. калгаснікам сталі назначаць пенсіі па старасці і інваліднасці. Важным было і тое, што сяляне атрымалі пашпарты і сталі адчуваць сябе болыш паўнапраўнымі грамадзянамі краіны. У выніку сельс­кая гаспадарка рэспублікі пачала выходзіць з пасляваеннага крызіснага стану, што знайшло сваё адлюстраванне ў росце яе вытворчасці. У 1960 г. у параўнанні з 1953 г. збор збожжа павялічыўся ў 2 разы, бульбы — у 1,3 раза, амаль што падвоілася вытворчасць прадуктаў жывёлагадоўлі. Значна палепшылася забеспячэнне насельніцтва харчовымі таварамі.

Шырокі размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных зямель і ў сувязі з гэтым павелічэнне пасяўных плошчаў. Але ў вьніку парушэння тэхналогіі гэтыя вельмі неабходныя для Беларускага Палесся мерапрыемствы ператваралі ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было.

БССР стала ўдзельніцай яшчэ аднаго эканамічнага мерапрыемства, якое праводзілася ў гады дзейнасці М.С.Хрушчова. Моладзь рэспублікі прыняла ўдзел у асваенні цалінных зямель.  На асваенне цаліны па пуцёўках камсамола выехала каля 60 тыс. юнакоў і дзяўчат.

Аднак пад'ём у сельскай гаспадарцы аказаўся нядоўгім. У сярэдзіне 60-х гг. тэмпы яе росту замарудзіліся. Надзеі і заклікі кіраўніцтва дагнаць і перагнаць ЗША ў галіне сельс­кай гаспадаркі аказаліся нязбыўнымі. Так рэагавала сельская гаспадарка на камандныя, валюнтарысцкія метады кіравання ёю з боку партыйна-дзяржаўнай улады. (Валюнтарызм (лац. voluntas — воля) — палітычны кірунак, пры якім воля кіруючай асобы лічыцца вызначальнай асновай грамадскага развіцця.) '

Агульная колькасць насельніцтва к 1965 г. павялічылася да 8,5 млн чалавек, што адбылося як за кошт натуральнага прыросту, так і ў выніку перасялення з іншых рэспублік. Міграцыя насельніцтва ў пасляваенныя гады была даволі інтэнсіўнай. Прыток адбываўся ў сувязі з увядзеннем у строй дзеючых сотняў новых прадпрыемстваў, што выклікала патрэбнасць у рабочай сіле. У вёсцы змяншалася колькасць насельніцтва.

Палепшыліся жыллёвыя ўмовы насельніцтва. 3 1956 па 1965 г. 3 млн чалавек атрымалі жыллё. Увогуле патрэбна адзначыць, што гады хрушчоўскай "адлігі" былі адносна спрыяльнымі ў сацыльным развіцці рэспублікі.

Эканамічная рэформа 60-х гг.Цэнтралізаваная планавая эканоміка скоўвала тэхнічны прагрэс, не спрыяла росту творчай актыўнасці, параджала масавае ўтрыманства. У сувязі з гэтым была зроблена адна з самых рашучых у пасляваенныя гады спроб радыкальных змен у эканоміцы на аснове рэформы. Правядзенне яе пачалося ў 1965 г., калі кіраўніком СССР стаў Л.І.Брэжнеў, а ў БССР — П.М.Машэраў. Аўтарам рэ­формы з'яўляўся старшыня ўрада СССР A.M.Касыгін (яго намеснікам быў беларус К.Т.Мазураў).

Задачы рэформы:

ліквідаваць недахопы сацыялістычнай эканомікі,

уключыць у дзеянне гаспадарча-разліковыя і таварна-грашовыя механізмы, пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў.

 

Сутпасцъ рэформы заключалася ў наступным:

скарачэнне планавых паказчыкаў, што даводзіліся да прадпрыемства;

стварэнне на прадпрыемствах фондаў матарыяльнага стымулявання;

увядзенне трывалай платы за выкарыстоўваемыя прдапрыемствамі вытворчыя фонды;

фінансаванне прамысловага будаўніцтва праз крэдыт, а не шляхам выдачы незваротных датацыіі;

абавязковае ўзгадненне з прадпрыемствамі змяненняў у планах і г.д.

Распрацоўка і правядзенне ў жыццё рэформы ажыццяўлялася зверху, таму ніякіх мясцовых асаблівасцеій яна не прадугледжвала.

 

Вынікі рэформы:

1. Уздым прамысловай вытворчасці ў другой палове 6O - пачатку 70-х гг.

2. Будаўніцтва 140 буйных прадпрыемстваў (Гродзенскі і Гомельскі хімкамбінаты, Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Бабруйскі шынны камбінат, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і інш.).

3. Выпуск новых прамысловых вырабаў: электронна-вылічальных машын, асабліва дакладных станкоў, прыбораў.

Нягледзячы на высокія паказчыкі колькаснага ро­сту прамысловай вытворчасці, паралельна ішлі і ўзмацняліся негатыўныя з'явы, якія сведчылі, што эканамічная рэформа 1965 г. не дала жаданых вынікаў. Працягвалася адставанне тэмпаў навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта стрымлівала пераход прамысловасці з экстэнсіўнага на інтэнсіўны шлях развіцця.

Адбывалася падзенне якаснага ўзроўню многіх вырабаў, павялічвалася іх адставанне ад сусветных стандартаў, трацілася канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку. Рабіліся спробы дабіцца павышэння эфектыўнасці вытворчасці і якасці выпускаемай прадукцыі, аднак ужо не ў рамках эканамічнай рэформы, а на аснове ўзмацнення адміністрацыйна-партыйнага ўздзеяння на эканоміку. Як і раней, упор рабіўся на забеспячэнне росту вытворчасці за кошт увядзення ў строй новых прадпрыемстваў, тады як праблемы тэхнічнай рэканструкцыі дзеючых вырашаліся ў  вельмі абмежаваных маштабах.

У 70-я-гг. пашырылася выкарыстанне станкоў лікавым праграмным кіраваннем, станкоў-аўтаматаў. Прыпцыпова новым панрамкам у аўтама тызацыі вытворчасці з'явілася робататэхпіка. У сярэдзіне 80-х гг. прамысловыя робаты выкарыстоўваліся на Мінскім трактарным заводзе, заводзе "Тэрмапласт" і інш.

Галоўным вынікам развіцця прамысловасці з'явілася стварэнне ў Беларусі буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу. Індустрыяльны воблік рэспублікі пачалі вызначаць магутная энергетыка, машына- і прыборабудаванне, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, электроніка і радыёэлектроніка, вытворчасць мінералыных угнаенняў, сінтэтычных валокнаў. Паказчыкам эфектыўнасці тэхнічнага прагрэсу быў рост прадук цыйнасці працы. Ён нарастаў аж да сярэдзіны 70-х гг., аднак у наступныя гады тэмпы яго затармазіліся, якасць вырабаў перастала адпавядаць сусветным стандартам.

Прычынамі гэтага з'яўляюцца:

1) абвастрэнне супярэчнасцей паміж патрабаваннем свабоднага развіцця эканомікі на базе рыначных адносін і панаваннем дзяржаўнага цэнтралізаванага кіраўніцтва ёю;

2) апераджальпыя тэмпы развіцця групы "А' (сродкі вытворчасці) у параўнанні з групай "Б"(прадметы спажывання), у сувязі з чым першая расла даволі хуткімі тэмпамі, а патрабаванні ў спажывецкіх таварах задавальняліся ўсё горш;

3) прамысловае будаўніцтва ў рэспубліцы ажыццяўлялася ў адпаведпасці з планамі, якія распрацоўваліся ў Маскве. У іх не ўлічваліся патрэбнасці фарміравання рэгіянальнага прамысловага комплек­су ў рамках асобных рэспублік. Таму, калі Беларусь набыла дзяржаўны суверэнітэт, яна атрымала не сваю самастойную прамысловасць, а механічна адрэзаны "кусок" саюзнай.

 

ЗМЕНЫ Ў ЭКАНАМІЧНЫМ СТАНОВІШЧЫ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 80 — ПАЧАТКУ 90-х гг.

 

Пoiiivki шляхоў рэфарміравання эканомікі ў рэспубліцы перш за ўсё звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання і павышэннем самастойнасці прадпрыемстваў (1986), з пераходам ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы да дэмакратычнай, заспаванай на эканамічных метадах, на аптымальным спалучэнні планавага цэнтраралізаванага кіраўніцтва з самакіраваннем прадпрыемстваў (1987). Гэты прамежкавы шлях партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі ўбачыла для сябе ў пераводзе галін народнай гаспадаркі па поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне, што азначала аслабленне дыктату цэнтра. У ліку першых па гаспадарчы разлік, самафінансаванне псраійшлі ў 1987 г. беларуская чыгунка, 30 прадпрыемстваў саюзнага падпарадкавання і інш. Усе яны палепшылі вытворчыя паказчыкі, аднак рашаючых зрухаў не адбылося.

Становішча ў сацыяльнай сферы заўсёды знаходзіцца ў прамой залежнасці ад стану эканомікі і той палітыкі, якую праводзяць органы дзяржаўнай улады. На Беларусі ў другой палове 80-х гг. працягваўся рост эканомікі. Нацыянальны даход рэспублікі павялічыўся, павысіліся рэальныя даходы насельніцтва. Амаль 2 млн чалавек палепшылі свае жыллёвыя ўмовы. Галоўным дасягненнем гэтых гадоў з'яўляўся пачатак пераарыентацыі эканомікі на сацыяльную сферу. Упершыню за многія гады вытворчасць прадметаў снажывання (група "Б") пачала апярэджваць вытворчасць сродкаў вытворчасці (група"А"). Ствараліся рэальныя магчымасці падпарадкаваць вытворчасць інтарэсам і патрэбам працоўных.

Аднак ва ўмовах незакончанасці пераходу ад каманднага кіравання да эканамічнага, нерапляіцення старых і новых формаў кіраўніцтва карэннага пералому ў пераводзе эканомікі на якасна новы ўзровень, які адпавядаў бы дасягненням развітых краін свету, не адбылося.

Гэта абумоўлівалася:

1) неканкрэтнасцю эканамічнай рэформы і шляхоў яе ажыццяўлення;

 

2) цяжкасцямі, якія ўзніклі на шляху канверсіі ваеннага комплексу вытворчасці;

3) інэртнасцю мышлення людзей, якія былі заня­ты вытворчасцю;

4) узмацненнем інфляцыйных працэсаў;

5) неабходнасцю ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая нанесла рэспубліцы нязмерную шкоду. Яе эканамічны ўрон ацэньваецца ў дзесяць гадавых рэспубліканскіх бюджэтаў, а вынікі для здароў'я людзей наогул непрадказальныя. Радыёактыўнымі нуклідамі забруджана 1/5 частка тэрыторыі рэспублікі, на якой пражывае болыш за 2 млн чалавек. Для перасялення жыхароў з зоны павышанай радыяцыі да сярэдзіны 1990 г. было пабудавана 173 пасёлкі.

На сацыяльнае становішча грамадства непасрэдны ўплыў аказвае экалогія. 3-за забруджвання атрутнымі рэчывамі атмасферы, водных крыніц і глебы эканамічнае становішча ў 80-я гг. усё болыш абвастралася. Шкодныя выкіды ў атмасферу прамысловых прадпрыемстваў, транспарту склалі 3 млн тон у год. Узровень забруджвання рэк, вадаёмаў і глебы ў выніку сельскагаспадарчай дзейнасці, сцёкаў неачышчаных вод дасягнуў у рэспубліцы крытычнай мяжы. У 1989 г. была распрацавана праграма аздараўлення навакольнага асяроддзя. Аднак поспех гэтай праблемы залежыць перш за ўсё ад таго, як хутка эканоміка зможа выйсці з крызісу і наколькі кожны жыхар рэспублікі прасякнецца адказнасцю за захаванне навакольнага асяроддзя.

На рубяжы 80-90-х гг. пачаліся спад вытворчасці, рост цэн, вырас узровень інфляцыі. Узровень жыцця большасці насельніцтва значна знізіўся, а мпогія на­огул аказаліся за мяжой беднасці.

Такім чынам, усе праграмы другой паловы 80-х гг. закончыліся правалам. Старыя формы кіраўніцтва аказаліся парушанымі, а новыя, якія адпавядалі б патрабаванням свабоднага развіцця эканомікі, не склаліся. Патрэбны быў рашучы паварот да рыначнай эканомікі. Але да канца 1990 г. рэспубліка не мела законаў, неабходных для правядзення рыначнай эканамічнай рэформы. У пачатку 90-х гг. Вярхоўны Савет прыняў шэраг законаў, накіраваных на пераўтварэнне эканомікі: "Аб арэндзе", "Аб уласнасці" ("Аб прыватызацыі"), "Аб фермерскай гаспадарцы" і інш. Рэформа з'явілася не прамой дарогай, а пошукамі, у якіх было шмат невядомага. I галоўнае як спыпіць абвальны спад вытворчасці і інфляцыю, якія непазбежны пры пераходзе да рынку. У 1991 г. была прыня­та праграма па стабілізацыі эканомікі, якая павінна была прадухіліць разбурэнне эканомікі распублікі. Аднак меры, якія намячаліся, ураду рэалізаваць не удалося. Крызісны стан паглыбляўся, а разам з гэтым ускладняліся ўмовы пераходу да рынку.

 

ЗМЕНЫ Ў ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 80 — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 90-х гг. СТАНАЎЛЕННЕ СУВЕРЭННАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

Галоўныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў другой палове 80 — першай палове 90-х гг. звязаны з:

палітыкай "нерабудовы";

пераходам ад адпапартыйнай сістэмы да шматйартыйнасці;

працэсам пераходу ад унітарнай дзяржавы да набыцця рэспублікамі суверэнітэту;

распадам СССР і ўтварэннем СНД.

 

Змены ў грамадска-палітычным жыцці пачынаюцца з 1985 г., калі новым кіраўніком ЦК КПСС стаў М.С.Гарбачоў. Усе рэфармацыйныя ідэі ў гэтыя гады зыходзілі ад вышэйшага эшалона кіраўніцтва КПСС. Была аб'яўлена палітыка, якая атрымала назву "нерабудова" - курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю палітычнага жыцця: курс рзфармавання савецкай сістэмы. Прыкметных асаблівасцей у рэфармаванні ўпутрыпалітычнага жыцця БССР у гэты час не назіралася. Адным з рэальных дасягненняў "перабудовы" была абвешчаная кіраўніцтвам СССР палітыка галоснасці — права на свабоду слова, магчымасць адкрыта гаварыць праўду аб сва­ей гісторыі і сучаснасці. У 1988 г. прыняты Закон Беларускай ССР "Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР", які садзейнічаў пашырэнню ролі мас у жыцці грамадства. У 1989 г. адбыліся выбары народных дзпутатаў СССР, а ў 1990 г. -- народных дэпутатаў БССР і мясцовых Саветаў рэспублікі, якія ў адрозненне ад мінулых гадоў прайшлі на альтэрнатыўнай асновс. Ўпершыню ў час выбараў на одно месца вылучалася некалькі кандыдатаў. Большасць месцаў у Вярхоўным Савеце БССР атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі, якія імкнуліся абмежаваць дэмакратычныя пераўтварэнні ў рэспубліцы. Прыхільнікі пераўтварэнняў скалі парламенцкую апазіцыю. Яна была прадстаўлена дэпутатамі ад Беларускага народнага фронту "Адраджэнне". Саветы пачалі пераадольваць свае прыніжанае становішча, рабілі паварот да набыцця сапраўднага поўнаўладдзя. Сведчанне гэтаму -- прыпяцце Вярхоўным Саветам некалькіх соцсн законаў і пастаноў па карэнных праблемах жыцця рэспублікі.

У адпаведпасці з рэформай палітычнай сістэмы ў 1990 г. быў прыняты Закон СССР аб грамадскіх арганізацыях, згодна з якім насельніцтва атрымала правы на стварэнне суполак і таварыстваў, а таксама палітычных партый. Гэты закон спазніўся, бо ў рэспубліцы раней пачалі ўзнікаць шматлікія нефармальныя аб'яднанні. У 1989 г. арганізацыйна аформіўся грамадска-палітычны pyx — Народны фронт " Адраджэнне".  Шматпаршыйнасць — сведчанне дэмакратычнасці грамадства, рэалізаваных на справе правоў грамадзян на аб'яднанне і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый. У СССР народ фактычна быў пазбаўлены такіх правоў яшчэ ў пачатку 20-х гг., калі ўсе палітычныя партыі, акрамя Камуністычнай, былі забаронены. Таму фарміраванне новых партый праходзіла на Беларусі вельмі цяжка і было немагчыма без пазбаўлення ўсеўладдзя Кампартыі. Партыйнае кіраўпіцтва рэспублікі імкнулася захаваць сваё прывілеяванае становішча, што праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзпікпенню любых палітычных партый. Пад уздзеяннем моцнага рабочага руху, які набыў формы забастовак, шматтысячных дэманстрацый і мітынгаў, дзе рабочыя выставілі поруч з эканамічнымі палітычпыя патрабаванні. Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў Закон "Аб "дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і уласцівасці КПБ" і пастанову "Аб часовым прыпынепні дзсйнасці КПБ - КПСС на тэрыторыі БССР" (у 1993 г. часовае прьпыненне было адменена). Пераход да шматпартыйнасці ў рэспубліцы адбыўся ў 1990 — 1994 гг. Узнік шэраг палітычных партый: Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ), Аб'яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (АДПБ), Нацыянал-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ), Беларуская сялянская партыя і інш.

Пераход да перабудовы грамадства на дэмакратычных aсновах нечакана для партыйнага і дляржаўнага кіраўніцтва вывеў на першае месца нацыянальныя праблемы, ідэі суверэнітэту. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоуны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум аб захаванні СССР, у якім прынялі ўдзел толькі 9 з 15 рэспублік, 3 /4 яго ўдзельнікаў выказалася "за". Жнівеньскі путч 1991 г., які меў на мэце захаванне былога СССР, толькі паскорыў яго распад.

 

25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі.

19 верасня 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва "Рэспубліка Беларусь", герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг.

 

Вясной 1995 г. быў правсдзсны рэферэндум, на якім большасць насельніцтва прагаласавала за другую сімволіку. Адной з прычын называлася тое, што ў час вайны нацыяналісты скампраметавалі нацыяпальную сімволіку супрацоўніцтвам з немцамі.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Украіньі ва ўмовах поўнага бяссілля саюзнай улады, падпісалі ў Белавежскай пушчы пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежпых Дзяржаў  (СНД), якое было зацверджана Вярхоўнымі Саветамі гэтых рэспублік. Распад СССР і стварэнне СНД парадзілі ў грамадстве жортскія спрэчкі аб тым, "хто вінаваты". Яшчэ доўгі час адзінага погляду на гэтую падзею не будзе, таму што на лёсе кожнага яна адбілася па-рознаму. Аднак у агульнагістарычным сэнсе прычыны распаду СССР заключаліся ў тым, што ён з пачатку свайго заснавання ўяўляў сабой утварэнне, якое трымалася па ўсеўладдзі КПСС. Яе падзенне абумовіла развал СССР.

 

ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 50 -ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ 80-х гг.

 

Пасля смерці І.В.Сталіна ў 1953 г. у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі, як і ўсёй краіны, вызначыўся адыход ад сталінскай рэпрэсіўнай сістэмы. Да кіраўніцтва краінай прыйшоў М.С.Хрушчоў. У 1956 г. адбыўся XX з'сзд КПСС, на якім упершыню было ўзнята пытанне аб кульце асобы Сталіна і злоўжываннях у час яго кіраўніцтва. На з'ездзе былі абгрунтаваны прынцыпы мірнага суіснавання дзяржаў з розным палітычпым ладам, прыняты рашэнні па ўладкаванні законнасці і правапарадку, абмеркаваны меры на паляпшэнні спраў у прамысловасці, навуцы.

У БССР пачынаючы з 1956 г. пасаду першага сакратара ЦК КПБ займаў К.П.Мазураў — актыўны ўдзельнік барацьбы ў гады вайны з фашызмам, першы беларус, які заняў гэту пасаду, бо да яго пасля вайны ўсе першыя асобы рэспублікі накіроўваліся на гэтую пасаду з Масквы. Тыя мерапрыемствы, якія праходзілі ў СССР і адпаведна ў БССР пасля смерці Сталіна, атрымалі назву палітыкі "адлігі".

Характерный рысы хрушчоўскаіі лібералізацыі:

1) спыненне масавых рэпрэсій, пачатак рэабілітацыі бязвінна асуджаных. Вярхоўны Суд БССР рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі.

2) пашырэнне кіраўніцтвам СССР заканадаўчых правоў рэспублік. У распараджэнне БССР трапіла некалькі сотняў прадпрыемстваў, якія раней падпарадкоўваліся союзным міністэрствам. У 1954 г. у рэспубліцы было скасавана пяць абласцей, астатнія былі павялічаны;

3) прыняцце пастановы, накіраванай на паляпшэнне дзейнасці Саветаў, у выніку чаго яны атрымалі больш шырокія правы. Выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыўпай аснове, пад строгім кантролем партыйных органаў;

4) КПСС была зацікаўлена ў існаванні прафсаюзаў, клапацілася аб павышэнні ролі прафсаюзаў у грамадстве. У сферу дзейнасці прафсаюзаў былі перададзсны:

сацыяльнае забеспячэнне насельніцтва, санаторна-курортныя ўстановы;

пашыраны грамадскі актыў прафсаюзаў, большасць якога складалі рабочыя і служачыя.

5) выхавапне моладзі адбывалася праз камсамол.

6) болыш увагі стала ўдзяляцца паляпшэнню ўмоў жыцця і працы людзей. Па-першае, былі адменепы вялікія падаткі і абавязковыя пастаўкі дзяржаве сельскагаспадарчай прадукцыі з прысядзібных зямельных надзелаў. Па-другое, у 1960 г. адбыўся перавод рабочых і служачых на скарочаны працоўны дзень. Па-трэцяе, па закону 1964 г. калгаснікі ўпершыню набылі магчымасць атрымліваць невялікія пенсіі.

Аднак далей нскаторага паслаблення кантролю "зверху" і пашырэння ролі мясцовых органаў справа не пайшла, паколькі камандна-адміністрацыйная сістэма кіравання засталася непахіснай.

На XXII з'ездзе КПСС (1961 г.) была прынята праграма будаўніцтва камунізму, вызначаны тэрміны, калі гэты працэс павінсн завяршыцца, — 80-я гг. Але нічога такога не адбылося, а тая палітыка, якая праводзілася М.С.Хрушчовым без уліку аб'ектыўных законаў развіцця грамадства і рэальных абставін, атрымала назву "палітычнага авантурызму".

Прагрэсіўныя з'явы ў грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што ў другой палове 60-х гг. узмацніліся кансерватыўныя тэндэнцыі. На змену "адлізе" прыйшла эпоха "зас­тою". Гэта стала магчымым не столькі таму, што адбыліся змены ў кіраўніцтве дзяржавай, колькі ў выніку супярэчнасці паміж дэмакратызацыяй і захаванай палітычнай сістэмай.

У 1964 г. да ўлады прыйшоў Л.І.Брэжнеў.

Узмацніліся ганенні на палітычпых матывах. Партыя імкнулася захаваць ўладу, атрыманую з рук Сталіна, і ўступаць яе нікому не збіралася. Адбывала­ся трансфармацыя партыі ў напрамку яе поўнага пераўтварэння ў дзяржаўную арганізацыю. Галіновыя аддзелы партыі непасрэдна займаліся пытаннямі народнай гаспадаркі. Хоць афіцыйна гаварылася аб узмацненні ролі партыйных арганізацый, на справе ішло узмацненне пазіцыі партапаратнай улады, якая рабіла спробы пераходу да прамога кіраўніцтва эканомікай і іншымі сферамі жыцця грамадства. Адбор на ўсе кіруючыя пасады ажыццяўляўся вузкім колам асоб па прыпцыпу "зверху ўніз". Існавалі і выбары, але яны праводзіліся такім чынам, што толькі фіксавалі тое, што прадвызначалася зверху, аб альтэрнатыўнасці выбараў не магло быць і размовы. Існаваў строгі прынцып рэгулявання саставу Саветаў па полу, партыйнасці, узросту, сацыяльннай прыпалежнасці. Выбаршчыкі не мелі ніякага дачынення да рэальнага выбару дэпутатаў, а толькі механічна апускалі выбарчыя бюлетэні ў скрыню для галасавання. Саветы, прафсаюзы, камсамол толькі на словах абаранялі інтарэсы народа. Для кожнага ўзроўню, ад райкама да ЦК, існаваў свой пералік (наменклатура) кіруючых пасад, якія праходзілі зацвярджэнне на гэтым узроўні. Сюды ўключалася ўсё кіраўніцтва дзяржавай, грамадскімі арганізацыямі, культурай, навукай. Наменклатура — гэта сацыяльная праслойка, якая была сфарміравана партыйнымі органамі і пастаўлена па сутнасці над грамадствам. Наменклатурны прынцып фарміравання кіруючых органаў існаваў і раней, але зараз ён атрымаў усеагульны характар і стаў нормай жыцця (у пачатку 80-х гг. у маштабах краіны наменклатурная эліта дасягнула 18 млн чалавек). У гэтым і заключалася асаблівасць савецкага таталітарызму пасляваеннага часу, які рэалізоўваўся не праз дыктатуру асабістай улады, а праз адзяржаўленую партыю, што пашырала сацыяльную базу таталітарызму.

У 1965-1980 гг. Кампартыю Беларусі ўзначальваў П. М. Машэраў. Ён нямала зрабіў для развіцця гаспадаркі, навукі і культуры рэспублікі. Высокія ма­ральныя якасці, працавітасць, дэмакратычнасць Пятра Машэрава здабылі яму аўтарытэт і павагу ў народзе. Але і на яго аказвалі ўплыў абставіны, у якіх ёп працаваў. Негатыўныя з'явы нарасталі ў дзейнасці партыйна-дзяржаўных структур Беларусі.

Існаваў таталітарны кантроль за сродкамі інфармацыі, друкам, культурным жыццём. Але людзі знаходзілі іншыя шляхі для абмену думкамі і ідэямі. Напрыклад, выпуск самавыдавецкай літаратуры, распаўсюджванне інфармацыйных лістоў, асабістыя кантакты, сустрэчы. Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) разам з партыйнымі арганізацыямі рабіў усё, каб выкарчаваць з грамадска-палітычнага жыцця "іншадумнасць".

Такім чынам, грамадска-палітычные жыццё Беларусі было неадназпачным і супярэчлівым. Можна выдзеліць два этапы:

 

у 1954 — 1964 гг., з аднаго боку, рабіліся спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця, паляпшэння сацыяльнага забеспячэння працоўных, з другога — захоўваліся прыярытэты адміністрацыйна-каманднай сістэмы, прадугледжвалася цэнтралізаванае кіраванне, якасна новыя задачы вырашаліся старымі метадамі.

 

у 1964 — 1985 гг., з аднаго боку, узмацняліся кансерватыўныя напрамкі ў дзейнасці адзяржаўленай партыі, ішло ўсталяванне поўнага кантролю за грамадска-палітычным жыццём, а з другога — працавітыя, дэмакратычныя, сумленныя, адданыя сваёй Радзіме людзі, такія як      П.Машэраў, рабілі ўсё, каб палепшыць стан людзей, вырашыць праблемы ў развіцці эканомікі рэспублікі.

 


Дата добавления: 2018-09-22; просмотров: 642; Мы поможем в написании вашей работы!

Поделиться с друзьями:




Мы поможем в написании ваших работ!